Апоўначы
паветра страчвае шчыльнасць
i ўсе гукi дня
губляюцца ў iм
трапляюць на нейкае дно
дзе не вiдно нiчога
надзвычайнае становiшча да свiтання
аблога
але абсалют цiшынi
недасягальны як зоры
чуеш шолах
гэта павук
выйшаў на паляванне
2002, люты, 20, серада, 20:10
|