|
|
||
Сняжынка на тваёй шчацэ Ў iмгненне ўспыхнула... Растала... Ты пасмiхнулася... Ляжала Твая рука ў маёй руцэ. Сняжынак белы карагод Забельваў-забываў сляды Твае з маiмi ў Новы год... I гэты вечар не для смутку цi нуды... Наадварот. I шумна пенiцца вiно, Пакуль куранты б'юць дванаццаць, Няхай закружыць нас яно, Каб - вочы ў вочы - усмiхацца... I спраўдзiць штосьцi з мараў-сноў. ...Сняжынка на тваёй шчацэ Ў iмгненне ўспыхнула... Растала... Ты пасмiхулася... Ляжала Твая рука ў маёй руцэ... |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"