Аннотация: Мелодыi сэрца i Сусвету Калi проста ноты, то ѓсё тут зразумела: запiсаны пэѓным спосабам музычны твор, але зорныя ноты - гэта ѓжо загадка, таямнiца, урэшце, ёмкая i прыгожая паэтычная метафара. Не сказаць, што Анатолю Кудласевiчу падуладны мелодыi Сусвету, аднак бездакорны слых, скiраваны да зорак, у яго ёсць, i тыя далёкiя нябесныя мелодыi, праходзячы праз яго сэрца, злiваюцца з шалёнымi рытмамi сучаснага жыцця. Напэѓна, гэта таму, што чалавек увогуле iстота больш касмiчная, чым зямная. Космас чалавек носiць у сабе, а "Зорныя ноты" - мiкракосмас чалавечай душы, на шляхах пошуку i эксперыменту, ад самай нiзкай ноты да самай высокай, якую аѓтар здолеѓ узяць у творчай неабсяжнасцi часу. Цiкавыя разважаннi маладога паэта пра сваю кнiгу, i найперш адметным, неардынарным пазнаннем свядомасцi i быцця, адсутнасцю прапiсных, банальных iсцiн. - Выпадковасцяѓ, кажуць, не iснуе, а падобнае прыцягваецца да падобнага. Я гэтак жа, як i вы, шукаю адказы на бiблейскiя пытаннi: хто я? чаго жыву на зямлi? Што чакае нас пасля смерцi? Напэѓна, у гэтым вечным пошуку i незаспакоенасцi чалавечая наканаванасць. Што для мяне творчасць? Перш за ѓсё - iнструмент самапазнання i самаѓсведамлення, iнструмент самаарганiзацыi i разумення свету. Творчасць, як бiнокль, рассоѓвае межы рэчаiснасцi, стварае прастору любовi, бо тварыцць можна толькi ѓ полi Любовi i станавiцца саѓдзельнiкам Тварца. Калi мяне мучаць нейкiя пытаннi, я заглыбляюся ѓ сябе, i, нiбы адказам на балючую тэму, нараджаецца верш; у творчым прарыве адкрываюцца нязведанныя тайны бацця - прыходзiць радасць, а гэтым пачуццём, як вядома, патрэбна дзялiцца. Таму паэты i выносяць на суд чытачоѓ свае вершы - яны дзеляцца радасцю. Анатоль Кудласевiч сцвярджае: паэт - сейбiт гармонii, наколькi сам спасцiгае яе. Паэт не адкрывае нiчога новага, проста прамаѓляе вечныя iсцiны для свайго часу: знаходзiць новыя вобразы, каб i яго сучаснiкi пачулi ѓ сэрцах голас забытай Праѓды. Ён вяртае людзям тое, чаго яны нiколi не гублялi: проста дапамагае адчуць у душы бясконцыя рытмы жыцця. Не ведаю, наколькi "Зорныя ноты" адпавядаюць гэтай мэце, але вершы ѓ кнiзе i па энергетычнай насычанасцi, i па здабытай думцы, i па мастацкай вартасцi, i па эстэтыцы - вельмi розныя. Анатолю Кудласевiчу хацелася ахапiць усю гаму спазнаных пачуццяѓ i пошукаѓ, для чаго малады аѓтар смела эксперыментуе, вельмi часта разлiваючы сваю шчырую паэзiю ѓ незвычайныя па форме "сасуды", а ѓ вынiку зборнiк атрымаѓся дужа меладычным, напоѓненым да краёѓ арыгiнальным i цiкавым зместам. Вiктар ГАРДЗЕЙ
|