Белая Волчица Благородной Крови : другие произведения.

Скарга родных мясцiн

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:


СКАРГА РОДНЫХ МЯСЦIН.

   Гомель: Дзень добры, бацька Сож! Звяртаюся да цябе са скаргай, бо больш не ведаю, што рабiць. Людзi сталi чэрствыя душой, не чуюць нашага плачу. Але ж ты... Ты не такi! Бацька Сож! Ты - калыска майго дзяцiнства. Твае хвалi ласкалi, супакойваючы мяне. Паглядзi навокал! Няўжо людзi не бачаць таго, што бачым мы. Яны гавораць i пiшуць: "Мы любiм свой горад!". Любоў??! Гэта можна назваць любоўю?! Слоiкi, бутэлькi, шклянкi, пакеты - любоў??!! Нават смешна. (Глыбока ўздыхае) Але не да смеху мне. Я бы плакаў, але ўсе слёзы выплакаў, няма iх. Цяпер толькi ўздыхаю цяжка!
   Сож: Сыне! Я чую... чую твой роспач i плач, i разам з табой нясу гэты цяжар пакут. Так, ты маеш рацыю. Людзi не толькi не чуюць нашыя скаргi, але i скаргi iншых людзей, якiм зрабiлi балюча.
   Сыне, ты не помнiш тыя гады, калi нарадзiўся, а я ўжо жыў! Я тады быў чысты, жоўценькi пясочак усцiлаў маё дно... (Усхвалявана) А цяпер? Брыдота, ды i толькi! Людзi купаюцца, раняць ногi i пачынаюць лаяць чалавека, якi кiнуў шкло у ваду. А праз хвiлiну i самi кiдаюць непатрэбныя рэчы ў мяне. (Некалькi хвiлiн маўчыць) Я хутка памру, сынок!
   Гомель: Не, не, бацька! Я памру з табою!
   Сож: Так... Я памру... Але ж ты будзеш квiтнець i... хварэць. I будзе гэта да таго, пакуль людзi не зразумеюць свае памылкi i не спыняцца.
   Сож i Гомель: (разам)
   Людзi, хопiць забруджваць нас!

Пакiньце нам жыццё!!!


 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"