У маленькiм лясным мястэчку Хамутова, у не зусiм яшчэ познi час шпацыравала дама, дакладней выгульвала сваю кароткашэрстную кiсу. У пясочнiцы гралi карлiкi, яны рылi тунэль, i вырылi ужо больш сямi метрау, як падалася галава старога Фауна.
- Хто вы людзi? - Спрасонку спытау ён.
Але карлiкi схавалiся, не адказаушы яму. Фаун выбрауся з выкапанай ямы, халодны пясок абляпiу яго скуру. Змяркалася.
Souleance стэповала на пятым паверсе, а унiзе каля пад'езду стаялi маладыя людзi з размалёванымi гуашшу валасамi i энерга-дынамiчна рухалiся у такт яе кампазiцый. Раптам пачууся раздражнёны крык кiскi, яна стала у позу i шыпела, кабетка адзернула жывёлу, павольна, з ног да галавы агледзела фауна, i усмiхнулася:
- Вось цябе каубасiць!
- Так, - адказвау фаун, - яшчэ як, бывае, ноччу як накрые, дык бегаю па лясах, не магу спынiцца. А ты мiлая мая, куды шлях трымаеш, раптам змянiуся фаун, на яго твары з'явiлася добрая усмешка i вусны пяшчотна уздрагвалi ад задавальнення.
Дзяучына растала i зiхацела:
- Кiску сваю прагульваю, iдзi-ка ты козьлiк, да мяне.
- Мммее ... Ммммеее, - узрадавауся фаун.
Прайшоу час, дзень змянiу ноч, а ноч змянiла дзень, чалавек з хвастом з носа уважлiва назiрау за iмi з-за ёлкi. На дварэ стаяу лiстапад. У двары танцавалi сабакi.
- Ты упэунена, што ён не прыйдзе? - Перажывау фаун, седзячы ля кабеткi у халупе, на скураным, бардовы-чырвоным канапе.
Па-за сваёй тэрыторыi ён адчувау сябе няёмка, маглi пачацца прыступы эпiлепсii, цi мог ад страху накласцi кучу, дзе-небудзь пад сталом, цi за дзверцамi.
- Не пужайся, ён не адважыцца, гэта маё жыллё, яна уваткнула у драуляны стол, доугi стальны нож для калкi лёду.
- А я i не пужаюся, маё багацце, - ён абняу яе, i неузабаве яны заснулi.