Аннотация: Перевод песни "Stay (Faraway So Close) группы "U2". Стихотворный.
Зялёны светлафор. Начная крама.
Зайшла туды за пачкам цыгарэт.
Не, ты не палiш, дый не хочаш нават...
Гэй, дзе-чына, ты рэшту хоць правер!
Ты выглядаеш зараз, як машына,
Что трапiла - аварыю, чые
Калёсы круцяцца, але, мая дзя-чына,
Сама яна разбiлася -шчэнт.
Ты кажаш, што -вагi не звяртаеш,
Калi ён б'е цябе? Што ты жывеш,
Калi табе балюча робяць? Знаеш,
Усё не так, як хочацца табе.
Чырвоны светлафор i шэры ранак...
Чапляешся за яму - зямлi
I падаеш. Вампiр ты цi ахвяра?
Усё залежыць ад таго, з кiм ты.
Раней любiла дома заставацца,
Глядзець па тэлебачаннi ток-шоу,
Ты ведала -се рэплiкi на памяць,
Хто што згубi- i кто каго знайшо-.
Але -сё ро-на ты мяне не бачыш,
Глядзiш за-сёды быццам скрозь мяне.
Ты да мяне звяртаешся i плачаш,
Але й мой дотык не адчуць табе.
Ты ведаеш, калi б я мог застацца,
Я памяня- бы месцам дзень i ноч,
Прымусi- дзень выконваць абяцаннi...
Хапiла б ночы нам на -сё адной.
Далёка так i - той жа час так блiзка...
Над плынямi статычных рад'ёхваль
Цяпер ты проста -ключыш тэлевiзар
I можаш падарожнiчаць амаль
Усюды. Хочаш - трапiш у Маямi,
Альбо, напрыклад, у Новы Арлеан,
У Лондан, Белфаст цi Берлiн туманны -
Цяпер нiякiх цяжкасця- няма.
Але калi ты слухаеш, паклiкаць
Цябе я, хоць хачу, ды не змагу;
Ты рызыкуеш, скачучы, звалiцца.
Крычыш - я чую, ды не памагу.
Ты ведаеш, калi б я мог застацца,
Я памяня- бы месцам дзень i ноч,
Прымусi- дзень выконваць абяцаннi,
Я дэмана- i духа- бы знайшо-,
Я б дапамог табе пераадолець
Твой страх, найперш перад самой сабой.
Калi б застацца толькi мог з табою...
I ночы нам хапiла бы адной.