Моряков Леонид Владимирович : другие произведения.

Н

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:

  НАГРОДСКI Зыгмунт Вiкенцевiч [1866, маёнтак Зулова Уцянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Швянчонскi р-н, Лiтва - 25.3.1937, Вiльня], паэт, дзеяч культуры, прадпрымальнiк. Паводле палiт.-грамадскiх поглядаў краёвец. Меў у Вiльнi склад-краму сельскагаспадарчых машын; праводзiў культурна-асветную работу сярод вiленскiх рамеснiкаў. У 1893 пазнаёмiўся з 'Дудкай беларускай' Ф.Багушэвiча, пачаў яе актыўна распаўсюджваць сярод сялян. Асабiстае знаёмства з Багушэвiчам перайѓшло ў сяброўства. У 1896 фундаваў другое выданне кнiгi ў Кракаве. Калi Багушэвiч памёр, Н. арганiзаваў дэлегацыю вiленскiх рамеснiкаў, якiя прыехалi ў мяст. Жупраны 17.4.1900 на пахаванне паэта. На смерць паэта напiсаў верш 'На памяць зычлiваму для сям'i'. У 1901 пад арыштам у пецярбургскiм астрозе, дзе напiсаў верш 'Да жонкi маёй у Вiльнi'. Матэрыяльна падтрымлiваў выданне газ. 'Наша нiва'. У 1920-я г. стварыў 'Народнае выдавецтва', якое выпускала танныя кнiгi для масавага чытача. Двухмоўная польска-бел. п'еса 'На каляды', напiсаная на бел. фальклорным матэрыяле, была пастаўлена ў 1936 у Вiльнi. Пiсаў успамiны з вiленскага культурнага жыцця. Аўтар кнiг па тэхнiчным абѓслугоўваннi сельскагаспадарчых машын.
  Тв.: Ze wspomnień oświatowca. Wilno, 1929; Moje wspomnienie i rozważania z powodu budowy pomnika Montwiłłowi. Wilno, 1931; Wyprawa wileńska roku 1919 we wspomnieniach cywila. Wilno, 1933; Rola duchowieństwa katolickiego w godzinie prób i cierpień na terenie Litwy i Białejrusi: (1863-1883). Wilno, 1935; Нашым ён быў братам...; На памяць зычлiваму для сям'i: (Вершы) // Беларуская лiтаратура ХIХ стагоддзя. Мн., 1988.
  Лiт.: Рагойша В. Зыгмунт Нагродскi i яго вершы // Рагойша В. Кантакты. Мн., 1982; Содаль У. Зыгмунт Нагродскi - сябар Ф.Багушэвiча // ЛiМ. 1976, 30 студз.; БП, т. 4.
  
  НАЙДЗЮК Язэп [15.5.1909, в. Рэпля Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Ваўкавыскi р-н Гродзенскай вобл. - 13.2.1984, Польшча], грамадскi i культурны дзеяч, рэдактар, гiсторык. З канца 1920-х працаваў у Беларускай друкарнi iмя Ф.Скарыны ў Вiльнi, быў яе дырэктарам. Рэдагаваў час. 'Шлях моладзi'. Арыштаваны польскiмi ўладамi ў жн. 1939; зняволены ў лагеры Картуз-Бяроза. Вызвалены пасля прыходу савецкiх войск; вярнуўся ў Вiльню. Восенню 1941 пераехаў у Мiнск. Працаваў у 'Выдавецтве падручнiкаў i лiтаратуры для моладзi ў Мiнску', быў членам Цэнтральнай рады Беларускай народнай самапомачы. У 1943 (на вокладцы 1944) выдаў у Мiнску падручнiк па гiсторыi 'Беларусь учора i сяньня'. Летам 1944 выехаў у Польшчу, дзе жыў i друкаваўся пад прозвiшчам Александровiч. Пакiнуў рукапiс працы па гiсторыi Беларусi.
  Тв.: Беларусь учора i сяньня. Вiльня, 1940 (2-е выд., Мн., 1944; 3-е выд. (разам з I.Касяком), Мн., 1993).
  Лiт.: ЭГБ, т. 5.
  
  НАРБУТ Тэадор [Фёдар Яўхiмавiч; 28.10(8.11).1784, маёнтак Шаўры Лiдскага пав. Вiленскай губ., цяпер Воранаўскi р-н Гродзенскай вобл. - 14(26).11.1864, Вiльня], гiсторык, археолаг, iнжынер. У 1803 скончыў Вiленскi ун-т. Вучыўся ў Пецярбургскiм кадэцкiм корпусе. Удзельнiчаў у расiйска-пруска-французскай (1806-07) i расiйска-шведскай (1808-09) войнах; капiтан, ваенны iнжынер. Удзельнiчаў у праектаваннi i будаўнiцтве Бабруйскай крэпасцi. З 1812 у адстаўцы. Жыў у сваiм маёнтку, даѓследаваў гiсторыю ВКЛ, праводзiў археалагiчныя раскопкi. Найбольш значны яго твор - 'Гiсторыя лiтоўскага народа' (т. 1-9, 1835-41), дзе, разам з iншым, апiсаны народныя абрады беларусаў Лiдчыны. Увёў у навуковы ўжытак Хронiку Быхаўца. Арыштаваны ў сувязi з падзеямi паўстання 1863-64.
  Тв.: Pomniki do dziejów litewskich... Wilno, 1846; Pomniejsze pisma historyczne, szczególnie do historii Litwy odnoszące się. Wilno, 1856.
  Лiт.: Каханоўскi Г.А. Археалогiя i гiстарычнае краязнаўства Беларусi ў XVI-XIX стст. Мн., 1984; Улащик. Очерки; АЗБ; ЭГБ, т. 5.
  
  НЕЗАБЫТОЎСКI Аляксандр Крыштаф Ян [2.10.1819, в. Смалiчы Слуцкага пав. Мiнскай вобл., цяпер Нясвiжскi р-н Мiнскай вобл., паводле iншых звестак 15.9.1818, в. Зубкава Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. - 21.3.1849, Вiльня], пiсьменнiк, фiлосаф. Пiсаў на польскай мове. У 1835-38 вучыўся ў Дэрпцкiм (Тартускiм) ун-це. У 1844-47 падарожнiчаў па Францыi, Аўстрыi, Iталii, Iспанii, Партугалii, Англii. У Вiльнi i Парыжы выдаў па-польску ананiмныя кнiгi, у якiх выступаў з радыкальнымi сацыяльнымi i атэiстычнымi iдэямi. Крытыкаваў курс лекцый А.Мiцкевiча 'Славянскiя лiтаратуры' за клерыкальна-месiянерскiя iдэi i кансерватыўна-рамантычную скiраванасць. У 1845 апублiкаваў у Парыжы мемуары 'Мае нататкi'. 12.7.1847 арыштаваны за спробу ўвезцi ў Расiю нелегальныя выданнi. Паўторна арыштаваны 5.10.1847 ужо ў сувязi з пачаткам справы па змесце кнiг. Быў зняволены ў пiнскай, мiнскай i вiленскай турмах. Прыгавораны да пазбаўлення дваранскiх i маёмасных правоў i 20-i гадоў катаргi. Але перад абвяшчэннем прысуду памёр у турме.
  Тв.: Rozamunde. Wilno, 1844; Barbara. Wilno, 1844; Jadwiga. Paryż, 1845; Katarzyna Wielka. Paryż, 1846.
  Лiт.: Александровiч С. Х. Вольнадумца з-пад Нясвiжа Аляксандр Незабытоўскi: З гiсторыi беларуска-польскiх лiтаратурных i грамадска-палiтычных сувязей у 40-я гады ХIХ ст. Мн., 1975; ЭГБ, т. 5.
  
  НЕКАНДА-ТРЭПКА Антон Станiслававiч [11.2.1877, Мiнск - 12.2.1942, Казахстан], грамадскi i палiт. дзеяч, педагог, публiцыст. Сваяк Я.Лучыны. Скончыў Мiнскую гiмназiю, Пецярбургскi тэхналагiчны iнстытут (1903), электратэхнiчныя курсы ў Льежы (Бельгiя, 1904). Падчас вучобы ў Пецярбургу далучыўся да студэнцкага i бел. культурнiцкага руху. Быў арыштаваны. Адзiн са стваральнiкаў БСГ. З 1905 працаваў iнжынерам-электрыкам у Варшаве, Пецярбургу, Маскве. З 1909 у складзе выдавецтва 'Загляне сонца i ў наша аконца'. Падчас 1-й сусветнай вайны жыў у Зах. Еўропе. З восенi 1918 у Мiнску, выкладаў у польскай гiмназii i ў настаўнiцкiм iнстытуце. Зiмой 1919 працаваў у Наркамасвеце БССР, член Калегii. Арыштаваны 17.3.1919 ВЧК. Высланы ў Смаленск. З 1.3.1920 нам. дырэктара МВПI. З лета 1920 у Вiльнi. Выкладаў у Вiленскай беларускай гiмназii, у 1922-23 i 1928-30 яе дырэктар. У 1921-24 адказны сакратар ТБШ. Супрацоўнiчаў з Беларускiм навуковым таварыствам, Беларускiм выдавецкiм таварыствам, Беларускiм музеем iмя I.Луцкевiча, газ. 'Наперад'. Выдаў падручнiкi па фiзiцы i матэматыцы для сярэднiх школ. Арыштаваны НКВД у кастр. 1939; сасланы на 10 гадоў у Сiбiр. У сувязi з уступленнем у армiю генерала Андэрса, быў выѓзвалены. Памёр па дарозе да месца дыслакацыi.
  Тв.: Фiзыка: Механiка i цяплыня. Вiльня, 1922; Фiзыка: Акустыка i оптыка. Ч. 2. Вiльня, 1924; Аналiтычная геамэтрыя. Вiльня, 1927.
  Лiт.: ЭГБ, т. 5.
  
  НЕКРАШЭВIЧ Сцяпан Мiхайлавiч [8.5.1883, в. Данiлаўка Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Светлагорскi р-н Гомельскай вобл. - 20.12.1937, Мiнск, НКВД], мовазнавец, грамадскi дзеяч. У 1908 скончыў Панявежскую настаўнiцкую семiнарыю, у 1913 Вiленскi настаўнiцкi iнстытут. Падчас 1-й сусветнай вайны ў дзеючай царскай армii на Румынскiм фронце. З восенi 1917 у Адэсе. Пасля абвяшчэння БНР прадстаўнiк яе ўрада на Поўднi Украiны i пры французскiм камандаваннi Антанты. Адначасова вучыўся ў Адэскiм вышэйшым мiжнародным iнстытуце. З 1920 у Мiнску. Працаваў у апараце Наркамасветы БССР. У 1922-25 старшыня Iнбелкульта. З 1927 дацэнт БДУ. З пачатку 1925 да лiп. 1926 на стажыроўцы ў Ленiнградскiм ун-це, працаваў пад кiраўнiцтвам Я.Карскага. З 1928 акадэмiк БелАН, вiцэ-прэзiдэнт БелАН, адначасова з 1929 дырэктар Iнстытута мовазнаўства, старшыня камiсii па ўкладаннi слоўнiка жывой бел. мовы, старшыня правапiснай i аспiранцкай камiсiй. З 1.1.1928 старшыня Галоўнавукi пры Наркамасвеце БССР. Асноўны кiрунак навуковай дзейнасцi - лексiкаграфiя i гiсторыя бел. мовы. Арыштаваны ДПУ БССР 21.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. 10.4.1931 пастановай калегii АДПУ СССР прыгавораны да 5 гадоў высылкi ў Сарапул (Удмурцiя). Тэрмiн ссылкi быў прадоўжаны на 2 гады. Паўторна арыштаваны ў лiст. 1937; дастаўлены ў Мiнск. 19.12.1937 Ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда БССР прыгавораны да расстрэлу. Па 2-м прысудзе рэабiлiтаваны 12.10.1957, па 1-м - 10.6.1988.
  Тв.: Беларуска-расiйскi слоўнiк. Мн., 1925 (разам з М.Байковым); Расiйска-беларускi слоўнiк. Мн., 1928 (разам з М. Байѓковым); Мова кнiгi Касьяна Ермалiты // Запiскi аддзелу гуманiтарных навук IБК. Т. 1. Кн. 2. Мн., 1928.
  Лiт.: Германовiч I.К. Аб навуковай дзейнасцi С.М.Некрашэвiча // Веснiк БДУ. Серыя 4. 1972, ? 3; Iофэ Э. Першы старшыня Iнбелкульту // Спадчына. 1995, ? 6; Шчэрбiн В. Ён мог стаць беларускiм Далем: Пра лексiкаграфiчную дзейнасць Сцяпана Некрашэвiча // Роднае слова. 1995, ? 2; Возвращенные имена; Беларуская мова; ЭГБ, т. 5.
  
  НЕМАНЦЭВIЧ Антон [псеўданiмы: а. Антонi, Злучэнец; 27.1(8.2).1893, Санкт-Пецярбург - 1.4.1943?, Берлiн, гестапа], грэка-каталiцкi святар, публiцыст, адзiн з найбольш дзейсных iдэолагаў аб'яднання зах. i ўсх. цэркваў. Нар. ў сям'i перасяленцаў з в. Парчэўцы Сакольскага пав. Гродзенѓскай губ. Скончыў Вiленскую каталiцкую духоўную семiнарыю, Петраградскую каталiцкую духоўную акадэмiю (1918). Пасвечаны ў святары 27.9.1915. З 1918 вiкарый парафiяльнага касцёла св. Кацярыны ў Колпiне пад Петраградам. Пераследаваўся бальшавiкамi за рэлiгiйную дзейнасць. Першы раз арыштаваны 25.5.1919; правёў у зняволеннi 6 месяцаў. 31.5.1921 за пратэсты супраць арышту бiскупа Цепляка быў зняволены на некалькi месяцаў. Пасля вызвалення вiкарый парафii св. Пятра i Паўла ў Маскве. Зноў арыштаваны ў 1923. Па абмене палiтвязнямi ў 1925 перададзены Польшчы. Выехаў у Рым, дзе вывучаў тэалогiю. Доктар тэалогii (1927). У 1928-29 выкладаў у Люблiнскiм каталiцкiм ун-це. У 1929 уступiў у ордэн езуiтаў; прыняў грэка-каталiцкi абрад. Настаяцель грэка-каталiцкай царквы ў мяст. Альбярцiн пад Слонiмам, з 1933 - Сынкавiцкай царквы. У 1932-37 выдаваў бел. унiяцкi час. 'Да злучэньня', на старонках якога актыўна публiкаваўся. З 1934 прафесар тэалогii i кананiчнага права ў Папскай Усх. семiнарыi ў Дубне (Зах. Украiна). У 1938 у Варшаве выдаваў час. 'Злучэньне'. З 1939 узначалiў Беларускi экзархат Украiнскай грэка-каталiцкай мiтраполii (узведзены ў сан экзарха 17.9.1939). Увёў бел. мову як афiцыйную ў справаводства i ў царкоўнае жыццё. Арыштаваны гестапа 4 лiп. 1942 ў Альбярцiне. Памёр у турме ў Берлiне альбо загiнуў у менскай турме СД.
  Лiт.: Мартос А. Беларусь в исторической государственной и церковной жизни. Мн., 1990; Dzwonkowski R. Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR, 1917-1937: Martyrologium. Lublin, 1998; Гарбiнскi БРД. Ёрш С. Дзе й калi загiнуў экзхарх а. Антон Неманцэвiч?//Царква (Брэст), 2002, ?4.
  
  НЕМЦАЎ (Нямцоў) Аляксандр Гаўрылавiч [29.8.1898, Гомель - сак. 1938], краязнавец, этноѓграф, педагог, публiцыст. У 1917 скончыў настаўнiцкую семiнарыю ў Яраслаўлi; у 1933 Маскоўскi педагагiчны iнстытут. На працягу 1917-38 настаўнiчаў у мяст. Асiповiчы. На тэрыторыi раёна выявiў i апiсаў помнiкi археалогii - курганы, гарадзiшчы, стаянкi. З 1929 карэспандэнт Цэнтральнага бюро краязнаўства (ЦБК). Вывучаў фальклор i этнаграфiю Асiповiцкага р-на. Публiкаваўся ў час. 'Наш край', 'Савецкая краiна', газ. 'Савецкая Беларусь'. Арыштаваны i расстраляны ў 1938. Рэабiлiтаваны ў 1957.
  Тв.: Праца па абследаваннi Асiпавiцкага раёну ў летнi перыяд 1926 г. // Наш край. 1926, ? 12; Вяселле: Запiсана ў в. Смык-Слабада Зборскага сельсавета i ў в. Заручэўе Дзераўцоўскага сельсавета ў студзенi - лютым 1927 г. Асiпавiцкага раёна // Наш край. 1927, ? 4; Спосабы лову жывёл i птушак у Асiпавiцкiм раёне // Наш край. 1927, ? 5; Помнiкi старасветчыны ў Асiпавiцкiм раёне // Асiпавiцкi раён Бабруйскай акругi. Вып. 2. Мн., 1928.
  Лiт.: Этнаграфiя Беларусi. Мн., 1989. С. 367-368; ЭГБ, т. 5.
  
  НЁМАНСКI Янка [сапр.: Пятровiч Iван Андрэевiч; iншыя псеўданiмы: Нёманскi; Нёманский; крыптанiмы: I.П.; И.П.; Я.Н-скi; 31.3(12.4).1890, мяст. Шчорсы Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер в. Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. - 30.10.1937, Мiнск, НКВД], празаiк, публiцыст, эканамiст, грамадскi дзеяч. У 1909 скончыў Нясвiжскую настаўнiцкую семiнарыю; у 1915-16, 1918 вучыўся на гiсторыка-фiлалагiчным ф-це Петраградскага ун-та. У 1916 мабiлiзаваны ў армiю, накiраваны ў школу прапаршчыкаў. У 1918 загадчык выдавецкага аддзела Беларускага нацыянальнага камiсарыята. У 1918-19 разам з Ц.Гартным выдаваў газ. 'Дзяннiца'. Там з 1918 пачаў друкаваць публiцыстычныя творы. У 1919-21 у Чырвонай Армii. З 1922 у Мiнску; працаваў у планава-эканамiчных органах. Нам. старшынi Дзяржплана БССР. Член Iнбелкульта. Акадэмiк БелѓАН з 1928. У 1929-31 неадменны сакратар БелАН. З 1931 загадчык аддзела эканомiкi НДI прамысловасцi. У 1933-36 узначальваў кафедру фiнансавых дысцыплiн у Беларускiм дзяржаўным iнстытуце народнай гаспадаркi. З першым апавяданнем 'Над Кроманню' выступiў у 1922 (час. 'Полымя'). У 1927-32 член праўлення лiтаратурнага аб'яднання 'Полымя'. На працягу 1928-30 пiсаў раман 'Драпежнiкi', якi застаўся няскончаным (рукапiс 2-й часткi быў спалены энкавэдыстамi пасля арышту). Арыштаваны 26.4.1937. Ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 29.10.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабiѓлiтаваны 16.3.1957.
  Тв.: На зломе: Апавяданнi. Мн., 1925; Творы. Мн., 1984.
  Лiт.: Строева Т. Адзiн з пачынальнiкаў // ЛiМ. 1980, 4 крас.; Хомчанка В. Абавязак памяцi // ЛiМ. 1985, 15 лiст.; Савiк Л. Янка Нёманскi // Гiсторыя Беларускай лiтаратуры ХХ ст. Мн., 1999. Т. 2; Платонаў Р. Лёсы. Мн., 1998; БП, т. 4; ЭГБ, т. 5.
  
  НIКАЛАЕЎ-АСТРАВЕЦКI Аляксандр Мiкалаевiч [кастр. 1905, в. Валiлы Беластоцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - 17.5.1934, Мiнск, НКВД], журналiст, рэдактар. Апошняя пасада - загадчык аддзела мiжнароднай iнфармацыi газ. 'Звязда'. Арыштаваны 12.10.1933. Прысуджаны 9.1.1934 да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 18.4.1956.
  Кр.: НАРБ, IКР.
  Лiт.: Маракоў Л. Вынiшчэнне, або Пяць хваляў арыштаў беларускiх лiтаратараў // ЛiМ. 1999, 10 снеж.
  
  НIКАНОВIЧ Мiкола [Мiкалай Уладзiмiравiч; псеўданiмы i крыптанiмы: Селянiн М. Н-iч; М.Н.; М.Н-вiч; М.Н-iч; Н.; Н-iч; Н-ч; N.; 2(15).4.1902, в. Кляннiк Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Смалявiцкi р-н Мiнскай вобл. - кастр. 1944, Чэхаславакiя], празаiк, перакладчык. Вучыўся ў гiмназii ў Iгумене (цяпер Чэрвень). Удзельнiчаў у партызанскай барацьбе супраць польскiх войск. Настаўнiчаў у роднай вёсцы. Першае апавяданне 'Ахвяры цемры' апублiкаваў у 1922 у газ. 'Савецкая Беларусь'; першы верш у 1925 у час. 'Аршанскi маладняк'. У 1926 выйшлi зборнiкi апавяданняў 'Золак' i 'Радасць'. У 1928 пераехаў у Мiнск. Працаваў стыльрэдактарам у газ. 'Чырвоная змена', потым у газ. 'Звязда'. Ягоная паэма ў прозе 'Журавiны' ('Беларусь калгасная'. 1932, ? 8) была аб'яўлена варожай. Арыштаваны ДПУ БССР 4.3.1933 па справе 'Беларускай народнай Грамады'. На тры гады сасланы на Урал. Працаваў у газ. 'Уральѓский рабочий'; пазней - 'Советский Дон'. У 1942 мабiлiзаваны ў армiю. У кастр. 1944 падчас баёў на тэрыторыi Чэхаславакii прапаў без вестак. Рэабiлiѓтаваны ў 1956.
  Тв.: Летнiм днём: Выбранае. Мн., 1960; Светлая даль: Апавяданнi; Аповесцi; Замалёўкi. Мн., 1985.
  Лiт.: Скрыган Я. Прапаў без вестак // Скрыган Я. Выбр. тв.: У 2 т. Мн., 1985. Т. 2; Шушкевiч С. Сын незабыўных дзён // Шушкевiч С. Выбр. тв.: У 2 т. Мн., 1978. Т. 2.; БП, т. 4.
  
  НОВIК-ПЯЮН Сяргей [сапр.: Новiк Сяргей Мiхайлавiч; iншыя псеўданiмы: Алесь Бярозка; С.Калiноўскi; Малады Дзядок; Сяргей Пяюн; С. Стаѓпанчык; Н.Сяргееў; Od naszego morza; Dziecko Pomorza; Głos Świecki; Krasnoludek; Krasnoludek z Borów Tucholskich; Stary Dziadok; крыптанiмы: Н.; С. Н.; С. П.; N.; 14(27).8.1906, в. Лявонавiчы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Нясвiжскi р-н Мiнскай вобл. - 26.8.1994, Мiнск], паэт, празаiк. У 1918-24 вучыўся ў Нясвiжскай гiмназii; у 1925-26 на бел. настаўнiцкiх курсах у Вiльнi. У 1925 апублiкаваў свой першы верш 'Не бядуй' у час. 'Студэнцкая думка' (? 4). У 1926 стварыў у роднай вёсцы хор (з 1963 народны) i тэатр. Арганiзаваў гурток ТБШ, бел. бiблiятэку i тайныя школы ў Лявонавiчах i наваколлi, за што ў 1926 высланы польскiмi ўладамi ў Свеце над Вiслай. У 1927-31 супрацоўнiк вiленскага час. для дзяцей 'Заранка'. Пасля вяртання ў родныя мясцiны ў 1931 зноў арыштаваны i выѓсланы пад нагляд палiцыi ў Слонiм. Разам з жонкай Людмiлай у 1938-39 выдаваў польскамоўную газ. 'Gazeta Slonimska'. Чарговы раз арыштаваны польскiмi ўладамi ў сак. 1939; зняволены ў турме ў Баранавiчах. Вызвалены пасля прыходу Чырвонай Армii. У 1939-40 працаваў у сiстэме народнай адукацыi, потым дырэктарам Слонiмскага раённага краязнаўчага музея. У чэрв. 1941 выратаваў экспанаты музея разам з I.Стаброўскiм, схаваўшы iх на ўскраiне горада. Падтрымлiваў сувязi з партызанамi. У 1943 арыштаваны СД; адпраўлены ў лагер смерцi Калдычэва. 4.7.1944 падчас расстрэлу групы вязняў (600 чалавек) паранены, прыкiнуўся мёртвым, што i выратавала. Пасля вызвалення Слонiма працаваў дырэктарам музея. 14.12.1944 арыштаваны органамi НКДБ; 24.3.1945 ваенным трыбуналам асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волi i адѓпраўлены на Калыму. Рэабiлiтаваны ў 1958. У 1959 вярнуўся ў Беларусь. Жыў у Слонiме, Нясвiжы; з 1960 - у Мiнску. Выступаў у бел. рэспублiканскiм друку. Некаторыя песнi на словы Н.-П. лiчацца народнымi, найбольш вядомыя з iх 'Зорачкi' i 'Над Шчарай' ('Слонiмскi вальс'). Пiсаў на бел., рускай, польскай мовах i на эсперанта. Кнiга вершаў 'Песнi з-за кратаў' засталася ў рукапiсе. Член СП Беларусi з 1984.
  Тв.: Заўсёды з песняй. Мн., 1984; Зорачкi ясныя: Вершы. Мн., 1986.
  Лiт.: Лiс А. Iскры з вогнiшча // ЛiМ. 1966, 22 лют.; Пяткевiч А. Сцежкамi роднага краю // Наднёманскiя былi. Мн., 1968; Лойка А. Душа рвалася да песень // ЛiМ. 1981, 9 кастр.; Шишигина К. Музы Несвижа. Мн., 1986; БП, т. 4.
  
  НЯВЕРАЎ Мiкалай [магчыма, не прозвiшча, а псеўданiм; ? - ?], удзельнiк бел. падпольнага руху, журналiст, паэт. Падчас нямецкай акупацыi - удзельнiк нацыянальнага партызанскага руху. Служыў у Беларускай Краёвай Абароне. З лета 1944 жыў пад фальшывымi дакументамi. Належаў да бел. нелегальнай групы Валянцiна Крывенкi. Група займалася распаўсюджваннем антысавецкiя адозваў i ўлётак, у тым лiку i вершаў Н. Пасля лiквiдацыi падпольнай групы пакiнуў Беларусь. Потым хаваўся сярод сваякоў на вёсцы. Распаўсюѓджваў аддрукаваныя на машынцы антысавецкiх ўлёткi i вершы, у якiх крытыкаваў калгасы i дзеяннi савецкiх уладаў. Пiсаў рэцэнзii на творы савецкiх пiсьменнiкаў i высылаў iх у рэдакцыi газет i часопiсаў. Падчас арышту аказаў узброенае супрацiўленне.
  Лiт.: Мiкалай Нявераў - змагар-адзiночка // Беларускi Голас (Таронта). 1972, май, ? 202; Мiкалай Нявераў // Баявая ўскалось. 1972, ? 12; Антысавецкiя рухi.
  
  
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"