Курчанкова Кристина : другие произведения.

Марыя, радуйся!

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:


   МАРЫЯ, РАДУЙСЯ
  
   Калi з-пад белых веек каштанаw на дол скоцяцца цяжкiя карыя зрэнкi, калi дзядуля Адам скосiць апошнi няплодны дзьмухавец, той, жоwты, што wцягнуw у сябе праз сцяблiнку сонца, той, белы, з якога садзьмулася й паплыло яйка поwнi, калi мой вiдарыс, нiбы паедзены моллю шалiк - ртутная нiтка асфальту, вохра прыдарожнага пылу, нiтка зжоwклай травы й нiтка зялёнай, стужка кустоwя, палоска поля, драпiна сцежкi, цёмная рыса лесу, палеглы лес рысаw неба, - старая Ева распусцiць ды зматае w пярэсты клубок хаосу, калi Зямля знойдзе свой захад, калi неба закiпiць ад маёй нелюбовi i сiвы анёл срэбнай лыжкай здыме з далягляду густую крывава-мясную пенку аблокаw, i пад пенкай закiпiць для нас новае неба, - тады я wбачу w пустым мураваным храме дзяwчынку,
  
   што лепiць авечак з сонечных промняw. Тыцкаюць цёплымi пысамi w далонi, забiраюцца на каленi, труцца аб шчокi, пакiдаючы бурштыновую воwну, ад якой залоцiцца скура, цягнуцца да вуснаw, да вачэй, зiрнуць, як ад зрэнак дзяwчынкi разбягаюцца колы, нiбы w ставок хтось кiнуw каменьчык.
   - Дай жа нам, дай нам...
   Не выцiрай з далоняw згусцелае лiпкае золата сонца, не дазваляй авечкам караскацца па калонах зжаwцелых скруткаw, скакаць берагамi меднага мора, выкрасаць мулкiя wздыхi з халодных каменяw, блытаць твае кудзеркi з балбатлiвымi ценямi...
   - У мяне пад сэрцам
  
   б'ецца сэрца новае Радасцi. Хочаце, дам вам. Маю радасць - радасць ажно да смеху, да сонца, да Новага Неба, радасць да болю, да агню, да апёку, да найпяшчотнейшай краскi, радасць да звону, да скону, да святла й да асляплення, да спыну дыхання... Гэта Радасць любвi - майго Бога... Пад сэрцам. Вось - яно больш не маё сэрца. Сэрца майго Бога wва мне
  
   хочаш, аддам. Ува мне
   нараджаецца новая Радасць.
  
   Не дазваляй авечкам бегаць па храме, гайдаць гранатавыя яблыкi, скакаць краем меднага мора, залазiць на твае каленi - не дазваляй пракудам - злiзваць салёны накiп з старых малiтваw, пiць радасць з тваiх невычэрпных зрэнак. Ад тупату бязважкiх капыточкаw - дрыжыкi па сценах, сутаргi w бэльках, сонца пылок завеiцца на храмавы посуд,
  
   не аддавай тваю Радасць людзям, людзi - яны не палюбяць тваю Радасць, людзi -
  
   радасць тваю wкрыжуюць. - Авечкi, куды, куды, не скачыце па срэбных пылiнках - капыточкi паранiце, не разбiвайце меднага мора, не хавайцеся w складках завесы, не залазьце w шчылiны мiж цаглiнаw, да вас зямля прыстане, вам мыцца нельга...
  
   * * *
  
   Вось я слепну разам з сутоннем. Вочы зацярушыw ртутны прысак згарэлага неба. Ведаю, гэтае неба - старое, але цi wбачу
  
   новае - па той бок зроку. Калi час прысядзе на збочыну, каб выцягнуць з пяткi стрэмку страчанай хвiлiны шчасця, калi w пустым мураваным храме я пачую, як, напятыя, крэкчуць сцены, не пускаючы сонца, - я, аслеплая, спатыкнуся аб сляпую залатую авечку (што пахне малаком i мёдам), упаду i адчую скурай: пада мною пульсуюць, пульсуюць камянi бязлюднага храма, змураванага з чалавечых сэрцаw, не змяшчаючы майго пытання:
   - Табе балюча?
  
   гэты боль ён падвешаны на тонкай нiтцы ён падае з-пад бэлек храма лямантуюць авечкi разбягаюцца з енкам шчэмяцца w шчылiны пiхаюцца мiж керубiмаw пальмаw ды гранатавых яблыкаw хаваюцца w ценi завесы
   - Не трэба, куды, вам нельга...
   гэта звон легiёну кропляw ён працяw маё маленькае сэрца за мiрг да wдару па медным моры за крык да wдару
   - Табе балюча?
  
   - Гэта не боль.
  
   Легiён кропляw нацэлены w сэрцы анямелых здранцвелых авечак.
  
   гэты час непрытомны ад голаду ён цiкуе мяне за першай брамай чым яго накармiць я баюся яго а ты
  
   Разбягаюцца хвалi w вачох, як у ставок хтось кiнуw каменьчык, - i застываюць вакол зрэнак гадавымi коламi спiлаваных лiванскiх кедраw.
   - Не бойся. Гэта не боль. Гэта першая кропля коцiцца w пыле пацеркай, перлiнай - жывое срэбра, - пыл яе абдымае.
  
   - Гэта не боль - гэта ад сэрца аддзялiwся першы пялёстак. Трэба пацярпець, калi хочаш убачыць кветку.
  
   З надтрэснутай поwнi вылупiwся жаwтароты кудлаты пырхлiк. А w шалупiннi майго надтрэснутага сэрца - толькi мёртвае птушаня. Я трымаю яго на далонi, шукаю дыханнем, але марна.
  
   СЭРЦА МАЁ, НАРАДЗI МНЕ БОГА. Я БУДУ МАРЫЯ. Я скажу свайму пырхлiку.
   - Не бойся.
   - Не бойся.
   - Гэта не боль - гэта першы пялёстак сэрца.
   - Не бойся.
   Я скажу:
   - Не бойся. РАДАСЦЬ МАЯ WВАСКРЭСНЕ!

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"