З купала неба адвалiлася цаглiна, вухнула ля самых маiх ног, пляскатая, з аскепкам блакiтнай кафлi.
I тады я ПА НIТКАХ, ПА СВАIХ НIТКАХ, што працягнулiся ад маiх пясця?, ускараскалася да мураванага неба - зазiрнуць у дзiрку. Хацела ?бачыць цiка?нае вока чужынца... Ажно там толькi бездань, зацягнутая павуцiннем.
Ясь кажа - я падобная да Псiха, бажаволка з ягонай Вёскi. Псiх пазабiва? усiх вожыка? у ваколiцы, злупi? шкуркi, пашы? "футра" - i так сустракае а?тобусы з Места, гандлюе на прыпынку гадзiннiкамi (анiхтусенькi не ведае, дзе ён iх бярэ). Значыць: у Псiха - вожыкi й гадзiннiкi, а ? мяне - нiткi.
* * *
Я наляпiла лялек. З цеста, пяску, пластылiну, выразала з паперы, пашыла з старых сукенак. Я рана стала дарослай - хачу гуляць з лялькамi. Замест сэрца? у iх - старыя гадзiннiкi, цвыркочуць, нiбы зграя конiка? а палове лета.
Да драцяных ручак i ножак я прывязала нiткi. Не, я не хацела звязваць маiх лялек, проста iнакш яны не змаглi б рухацца. Ды я нават не паспела пагуляць - яны самi ?сё заблыталi: мае прынцэсы павыходзiлi замуж за машастовых мiкi-ма?са?, а прынцы паступiлi ? школу мiлiцыi. Тады я зляпiла iм глiнянага тырана - каб было з кiм змагацца - а яны аддалi яму свае нiткi.
I мая ?любёная, парцалянавая, крамная прыгажуня са стрэлкамi на месцы сэрца - усё рвалася, рвалася з нiтак, нiбы не ведаючы, што без iх загiне. Я давала ёй кнiжкi з малюнкамi, а яна варажыла на старонках: адрывала - i ? печку - будзе - не будзе - будзе - не будзе... Я зладзiла ёй крылцы (амаль як сапра?дныя!), а яна варажыла на пёрках: адрывала - i ? печку - будзе - не будзе - будзе - не будзе... Што будзе?!. Яна ж парцалянавая, яна паб'ецца. Калi ж яна паваражыла на зорках: адрывала - i ? печку - адрывала - i ? печку - будзе - не будзе... - тады стала цёмна-цёмна. I я адрэзала нiткi.
* * *
Але ж Ясь таксама жы? па нiтках, па сваiх, электрычных нiтках, што працягнулiся мiж слупамi й карункавымi высакавольтнымi вежамi. Ён вандрава? уздо?ж лiнiй электраперадача?, тралейбусных драто? i чыгунак. Напрасткi праз ляскi падстанцый, узараныя палеткi i мястэчкi, перпендыкулярна гасцiнцам i людзям. Ды хiба адчуеш самоту, калi цябе вядзе металёвая жылка, пазвоньвае ? дождж, чмялём гудзiць у спёку, жыццём пульсуе ?вушшу.
Гарызантальныя Ясевы нiткi перасяклiся з маiмi вертыкальнымi. I мы заблыталiся ? павуцiннi.
- Ясю, ня?жо ты не бачыш: ад iх усiх, ад людзей у цацачных домiках, ад хохлiка? у тралейбусах, ад лялек з чэрга? - цягнуцца ? неба нiткi...
- Я бачу толькi, што ад маiх рук цягнуцца нiткi да тваiх рук. Не торгайся. Не парвi.
* * *
...Я адрэзала нiткi. I здранцвелая ?пала на гулкiя дошкi. Я не магу зварухнуцца. Мяне абступаюць лялькi, цягнуць кволыя, нежывыя ручкi - валочацца абрэзкi вяровачак (нiбы крылы Псiхеi ? пыле). Круцяць вочкамi-гузiкамi пластылiнавыя камiнары, здобныя жа?нерыкi, саламяныя танцоркi, паэткi, скручаныя з шакаладных абгортак, ды глiняны тыран з надарваным вусам...
Нада мною з цвёрдага неба звiсаюць нiткi з вузельчыкамi-кiвачамi. Абступiлi мяне мае лялькi - i да рук прывязваюць штосьцi - усё тужэй сцiскаюцца нiткi на маiх пясцях. Я крычу, я прашу, я плачу ? халодныя гулкiя дошкi. I чую - воплескi, крыкi "брава". Я ляжу на сцэне, а ? глядзельнай зале над пустымi крэсламi гайдаюцца нiткi.
* * *
Я апавядала Ясю пра нiткi. Ён апавяда? пра Вёску. Пра хаты, што ?зiмку хутаюцца ? дым, нiбы ? пуховую хусту (з узгорку падаецца, што на Вёску села воблака). Пра грымоты - на першым паверсе неба перасо?ваюць мэблю, а ? зямныя скляпеннi ляцiць са столi пабелка. Пра перакiдны каляндар - адзiную папяровую рэч, некранутую мышамi, - якi наза?жды знерухоме? на днi смерцi гаспадынi хаты - Ясевай мацi. Пра бусло? на воданапорнай вежы - яны выцягваюць дзюбы за?сёды насустрач ветру. Пра закiнутую ферму, што пазначае край свету (бо далей хадзiць няма патрэбы). Пра дра?ляны слуп на глiнiстым пагорку: абарваныя драты звешваюцца з краю свету ? iмжыстую ртутную бездань. Пра Раку, у якую Святы кiну? iльдзiнку - i вось па чорным лёдзе застыглай Леты жывыя й памерлыя ходзяць штодня ? адведкi, i ?жо не адрознiш, хто з якога берагу.
Карацей, мы паехалi ? Вёску, на Ясеву радзiму, бо туды яго цягнулi ягоныя нiткi. А мне - мне было ?сё адно.
* * *
Штоночы вецер трэс за вакном зоркi. Яны шапацелi, церлiся адна аб адну, грукалi галiнкамi ? вокны, зрывалiся са сваiх нiтак. А мы жылi так, нiбыта нiтак не было.
- Задачка: дзве паралельныя шкляныя плоскасцi перасякае трэцяя - павуцiнавая. Пытанне: колькi мух зловiць павук, калi вакно пяць гадо? не адчынялi?
- Проста, як падзялiць на нуль! Задачка мела б сэнс, каб павук мог патрапiць за зачыненую шыбу.
Мiж дзвюх шыба? - спiралепадобная павуцiна, мамэрля, i павучынька - шчыруе.
- Выставiм шыбу?..
Я казала яму - не чапаць гадзiннiкi! Я казала - не торгаць прэлыя нiткi. А ён прайшо?ся па хаце - ды запусцi? усе кiвачы. I пакiну? мяне адну.
Скурчылася на мулкай канапе, закрыла твар до?гiмi рукавамi, каб не бачыць, не бачыць... як вылазяць з кутко?, з прыпечку, з шуфляда? самаробнай шафы хохлiкi, хохлiкi, кашлатыя хохлiкi, цягнуць, цягнуць рукi да стрэлак, грэюцца. Я хутаюся больш i больш, глыбей зарываюся ? швэдар, каб не чуць, не чуць, як лопаюцца ? дамавiнах-шпако?нях гадзiннiка? адагрэтыя яйкi металёвых зязюля? - i стракочуць, стракочуць, цвыркочуць галодныя зязюляняты.
I пайшо?, пайшо?, пацёк, забруi?ся з-пад стрэлак той ванiтны пах размарожанага цвiлага часу - гiдкае, цёплае паветра (цягнуць да яго рукi хохлiкi - грэюцца), пах iржы, ссохлай канюшыны, вытхлай гарэлкi, дзядзькавых цыгарэта?, кiслага супу, матчыных лека?, брудных пялюшак - пах застольнай лаянкi, пазычаных грошай, скрадзеных грабля?, сестрынай здрады, смерцi пляменнiка, цётчыных слёза?, братавай басэтлi...
Хохлiкi, мяне абступiлi хохлiкi, цягнуць да мяне рукi (грэюцца?!), торгаюць за рукавы, шукаюць пясцi. Каб зацягнуць новыя нiткi.
А я ж прасiла - не чапаць гадзiннiкi!
* * *
Ясь абяца?, што гэтае Купалле я запомню на ?сё жыццё. Але. На такое цяжка забыцца.
Ён пасадзi? мяне ля вогнiшча, у самы дым. Ён сказа?, што ?сё зробiць сам. Крупнiк нельга даверыць дзя?чыне. Дзя?чыне можна даверыць вяночак.
- Вянкi!
- Так, можна сплесцi вяночак i для хлопца...
- Вянкi!!
Нарэшце ён азiрну?ся. Колькi хвiля? мы ?глядалiся ? цьмяную ручаiну. Ад яе падымалася пара. На хвалях гайдалiся вянкi, анi не дзявочыя - пахавальныя вянкi з вясковых кладо? круцiлiся ? вiрах, сутыкалiся - iм было цесна - i паволi сплывалi да мора. Гарэлi свечкi й лямпадкi, ад iх сям-там запальвалiся папяровыя кветкi. Я пазнала вянок з магiлы Ясевага бацькi.
- Псiх?..
- Псiх!.. Псiх!! Я яго заб'ю! Псiх!!!
Крупнiк прыгара? у рондалi - я сышла ад гэтага горкага, ванiтнага паху. Дымiлася вада, дымi?ся прысак. Ртутна-шэрыя хвалi неслi ад могiлак Ясеву лаянку. Металёвая вада Леты абпальвала холадам, вакол мяне та?клiся вянкi, казыталi пластмасавымi галiнкамi. Я iшла да мора.
На бераг мяне выве? Псiх. За?сёды дзiвiлася, як ён усё паспявае: гарэла вогнiшча, штосьцi сакатала ? катляры. Псiх расцiра? мне застуджаныя ступакi, хука? на змерзлыя рукi, нiбы дзiцятку. ...А я i не ?я?ляла, што ён такi стары.
Мы слухалi, як у траве стракочуць гадзiннiкi. Яны выбiралiся з зарасця? - да агню, караскалiся па нагах нам на рукi. Я бачыла, як яны цвыркочуць: гэта труцца адна аб адну стрэлкi. Псiх адрыва? iм крылцы й казытлiвыя лапкi, ссыпа? у льняны мяшэчак лiчбо?нiкi. Калi стала зусiм халодна й зусiм нясцерпна ад аглушальнага стракатання, Псiх накры? мяне вожыкавай "футрай" - зрабiлася цёпла й цiха. I я заснула.
Я з'ехала з Вёскi на першым а?тобусе. На памяць пра Яся ? мяне засталася толькi скрыначка з сотняй стрэлак ад гадзiннiка? - я знайшла яе ? Ясевай хаце. Проста забылася выкласцi.
* * *
Прачынаюся: белыя ценi звiваюцца на цьмяных сценах, шапочуцца, робяць укол, прывозяць сняданак. У небе па шэрай прасцiне катаецца брудная вата...
I цягнуцца ад маiх рук вяро?кi туды, туды...
да буслянкi, па?з воданапорную вежу,
што смокча з-пад
краю свету салёную
плязму хаосу...
туды, туды, да буслянкi,
дзе бусел з буслiхаю танчаць,
сцiскаючы ? лапах
кудзелю маiх жадання?,
i гучна клякочуць - i сэрца ?дары ?вушшу -
бусла? клёкат...
i сэрца ?дары...
па нiтках па?зу на неба...
убачыць, цi там, наверсе,
трымае хтосьцi...
маю душу, цi
?жо нагуля?ся, цi
зблыта? нiткi, цi проста
да?но абрэза?, а буслiк клякоча - удары ?вушшу -
а буслiк
схапi? клубок -
i гняздо
латае.
* * *
Я гляджуся ? люстэрка. I малюю твой твар. Па памяцi. Навобмацак. Кончыкамi пальца?. Самымi кончыкамi - макаю ? люстэрка...
Самае складанае - вочы: самы-самы, лёгкi-лёгкi дотык, каб не разбудзiць. Астатняе - прасцей, кончыкамi пальца?. Вочы - найнайлягчэйшы...
Потым я пакажу табе - ты абавязкова пазнаеш, калi толькi мы сустрэнемся.
Я малюю твой твар. Кончыкамi пальча?. Макаю ? люстэрка. Самае складанае - вочы... Гэта - табе. Я малюю твой твар. На сваiм твары. Кончыкамi пальца?.
Гэта не пыхлiвая ахвярнасць, не ганарлiвая дзея самаспалення: з свайго папяровага неба падаю знiчкай - толькi для таго - каб ты мог загадаць жаданне.
* * *
- Мама, я бачу нiткi.
Я нанiзала стрэлкi гадзiннiка? на вяровачку й скруцiла файнага вожыка часу. З iм часта гуляе мая дачка. Толькi дачка ды скрыначка засталiся мне на памяць пра Яся.
- Гэта дождж.
- Яны звiняць, мам. Гэта нiткi, як у гiтары?
- Струны? Не, гэта дождж.
- Наш тралейбус вiсiць на iх, як яго павешалi?
- А, гэта... - уздыхаю з палёгкай, - гэта драты, драты з электрычнасцю. Па iх едзе тралейбус.
- Трава пыхцiць.
- Чаму?
- Таму што ? ёй шмат вожыка?.
Заслона - шкло тралейбуса. Заслона - пульс горада ?вушшу. Заслона - ртутная iмжа. Кацяцца пад ветрам па асфальце вераб'i. У траве перабягае лiсце. Лiсце ? траве - нiбы войска вожыка? акупуе горад.
- Сонейка, мы паедзем у Вёску.
- Чаму?
- Мне здаецца, нехта памёр.
Памёр стары Псiх. Яго пахавалi ? могiлкавым малiннiку. За дзень там перабывала ?ся Вёска. Яны прыходзiлi па адным, мо?чкi стаялi, цi то хацелi пераканацца, цi то засведчыць штось. Мо?чкi сыходзiлi - людзi й хохлiкi, з абодвух бераго? Леты. Я не ?зялася б iх адрознiць. Яся ела малiну, разглядала папяровыя кветкi на новых вянках, кiдала шышкамi ? дрэвы, спрабавала накрыць далоняй вёрткiх ня?мо?кных гадзiннiка?.
Калi мы рушылi да а?тобуса, у брамцы кладо? я пабачыла... Псiха. Худога, зарослага, нязвыкла маладога, у за?сёдным вожыкавым "футры".
Ён забра? сабе вочы Яся.
А. Ды гэта й бы? Ясь. Бажаволак з яго выйша? - нiякi.
- Я дума?, ты патанула...
Яму нат да галавы не прыйшло спытаць кiро?ца? а?тобуса?!
- А я думала, ты мяне кiну?.
- Ма, толькi не кажы, што ГЭТА - мой...
- Сонейка, гэта твой тата.
- Ну ма... Ну як мы яго адмыем?! А ён не будзе кусацца?..
- Не ведаю.
* * *
- Ну дык што там з тваiмi нiткамi?..
- Я вырашыла не рэзаць iх. Ведаеш, вусцiшна страцiць сувязь з небам. А што, калi гэта не нiткi, а пупавiны...