Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

Чацвер

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:





а толькi ж чацвер, а ўжо ўсё сцякае з вачэй,
не ўлiваецца ў вушы.
я не твой i нават не свой, вер не вер, нi Гевара, нi Чэ,
не ў чарзе да вакна, дзе раздаюць душы.
профiль - нумар замест iмя, у кожным радку - пуста
цi "звесткi ўдакладняюцца".
пастаяў бы на скрыжаваннi, азiрнуўся б хоць раз, але -
ведаю - не вяртаюцца.
нi прарок, нi махляр, нi цясляр, нi кат.
нi iмёнаў, нi твараў, нi месцаў, нi дат.
без канца i пачатку ў тумане асфальт i калючы дрот.
цi то дождж, цi прарвала, цi чыйсцi астужаны пот.
а толькi ж чацвер, яшчэ не замкнулася кола.
хочацца верыць, што гэта твой шэпт,
але гэта шолах.


2022, лiстапад, 3, чацвер, 9:34
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"