Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

Acromixes

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:
  • Аннотация:
    10-in-1



***
Адказ мой пачуўшы, што зведаеш ты?
Лягчэй прамаўчаць мне, чым вымавiць праўду.
Егiпецкi цень нечаканай бяды
Навiс над маёй галавой непапраўна:
А хто твая Муза? - спыталася ты...

3.11.1997, пн, 2:48 


***
Высока ў небе пiшуць штосьцi крылы
Iмклiва
Каму i што? Нiхто не даў нi разу
Адказу...

1.10.1998


***
Калi бачу цябе, каралева
Адзiнокага сэрца майго -
Цёплым гукам чароўнага спеву
Я жывы i мiж вечных снягоў...


***
Такой як ты - не бачыў iншай ...
А бачыў шмат за доўгi шлях.
Цiкава, хто-небудзь тлумачыць
Цi мог святло ў тваiх вачах,
Якое хтосьцi выпадковы
Не заўважаў нiдзе, нiколi...
А бачыў - не знаходзiў словаў...

5.10.1998, пн


***
Не спынiць апантаны час,
Асыпаецца лiсце ў пустынных алеях...
Ты яшчэ не адчула, што згас
Абыякавы дзень... Ружавее
Лёгкiм ценем на твары тваiм,
Лашчыць дахi халодны вечар...
Як падоўжыць iмгненне сустрэчы?...

6.10.1998, ат, 16:45


***
Снягi нястомны вецер-сейбiт вее,
Вясны - яшчэ далёкi карагод.
Яе ты не разгледзiш у завеi -
Ты можаш толькi снiць яе прыход.
Ляцяць-ляцяць сняжынкi над зямлёю,
Ахутвае яе ласкавы сон -
Не цемра паўстае перад табою,
А ружы распускаецца бутон...

3.12.1998


***
I колькi ж зорак у небе
Рады Сонца былi б замянiць...
Але...

3.12.1998


***
Таньчаць сняжынкi ў блакiтным святле лiхтароў,
Ахiнае душу невымоўнае штосьцi...
I пытанне - сюды назаўсёды цi ў госцi
Снег прывёў нас па сцежках таемных цароў -
Адступае, спужаўшыся чар прыгажосцi...

18.2.1999, чц, 12:33


***
Толькi калi ападзе
Апошнi пажоўклы лiст,
I калi адляцiць
Стая апошняя ў вырай,
Абернецца вечнасцю дзень...

7.8.99, сб, 2:34


***
Таропкiя крокi вясны
Абуджаюць ад сну
Iскрыстыя кроплi дажджу
Сагрэтыя сонцам... Тут
Адбываецца цуд...

7.8.99, сб, 22:59




 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"