Богдан Аляксандр Барысавч : другие произведения.

Свiнячыя выбрыкi

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:

1

Аляксандр БОГДАН

"СВIНЯЧЫЯ ВЫБРЫКI"

Пьеса ѓ дзвух дзеях

ДЗЕЮЧЫЯ АСОБЫ:

Людзi -

Гаспадар

Гаспадыня

Свiннi -

Лупаты

Рабы

Чырык

Машка

Глашка

ПРАЛОГ

(На сцэне цёмна. Мiльгацяць толькi нейкiя ценi. Чуваць моцны свiнячы вiзг i галасы людзей)

ПЕРШЫ ГОЛАС. (крычыць) - Хапай яго, Грышка, за нагу!.. За нагу, кажу! I валi на бок.

ДРУГI ГОЛАС. Як яго тут ухопiш?.. Ён жа прэнткi - выварочваецца, дзядзька Мiхаль! Гэта ж не парсюк. Гэта ж парсючышча!

ПЕРШЫ ГОЛАС. Выварочваецца! А рукi ѓ цябе скуль растуць?!. Саѓка, дапамажы яму!

ТРЭЦЦI ГОЛАС. Я... я баюся крывi!.. Дзядзька Мiхаль.

ПЕРШЫ ГОЛАС. Крывi баiшся? А мяса жэрцi не баiшся?!. Дапамагай, кажу! Дзе мой нож? З гэтага ѓсё пачынаецца - з крывi!..

(Свiнячы вiзг паступова сцiхае)

***

ПЕРШАЯ ДЗЕЯ

(Вясковы свiнячы хлеѓ. Пасярод сцэны стаiць карыта. Ляжаць два парсюкi - Лупаты i Рабы. Яны спяць, хрукаюць у сне.)

ЛУПАТЫ. (прачнуѓшыся) - Чуеш, Рабы? Чаму нам гэта есцi не нясуць? Га?

РАБЫ. (схоплiваецца) Што?.. Дзе? Нясуць есцi?..

ЛУПАТЫ. Ды не, ёлупень. Кажу, чаму гэта не нясуць? Ужо, здаецца, даѓно пара б...

РАБЫ. Зусiм людзi пазвярэлi - жывелiн голадам мораць.

ЛУПАТЫ. Задумваюць нешта, мабыць... Яны ж людзi i ѓмеюць думаць у адрозненнi ад нас - свiнячых рылаѓ, якiм бы толькi пажраць i больш нiчога не трэба. Анiякiх табе думак, хваляванняѓ - ляжыш i толькi хвастом матляеш. I чакаеш сваёй чаргi... каб зарэзалi. Ох, свiнячае, ты свiнячае жыцце - без лiшняга хрукання.

РАБЫ. Слухай, Лупаты, не наганяй чорных думак... песiмiст.

ЛУПАТЫ. А ты што, аптымiст? (усмiхаецца) А гэта гучыць! - Свiння, якая марыць дажыць да глыбокай старасцi, памерцi сваёй смерцю i быць пахаванай па-людзкi! (крыѓляе) - Супакой, Госпадзi, бязгрэшрую душу раба Божага, парсюка Рабога! Няхай зямля яму саломай будзе - амiнь. А ѓсе плачуць! А наша гаспадыня валасы на сабе рве, галосячы i прычытаючы: ох, Рабенькi ж мой! Кармiлец наш! На каго ж ты мяне пакiнуѓ? Сiрацiнкай - на каго?! Ах, свiнячае твае рыльца-а-а-а-а-а!!!

РАБЫ. Гы-гы-гы... Я ад такой пяшчоты, сапраѓды, мабыць з магiлы ѓстаѓ-бы i даѓ сябе зарэзаць. (сурёзна) - Хоць я i свiння, але нутро ѓ мяне мiласэрднае.

ЛУПАТЫ. Гледзячы на твае рыла, гэтага не скажаш...

РАБЫ. А на твае?

ЛУПАТЫ. Не кранай маю свiнячую годнасць, бо раззлуюся. А ѓ гневе я страшэнны i злосны нiбы лясны дзiкун, без лiшняга хрукання... (памаѓчаѓшы) - О, Божа, як жраць хочацца! (да Рабога) - Вось каб ты здох, то я цябе, мусiць, i зеѓбы - без лiшняга хрукання.

РАБЫ. Я цябе жывога зараз зем.

ЛУПАТЫ. Рабы!.. Я бачу ты вельмi многа задзiраешся. Я, як нiяк, старэйшы крыху i патрабую паважаць маю сiвiзну (жмякнуѓся ѓ салому).

РАБЫ. Гы-гы... Якая выкачана ѓ гноi.

ЛУПАТЫ. (уздыхнуѓшы, да Рабога) - А - свiння.

РАБЫ. (памаѓчаѓшы) - А жэрцi сапраѓды вельмi хочацца.

ЛУПАТЫ. (знянацку ѓстае на ногi. Трывожна.) - Слухай, Рабы... Як да мяне адразу не дайшло - гэта ж кагосцi з нас сягоння рэзаць будуць!

РАБЫ. (спалохана) Ты што?! Скуль ты ѓзяѓ?..

ЛУПАТЫ. Ты, зелень. Гэта ж заѓседы так было, перад тым як рэзаць - не кормяць!

(Нейкi час глядзяць адзiн на другога)

РАБЫ. Не... Не! Гэтага не можа быць. Я хачу жыць! Я яшчэ малады парсючок!..

ЛУПАТЫ. (нюхае паветра) Во, i бензiнам смярдзiць... Лямпы запраѓляюць, каб смалiць!

РАБЫ. (захвалявана нюхае) - Я нiчога не чую?!. Ты брэшаш!.. Брэшаш!

ЛУПАТЫ. Маѓчы! Я больш цябе ведаю. Без лiшняга хрукання, можна сказаць, што да вечара сцягно аднаго з нас будзе вiсець у кладоѓцы гаспадынi.

РАБЫ. (крычыць) - Брэшаш! А калi... А калi i так, дык цябе першага забюць! Бо ты старэйшы i тлусцейшы!

ЛУПАТЫ. Магчыма! Я не адмаѓляюсь ад такой думкi... Але мне здаецца, Рабенькi, усё будзе iнакш. Я прыкiдваю так: ты, канешне, прабач, але калi б яны ѓздумалi мяне рэзаць, дык зрабiлi б гэта раней, бо тады я быѓ сачнейшы i больш мясны. А зараз я тлуставаты - сальны, значыць. Без лiшняга хрукання з гэтага можна зрабiць выснову: яны збiраюцца здаць мяне на базу жыѓцом! Для вагi! За грошы!.. Таму i росцяць гэтак доѓга. I яшчэ будуць гадаваць, бо я здольны набраць яшчэ кiлаграмчыкаѓ з пятнаццаць. Людзi не дурныя. А там... калi павязуць на базу, глядзiш, па дарозе можа i збягу... без лiшняга хрукання. Галоѓны вынiк напрошваецца сам - ахвярай, хутчэй за ѓсе, будеш ты, Рабенечкi. Ты ѓ нас мясны. У самым, можна сказаць, саку...

РАБЫ. Ах ты, падла старое! (кiдаецца на Лупатага)

(Бадзяюцца. Лупаты адштурхоѓвае Рабога, той падае.)

ЛУПАТЫ.(цяжка дыхае) Без лiшняга хрукання!.. Усялякi гнойны жук на дзеда-парсюка прыгае! Я такiх як ты ѓжо ѓдваiх перажыѓ... i цябе перажыву. Свiнскi неданосак!

(Рабы ѓсхлiпнуѓ).

ЛУПАТЫ. (крыху супакоiѓшыся, прымiральна) Можа яшчэ нiчога i не здарылася. Можа гаспадыня проста недзе затрымалася.

- Во, нехта iдзе!..

(Рабы знепрытомнеѓ ад страху).

ЛУПАТЫ. (радасна) Вядро звiнiць! Есцi нясуць! Ха-ха, ёлупень!

* * *

(Уваходзiць з вядром ГАСПАДЫНЯ. Парсюкi з вiзгам i хруканнем падбягаюць да яе. Назаляюць, лезуць у вядро, перашкаджаюць Гаспадынi вылiць мешань з вядра ѓ карыта. Яна адганяе iх.)

ГАСПАДЫНЯ. Айца-айца! Ату-ату! Ат табе, ат табе! Айца-айца! На-на! Па мордзе рабой. Вылiць не даюць, каб вас чэрцi! А вось на! На!..

(Нарэшце Гаспадыня вылiвае мешань у карыта. Парсюкi з прагнасцю, належачай толькi свiнням, накiдваюцца на ежу. Хрукаюць, бадзяюцца, адштурхоѓваюць адзiн аднаго, павiзгваюць i г.д. Гаспадыня з замiлаваннем глядзiць на парсюкоѓ. )

ГАСПАДЫНЯ. Ешце, хрунiкi мае, ешце... (раптам успомнiѓшы) - Ой, зусiм забылася... Музыку! Клясiчную! Зараз-зараз, родненькiя...

(Гаспадыня ѓключае стары касетнiк, што стаiць над дзвярмi. Гучыць класiчны музычны твор. Парсюкi ядзяць яшчэ актыѓней, як бы ловячы рытм паветранай музыкi)

ГАСПАДЫНЯ. Ешце, салодзенькiя, ешце. Усё па навуцы... Каб лепш тлусцелi.

(Гаспадыня зноѓ з замiлаваннем глядзiць на iх. Нагiбаецца, гладзiць па спiнках, кранае жывоцiкi, бакi, сцягенцы - высвятляе тлустасць... Затым выходзiць.)

(Парсюкi ядуць. Калi ѓсё зелi, аблiзваюць карыта. Лупаты першы адыходзiць)

ЛУПАТЫ. (задаволена адыходзячы ад карыта) - Вось, значыцца ѓсё нармальна. Не надыйшоѓ яшчэ час... (да Рабога) А як ты дрыжаѓ, Рабы - гы-гы-гы...

РАБЫ. (пакрыѓджана) Не хачу з табой размаѓляць. Твае думкi злосныя i наводзяць смутак на нутро. Ты паводзiш сябе са мной па-свiнску.

ЛУПАТЫ. Па-свiнску - хi-хi-хi... (iкнуѓ). Без лiшняга хрукання - смачная была мешань, наварыстая, з абедкамi, бульбачкай i буракамi. (iкнуѓ) - Не пашкодзiла б яшчэ столькi... (пацягваецца) - Зараз бы ѓ лужыну жмякнуцца! Лыч аб зямлю пачасаць, заднiцу сонейку паказаць. Ох, была б асалода! (глядзiць у маленькае акенца) - Сонейка-сонейка, паглядзi на мяне. Пагладзь мяне па лупатай мордзе. Паказычы мой лычык.

РАБЫ. (цiха) Каб ты ѓжо здох... Пачвара.

ЛУПАТЫ. (раптам узбуджана) - Чакай!.. Рабы, ты не прыкмецiѓ, што сягоння нам улiлi менш чым заѓсёды?!. Значыць... Адсюль? Да вечара сапраѓды можа быць бойня. А зараз пакармiлi каб не надта былi капрызныя, цi... капрызны (паказвае на Рабога) на бойнi - без лiшняга хрукання.

РАБЫ. Зноѓ ты, iрад!.. Замаѓчы, не мусоль душу!

ЛУПАТЫ. Хм. Ты ж хочаш, каб я здох... А я табе проста па-фiласоѓску адказваю, што ѓсе там будзем - без лiшняга хрукання i ѓсялякiх там выкрутасаѓ. Шах! - i пiскнуць не паспееш як ужо на тым свеце. (Уздыхнуѓшы) - Як добра людзям! Жывуць як хочуць, робяць што хочуць. Хочаш?..- у лужыне паваляйся! Хочаш - еш, хочаш - не еш... Хочаш каму глотку перегрызцi? - калiласка... грызi.

РАБЫ. Альбо ён табе...

ЛУПАТЫ. (глянуѓ на Рабога) - Альбо ты яму... Не, сапраѓды, цiкава! (з цiкавасцю) - А ѓсе ж-такi... Усё ж-такi, Рабы, яны нечым падобныя на нас. Я шмат думаѓ над гэтым, разважаѓ i прыйшоѓ да высновы, што ѓ людзей ёсць штосцi свiнячае... (разважальна) - Цi, наадварот - у нас штосцi людскае?.. Га? Як ты лiчыш, Рабы?

РАБЫ. Ну, калi так... дык гэта нам робiць гонар.

ЛУПАТЫ. (загарэѓшыся, з тэмпераментам) - Вось уявi, што я чалавек! (паказвае, крыѓляе) - Прыходжу з працы ѓ хлеѓ... Ой, цi гэта - у кватэру. Мяне сустракае малодзенькая, сiмпатычная, лапавухая, ваню...пахучая свiнка... Ой, цi гэта - жонка! А я падыходжу да яе блiжэй... блiжэй i...пачынаю...пяшчотна-пяшчотна так...

РАБЫ. Гы-гы. Ну-ну?..

ЛУПАТЫ. ...дубасiць, дубасiць, дубасiць! Ат табе, ат табе! Не хадзi да другiх парсюкоѓ!..цi гэта - мужыкоѓ! - лапанька...

РАБЫ. Гы-гы-гы. А лапанька табе ѓ адказ: па лычу! па лычу! I качаргой у хлеѓ загонiць! Гы-гы...

ЛУПАТЫ. Не загонiць! Не на таго напала. Як хрукну моцна!.. Ой,.. як крыкну моцна - шыбы павылятаюць i дах абвалiцца!!! Без лiшняга хрукання.

РАБЫ. Ага. I ѓся вёска збярэцца свежанiну есцi. Гы-гы...

ЛУПАТЫ. Хамло. Не перашкаджай марыць. Марыць - гэта мае хробi! Цi гэта - хобi, во! Марыць!.. А яшчэ? Яшчэ я танцаваѓ бы... I спяваѓ бы!.. Вось гэтак, зусiм па-чалавечы.

(Ен пачынае цiха спяваць i павольна танцаваць, зажмурыѓшы вочы)

ЛУПАТЫ. (да Рабога) - Дапамагай!

(Рабы яго падхоплiвае. Разам спяваюць.)

ЛУПАТЫ. (ветлiва да Рабога) - Дазвольце Вас запрасiць на танец?

РАБЫ. Дазваляю.

(Танцуюць нязграбна, актыѓна, смешна. Вырабляюць каленцы, прычым, складаныя)

ЛУПАТЫ. (танцуючы) Так вось танцуеш, танцуеш, а ѓсе на цябе дзiвяцца, любуюцца табой, зайздросцяць!..

РАБЫ. (танцуючы) I мешанi шмат!

ЛУПАТЫ. А Яна такая прыгожая, такая пахучанькая...

РАБЫ. Мешань?

ЛУПАТЫ. Не-а, дзяу-чы-на-а-а.

РАБЫ. Ага. I кормiць!

ЛУПАТЫ. I шкадуе...

РАБЫ. I зноѓ кормiць.

ЛУПАТЫ. I пяшчоцiць...

РАБЫ. А пасля яшчэ раз кормiць!..

* * *

(Музыку раптам перакрываюць галасы за сцяной. Гаспадыня сварыцца з Гаспадаром)

ГАСПАДЫНЯ. (прычытае) - А зноѓ ты напiлося! Зноѓ пьянае прывалаклося! Ах, свiнячае рыла. Я цалюткi дзень рук не складаю, а ён толькi душу маю атручвае - аблыдзень! Iрад! Ох-ох-ох. Гора, мне гора-а-а! I ѓ каго я такая несчаслiвая?! Усе людзi як людзi, а яно... Гэтае пьянае, недарэчнае-е-е... i г.д.

(Гаспадар спрабуе агрызацца, нешта крычыць, смяецца. Слоѓ не разабраць.)

* * *

(Свiннi спыняюць танец, прыслухоѓваюцца)

ЛУПАТЫ.(Да Рабога) - Чуеш галасы? Хi-хi - сварацца. Гаспадар з Гаспадыняю сварацца! Мне iх сварка заѓсёды ласкае слых. Здаецца, слухаѓ бы i слухаѓ бы!.. Толькi лыч высунуѓ бы...

РАБЫ. Навошта, лыч?

ЛУПАТЫ. Ну, каб далi нешта, мабыць. Давай паслухаем! Гэтым самым мы яшчэ больш наблiзiмся да людзей, без лiшняга хрукання, Рабы.

РАБЫ. Гы-гы, давай...

(Падбягаюць да дзвярэй, прыслухоѓваюцца. Цiха рагочуць.)

(За дзвярыма чуваць вазню)

РАБЫ. (спуджана) Ой, да дзвярэй нехта iдзе!

ЛУПАТЫ. Хутчэй за ѓсё - паѓзе...

* * *

(Адчыняюцца дзверы. Вiдаць толькi адну руку, пасля другую, затым усоѓваецца галава ГАСПАДАРА. Ён пьяны - амаль на каленях. Свiннi пужаюцца i забiваюцца ѓ кут.)

ГАСПАДАР. Ну што, кiрпатыя абжоры?! У-у!!! (раптам вельмi ласкава) - Харошыя-харошыя... Ну, iдзеце сюды. Зараз я вам нешта дам. Хi-хi... Дам нештачка. (рыскае ѓ кiшэнi i дастае хлебны сухар) - Ну? Ну? Хто першы?... Якi смачны сухарык! М-м-м... Ась-ась-ась... Хадзiце, не бойцеся - ась-ась...

(Рабы першы падбягае каб ухапiць сухар. Гаспадар бе яго па лычу. Рабы з вiзгам адскоквае ѓ кут.)

ГАСПАДАР. На! Жэрла! Ха-ха-хю...Што, зеѓ? Ха-ха-хi...

(Гаспадар падыходзiць да карыта, азiраецца на дзверы, знаходзiць ля сцяны схованку i дастае адтуль бутэльку. Робiць некалькi глыткоѓ i беражлiва хавае бутэльку назад)

ГАСПАДАР. - Тут нiколi не знойдзе. (у бок дзвярэй) - Сколецца, а не знойдзе, хi-хi... рыбанька. (да парсюкоѓ) - Ну чаго вылупiлiся? Дрыжыце? Правiльна! Бо я тут галоѓны! Не яна (паказвае на дзверы), а я! Вы павiнны гэта разумець. Дрыжаць i паважаць! Не, спачатку паважаць, а пасля ѓжо дрыжаць. А можна ѓсё адразу...(дастае зноѓ сухар) - Але наце ѓжо, чэрцi аблезлыя!.. (кiдае сухар) - Сала хадзячае! Хi-хi...

(Рабы i Лупаты вошкаюцца, б,юцца за сухар)

ГАСПАДАР. Цьфу, свiннi!

(Гаспадар выходзiць)

* * *

ЛУПАТЫ. ( жуючы сухар) Свiнская ѓ яго хватка! Я адчуваѓ сябе на сёмым небе, калi ён размаѓляѓ з намi.

РАБЫ. Ага, сапраѓды яднанасць душ. (незадаволена) - Хiтры, сам не пабег да яго, а я па лычу атрымаѓ... Буйвал брудны.

ЛУПАТЫ. (даеѓшы) - Не абраджай мяне. Можа я i сапраѓды брудны, але не буйвал, а кабан - Парсюк Кабанавiч Лупаты! З усiмi званнямi i тытуламi - хi-хi.

РАБЫ. Не. Ты проста - свi-н-н-я.

ЛУПАТЫ. (смяецца) - Ад свiннi i чую.

РАБЫ. Не. Ты самая агiдная свiння з усiх свiней свету.

ЛУПАТЫ. Слухай сюды. Я хачу зрабiць табе паведамленне. Па-першае: у людзей есць, сярод многiх людскiх, адна даволi свiнская прымаѓка - "здрадзь блiжняму свайму, бо ён здрадзiць табе..." Па-другое: мяне ѓвесь час мучыць нейкае прадчуванне, прадчуванне бяды. Мяне ѓ вушах стаiць твой прадсмяротны вiзг!.. Прабач, канешне, за шчырасць, без лiшняга хрукання.

РАБЫ. (узлавана) - Я табе глотку зараз саломай заткну!

ЛУПАТЫ. Не, я не магу жыць у адным хляве разам з такiм хамлом. Не, сапраѓды, лепей ужо пад нож - цьфу-цьфу-цьфу - чым выслохоѓваць такiя абразы! Я магу сам табе гэнае горла... лепш iншага нажа... (пра сябе) - Ой, што гэта я ѓсё пра нож. (памякчэѓшы) - Добра, я дарую табе тваю недалiкатнасць. Давай лепей зараз паспiм. А вось i дажывем да вечара...

(лажыцца на салому)

ЛУПАТЫ. Эх, малачка б папiць... Помню, як быѓ маленькi, як я любiѓ прысмактацца да матчыных грудзей i пiць, пiць цёплае, салодкае малачко! Як я радаваѓся жыццю. Марыѓ стаць вялiкiм кабаном-асiлкам...

РАБЫ. Ага, "свiнтус-грандыёзус"...

ЛУПАТЫ. (як не чуе) ...Хацеѓ дапамагаць слабейшым - выратоѓваць iх ад усялякiх там напасцяѓ... А яшчэ я марыѓ iграць у цырку! Весялiць людзей... Каб яны глядзелi на мяне не як на кавалак сцягна, а як на артыста. Без лiшняга хрукання...

РАБЫ. Ведаеш, я таксама ѓспомнiѓ прымаѓку: "свiнячым рылам у...

ЛУПАТЫ. Замаѓчы. Не перешкаджай маiм светлым успамiнам. (да Рабога) - А вось ты, Рабы, кiм марыѓ быць у маленстве?

РАБЫ. Лётчыкам-выпрабавальнiкам.

ЛУПАТЫ. Гэта добра, што не дырэктарам мясакамбiната.

(Лупаты ѓстае, падыходзiць да дзвярэй, слухае. Затым са смуткам аглядае сцены, глядзiць уверх... Уздыхае. Падыходзiць да Рабога)

ЛУПАТЫ. (дэкламуе) - Мой мiлы таварыш, мой лётчык,

Вазьмi ты з сабою мяне...

(меркавальна) - Не, лепш не бяры, Рабы... Лепей каго-небудзь забраць, чым цябе хтосцi. Так хочацца пажыць яшчэ. Пабачыць гэты хлеѓ, так сэрцу мiлы...I, наадварот, так хочацца паляцець адсюль!

РАБЫ. Што ты вярзеш? Каго забраць, куды паляцець?..

ЛУПАТЫ. Ну як - куды. На той свет. Я ж табе ѓжо казаѓ - у мяне прадчуванне наконт цябе.

РАБЫ. А я зараз капытам i ѓ лыч. Цярпенне лопаецца!

ЛУПАТЫ. I калi ж яно лопне? Рабы, я хачу палюбавацца на гэты выбух!

РАБЫ. Лупаты!

ЛУПАТЫ. Добра-добра-добра! Я проста... хацеѓ расцерабiць цябе. Спi лепш. Храпi. I няхай табе прыснiцца тлустая свiння-самка.

РАБЫ. А табе - гаспадар.

ЛУПАТЫ. Здекуешся?

РАБЫ. Не, мару.

ЛУПАТЫ. Здзекуйся-здзекуйся. Да нечага даздзекуешся. I наогул, нейкi я сягоння занадта ѓжо добры, без лiшняга хрукання. Амаль i не лупцаваѓ цябе як след. К чаму б гэта? Га, Рабы?

РАБЫ. Лупаты, дай паспаць. Памаѓчы, калiласка. Я цябе як парсюк парсюка прашу.

ЛУПАТЫ. А ты, без лiшняга хрукання, заслугоѓваеш добрага дзёру з майго боку.

РАБЫ. (цiха) Божа мiласлiвы.

ЛУПАТЫ. Няѓжо ѓ табе зусiм няма прагi да нечага больш высокага, чым карыта i мешань?

РАБЫ. Ёсць! Калi мешань звярхом у карыце...

ЛУПАТЫ. Няѓжо табе не хочацца адчуць што-небудзь, знайсцi, дастаць з сваёй душы?..

РАБЫ. Ты сам каго хочаш дастанеш. Дай паспаць?!

ЛУПАТЫ. Свiння, адным словам...

(Некаторы час маѓчаць, затым Лупаты ѓзнiмаецца, аглядаецца)

ЛУПАТЫ. Хi-хi, ведаеш, Рабы, а мне гэтай ноччу прыснiѓся дзiѓны сон. Быццам да нас у хлеѓ укiнулi самачку-Машку, з курчавым хвосцiкам. Хi-хi, i як у цябе нiчога не атрымалася.

РАБЫ. Чаму толькi ѓ мяне? Ты ж таксама - кастрыраваны.

ЛУПАТЫ. Не кранай балючае. Эх, людзi-людзi... (ажывiѓся) - Рабы, табе знаёма такое слова - каханне?

РАБЫ. Хрукаеш абы што... Гы-гы... каханне.

ЛУПАТЫ. Хочаш, адкрыю табе адзiн мой вялiкi сакрэт?

РАБЫ. Лепей не трэба.

ЛУПАТЫ. Да ты паслухай. Ты ведаеш, чым я займаюся амаль кожную ноч?

РАБЫ. А чым ты можаш займацца?

ЛУПАТЫ. Я - слухаю. Глядзi! (устае) Не хацеѓ табе гаварыць, але нейкая хваля дабрынi навярнула... Дык вось, калi ѓсе гукi дня зацiхаюць i на неба выплывае гарэзлiвы месячык са жменькамi зорачак,я цiхенька, без лiшняга хрукання, каб цябе не разбудзiць, мой любы брацiк, падыходжу вот сюды - у гэты куток... (падыходзiць) i слухаю! (Прытыкае вуха да сцяны) - Тут за сцяной - плот, а за плотам, праз нейкiх усяго дваццаць свiнячых крокаѓ - суседскi хлеѓ. А там!.. Iдзi паслухай. Хутчэй! (Рабы зацiкаѓлена падыходзiць) - Жывуць дзве самачкi!..

РАБЫ. (недаверлiва) - Брэшаш...

ЛУПАТЫ. Без лiшняга хрукання.

(Рабы прытыкае вуха да сцяны)

ЛУПАТЫ. Я iм нават iмёны даѓ - Машка i Глашка.

РАБЫ. Гы-гы... Добра, што не Саѓка i Грышка!

ЛУПАТЫ. Машка мне сягоння i снiлася. Во, чуеш?.. Хi-хi...

РАБЫ. Гы-гы, ага...

ЛУПАТЫ. Вошкаюцца, валтузяцца нешта. Чуеш?..

РАБЫ. Папiскваюць так прывабна...

ЛУПАТЫ. (прыслухоѓваецца) - Во, гэта Машка паднялася, ходзiць, нешта шукае. Галодненькая, мабыць. Естачкi хоча...

РАБЫ. Ага, лычык пачэсвае.

ЛУПАТЫ. Мне здаецца, я чую iх пах! Што яны тут, разам з намi1

РАБЫ. I мне.

ЛУПАТЫ. Што яны вось-вось, можна да iх дакрануцца...пагладзiць. Можна... можна разам лiчыць зоркi... Качацца ѓ саломе!... Бегаць, верыць, любiць...(раптам трасе галавой) - Добра, хопiць!.. А то сапраѓды згублю прытомнасць. (Раптам з горыччу) - Пракляты хлеѓ! Праклятае карыта! Гной! Мухi! - Ненавiджу!.. Ненавiджу! (да Рабога) - I цябе таксама ненавiджу! Разумееш? - Ненавiджу! (падбягае да Рабога) - Я б усе аддаѓ, каб толькi цябе сёння зарэзалi!!! - Як усе абрыдла...За што?.. Разламаць бы гэты хлеѓ! Ваѓком буду яго грызцi!!!

Вырвуся... На волю... Без лiшняга хрукання! Вырвуся...

(б,е кулакамi па сцяне, пасля супакойваецца i спаѓзае на падлогу. Цiха плача.)

ЛУПАТЫ. ...Усе па-свiнску...

РАБЫ. (спужаны) Супакойся, шалены...

ЛУПАТЫ. Усе па-свiнску... Марыць. Так-так - марыць. Трэба марыць!.. Зараз я пачну марыць. Я люблю марыць. Мая сiла ѓ марах. (спакойна) - Зараз я памару... I набяруся сiл. Зараз. О, як я любiѓ марыць у дзяцiнстве! Якiя гэта былi Мары!.. Аб нечым далекiм, светлым... там, наперадзе! Марыѓ-марыѓ... марыѓ. ...А далей? Што было далей? (цiха) - Далей усё было па-свiнску... Свiння, яна i ёсць свiння... без лiшняга хрукання.

РАБЫ. Што праѓда, тое праѓда.

* * *

(Раптам чуваць нейкiя гукi. Адчыняюцца дзверы. Уваходзiць ГАСПАДАР з вяроѓкай.)

ГАСПАДАР. Харошыя-харошыя... Настала чарга.

(Гаспадар глядзiць на парсюкоѓ, яны на яго. Ён робiць пятлю i... накiдвае на нагу Лупатаму)

ГАСПАДАР. Прыйшла ѓжо i твая пара. Годзе аджырацца. Год мiнуѓ. Бач ты, разеѓся!..

(Ён цягне Лупатага за дзверы. Той маѓчыць... Цi, наадварот, крычыць - амаль па-чалавечы...)

РАБЫ. (адзiн, вельмi перапалоханы, узбуджаны) - А гаварыѓ, што мяне! (крычыць) Што мяне, гаварыѓ, гы-гы! Вось табе! Вось табе! Вось-вось-вось!!! Без лiшняга хрукання...

(Паступова схiляе галаву долу...)

ДРУГАЯ ДЗЕЯ

(Познi вечар. Той жа хлеѓ, тое ж карыта. За дзвярамi чуваць шум дажджу. Рабы адзiн. Прыклаѓшы вуха да сцяны, ён слухае "Машку" з "Глашкай".)

РАБЫ. Цьфу, дождж пракляты! (стукае рукой па сцяне) - Нiчога не ѓчуеш - нi Машкi нi Глашкi... I жэрцi не нясуць! Зусiм пазвярэлi. (садзiцца, прытульваецца да сцяны) - Эх, Лупаты, Лупаты. Ты даѓно ѓжо правараны, пражараны...

(Цiха, са смуткам спявае)

Все подружки по парам

В тишине разбрелися...

- Пажраць бы чаго - эх, бо не засну. (падпаѓзае да карыта, трасе галавой) - I мухi назаляюць. Во, якая зялёная! Зараз я цябе... капытцам. (стукае па карыце) - Уцякла - прэнткая. Нiчога, я цябе зараз!.. Зараз, гадаѓку, накрыю! (ловiць муху) - Ага, вось! Папалася! (разглядае муху. Падносiць да вуха - слухае.) - Гудзiш?.. На волю хочаш? I крылы ѓ цябе, i шпаркасць... Але, прабач, я есцi хачу!.. (Адным махам укiдвае муху ѓ рот. Чамкае.) - Смачная. Вось каб такiх мух з мiльён, дык i нажраѓся б. (Лажыцца i зноѓ устае. Не знаходзiць сабе месца) - Падаслаць не могуць! Са смерцi Лупатага так i не насцiлалi... Эх, Лупаты. А усёш-такi тваё прадчуванне нiчога было не варт. Усё наадварот атрымалася. Мая ѓзяла...(гнеѓна) - Калi гэты дождж скончыцца?! Вось каб падрыцца пад гэты хлеѓ. Вырвацца! Бегчы, ламаць усе!.. Некалi i Лупаты пра гэта марыѓ. Але куды бегчы? Тут хоць кормяць, пояць... Праѓда, зрэдку i рэжуць, каб iм самiм павыразалi...(задушэѓна) - Эх, Лупаценькi-Лупаценькi - смярдзюк ты ванючы. (спявае):

Все подружки по парам...

(Раптам з вулiцы чуваць вазню i голас Гаспадара...)

* * *

( Адчыняюцца дзверы. Увальваецца пьяны Гаспадар. Рабы са страху забiваецца ѓ кут.)

ГАСПАДАР. Ха-ха... (да Рабога) - Што? Дрыжыш?! (моцна) - А ну, смiр-н-н-а! Я - прыйшоѓ! Хi-хi... Ды не бойся - вольна. Я пажартаваѓ. Я не па тваю душу. (ласкава) - Харошы-харошы... Я за нечым другiм... За лякарствам сардэчным. За дабавачкай. - Так, дзе яно?.. (шукае бутэльку) - А, вось... (дастае з схованкi бутэльку, адкуркоѓвае яе, робiць глыток. Садзiцца на карыта. Маѓчыць, пасля цiха гаворыць) - Няма жыцця на свеце, няма... (звяртаецца да Рабога) - Згодзен? Дзеля чаго я жыву?.. Га?!. (Рабы спужана дзёргаецца), (Гаспадар ласкава) - Харошы-харошы... Ну-ну, не нярвуйся. Прабач за сябрука твайго. Такое жыццё... Памянем! (робiць некалькi глыткоѓ) - Сардэчны быѓ кабан i... смачны. Ну-ну, будеш жыць... пакуль. Гэта я табе кажу - твой Гаспадар! Твой цар i Бог! А клiчуць мяне Мiхаль Панасавiч. Запомнi - Мiхаль Панасавiч! Для цябе, проста - дзядзька Мiхаль. Яго вялiкасць. Паѓтары! А, ты не можаш... Ну i пярун з табой - дрыжы. (робiць некалькi глыткоѓ) - Ды не цяпiся ты так. Я ж паабяцаѓ... На, вось, сухарык паспытай, на...(дастае з кiшэнi сухар, палову жуе сам, палову кiдае Рабому. Той са смакам зядае) - Ты вось - парсюк, я - мужык, гаспадар твой, а яна... (глядзiць па бакам) - Гаспадыня твая, ведаеш хто?.. Памiж намi, кабанамi, яна... (шэптам) - сука! Вось дзе яна зараз? Як ты лiчыш, - дзе?!. А я ведаю. Там яна... У яго. У кабяля свайго. Рр-р...(заскрыпеѓ зубамi) - А я вазьму сякеру!.. Не, сягоння ѓжо,не... позна. А заѓтра!.. Абавязкова вазьму i... абодзьвух! У шчэнт. Спачатку яе! Пасля кабяля. (засумняваѓся) - Цi, наадварот... (моцна) - Ты мне верыш?! Канешне, верыш. Ты ж ведаеш, я магу. (выпiвае яшчэ. Раптам заплакаѓ) - Якi я адзiнокi. Нiкога-нiкога...(глядзiць на Рабога) - На яшчэ сухарык... (плача i працягвае сухарык Рабому) - Хадзi, я цябе паглажу! (зманьвае сухарыкам) - Хадзi-хадзi, не бойся - харошы-харошы. (Рабы нясмела наблiжаецца, бярэ сухарык, асмялеѓшы есць), (Гаспадар гладзiць яго па спiне) - Харошы-харошы... (ложыць галаву на спiну Рабому) - Ты таксама адзiнокi... сынок. ( з пяшчотай) - А можа я цябе яшчэ i выпушчу. Вазьму i выпушчу... (гладзiць Рабога) - Я i без мяса пражыву. Стану гэтым... Як яго?.. Вегiтагi... вегi...та-гары... ды гары яно гарам! Цьфу! Не вымавiць... Траваядным, карацей, во! Хочаш? Будеш вольны кабан - сам сабе Гаспадар! Хочаш?.. (раптам Гаспадар змаѓкае. Галава яго ляжыць на спiне Рабога - рукой ен гладзiць Рабога. Тут рука спыняецца... мацае бакi) - О, а ты, я бачу, акруглiѓся ѓжо трохi!.. Пачакай-пачакай... (Гаспадар зацiкаѓлена паднiмае галаву, дастае з кiшэнi рулетку i дзелавiта пачынае абмяраць Рабога - даѓжыню, шырыню, акружнасцi...) - О, расцеш, хлопец! Гэтак мовiць, ты ѓжо свiння з вялiкай лiтары!.. Харошы-харошы... (Гаспадар дастае з кiшэнi невялiкi мялок i хутка малюе на Рабым палоскi - адмярае будучыя порцыi) - Так, вось гэты кавалачак пойдзе Марыльцы... лекарцы. (малюе мелам на бакавiне) - Гэнае сцягенца - Нiчыпару-суседу...за тры лiтры. (прыглядаецца) - Не... за пяць. Вантробы - цешчы!.. Хай падавiцца. Разам з ёй, з жонкай!.. Усё ёй мала! У-у-урр. (зноѓ заскрыгатаѓ зубамi) - Вось дзе яна?! (зноѓ пье з бутэлькi) - Згуба мая. (да Рабога) - Але ж я яе... кахаю. (зноѓ заплакаѓ) - Усе-роѓна, кахаю... рыбаньку подлую. Не, не магу! (раптам адкiдвае бутэльку, устае, нязграбна, але рашуча рушыць да дзвярэй) - Я зараз усё вырашу! Раз i назаѓсёды!.. (Рабы падбягае да яго, трэцца аб нагу каб зноѓ атрымаць сухарык. Гаспадар адпiхвае яго нагой.) - Пайшоѓ прэч! Свiння! Мяне нiхто не спынiць.

(Гаспадар выходзiць. Моцна хлопаюць дзверы.)

* * *

(Рабы застаецца адзiн)

РАБЫ. Што гэта на свеце робiцца?.. Размаѓляѓ... як з роѓным. А пасля?.. пачвара дзвюногая. (садзiцца на салому) - Што мне твае пяшчоты i... два сухарыка!.. Дзе мешань?

(За дзвярыма чуваць шум дажджу. Рабы дрыжыць ад холаду.Зноѓ спявае...)

Все подружки по парам...

РАБЫ. (моцна) - Ну завошта мне такая кара?! (з горыччу) I жэрцi не нясуць, i здзекуюцца... i дождж iдзе, i холадна, i голадна, i маркотна. Самi пьюць, жруць, што хочаш робяць, а я як апошняя свiння ѓ гразi валяюся. А на волi?.. (задуменна) - А што на волi? (глядзiць на дзверы) - Холадна там... Не кормяць. Мухi вунь i тыя не вылятаюць! Добра iм. Лётаюць сабе. Нiхто iх не рэжа. Эх, каб мне крылы! Паляцеѓ бы... (кiмарыць, пазяхае. Скрозь сон...)

Мой мiлы таварыш, мой лётчык...(засынае)

(Знекуль даносiцца голас ЛУПАТАГА, якi працягвае...)

...Вазьмi ты з сабою мяне!

* * *

(Сон Рабога. Уваходзiць Лупаты. Правiльней - яго душа.)

ЛУПАТЫ. (усмiхаючыся) - Гэй, Свiння з вялiкай лiтары, - прывiтанне!

РАБЫ. Ой, што гэта?! Лупаты?!. Скуль ты? Цябе ж зарэзалi?

ЛУПАТЫ. Так, Рабенькi, зарэзалi. Я цяпер толькi - дух. Вось прыйшоѓ... засумаваѓся, без лiшняга хрукання.

РАБЫ. Што сёння творыцца ѓ хляве! Спачатку адзiн прывiд... прыпоѓз. Зараз другi... прыляцеѓ. Вечар добрых сустрэч. Плыѓ бы ты адсюль, Лупаты. У мяне нервы не жалезныя, ты ведаеш - свiнскiя, надарваныя. Згiнь лепей. Па-сяброѓску...

ЛУПАТЫ. Эх, Рабенькi-Рабенькi, ты як быѓ дурнем, так i застаѓся - мешанню не кармi. Ты ж сам мяне клiкаѓ!

РАБЫ. Я? Цябе?!.

ЛУПАТЫ. Так. Успамiнаѓ увесь час. Я разумею... Сумна табе, нутро ные... Ад самоты выць хочацца, на сцяну паѓзцi хочацца. Брр-р. Цi не так, брацiк? Хi-хi...

РАБЫ. Ты i жывы мёртвага дастаѓ бы. Але каб мёртвы...

ЛУПАТЫ. Хi-хi... Ты памыляешся. Я хачу каб ты нешта зразумеѓ. (заклапочана, сурёзна) - Мне таксама трэба нешта вырашыць. Нешта вельмi-вельмi важнае. Чаму ѓсе так, а не iнакш? У чым сэнс?..

У чым Памылка? Цi не памылка?.. Чаму жыццё нас ператварае...

РАБЫ. (перабiвае) - Слухай, прывiд. Ператварыся ѓ мешань! I нiчога не трэба будзе вырашаць. Бо я есцi хачу! Я заѓседы хачу есцi - кожную гадзiну, кожную хвiлiну! I гэта для мяне галоѓнае, iншага для мяне не iснуе! А ты такое вярзеш, што... нават разгарачонная самка не прыдумае. Во! I яшчэ я хачу самкi! Гладкай, тлустай, бруднай ,- як я. Есцi - самкi, самкi - i зноѓ есцi!

ЛУПАТЫ. (усмiхаецца) - Ну, наконт самкi... Ты проста - рамантык. Але... Няѓжо ты не адчуваеш, што навокал робiцца, цi не хочаш адчуць?..

РАБЫ. Не-а. Я ѓсяго толькi Свiння!.. з вялiкай лiтары. Без лiшняга хрукання!

ЛУПАТЫ. О, мяне цытуюць! Добра, ты прабач... Я проста вымушаны прыйсцi да крайняй меры.

РАБЫ. (цiха) - Людцы - ратуйце...

ЛУПАТЫ. I ѓсёш-такi ты пабачыш, ты адчуеш, ты дапаможаш мне зразумець... Я магу цябе часова ператварыць у такую ж душу як я сам.

РАБЫ. Не-а!!! Толькi не гэта!

ЛУПАТЫ. У цябе нiбы вырастуць крылы...

РАБЫ. Не-а!!! Я - свiн-н-ня!..

ЛУПАТЫ. ...Мы ѓзнiмемся, паляцiм з табой над гэтым светам! Туды - да зорак! I ты пабачыш, ты адчуеш!..

РАБЫ. Я баюся вышынi - мяне ѓкалыхвае! Не хачу я нiкуды ляцець! Не хачу-у-у... Што гэта звiнiць?.. Вядро звiнiць!

(Рабы прачынаецца. Лупаты знiкае.)

РАБЫ. (падняѓшы галаву ад саломы) - Ой, вядро звiнiць! Нехта крычыць?.. Есцi нясуць?..Што гэта? Што мне снiлася?.. Глупства, глупства ѓсё гэта. Мне здалося... Здалося... Ой, i праѓда нехта крычыць!

* * *

-за дзвярэй чуваць хуткiя крокi i голас ГАСПАДЫНI)

ГАСПАДЫНЯ. (крычыць) - Ратуйце, людзечкi! Зваряцеѓ!..

(чуваць пьяны голас ГАСПАДАРА)

ГАСПАДАР. Засяку!

(Адчыняюцца дзверы, у хлеѓ ускоквае спужаная Гаспадыня з пустым вядром. Яна хуценька зачыняе за сабой дзверы i закладае засоѓ)

ГАСПАДЫНЯ. ( у шчылiну ) - Грыб засушаны! Варят! А людзячкi мае! Забе, забе мяне гэны звер!

ГАСПАДАР. (з-за дзвярэй) - Засяку, засяку як курыцу! (дзёргае дзверы) - Адчынi!.. Адчынi, сука!

ГАСПАДЫНЯ. Сука-сука. А цябе нават i кабялём назваць нельга! Нiкчэмнасць!

ГАСПАДАР. Што?!.

ГАСПАДЫНЯ. Атрута хадзячая! Алкаголiк. Гарачнiк белы! Я на яго раблю, нiбы прыслужнiца якая, а ён толькi прапiвае! Каб ты ѓжо нажраѓся на векi вечныя! Каб табе не падняцца!

ГАСПАДАР. Засяку!

ГАСПАДЫНЯ. Сячы-сячы! Мне лягчэй будзе. Я гатова жыццё аддаць, каб толькi не бачыць твайго ненавiснага рыла. Сячы, гад! Гарачнiк! Варят!

(Раптам за дзвярыма становiцца цiха)

ГАСПАДЫНЯ. (трывожна) - Эй, пудзiла, ты ѓжо здох там, цi што?.. (цiшыня) - Аблыдзень?.. (цiшыня) - Ой, можа задумаѓ што?.. (спрабуе адчынiць дзверы, тыя не паддаюцца);(спуджана) -Яшчэ возьме ды падпалiць! Эй, iрад, чуеш ты, цi не?!. (цiшыня) -

Мiхаль!.. Мiхалiк, - дзе ты? Адзавiся. Выпусцi! Людзячкi... Ратуйце! Жыѓцом палiць!!!

ГАСПАДАР.(спакойна, з-за дзвярэй)- Ганна, Ганначка, чаму ѓсё так? Чаму мы так жывем? Што ты зрабiла са мною?.. Ганначка! Навошта?..

ГАСПАДЫНЯ. Фу... Ах, гэта я, значыць, зрабiла з iм, а не ён са мною!

ГАСПАДАР. Ганначка!

ГАСПАДЫНЯ. Выпусцi мяне!

ГАСПАДАР. Не, не выпушчу.

ГАСПАДЫНЯ. Выпусцi, зараз жа!

ГАСПАДАР. Пасядзi, родненькая. Пасядзi, пташачка. Я хуценька. Я да яго. Да кабяля твайго. Пасядзi, галубка...

ГАСПАДЫНЯ. Ты куды?!. Куды ты?!... Адчынi! Адчынi, чуеш?!. Ну як так жыць?! Як?! А якi быѓ хлопец у маладосцi! Як шкадаваѓ мяне... I я. А зараз!.. Што ж рабiць?.. (да Рабога) - Ой, родненькi, ты ж не кормлены. З-за гэтага... выпаѓзня i пакармiць нельга.(сама сабе, уздыхнуѓшы) - Мiхаль-Мiхаль...(гладзiць Рабога па спiне) - А аднойчы... ён дзеля мяне з дрэва спрыгнуѓ. З дубу... (усмiхаецца) - упаѓ, пабiѓся, дурань. Адчайны быѓ хлапец, вiдны... хоць i дурнаваты. Хiба магчыма было не закахацца?.. А пасля?.. Ох... (Гаспадыня змахвае слязiнку з вачэй i зноѓ звяртае ѓвагу на Рабога) - I ты адзiн. Родненькi... (зацiкаѓлена) - О, а ты акруглiѓся крыху!.. Во... Малайчына! (Абмацвае парсюка) - Можа i на продаж што застанецца... Ась-ась, харошы. (рашуча) - Ну, не! Што ж я тут - сядзець буду? (стукае i напiрае ѓ дзверы. Тыя не адчыняюцца.) - Ах, так! Мяне нiхто не стрымае. (Падыходзiць, хапае карыта i моцна стукае iм у дзверы).

(Нарэшце клямка злятае i дзверы расчыняюцца. З двара пахнула ветрам i дажджом. Гаспадыня падхоплiвае пустое вядро...)

ГАСПАДЫНЯ. (да Рабога) - Зараз я цябе пакармлю, родненькi. Пачакай крышачку, зараз...

(Рабы па звычцы кiдаецца на звiнячае вядро... Гаспадыня ледзь не падае. Моцна адштурхоѓвае парсюка)

ГАСПАДЫНЯ. - Айца! Прэч пайшоѓ, свiння! Назаляе...

(Гаспадыня выходзiць, прычыняючы дзверы. Рабы застаецца адзiн)

* * *

РАБЫ. Што гэта робiцца на свеце! То лашчаць, то бюць... А дзе мешань? (моцна) - Дзе мешань, я пытаюся?! З пустым вядром яна прыбегла! Гэта ж прыкмета дрэнная... цьфу-цьфу-цьфу... (крычыць у бок дзвярэй) - У наступны раз сварыцеся ѓ хаце! Замораць... (сумна) - Быѓ бы жывы Лупаты, вось ужо нарагаталiся б. За хлявом...Тое ж самае, што i ѓ хляве. .....ды й дождж там...

(Раптам парыѓ ветру адчыняе дзверы)

РАБЫ. Адчынiлiся!.. Дзверы адчынiлiся!.. Можна бегчы! Бегчы... (падыходзiць да дзвярэй. Адскоквае.) Не!.. Не магу... Дый дождж. Але ж больш не будзе!.. Iх хутка зачыняць! (зноѓ наблiжаецца да дзвярэй. Зноѓ адскоквае.) - Не! (лажыцца ѓ кут. Закрывае твар) - Я нiчога не бачу! Я нiчога не чую!.. Падалося! Нiчога не чую... Нiчога не бачу...

***

(Дзверы адчыняны. Баязлiва ѓваходзiць парсюк ЧЫРЫК, але ѓ паводзiнах адчуваецца рашучасць)

ЧЫРЫК. Прывiтанне, сябар!

РАБЫ. Ой!

ЧЫРЫК. Прабачце, калiласка, я мабыць перабiѓ вам цiкавыя думкi. Я толькi запытацца, цi не засталося ѓ вас выпадкам чаго-небудзь у карыце? Я суткi не еѓшы...

РАБЫ. (яшчэ не прыйшоѓ у сябе) - Па... Па-першае, я сам хачу есцi... Па-другое... Хто ты такi?

ЧЫРЫК. Хiба ж вы самi не бачыце? Такая ж свiння, як i вы. А клiчуць мяне - Чырык... Ну дык я пайду, з вашага дазволу... Прабачце яшчэ раз. (iдзе да дзвярэй).

РАБЫ. Стой! Гэй!.. Вярнiся. Скуль ты ѓзяѓся?

ЧЫРЫК. (спыняецца) - Гэта доѓгая гiсторыя i... не мае сэнсу высвятлення. (дэкламуе) -Дзе я жыѓ, i як я жыѓ - не скажу нiкому, не адгонiць мне нiхто ѓнутраную стому... (зноѓ накiроѓваецца да дзвярэй, але спыняецца) - З ранку калоць мяне збiралiся... Ужо нават вывалаклi на двор i на зямлю павалiлi...

РАБЫ. (здзiѓлена) I не зарэзалi?!

ЧЫРЫК. (з гонарам) Не-а, уцёк.

РАБЫ. (з недаверам) З-пад нажа?..

ЧЫРЫК. (павучальна) - Свiнням трэба верыць. Добра, мне пара. Даруйце, што адбiѓ у вас час. (хоча icцi)

РАБЫ. Стой, Чырык. Зараз Гаспадыня есцi прынясе. Пажрэм, заставайся...

ЧЫРЫК. (уздрыгануѓся, нават усяго перадзёрнула) - Есцi?!. А што я ёй скажу?.. Цi гэта, - што яна мне скажа... калi ѓбачыць?

РАБЫ. Нiчога. Узрадуецца i накормiць.

ЧЫРЫК. Вось-вось, узрадуецца...

РАБЫ. Ты пра што?

ЧЫРЫК. Пра тое, што дзверы больш не будуць адчыненымi... Не, не буду рызыкаваць. Прабачце.

РАБЫ. Ды пачакай ты! Мне маркотна аднаму, i наогул...

ЧЫРЫК. (з парывам) Дык гэта!.. Пайшлi разам са мной!

РАБЫ. Куды?

ЧЫРЫК. (паказвае на адчыняныя дзверы) - Туды, - дзе коѓдрай ляжаць жалуды, i вецер хiстае галiнку!..

РАБЫ. Там... Там дождж.

ЧЫРЫК. Не. Там воля, мой сябар! Ну дык як?

РАБЫ. А як наконт мешанi на волi?

ЧЫРЫК. Жалуды будзем есцi - дзiкунамi зробiмся!

РАБЫ. А ваѓкi?

ЧЫРЫК. (з агнём) - I iх будзем есцi! Пайшлi!

РАБЫ. (катэгарычна) - Не.

ЧЫРЫК. Не, дык не. (iдзе) - Да пабачэння.

(Рабы раптам рынуѓся за Чырыкам)

РАБЫ. Стой! Не пушчу, не пушчу! (моцна хапае Чырыка, штурхаюцца) - Будзеш тут як мiленькi! Як мiленькi будеш тут... Са мной разам! Заѓжды!

(Чырык меншы i маладзейшы, яму не справiцца з Рабым)

ЧЫРЫК. Пусцiце! Вы не маеце права!..

РАБЫ. (трымаючы Чырыка) - Гы-гы... Што ты вярзеш. Я i ёсць усе тваё права! Мне маркотна аднаму, разумееш?

ЧЫРЫК. Не хачу я нiчога разумець. Адпусцiце мяне... Хам! Я вольны кабан.

РАБЫ. Дурань. Цябе ж сабакi загрызуць!..

ЧЫРЫК. Вы... Вы - здраднiк.

РАБЫ. Ага-ага. Не брыкайся вельмi толькi.

ЧЫРЫК. (Прытулiѓшыся да сцяны) - Якi я дурны. Якi ж я дурны! Куды прыйшоѓ?! Пах родны прыцягнуѓ - цьфу! Каму я паверыѓ?

РАБЫ. Свiнням трэба верыць.

ЧЫРЫК. Вы!.. Ты... Ты не парсюк. Ты склiзняк!

РАБЫ. Хто я?

ЧЫРЫК. Склiзняк!

РАБЫ. (пагражальна) - Слухай, а цябе калi-небудзь дубасiлi!.. акрамя таго, што рэзалi?

ЧЫРЫК. Забойца.

РАБЫ. Супакойся. Тут хоць адагрэешся ѓ волю. Пажывеш у дастатку. Дурань. Саплё зусiм, а некуды рвецца. У мяне сябар быѓ... таксама некуды усё рваѓся. Няхай яму зямля саломай...

ЧЫРЫК. (сам сабе) - Дзеля чаго я з кiпцяѓ смерцi вырываѓся?! Калi адседжваѓся ѓ лапухах такая напоѓненасць была. Такая прага да жыцця. Такая вера ѓ будучыню...

РАБЫ. Бедная, смярдзючая свiння, якая марыць аб свабодзе... Дзе ж тая Гаспадыня? Нешта доѓга не нясе. Зусiм ад рук адбiлася!.. Есцi пара. Ох, як пара!

ЧЫРЫК. (сумна, сам сабе. Амаль плача) - Першы раз я збег у маленстве, калi мяне прывезлi на кiрмаш... Другi раз цудам вырваѓся с-пад нажа... I нарэшце, гадзiну назад, ад... Тузiка-дварнягi. А тут... На пустым месцы! Такая здрада, ад брата па крывi... (да Рабога, з надзеяй) - Мы ж з вамi адной крывi!

РАБЫ. Не плач, Маѓглi, усё будзе добра. I сядзi на месцы. (узбуджана) - Дзе тая Гаспадыня? Чаму яна не нясе есцi? Я магу не вытрымаць!

ЧЫРЫК. (з надзеяй) - Прабачце, а вы не баiцеся, што калi яна прыйдзе, то нам ужо нiколi не вырвацца з гэтага хлява?..

РАБЫ. Сцiхнi. Мешань! Зараз гэта галоѓнае! Слухай, а ѓ цябе, я чую, голас пранiзлiвы?.. Паклiч яе!

ЧЫРЫК. Не разумею?..

РАБЫ. Пiшчы на ѓсю глотку, на ѓсю моц. Яна павiнна пачуць.

ЧЫРЫК. Прабач... Я не магу. У мяне... горла балiць.

РАБЫ. Горла балiць? Зараз палечым. (наблiжаецца да Чырыка. Той пiшчыць.) - Малайчына. Вось на гэтай ноце i трымай... Пiшчы-пiшчы. Не можа быць каб не пачула. (Задаволена) - Паактыѓней-паактыѓней трохi, з тэмпераментам, з пачуццём! Вось так... (сам крычыць) - Гаспадыня! Гаспадыня! Каравул! Палундра!.. Пажар! Землятрасенне!.. SOS!!! (да Чырыка) - Ты чаму замаѓчаѓ?

ЧЫРЫК. Аддыхацца хачу.

РАБЫ. Няма калi аддыхвацца. Час - золата. Мяне хутка знудзiць ад голаду. Крычы што-небудзь, кажу!

ЧЫРЫК. (рашуча) - Добра. (моцна крычыць) - Свабоду кабанам! Свабоду кабанам!

РАБЫ. (пакруцiѓшы галавой) - Вар,ят... (сам крычыць) - Гаспадыня!.. Ганна Селiвёрстаѓна! Дзядзька Мiхаль! Есцi пара-а-а!

* * *

(Чуваць голас ГАСПАДЫНI)

ГАСПАДЫНЯ. А людцы мае! А родненькiя! Дзверы адчыняныя! Кабанчык мой! Адзiны мой...

(Гаспадыня ѓбягае ѓ хлеѓ, бачыць другога парсюка)

ГАСПАДЫНЯ. Ой-ой!.. (закрывае вочы далонямi. Пасля зноѓ адкрывае.) - Ой, што гэта? Два?! Скуль - два?.. Скуль?.. Клон!!! (прыходзiць у сябе) - О, Божачкi мае... Гэта ж дзверы былi адчыняны!.. А-ай, ай, ай - як добранька! (да Чырыка) - Якi ладненькi... (аглядаецца) Чый жа ты?.. (гладзiць яго) - Харошанькi мой... Прыбытачак мой нечаканы. Падарунак лёсу... за пакуты! Ай, як добранька! Хi-хi... Зараз я, хуценька... Пакармлю вас, салодзенькiя. (Вяртаецца да дзвярэй i бярэ вядро з мешанню, улiвае ѓ карыта)

(Рабы з хруканнем накiдваецца на ежу. Чырык нясмела стаiць на месцы.)

ГАСПАДЫНЯ. (да Чырыка) - А ты чаго не хрумаеш, дурненькi?

(Чырык стаiць)

ГАСПАДЫНЯ. Ой, забылася...

(На старым касетнiку Гаспадыня нацiскае кнопку - хлеѓ напаѓняе гучанне вiртуёзнай класiчнай музыкi, якая, у сваю чаргу, уздзейнiчае i на Чырыка. Ён не вытрымлiвае i... наблiжаецца да карыта, дзе таксама пад музыку чамкае на каленях Рабы.)

ГАСПАДЫНЯ. (узрушана) - Вось што значыць мастацтва!.. Можа казе даць паслухаць?.. (да парсюкоѓ, ласкава) - Гам-гам... Смачна естачкi. Ням-ням. (пра мужа) - Куды ж той ёлупень падзеѓся? Каб чаго не ѓтварыѓ, крый Божа. (да свiнняѓ) - Чам-чам-чам, смачна-смачна, родненькiм... (да Чырыка) - Нiчога, што малодзенькi - падрасце! Еш-еш... (дастае свой грэбень i расчосвае галаву Чырыка, гладзiць. Пасля з пустым вядром выходзiць, шчыльна зачынiѓшы за сабой дзверы.)

* * *

(Карыта спусцела. Рабы задаволена адыходзiць ад яго)

РАБЫ. Малавата... Але добра, хоць столькi. Вось цяпер можна i аб сэнсе жыцця пагутарыць.

ЧЫРЫК. (сам сабе,сумна) - Вось дзверы i зачынiлiся...

РАБЫ. (да Чырыка, прымiральна) - Ты асаблiва не сярдуй. Я добры. Гэта калi галодны вельмi, дык сам сябе не памятаю. Усё ламаѓ бы i грыз. А так... я сама дабрыня.

ЧЫРЫК. Я заѓважыѓ...

РАБЫ. Ты мне яшчэ дзякуй скажаш. Я цябе ад ваѓкоѓ, можна сказаць, уратаваѓ. I ад голаду. I ад самога сябе. Ты ж дурны...

ЧЫРЫК. Дзякуй.

РАБЫ. Ды няма завошта. Мiж iншым, я таксама люблю марыць i усё такое...

ЧЫРЫК. (сумна) - Мары мае, мары - згiнулi ѓ гушчары...

РАБЫ. (ажыѓлена) - Ты вершы пiшаш, так?

ЧЫРЫК. (сцiпла) - Ну...

РАБЫ. I я пiшу, бывае. Вось паслухай...

- Мухi, мухi, мухi -

- Гудзяць, гудзяць, гудзяць...

- А дзе ѓ мухi вухi?

- Трэба пашукаць!

- Аць, аць, аць - трэба пашукаць!

РАБЫ. Ну, як?..

ЧЫРЫК. Кранальна.

РАБЫ. (меркавальна) - Можа ѓ часопiс паслаць?..

ЧЫРЫК. З рукамi адарвуць...

РАБЫ. (вельмi бадзёра) - Са мной смуткаваць не будеш! Не кiснi, Чырык! (успомнiѓшы) - О, зусiм забыѓся! Ты ж яшчэ Машку з Глашкай не чуѓ!..

ЧЫРЫК. Таксама паэтэсы?

РАБЫ. (ажыѓлена, з усмешкай) - Дурань. Iдзi сюды. Якраз дождж перастаѓ... (Рабы падыходзiць да сцяны, прытыкае вуха, слухае) - Вось ён - пах асалоды!..

(За сцяной чуваць хiхiканне, дзявоцкiя (свiныя) галасы)

(Гэта не магло не заiнтрыгаваць Чырыка. Ён узнiмаецца i таксама прыкладае вуха да сцяны... Ажыѓляецца, усмiхаецца)

ЧЫРЫК. Чую...

РАБЫ. Вось табе i натхненне! Вось табе i ѓзнёсласць!

ЧЫРЫК. (з агнём i надзеяй да Рабога) - А можа падрыцца?!

РАБЫ. Уяѓляю сабе - граф Монтэ-Чырык!

ЧЫРЫК. Я, калi захачу!..

РАБЫ. (перабiвае) - Не, Чырык, гэта кажу табе я - Рабы. Адсюль падрыцца немагчыма! Немагчыма! I кропка.

ЧЫРЫК. (з жарам) - Ты нават не спрабаваѓ!?

РАБЫ. (знянацку засумаваѓ, успомнiѓ нешта сумнае) - Iншыя спрабавалi... Марна. (Рабы сумна аглядае сцены...) - Адсюль можна толькi паляцець.

ЧЫРЫК. Паляцець?..

РАБЫ. Так.

(Рабы сумна углядаецца некуды уверх - доуга, натужна)

ЧЫРЫК. Ужо узлятаеш?

(Рабы схiляе галаву, пасля глядзiць на Чырыка)

РАБЫ. Хочаш, я раскажу табе дзiѓную гiсторыю?..

ЧЫРЫК. Пра мух?..

(Рабы як не чуе. Ён павольна лажыцца на салому, пачынае цiха гаварыць)

РАБЫ. Слухай. Дык вось. Жыѓ-быѓ адзiн парсюк. Звалi яго - Лупаты. Паскудны быѓ кабан, здзеклiвы, кпiвы. Але... але аднойчы ѓ яго выраслi крылы. Уяѓляеш сабе - у брыдкага, тлустага парсюка i два цудоѓных крыла?!. Вялiкiя такiя, вялiкiя крылы! Ён узяѓ i... паляцеѓ. Адпiхнуѓся ад зямлi - i паляцеѓ! Проста... Над светам. Я думаѓ, ён здох, яго зварылi, а ён - паляцеѓ!.. Паляцеѓ... паляцеѓ...

(Рабы засынае.)

(Чырык здзiѓлена глядзiць на соннага Рабога.)

ЧЫРЫК. Дзiѓна... I хто з нас варят?..

(Лажыцца сам)

* * *

(Уваходзiць Лупаты - яго дух. Другi сон Рабога)

ЛУПАТЫ. А табе сапраѓды трэба друкавацца, Рабы. Свiння - i такая паэтыка. Цi не падкiнула Гаспадыня чаго ѓ мешань?

РАБЫ. Я... я... гаварыѓ пра твае крылы.

ЛУПАТЫ. (усмiхаецца) - Хутка, брацiк, хутка. Не шкадуй нi аб чым. Мне здаецца, я зразумеѓ... Мы проста - смачныя! Смачныя! Мясная праслойка ѓ сале - вось у чым сэнс. Адзiн з самых вялiкiх сэнсаѓ на зямлi. Хi-хi-хi. Без лiшняга хрукання... Проста смачныя! Смачныя... Смачныя...

(Лупаты, яго дух, выходзiць)

* * *

(Рабы спiць. Чырык цiха паднiмаецца з свайго кута, глядзiць на Рабога, глядзiць уверх... Спрабуе узмахнуць рукой, нiбы крылом. Пасля другой рукой. Пасля - разам. Махае рукамi. Пасля апускае iх...)

ЧЫРЫК. Крылы-крылы... Гучыць прыгожа.(з горыччу) - Асаблiва ѓ чатырох сценах.

(дэкламуе:) - Я крылы з саломы саткаю, заплюшчыце вочы! - ѓзлятаю!

Глупства! Муць. Узбуджаныя фантазii! (рашуча) - Падрывацца трэба!

(Знекуль дастае лапату)

* * *

(Лёгкi змрок. Мiльгацяць блiкi святла. Гучыць музыка. У самай сярэдзiне вядомага нам хлява - дзве свiнкi-самачкi. Яны з пачуццём рухаюцца пад музыку - танцуюць. З-за блiкау iх твары нельга добра разгледзець, але на кожнай вiдаць даволi стыльную круглую эмблемку (нешта накшталт нумаркоѓ, якiя бываюць на удзельнiцах конкурсаѓ прыгажосцi). На адным кружку напiсана "Машка", на другiм - "Глашка". Яны нiбы ѓ зачараваным сне, ад чаго танец становiцца яшчэ больш эратычным i спакуслiвым. А музыка яшчэ грамчэй! А танец яшчэ тэмпераментней...)

(Раптам святло знiкае, музыка змаѓкае. У поѓнай цемры чуваць нейкую валтузню i чыёсцi цяжкае дыханне.

Калi запальваецца святло, мы бачым у куту ля сцяны Чырыка, якi натхнена арудуе лапатай, спрабуючы зрабiць падкоп. Рабы спiць...

Чырык спыняецца, выцiрае пот з iлба, прыкра пазiрае на свае мазолi... I зноѓ надрыѓна бярэцца за працу... Iзноѓ блiкi... Зноѓ музыка... Зноѓ Машка з Глашкай са сваiм танцам, якi клiча, якi вабiць...

Чырык зусiм выбiѓся з сiлаѓ. Лапата вывальваецца з рук. Ён у знямозе ѓтыкаецца галавой у сцяну...

Рабы варочаецца ѓ сне.

Цiшыня. Зноѓ зяѓляюцца Машка з Глашкай. У змроку адна з iх падыходзiць да схiлiѓшага галаву Чырыка, другая - да Рабога. Яны па-жаночы пяшчотна, па-мацярынску гладзяць iх галовы, нiбы спачуваючы i супакойваючы.

А потым вiдзенне знiкае.)

***

(Той жа хлеѓ. Тое ж карыта. Рабы i Чырык спяць у розных кутах. Здаецца, ранак. З двару даносiцца голас пеѓня...)

РАБЫ. (схоплiваецца) - Чырык, чаму нам гэтак доѓга есцi не нясуць?

ЧЫРЫК. (прачынаецца) - Што?.. Есцi нясуць?

РАБЫ. Ды не... Кажу - чаму гэтак доѓга не нясуць.

ЧЫРЫК. (абыякава) - Не нясуць. Дык прынясуць. А прынясуць, дык паем.

РАБЫ. У мяне проста душа не на месцы.

ЧЫРЫК. Яна проста яшчэ не вярнулася з палёту.

РАБЫ. Хто?..

ЧЫРЫК. Душа. Не Гаспадыня ж.

РАБЫ. Цьфу...

ЧЫРЫК. Усё ад нерваѓ. Заплюшчы вочы i лiчы да тысячы. Надзейны спосаб - мяне бабка навучыла... (цiха дэкламуе) - Душа па свеце ѓсё блукае i сабе сховiшча шукае... Шукае з вечару, з рання, - i тут свiння... i там - свiння.

РАБЫ. (занепакоена ѓздыхвае, ветлiва просiць) - Чырык, ты маладзейшы, у цябе зрок вастрэйшы... i нюх. Падыйдзi да дзвярэй, глянь у шчылiну, панюхай паветра... Можа што незвычайнае заѓважыш?..

ЧЫРЫК. Навошта?

РАБЫ. Трэба... Пасля скажу. (просiць) - Калiласка!

ЧЫРЫК. (падыходзiць да дзвярэй, углядаецца ѓ шчылiну) - Нiчога асаблiвага. Як заѓсёды. Гусi ходзяць- гагакаюць, певень за курыцай пагнаѓся... хi-хi, дагнаѓ! (уздыхнуѓ) - Вольныя iстоты.

РАБЫ. Ты добра прыглядзiся, прынюхайся.

ЧЫРЫК. Я ж прыглядаюся. Усё як звычайна. Але... Вяроѓка некуды знiкла.

РАБЫ. (занепакоена) - Што? Якая вяроѓка?

ЧЫРЫК. Звычайная. На страсе хаты вiсела. А зараз няма.

РАБЫ. Няма?..

ЧЫРЫК. I во... яшчэ нейкi пах, не зусiм знаёмы.

РАБЫ. Якi пах?!.

ЧЫРЫК. Успомнiѓ. Вопратка ѓ гаспадара майго некалi так смярдзела.

РАБЫ. Бензiн?!.

ЧЫРЫК. Во-во, бензiн.

РАБЫ. А ты не памыляешся?

ЧЫРЫК. Ну падыйдзi i сам панюхай. (Рабы не можа скрануцца) - У мяне на пахi добрая памяць. Бывала, бабка як пачне...

РАБЫ. (перабiвае) - Сцiхнi ты!

ЧЫРЫК. А ѓ чым справа?

РАБЫ. Дурань. Малакасос. Магчыма кагосцi з нас сягоння рэзаць будуць! Як чула маё сэрца...

ЧЫРЫК. Рэзаць?.. Не можа быць... Iзноѓ?..

РАБЫ. (захвалявана прынюхваецца) - А можа ты прыдумляеш? (з надзеяяй) - Я не чую нiякага бензiну!

ЧЫРЫК. Не, не прыдумляю. А пры чым тут бензiн?

РАБЫ. (моцна) - Лямпы запраѓляюць! Смалiць цябе будуць!

ЧЫРЫК. Смалiць?.. А чаму... мяне?

РАБЫ. У цябе мяса мякчэйшае!

ЧЫРЫК. Ты гэта сурёзна?

РАБЫ. Не, гэта я весялюся! (сам сабе) - Я адчуваѓ, што нешта здарыцца. I гэты сон... Няѓжо канец? Кропка? Вось так?.. Хутка.

(Раптам падбягае да Чырыка - хапае, трасе)

РАБЫ. Жыць хачу, разумееш?! (крычыць) - Жыць! Валяцца ѓ гноi, жэрцi мешань!

ЧЫРЫК. (таксама зрываецца) - А я табе казаѓ! Я цябе тады прасiѓ - пайшлi! Як брата! Дзверы былi адчыненымi. А ты!.. Ты проста баязлiѓца! Нiкчэмнасць! Раб!

РАБЫ. Так! Баязлiѓца! Усё наша жыццё гэта страх, страх, страх! А за дзвярмi - яшчэ большы страх! Там не кормяць, ду-у-урань!!! (трасе Чырыка).

ЧЫРЫК. (адштурхоѓвае Рабога) - зваряцеѓ зусiм...

(Рабы падбягае да дзвярэй - крычыць)

РАБЫ. Гаспадыня! Гаспадыня! Гаспадынечка!.. Прынясi есцi. Калiласка. Ты проста затрымалася недзе, а зараз ужо прыйшла i гатуеш мешань... Я ведаю. (спаѓзае па дзвярам, усмiхаецца ѓ акенца) - Сонейка-сонейка, паказычы мяне па мордзе рабой... Лупаты-Лупаценькi! Адпусцi мяне... Эх, малачка б папiць! Як я люблю халоднае малачко!... пiць... пiць... як у дзяцiнстве. (цiха, усмiхаючыся) - Яно ж невялiкае - свiнячае счасце, зусiм маленькае, з мой лыч...

* * *

(Раптам дзверы ѓ хлеѓ адчыняюцца. З вяроѓкай у руках заходзiць Гаспадар - сурёзны як нiколi i з вялiкiм фiнгалам пад вокам. Свiннi бездапаможна збiваюцца ѓ кут)

ГАСПАДАР. Прыйшла пара. Досыць.

(Ён пачынае спакойна размотваць вяроѓку, вязаць вузел, рабiць пятлю...)

ГАСПАДАР. (да парсюкоѓ) - Што глядзiце?.. Жыць хочаце? А я - не. А ѓ астатнiм... А ѓ астатнiм мы аднолькавыя.

(Трымаючы ѓ руках пятлю, ён задзiрае галаву ѓ верх, глядзiць на драѓляную бальку... пасля зноѓ на парсюкоѓ)

ГАСПАДАР. Iдзiце на волю. Дзверы адчыняны.

(Парсюкi нiбы скамянелi. Не стронулiся з месца. Гаспадар раптоѓна замахваецца на iх вяроѓкай i моцна крычыць...)

ГАСПАДАР. На волю, я сказаѓ! Пайшлi!!!

(Спужаныя парсюкi выбягаюць за дзверы... Дзверы ляпаюць ад ветру)

ГАСПАДАР. (крычыць) - Бяжыце! Прыгайце! Скачыце! Лётайце!.. Што хочаце рабiце! Я дарую вам жыццё... (спакойна) I я гульну. У шчэнт гульну...

(Ён закiдвае доѓгi канец вяроѓкi за бальку... Нерухома стаiць - рукi i ногi яго дрыжаць... Раптам у дзверы, за спiной Гаспадара, спужана заглядае Рабы. Ён дзiвiцца па бакам i цiхенька, прыгнуѓшыся, на цыпачках (каб не "перашкаджаць" Гаспадару) падкрадаецца, хапае пад руку карыта i гэтак жа, на цыпачках, разам з карытам выбягае за дзверы)

(Гаспадар дрыжачымi рукамi трымае канец вяроѓкi... I тут чуваць голас Гаспадынi.)

* * *

ГАСПАДЫНЯ. (з-за дзвярэй) - А людцы мае! Што нарабiѓ! Свiней параспускаѓ! А, людцы, а прападуць жа!..

(Гаспадыня ѓбягае ѓ хлеѓ i бачыць Гаспадара з вяроѓкай... Ён з жахам глядзiць на яе...)

ГАСПАДЫНЯ. (прыходзiць у сябе) - Мiхаль... Мiхалiк! (падбягае да яго, абнiмае) - Родненькi! (Гаспадар дрыжыць) Што ты... Навошта... Мiхалiк. Не трэба! Любы мой...

(Гаспадар бяссiльна спаѓзае на падлогу, з дапамогай жонкi, садзiцца...)

ГАСПАДАР. (нiбы сам сабе) - I сапраѓды, нiкчэмнасць... Нават павесiцца па-людскi не магу. Парсюкоѓ i тых сорамна... (ён закрывае твар рукамi)

ГАСПАДЫНЯ. (гладзiць Гаспадара) - Я з табой, я тут... я з табой...

***

(Яны сядзяць абняѓшыся, а недзе ѓ версе гучыць музыка i чуваць галасы...)

ЛУПАТЫ. Вось мы i ляцiм, Рабенечкi. Ляцiм над светам!..

РАБЫ. I мяне не ѓкалыхвае! Гы-гы...

ЛУПАТЫ. А ты як, Чырык?

ЧЫРЫК. Хараство якое! Як мы маглi жыць i не бачыць гэтага! I мары, i мроi, i вёсны...

* * *

(Чуваць галасы Машкi з Глашкай)

- I мы з вамi! Вазьмiце нас!..

- МАШКА. Я - Машка!

- ГЛАШКА. А я - Глашка...

ЛУПАТЫ. Канешне возьмем. Што нам - парсюкам!

(Чуваць дзявоцкi смех)

* * *

(Гаспадар з Гаспадыняю глядзяць уверх)

ГАСПАДАР. Ганначка, ты калi-небудзь бачыла лятаючых свiней?..

ГАСПАДЫНЯ. Не...

ГАСПАДАР. Лавi момант...

(Махаюць рукамi)

КАНЕЦ.


 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"