Моряков Леонид Владимирович : другие произведения.

П

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:

  ПАВАРОТНЫ Дзмiтрый Сямёнавiч [1905, в. Жароўка Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Пухавiцкi р-н Мiнскай вобл. - ?], журналiст. Нарадзiўся ў сялянскай сям'i. На момант арышту працаваў у газ. 'Звязда'. Арыштаваны 2.4.1933 на сваёй кватэры (па адрасу: вул. Савецкая, д. 101, кв. 3). Да прысуду сядзеў ва ўнутранай турме НКВД, нейкi час у адной камеры з паэтам М.Кавылём. 10.8.1933 асуджаны на 3 гады пазбаўлення волi. Пакаранне адбываў на Урале. Рэабiлiтаваны Судзебнай калегiяй Вярхоўнага суда БССР 24.8.1956. Далейшы лёс невядомы. Асобная справа Э. (? 14618-с) разам з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: НАРБ, IКР.
  Лiт.: Маракоў Л. Вынiшчэнне, або Пяць хваляў арыштаў беларускiх лiтаратараў // ЛiМ. 1999, 10 снеж.
  
  ПАДАБЕД Язэп Тодаравiч [псеўданiмы: Аркадзь Чабор; Аркадзь Чобар; лiст. 1905, в. Ванiкоўшчына Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Пухавiцкi р-н Мiнскай вобл. - ?], паэт, публiцыст. У 1925 скончыў МБПТ. Працаваў у Клiмавiчах Магiлёўскай вобл. ў рэдакцыi акруговай газ. 'Наш працаўнiк'. Публiкаваць вершы пачаў у 1924; друкаваўся на старонках час. 'Маладняк' i 'Полымя'. Выступаў таксама з рэцэнзiямi i публiцыстыкай. Быў членам 'Маладняка'; уваходзiў у рэдкалегiю 'Маладняка Калiнiншчыны'. Пасля 1928 публiкацыi П. ў перыёдыцы знiклi. Арыштаваны ў 1936. Некаторы час знаходзiўся ў адным канцлагеры з Я.Кiпелем. Далейшы лёс невядомы.
  Тв.: Вершы. Мн., 1926.
  
  ПАДБЯРЭСКI Рамуальд Андрэевiч [Друцкi-Падбярэзкi; 1812 цi 1813, Вiльня - 22.10.1856, Архангельская губ.], выдавец, лiтаратуразнавец, публiцыст, фалькларыст. У 1830 скончыў Вiленскую гiмназiю. Рыхтаваўся да паступлення ў Вiленскi ун-т, але той быў закрыты царскiмi ўладамi. У 1836-40 вучыўся на юрыдычным ф-це Маскоўскага ун-та. Падтрымлiваў сувязi з расiйскiмi славянафiламi. Перакладаў на польскую мову рускiя байкi i друкаваў iх у час. 'Athenaeum'. З 1841 пераехаў у Пецярбург, дзе зблiзiўся з Т.Шаўчэнкам. У 1847 вярнуўся ў Вiльню. Выдаваў лiтаратурна-навуковыя альманахi 'Rocznik Literacki' (т. 1-4, Пецярбург-Вiльня, 1843-49) i 'Pamłętnik naukowo-literacki' (т. 1-2, ч. 1-6, Вiльня, 1849-50). Аўтар прадмовы 'Беларусь i Ян Баршчэўскi' да кнiгi 'Шляхцiц Завальня...' Я.Баршчэўскага (1844). Выдаў зб. Т.Лады-Заблоцкага 'Паэзiя' (1845) i 'Дыярыуш' С.Бельскага ('Athenaeum'. 1842. Т. 4). Аўтар публiкацый па бел. фальклоры. За публiцыстычную дзейнасць арыштаваны ў 1850 i сасланы ў Архангельскую губ., дзе i памёр.
  Тв.: Antoni Abramowicz - muzyk // Rocznik Literacki. 1846. T. 3.
  Лiт.: Варановiч С. [Александровiч С.]. Р.Друцкi-Падбярэскi // Беларусь. 1958, ? 11; Каханоўскi Г. Лёс Рамуальда Падбярэскага // ЛiМ. 1976, 6 жн.; Кiсялёў Г. Загадка беларускай 'Энеiды'. Мн., 1971. С. 27-40; АЗБ.
  
  ПАДЗЯВА Тамаш [6.2.1906, в. Пярхулева Дзiсенскага пав. Вiленскай губ., цяпер Мiёрскi р-н Вiцебскай вобл. - 2.10.1975, Лондан], грэка-каталiцкi святар, марыянiн, тэолаг, мiсiянер, сацыёлаг, педагог, публiцыст. У 1926 уступiў у навiцыят марыянаў у мяст. Друя. У 1929 скончыў гiмназiю ў Друi. Прадоўжыў вучобу ў Папскiм Грыгарыянскiм ун-це ў Рыме. Пасвечаны ў святары 23.12.1934. З 1935 займаўся мiсiянерскай дзейнасцю ў Харбiне (Кiтай); працаваў у мiсii св. Мiкалая. Супрацоўнiчаў з харбiнскiм мiсiянерскiм выданнем 'Католический вестник'. Арыштаваны ў канцы 1948 кiтайскiмi ўладамi; перададзены МДБ СССР. Да 1955 знаходзiўся ў зняволеннi ў лагеры Тайшэт (Усх. Сiбiр). Пасля вызвалення жыў у Польшчы, дзе займаўся навуковай i педагагiчнай дзейнасцю. У 1969 выехаў у Рым, пазней у Лондан. Выступаў на старонках бел. рэлiгiйных выданняў (час. 'Божым шляхам' i iнш.); супрацоўнiчаў з бел. секцыяй Ватыканскага радыё. Пахаваны на лонданскiх могiлках Дзевы Марыi.
  Лiт.: Божым шляхам (Лондан). 1975, ? 3-4; Гарбiнскi БРД.
  
  ПАЗНЯК Янка [Ян Аляксандравiч; псеўданiм: Янка Дудар; Той Самы; Сялянец; крыптанiмы: Я.Д.; Д-р; Я.Д-р; Я.П.; я.п.; Яп.; П-к; п-к; Я.П-к; Рэд. 'Б.Кр.'; 1887, мяст. Суботнiкi Ашмянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Iўеўскi р-н Гродзенскай вобл. - пасля кастр. 1939, Мiнск ?, НКВД], публiцыст, палiт. i культурны дзеяч. У 1913-15 у Вiльнi разам з А.Бычкоўскiм, Ядвiгiным Ш., Б.Пачопкам i iнш. выдаваў каталiцкую газ. 'Беларус'. У 1918-20 служыў арганiстам у Лаварышскiм касцёле каля Вiльнi, потым у Святаянскiм касцёле ў Вiльнi. Член Хрысцiянска-дэмакратычнай злучнасцi з моманту яе заснавання ў маi 1917 у Петраградзе. Удзельнiчаў у бел. хрысцiянска-дэмакратычным руху, асаблiва пасля перанясення яго сядзiбы ў 1921 у Вiльню. Актыўна друкаваўся на старонках газ. 'Крынiца' ('Беларуская крынiца'). У 1928-36 рэдагаваў 'Беларускую крынiцу'. У 1936 газета канфiскоўвалася 11 разоў; на яе рэдактара было заведзена больш за 30 судовых спраў. П. быў абѓкладзены грашовымi штрафамi; арыштаваны, правёў у зняволеннi некалькi месяцаў. У 1937 'Беларуская крынiца' была закрыта ўладамi. З 1938 П. рэдагаваў час. 'Хрысцiянская думка'. У канцы 1930-х г. - старшыня Беларускага нацыянальнага камiтэта. Арыштаваны НКВД у кастр. 1939 i вывезены з Вiльнi. Абставiны гiбелi невядомы.
  Тв.: Самаўрад вясковых гмiн. Вiльня, 1929.
  Лiт.: Малецкi Я. Пад знакам Пагонi (Успамiны). Таронта, 1976; БП, т. 4; ЭГБ, т. 5.
  
  ПАЛЬЧЭЎСКI Алесь [Аляксандр Восiпавiч; псеўданiм: Аер; Ал.Вясковы; Падарожны; Прусiнаўскi; Селькор Аер; Селянiн В. А.; Сусед; А.Язвiч; крыптанiм: А.В.; А.В-вы; А.П.; А-р; Ал. Яз-вiч; В.А-сь; В-вы; П-ны; 3(16).1.1905, в. Прусiнава Мiнскага пав., цяпер Уздзенскi р-н Мiнскай вобл. - 26.4.1979, Мiнск], празаiк, драматург, рэдактар. Вучыўся ў Вышэйшым пачатковым вучылiшчы ў мяст. Новы Свержань. Першыя вершы i апавяданнi апублiкаваў у 1924. У 1925 паступiў на рабфак БДУ. У 1931 скончыў педагагiчны ф-т БДУ. Працаваў у час. 'Кааперацыя БССР', потым у час. 'Шляхi калектывiзацыi'. У 1931-36 адказны сакратар дзiцячага час. 'Iскры Iльiча'. Арыштаваны ў лiст. 1936; у 1937 прыгавораны да 8 гадоў зняволення. Быў накiраваны на лесараспрацоўкi ў Горкаўскую вобл. Пасля вызвалення ў 1946 вярнуўся ў Беларусь; працаваў настаўнiкам у Пухавiцкай i Рудзенскай сярэднiх школах. Зноў арыштаваны ў крас. 1949; сасланы ў Краснаярскi край. Рэабiлiтаваны ў 1954. Пасялiўся ў Мiнску. У 1955-57 працаваў рэдактарам мастацкай лiтаратуры ў Дзяржвыдавецтве БССР; з 1957 лiтсупрацоўнiк, у 1961-71 адказны сакратар час. 'Вясёлка'. Член СП Беларусi з 1956. Пахаваны ў в. Прусiнава. Iмя П. нададзена вулiцы ва Уздзе.
  Тв.: Мора на каменi: Выбранае. Мн., 1966; Выбр. тв.: У 2-х т. Мн., 1975; Выбр. тв.: У 2-х т. Мн., 1980.
  Лiт.: Грахоўскi С. Ёсць у мяне друг // Полымя. 1980, ? 1; Яго ж. Чаго не паспеў сказаць // Маладосць. 1980, ? 1; Юрэвiч У. Неўтаймоўнасць таленту // Полымя. 1980, ? 1; БП, т. 4.
  
  ПАЛЯГОШКА Пятро. Рэпрэсаваны ў 1930-х г. Падчас нямецкай акупацыi працаваў у бел. адмiнiѓстрацыi ў Смалявiчах i Рудзенску. З 1944 на эмiграцыi. У 1968 у Нью-Йорку выдадзены ягоныя мемуары.
  Тв.: Успамiны з жыцьця пад савецкай уладай i з пабудовы Беламорскага каналу. Нью-Ёрк. 1968.
  
  ПАНКЕВIЧ Павел Якаўлевiч [16.2(1.3).1895, Невель Пскоўскай губ., цяпер Расiя - 28.6.1938, Мiнск, НКВД], педагог, псiхолаг, публiцыст. У 1917-18 член партыi бел. эсэраў; з 1919 член РКП(б). У 1922 скончыў Вiцебскi iнстытут народнай адукацыi; у 1924 Маскоўскiя вышэйшыя педагагiчныя курсы. У 1925 выкладчык Акадэмii камунiстычнага выхавання; у 1925-37 загадчык метадычнай часткi Камунiстычнага ун-та Беларусi, дацэнт, загадчык кафедры педагогiкi БДУ, дырэктар НДI педагогiкi. Акадэмiк БелАН з 1931; у 1931-35 неадменны сакратар БелАН, загадчык педагагiчнага кабiнета Акадэмii. Распрацоўваў праблемы полiтэхнiчнай адукацыi, гiсторыю педагогiкi i псiхалогii. Арыштаваны 11.12.1937. Ваеннай калегiяй Вярхоўнага Суда СССР у чэрв. 1938 прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 19.5.1956.
  Тв.: Основные вопросы фабзавуча. М., 1926; Политехническая школа в связи с развитием современной крупной индустрии. Мн., 1928.
  Лiт.: Возвращенные имена.
  
  ПАНЬКОЎ Мiкола [12.6.1911, Люцын Вiцебскай губ., цяпер Лудза, Латвiя - 7.1.1995, ЗША], публiцыст, бiблiёграф, дзеяч бел. эмiграцыi. Вучыўся ў Дзвiнскай дзяржаўнай беларускай гiмназii. Быў членам партыi бел. эсэраў; займаўся перавозкай лiстовак i перыядычных выданняў. Арыштаваны латвiйскiмi ўладамi ў 1926; асуджаны на 5 гадоў турмы. Пасля вызвалення супрацоўнiчаў у бел. перыядычным друку Латвii i Зах. Беларусi. У час нямецкай акупацыi працаваў на чыгунцы. З 1944 у Германii. У снеж. 1944 у лагеры для перамешчаных асоб Ольдэнбургу заснаваў Беларускую бiблiяграфiчную службу. Збiраў i апрацоўваў бел. эмiгранцкiя выданнi. Уклаў 'Слоўнiк замежных словаў беларускай мовы'. Выдаващ шэраг неперыядычных выданняў (у т.л. i рукапiсных), напр., бюлетэнь Саюза вольных бел. журналiстаў 'Вольнае слова' (1949-51). У 1951 пераехаў у ЗША. З 1952 старшыня Саюза беларускiх журналiстаў у ЗША. Адзiн са старшыняў 'Крывiцкага (Беларускага) навуковага таварыства iмя Пранцiша Скарыны'. Працаваў над 'Энцыклапедыяй прыроды Беларусi'. Падрыхтаваў даведнiкi 'Хто ёсць хто на эмiграцыi', 'Мартыралогiя беларускага народа', 'Беларуская прэса на эмiграцыi'. Большасць прац П. засталася ў рукапiсах.
  Тв.: Паказьнiк беларускiх выданьняў на чужыне за 1945-1950 гг. Ню-Ёрк, 1952; Хронiка беларускага жыцьця на чужыне (1945-1984). Мн., 2001.
  Лiт.: ЭГБ, т. 5.
  
  ПАРЭЧЫН Рыгор Яўхiмавiч [8.3.1894, в. Заѓдашчэнне Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Пухавiцкi р-н Мiнскай вобл. - 28.6.1938, НКВД], правазнавец, публiцыст. Скончыў Мiнскi настаўнiцкi iнстытут, працаваў настаўнiкам (з 1912). З 1921 у Паўнамоцным прадстаўнiцтве БССР пры ўрадзе РСФСР (з 1923 Пастаяннае прадстаўнiцтва БССР пры ўрадзе СССР). У 1924 скончыў 1-ы Маскоўскi ун-т. З 1924 нам. старшынi Камiсii заканадаўчых меркаванняў пры СНК БССР. З 1926 у Iнстытуце беларускай культуры; потым у Iнстытуце эканомiкi БелАН. З 1931 у Iнстытуце савецкага будаўнiцтва i права. Аўтар прац па станаўленнi канстытуцыйнага права БССР i савецкага федэралiзму. Арыштаваны 24.1.1937. У чэрв. 1938 Ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 1.8.1957.
  Тв.: Советские республики в их взаимоотношениях. Мн., 1922; Савецкая Беларусь у зносiнах з чужаземнымi дзяржавамi // Змаганне. Сш. 1. Мн., 1924; Наша Канстытуцыя. Мн., 1928; Iдэя беларускай дзяржаўнасцi перад утварэннем Савецкай Беларусi // Запiскi аддзела гуманiтарных навук БАН. Працы кафедры сучаснага права. 1929. Т. 1.
  Лiт.: Возвращенные имена; Iнстытут беларускай культуры. Мн., 1993; ЭГБ, т. 5.
  
  ПАЎЛОВIЧ Сяргей Канстанцiнавiч [псеўданiм: Паляшук; 13(25).9.1875, в. Асаўцы Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Драгiчынскi р-н Брэсцкай вобл. - 16.9.1940, Вiльня], педагог, публiцыст, грамадскi i культурны дзеяч. Скончыў праваслаўную семiнарыю ў Вiльнi, Кiеўскую духоўную акадэмiю (1899). Працаваў у царкоўных установах, у 1909-13 выкладчыкам настаўнiцкай семiнарыi i жаночай гiмназii ў Рагачове, у 1913-18 iнспектарам народных школ Ваўкавыскага пав. З пачатку 1920-х г. жыў у Вiльнi. Член Беларускага навуковага таварыства; адзiн з кiраўнiкоў Таварыства беларускай школы. У 1925-28 настаўнiк i дырэктар Вiленскай беларускай гiмназii. Прапагандаваў iдэi працоўнай школы. Актыўна выступаў супраць паланiзацыi. Крытыкаваў прымусовае ўвядзенне ў бел. школах лацiнкi (брашура 'Некалькi ўваг аб беларускiм 'Лемантары' Ст.Любiч-Маеўскага', 1929), але сам таксама карыстаўся лацiнкай (буквар 'Zasieúki', 1937). Аўтар школьных падручнiкаў i вучэбных дапаможнiкаў. У публiцыстыцы (найперш на старонках час. 'Беларускi летапiс') шмат увагi надаваў пытанням самаадукацыi i хатняга выхавання, культурна-асветнай рабоце, рэлiгiйнай адукацыi. Арыштоўваўся польскiмi ўладамi ў 1930 i 1933. У 1937 выдаваў час. для дзяцей 'Снапок'.
  Тв.: Свяшчэнная гiсторыя Старога Завету. Вiльня, 1926; Пазашкольная асвета. Культурна-асветная праца ў гуртках ТБШ. Вiльня, 1928; Пiшы самадзейна: Развiццё навыку самастойнага пiсьма. Ч. 1. Вiльня, 1928; Метадычныя ўвагi да пасобнiка 'Пiшы самадзейна'. Вiльня, 1929; Свяшчэнная гiсторыя Новага Завету. Вiльня, 1936; Першыя зерняткi. Вiльня, 1936.
  Лiт.: Антология педагогической мысли Белорусской ССР. М., 1986; Народная адукацыя i педагагiчная навука ў Беларусi (1917-1945). Мн., 1993; Вабiшчэвiч А. Каб жыць пад сваiм небам: Навукова-педагагiчная спадчына Сяргея Паўловiча // Голас Радзiмы. 1996, 19, 26 снеж.; ЭГБ, т. 5.
  
  ПАЎЛОВIЧ Эдвард Банiфацы Францавiч [псеўданiмы: Эдвард з-над Свiцязi; Ясенчык; 7.6.1825, мяст. Тургелi Вiленскага пав., цяпер Тургеляй, Вiльнюскi р-н, Лiтва - 10.2.1909, Львоў], грамадскi дзеяч, мемуарыст, мастак, асветнiк. Пiсаў на польскай мове. Дзяцiнства правёў на Навагрудчыне. Вучыўся ў мяст. Жыровiчы, Слонiме, Слуцку. У Вiльнi браў урокi малявання ў К.Русецкага i К.Рыпiнскага. У 1853 скончыў Пецярбургскую акадэмiю мастацтваў. На працягу 1853-56 падарожнiчаў па Зах. Еўропе. Уражаннi ад вандроўкi апублiкаваў у брашуры 'Колькi слоў лiцвiна' (Парыж, 1857). З 1859 выкладаў у Навагрудскай гiмназii. Заснаваў у Навагрудку жаночы пансiён, нядзельную школу для простага люду. У 1860 стварыў самадзейны тэатр, дзе быў рэжысёрам, дэкаратарам i акцёрам. Дасылаў карэспандэнцыi ў газеты Вiльнi, Варшавы, Парыжа. Браў удзел у паўстаннi 1863-64. Сасланы ў Петразаводск, потым у Алонец, Екацярынаслаў. Вярнуўся ў Навагрудак у 1867. З 1870 жыў у Львове. Падрыхтаваў i выдаў там каталогi фондаў музея Любамiрскiх. Стала пiсаў мемуары: 'Успамiны з-над Вiлii i Нёмана' (1882), 'Успамiны. Навагрудак - турма - выгнанне' (1887), 'З падарожжа па Лiтве' (1890), 'З успамiнаў. Год 1846' (1898), 'З жыцця лiцвiна' (1904), 'Мае ўспамiны з часоў настаўнiчання на Лiтве колькi дзесяткаў год назад' (1904), 'Двое памятных сутак у Мiнску. 1863 год' (1906). У гэтых творах апублiкаваў багата звестак пра культурна-грамадскае i лiтаратурнае жыццё ў Беларусi i Лiтве 1840-60-х г. Вядома яго публiцыстыка па мастацтвазнаўстве, апублiкаваў працу 'Погляд на становiшча польскага выяўленчага мастацтва ў параўнаннi з замежным мастацтвам' (1881). Як мастак працаваў пераважна ў жанры партрэта; пакiнуў таксама замалёўкi Навагрудка; пiсаў абразы.
  Лiт.: АЗБ.
  
  ПАЎЛЮКОЎСКI Уладзiслаў [псеўданiмы i крыптанiмы: У-Iнiцкi; Улад. Iнiцкi; У.I.Нiцкi; Улад-Iнiцкi; Унучак; У. Паў-скi; Ул.Паў-скi; У.I.; У.-I.; Ў.П.; 1(13).5.1895, в. Iнiца Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Стаўбцоўскi р-н Мiнскай вобл. - 8.9 (паводле iншых звестак 8.11).1955, Вiльня], паэт, празаiк, этнограф, краязнавец, мастак. Скончыў пачатковую школу ў Стоўбцах i гарадскую ў Навагрудку. Працаваў у канцылярыi маёнтка князя Радзiвiла. Вучыўся ў Харкаўскiм мастацкiм вучылiшчы. Падчас 1-й сусветнай вайны мабiлiзаваны ў царскае войска; прапаршчык. Удзельнiк грамадзянскай вайны ў Расii. У 1920 вярнуўся ў родную вёску. У сярэдзiне 1920-х г. пераехаў у Вiльню. Быў звязаны з БСРГ. Першыя творы П. пачалi з'яўляцца ў зах.-бел. друку ў 1926. Супрацоўнiчаў з час. 'Маланка', 'Шлях моладзi', 'Авадзень'. Як графiк афармляў мастацкiя кнiжкi, календары, падручнiкi. Арыштаваны ў 1926; зняволены ў турме 'Лукiшкi'. У 1927 апеляцыйны суд скасаваў крымiнальную справу i вызвалiў П. На працягу 1928-29 выдаў тры кнiгi; некаторыя творы прысвяцiў жыццю за кратамi (вершы 'Лукiшкi', 'Дзень у адзiночцы', 'У вастрозе', 'Вiдзежа ў вастрозе'). Перакладаў рускiх аўтараў (Л.Талстой, М.Зошчанка). Зноў арыштаваны ў першай палове 1939 i адпраўлены ў канцлагер Картуз-Бяроза. Вызвалены савецкiмi ўладамi. Знаходжанне ў лагеры апiсаў ва ўспамiнах, якiя апублiкаваў у 1940. З 1940 супрацоўнiк Беларускага музея iмя I.Луцкевiча. З 1945 да 1948 працаваў дырэктарам Лiтаратурнага музея А.Пушкiна ў Вiльнi. Арыштаваны 29.8.1948; этапiраваны ў Мiнск. Асуѓджаны на 10 гадоў лагераў. Вызвалены ў 1953. Вярнуўся ў Вiльню паралiзаваным. Пахаваны на вiленскiх могiлках Роса.
  Тв.: Сон Гаўрылы i розныя вершы. Вiльня, 1928; Апавяданнi. Вiльня, 1929; Клiм бабаю i iншыя жарты. Вiльня, 1929; Aryšty: Biaroza i vola: (Uspaminy aryštanta). Vilnius, 1940.
  
  ПАЎЛЮКЯВIЧУС Банавентура [Pauliukevičius Bonaventūras; Паўлюкевiч Банавентура Казiмiравiч; псеўданiмы i крыптанiмы: Džugas; Джугас; Bonplas; B.P.; Dž.; 16.10.1896, в. Будэжэрай Мар'ямпальскага пав. Ковенскай губ., цяпер Вiлкавiшскi р-н, Лiтва - 29.11.1938, Мiнск, НКВД], празаiк, публiцыст. Пiсаў на лiтоўскай мове. У 1922-24 вучыўся ў Мар'ямпальскай гiмназii, дзе браў удзел у рабоце марксiсцкага гуртка. У 1924 паступiў на прыродазнаўчы ф-т Каўнаскага ун-та. Публiкавацца пачаў у 1926. З 1926 - рэдактар час. 'Skardas', якi выдаваўся ЛКП. На другiм нумары выданне было закрыта, а рэдактар арыштаваны. Пасля вызвалення выехаў у Рыгу, дзе выкладаў лiтоўскую мову i адначасова сам вучыўся ў Латвiйскiм ун-це. З 1929 жыў у Кёнiгсбергу, працаваў у рэдакцыi газеты ЛКП 'Balsas'. Публiкаваўся ў лiтоўскiх газетах ЗША 'Laisvé' i 'Vilnis'. З 1932 у Мiнску; працаваў у рэдакцыi газ. 'Raudonasis artojas'. З 1933 вучыўся ў аспiрантуры пры БелѓАН. Член СП Беларусi (лiтоўскай секцыi) з 1934. Арыштаваны 4.8.1938. Пастановай калегii НКВД ад 29.3.1938 прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 27.9.1957.
  Тв.: Lietuvių kalbos vadovėlis. Minskas, 1933; Berno vargai. Vilnius, 1960.
  Лiт.: Мальдзiс А. Творчыя ўзаемасувязi беларускай i лiтоўскай лiтаратур у савецкi час // Старонкi лiтаратурных сувязей. Мн., 1970; Возвращенные имена; БП, т. 4.
  
  ПАЧОПКА Баляслаў Антонавiч [падпiсваў творы: а. Баляслаў; крыптанiмы: B.P.; B.P-ko; 1884, Вiцебская губ. - 26.12.1940], грэка-каталiцкi святар, культурна-асветны дзеяч, журналiст, педагог, публiцыст. Паходзiў са шляхецкай сям'i. У 1905-07 вучыўся ў Вiленскай духоўнай каталiцкай семiнарыi, але пакiнуў яе на другiм годзе навучання. З 1913 загадчык аддзела рэлiгii газ. 'Biełarus' (Вiльня), у 1914-15 рэдактар-выдавец. У 1916-18 дырэктар Свiслацкай настаўнiцкай семiнарыi. Аўтар падручнiкаў па граматыцы бел. мовы. Пасвечаны ў святары ў 1925. З 17.9.1926 пробашч Бабровiцкага прыходу (Косаўскi пав., цяпер Iвацэвiцкi р-н Брэсцкай вобл.). Удзельнiк грэка-каталiцкiх канферэнцый у Пiнску (1932, 1933). Публiкаваўся ў перыядычных выданнях: 'Гоман', 'Biełaruskaja krynica', 'Chryścijanskaja Dumka', 'Да злучэння'. Супрацоўнiчаў з газетай вiленскiх краёўцаў 'Przegląd Wileński'. За сваю бел. культурную i рэлiгiйную дзейнасць пераследаваўся польскiмi ўладамi. Памёр пасля збiцця невядомымi.
  Тв.: Žyćcio papieža Piusa X. Wilnia, 1914; Čaławiek na wyšyni swajoj hodnaści. Wilnia, 1915; Boh z nami: Biełaruski maliteunik. Wilnia, 1915; Światy Jezafat Kuncewič. Wilnia, 1916; Hramatyka biełaruskaj mowy. Wilnia, 1918; Jak wučyć žyć i wieryć św. Chrystowa Pausiudnaja Carkwa. Wilnia, 1931.
  Лiт.: Гарбiнскi БРД; ЭГБ, т. 5.
  
  ПАШКОВIЧ Iван Фелiксавiч [22.5.1898, мяст. Глыбокае Дзiсненскага пав. Вiленскай губ., цяпер горад Вiцебскай вобл. - 19.1.1938, Яраслаўская вобл.], журналiст, педагог. Брат члена ЦК Беларускай партыi сацыялiстаў-рэвалюцыянераў М.Пашковiча. Працаваў у сiстэме Наркамасветы. Згадваўся ў сакрэтным дакладзе ДПУ БССР у ЦК КП(б)Б ад 29.10.1925 'Аб беларуска-эсэраўскiм шавiнiстычным руху'. Арыштаваны 17.2.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. Асуджаны 10.4.1931 на 5 гадоў высылкi. Пакаранне адбываў ва Углiчы (Расiя). Вызвалены 17.2.1935. Паўторна арыштаваны 9.9.1937. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 19.9.1960.
  Кр.: НАРБ, IКР.
  Лiт.: Платонов Р. Перед крутым поворотом: Тенденции в политической и духовной жизни Беларуси (1925-1928): Отражение времени в архивных документах. Мн., 2001.
  
  ПЕСТРАК Пiлiп Сямёнавiч [псеўданiмы: П.Гайдук; Звястун; П.Звястун; 14(27).11.1903, в. Сакаўцы Слонiмскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Iвацэвiцкi р-н Брэсцкай вобл. - 22.8.1978, Мiнск], паэт, празаiк. Падчас 1-й сусветнай вайны сям'я П. знаходзiлася ў бежанстве ў Самарскай губ., дзе будучы пiсьменнiк атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1920 паступiў на сацыяльна-гiстарычны ф-т Самарскага ун-та. У 1921 разам з бацькамi вярнуўся ў Зах. Беларусь. У 1921-24 працаваў леснiком Косаўскага ляснiцтва; у 1924-26 служыў у войску. У 1926 уступiў у БСРГ; з 1927 сакратар Косаўѓскага падпольнага райкама КПЗБ. Друкавацца пачаў на старонках час. 'Родныя гонi' ў 1926. Арыштаваны польскiмi ўладамi ў 1929; зняволены ў Гроѓдзенскай турме (да 1933). Пасля вызвалення быў iнструктарам ЦК КПЗБ па Пiнскай акрузе, але ў 1934 зноў арыштаваны. Сядзеў у турмах Пiнска, Вiльнi, Гродна; змяшчаў вершы ў нелегальным рукапiсным час. 'Краты', якi выдаваўся палiтвязнямi. Вызвалены савецкiмi ўладамi пасля ўз'яднання Зах. Беларусi з БССР у вер. 1939. Член СП Беларусi з 1939; у 1940-41 старшыня Беластоцкага аддзялення СП Беларусi. У 1940 апублiкаваў першы зборнiк вершаў 'На варце'. У 1942-43 удзельѓнiк партызанскага руху. Працаваў начальнiкам Упраўлення па справах мастацтва пры СНК БССР (1943-45), у Iнстытуце мовы, лiтаратуры i мастацтва АН БССР (1946-48), лiткансультантам СП БССР (1948-51). З 1951 на творчай працы. Тэме барацьбы ў Зах. Беларусi прысвяцiў раман 'Сустрэнемся на барыкадах'. Перакладаў на бел. мову творы польскiх (Э.Ажэшка, У.Бранеўскi, С.Дабравольскi, Е.Путрамант), украiнскiх (I.Франко, Л.Украiнка, М.Рыльскi, П.Тычына), латышскiх, лiтоўскiх пiсьменнiкаў. П'еса 'Пад зоркамi' (сааўтар А.Струнiн) ставiлася ў Гродзенскiм абл. драматычным тэатры. Раман 'Серадзiбор' прысвечаны жыццю вёскi. На вершы П. напiсаны песнi. У 1964 удастоены Дзяржаўнай прэмii Беларусi. Заѓслужаны дзеяч культуры БССР (1968). Пахаваны на Усх. могiлках Мiнска. Iмем П. названы вулiцы ў Мiнску i Гродне.
  Тв.: Выбр. тв.. Мн., 1947; Зб. тв.: У 4 т. Мн., 1969-71; Зб. тв.: У 5 т. Мн., 1984-86; Апавяданнi. Мн., 1970.
  Лiт.: Хромчанка К.Р. Пiлiп Пестрак: Жыццё i творчасць. Мн., 1960; Ватацы Н.Б. Пiлiп Пестрак: Бiблiяграфiчная памятка. Мн., 1961; БП, т. 5.
  
  ПЕТРАШКЕВIЧ Анупрэй [Pietraszkiewicz Onufry; псеўданiмы: Nufr; Proloszcz; Stryjaszek; 1793, мяст. Шчучын Лiдскага пав. Вiленскага ваяв., цяпер горад Гродзенскай вобл. - 7.12.1863, Вiльня], паэт, архiвiст, педагог. Пiсаў на польскай мове. Скончыў павятовую школу ў мяст. Шчучын, Вiленскi i Варшаўскi ун-ты; магiстр фiласофii (1821). Пачаў друкаваць свае вершы ў 1817 у час. 'Tygodnik Wileński'. Пiсаў фальклорна-этнаграѓфiчныя замалёўкi, заснаваныя на бел. матэрыяле ('Iдылiя Купала'). У 1822-24 працаваў у архiве Радзiвiлаў у Вiльнi. Адзiн з заснавальнiкаў Таварыства фiламатаў, распрацоўваў структуру Таварыства прамянiстых. Збiраў матэрыялы Таварыства фiламатаў (выдадзены як архiў фiламатаў у 1913-34, 1973). Арыштаваны ў 1824. Высланы з Вiльнi. Працаваў бiблiятэкарам Маскоўскага ун-та (1825-31). Паўторна арыштаваны 16.4.1831; у 1832 высланы ў Табольск. Змог вярнуцца ў Вiльню толькi ў 1860.
  Лiт.: ЭГБ, т. 5.
  
  ПЕТРУСЕВIЧ Казiмiр Адамавiч [21.2(4.3).1872, засценак Душава (в. Навiны) Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер каля в. Навiны Капыльскага р-на Мiнскай вобл. - 11.8.1949, Варшава], адвакат, грамадскi i палiт. дзеяч, публiцыст. У 1891 скончыў Слуцкую гiмназiю, у 1895 юрыдычны ф-т Кiеўскага ун-та. З 1894 далучыўся да рэвалюцыйнага руху. У 1897 за ўдзел у дэманстрацыi арыштаваны i высланы з Кiева ў Екацярынаслаў, дзе заняўся аб'яднаннем мясцовых рабочых плыняў у 'Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа'; дэлегаваны на 1-ы з'езд РСДРП у Мiнск (1898). Арыштаваны ў сак. 1898; высланы ў Валагодскую губ. З канца 1904 зноў у Мiнску. Удзельнiк рэвалюцыi 1905. Арыштаваны ў снеж. 1905; зняволены на 6 месяцаў. У 1908 абараняў на судовых працэсах Я.Коласа, А.В. i В.I.Бонч-Асмалоўскiх. У 1918-20 старшыня камiтэта Чырвонага Крыжа, старшыня акруговага суда ў Мiнску. З 1920 у Вiльнi. У кастр. 1920 - чэрв. 1922 - нам. старшынi, старшыня Апеляцыйнага суда ўсх. тэрыторый Польшчы. З вер. 1922 адвакат i старшыня Адвакацкага савета, прафесар Вiленскага ун-та. У 1926 на 'працэсе 94-х' абараняў удзельнiкаў нацыянальна-вызваленчага руху ў Зах. Беларусi; у 1928 на 'працэсе 56-i' абараняў дзеячаў БСРГ, за што быў пазбаўлены работы ва ун-це. У 1934 абараняў М.Танка. З 1945 у Польшчы. Суддзя Вярхоўнага суда Польшчы, член Галоўнай адвакацкай рады. Аўтар прац па цывiльным праве.
  Лiт.: PSB, t. 30/4; ЭГБ, т. 5.
  
  ПЕЦЮКЕВIЧ Марыян Язэпавiч [24.9.1904, в. Цяцеркi Новааляксандраўскага пав. Ковенскай губ., цяпер Браслаўскi р-н Вiцебскай вобл. - 13.9.1983, Торунь, Польшча], этноѓграф, педагог, мемуарыст. З дапамогай бел. ксянѓдзоў В.Шутовiча i А.Станкевiча трапiў у Вiленскую беларускую гiмназiю. Пасля сканчэння гiмназii паспрабаваў выехаць для вучобы ў Прагу. Пры нелегальным пераходзе мяжы затрыманы. Адпраўлены служыць у польскае войска. Пасля службы паступiў у Вiленскi ун-т, дзе вывучаў этнаграфiю, археалогiю, славiстыку. Яшчэ падчас вучобы ўладкаваўся на працу ў бiблiятэку iмя Урублеўскiх. Меў доступ да спецфондаў, сярод якiх былi выданнi з БССР. Дапамагаў многiм вiленскiм беларусам знаёмiцца з забароненымi ў Польшчы выданнямi. Быў членам Беларускага студэнцкага саюза, Беларускага iнстытута гаспадаркi i культуры. У 1930-35 - рэдактар час. 'Шлях моладзi'. На гэтай пасадзе пры канфiскацыях нумароў часопiса двойчы прыцягваўся да судовай адказнасцi, некалькi разоў быў пакараны грашовымi штрафамi. Пасля заняцця Вiльнi савецкiмi войскамi вёў на вiленскiм радыё перадачы па-беларуску. Быў дырэктарам бiблiятэкi iмя Урублеўскiх. Пасля перадачы Вiльнi Лiтоўскай рэспублiцы стаў дырэктарам Беларускага музея iмя I.Луцкевiча. З пачаткам нямецка-савецкай вайны з'ехаў на вёску. Потым выкладаў бел. мову ў эвакуiраваным з Магiлёва ў Новую Вiльню Медыцынскiм iнстытуце. Арыштаваны савецкiмi ўладамi 1.1.1945; утрымлiваўся ў Лукiшскай турме. Вызвалены 19.3.1945. Пасля сканчэння вайны таксама жыў на вёсцы. Быў абраны старшынёй Ажулаўскага сельѓскага савета на Вiленшчыне. Арыштаваны 27.3.1949; высланы ва Ужурскi р-н Краснаярскага краю. Зноў арыштаваны 31.7.1952. Дастаўлены ў Вiльню, асуджаны да 25 гадоў пазбаўлення волi. У канцы сак. 1953 адпраўлены ў Варкуту. Вызвалены ў сак. 1957. Па рэпатрыяцыi пераехаў у Польшчу, куды ўжо раней выехалi яго жонка i дачка. Да лiст. 1970 працаваў у Торуньскiм этнаграфiчѓным музеi. Многа ўвагi надаваў вывучэнню народнай культуры бел. насельнiцтва Беласточчыны. Аўтар шматлiкiх публiкацый. Напiсаў кнiжку ўспамiнаў.
  Тв.: У пошуках зачараваных скарбаў. Вiльня, 1998; Кара за служэнне народу. Беласток, 2002.
  
  ПIВАВАРАЎ Зяма [Зяма Раманавiч; Залман Рувiмавiч; крыптанiмы: П-Ў; П-ў; 24.5(5.6).1910, мяст. Касцюковiчы Клiмавiцкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Касцюковiчы Магiлёўскай вобл. - 29.10.1937, Мiнск, НКВД], паэт, перакладчык. Пачаў пiсаць вершы па-беларуску ў 1925, тады ж упершыню апублiкаваў iх у клiмавiцкай газ. 'Малады камунiст'. У 1927 паступiў у Мсцiслаўскi педтэхнiѓкум. У 1929 пераехаў у Ленiнград. Публiкаваўся ў ленiнградскiх альманахах i часопiсах. Уступiў у БелАПП. Вучыўся на лiтаратурным ф-це МВПI (скончыў у 1934). У 1934-36 працаваў у рэдакцыi газ. 'Чырвоная змена'. Перакладаў рускiх паэтаў. Выступаў у друку таксама як тэатральны крытык. Арыштаваны 13.11.1936; у кастр. 1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны ў 1958.
  Тв.: Лiрыка двух нараджэнняў: Вершы. Мн., 1934.
  Лiт.: Левiн С. Пра творы Зямы Пiваварава // ЛiМ. 1934, 31 студз.; Шушкевiч С. У буднях працоўных гартаваўся радок // Чырвоная змена. 1971, 17 крас.; Русаковiч В. Зяма Пiвавараў // Полымя. 1985, ? 6; БП, т. 5.
  
  ПIВАВАРАЎ Уладзiмiр Iванавiч [1904, в. Сямёнаўка Рагачоўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Рагачоўскi р-н Гомельскай вобл. - 28.8.1941, Варкута, ГУЛАГ], фiзiк. Скончыў БДУ. Працаваў навуковым супрацоўнiкам Фiзiка-тэхнiчнага iнстытута БелАН. У 1937-38 наркам асветы БССР. Арыштаваны 2.7.1938. Ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 29.5.1940 прыгавораны да 15 гадоў лагераў. Удзельнiчаў у паўстаннi палiтвязняў. Памёр у Печлагу (Варкута). Рэабiлiтаваны 25.12.1954.
  Лiт.: Возвращенные имена.
  
  ПIГУЛЕЎСКI Уладзiмiр Васiлевiч [псеўданiм: Гуль; 26.2(10.3).1889, Гродна - 17.6.1958, Рыга], празаiк, драматург, перакладчык, крытык, педагог. Пiсаў на бел., латышскай i рускай мовах. У 1907 скончыў Мiнскую мужчынскую клаѓсiчную гiмназiю. У 1908 паступiў на гiстарычна-фiлалагiчны ф-т Пецярбургскага ун-та, пасля сканчэння якога ў 1912 адбываў вайсковую паѓвiннасць. У гады 1-й сусветнай вайны на фронце, служыў у авiяатрадзе, быў узнагароджаны. У 1918 удзельнiчаў у барацьбе за бел. дзяржаўнасць, быў дыпламатычным кур'ерам пры ўраѓдзе В.Ластоўскага. З 1922 жыў у Даўгапiлсе (Дзвiнску), выкладаў у бел. гiмназii. У 1924-25 быў дырэктарам Люцынскай беларускай гiмназii. Карыстаўся падтрымкай Я.Райнiса. Друкавацца пачаў у 1924. У 1925 у вынiку сфабрыкаванага ўладамi Латвii т.зв. 'беларускага працэсу' адхiлены ад педагагiчнай дзейнасцi. Пераехаў у Рыгу; працаваў у кааператыўным банку. На з'ездзе бел. культурна-асветных устаноў у 1926 у Рызе вылучаны на пасаду загадчыка Беларускага аддзела пры Мiнiстэрстве асветы Латвii; працаваў там у 1926-34. Пасля дзяржаўнага перавароту К.Ульманiса ў 1934 арыштаваны i сасланы ў Лiепайскi лагер (1935). Па вызваленнi займаўся журналiстыкай. У 1940-41 працаваў iнспектарам Мiнiстэрства асветы Латвiйскай ССР. У час вайны ў эвакуацыi ў Татарстане. Пасля вайны жыў у Рызе; выкладаў у мараходным вучылiшчы, педагагiчным iнстытуце. Пасля выхаду на пенсiю ў 1950 займаўся лiтаратурнай працай. Перакладаў на бел. мову з латышскай i чэшскай. На латышскую мову пераклаў камедыю Я.Купалы 'Паўлiнка', якая была пастаўлена ў 1949 Латвiйскiм мастацкiм тэатрам iмя Я.Райнiса. Публiкаваў у латышскiм друку артыкулы пра бел. культуру i лiтаратуру. Член СП Беларусi з 1957, заслужаны дзеяч культуры Беларусi.
  Тв.: Беларусы ў Латвii // Змаганне. 1924, 31 студз.; Ян Райнiс i беларусы // Беларускае жыццё. 1932, ? 1.
  Лiт.: Мiрачыцкi Л. Сцiплы працаўнiк лiтаратуры // ЛiМ. 1959, 7 сак.; Яго ж. Нястомны працаўнiк на нiве культуры // ПГКБ. 1980, ? 1; Лiс А. Уладзiмiр Пiгулеўскi - каардынатар беларуска-латышскiх сувязей // Здабыткi. Мн., 2002; БП, т. 5.
  
  ПIРЫШКА Фёдар Барысавiч [17.2(1.3).1898, Дубровiца Валынскай губ., цяпер Ровенская вобл., Украiна - 1.12.1991], дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Зах. Беларусi, мемуарыст. У 1920 на Валынi быў зняволены польскiмi ўладамi. З 1924 сакратар Дубровiцкага райкама КП(б)У. З 1926 на падпольнай рабоце ў Зах. Беларусi; сакратар Баранавiцкага, Пiнскага, Брэсцкага, Гродзенскага, Вiленскага акруговых камiтэтаў КПЗБ. Арыштаваны ў маi 1928; зняволены на 6 гадоў. З 1934 у СССР. Вучыўся ў аспiрантуры Камунiстычнага ун-та нацыянальных меншасцей Захаду iмя Ю.Мархлеўскага. З 1936 зноў у Зах. Беларусi; член Краявога сакратарыята ЦК КПЗБ. Арыштаваны польскiмi ўладамi ў снеж. 1938; прыгавораны да 10 гадоў зняволення. Выѓзвалены пасля вер. 1939 савецкiмi ўладамi. У час вайны ў Чырвонай Армii. У 1944-56 на савецкай i партыйнай рабоце. Аўтар успамiнаў.
  Тв.: Дзейнасць Краявога сакратарыята ЦК КПЗБ у 1937-38 гг. // У суровыя гады падполля. Мн., 1958.
  Лiт.: ЭГБ, т. 5.
  
  ПIЧЭТА Уладзiмiр Iванавiч [9(21).10.1878, Палтава, Украiна - 23.6.1947, Масква], гiсторык. У 1901 скончыў Маскоўскi ун-т. У 1910-11 прыват-дацэнт, у 1918-22 прафесар Маскоўскага ун-та. У 1918 абаранiў доктарскую дысертацыю 'Аграрная рэформа Жыгiмонта-Аўгуста ў Лiтоўска-Рускай дзяржаве'. Па прапанове ўрада БССР узначалiў Маскоўскую камiсiю па арганiзацыi БДУ, з лiп. 1921 рэктар БДУ. Вывучаў гiсторыю ВКЛ, Польшчы, Чэхii, Сербii, Балгарыi, Расii XVI-XX ст. Апублiкаваў каля 150 прац па гiсторыi, гiстарыяграфii, археалогii, архiвазнаўстве, краязнаўстве, гiсторыi права Беларусi. Адзiн з арганiзатараў Iнбелкульта (аўтар яго статута) i БелАН. Акадэмiк БелАН (1928). У 1929 у СССР была сфабрыкавана т. зв. 'акадэмiчная справа' супраць акадэмiка С.Ф.Платонава i iншых гiсторыкаў. 13.9.1930 П. арыштаваны АДПУ СССР у Ленiнградзе. Пастановай СНК БССР ад 6.12.1930 пазбаўлены звання акадэмiка. Пастановай Калегii АДПУ ад 8.8.1931 сасланы на 5 гадоў у Вятку. У чэрв. 1934 месца ссылкi заменена на Варонеж, дзе П. працаваў прафесарам у педагагiчным iнстытуце. У 1935 справа П. перагледжана, яму дазволiлi жыць у Маскве. Паводле адной з версiй вызваленне было звязана з прыездам у Маскву былога аднакурснiка П. прэм'ѓер-мiнiстра Чэхаславакii Э.Бенеша. З 1937 працаваў у Iнстытуце гiсторыi АН СССР, дзе з 1939 узначалiў сектар славяназнаўства; адначасова быў загадчыкам кафедры зах. i паўдн. славян Маскоўскага ун-та. З 1941 разам з iнстытутам у эвакуацыi ў Ташкенце. У 1946 з акадэмiкам Б.Дз.Грэкавым заснаваў i стаў дырэктарам Iнстытута славяназнаўства АН СССР. Акадэмiк АН СССР.
  Тв.: Гiсторыя Беларусi. Ч. 1. М.; Л., 1924; Аграрная реформа Сигизмунда-Августа в Литовско-Русском государстве. 2 изд. М., 1958; Белоруссия и Литва, XV-XVI вв. М., 1961; Пытанне аб вышэйшай школе на Беларусi ў мiнулым. Мн., 1991.
  Лiт.: Академик В. И. Пичета: Страницы жизни. Мн., 1981; В. И. Пичета: Библиографический указатель. Мн., 1978; Брачев В.С. 'Дело историков' 1929-1931. СПб., 1997; Iофе Э. Партрэт вучонага // Полымя. 1970, ? 12. С. 215-221; Иоффе Э.Г. Академик В. И. Пичета (1878-1947) // Новая и новейшая история. 1996, ? 5; Возвращенные имена; ЭГБ, т. 5.
  
  ПIЯТУХОВIЧ Мiхайла [Мiхаiл Мiкалаевiч; 23.2.1891, в. Алексiнiчы Сенненскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Сенненскi р-н Вiцебскай вобл. - 20.12.1937, Мiнск, НКВД], лiтаратуразнавец, крытык, педагог. Паходзiў з сям'i вясковага праваслаўнага святара. Вучыўся ў Магiлёўскай духоўнай семiнарыi. У 1917 скончыў Нежынскi гiсторыка-фiлалагiчны iнстытут; быў накiраваны ў Петраградскi ун-т для падрыхтоўкi да прафесарскага звання па кафедры рускай мовы i славеснасцi. З-за матэрыяльных умоў на пачатку 1920 вымушаны быў пераехаць у Адэсу. З 1921 у БССР. Публiкавацца пачаў у 1921. Актыўна выступаў у друку як крытык i даследчык бел. лiт. З вер. 1921 з'яўляўся членам навукова-тэрмiналагiчнай камiсii, з лют. 1922 - навуковым супрацоўнiкам, а з 1925 - правадзейным членам Iнбелкульта; з 1929 - правадзейны член БелАН. У 1921-26 выкладаў бел. лiтаратуру ў МБПТ. З лют. 1922 працаваў у БДУ: дацэнт, з кастр. 1926 прафесар. У маi 1926 стаў дэканам педагагiчнага ф-та. У пачатку 1930-х г. над П. навiсла пагроза рэпрэсiй з-за 'непралетарскага паходжання'. Лiтаратурна-крытычныя выступленнi П. заўсёды мелi апанентаў, аднак у сярэдзiне 1930-х г. палемiка выйшла за межы лiтаратурнай дыскусii i прыняла характар грубых палiт. абвiнавачванняў. П. вырашыў выехаць з сям'ёй за межы Беларусi. Жыў у Арджанiкiдзе; працаваў выкладчыкам-славiстам у Паўночна-Каўказскiм i Паўночна-Асецiнскiм педагагiчных iнстытутах. Але 9.1.1937 ён быў арыштаваны i перавезены ў Мiнск. 19.12.1937 Ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 27.12.1957.
  Тв.: Францiшак Скарына i яго лiтаратурная дзейнасць. Мн., 1926; Апавяданне 'У палескай глушы' як новы этап бел. мастацкай прозы. Мн., 1927; Ля вытокаў лiрыкi Янкi Купалы. Мн., 1927; Паэтычнае светаадчуванне ў творчасцi Якуба Коласа. Мн., 1927; Звычаi i песнi беларускага селянiна ў iх гаспадарчай аснове. Мн., 1928; Лiрыка i проза Ц. Гартнага. Мн., 1928; Нарысы гiсторыi беларускай лiтаратуры: Агляд лiтаратурна-iдэалагiчных плыняў XIX i XX ст. Мн., 1928; Рукапiсы А. Рыпiнскага // Шляхам гадоў. Мн., 1990.
  Лiт.: Карабан С. Нарысы гiсторыi беларускай савецкай крытыкi 20-30 гадоў. Мн., 1971; Мушынскi М.I. Беларуская крытыка i лiтаратуразнаўства (20-30 гады). Мн., 1975; Киселёв Г. Разыскивается классик... Мн., 1989. С. 356-376; Возвращенные имена; БП, т. 5.
  
  ПЛАТНЕР Iсак [Айзiк Хаiмавiч; псеўданiм: Айзiк Мазiк; 17.11.1895, Саколаў-Падляскi Сядлецкай губ., Польшча - 26.7.1961, Мiнск], паэт, празаiк, журналiст. Працаваў краўцом. Першыя вершы апублiкаваў у яўрэйскай прэсе ў 1918. У тым жа годзе выехаў на заробкi ў ЗША; да 1923 працаваў на швейнай фабрыцы ў Нью-Йорку. У 1927 скончыў там яўрэйскую настаўнiцкую семiнарыю. У 1927-32 настаўнiчаў у школах пры Iнтэрнацыянальным рабочым ордэне; працаваў лiтсупрацоўнiкам у газ. 'Морген-фрайтаг' (на iдыш). Актыўна публiкаваўся ў яўрэйскай перыёдыцы ЗША. У 1930 у Нью-Йорку выйшла яго першая кнiга. У 1932 пераехаў у СССР. Публiкаваўся ў мiнскiх яўрэйскiх выданнях. Да 1937 працаваў лiтаратурным работнiкам у Беларускiм радыёкамiтэце. Член СП Беларусi з 1934. У 1937-41 - лiтаратурны рэдактар газ. 'Октобэр' (на iдыш). У гады вайны ў эвакуацыi ў Саранску i Яраслаўлi. У лiст. 1944 вярнуўся ў Мiнск. Падчас 'кампанii супраць касмапалiтаў' 8.6.1949 арыштаваны. У 1950 асуджаны на 25 гадоў лагераў. Рэабiлiтаваны ў 1956. Вярнуўся ў Мiнск. Аўтар вершаў для дзяцей. Перакладаў з англiйскай i нямецкай моў. Асобнымi выданнямi выходзiлi яго творы ў перакладзе на бел., рускую, польскую i балгарскую мовы. Пахаваны на Усх. могiлках.
  Тв.: Соль жыцця: Выбр. тв. М., 1976 / Яўр.; Бел. пер.: Сваёй краiне: Вершы. Мн., 1947; Соль жыцця: [Вершы]. Мн., 1957; Палаючае сэрца: Апавяданнi. Мн., 1960; Вясёлая iголка. Мн., 1961; Дар сэрца. Мн., 1962; Магазiн цацак. Мн., 1963; Хто што робiць. Мн., 1970; Мой агарод. Мн., 1984; Песнi пра хлеб. Мн., 1986.
  Лiт.: Азгур З. Сквозь сердце // Неман. 1986, ? 11; Васiленка П. Iсак Платнер // Полымя. 1985, ? 11; БП, т. 5.
  
  ПЛАТУН Антон Мартынавiч [13.11.1896, в. Амлынцы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Нясвiжскi р-н Мiнскай вобл. - 1938, НКВД], дзяржаўны i прафсаюзны дзеяч, публiцыст, рэдактар. Вучыўся ў Нясвiжскiм гарадскiм вучылiшчы. Удзельѓнiк 1-й сусветнай i грамадзянскай войнаў. У 1920-27 на адмiнiстрацыйнай i партыйнай рабоце ў Мазыры, Барысаве, Слуцку. З 1927 старшыня Цэнтральнага праўлення прафсаюза работнiкаў асветы БССР; рэдактар час. 'Прафесiйны рух Беларусi'. У 1929-33 наркам асветы БССР. Акадэмiк БелАН (1931). Быў адным з галоўных выкрывальнiкаў 'нацдэмаў'. 7.3.1933 зняты з пасады i накiраваны на работу ў Зах. Сiбiр. Арыштаваны ў 1937. Памёр у зняволеннi. Рэабiлiтаваны ў 1957.
  Тв.: Нацыянальна-культурнае будаўнiцтва ў БССР. Мн.,1930; За культурную рэвалюцыю. Мн., 1931; Итоги культурного строительства в БССР за 10 лет. М.-Л., 1931.
  Лiт.: Возвращенные имена; ЭГБ, т. 5.
  
  ПЛАШЧЫНСКI Мiхаiл Iосiфавiч [? - ?, Казахстан ?], журналiст. Арыштаваны ў 1936 (?). Асуѓджаны на 10 гадоў лагераў i ссылку ў Казахстан.
  Лiт.: Маракоў Л. Вынiшчэнне, або Пяць хваляў арыштаў беларускiх лiтаратараў // ЛiМ. 1999, 10 снеж.
  
  ПЛУГ Адам [сапр.: Пяткевiч Антонi; крыптаѓнiмы: Р.; А.Р.; R (?); 23.10.1823, в. Замосце Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. - 2.11.1903, Варшава], празаiк, паэт, журналiст. Пiсаў на польскай i бел. мовах. Паходзiў з шляхецкага роду гербу 'Трубы'. Бацька быў арандатарам. У 1841 сям'я пераехала ў в. Жукаў Барок на Стаўбцоўшчыне. У 1835-42 вучыўся ў Слуцкай гiмназii. Працаваў хатнiм настаўнiкам. У 1845-46 вучыўся на фiласофска-лiтаратурным ф-це Кiеўскага ун-та. Матэрыяльная нястача прымусiла спынiць вучобу. П. зноў заняўся настаўнiцкай працай у мяст. Джурыне на Падоллi. Больш увагi стаў надаваць мастацкай творчасцi. Дэбютаваў у друку ў 1847. Сябраваў з У.Сыракомлем, у 1856 у Мiнску сустракаўся з В.Дунiным-Марцiнкевiчам. Ажанiўшыся ў 1857 з Людвiкай Сержпутоўскай, узяў у арэнду маёнтак Паток каля Вiннiцы. У 1859 пераехаў у Жытомiр. Заснаваў разам з жонкай мужчынскую гiмназiю з пансiёнам. Але ў 1861 улады пазбавiлi iх права ўтрымлiваць асветнiцкую ўстанову. У 1862 жонка П. была арыштавана за ўдзел у антыўрадавых манiфестацыях i зняволена ў Оўручы. У 1864-66 П. знаходзiўся пад арыштам у Жытомiры, потым у Кiеве. Вымушаны быў часта мяняць месца жыхарства; займаўся гувернёрскай практыкай. У 1868 аўдавеў. У снеж. 1874 прыняў прапанову выдаўца С.Левенталя i пераехаў у Варшаву; у 1875-79 быў сурэдактарам, у 1879-90 рэдактарам час. 'Kiosy'. Пасля спынення выхаду часопiса ў 1891-1903 быў галоўным рэдактарам 'Wielkiej Encyklopedii Powszechnej Ilustrowanej'. Адначасова ў 1894-99 працаваў лiтаратурным рэдактарам час. 'Wędrowiec'; у 1899-1903 уваходзiў у склад рэдакцыi газ. 'Kurjer Warszawski'. Быў членам многiх дабрачынных, навуковых i лiтаратурных таварыстваў. Пахаваны на Павонзкаўскiх могiлках. У варшаўскiм касцёле св. Крыжа ў 1905 устаноўлены бюст П.
  Тв.: Zagon rodzinny: Zbiór obrazków, gawęd, fraszek rymowanych i nierymowanych. T. 1-3. Wilno, 1854; Głos z Litwy. Mińsk, 1959; Zupełny zbiór pism. Serya 1-2. T. 1-6. Żytomierz; Wilno, 1862-1863; Кручаная баба // Варта (Мiнск). 1918. 1.
  Лiт.: Мальдзiс А. Сябра беларускай лiтаратуры // ЛiМ. 1963, 26 сак.; Яго ж. Адам Плуг // Мальдзiс А.I. Падарожжа ў ХIХ стагоддзе. Мн., 1969; БП, т. 5.
  
  ПОТАШ Майсей Абрамавiч [26.4.1892, Дзвiнск, цяпер Даўгаўпiлс, Латвiя - пасля 1955], гiсторык, публiцыст. Член Бунда з 1914; член РКП(б) з 1920. У 1930 у Маскве скончыў Iнстытут чырвонай прафесуры. У 1931-36 нам. дырэктара Iнстытута гiсторыi партыi пры ЦК КП(б)Б. Даследаваў гiсторыю рэвалюцый 1905-07 i 1917. Арыштаваны 10.12.1937; 15.8.1939 прыгавораны да 8 гадоў лагераў. Вызвалены ў снеж. 1945. З сак. 1946 да жн. 1948 працаваў старшым навуковым супрацоўнiкам у Iнстытуце гiсторыi АН БССР. Падчас 'кампанii супраць касмапалiтаў' зноў арыштаваны 9.11.1948. Пастановай ад 2.3.1949 сасланы на пасяленне тэрмiѓнам на 2 гады. Па абодвух прыгаворах рэабiлiтаваны 29.12.1955.
  Тв.: Бальшавiзм i дробнабуржуазныя партыi ў рэвалюцыi 1905 г. ў Беларусi. Мн., 1931; Што дала рабочым i сялянам Кастрычнiцкая рэвалюцыя i Савецкая ўлада. Мн., 1934; Контрѓрэвалюцыйная роля Бунда ў Акцябрскай рэвалюцыi // Бальшавiк Беларусi. 1934, ? 19.
  Лiт.: Возвращенные имена; ЭГБ, т. 5.
  
  ПРАКУЛЕВIЧ Уладзiмiр Мiхайлавiч [снеж. 1887, в. Красналукi Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Чашнiцкi р-н Вiцебскай вобл. - 20.8.1938, Свярдлоўская вобл., НКВД], палiт. дзеяч, публiцыст, журналiст, юрыст. У 1912 скончыў Маскоўскi ун-т. Падчас вучобы быў сакратаром марксiсцкага час. 'Возрождение', загадчыкам аддзела хронiкi ў газ. 'Копейка'. З 1912 працаваў у Мiнскай казённай палаце, з 1914 у Мiнскiм акруговым судзе. З пачаткам 1-й сусветнай вайны эвакуiраваўся ў Маскву. Вярнуўся ў Мiнск у лiп. 1917. У 1918 абраны старшынёй Слуцкага з'езда мiравых суддзяў. У 1919-20 мiравы суддзя мяст. Вызна (цяпер Чырвоная Слабада). Адзiн з кiраўнiкоў Слуцкага збройнага чыну 1920. У 1921 выехаў у Вiльню. У 1922 у лiку 33 бел. дзеячаў высланы польскiмi ўладамi з Вiльнi; пераехаў у Каўнас. Са жн. 1923 дзяржаўны сакратар урада БНР на чале з А.Цвiкевiчам, разам з якiм пераѓехаў у Прагу. З мая 1926 жыў у БССР. Працаваў у Дзяржаўнай бiблiятэцы БССР; быў сакратаром бiблiяграфiчнай камiсii Iнбелкульта i БелАН. Арыштаваны ДПУ БССР 19.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. Пастановай Калегii АДПУ СССР ад 10.4.1932 сасланы на 5 гадоў у Перм. Зноў арыштаваны УНКВД па Свярдлоўѓскай вобл. 9.1.1938 i 10.7.1938 прыгавораны да расстрэлу. Па першым прыгаворы рэабiлiтаваны 10.6.1988; па другiм - 26.4.1989.
  Тв.: Слуцкое восстание (ноябрь-декабрь 1920 г.) // Нёман. 1996, ? 4.
  Лiт.: Возвращенные имена; ЭГБ, т. 5.
  
  ПРАТАСЕНЯ Рыгор Iванавiч [1.12.1899, в. Сеннiца Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. - 29.10.1937, Мiнск, НКВД], аграхiмiк. У 1932-33 працаваў нам. дырэктара Iнстытута аграглебазнаўства БелАН. У снеж. 1933 выключаны з КП(б)Б, потым працаваў старшым навуковым супрацоўнiкам, загадчыкам аддзела Iнстытута аграглебазнаўства. Арыштаваны 26.11.1936. Ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 28.10.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 22.8.1957.
  Лiт.: Возвращенные имена.
  
  ПРОЗАР Кароль [памiж 1759 i 1761 - 1.11.1841], дзяржаўны i ваенны дзеяч. Тытулаваў сябе графам на Хойнiках (Оўруцкi пав.) i Астраѓглядавiчах (Рэчыцкi пав.). У ВКЛ быў вялiкiм абозным (1787-94), маршалкам Трыбунала (1787). Падчас паўстання 1794 прызначаны Т.Касцюшкам генерал-маёрам i начальнiкам узброеных сiл на Украiне, Палессi i анексаванай Расiяй частцы Беларусi. 18.7.1794 прызначаны нам. радцы Найвышэйшай нацыянальнай рады, яму падпарадкоўвалася Цэнтральная дэпутацыя ВКЛ. Знаходзiўся ў Вiльнi. Пасля падаўлення паўстання ў эмiграцыi. Прыехаў у Расiю ў 1802. У 1812 падтрымаў Напалеона i ўвайшоў у склад Часовага ўрада ВКЛ, быў старшынёй яго Скарбовага камiтэта. З адступленнем французскага войска зноў выехаў у эмiграцыю. Вярнуўся на Радзiму пасля царскага манiфеста ад 30.8.1814. З 1821 у Патрыятычным таварыстве. Арыштаваны ў 1826 па справе дзекабрыстаў. Выѓзвалены ў 1829.
  Лiт.: Iwaszkiewicz J. Litwa w roku 1812. Kraków-Warszawa, 1912; PSB; ЭГБ, т. 5.
  
  ПРУДНIКАЎ Алесь [Аляксандр Трафiмавiч; псеўданiм: Ал. Усходнi; 1(14).4.1910, в. Стары Дзедзiн Клiмавiцкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Клiмавiцкi р-н Магiлёўскай вобл. - 5.8.1941, Карэльская АССР], паэт, журналiст. Стрыечны брат П.Пруднiкава. З 1929 вучыўся ў Магiлёўскiм педтэхнiкуме. З 1930 жыў у Мiнску; працаваў рабочым. Друкаваўся з 1930. З 1931 стыльрэдактар Белдзяржвыдавецтва, рэпарцёр БелТА. У 1932 паступiў на творчае аддзяленне лiтаратурнага ф-та МВПI. Арыштаваны 16.3.1933. Вызвалены ў жн. 1933. У 1933-35 служыў у Чырвонай Армii. У 1935-36 супрацоўнiк клiмавiцкай раённай газ. 'Камуна'. Вучыўся на лiтаратурным ф-це Ленiнѓградскага настаўнiцкага iнстытута (1936-38). Настаўнiчаў у Пятроўскiм р-не Карэльскай АССР. Адначасова завочна вучыўся на фiлалагiчным ф-це Карэльскага ун-та. З першых дзён вайны ў апалчэннi; быў начальнiкам разведкi знiшчальнага батальёна. Трапiў у палон. Пасля катаванняў павешаны фашыстамi.
  Тв.: Зямныя зоры: Паэма. Мн., 1932; 'Ноч глухая...'; Звiняць абшары; Абрабаваны Стронг: [Вершы] // Крывёю сэрца. Мн., 1967.
  Лiт.: Гардзiцкi А. 'Каб тварыць другому пакаленню...' // ЛiМ. 1980, 25 крас.; Пруднiкаў П. Недапетая песня // ЛiМ. 1967, 13 чэрв.; Яго ж. Яго забыць нельга: Успамiны // Дзень паэзii - 71. Мн., 1971; Бельскi А. Зацвiтала маладая пара паэзii. ЛiМ. 2001. 3 жн.
  
  ПРУДНIКАЎ Павел Iванавiч [псеўданiмы: П.Буравей; Паўлюк Буравей; 1(14).7.1911, в. Стары Дзедзiн Клiмавiцкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Клiмавiцкi р-н Магiлёўскай вобл. - 16.3.2000, Мiнск], паэт, празаiк. Стрыечны брат А.Пруднiкава. У школьныя гады быў юнкарам газ. 'Пiянер Беларусi', 'Чырвоная змена', 'Беларуская вёска', 'Комсомольская правда', 'Крестьянѓская газета', 'Беднота', 'Ленинские искры'. У 1930 пасля сканчэння школы паехаў у Данбас; працаваў шахцёрам. Вярнуўся ў Беларусь. Быў рабочым; потым у рэдакцыях газ. 'Беларуская вёска', 'Савецкая Беларусь', карэктарам у друкарнях, рэпарцёрам у БелТА. Пасля супрацоўнiк рэдакцыi клiмавiцкай раённай газеты 'Камунар'. У 1932 выйшла першая кнiга ягоных вершаў 'Песнi грузчыкаў' (з Я.Субачам). У вер. 1932 - студэнт Ленiнѓградскага iнстытута замежных моў; з 1933 студэнт Ленiнградскага педiнстытута. Пасля яго сканчэння ў 1937 стаў аспiрантам Iнстытута славяназнаўства АН СССР. Арыштаваны 11.8.1937. Этапаваны ў Бурацкую АССР, затым у Iркуцк, Омскую вобл., Краснаярскi край. У канцлагерах i ссылках знаходзiўся да 1945. З 1946 настаўнiчаў у розных школах Смаленскай вобл. З 1952 выкладчык мовы, лiтаратуры i гiсторыi Слабадской СШ Браслаўскага р-на Вiцебскай вобл. Зноў пачаў друкавацца ў 1959. У 1968-71 старшы рэдактар час. 'Служба быту Беларусi'. Член СП Беларусi з 1971. Значнае месца ў творчасцi П. заняла тэма сталiнскiх рэпрэсiй: паэма 'Таймыр' напiсана ў 1975-87, аповесцi 'Яжовыя рукавiцы' (1989), 'Пекла' (1991); дарожны нарыс 'Па знаёмых пякучых сцежках', напiсаны пасля наведвання мясцiн зняволення ў ваколiцах Улан-Удэ. Заслужаны работнiк культуры Беларусi (1992).
  Тв.: Мая магiстраль; Выбр.: Вершы, успамiны. Мн., 1981; Крынiцы: Выбр.: Вершы i паэмы. Мн., 1991; Далёкае, але не забытае: Успамiны. Мн., 1988; За калючым дротам: Аповесцi. Мн., 1993.
  Лiт.: Кобрын У. Не стукайся, старасць, у дзверы // Мiнская праўда. 1981, 15 лiп.; Снегiн В. 'Нягучная песня мая...' // Чырвоная змена. 1981, 14 лiп.; Старавыбарны П. Голас сэрца // Настаўнiцкая газета. 1971, 7 лiп.; Маракоў Л. Пад страхам усё жыццё // Голас Радзiмы. 1999. 29 снеж.
  
  ПРЫБЫТКОЎСКI Уладзiмiр [псеўданiм: Прыбытак Лад;? - 1941 ?, каля Брэста ?], лiтаратурны крытык, паэт. З 1926 належаў да Аршанѓскай фiлii 'Маладняка', з канца 1927 - да 'Лiтаратурна-мастацкай камуны'. У другой палове 1920-х г. быў членам лiтаратурнага гуртка пры Беларускай сельскагаспадарчай акадэмii (Горкi). Першы верш апублiкаваў у 1926 у час. 'Аршанскi маладняк'. Пiсаў рэцэнзii на творы бел. аўтараў. Публiкаваўся ў час. 'Росквiт' (1928). Арыштаваны ў 1933 (?). Паводле сведчання (успамiнаў) Ю.Гаўрука, загiнуў на пачатку вайны пад Брэстам.
  Лiт.: Маракоў Л. Не стаяў на раздарожжы. // ЛiМ. 1999. 23 крас.; Кандыбовiч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусi. Мн., 2000.
  
  ПРЫТЫЦКI Сяргей Восiпавiч [19.1(1.2).1913, в. Гаркавiчы Саколкаўскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - 13.6.1971, Мiнск], дзяржаўны i палiт. дзеяч, публiцыст, мемуарыст. З 1931 сакратар Крынкаўскага раённага, потым Гродзенскага акруговага камiтэтаў КСМЗБ. Першы раз арыштаваны ў 1933. У 1933-34 член Слонiмскага акруговага камiтэта КСМЗБ. Кiраваў забастоўкамi лясных рабочых. У 1934-35 вучыўся ў партыйнай школе КПЗБ у Мiнску. З 1935 сакратар Слонiмскага акруговага камiтэта КСМЗБ. 7.1.1936 у Вiленскiм акруговым судзе падчас судовага працэсу над 17 рэвалюцыйнымi дзеячамi страляў у правакатара; пры арышце сам быў цяжка паранены. У чэрв. 1936 прыгавораны да пакарання смерцю. Прысуд выклiкаў шматлiкiя акцыi пратэсту i кампанiю салiдарнасцi ў многiх краiнах свету. Смяротны прысуд быў заменены пажыццёвым турэмным зняволеннем. Вызвалены з турмы ў вер. 1939. У 1939-41 нам. старшынi Беластоцкага аблвыканкама. У чэрв.-жн. 1941 удзельнiчаў у стварэннi абарончых збудаванняў вакол Магiлёва, у фармiраваннi народнага апалчэння ў Гомелi. Са жн. 1941 на фронце. У 1942-44 другi сакратар ЦК ЛКСМБ. У 1949-52 i ў 1953-62 першы сакратар Гродзенскага, Баранавiцкага, Маладзечанскага, Мiнскага абкамаў КПБ. У 1962-68 сакратар ЦК КПБ, нам. старшынi Савета Мiнiстраў БССР. З 1968 старшыня Прэзiдыума Вярхоўнага Савета БССР. Пахаваны на Усх. могiлках. Iмем П. названы вулiцы ў Мiнску, Гродне, Баранавiчах, Маладзечне. Факты з падпольнай дзейнасцi П. ў Зах. Беларусi паслужылi дакументальнай асновай для стварэння кiнастужкi 'Чырвонае лiсце'.
  Тв.: У iмя шчасця працоўнага народа // У суровыя гады падполля. Мн., 1958; Партызанскi рух на Гродзеншчыне // Партызанская барацьба беларускага народа ў гады Вялiкай Айчыннай вайны. Мн., 1959; Верные помощники партии. М., 1962; Дружба, скрепленная кровью // Коммунист Белоруссии. 1964, ? 7; Этого требует жизнь. Мн., 1966; По заданию партии // Годы испытаний и мужества. Мн., 1973; Жизнь, отданная народу: Статьи и речи С.О.Притыцкого, документы и воспоминания о нем. Мн., 1978; Три выстрела в суде // Беларуская думка. 1998, ? 10.
  Лiт.: С.О.Притыцкий: Фотоальбом. Мн., 1976; Чагiна Л. Жыццё, аддадзенае народу. Мн., 1987.
  
  ПУЧКАР-ХМЯЛЕЎСКI Адам Янавiч [24.12.1891, мяст. Iвянец Мiнскага пав., цяпер Валожынскi р-н Мiнскай вобл. - 1.9.1938, ГУЛАГ], рыма-каталiцкi святар, грамадскi i культурны дзеяч. У жн. 1903 - 4.6.1911 вучыўся ў Мiнскiм рэальным вучылiшчы. У 1911-16 вучыўся ў Магiлёўскай духоўнай каталiцкай семiнарыi ў Пецярбургу, дзе далучыўся да бел. нацыянальнага руху. Пасвечаны ў святары ў 1916. Быў прызначаны вiкарыем ў Бабруйскi касцёл. Пазней служыў у рыма-каталiцкай парафii ў Iркуцку. Арыштаваны ЧК ў 1920. Знаходзiўся ў групе закладнiкаў, якая па дамоўленасцi памiж польскiм i савецкiм урадамi рыхтавалася да выезду ў Польшчу. З 1922 у Мiнску, святар у касцёле св. Сымона i Алены. Потым служыў у парафiях мяст. Койданава, Заслаўя, Воўчкавiч. У 1926 на з'ездзе каталiцкiх святароў б. Мiнскай губ. выступiў з прапановай утварэння каталiцкай дыяцэзii на чале з бел. бiскупам, падпарадкаваным непасрэдна Ватыкану, а не польскай iерархii. З 1929 пробашч Мiнскага кафедральнага касцёла. Арыштаваны ДПУ БССР 26.6.1933 (паводле iншых крынiц - 3.8.1933). Прыгавораны да 10 гадоў лагераў. З вер. 1934 знаходзiўѓся на Салаўках. У 1938 прыгавораны да расстрэлу.
  Лiт.: Гарбiнскi БРД; Dzwonkowski R. Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR, 1917-1937: Martyrologium. Lublin, 1998.
  
  ПУШЧА Язэп [сапр.: Плашчынскi Iосiф Паўлавiч; iншыя псеўданiмы: Л.Кудзер; Язэп Кудзер; Лясун; Пушча; А.Пушча; Л.Трыер; 7(20).5.1902, в. Каралiшчавiчы Мiнскага пав. Мiнскай губ., цяпер Мiнскi р-н - 14.9.1964, Мiнск], паэт, крытык, перакладчык. З 1918 да жн. 1921 вучыўся ў Мiнскiм рэальным вучылiшчы. У 1921-22 быў слухачом курсаў беларусазнаўства Наркамасветы БССР. Лiтаратурную дзейнасць пачаў у 1922 з публiкацыi апавяданняў. У 1923 быў адным з заснавальѓнiкаў лiтаратурнага аб'яднання 'Маладняк', пазней - 'Узвышша'. На працягу 1925-30 выдаў некалькi паэтычных кнiг. У 1925-27 вучыўся на педагагiчным ф-це БДУ. Увосень 1927 перавёўся ў Ленiнградскi ун-т. На чацвёртым курсе пакiнуў вучобу; вярнуўся ў Мiнск, працаваў стыльрэдактарам у Белдзяржвыдавецтве. Арыштаваны ДПУ БССР 25.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. Пастановай Калегii АДПУ СССР ад 10.4.1931 прыгавораны да 5 гадоў высылкi. Накiраваны ў Шадрынск на Урале. У 1937-41 жыў у Мурамскiм р-не Уладзiмiрскай вобл., настаўнiчаў. У гады вайны на фронце. Пасля зноў у Мурамскiм р-не. Рэабiлiтаваны 30.1.1956. Вярнуўся з сям'ёй у Беларусь у 1958. Член СП Беларусi з 1958. Асобныя творы П. пакладзены на музыку. Да апошнiх дзён жыў у Мiнску. Пахаваны ў Каралiшчавiчах.
  Тв.: Ранiца рыкае. Мн., 1925; Людвiся: Вершы i паэма. Мн., 1968; Зб. тв.: У 2 т. Мн., 1993- 94.
  Лiт.: Грахоўскi С. Запозненыя сустрэчы: (Успамiны) // Грахоўскi С. Так i было. Мн., 1986; Шушкевiч С. Над труною паэта // Шушкевiч С. Выбр. тв: У 2 т. Мн., 1978. Т. 2; Ярош М. З кагорты першапраходцаў // Полымя. 1983, ? 8; Мiхнюк У. Адысея Язэпа Пушчы: [Паказаннi рэпрэсаванага пiсьменнiка] // ЛiМ. 1992, 23 кастр.; Возвращенные имена; БП, т. 5.
  
  ПЯКАРСКI Эдуард Карлавiч [13(25).10.1858, фальварак Пятровiчы Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Смалявiцкi р-н Мiнскай вобл. - 29.6.1934, Ленiнград], географ, лiнгвiст, этнограф. З сям'i арандатара. Вучыўся ў Мазырскай, Мiнскай i Чарнiгаўскай гiмназiях; у 1877-78 у Харкаўскiм ветэрынарным iнстытуце. У снеж. 1878 за ўдзел у народнiцкiм руху выключаны з iнстытута i прыгавораны да 5 гадоў адмiнiстрацыйнай ссылкi ў Архангельскую губ. Але прысуд не быў выкананы, таму што П. скрыўся ад палiцыi, пад чужым прозвiшчам паехаў у Тамбоўѓскую губ., дзе працаваў валасным пiсарам. 24.12.1879 арыштаваны ў Маскве i заключаны ў Бутырскую турму. Асуджаны на 15 гадоў катаргi. Потым катаргу замянiлi на пасяленне ў Якуцii. Там пачаў складаць якуцка-рускi i руска-якуцкi слоўнiкi. У 1894-96 удзельнiк экспедыцый Усх.-Сiбiрскага аддзялення Рускага геаграфiчнага таварыства. У 1903 браў удзел у Аяна-Нельканскай экспедыцыi. З 1905 жыў у Пецярбургу. У 1914-17 сакратар аддзялення этнаграфii Рускага геаграфiчнага таварыства. Рэдагаваў час. 'Живая старина'. Працаваў у Iнстытуце ўсходазнаўства АН СССР. Адзiн з аўтараў 'Слоўнiка якуцкай мовы' (вып. 1-13, 1907-30). Аўтар многiх прац па этнаграфii, лiнгвiстыцы, фалькларыстыцы, геаграфii. Член-карэспандэнт АН СССР з 1927, ганаровы акадэмiк з 1931.
  Лiт.: Э.К.Пекарский: (К 100 летию со дня рождения). Якутск, 1958; Оконешников Е.И. Э.К.Пекарский как лексикограф. Новосибирск, 1982; Грыцкевiч В. Эдуард Пякарскi: Бiяграфiчны нарыс. Мн., 1989.
  
  ПЯНТКОЎСКI Вацлаў [1902 - 1991], рыма-каталiцкi святар, стваральнiк нелегальнай каталiцкай духоўнай семiнарыi. У мiжваенны перыяд вучыўся ў Рыме, пасля вяртання ў Беларусь быў прэфектам Навагрудскай гiмназii iмя А.Мiцкевiча. Пасля 2-й сусветнай вайны прызначаны пробашчам касцёла ў в. Мядзведзiчы Ляхавiцкага р-на Брэсцкай вобл., выконваў абавязкi Генеральнага вiкарыя Пiнскай каталiцкай дыяцэзii. У 1950 арыштаваны i сасланы ў казахстанскiя лагеры. Паводле абвiнавачання, заклiкаў сялян не ўступаць у калгас. У Казахстане працягваў праводзiць службы для католiкаў, якiя знаходзiлiся ў зняволеннi. Падчас 'хрушчоўскай адлiгi' вярнуўся ў парафiю ў в. Мядзведзiчы. У 1970-х г. у сваiм доме адкрыў без дазволу ўлад семiнарыю. П. выкладаў гiсторыю касцёла, кананiчнае права, этыку, замежныя мовы i фiласофiю. Семiнарыя была добра заканспiравана. Некаторыя слухачы ўладкоўвалiся на працу, таму савецкiм органам было цяжка 'падвесцi' iх пад крымiнальны артыкул аб ухiленнi ад працы. Праз пэўны час у в. Мядзведзiчы прыязджалi ксяндзы i экзаменавалi слухачоў. Выпускнiкi праходзiлi нават практыку ў парафiях. Потым яны давучвалiся ў Рызе i Каўнасе або таемна пасвячалiся ў капланства.
  Лiт.: Толочко М. Цветы на могилу священника // Советѓская Белоруссия. 1992. 11 лют.; Глябовiч А. Касьцёл у няволi // Спадчына. 1994, ? 1-2; Канфесii на Беларусi [канец XVIII-XX ст.]. Мн., 1998; Гардзiенка А. Вацлаў Пянткоўѓскi // Дэмакратычная апазыцыя.
  
  ПЯРЛОВIЧ Самсон [13.8.1923, в. Католышы на Навагрудчыне - 14.12.2001, Навагрудак], паэт, удзельнiк навагрудскага патрыятычнага падполля. У часы нямецкай акупацыi быў прымусова вывезены на работы ў Германiю. Пасля вяртання на Бацькаўшчыну супрацоўнiчаў з навагрудскай раённай газетай. У 1947 стаў удзельнiкам антысавецкай бел. падпольнай арганiзацыi 'Саюз вызвалення Беларусi' (СВБ). Быў упаўнаважаным СВБ у Навагрудскiм р-не. Арыштаваны 30.5.1947. Утрымлiваўся ў Баранавiцкай следчай турме 'Крывое кола'. На працэсе, якi праходзiў 29-31.8.1947 у Баранавiчах, асуджаны ваенным трыбуналам на 10 гадоў зняволення з пазнейшай высылкай. Адбываў пакаранне на лесапавале ў лагеры Усць-Вым (Комi АССР), а з 1949 - у спецлагерах Караганды (на будаўнiцтве шахтаў). Вызвалены 3.1.1956. Высылку павiнен быў адбываць у Саранi Карагандзiнскай вобл., але яна была адменена. У Беларусь вярнуўся восенню 1956 i працаваў на заводзе газавай апаратуры ў Навагрудку. На пенсii з 1980. Не рэабiлiтаваны. Пачаў публiкаваць кнiгi сваiх вершаў у 1990-х г.
  Тв.: Бяссмертнiк. Мн., 1994; Заяц на бярозе. Навагрудак, 1995; Чарадзейны агонь. Навагрудак, 1998.
  Лiт.: Супрун В. Самсон Пярловiч // Антысавецкiя рухi.
  
  ПЯТКЕВIЧ Язэп Станiслававiч [15.9.1892, мяст. Лепель Вiцебскай губ., цяпер горад Вiцебѓскай вобл. - 2.9.1937, Комi АССР, ГУЛАГ], рыма-каталiцкi святар, грамадскi i культурны дзеяч. З 1912 вучыўся ў Магiлёўскай духоўнай каталiцкай семiнарыi ў Пецярбургу, дзе далучыўся да бел. нацыянальнага руху. Пасвечаны ў святары ў 1917. У 1920 прызначаны вiкарыем ў парафiю мяст. Койданава. У 1922-23 адмiнiстратар парафii мяст. Бабоўня каля Нясвiжа. З другой паловы 1920-х г. святар у Слуцку, Уздзе, Капылi. Арыштаваны ДПУ БССР у 1933. Прыгавораны да 5 гадоў лагераў; накiраваны ў Комi АССР. Цяжка захварэў у сак. 1935; знаходзiўся ў цэнтральным лагерным шпiталi ў мясцовасцi Вегерска Кем. Зноў арыштаваны ў пачатку 1937. Калегiяй НКВД Комi АССР 2.9.1937 прыгавораны да расстрэлу.
  Лiт.: Гарбiнскi БРД; Dzwonkowski R. Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR, 1917-1937: Martyrologium. Lublin, 1998; Stankievič A. Biełaruski chryścijanski ruch. Vilnia, 1939.
  
  
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"