Моряков Леонид Владимирович : другие произведения.

А св

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:

  АБАЛЕНСКI (ОБОЛЕНСКИЙ) Аркадзiй Мiкалаевiч (iмёны свяшчэннаслужыцеляў прыводзяцца паводле 'Звода iмёнаў святых' - Беларускi праваслаўны каляндар. Мн., 2005) [1864 цi 1865, с. Раждзественскае Арлоўскай губ., цяпер Арлоўская вобл., Расiя - ?], протаiерэй. Рускi. З сям'i свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семiнарыю, рукапаложаны ў iерэя i прызначаны настаяцелем царквы ў гонар Iверскай iконы Божай Мацi ў Арле. Арыштаваны ў канцы сак. 1918 з шэрагам святароў Арлоўскай епархii, царкоўным старастам i актыўнымi прыхаджанамi. Пасля вызвалення зноў служыў у Iверскай царкве. Паўторна арыштаваны ў 1923. Асуджаны да высылкi. Вярнуўся ў Арол у 1927. Неўзабаве пераехаў у Вiцебск, служыў у адным з храмаў горада. У трэцi раз арыштаваны 26.1.1928. Прыгавораны 4.5.1928 у адзiн дзень з Васiлiем Вараб'ём паводле пастановы калегii АДПУ за 'антысавецкую агiтацыю' дa 3 гадоў высылкi. Пасля вызвалення вярнуўся ў Арол. Зноў арыштаваны ў 1937. Асуджаны да ППК (тэрмiн не выяўлены). Паводле iнш. звестак расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай Вiцебскай вобл. 4.6.1992. Асабовая справа А. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Кр.: Реквием: книга памяти жертв политических репрессий на Орловщине; www.orel.rsl.ru; www.kuz.pstbi.ccas.ru.
  
  
  АБРАДЗIН (ОБРЯДИН) Цiхан [да 1885, Велiжскi пав. Вiцебскай губ., цяпер Велiжскi р-н Смаленскай вобл., Расiя - 1918, ваколiцы Велiжа], дыякан Iльiнскай царквы ў Велiжы Вiцебскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расiя. Расстраляны як i святар Васiлiй Лузгiн пасля падаўлення выступлення сялян супраць бальшавiцкай улады пад Велiжам 15.11.1918. Калi дыякана вялi на расстрэл, ён спяваў сам сабе пахавальныя песнапеннi. Дзесяцiгадовага сына А. чырвонаармейцы прымусiлi капаць для бацькi магiлу. Пад сынаў плач дыякана i расстралялi.
  Кр.: Новые мученики Российские. В 2-х ч. Сост. протопресвитер Польский М. Ч. 2. С. 238-239. Рэпрынтнае выданне. М., 1994. Арыгiнальнае выданне выйшла ў Нью-Йорку ў 1957; www.kuz.pstbi.ccas.ru.
  
  
  АБРАЗЦОЎ (ОБРАЗЦОВ) Венiямiн Аляксандравiч [12.1.1895, Весьягонск, цяпер Цвярская вобл., Расiя - пасля 1963, в. Азяты Жабiнкаўскага р-на Брэсцкай вобл.], псаломшчык. З сям'i службоўца. З 1933 служыў ва Уладзiмiрскiм храме в. Крупчыцы Кобрынѓскага пав., цяпер тэрыторыя Жабiнкаўскага р-на Брэсцѓкай вобл. (вёска не iснуе). У 1938 пераведзены ў Мiкалаеўскую царкву в. Смалянiца Пружанскага пав. Палескага ваяв., цяпер Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. Арыштаваны 4.1.1940. Асуджаны 16.7.1940 асобай нарадай НКВД за 'антысавецкую агiтацыю' да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны канцлагер НКВД Комi АССР. З 1942 знаходзiўся у Казахскай ССР без права выезду. Вызвалены ў лiст. 1946. Вярнуўся на радзiму. Служыў ва Уваскрасенскiм храме в. Вежкi Жабiнкаўскага р-на. У 1949 пераведзены ў Мiкалаеўскую царкву в. Азяты. З 1963 за штатам. Рэабiлiтаваны 22.3.1989. Асабовая справа А. ? 7403-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
  Кр.: Архiў Мiнскага епархiяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2; БНДЦЭД.
  
  
  АБРАМАЎ (АБРАМОВ) Канстанцiн Дзянiсавiч [1883 цi 1884, Холм Люблiнскай губ., цяпер Хэлм Люблiнскага ваяв., Польшча (паводле iнш. звестак - Варшава) - ?]. Беларус. З сям'i свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семiнарыю, рукапаложаны ў iерэя. Да арышту настаяцель Свята-Iаанаўскай царквы в. Мiхалёва, цяпер Бабруйскi р-н Магiлёўскай вобл. Быў жанаты, меў сына. Арыштаваны 7.3.1933. Асуѓджаны 26.5.1933 з актыўнымi прыхаджанамi, сялянамi-аднаасобнiкамi Аляксандрам Бокачам (н. ў 1888), Васiлём Iвановым (1891), Аляксандрам Лайкоўскiм (1875), Антонам Скварцовым (1878), Адамам Хаванскiм (1897), Сяргеем Шырокiм (1878) калегiяй АДПУ за 'антысавецкую агiтацыю' i 'зрыў гаспадарчых i палiтычных кампанiй савецкай улады' да 5 гадоў ППК. Пасля вызвалення жыў з сям'ёй у мяст. Васiяцкае Мiкалаеўскай вобл., Украiна. Зноў арыштаваны 16.5.1949. Прыгавораны асобай нарадай пры МДБ СССР 28.9.1949 як 'удзельнiк антысавецкай групы' да высылкi ў Джамбульскую вобл. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе (групавая, ? 9220; захоўѓваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.) рэабiлiтаваны 30.9.1966 калегiяй Вярхоўнага суда БССР, па другой (? 12834; захоўваецца тамсама) - 25.10.1989.
  Кр.: БНДЦЭД; НАРБ, IКБР.
  
  
  АБУШЭНКА (АБУШЕНКО) Анiкiй Iванавiч. Беларус. З духоўнага саслоўя. У 1920-я г. настаяцель Мiкалаеўскай царквы в. Вуць (тагачасны паштовы адрас: ст. Насавiчы) Гомельскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Добрушскi р-н Гомельскай вобл. Рэпрэсаваны ў 1929. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Дзяржаўны архiў Гомельскай вобл., ф. 896, в. 1, с. 43, л. 61, 70.
  
  
  АВЯРКОВIЧ (АВЕРКОВИЧ) Аляксандра Раманаўна [23.4.1884 хут. Аверкi Гарадоцкага пав. Вiцебскай губ., цяпер тэрыторыя Шумiлiнскага р-на Вiцебскай вобл. (хутар не iснуе) - ?], манахiня Полацка-Еўфрасiнеўскага падвор'я на Пецяргофскай шашы. З 1927 жыла ў Ленiнградзе. Арыштавана 18.4.1932. Асуджана асобай нарадай АДПУ 16.6.1932 да 3 гадоў высылкi ў Казахстан. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Синодик Санкт-Петербургской епархии.
  
  
  АВЯР'ЯНАЎ (АВЕРЬЯНОВ) Антон Сямёнавiч [1877, в. Харкаўка Горацкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Горацкi р-н Магiлёўскай вобл. - 26 цi 28.3.1933 (?), турма АДПУ], селянiн-аднаасобнiк, царкоўны стараста. Беларус. З сялянскай сям'i. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 29.12.1932. Асуджаны калегiяй АДПУ 17.3.1933 за 'антысавецкую контррэвалюцыйную дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай Вiцебскай вобл. 28.4.1989. Асабовая справа А. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  18.7.1937 у в. Харкаўка арыштаваны Авяр'янаў Васiль (н. ў 1917), сын Антона Авяр'янава. 14.8.1937 асуджаны тройкай НКВД за 'антысавецкую дзейнасць' i 'пагрозу расправiцца з камунiстамi' да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракурорам Магiлёўскай вобл. 31.8.1989. Асабовая справа А. ? 11830 з фотаздымкам захоўваецца ў архiе УКДБ Магiлёўскай вобл.
  Кр.: НАРБ, IКБР.
  
  
  АГАФОНАЎ (АГАФОНОВ) Максiм Яфiмавiч [1882, в. Кулiнцы Вiленскага пав., цяпер Лiтва - ?]. Рускi. З сялянскай сям'i. Да арышту настаяцель аднаго з храмаў Свянцянскага пав. Вiленскай губ. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 30.3.1940. Асуджаны 10.8.1940 за 'антысавецкую дзейнасць' да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Цемнiкаўскi канцлагер НКВД Мардоўскай АССР. Вызвалены ў верас. 1941 (?) па амнiстыi для польскiх грамадзян. Жыў у Горкiм, працаваў цесляром пры прадстаўнiцтве польскага пасольства. 29.7.1942 зноў арыштаваны. 21.10.1942 асобай нарадай пры НКВД прыгавораны за 'антысавецкую агiтацыю' i як 'польскi падданы' да высылкi за межы СССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Мiнскай вобл. 12.12.1989. Асабовая справа А. ? 28837-с з фотаѓздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий в Нижегородской области; Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Мядзельскага раёна. Мн., 1998.
  
  
  АГЕЕЎ (АГЕЕВ) Мiхаiл Савелевiч [1876, Магiлёў - ?]. Беларус. З духоўнага саслоўя. Да арышту настаяцель Свята-Троiцкай царквы ў мяст. Галоўчын Магiлёўскага пав., цяпер вёска Бялынiцкага р-на Магiлёўскай вобл. Арыштаваны 30.12.1932. Асуѓджаны калегiяй АДПУ 9.6.1933 як 'член контрѓрэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай антысавецкай арганiзацыi' да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Сiбiрскi канцлагер АДПУ Новасiбiрскай i Кемераўскай абл. Вызвалены 3.10.1937. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 18.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа А. i iнш. ? 27605-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: НАРБ, IКБР.
  
  
  АГIНСКI (ОГИНСКИЙ) Вiкенцiй Восiпавiч [1890, Гродзенская губ. (?) - 1937 (?), Пскоў, турма НКВД], iерэй. Арыштаваны 21.10.1937. Асуджаны 15.11.1937 са святаром бел. паходжання Трафiмам Раманюком i 25 iнш. свяшчэннаслужыцелямi тройкай НКВД Ленiнградскай вобл. за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 4.8.1989.
  Кр.: Не предать забвению; www.visz.nlr.ru.
  
  
  АГЛОБЛЕЎ (ОГЛОБЛЕВ) Пётр Якаўлевiч [1878, Вiцебск - 7.10.1937, Вiцебск, турма НКВД]. З сям'i нам. начальнiка Вiцебскай турмы. Скончыў павятовае вучылiшча. Да Кастрычнiцкага перавароту служыў у Вiцебскiм акруговым судзе, псаломшчыкам Вiцебскага сабора, потым Крыжаўздзвiжанскай царквы на Смаленскiх могiлках. Жонка Еўфрасiння Еўлампiеўна працавала на фабрыцы 'Сцяг iндустрыялiзацыi'. Сын Аляксандр складальнiк раскладу цягнiкоў на ст. Фарынава каля Полацка. Дачка Ганна (па мужу-вайѓскоўцу Шалкiна) жыла ў Харкаве. Сын Павел вучыўся ў Маскве. Арыштаваны 19.9.1937 у Вiцебску па адрасе: вул. Кастрычнiцкая, д. 50 (паводле iнш. звестак 56). Асуджаны 28.9.1937 з 40 свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелямi, актыўнымi прыхаджанамi тройкай НКВД за 'дзейнасць у складзе контррэвалюцыйнай арганiзацыi' дa ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 28.7.1956 прэзiдыумам Вiцебскага абл. суда. Групавая справа А. i iнш. ? 3040 П/51 захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  28.12.1930 у Вiцебску па адрасе: вул. Караваеўѓская, д. 20 арыштаваны служачы Вiцебскай чыгункi Аглоблеў Уладзiмiр Якаўлевiч (н. ў 1883 у Вiцебску), брат Пятра Аглоблева. Разам з iм па адной справе праходзiлi Якаў Дзямiдаў (н. ў 1881), Мiхаiл Iваноў (1875), Аляксей Маслякоў (1888), Ягор Селязнёў (1883), Яфiм Стэльмакоў (1882), Iван Халсѓцiннiкаў (1876). 11.1.1931 калегiяй АДПУ асуджаны за 'антысавецкую агiтацыю' да ВМП i расстраляны. Дата смерцi невядома. Рэабiлiтаваны 25.12.1989 пракуратурай Вiцебскай вобл. Групавая справа У.Аглоблева i iнш. ? 17192-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; Афiцыйны сайт Вiцебскай епархii; НАРБ, IКБР.
  
  
  АГЛОБЛIН (ОГЛОБЛИН) Сiмяон Лаўравiч [1894, в. Валынцы Полацкага пав. Вiцебскай губ., цяпер Верхѓнядзвiнскi р-н Вiцебскай вобл. - ?], абнаўленчы протаiерэй. З сям'i мастака i настаўнiцы. Скончыў Рыжскую духоўную семiнарыю (1915), рукапаложаны ў iерэя. Служыў ва Уваскрасенскай царкве мяст. Лёзна Аршанскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер райцэнтр Вiцебскай вобл. У 1922 ухiлiўся ў абнаўленчы раскол. Прызначаны настаяцелем Петра-Паўлаўскага храма ў Вiцебску. Адначасова ўпаўнаважаны абнаўленчага архiерэя, сакратар Вiцебскай епархii. Пасля закрыцця цэркваў у 1936 выконваў трэбы ў сваiм доме. Меў жонку Ганну Мiкалаеўну (43 гады), дачок Галiну (13), Лiдзiю (19). Арыштаваны 22.9.1937 у Вiцебску па адрасе: Ленiнскi пр., д. 28. Асуджаны тройкай НКВД 28.9.1937 з шэрагам свяшчэнна- i царкоўнаслужыцеляў, прыхаджан Полацка-Вiцебѓскай епархii за 'антысавецкую агiтацыю' дa 10 гадоў ППК. Вызвалены ў 1947. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Вiцебскага абл. суда 28.7.1956. Групавая справа А. i iнш. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Кр.: Афiцыйны сайт Вiцебскай епархii; БНДЦЭД; Шиленок Д., свящ. Из истории Православной Церкви в Белоруссии (1922-1939). М., 2006.
  
  
  АДАМОВIЧ (АДАМОВИЧ) Антон Iосiфавiч.
  Гл.: АНТОНIЙ (АДАМОВIЧ).
  
  
  АДАМОВIЧ (АДАМОВИЧ) Канстанцiн Сцяпанавiч [?, в. Багданава Мiнскага пав., цяпер Валожынскi р-н Мiнскай вобл. - сак. 1933 (?), Магiлёў, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям'i. Да арышту дыякан Свята-Троiцкай царквы в. Цялуша Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Бабруйскi р-н Магiлёўскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 29.12.1932. Праходзiў па адной справе з актыўнымi прыхаджанамi Iосiфам Бурым (1895), Мiкалаем Дудалем (н. ў 1891), Сяргеем Дудалем (1891), Тарасам Лаўрыновiчам (1896), Яфiмам Ступенем (1882). Асуджаны 5.3.1933 (?) калегiяй АДПУ за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай кулацка-папоўскай арганiзацыi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 27.5.1960 судовай калегiяй Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа А. i iнш. ? 7131-сн захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  Кр.: БНДЦЭД.
  
  
  АЖГIРЭЙ (АЖГИРЕЙ) Васiлiй [1880 - ?]. У першай палове 1920-х г. настаяцель Мiкалаеўѓскай царквы ў мяст. Хатаевiчы Барысаўскага пав. Мiнскай губ. (тагачасны паштовы адрас: ст. Плешчанiцы), цяпер в. Акцябр Лагойскага р-на Мiнскай вобл. Паводле некаторых звестак далей служыў у Раства-Багародзiцкай царкве в. Аздзяцiчы Барысаўскага р-на Мiнскай вобл. Арыштаваны ў 1929 (?). Асуѓджаны да высылкi ў Iркуцкую вобл. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Синодик за веру и церковь Хрисѓтову пострадавших в Минской епархии; Боянков П., свящ. Житие и небытие Плещеницкой округи // Акно. 2004. ? 3. С. 52.
  
  
  АЗЕВIЧ (АЗЕВИЧ) Iаан Iванавiч [1876, в. Слабада Лепельскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Слабодка Лепельскага р-на Вiцебскай вобл. - 3.12.1937, Ленiнѓград, турма НКВД], iерэй. Беларус. З сялянскай сям'i. Арыштаваны 21.9.1937 у в. Кабякова Горка тагачаснага Капшынскага р-на Ленiнградскай вобл. Асуѓджаны 25.11.1937 са святаром бел. паходжання Андѓрэем Забелiным i 23 iнш. свяшчэннаслужыцелямi асобай тройкай УНКВД Ленiнградскай вобл. за 'контрѓрэвалюцыйную шпiёнскую дзейнасць i антысавецкую агiтацыю' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  
  АКАЛОВIЧ (ОКОЛОВИЧ) Аркадзiй Маркавiч [1880, хут. Залессе Мiнскага пав., цяпер Дзяржынскi р-н Мiнскай вобл. - 1930 (?), Мiнск, турма АДПУ]. Беларус. З сям'i царкоўнаслужыцеля. У пачатку 1900-х г. вучыўся ў Мiнскай духоўнай семiнарыi, служыў псаломшчыкам у Крыжаўздзвiжанскiм храме в. Бабчын Рэчыцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Хойнiцкi р-н Гомельскай вобл. Рукапаложаны ў iерэя. З 1908 настаяцель Петра-Паўлаўскай царквы в. Чыркавiчы (тагачасны паштовы адрас: ст. Парычы) Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Светлагорскi р-н Гомельскай вобл. 7.2.1914 пераведзены ў Раства-Багародзiцкi храм в. Янушкавiчы Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Лагойскi р-н Мiнскай вобл. У 1920-я г. служыў у Крыжаўздзвiжанскай царкве в. Ясень Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Асiповiцкi р-н Магiлёўскай вобл. i, паводле некаторых звестак, у Крыжаўздзвiжанскай царкве в. Вiтаўка (тагачасны паштовы адрас: ст. Ратамка) Мiнскага пав., цяпер Дзяржынскi р-н. Быў жанаты, меў васьмёра дзяцей. Арыштаваны 21.2.1930 на родным хутары. Праходзiў па адной справе са старастам царквы Iванам Фелiксавiчам Лянчэўскiм i актыўнымi прыхаѓджанамi Мiхаiлам Валажынскiм (н. ў 1900), Аляксандрам Сайкоўскiм (1874), Мiхаiлам Сайкоўскiм (1891), Сцяпанам Сайкоўскiм (1863), Фадзеем Сайкоўскiм (1890). Асуджаны 26.2.1930 асобай нарадай пры АДПУ за 'антысавецкую агiтацыю' i як 'кiраўнiк контррэвалюцыйнай арганiзацыi' дa ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 31.5.1989 пракуратурай Мiнскай вобл. Групавая справа А. i iнш. ? 23234-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  У 1920-я г. настаяцелем храма в. Янушкавiчы быў Васiлiй Акаловiч, верагодна, сваяк Аркадзiя Акаловiча.
  Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Дзяржынскага раёна. Мн., 2004.
  
  
  АКАЛОВIЧ (ОКОЛОВИЧ) Дзiмiтрый Лявонцевiч [22.9.1915, в. Таболкi Дрысенскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Верхнядзвiнскi р-н Вiцебскай вобл. - 1985, Елгава, Латвiя], протаiерэй. З сям'i службоўца. З двух да васемнаццацi гадоў жыў у дзеда Канстанцiна Георгiевiча Акаловiча (брат Дзiмiтрыя Георгiевiча Акаловiча ). З 1934 псаломшчык у Кокараўскiм, Вiлякскiм, Лiмбажскiм прыходах Латвii. Адначасова вучыўся ў Рыжскiм Багаслоўскiм iнстытуце (скончыў у 1939), выкладаў Закон Божы ў школах. Рукапаложаны ў iерэя (1939). Да 1949 служыў у цэрквах Лiмбажы, Руiне, Айнажы, Iнтэне, Салацгрыве. Арыштаваны 10.8.1949 па даносе. Абвiнавачваўся ў 'антысавецкай прапагандзе' i 'ўкрываннi злачынца' - святара Iакава Лёгкага, якога пад чужым прозвiшчам уладкаваў на працу. 14.10.1949 асуджаны да 25 гадоў ППК i 7 гадоў пазбаўлення правоў з канфiскацыяй маёмасцi. Этапаваны ў Пясчаны канцлагер МДБ Комi АССР (Варкута, п/с 223). Вызвалены ў 1956. З 1958 служыў у Мiкалаеўскiм храме Крустпiлса (Латвiя). З 6.5.1959 - у Кулдзiгскай i Салдулскай цэрквах Латвii. З 1979 i да канчыны - у царкве г. Салацгрыва, абслугоўваў прыходы Лiмбаджскай i Алойскай цэркваў. Рэабiлiтаваны ў 1956.
  Акаловiч Канстанцiн Георгiевiч рукапаложаны ў iерэя (1887). Служыў у Спаса-Праабражэнскай царкве в. Таболкi Дрысенскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Верхнядзвiнскi р-н Вiцебскай вобл.
  Акаловiч Дзiмiтрый Георгiевiч рукапаложаны ў iерэя. З 1913-14 настаяцель Спаса-Праабражэнскага храма ў мяст. Бачэйкава Лепельскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Бешанковiцкi р-н Вiцебскай вобл.
  Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; Афiцыйны сайт Вiцебскай епархii; Голиков А., свящ., Фомин С. Кровью убеленные. Мученики и исповедники Северо-Запада России и Прибалтики (1940-1955). Мартиролог православных священнослужителей Латвии, репрессированных в 1940-1952 гг. М., 1999.
  
  
  АКАЛОВIЧ (ОКОЛОВИЧ) Iаан Фамiч [1866, в. Ужляцiна Вiцебскага пав., цяпер Шумiлiнскi р-н Вiцебѓскай вобл. - 7.10.1937, Вiцебск, турма НКВД], дыякан, брат Мiкалая Акаловiча. Беларус. З духоўнага саслоўя. Служыў у адной з цэркваў Полацка-Вiцебѓскай епархii. Меў шасцёра дзяцей. Арыштаваны 18.9.1937 у Вiцебску па адрасе: вул. Фрунзе, д. 14. Асуджаны 28.9.1937 з 40 iнш. свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелямi i актыўнымi прыхаджанамi тройкай НКВД за 'антысавецкую агiтацыю' дa ВМП з канфiѓскацыяй маёмасцi. Расстраляны ў адну ноч з шэрагам святароў i вернiкаў. Рэабiлiтаваны 28.7.1956 прэзiдыумам Вiцебскага абл. суда. Групавая справа А. i iнш. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; БНДЦЭД.
  
  
  АКАЛОВIЧ (ОКОЛОВИЧ) Мiкалай Фамiч [4.5.1863, в. Ужляцiна Вiцебскага пав., цяпер Шумiлiнскi р-н Вiцебскай вобл. - 1934 (?)], iерэй, брат Iаана Акаловiча. З сям'i псаломшчыка. У лiку лепшых скончыў Вiцебскую духоўную семiнарыю (1877), Маскоўскую духоўную акадэмiю (са ступенню магiстѓра багаслоўя). 6.10.1887 прызначаны столаначальнiк Полацкай духоўнай кансiсторыi. 4.12.1877 пастановай епiскапа Полацкага i Вiцебскага Маркела (Попеля) пераведзены на пасаду антыраскольнiцкага мiсiянера Полацкай епархii. Жыў у Рэжыцы Вiцебскай губ., цяпер Рэзекне, Латвiя. 17.1.1888 ажанiўся з Аляксандрай Дзецiкевiч, дачкой адмiнiстратара Холмѓскай епархii (Люблiнскай губ., цяпер Chelm, Польшча) протаiерэя Мiхаiла Кiрылавiча Дзецiкевiча i ўнучкай епiскапа Маркела. Рукапаложаны ў iерэя (2.2.1888). 4.3.1889 прызначаны законанастаўнiкам Полацкага кадэцкага корпуса. Адначасова старшыня Полацкага царкоўнага брацтва, Полацкага вучылiѓшчнага савета. 19.6.1907 прызначаны рэктарам Варонежскай духоўнай семiнарыi, галоўным рэдактарам 'Воронежских епархиальных ведомостей'. Узнагароджаны санам протаiерэя. Са снеж. 1912 выѓкладаў Закон Божы ў рэальным вучылiшчы ў Дзвiнску, цяпер Даўгаўпiлс, Латвiя. З 1919 узначалiў адкрытую пры Вiцебскiм Мiкалаеўскiм кафедральным саборы пастырскую школу. З 1922 настаяцель Мiкалаеўскага сабора. У тым жа годзе арыштаваны. Вызвалены праз два тыднi. Служыў у Паѓкроўскай царкве в. Новiкi Полацкага пав., цяпер Полацкi р-н. З кастр. 1924 настаяцель Iльiнскага храма ў Вiцебѓску. Быў жанаты, меў два сына i дзве дачкi. Зноў арыштаваны 24.4.1931 у Вiцебску па адрасе: вул. Верхняя Набярэжная, д. 51. Асуджаны з шэрагам святароў i вернiкаў 14.7.1932 асобай нарадай АДПУ за 'антысавецкую агiтацыю' дa 3 гадоў ссылкi i пазбаўлення правоў. Паводле сведчання сына Пятра А. загiнуў у зняволеннi. Рэабiлiтаваны 12.9.1989 пракуратурай Вiцебѓскай вобл. Асабовая справа А. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  4.8.1937 у Вiцебску арыштаваны вартаўнiк дзiцячага дома Акаловiч Пётр (н. 1891 у Полацку), сын Мiкалая Акаловiча. 7.9.1937 асуджаны тройкай НКВД за 'дзейнасць у складзе контррэвалюцыйнай групоўкi' да ВМП i 26.9.1937 расстраляны ў турме НКВД у Вiцебску. Рэабiлiтаваны 15.5.1989 пракуратурай Вiцебскай вобл.
  Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; НАРБ, IКБР; Гарыдавец. У., свяшч. Мiкалай Мiратворац // Рэй (культуралагiчны дадатак да 'Настаўнiцкай газеты'). 3.6.2006.
  
  
  АКАЛОВIЧ (ОКОЛОВИЧ) Мiхаiл Фёдаравiч [15.10.1888, Вiцебск - 26.3.1938, Хабараўск, НКВД], протаiерэй. З духоўнага саслоўя. Скончыў Вiцебскае духоўнае вучылiшча, Вiцебскую духоўную семiнарыю, Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмiю (1914). Рукапаложаны ў iерэя. Да 1918 служыў iнспектарам у Iркуцкiм епархiяльным жаночым вучылiшчы (да яго закрыцця), потым у Iркуцкай Крыжаўздзвiжанѓскай царкве (да 1925). Выкладаў Закон Божы ў Iмператарскiм Iркуцкiм iнстытуце высакародных дзяўчат. Член Епархiяльнага савета. Нарадай духавенства i вернiкаў Iркуцкай епархii ў 1917 выбраны дэлегатам Усерасiйскага Памеснага Царкоўнага Сабора. Першы раз арыштаваны ў 1920. Зноў арыштаваны ў 1925 у Iркуцку i асуджаны да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Салавецкi канцлагер АДПУ Архангельскай вобл. Вызвалены ў 1928 без права жыць у 12 вызначаных гарадах, правядзення царкоўных службаў i пропавеѓдзяў. Неўзабаве выехаў у Мiнусiнск. У 1932 арыштаваны трэцi раз. 10.6.1933 калегiяй АДПУ прыгавораны за 'антысавецкую прапаганду' да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў адзiн з канцлагераў Камсамольска-на-Амуры. У 1937 лагернай тройкай НКВД асуджаны да ВМП i расстраляны.
  У лют. 1938 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай манархiчнай арганiзацыi' арыштавана Акаловiч Марыя Максiмаўна, жонка Мiхаiла Акаловiча. Неўзабаве яна была асуджана да 10 гадоў ППК i этапавана ў адзiн з канцлагераў Паўночнага Урала. Вызвалена ў 1939 у сувязi з пераглядам справы. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Афiцыйны сайт Вiцебскай епархii.
  
  
  АКIНШЭВIЧ (АКИНШЕВИЧ) Яўгенiй Палiкарпавiч [12.12.1891, в. Старая Белiца Чэрыкаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Чэрыкаўскi р-н Магiлёўскай вобл. - кастр. 1937 (?), Магiлёў, турма НКВД]. Рускi. З духоўнага саслоўя. Скончыў Магiлёўскую духоўную семiнарыю, рукапаложаны ў iерэя. Служыў у Раства-Багародзiцкай царкве в. Папараткi Чэрыкаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Краснапольскi р-н Магiѓлёўскай вобл. Арыштаваны 24.2.1930. Праходзiў па адной справе з сялянамi-аднаѓасобнiкамi, актыўнымi прыхаджанамi Лукой Арцёѓм'евым (н. ў 1901) i Сцяпанам Цюлевым (1875). Асуджаны 21.3.1930 са святарамi Паўлам Бекарэвiчам, Фёдарам Валуськам, Мiхаiлам Дземiѓдзенкам, Фiлiпам Жаўняровiчам, Васiѓлiем Сас-Аляшкеѓвiчам, Уладзiмiрам Случаноўскiм, Феаѓдосiем Шэбекам i iнш. асобай нарадай пры АДПУ за 'антысавецкую агiѓтацыю' дa 5 гадоў ППК. Пасля вызвалення вярнуўся на радзiму. Працаваў дворнiкам. Зноў арыштаваны 29.9.1936, але 25.12.1936 справа А. была спынена, а ён вызвалены. У трэцi раз арыштаваны ў верас. 1937 (?) у Магiлёве. 28.9.1937 тройкай НКВД прыгавораны за 'контррэвалюцыйную прапаганду' да ВМП. Расстраляны. Па першай справе (? 10530-сн захоўваецца ў архiве КДБ Магiлёўскай вобл.) рэабiлiтаваны Магiлёўскай абл. пракуратурай 16.7.1989, па трэцяй (групавой, ? 9171, па якой праходзiла больш за 30 чалавек) пастановай Магiлёўскага абл. суда 9.4.1966.
  Кр.: БНДЦЭД.
  
  
  АКСАМIТАЎ (АКСАМИТОВ) Макарый. Настаяцель Раства-Багародзiцкай царквы в. Ваўковiцкi Крупец Гомельскага пав. (з 1925 в. Урыцкае, цяпер г.п. Гомельѓскага р-на). Арыштаваны i асуджаны да 10 гадоў ППК. Пасля вызвалення вярнуўся на радзiму (1947). Служыў у гэтай жа царкве. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Архiў Мiнскага епархiяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 12.
  
  
  АКУЛIЧ (АКУЛИЧ, ОКУЛИЧ) Аляксандр Дзмiтрыевiч [1886, в. Заспа Рэчыцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Рэчыцкi р-н Гомельскай вобл. - люты 1930 (?), Мiнск, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям'i. У 1920-я г. настаяцель Пакроўскай царквы в. Ачыжа Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Чэрвеньскi р-н Мiнскай вобл. Быў жанаты, гадаваў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 7.12.1929. Праходзiў па адной справе з царкоўнымi актывiстамi Iванам Iгнатовiчам (н. ў 1860), Пятром Лазарэвiчам (1892), Мiкалаем Паскрэбкам (1905), Трафiмам Паскрэбкам (1869). Асуджаны 14.2.1930 асобай нарадай пры АДПУ як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' i за 'антысавецкую агiтацыю' дa ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 28.12.1989 пракуратурай Мiнскай вобл. Групавая справа А. i iнш. ? 29749-с з фотаздымкамi захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: БНДЦЭД.
  
  
  АКУЛIЧ (ОКУЛИЧ) Iаан Ануфрыевiч [9.3.1911, в. Гарадзiшча, цяпер Баранавiцкi р-н Брэсцкай вобл. - 29.5.1986], протаiерэй. Беларус. З сялянскай сям'i. Скончыў настаўнiцкую семiнарыю ў Нясвiжы (1933). Выѓкладаў у Нясвiжскай сямiгодцы. З 1934 - у Заастравецкай школе, цяпер Клецкага р-на Мiнскай вобл. З 1935 загадчык школы в. Жукаў Барок, з 1937 - в. Сцяцкi, з 1939 - в. Новая Вёска (усе Стаўбцоўскага р-на Мiнскай вобл.). З 1941 настаўнiк сямiгодкi г.п. Гарадзея Нясвiжскага р-на. У другой палове 1944 арыштаваны i асуджаны за 'здраду радзiме' да 5 гадоў ППК. Вызвалены ў 1949. З 14.12.1950 псаломшчык Мiкалаеўскага храма в. Дубна, цяпер Мастоўскi р-н Гродзенскай вобл. 21.11.1952 пераведзены ў Мiкалаеўскую царкву ў Паѓставах Вiцебскай вобл. Быў жанаты на дачцэ протаiерэя Мiкалая Феафiлавiча Корзуна (бацька Анатолiя Корзуна) Людмiле (н. ў 1914), гадаваў сыноў Марыяна (1939), Мiкалая (1944), Георгiя (1950). 26.3.1976 у Свята-Духавым кафедральным саборы рукапаложаны ў дыякана, 28.3.1976 у iерэя i прызначаны настаяцелем Мiкалаеўскай царквы в. Забор'е Глыбоцкага р-на Вiцебскай вобл. 24.10.1977 пераведзены ў Петра-Паўлаўскi храм в. Празарокi таго ж р-на. Узнагароджаны набедранiкам (1978), скуф'ёй (1979), камiлаўкай (1980), нагрудным крыжам (1982), санам протаiерэя (4.5.1986). Валодаў дарам масѓтака-iканапiсца, аднавiў жывапiс у Празарокаўскiм храме. Пахаваны ў Мiнску.
  Кр.: Архiў Мiнскага епархiяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 27; http: // kuz1.pstbi.ccas.ru.
  
  
  АЛЕКСАНДРОВIЧ (АЛЕКСАНДРОВИЧ) Аляксандр Iванавiч [1865 - 1938, Мазыр, турма НКВД]. Скончыў гарадское вучылiшча. Рукапаложаны ў дыяѓкана (1900). Служыў у царкве св. Марыi Магдалiны пры духоўным жаночым вучылiшчы ў мяст. Парычы Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Светлагорскi р-н Гомельскай вобл., быў наглядчыкам вучылiшча. У 1920-я г. настаяцель Раства-Багародзiцкай царквы в. Мiхалкi Мазырскага пав. Мiнскай губ., цяпер Мазырскi р-н Гомельскай вобл. Арыштаваны ў Мазыры. Асуджаны да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Мазыра i Мазырскага раёна. Мн., 1997.
  
  
  АЛIЗНЮК (АЛИЗНЮК) Фёдар Сцяпанавiч [1875 - ?]. Да арышту настаяцель Петра-Паўлаўѓскага храма в. Бацэвiчы (тагачасны паштовы адрас: ст. Свiслач) Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Клiчаўскi р-н Магiлёўскай вобл. Арыштаваны 16.5.1932. Асуджаны ў чэрв. 1932 (?) да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 31.10.1989.
  Кр.: Памяць. Гiсторыка-дакументальная хронiка Клiчаўскага раёна. Мн., 1995.
  
  
  АЛЬБАЎ (АЛЬБОВ) Iаан Мiкалаевiч [1882, мяст. Маркава Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер в. Маладзечанскага р-на Мiнскай вобл. - 28.9.1937, Бабруйск, турма НКВД]. З духоўнага саслоўя. Скончыў Лiтоўскую духоўную семiнарыю, рукапаложаны ў iерэя (1908). Служыў у Мiкалаеўскай царкве в. Лебяда Лiдскага пав. Вiленскай губ., цяпер Лiдскi р-н Гродзенскай вобл. 3.10.1914 пераведзены ў Крыжаўздзвiѓжанскi храм мяст. Дзяляцiчы Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Навагрудскi р-н Гродзенскай вобл. З 1916 служыў у Мiкалаеўскiм саборы ў Бабруйску Мiнскай губ., цяпер горад Магiлёўскай вобл. Узнагароджаны камiлаўкай (1916). У 1920-я г. настаяцель прыпiсной царквы св. Марыi Магдалiны пры духоўным жаночым вучылiшчы ў мяст. Парычы Бабруйскага пав., цяпер пас. Светлагорскага р-на Гомельскай вобл. Арыштаваны 4.8.1937. Асуджаѓны 17.9.1937 са святарамi Васiлiем Гарачкам, Грыгорыем Рункевiчам i актыўнымi прыхаджанамi Фёдарам Бахановiчам (н. ў 1876), Хрысанфам Гарбачэўскiм (1876), Фелiксам Рынеўскiм (1878), Уладзiмiрам Турбанам (1878), Мейерам Хазанавым (1881) тройкай НКВД як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' дa ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 3.9.1960 Магiлёўскiм абл. судом. Групавая справа А. i iнш. ? 7160-сн захоўваецца ў архiве КДБ Магiлёўскай вобл.
  29.3.1937 у Льгове Курскай вобл., Расiя, арыштавана Альбава-Валконская Аляксандра Мiкалаеўна (н. ў 1873 у в. Маркава), сястра Iаана Альбава. 10.8.1937 тройкай НКВД асуджана за 'спробу нелегальнага пераходу дзяржаўнай мяжы' да высылкi ў Казахстан. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана 23.3.1992. Яе асабовая справа ? 32210-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: Памятная книжка Виленской губернии; Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; НАРБ, IКБР.
  
  
  АЛЬШЭЎСКI (АЛЬШЕВСКИЙ) Мiкалай Сямёнавiч [1862, в. Балотня Рагачоўскага пав. Магiлёўѓскай губ., цяпер Рагачоўскi р-н Гомельскай вобл. - ?]. З духоўнага саслоўя. Верагодна , брат Аляксандра Сямёнавiча Альшэўскага. Беларус. Скончыў Магiлёўскую духоўную семiнарыю (?), рукапаложаны ў iерэя. У 1900-10-я г. настаяцель Свята-Троiцкай царквы в. Царковiшча (тагачасны паштовы адрас: ст. Бялынiчы) Магiлёўскага пав., цяпер Бялынiцкi р-н Магiлёўѓскай вобл. У 1920-я г. настаяцель Успенскай царквы в. Сухары Магiлёўскага пав., цяпер Магiлёўскi р-н. Арыштаваны 12.2.1930. Праходзiў па адной справе з сялянамi-аднаасобнiкамi, актыўнымi прыхаджанамi Iгнатам Бабровым (н. ў 1888), Фёдарам Бейманавым (1871), Iванам Вараб'ёвым (1902), Паўлам Ласянковым (1892), Фёдарам Ласянковым (1862), Архiпам Макрыдзенкам (1875), яго сынам Пятром Макрыдзенкам (1902), Мiхаiлам Мiхайлавым (1884), Аляксандрам Раманавым (1881), Пахомам Сапёравым (1879), Грыгорыем Смешкавым (1864), яго сынам Аляксандрам Смешкавым (1910). Асуджаны 10.4.1930 калегiяй АДПУ за 'антысавецкую прапаганду' да 3 гадоў ссылкi ў Сiбiр. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 31.8.1989 Магiлёўскай абл. пракуратарай. Групавая справа А. i iнш. ? 10522-сн захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  Альшэўскi Аляксандр Сямёнавiч скончыў духоўную семiнарыю. У 1900-10-я г. настаяцель Свята-Троiцкай царквы ў мяст. Хоцiмск Клiмавiцкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер райцэнтр Магiлёўскай вобл.
  Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД.
  
  
  АЛЯКСАНДР (РАЕЎСКI) [Аляксандр Сямёнавiч; 13.2.1868, в. Iванаўка Екацярынаслаўскай губ., цяпер Днепрапятроўская вобл., Украiна - 31.10.1937 (паводле iнш. звестак снеж. 1937), Магiлёў, турма НКВД], епiскап. Украiнец. З сям'i свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семiнарыю (1888), 3 курсы Кiеўѓскай духоўнай акадэмii. Рукапаложаны ў iерэя. Ухiлiўся ў абнаўленчы раскол. 26.1.1923 хiратанiсаны ў епiсѓкапа Севастопальскага, вiкарыя Таўрычаскага. Пасля пакаяння зноў прыняты ў лона кананiчнай РПЦ i прызначаны епiскапам Керчанскiм. Арыштаваны ў 1924. Высланы ў Маскву. З 1925 жыў у Адэсе, з 1926 у Сiмферопалi. З 1928 епiскап Курскай, потым Кустанайскай епархiй. З 1930 епiскап Смаленскай, з 1931 Свярдлоўскай, з 1932 Данской, з 1933 Бакiнскай, з 1934 зноў Кустанайскай, з 1935 Акцюбiнскай, з 1936 Омскай епархiй. З 16.10.1936 епiскап Магiлёўскi. Арыштаваны 3.9.1937. Праходзiў па адной справе з псаломшчыкам Клiменцiем Юдзенiчам. На допытах трымаўся з выключнай мужнасцю i нiкога не абгаварыў. 31.10.1937 тройкай НКВД асуджаны за 'ўдзел у контрѓрэвалюцыйнай паўстанцкай арганiзацыi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 16.1.1989. Асабовая справа А. ? 13226 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  Кр.: Смоленский мартиролог; Степанов (Русак) В. Свидетельство обвинения. 1993. Т. 3. С. 227; НАРБ, IКБР; www.old.kurskcity.ru; Кривонос Ф., свящ. Мученический и исповеднический подвиг Могилевских святителей ХХ века: Феодосия (Ващинского), свмч. Павлина (Крошечкина) и Александра (Раевѓского). Мн., 2002.
  
  
  АЛЯКСАНДР САУЛЬСКI [Аляксандр Ерафеевiч; 1876, в. Ачоса-Рудня Вылеўскай воласцi Гомельскага пав. Магiлёўскай губ. (тагачасны паштовы адрас: ст. Свяцк Новазыбкаўскага пав. Чарнiгаўскай губ.), цяпер Добрушскi р-н Гомельскай вобл. - 1.6.1938, Благавешчанск, Амурская вобл., Расiя], свяшчэннамучанiк. Верагодна, брат Фёдара Ерафеевiча Саульскага1 . Скончыў духоўную семiнарыю. Рукапаложаны ў iерэя. Служыў другiм святаром Свята-Троiцкага храма в. Мхiнiчы Чэрыкаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Краснапольскi р-н Магiлёўскай вобл. 11.2.1906 прызначаны настаяцелем храма. Арыштаваны ў 1934. Асуджаны да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Сярэднябельскi лагпункт Далёкаўсходняга краю. У лют. 1938 з епiѓскапам Белгародскiм Антонiем (Панкевiчам) асуджаны да ВМП. Расстраляны. Праслаўлены Архiерэйскiм Саборам РПЦ у 2000 у лiку новамучанiкаў.
  Саульскi Фёдар Ерафеевiч скончыў духоўную семiнарыю. Рукапаложаны ў iерэя. У 1900-10-я г. настаяцель Мiкалаеўскага храма в. Бялевiчы (Вялiкiя або Малыя Бялевiчы) Быхаўскага пав. Магiлёўскай губ. (тагачасны паштовы адрас: ст. Сялец), цяпер Магiлёўскi р-н.
  Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Православная энциклопедия. Т. 1, М., 2000. С. 481.
  
  
  АЛЯКСАНДР ШАЛАЙ [Аляксандр Сямёнавiч; 20.11.1879, Слуцк Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Мiнскай вобл. - 14.11.1937, Бабруйск Магiлёўскай вобл., турма НКВД], свяшчэннамучанiк. Протаiерэй. З сям'i службоўца. Скончыў Мiнскую духоўную семiнарыю, рукапаложаны ў iерэя (1901). Прызначаны настаяцелем Пакроўскай царквы в. Астражанка Мазырскага пав. Мiнскай губ., цяпер Лельчыцкi р-н Гомельскай вобл. У 1905 пераведзены ва Успенскi храм в. Кiмiя (Кiмея) Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Барысаўскi р-н Мiнскай вобл. З 1909 служыў у Свята-Iаанаўскiм храме в. Дрычын (тагачасны паштовы адрас: ст. Мар'iна Горка) Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Пухавiцкi р-н Мiнскай вобл. У 1930-я г. настаяцель Свята-Троiцкай царквы в. Блонь Пухавiцкага р-на Мiнскай вобл. Пасля заѓкрыцця ў жн. 1935 царквы савецкiмi ўладамi працягваў адпраўляць трэбы па просьбах прыхаджан у iх хатах. Арыштаваны 6.8.1937 у в. Зарэчча Пухавiцкага р-на. Асуджаны 10.10.1937 тройкай НКВД за 'контррэвалюцыйную агiтацыю супраць калгасаў' дa ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Сям'я Ш. выслана. Рэабiлiтаваны пракуратурай БССР 10.4.1989. Асабовая справа Ш. ? 23304-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi. У 1999 Сiнодам Беларускай праваслаўнай царквы праслаўлены як мясцова шанаваны святы. Архiерэйскiм Саборам РПЦ 2000 далучаны да лiку агульнарускiх святых.
  Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Житiя и Жизнеописанiя новопрославленныхъ святых и Подвижниковъ Благочестiя, въ Русской Православной Церкви просiявшихъ (отъ царствованiя царя-мученика Николая II Александровiча i до нашихъ дней). СПб., 2001. Т. 2 (августъ-декабрь); Православная энциклопедия. Т. 1. М., 2000. С. 486.
  
  
  АЛЯКСАНДРАЎ (АЛЕКСАНДРОВ) Дзiмiтрый Аляксандравiч.
  Гл.: СЕРАФIМ (АЛЯКСАНДРАЎ).
  
  
  АЛЯКСАНДРАЎ (АЛЕКСАНДРОВ) Дзiмiтрый Сцяпанавiч [1878, Дзвiнск Вiцебскай губ., цяпер Даўгаўпiлс, Латвiя - 8.10.1937, Полацк, турма НКВД]. Беларус. З мяшчанскай сям'i. У 1920-я г. старшыня царкоўнага савета Свята-Троiцкага храма в. Гарадчэвiчы Лепельскага р-на Вiцебскай вобл. У 1930-я г. настаяцель Георгiеўскай царквы в. Банонь, цяпер Полацкi р-н Вiцебскай вобл. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 19.9.1937 у в. Траецкае (iснавала да 1965), цяпер тэрыторыя Полацкага р-на. Асуѓджаны 25.9.1937 з царкоўным старастам Аляксеем Слабковiчам i iнш. тройкай НКВД за 'дзейнасць у складзе контррэвалюцыйнай арганiзацыi' дa ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 8.3.1958 прэзiдыумам Вiцебскага абл. суда. Групавая справа А. i iнш. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Кр.: Кр.: НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; БНДЦЭД.
  
  
  АЛЯКСАНДРАЎ (АЛЕКСАНДРОВ) Павел Iванавiч [1875, Табольск, Расiя - 1940, Петрапаўлаўск, цяпер Казахстан], протаiерэй. Скончыў Табольскую духоўную семiнарыю (1906). Рукапаложаны ў iерэя. Служыў у царкве в. Рынкi, цяпер Петухоўскi р-н Курганскай вобл. Расii. У 1918 згодна з прашэннем пераведзены ў Мiхайлаўскi храм у в. Бахань Быхаўѓскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Слаўгарадскi р-н Магiлёўскай вобл. У 1920 у сане протаiерэя прызначаны настаяцелем Петра-Паўлаўскага сабора ў Петрапаўлаўску. Арыштаваны 7.11.1937. Памёр у зняволеннi. Рэабiлiтаваны Паўночна-Казахстанскiм абл. судом 13.12.1958.
  Жонка святара Зоя Iосiфаўна ў 1948 выслана ў Iркуцкую вобл. Вярнулася, з 1968 жыла з хворым сынам у в. Цiмкавiчы Капыльскага р-на Мiнскай вобл. Памерла ў другой палове 1970-х г.
  Кр.: Архiў Мiнскага епархiяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2.
  
  
  АЛЯКСЕЕНКА (АЛЕКСЕЕНКО) Сяргей Паўлавiч.
  Гл.: САСФЕН (АЛЯКСЕЕНКА).
  
  
  АНАСТАСIЙ (ЧЫСЦЯКОЎ) [15.8.1900, в. Мiхалёўка Рагачоўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Буда-Кашалёўскi р-н Гомельскай вобл. - 12.7.1978], iераманах. Беларус. Вучыўся ў царкоўна-прыходскiм 2-класным вучылiшчы. У 1919-22 паслушнiк Глiнскай пустынi. З 1929 псаломшчык Мiкалаеўскай царквы в. Данiлавiчы Веткаўскага р-на Гомельскай вобл. 20.4.1932 архiмандрытам Глiнскай пустынi Нектарынам (Нуждзiѓным) пастрыжаны ў манашаства. 27.4.1932 архiепiскапам Чарнiгаўскiм Сцяфанам (Працэнкам) рукапаложаны ў iераманаха. Прызначаны настаяцелем Мiкалаеўскага храма мяст. Насоўкi Неясiнскага пав. Чарѓнiгаўскай вобл. У 1933-35 служыў у Прыснянскай царкве той жа (?) вобл. Арыштаваны АДПУ 16.4.1935. Асуджаны да 10 гадоў ППК з канфiскацыяй маёмасцi. Вызвалены 25.11.1943. З 23.5.1944 настаяцель царѓквы в. Данiлавiчы. 9.1.1957 звольнены за штат. 19.11.1957 прызначаны ў Мiкалаеўскi храм в. Дудзiчы Чачэрскага р-на Гомельскай вобл. У 1957-59 камандзiраваны ў Екацярынiнскi прыход в. Гадзiчаў Гомельскага р-на, Свята-Троiцкi малiтоўны дом в. Шарпiѓлаўка таго ж р-на, Мiкалаеўскi малiтоўны дом в. Агародня-Гомельская Добрушскага р-на Гомельскай вобл., Мiкалаеўскую царкву в. Агародня-Кузьмiнiцкая таго ж р-на. З 30.6.1959 зноў служыў у Дудзiчах. 13.2.1960 па стане здороўя звольнены за штат. Узнагароджаны набедранiкам (1933), залатым нагрудным крыжам (1944).
  Кр.: Архiў Мiнскага епархiяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 501.
  
  
  АНАТОЛIЙ БАТВIННIКАЎ [Анатолiй Iванавiч; 15.10.1881, в. Капанi Быхаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Чавускi р-н Магiлёўскай вобл. - 13.11.1937, НКВД], прападобнамучанiк. Беларус. З сялянскай сям'i. Удзельнiчаў у руска-японскай вайне, ваенных падзеях у Порт-Артуры, паранены трапiў у палон. Вызвалены. Паступiў у манастыр (1906). Пасланы мiсiянерам у Кiтай (1912-13). Пасля вяртання паслушнiк Мiкола-Цярэбiнскага манастыра Цвярской губ. Пастрыжаны ў манашаскi сан. Рукапаложаны ў iерадыякана (1920), затым у iераманаха. З 1928 служыў у царкве с. Сарагожжа Мiхайлаўскага р-на Цвярской вобл. Арыштаваны 5.11.1930. Асуджаны да 3 гадоў ППК. З 1934 служыў у храме с. Дуброўскае Брусаўскага р-на Калiнiнскай вобл. Зноў арыштаваны 14.10.1937. Прыгавораны тройкай НКВД 11.11.1937 за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны Цвярской абл. пракуратурай 15.6.1989. У жн. 2000 на Юбiлейным Архiерэйскiм Саборы РПЦ далучаны да лiку святых новапакутнiкаў.
  Кр.: www.fond.ru; Книга памяти жертв политических репрессий Калининской области.
  
  
  АНГЕЛIНА СОН (ЗОН) [Наталля Фрыдрыхаўна; 9.12.1879, Санкт-Пецярбург, Расiя - ?], манахiня. Руская. З сялянскай сям'i. У першай палове 1920-х г. насельнiца Спаса-Праабражэнскага манастыра ў Мiнску. Потым прыхаджанка Мiкалаеўскай царѓкѓвы ў пас. Козырава. Арыштавана 27.4.1933 у Мiнѓску па адрасе: вул. Лодачная, д. 9, кв. 1. Асуджана 7.6.1933 са святарамi i iнш. манахiнямi Мiнскай епархii асобай нарадай пры АДПУ за 'антысавецкую агiтацыю' дa 3 гадоў пазбаўлення правоў жыць у 12 населеных пунктах i на Урале. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана 12.6.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа А. i iнш. ? 24819-с захоўѓваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: БНДЦЭД; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.
  
  
  АНДРЭЙ (ЦIШКО) [14.11.1871 - верас. 1942 (?)], iгумен. Скончыў народнае вучылiшча ў в. Старая Слабада Вiцебскага пав. (1885), фельдшарскiя курсы пры Гродзенскiм ваенным лазарэце (1894). Яшчэ будучы свецкiм чалавекам А. пабываў у Iерусалiме i на Афоне. Уражанне ад паломнiцтва стала штуршком для паступлення ў Маркаў Свята-Троiцкi першакласны мужчынскi манастыр у Вiцебску. У пачатку руска-японскай вайны прызваны ў армiю фельдшарам. За самаадданую працу i клопат аб параненых узнагароджаны Георгiеўскiм крыжам. Пасля вайны вярнуўся ў манастыр. 12.12.1912 пастрыжаны i ўзведзены ў сан iераманаха епiскапам Полацкiм i Вiцебскiм Нiкадзiмам (Бокавым). У пачатку 1-й сусветнай вайны зноў накiраваны на фронт у палявы шпiталь Вiленскай ВА, дзе служыў святаром да Кастрычнiцкага перавароту 1917. За службу падчас вайны ўзнагароджаны ордэнам св. Анны II i III ступеняў i залатым нагрудным крыжам. Пасля прыходу да ўлады бальшавiкоў звольнiўся са службы i вярнуўся ў манаѓстыр. У 1919 Вiцебская кансiсторыя прызначыла А. на вакантнае месца ў Стараслабадскую Спаса-Праабражэнскую царкву. Пазней служыў у розных прыходах Латвii. За шматгадовую плённую працу прадстаўлены да iгуменства, але мiтрапалiтам Рыжскiм i ўсяе Латвii Аўгусцiнам (Петэрсанам) прадстаўленне было адкладзена. Да вясны 1942 жыў у Старой Слабадзе i дапамагаў па службе настаяцелю мясцовага храма. Пасля прашэння на iмя мiтрапалiта Лiтоўскага i Вiленскага Сергiя (Васкрасенскага) прызначаны настаяцелем Крэслаўскай царквы. Летам 1942 узвеѓдзены ў сан iгумена i накiраваны ў Пскоўскую мiсiю. Паводле адной версii расстраляны немцамi, паводле iншай памёр ад тыфу.
  Нiкадзiм (Бокаў). Свецкае iмя: Мiкалай Паўлавiч. Н. 17.1.1850 у сям'i святара Тамбоўскай епархii. Скончыў Тамбоўскую духоўную семiнарыю (1872), Казанскую духоўную акадэмiю са ступенню кандыдата багаслоўя (1891). Рукапаложаны ў iерэя (1873). У 1887 аўдавеў. Пастрыжаны ў манашаскi сан. 28.2.1893 узведзены ў сан архiмандрыта. 1.3.1893 прызначаны рэктарам Сiмбiрскай духоўнай семiнарыi. 25.7.1895 хiратанiсаны ў епiскапа Сарапулскага, вiкарыя Вяцкай епархii. З 17.12.1900 епiскап Прыамурскi i Благавешчанскi, з 3.11.1906 - Разанскi i Зарайскi, з 1911 - Полацкi i Вiцебскi, з 8.3.1913 - Астраханскi i Енатаеўскi. Памёр 13.3.1914.
  Аўгусцiн (Петэрсан). Свецкае iмя: Аўгусцiн Адамавiч; н. 17.2.1873. Скончыў Рыжскую духоўную семiнарыю (1895). Служыў псаломшчыкам i настаўнiкам у прыходах i царкоўна-прыходскiх школах у Сунтужах, Каплаве, Лiбаве (Латвiя). Рукапаложаны ў iерэя (1904). Служыў у храмах Рыжскай епархii. Падчас 1-й сусветнай вайны - ваенны свяшчэннiк. З 1926 гарнiзонны свяшчэннiк у Даўгаўпiлсе. 29.3.1936 хiратанiсаны ў епiскапа i ўзведзены ў сан мiтрапалiѓта Рыжскага i ўсяе Латвii. У 1944 эмiграваў у Германiю. У 1946 увайшоў у юрысдыкцыю Рускай Праваслаўнай Зарубежнай Царквы. Памёр 4.10.1955 за межамi Латвii.
  Сергiй (Васкрасенскi). Свецкае iмя: Дзiмiтрый Мiкалаевiч; н. 26.10.1897 у сям'i святара. Скончыў Маскоўскае духоўнае вучылiшча. З 1918 на грамадзянскай працы. У 1922 паступiў у Маскоўскi Свята-Духаў манастыр. У 1925 пастрыжаны ў манашаства, рукапаложаны ў сан iерадыякана, потым iераманаха. З 1930 настаяцель сабора ў Арэхава-Зуеве. З 1931 рэдактар часопiса Маскоўскай патрыярхii. З 1932 служыў ва Уваскрасенскiм храме ў Сакольнiках. Узведзеѓны ў сан архiмандрыта. 29.10.1933 хiратанiсаны ў епiскапа Каломенскага, вiкарыя Маскоўскай епархii. З 1934 - епiскап Бронiцкi, з 1936 - Дзiмiтраўскi. 8.10.1937 узведзены ў сан архiепiскапа, у сак. 1941 - мiтрапалiт Вiленскi i Лiтоўскi, Экзарх Латвii i Эстонii. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыѓторыi. Забiты 28.4.1944 невядомымi.
  Кр.: www.mitropolia-spb.ru.
  
  
  АНДРЭНКА (ЛОЗ) (АНДРЕНКО, ЛОЗ) Спiрыдон Тарасавiч [1877, мяст. Быхаў Магiлёўскай губ., цяпер райцэнтр Магiлёўскай вобл. - ?], манах Кiеўскага манастыра. Беларус. З сялянскай сям'i. Арыштаваны 5.5.1932 у родным мястэчку. Праходзiў па адной справе са святарамi Васiлiем Ганзiным, Паладзiем Катрэнкам, Яўстрацiем Матлахавым, Валянцiнам Нiкаленкам, iераманахам Пiменам Лебедзем, манахiѓнямi Марыяй Куляшовай, Марынай Старавойтавай, актыўнымi прыхаджанамi, фельчарам Пятром Разумоўскiм (1887), сялянамi-аднаасобнiкамi Сямёнам Аўтушкавым (1887), Пракоф'яй Баранавай (1906), Ульянам Бараноўскiм (1891), Дар'яй Драздовай (н. ў 1897), Домнай Емяльяненка (1887), Пракоф'яй Емяльяненка (1890), Платонам Каўшом (1880), Афанасiем Мазалоўскiм (1867), Матронай Малашанка (1877), Сцяпанам Мiронавым (1877), Уладзiмiрам Пузiкавым (1891), Елiсеем Смаляковым (1888). Асуѓджаны калегiяй АДПУ 3.9.1932 за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом БССР 16.1.1989. Групавая справа А. i iнш. ? 10669 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  Кр.: БНДЦЭД.
  
  
  АНТАНIКОЎСКI (АНТОНИКОВСКИЙ) Аляксандр [1887, в. Пагост-Гарбацэвiчы (Гарбацэвiчы) Бабруйѓскага пав. Мiнскай губ., цяпер Бабруйскi р-н Магiлёўскай вобл. - ?], святар, службовец. Беларус. Сын Пятра Антанiкоўскага . Скончыў Мiнскую духоўную семiнарыю (1911). Ажанiўся, гадаваў дзiця. У 1910-я г. атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. (?) працаваў аграномам на Беларускай iнкубатарнай станцыi. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Арыштаваны 17.7.1944 у Мiнску па адрасе: вул. Мопра, д. 63, кв. 1. Асуджаны 9.11.1944 за 'супраѓцоўнiцтва з нямецкiмi акупацыйнымi ўладамi' да 3 гадоў ППК з канфiскацыяй маёмасцi. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 30.11.1989 пленумам Вярхоўнага суда СССР. Групавая справа А. i iнш. ? 30992-с з фотаздымкамi захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Антанiкоўскi Пятр. Н. каля 1850. Скончыў Мiнскую духоўную семiнарыю (1875), рукапаложаны ў iерэя (22.7.1880). Служыў у царкве ў гонар вобраза 'Усiх смуткуючых радасць' пры Мiнскай губернскай турме. З 28.2.1885 да 1900 настаяцель царквы ў гонар Палажэння Рызы Прасвятой Багародзiцы в. Пагост-Гарбацэвiчы (Гарбацэвiчы).
  Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; НАРБ, IКБР.
  
  
  АНТОНIЙ (АДАМОВIЧ) [Антон Iосiфавiч; 1890, мяст. Старобiн Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Салiгорскi р-н Мiнскай вобл. - ?], абнаўленчы iераманах. Беларус. У 1918-20 у Чырвонай армii. У 1920-я г. iерадыякан, потым iераманах Слуцкага Свята-Троiцкага манастыра. Ухiлiўся ў абнаўленчы раскол. Арыштаваны 1.4.1933 у Слуцку па адрасе: вул. Урыцкага, д. 8. Праходзiў па справе 'Езуiт' з епiскапам (абнаўленчым) Слуцкага вiкарыяцтва Савацiем (Засiмовiчам), епiскапам Мiкалаем (Шамяцiлам), святарамi Уладзiмiрам Баталiным, Iусцiнам Гаховiчам, Мiкалаем Дзелякторскiм, Iаанам Духоўскiм, Iаанам Жыдком, Генадзiем Захарэвiчам, Уладзiмiрам Ляляўскiм, Пятром Мардвiлкам, Аляксандрам Маскалевiчам, Вiктарам Пiгулеўскiм, Iаанам Сеўруком, Мiкалаем Струкоўскiм, братамi Васiлiем i Iаанам Сцяпурамi, Паўлам Харкевiчам, Мiтрафанам Цiмiнскiм, Уладзiмiрам Юшкам (Юшко), псаломшчыкамi Нiкiфарам Ачапоўскiм, Аляксандрам Лiсоўскiм, Васiлём Рачкоўскiм, Уладзiмiрам Хлябцэвiчам, старастам царквы в. Бранавiчы Слуцкага р-на Мiнскай вобл. Прохарам Iвановiчам, актыўнымi прыхаджанамi i iнш. Асуджаны асобай нарадай пры АДПУ 9.6.1933 як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' дa 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Далёкаўсходнi канцлагер НКВД. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 18.4.1990 пракуратурай БССР. Групавая справа А. i iнш. ? 27605-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: НАРБ, IКБР; Шиленок Д., свящ. Из истории Православной Церкви в Белоруссии (1922-1939). М., 2006.
  
  
  АНТОНIЙ (КРАЦЕВIЧ) [Барыс Мiкалаевiч; 1(14).8.1889, мяст. Багуслаў (паводле iнш. звестак мяст. Шандэраўка) Кiеўскай губ. - 21.11.1973, Маскоўская вобл.], мiтрапалiт. Скончыў 2-ю Кiеўскую класiчныю гiмназiю, вучыўся ў Кiеўскай духоўнай акадэмii. Рукапаложаны ў iерэя (1914). Служыў у Крыжаўздзвiжанскай царкве с. Пiрагова Кiеўскай епархii. З 1917 настаяцель Екацярынiнскага храма на Лук'янаўскiх могiлках Кiева, з 1919 - на Байкавых; благачынны цэркваў 3-й акругi Кiева. Узнагароджаны санам протаiерэя. У 1931 служыў у Сафiйскiм храме ў Маскве, у 1932 у Раства-Багародзiцкiм саборы ў Каўрове, благачынны Каўроўскай акругi Уладзiмiрскай епархii. У лiст. 1932 за працу 'История Страстной седмицы до образования Студийского устава' прысвоена ступень кандыдата багаслоўя. З 1933 настаяцель Увядзенскага храма ў Iванаве, з 1934 - сабора ў Арэхава-Зуеве Маскоўскай епархii, з 1937 - у Пярова, благачынны цэркваў Раменскага i Ухтомскага р-наў Маскоўскай вобл. Арыштаваны. Абвiнавачваўся ў 'правядзеннi антысавецкай прапаганды'. Асуджаны да 5 гадоў ППК. Вызвалены ў 1942. У першай палове 1944 благачынны цэркваў Жытомiрскай епархii. 11.8.1944 прыняў манашаскi пострыг з iмем Антонiй. 14.8.1944 у Кiеве хiратанiсаны ў епiскапа Жытомiрскага. З чэрв. 1946 епiскап Кастрамскi i Галiцкi, часова кiруючы Яраслаўскай епархiяй. 25.2.1952 узведзены ў сан архiепiскапа. 16.11.1953 згодна з прашэннем звольнены на пакой. 9.2.1954 вярнуўся на кафедру, прызначаны архiепiскапам Тульскiм i Белеўскiм. З верас. 1958 часовы кiруючы Растоўскай i Новачаркаскай епархiямi. 25.2.1959 узнагароджаны крыжам на клобуку. 16.3.1961 узвеѓдзены ў сан мiтрапалiта i прызначаны мiтрапалiтам Мiнскiм i Беларускiм. 5.7.1961 звольнены на пакой. З 12.1.1962 мiтрапалiт Арлоўскi i Бранскi. 28.5.1963 зноў звольнены на пакой. З 30.3.1964 мiтрапалiт Iванаўскi i Кiнешэмскi, са студз. 1966 мiтрапалiт Тульскi i Белеўскi, з лiст. 1968 - Тамбоўскi i Мiчурынскi. Па ўспамiнах сучаснiкаў у апошнiя гады жыцця пакутаваў ад нярвовага захворвання.
  Кр.: www.ortho-rus.ru; www.hramvsp.by.
  
  
  АПАЛОНСКАЯ-СТРАВIНСКАЯ (АПОЛОНСКАЯ-СТРАВИНСКАЯ) Iна (Нiна) Аляксандраўна [1876, Вiцебская губ. (?) - 1969, Рыга], пляменнiца вядомага кампазiтара I.Стравiнскага. У 1893 скончыла з залатым медалём гiмназiю ў Дзвiнску Вiцебскай губ. Год жыла ў Жэневе, вывучала французскую мову. Пасля вяртання паступiла на курсы пры Алексанѓдрынскiм тэатры. З 1897 выступала на сцэне тэатра. У 1903 выйшла замуж за артыста драматычнай трупы тэатра Рамана Апалонскага (1864-1929). Амаль кожнае лета яны наведвалi манастыры. З 1925 давала прыватныя ўрокi спеваў. Арыштавана ў 1932 як 'удзельнiца рэлiгiйнага гуртка Г.Тайбалiна'. Асуѓджана да 3 гадоў канцлагераў. Пасля сканчэння тэрмiну выслана ў Сiбiр.
  Лiт.: Санкт-Петербургской епархии Синодик.
  
  
  АРСЕНIЙ (СМАЛЕНЕЦ) [Аляксандр Iванавiч; 21.7.1873, Варшава - 19.12.1937, Таганрог], архiепiскап. З сям'i настаўнiка гiмназii каталiцкага веравыѓзнання. У юнацтве перайшоў у праваслаўе. Скончыў Варшаўскую гiмназiю, юрыдычны ф-т Варшаўскага ун-та са ступенню кандыдата права (1896). З 1896 служыў у Цвярскiм, з 1897 - у Ладажскiм акруговых судах, потым пераведзены на радзiму, працаваў кантралёрам Варшаўскай акцызнай акругi. З 1899 вольны слухач, з 1900 студэнт Казанскай духоўнай акадэмii, якую скончыў за 2 гады са ступенню кандыдата багаслоўя. 23.3.1902 рэктарам акадэмii епiскапам Чыстапольскiм Аляксiем (Малчанавым) пастрыѓжаны ў манашаства. 31.3.1902 рукапаложаны ў iераѓдыякана, 8.7.1902 у iераманаха. Выкладаў у акадэмii, потым памочнiк назiральнiка Клеванскага духоўнага вучылiшча Валынскай губ. З 1903 iнспектар Кiеўскай духоўнай семiнарыi, узведзены ў сан саборнага iераманаха Кiева-Пячэрскай лаўры. З 1905 архiмандрыт, рэктар Аляксандраўскай Ардонскай мiсiянерѓскай семiнарыi (Асецiя). З 1907 - настаяцель Раства-Багародзiцкага манастыра ў мяст. Бялынiчы Магiлёўскай пав. 22.10.1910 у Санкт-Пецярбургу мiтрапалiтам Кiеўскiм i Галiцкiм Флавiянам (Гараѓдзецкiм) хiратанiсаны ў епiскапа Пяцiгорскага, вiкарыя Уладзiкаўказскай епархii. Адначасова настаяцель Нова-Афонскага манастыра. З 17.4.1912 - епiскап Старыцкi, вiкарый Цвярской епархii, з лют. 1917 - Прыазоўскi i Таганрогскi, вiкарый Екацярынаслаўскай епархii. Удзельнiк Памеснага Сабора РПЦ (1917-18, Масква). З 1918 епiскап Растоўскi i Таганрогскi. У маi 1919 на Паўднёва-Усходнiм Рускiм Царкоўным Саборы ў Стаўрапалi выбраны членам Вышэйшага Часовага Царкоўнага Упраўлення Поўдня-Усходу Расii. Арыштаваны ў сак. 1922 у Растове-на-Доне. Абвiнавачваўся ў супрацiве канфiскацыi царкоўных каштоўнасцяў. 30.8.1922 асуджаны да ВМП, потым замененыя на 10 (паводле iнш. звестак - 3) гадоў ППК i этапаваны ў Салавецкi канцлагер АДПУ Карэльскай АССР. Вызвалены (1925). З лiст. 1925 кiраваў Саратаўскай епархiяй. З 13.7.1927 епiскап Мiнскай епархii. 1.11.1927 узведзены ў сан архiепiскапа i прызначаны ў Стаўрапольскую епархiю. З 25.11.1927 - архiепiскап Сталiнградскi. Узнагароджаны нагрудным крыжом (1929). З 25.6.1930 - архiепiскап Крымскi. 11.8.1931 прызначаны архiепiсѓкапам Арлоўскiм i Сеўскiм, але ў кiраўнiцтва епарѓхiяй не ўступiў i 27.6.1932 звольнены на пакой. Зноў арыштаваны ў 1933 у Сталiнградзе. Асуджаны да высылкi. Некаторы час жыў у Барысаглебску. 17.9.1935 прызначаны архiепiскапам Сямiпалацiнскiм, але з-за хваробы на месца службы не выехаў. Па прызнаннi сучаснiкаў валодаў ангельскай, французскай, нямецкай, iтальянскай, лацiнскай, грэчаскай i iдыш мовамi, быў моцным матэматыкам, з 1917 i да апошнiх дзён пiсаў успамiны (не захаваѓлiся), супрацоўнiчаў з газ. 'Колокол'. Пахаваны на гарадскiх могiлках Таганрога.
  Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Православная энциклопедия. Т. III. М., 2001; Правящие архиереи Минской епархии; http: // kuz1.pstbi.ccas.ru.
  
  
  АРСЕНIЙ (ТАМАШОЎ) [Аляксей Конанавiч; 1880, Быхаў Магiлёўскай губ., цяпер райцэнтр Магiлёўскай вобл. - 2.4.1938, Магiлёў, турма НКВД]. Беларус. Iераманах Магiлёўскага Богаяўленскага (Брацкага) мужчынскага манастыра. Праходзiў па адной справе з архiѓмандрытам Фролам (Ганчарэнкам), манахам Пятром (Мартышкам), царкоўным старастам Емяльянам Лабяком, актыўным прыхаджанiнам Iрынархам Жабыкам (н. ў 1879). Арыштаваны 19.2.1938. Асуѓджаны 9.3.1938 тройкай НКВД за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 25.9.1965 прэзiдыумам Магiлёўскага абл. суда. Групавая справа Т. i iнш. ? 9105 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  Кр.: НАРБ, IКБР.
  
  
  АРФЕЕЎ (АРФЕЕВ) Iаан. Беларус. У 1920-я г. настаяцель Раства-Багародзiцкай царквы в. Глыбоцкае Гомельскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Гомельскi р-н. Рэпрэсаваны ў 1929. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Дзяржаўны архiў Гомельскай вобл., ф. 896, в. 1, с. 43, л. 31.
  
  
  АРЦЁМКАЎ (АРТЕМКОВ) Мiхаiл Лук'янавiч [1890, Магiлёўская губ. - ?], святар. Арыштаваны 9.11.1928 у в. Нiжняе Пакроўскае, цяпер тэрыторыя Быстраiстоцкага р-на Алтайскага краю (вёска не iснуе). Асуджаны 11.1.1929 асобай нарадай пры АДПУ за 'антысавецкую агiтацыю' да 3 гадоў высылкi ў Сiбiр. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Алтайскага краю 17.2.1993.
  Кр.: Жертвы политических репрессий в Алтайском крае. 1919-1930. Барнаул, 1998. Т. 1.
  
  
  АРЭШКА (АРЕШКО) Платон Васiлевiч [1877, в. Морхавiчы Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Кiраўскi р-н Магiлёўскай вобл. - ?], дыякан. Беларус. З сялянскай сям'i. Служыў у Мiкалаеўскай царкве в. Пацава Слабада (тагачасны паштовы адрас: ст. Любонiчы) Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Кiраўскi р-н Магiлёўскай вобл. Арыштаваны 3.9.1937. Асуджаны 19.10.1937 са святарамi Матфеем Комарам, Георгiем Лiсоўскiм, царкоўным актывiстам Андрэѓем Падалякам (н. ў 1884) тройкай НКВД за 'антысавецкую агiтацыю i ўдзел у контррэвалюцыйнай арганiзацыi' дa 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 4.2.1961 Магiлёўскiм абл. судом. Групавая справа А. i iнш. святароў ? 7275-сн захоўѓваецца ў архiве КДБ Магiлёўскай вобл.
  Кр.: БНДЦЭД.
  
  
  АСАДЧЫ (АСАДЧИЙ) А. П. Беларус. З духоўнага саслоўя. У 1920-я г. настаяцель Мiхайлаўскай царѓквы ў мяст. Церахоўка Гомельскага пав. Магiлёўѓскай губ., цяпер г.п. Добрушскага р-на Гомельскай вобл. Рэпрэсаваны ў 1929. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Дзяржаўны архiў Гомельскай вобл., ф. 896, в. 1, с. 43, л. 58.
  
  
  АСАДЧЫ (АСАДЧИЙ) Арсен Фёдаравiч. Беларус. З духоўнага саслоўя. У 1920-я г. стараста Мiхайлаўѓскай царквы ў мяст. Церахоўка (тагачасны паштовы адрас: ст. Насавiчы) Гомельскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер г.п. Добрушскага р-на Гомельскай вобл. Меў сям'ю з 10 чалавек. Рэпрэсаваны ў 1929. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Дзяржаўны архiў Гомельскай вобл., ф. 896, в. 1, с. 80, л. 241.
  
  
  АСIНКРЫТ (КУЧЫНСКI) [Андрэй Iванавiч; 3.1.1871 в. Супраўшчына Лiдскага пав. Вiленскай губ., цяпер Лiдскi р-н Гродзенскай вобл. - 4.8.1936, ГУЛАГ], iераманах. Скончыў Ганчароўскае народнае вучылiшча. З 24.3.1902 паслушнiк Валаамскага манастыра. 24.3.1910 пастрыжаны ў манашаскi сан, служыў пры архiерэйскiм доме архiепiскапа Фiнляндскага ў Выбаргу. З 28.2.1911 у Вяжыцкiм манастыры. 10.2.1912 рукапаложаны ў iерадыякана, 12.4.1914 - у iераманаха. З 4.8.1914 паводле распараджэння епархiяльнага кiраўнiцтва камандзiраваны для выканання пастырскiх абавязкаў у 265-ы пяхотны полк дзеючай армii. 10.8.1916 за старанную службу ў абставiнах ваеннага часу ўзнагароджаны набедраѓнiкам, крыжам на Уладзiмiрскай стужцы ў памяць 300-годдзя царавання дома Раманавых. Пасля закрыцця манастыра жыў на прыходзе ў Наўгародскай вобл. Арыштаваны ў 1935. З 4.12.1935 - у адным з канцлагераў НКВД Карэльскай ССР. Загiнуў у зняволеннi ад iнфаркта мiякарда.
  Кр.: Афiцыйны сайт Вiцебскай епархii.
  
  
  АСМАЛОЎСКI (ОСМОЛОВСКИЙ) Мiтрафан Грыгор'евiч [1866, в. Студзянец Клiмавiцкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расiя - ?]. Рускi. З мяшчанскай сям'i. Скончыў духоўную семiнарыю (?), рукапаложаны ў iерэя. У 1910-я г. настаяцель Свята-Духавай царквы мяст. Хатовiж Клiмавiцкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер вёска Клiмавiцкага р-на Магiлёўскай вобл. Арыштаваны 2.9.1937 у Слаўгарадзе, цяпер райцэнтр Магiлёўскай вобл. Асуджаны тройкай НКВД 5.11.1937 за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом БССР 13.4.1993. Групавая справа А. i iнш. ? 11802-п захоўѓваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД.
  
  
  АСНОЎСКI (ОСНОВСКИЙ) Iаан Мiхайлавiч [1888, Велiж Смаленскай губ., цяпер Смаленскай вобл., Расiя - ?]. Рускi. З мяшчанскай сям'i. Скончыў духоўную семiнарыю, рукапаложаны ў iерэя. У 1920-я г. служыў у Пакроўскай царкве в. Усвiца (тагачасны паштовы адрас: ст. Ула) Полацкага пав. Вiцебскай губ., цяпер Ушацкi р-н Вiцебскай вобл. Арыштаваны 14.2.1930. Асуджаны калегiяй АДПУ 8.3.1930 за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' i 'заклiкi да барацьбы супраць савецкай улады' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Вiцебскай вобл. 31.8.1989. Асабовая справа А. ? 16760-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Кр.: НАРБ, IКБР; БНДЦЭД.
  
  
  АСТАНIН (ОСТАНИН, АСТАНИН) Iнакенцiй Пятровiч.
  Гл.: IГНАЦIЙ (АСТАНIН).
  
  
  АСТАШКЕВIЧ (АСТАШКЕВИЧ) Платон Антонавiч [1872, в. Дабрыгор (Дабрыгоры) Лепельскага пав. Вiцебская губ., цяпер Бешанковiцкi р-н Вiцебѓскай вобл. - 15.10.1937, Томск, турма НКВД], святар. Беларус. З сялянскай сям'i. Скончыў духоўную семiнарыю (1912). Служыў псаломшчыкам у царкве с. Пача, з 1925 - у царкве с. Талаўка Заходне-Сiбiрскага краю. У 1928 рукапаложаны ў iерэя, прызнаѓчаны ў адзiн з храмаў Кемераўскай вобл. З 1933 настаяцель Андрэеўскай царквы с. Аляксанѓдраўскае Томскай вобл. З 1935 - у храме ў гонар вобраза Божай Мацi с. Багародскае Томскай вобл. Арыштаваны 19.9.1937 у в. Шагарка Томскай вобл. Асуѓджаны 8.10.1937 як 'удзельнiк 'ПАВ' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 26.5.1961.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  
  
  АСТРОЎСКI (ОСТРОВСКИЙ) Юлiян Iванавiч [лют. 1891, в. Савашы Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Карэлiцкi р-н Гродзенскай вобл. - 15.7.1938, Орша, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям'i. У 1910-я г. псаломшчык Анненскага храма в. Грабянец Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Чэрвеньскi р-н Мiнскай вобл. 14.7.1915 пераведзены ў Iльiнскую царкву в. Ячанка Iгуменскага пав., цяпер Уздзенскi р-н Мiнскай вобл. Рукапаложаны ў iерэя. У 1920-я г. настаяцель Мiкалаеўскай царквы в. Горкi Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Старадарожскi р-н Мiнскай вобл. Ухiлiўся ў абнаўленчы раскол. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 26.4.1929. Асуджаны 26.7.1929 са святарамi Елiсеем Панурыным, Уладзiмiрам Хiраскам i iнш. асобай нарадай пры АДПУ за 'антысавецкую агiтацыю' дa 3 гадоў ППК. Пасля выѓзвалення вярнуўся ў Беларусь, служыў у Аляксандра-Неўскай царкве ў Мiнску, потым у Лепелi Вiцебскай вобл. Зноў арыштаваны ў 1938. 25.5.1938 прыгавораны з абнаўленцкiм мiтрапалiтам Мiнскiм Пятром (Блiновым) i iнш. паводле пастановы калегii НКВД за 'шпiянаж на карысць Польшчы' дa ВМП. Расстраляны. Па першай справе (? 20735-с; захоўваецца з фотаздымкам у архiве КДБ Беларусi) рэабiлiтаваны калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага савета БССР 23.3.1982. Па другой (захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.) пракуратурай БВА 18.9.1989.
  Кр.: БНДЦЭД; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.
  
  
  АСТРОЎСКI (ОСТРОВСКИЙ) Якаў Фамiч [1860, мяст. Бешанковiчы Лепельскага пав. Вiцебскай губ., цяпер райцэнтр Вiцебскай вобл. - ?], шавец. Беларус. З сям'i рабочага. Да арышту стараста Iльiнскай царквы ў родным мястэчку. Асуджаны 9.3.1938 калегiяй НКВД за 'антысавецкую агiтацыю' дa ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 14.3.1959 прэзiдыумам Вiцебскага абл. суда. Асабовая справа А. ? 4030-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Кр.: БНДЦЭД.
  
  
  АСТРЭЙКА (ОСТРЕЙКО, АСТРЕЙКО) Аляксанѓдра Андрэеўна [17.1.1871 мяст. Старое Сяло Вiцебскага пав., цяпер Вiцебскi р-н - ?]. З дваранскай сям'i. Падчас арышту - удава. Арыштавана 2.4.1935 у Маѓскве. Асуджана 26.4.1935 асобай нарадай пры НКВД СССР па справе 'нелегальнага Высока-Пятроўскага манастыра' да 5 гадоў ссылкi ў Краснаярскi край. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана пракуратурай СССР 11.5.1989.
  Кр.: Афiцыйны сайт Вiцебскай епархii.
  
  
  АСЫКА (ОСЫКО) Павел Мiхайлавiч [1877, цяпер Энгельс Саратаўскай вобл., Расiя - 1.11.1937, Гомель, турма НКВД], святар. Арыштаваны 20.8.1937 у Гомелi. Асуджаны тройкай НКВД да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 11.7.1988. Верагодна, былi рэпрэсаваны i сваякi А.
  Кр.: Памяць. Гiсторыка-дакументальная хронiка Гомеля. У 2-х кн. Кн. 1-я. Мн., 1998.
  
  
  АТРОШЧАНКА (ОТРОЩЕНКО) Ферапонт Данiѓлавiч [1868, Ябланаўская вол. Пiрацiнскага пав. Палтаўскай губ., цяпер Пiрацiнскi р-н Палтаўскай вобл., Украiна - ?]. Украiнец. З сялянскай сям'i. У 1920-я г. настаяцель Пакроўскай царквы в. Ланенка Горацкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Дуѓбровенскi р-н Вiцебскай вобл. Арыштаваны 12.4.1929. Асуджаны 26.6.1929 з псаломшчыкам Уладзiмiрам Перлашкевiчам i iнш. асобай нарадай пры АДПУ за 'антысавецкую агiтацыю' дa 3 гадоў высылкi ў Паўночны край. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 10.4.1992 пракуратурай Вiцебскай вобл. Групавая справа А. i iнш. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Кр.: БНДЦЭД.
  
  
  АЎДУЕЎСКI (АВДУЕВСКИЙ) Павел Нiлавiч [1875, в. Пустынкi Сенненскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Сенненскi р-н Вiцебскай вобл. - 31.3.1933, Магiлёў, турма НКВД]. Беларус. З сям'i царкоўнаслужыцеля. Скончыў духоўную семiнарыю. Да арышту настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы ў мяст. Хоцiмск Клiмавiцкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер райцэнтр Магiлёўскай вобл. Арыштаваны 26.12.1932. Праходзiў па адной справе з актыўнымi прыхаджанамi Сямёнам Кноразавым (н. ў 1895), Iванам Мiхаленкам (1904), Фёдарам Мiхаленкам (1891), Нiкiфарам Петрачковым (1904), Iосiфам Руднiцкiм (1874), Пятром Свiдзерскiм (1889), Максiмам Шандрыкавым (1880). Асуджаны 23.3.1933 калегiяй АДПУ за 'антысавецкую агiтацыю' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 16.1.1989. Групавая справа А. i iнш. ? 10672 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  Кр.: БНДЦЭД.
  
  
  АЎСТРЫН (АУСТРИН) Карл Якаўлевiч [1878, в. Звендэра Саукенскай вол. Фрыдрыхштадскага пав. Курляндскай губ., цяпер Латвiя - ?], дыякан. Латыш. З сялянскай сям'i. Арыштаваны 14.3.1930 у в. Буй Аршанскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Лёзненскi р-н Вiцебскай вобл. Асуджаны 16.6.1930 са святарамi Генадзiем Базылеўскiм, Фёдарам Волкавым, Пракоѓпiем Кабышкам, Дамянцiянам Ровiным, Купрэем Сiроткiным, Карлам Страусам, Раманам Трошчанком i iнш. асобай нарадай пры АДПУ як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' дa 5 гадоў ППК. Вызвалены ў 1934. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 7.5.1958 тpыбуналам БВА. Групавая справа А. i iнш. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Кр.: БНДЦЭД.
  
  
  АЎСЯНКА (ОВСЯНКО) Iосiф [1890, Ямвольская (?) вол. Люцынскага пав. Вiцебскай губ., цяпер тэрыторыя Латвii - ?], святар, сын Iаана Аўсянкi , брат Улаѓдзiмiра Аўсянкi. Беларус. Скончыў Вiцебскую духоўную семiнарыю, рукапаложаны ў iерэя. Служыў у адным з храмаў Вiцебскай епархii. Быў жанаты, меў дачку Тамару (22 гады) i сына Iгара (21). Арыштаваны 26.9.1933. Праходзiў па адной справе з братам i супрацоўнiкамi Беларускага ўпраўлення сувязi Андрэѓем Барысавым (н. ў 1889), Сяргеем Пруднiкавым (1889), Барысам Сокалам-Чарнiлоўскiм (1903), Iгнатам Ярмолiнскiм (1890). Асуджаны калегiяй АДПУ 2.3.1934 як 'удзельнiк контррэвалюцыйнай шпiёнска-дыверсiйнай арганiзацыi' да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 7.9.1960. Групавая справа А., яго брата i iнш. ? 16626-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  2.12.1933 у Вiцебску па адрасе: вул. 2-я Елагская, д. 27 арыштаваны супрацоўнiк Вiцебскай канторы сувязi Iгар Аўсянка (н. ў 1912), сын Iосiфа Аўсянкi. 9.3.1934 калегiяй АДПУ асуджаны за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай шпiёнска-дыверсiйнай арганiзацыi' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны i праходзiў па адной справе з бацькам i дзядзькам.
  Аўсянка Iаан. Протаiерэй. Скончыў Холмскую духоўную семiнарыю (1883). У 1890-1920 святар, павятовы назiральнiк царкоўна-прыходскiх школ пры Успенскiм саборы ў Вiцебску.
  Кр.: НАРБ, IКБР; Памятная книжка Витебской губернии.
  
  
  АЎСЯНКА (ОВСЯНКО) Уладзiмiр [1885, Люцына Вiцебскай губ., цяпер тэрыторыя Латвii - 1945, ГУЛАГ], сын Iаана Аўсянкi, брат Iосiфа Аўсянкi. Беларус. Скончыў Вiцебскую духоўную семiнарыю, рукапаложаны ў iерэя. З 1913-14 святар Спаса-Праабражэнскага сабора ў Лепелi Вiцебскай губ., цяпер райцэнтр Вiцебскай вобл. Быў жанаты, меў сына Мiкалая (н. ў 1911). Арыштаваны 26.9.1933 у Вiцебску па адрасе: вул. Камсамольская, д. 53. Асуджаны калегiяй АДПУ 2.3.1934 як 'удзельнiк контррэвалюцыйнай шпiёнска-дыверсiйнай арганiзацыi' да 8 гадоў ППК. Загiнуў у зняволеннi. Рэаѓбiлiтаваны трыбуналам БВА 7.9.1960. Групавая справа А., яго брата, пляменнiка i iнш. ? 16626-с захоўѓваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; НАРБ, IКБР.
  
  
  АФАНАСIЙ (ВЯЧОРКА) [Фёдар Пятровiч; 11.8.1863, в. Новы Двор Пiнскага пав. Мiнскай губ., цяпер Пiнскi р-н Брэсцкай вобл. - 1.11.1937, Мiнск, турма НКВД], абнаўленчы архiепiскап. Рускi. Сын Пятра Вячоркi1 . У лiку лепшых скончыў Мiнскую духоўную семiнарыю (1886), рукапаложаны ў iерэя (1887). Служыў у Пакроўскiм храме в. Старажоўцы Мазырскага пав. Мiнскай губ., цяпер Жыткавiцкi р-н Гомельскай вобл. 10.11.1888 пераведзены ў Раства-Багародзiцкую царкву в. Вяляцiчы Пiнскага пав., цяпер Пiнскi р-н. З 1893 2-i святар Навагрудскага Мiкалаеўскага сабора, адначасова павятовы назiральнiк Навагрудскага аддзялення царкоўна-школьнай iнспекцыi Епархiяльнага вучылiшчнага савета пры Мiкалаеўскiм брацтве. Узнагароджаны камiлаўкай (да 1901). З 1907 настаяцель Уваскрасенскага храма ў Слуцку, благачынны цэркваў 1-й акругi Слуцкага пав. 2.5.1911 прыняў манашаскi пострыг з iмем Афанасiй. Да лiп. 1917 настаяцель Слуцкага Свята-Троiцѓкага манастыра, узведзены ў сан архiмандрыта. Адначасова iнспектар народных вучылiшчаў Слуцкага пав., загадчык i законанастаўнiк царкоўна-прыходѓскай школы пры манастыры. Потым прызначаны настаяцелем Свята-Духава манастыра ў Мiнску. У 1918 выехаў на Украiну. У 1923 у Харкаве хiратанiсаны ў епiскапа (абнаўленчага) i заняў Екацярынаслаўѓскую кафедру. Вярнуўся ў Беларусь. Арыштаваны 3.9.1937 у Мiнску па адрасе: Нова-Круглы зав., д. 6, кв. 2. Праходзiў па адной справе з епiскапам Фiларэтам (Раменскiм), яго сястрой Марыяй Раменскай, свяшчэннаѓслужыцелямi Iакавам Бараноўскiм, Антонiем Кiркеѓвiчам, Сцяфанам Кульчыцкiм, Аляксандрам Наўроцкiм, Мiхаiлам Рубановiчам, Сергiем Садоўскiм, Уладзiмiрам Лобачам i яго жонкай Верай Лобач-Урбановiч. Асуджаны 25.10.1937 тройкай НКВД за 'антысавецкую дзейнасць' дa ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 25.3.1989 пракуратурай БВА. Групавая справа А. i iнш. святароў ? 23379-с заѓхоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Вячорка Пётр. На службе з 1846. Да другой паловы 1880-х г. псаломшчык Успенскай царквы в. Новы Двор.
  Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии; Шиленок Д., свящ. Из истории Православной Церкви в Белоруссии (1922-1939). М., 2006.
  
  
  АФАНАСЬЕЎ (АФАНАСЬЕВ) Мiкалай Якаўлевiч [1874, в. Каралькi Магiлёўскай губ., цяпер Талачынскi р-н Вiцебскай вобл. - 8.4.1933, Магiлёў, турма АДПУ]. Беларус. З сялянскай сям'i. Падчас арышту настаяцель Свята-Троiцкай царквы в. Стараселле Аршанѓѓскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Шклоўскi р-н Магiлёўѓскай вобл. Арыштаваны 24.12.1932 з актыўнымi прыхаджанамi Iванам Арэшкавым (н. ў 1870) i Аляксеем Сiткевiчам (1871). Асуджаны 28.3.1933 асобай нарадай пры АДПУ за 'антысавецкую агiтацыю' i 'ўдзел у контррэвалюцыйнай арганiзацыi' дa ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 22.8.1989. Групавая справа А. i iнш. ? 13889-сн захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  Кр.: БНДЦЭД.
  
  
  АФАНАСЬЕЎ (АФАНАСЬЕВ) Уладзiмiр Паўлавiч [18.4.1871 цi 1872, в. Лоўжа Полацкага пав. Вiцебѓскай губ., цяпер Шумiлiнскi р-н Вiцебскай вобл. - ?], протаiерэй. З сям'i вайскоўца. Скончыў Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмiю са ступенню кандыдата багаслоўя (1896). Працаваў у гаспадарчым упраўленнi пры Св. Сiнодзе. 15.8.1900 рукапаложаны ў iерэя. Прызначаны ў царкву св. Марыi Магдалiны ў Паўлаўску. З 12.9.1903 настаяцель Уваскрасенскага храма пры Канстанцiнаўскiм артылерыйскiм вучылiшчы (да яго закрыцця ў 1918). 18.5.1914 узнагароджаны санам протаiерэя. З 1919 служыў у Казанскiм саборы ў Ленiнградзе. Арыштаваны 5.9.1922. Асуджаѓны 15.9.1922 да 3 гадоў высылкi ў Арэнбургскую губ. Вызвалены 26.9.1924. Са снеж. 1924 да снеж. 1927 служыў у кафедральным Уваскрасенскiм саборы ў Ленiнградзе. Зноў арыштаваны 25.3.1935. Высланы. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Синодик Санкт-Петербургской епархии; Антонов В.В., Кобак А.В. Святыни Санкт-Петербурга. Историко-церковная энциклопедия в 3 томах. Т. 2. СПб., 1996.
  
  
  АХОЦКI (ОХОТСКИЙ) Фёдар Панкратавiч [1874, в. Залессе Клiмавiцкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Касцюковiцкi (або Клiмавiцкi) р-н Магiлёўскай вобл. - ?], iерэй. Беларус. З сям'i свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Магiлёўскую духоўную семiнарыю (?). Прызначаны ў Раства-Багародзiцкую царкву в. Наѓдзейкавiчы Клiмавiцкага пав., цяпер Клiмавiцкi р-н. З 1913-14 настаяцель Казанскага храма в. Прыволле Аршанскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расiя. Падчас арышту служыў у Аляксандра-Неўскай царкве ў Мсцiславе Магiлёўскай вобл. Арыштаваны 6.1.1935. Асуджаны 1.4.1935 паводле пастановы калегii НКВД за 'антысавецкую агiтацыю' i 'ўдзел у контррэвалюцыйнай арганiзацыi' дa 5 гадоў ППК (заменена высылкай у Алма-Ату Казахскай ССР). Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 17.11.1989 пракуратурай Магiлёўскай вобл. Асабовая справа А. ? 13721-сн захоўваецца ў архiве КДБ Магiлёўскай вобл.
  Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Памяць. Гiсторыка-дакументальная хронiка Клiмавiцкага раёна. Мн., 1995.
  
  
  АЧАПОЎСКI (ОЧАПОВСКИЙ) Нiкiфар Сямёнавiч [1863, Слуцк Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Мiнскай вобл. - ?]. Беларус. Служыў псаломшчыкам у Слуцкай Мiхайлаўскай царкве. Арыштаваны 14.3.1933 у Слуцку па адрасе: вул. Глухая, д. 26. Асуджаны 9.6.1933 з 20 святарамi Слуцкага вiкарыяцтва асобай нарадай пры АДПУ за 'контррэвалюцыйную агiтацыю' дa 3 гадоў высылкi. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 17.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа А. i iнш. ? 27605-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: БНДЦЭД.
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"