Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

Год беласнежнай казы (трыпцiх)

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:





***
Ну, вось i белая каза ўляцела ў каляндар.
Цяпер яна пакажа ўсiм, хто ў хаце гаспадар...
Дакладней, хто тут гаспадыня -
I сум тужлiвы ўмомант згiне,
I будзе з намi баляваць бялянка цэлы год,
I ўжо вядзе з сабой падзей прыемных карагод.
А што не абмiнуць праблем -
Дык тут, прабачце, не Эдэм,
А беларускае балота,
Але скажу вам шчыра ўпотай -
Для нас на тым балоце рай...
Скачы, каза, сяброў збiрай!

2015, студзень, 8, чацвер


***
Скача, скача каза -
Белы выбух на белай сцежцы.
Час ужо не паверне назад -
Новы год пачынаецца. Лепшым
Мусiць быць за той, што пайшоў,
Толькi добрыя несцi навiны,
Кожны шуканае каб знайшоў -
Пад перастук капытоў казiных...

2015, студзень, 9, пятнiца, каля 17 гадзiн


***
Стукне-грукне каза капытамi,
Вызначаючы, што будзе з намi,
Капыты яе стукаюць звонка,
Ззяе сонца ў нябёсах. Кропка.

2015, студзень, 9, пятнiца, каля 18 гадзiн


  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"