|
|
||
Версiя 1 Агмень успыхвае ў вачах, Як зорка падае з нябёсаў На зелень роўную пракосаў... Якi кароткi гэты шлях! Але ў вачах застаўся след - Святла адбiтак незнiшчальны, I з паўсядзённага адчаю Цябе ён клiча ў iншы свет. Мiж нас паэт калiсьцi быў, Меў лёс да гэтага падобны, Успыхнуў талент непадробны I зорку ў небе запалiў. Святло яе дайшло праз дым I да далёкiх самых сховiшч. I памяць крэслiць нам - Максiм. I памяць крэслiць - Багдановiч. 1997, кастрычнiк, 28, аўторак, 0:32 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"