Kамiкадзэ Iгар : другие произведения.

Belarus über alles!

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:
  • Аннотация:
    Навеяла аднайменнай песняй гурта Neurodubel.
    Наша Нiва, 13.7.1998, #13/110




За адбiтак згарэлае зоркi
Забiваюць людзей па начах
I ў паветры з водарам хлоркi
Не адзiн ужо генiй зачах.
I на бруку цэнтральных вулiц
Засталася нязмытая кроў.
Горад спiць, як разбураны вулей.
толькi крокi чужых патрулёў
Вывяраюць начное змярцвенне.
вокны згаслыя сочаць за тым,
Як пачвары ў шэрым адзеннi
Сiнтэзуюць з Гiсторыi дым.
Подых брудны пранiзвае мары,
Нiшчыць iх жыццярадасны брэх.
I з партрэтаў абрыдлыя твары
Бласлаўляюць адэптаў на грэх...
Толькi раптам забытая з'ява
Быццам ток страсянула мяне.
Як пароль - "Belarus über alles!"
Фарбы чырвань на белай сцяне.



4-я (2-я захаваная) рэдакцыя
1997, лiпень, 12, субота, 23:00

1-я рэдакцыя запiсана 30.3.1997, 2-я - крыху пазней (тэксты не захаваныя)
3-я (1-я захаваная) - 11.4.1997, уяўляла сабой скарочаны варыянт 2-й,
апошнiя 4 радкi (у 4-й рэдакцыi змененыя) выглядалi наступным чынам:

Ды рэкламнага стэнду акраец
Мы заўважылi раптам з табой.
Як пароль - "Belarus über alles!"
Надпiс спрэем на мове чужой...

Версiя для друку (лiпень 1998), так бы мовiць, 5-я рэдакцыя,
адрознiвалася ўжываннем тарашкевiцы,
у сувязi з чым дадалося мяккiх знакаў, а рыфмапара ў 2-м i 4-м радках
змянiлася на "начох - засох".
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"