Григорович Игорь Николаевич : другие произведения.

Гаюн-трава

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:
  • Аннотация:
    сёння ты, а заѓтра я,- кожны з нас гаюн-трава

Гаюн-трава
   
      *****
Пасядзелi каля рэчкi, 
Ды паскублi нас авечкi.
Паскакалi вакол грушы, 
Ды палез камар у вушы.
Паляжалi мы на печы -
Засмылелi пяты, плечы.
Зазiрнулi ў iнтэрнет -
Тут зусiм прапаў iмпэт.
Дзе шукаць нам тыя сiлы, 
Каб зiрнуць у край шчаслiвы, -
Дзе мурожная трава, 
Дзе гаючая вада, 
Дзе да шчырасцi дарога, 
Што вядзе да пана Бога,
Скарб адкрыты для душы?...
Пасядзiм з табой у цiшы.
Кнiжку на рукi вазьмём
Ды салодка адпачнём.

Хай нас тут затопчуць качкi - 
Толькi ў кнiзе цукру пачкi,
I цукерак поўны воз,
Што нам казачнiк данёс.
Ёсць тут рыба, каўбаса
I для конiка аўса,
Мёд з гарбатай, малако,
Бохан хлеба, талакно.
Ёсць чым жыць, што апранаць -
Будзем з кнiжкай сябраваць.
Кнiжка для душы - радно,
Што самбiсту кiмано... 
Незвычайныя прыгоды
Ды цудоўныя нагоды,
Як вясёлка ў час дажджу,
Нас сустрэнуць на шляху. 

             1 
Паварот - адварот,
Дзе праз луг,
Дзе праз лог,
Скачуць зёлкi, верашчаць,
У карагодзе зiхацяць.
Баль наладзлi i гульнi, 
Панаехаўшы з цырульнi,
Ад мадлявых куцюр'е,
Маляўнiчых вiзажэ.
Ззяе краскамi прастор,
Зухаваты на ўсiм задор,
Час стракатых траў густых,
Спелых, пахкiх, агнявых.

Вось рамонак, канюшына,
Звабна ягада шыпшына,
Дзьмухаўцы, што каралi,
Распусцiлi каўняры.
А валошка Васiлiна,
Зорак сiненькiх дзяўчына,
У паветры, як туман,
Вабiць пырнiк на падман.
Дзiвасiл у дышы герой
Жарты ладзiць з крапiвой,
Кучаравая лiлея,
Як загадкавая фея,
Да званочка подступае, 
Сцiпла вочкi апускае.
А кабета валер'яна,
Так павабна, так рахмана,
Падабрала шчаўя пук,
Той ад шчасця страцiў гук.
У трыпутнiка фiялка,
А з палынам балалайка. 

             11
А музыкi - то чмялi,
Дбайны пчолкi - гусляры.
Рой чуллiвых камароў,
Здатных у скрыпках цвыркуноў.
Каларытныя казюлькi
Срэбна звоняць у вiсюлькi.
Вiртуозы матылькi
Ў лiтаўрах знатакi.
За раялем светлячкi
Чараўнiцтва мастакi. 
Так урэзалi, зайгралi,
Нават ветры задрыжалi.
Паляцелi зёлкi ў скокi,
Не спужалiсь нават спёкi,-
Бо лiпнёўская спякота,
Што гарэзнiку маркота.

Строй за строем,
Рой за роем,
Краскi-зёлкi, мурава,
Рос блакiтных чысцiня,
Разышлiся ў карагодзе
Ў гонар лiпеньскай нагодзе.
Скачуць краскi,бы вясёлкi,
Ззяюць пышныя галоўкi,
Разышлiся ў карагодзе
Ды дурэюць у лагодзе - 
Век кароткi для жыцця,
Вось i водзяць круцеля. 

             111
Лiпень з месяцаў усiм пан
Гожы, годны атаман.
Ён як бацька для дзцяцi
Знае жарты, чым заняцi.
Як i дзе падсiлкавацца,
Сiлы, крэпасцi набрацца.
Але любiць i турботу -
Спраўну важкую работу.
I ўсе ведаюць з даўна -
Лiпень - скарбнiца дабра,-
Палянуешся, i ўзiмку
Не ўбачыш i скарынку. 

Лiпень - месяц сакавiты,
Увесь росамi ўмыты,
У плаццi гафтавым iдзе,
Усiм гасцiнцы раздае.
- Вы, дзяўчаты, быццам кралi,
Адтрымайце-ка каралi.
А вам, хлопцы-малайцы,
У дыяментах паясы.
Лiпень-бацька шчодры, шчыры,
Ад душы добразычлiвы,
Да дзяцей лагоду мае,
Ласкай, словам сагравае.

             1V
У гонар лiпеня-цара
Усталявалась цiшыня.
На ўрачысты паланез
Цягне кветак iнтарэс.
Усе красунi-прыгажунi
Патаемна ўздыхнулi, 
Апусцiлi долу вочкi,
Заружовiлiсь iх шчочкi -
Перша краля паланеза 
На ўвесь век будзе прынцэса. 
Падабралiсь жвава хлопцы,
Сталi важна па шнуроўцы,
Бо як хочаш сабе лiчы,
Але ўсе хлопцы - каралi. 

Бацька лiпень усмiхнуўся,
Важна гэтак падцягнуўся,
Ды на дзетак пазiрае, 
Штосьцi важнае рашае. 
Самавiтыя музыкi,
Што фазанавы iндыкi,
Каб не трапiць у канфуз,
Закруцiлiся ў гуз,
Момант слушны вылучаюць,- 
Каралеўскi марш зайграюць.
Паланез - душы крынiца,
То свянчоная вадзiца,
Да радзiмы нахiляе
I ад крыўды пазбаўляе.
Стан, натхнення афарбоўка,
I з айчынаю гаворка.
Вечны смутак развiтання
I надзея на спатканне.

             V
Лiпень вока навайстрыў,
На шыпшыну пазiрнуў:
- Выходзь, дзеўка, у першу пару
Ды пацеш бацьку на славу.
Кавалерам на зачын
Пойдзе моладзец палын.
У прынцэсы зацяў дух,-
Быў палын проста пастух,
Недзе там па межах рос
I ў яго саплiвы нос.
Дзеўка стала ў позу 'ля':
- Мне другога караля!
Мне па сэрцу дзiвасiл!
У яго ж ма процьма сiл,
У яго шляхецка кроў,
I не пасвiць ён кароў. 

Лiпень бацька зажурыў,
Быццам воцату папiў:
- Калi дзеўка без касы - 
Адарве хлапцу вусы! 
Сцягнуў хмару да сябе, 
У бяздоння знiк iмгле.
I палын кудысць прапаў,
Сцiпла гэтак скасаваў.
Зёлкi ж разам падмiгнулi
I прынцэсу акружылi:
- Бяры другога караля - 
Дзiвасiля шляхцiча.
Толькi ж быў адзiн пакутнiк  
На дабро здольны трыпутнiк,
Ён гаротна ўзяў картуз 
I пакiнуў гэты фуз. 
А гасцiнны дзiвасiл
Правiць балем, як Ахiл.
Паварот-вадаварот
Ходзiць-ходзiць карагод. 
 
             V1
Неспадзёўкi-завiтанкi
З хмары выбеглi паганкi,
На мурожныя абшары
Наступаюць, бы татары,
Рой драпежнай саранчы,
Выгляд жорсткi, бы сычы.
Кожны з выгляду - цiвун,
I ў руцэ нясе бiзун.
Хочуць травы звезцi з свету,
Нарубiць у салат катлету,
Каб пажэрцi ўсю красу,
Апустошыць на вярсту.
Ну а можа на сто вёрст,
Бо ў злыдняў такi лёс.

Сакавiтыя сцяблiны
Пажыраюць у мякiны.
Так пусцiлi ў ход скiвiцы,
Што падралi дзеўкам спаднiцы,
Хлопцам далi па патылiцы,
Адабралi нагавiцы.
Плачуць дзеўкi, лямантуюць,
Стогнуць хлопцы ды бракуюць -
Сiл нястача, нiкнуць травы,-
Няма спасу ад навалы.
Ад бяды куды падацца?
У палон трэба здавацца...
Ваяўнiчы знiк iмпэт -
З траў зрабiўся вiнегрэт. 

             V11
Хопiць, хлопча, бавiць ногi,
Пасядзiм каля дарогi,
Хлеба з бульбай паядзiм,
На агеньчык паглядзiм. 
Касцярок гарыць яскрава,
Палымнее злева-ўправа,
Iскры сыпле ўвышыню,
Лашчыць цьмяну цiшыню.
Нi турбот-згрызот не мае,
Люба з ветрам размаўляе:
- Ветрык, ветрык, браце мой,
Пасядзi крыху са мной.
Мае косы расчашы
Ды па небу распушы.
Мае косы - шлях-дарога
Падарожнiку падмога,-
Ён па косах будзе йсцi,
Не загiне ўначы.
Бачыш, крыху ён стамiўся,
На хвiлiначку забыўся,-
Сон яму паслала Мара...
- Не трашчы... яго забава. 
Ды адсунься ад нагi,
Хлопцу шчок не апалi,
Твае iскры пазбiраю
I па небе раскiдаю.
Твае косы расчашу
Ды на неба аднясу.

Ветрык косы расчасаў
Ды па небе раскiдаў.
Заiскрылiся рубiны,
Хрызалiты ды цытрыны.
У сузор'ях пажывiце, 
Быццам конiкi па жыце.
Вецер вогнiшча прыдзьмуў,
У серу свiтку апрануў,
Адляцеў як сонна здань.
Надыходзiць цiш i рань.
Ну а хлопцу годзе спаць,
Трэба зёлкi ратаваць. 

             V111
Воўчы час у нябыт сышоў,
I трыпутнiк палын знайшоў.
- Прачынайся, дружа любы,
Не сцiскай у крыўдзе губы,
Самажалю выплюнь ток,
Ды вяртайся ў родны бок.
Без цябе прыйшла атрута,
Губства, жорсткая пакута,-
Наляцела саранча,
Траўе грызцi пачала.
Бач, аскомiсты твой дух,
Знiшчыць саранчу як мух.
Зараз ты - гаюн-трава,
Што пакуту адвяла.
 
- Тут гарапашнае жыццё -
Яшчэ й гаротнае быццё...
- Зараз жарты не ў пашане,
Пакуль не знiшчаны пагане.
Сябелюбства -  iржа душы,
З эгаiзмам не дружы,
Лепей цноту захавай,
Аб чысцiнi маральнай дбай.
Так сустрэлiся сябры
Ў горкi час свае жальбы.

Пазбiралiсь хлопцы жвава,
На сняданак божья страва:
Луста хлеба, з солью кмiн,
Бульбы печанай бурштын, 
Пук цыбулi, агурок,
Ды вады жовой глыток.
Кожны кiй сабе зрабiў,
Нагавiцы падцягнуў,
Нос саплiвы паабцёр...

- Ну, мой браце, будзь здароў!
Пойдзем, выжанем паганаў
З родных бацькавых абшараў.
- Тут нам розум трэба мець,
Каб за краты не згрымець.
Дбайна ўсё абмазгаваць,
Войска спраўнае набраць.
- Тады звернемся да пчол!
- Ну, трыпутнiк, ты - арол!
Прапанова лепш не трэба,
Будзе злыдням соль без хлеба.
Будзе злыдням кiпяток - 
Едкай вадкасцi мядок. 
- Лахi пад пахi ды ў добры час!
Булаву я вось прыпас.
- Гэта зручны iнструмент, 
Каб давесцi аргумент.
- Хто да нас прыйшоў бы таць - 
Таго баўбешкай частаваць. 

               1Х
Праз быльнёг i вербалоз,
Дзе паўз рэчку, дзе паўз плёс,
Жыва хлопцы вядуць ход,
Пазбягаюць перашкод.
Тут у лесе iх радня - 
Траў стрыечных мiльгатня.
Запрашаюць шчыра ў госцi:
Адпачнiце, ягамосцi. 
Хлопцам жаль не да прысмак,
Да размоў на так i сяк,
Час патрэбна шанаваць,
Каб войска добрае набраць.
Зёлкi ў лесе спачуваюць
Ды галоўкамi кiваюць,
Але разам iсцi баяцца,-
Вось i думаюць хавацца. 
Толькi папараць-трава
З лесу з хлопцамi пайшла,
I яшчэ уюн-вянок 
Згодна кiй свой павалок. 

Вось урочышча для пчол,-
Зыклы гул з усiх бакоў,-
Рупнай працы завiруха
Так салодка бавiць вуха.
Песня сонцу - пчолаў дань
Льецца мёдам у вятрань.
Раннi ветрык будзiць хмары,
Шамацiць, пястун, з забавы - 
Росну коўдру знёс да хмар:
Добрай ранiцы, абшар!..
Але ў звыклы летнi дзень,
Наляцеў бы з хмараў цень,-
Вестка горкая прыйшла, 
Пчол ад працы адвяла.
Нiшчыць саранча жнiво - 
Станьце пчолы пад ружжо! 

               Х
Паварот цi адварот?
Дзе той луг i дзе той лог?
Плачуць зёлкi ды пiшчаць
У палоне верашчаць.
Дзеўкi страцiлi каралi
I прычоскi ў iх апалi.
З хлопцаў здзёрлi каўняры,
У дыяментах паясы.
Ад мадлявых куцерье,
Маляўнiчых вiзажэ
Успамiнаў толькi фуз
Ды на лобе крэпкi гуз.
Краскi знiклi на прасторы,
Пахавалiся ў каморы - 
Серы луг i серы лог,
Павуцiнне i быльнёг.
Кветкi кiнуты ў склеп
Ды марнеюць без уцех.

Жоўта-беленькi рамонак
Спрытны, зграбны бы апёнак,
Хоць i страцiў локан свой,
Разважае як герой.
Пасмай рэдкай страсянуў,
Праз шчылiну зазiрнуў:
- Вось жа хеўра, гэткi зброд,
Увесь нiшчаць агарод.
Фанабэрыста гуляюць,
Ганарлiва выступаюць...
Трэба iх пазбавiць пыхi - 
Каб баялiсь нават мухi,
Трэба iм задаць дразда,
Выгнаць прочкi са двара.

Але што гэта за хмара
Нiзка коцiцца так жвава?
Саранчу як пыл здувае
Ды ў рэчку адкiдае.
Ба! ды гэта пчолаў рой
З лесу коцiцца капной.
Вунь палын, уюн-вянок,
Саранчу змялi ў клубок.
Кветка папараць-трава 
За мяжу iх пагнала,
Ладным кiем тузiць бокi,-
Саранча пусцiлась у скокi.
А трыпутнiк булавой
Мяце паганаў бы мятлой...

              Х1
Лiпень-бацька пазiрае,
За дзяцей турботу мае,
Бо ён кожнага стварыў,
Каб для праўды той служыў.
Каб свой век рабiў дабро - 
Годны-гожы на жыццё. 

Жоўта-беленькi рамонак,
Рамантычны як пярсцёнак;
Ад яго яшчэ ўцеха -
Грыпу й кашлю ён памеха.
Канюшына - пчолам хлеб,
Кроў ачысцiцца ад сто бед.
Тое ж робiць i шыпшына,
Бо там мноства вiтамiна.
Кветкi дзьмухаўца - адвар,
Саладзейшы за нектар,
Жар спыняе,- ад яго 
Ў мiкробаў не жыццё. 

Можна ўсе раслiны браць 
I карысна ўжываць.
Бо ў кожнай для жыцця
Шмат гаючага дабра.
Гэтаксама чалавек -
Закладае грунту век:
Што пасее - то пажне,-
Нiхто не вiнен у бядзе.
Бацька з неба паглядае
I дзяцей багаслаўляе.
Сення ты, а заўтра я,-
Кожны з нас гаюн-трава. 

     *****
Па ўсiм бялюткiм свеце,
Пад купалам нябёс,
Жыццё бруiцца ў вечнасць -
Пчалiны меданос.
Ляцяць iмклiва плынi
I часу, i вякоў,
Нязменна ж застаецца
Дзiцячая любоў.
Любоў да тых вытокаў, 
Дзе бегаў басанож, 
Дзе кожная сцяжынка
Звязала з бацькам лёс.
Дзе матчына ўцеха
I сэрца дабрыня, 
Адкуль прыходзiць цнота-
Маралi чысцiня.

На ўсiм бялеткiм свеце,
Пад купалам нябёс,
Нам даравана спадчына -
То бацькаўшчыны лёс.
Тут кожнаму раздолле,
Калыскi радавод,
I памяцi сузор'е,
I дзён карысных ход.

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"