Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

Паэты

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:
  • Аннотация:



  Каралi немагчымых краiн,
  Мы не дзелiм нi межы, нi скарбы,
  Толькi словаў дрыготкiя фарбы
  Ды сюжэтаў нязменны тузiн.
  
  Каралi немагчымых краiн,
  Мы не лiчым рублi i метры,
  Мы будуем катэдры ў паветры
  На руiнах начных* хвiлiн.**
  
  Пiлiгрымы, якiм назаўжды
  Домам родным стала дарога,
  Ахiнутыя позiркам Бога,
  Для жывых пакiдаем сляды.
  
  Птушкi ўвосень збiваюцца ў клiн***,
  Пасягнуўшы на хмарную бездань,
  Iм жадаюць увесну ўваскрэснуць
  Каралi немагчымых краiн...
  
  
  
  
  
  
  
  2002, кастрычнiк, 10.
  але:
  першыя восем радкоў - 2002, красавiк, 24, серада, 7:36
  * першапачаткова было "чужых",
  ** раней стаяла шматкроп'е
  ***Пры "лiчбаваннi" ў 2016 г. змянiў
  першы радок апошняй страфы - першапачаткова было
  "Восень... Птушкi збiваюцца ў клiн, ...",
  так i апублiкавана ў зборнiку "Лiтаратурны квартал" (2003).
  
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"