Моряков Леонид Владимирович : другие произведения.

Я

"Самиздат": [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:

  ЯДВІГІН Ш. [сапр.: Лявіцкі Антон Іванавіч; крыптанім: Я.Ш.; 4.1.1869, маёнтак Добасня Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер в. Добасна Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. - 24.2.1922, Вільня], празаік, драматург, паэт. У 1877-78 быў аддадзены бацькам на вучобу ў Люцінку да адной з дачок В.Дуніна-Марцінкевіча. У 1880-я г. скончыў Мінскую гімназію і вучыўся на медыцынскім ф-це Маскоўскага ун-та. За ўдзел у студэнцкіх хваляваннях у 1890 выключаны з ун-та, арыштаваны, некалькі месяцаў правёў у зняволенні ў Бутырскай турме. У турме адбылася яго першая спроба пяра - пераклаў на бел. мову папулярнае ў той час апавяданне У.Гаршына 'Сігнал'. Вярнуўся на Радзіму, стажыраваўся ў адной з аптэк Мінска, каб здаць экзамен на памочніка аптэкара. Працаваў у мяст. Радашковічы аптэкарам, потым у краме-кааперацыі. У гэты час напісаў драму 'Злодзей', якую ў 1892 спрабаваў паставіць самадзейны радашковіцкі гурток. Але п'еса была забаронена паліцыяй. З 1904 пачаў выступаць у расійскім, польскім, а потым і ў бел. друку. Першым друкаваным мастацкім творам на бел. мове было апавяданне 'Суд', змешчанае ў газ. 'Наша доля' ў вер. 1906. У 1909-10 жыў у Вільні, працаваў сакратаром, загадчыкам літаратурнага аддзела 'Нашай нівы'. У 1910 здзейсніў сваю даўнюю мару - павандраваць пешшу па Беларусі. Прайшоўшы больш за 500 км, у некалькіх нумарах 'Нашай нівы' апублікаваў падарожныя нататкі - 'Лісты з дарогі' (1910), якія сталі значным укладам у станаўленне бел. публіцыстыкі. У 1912 апублікаваў зборнік апавяданняў 'Бярозка', у 1914 - 'Васількі', якія прынеслі яму шырокую вядомасць. Пяру Я. належыць няскончаны раман 'Золата'. У 1913-15 працаваў у газ. 'Беларус', тэхнічным рэдактарам час. 'Саха' ў Мінску. Памёр у Вільні ў шпіталі. Пахаваны на могілках Роса.
  Тв.: Выбр. тв. Мн., 1976.
  Літ.: Ільяшэвіч Х. Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі): Жыццё і літаратурная творчасць. Вільня, 1933; БП, т. 6.
  
  ЯЖОЎСКІ Юзаф [1798-1855], філосаф, удзельѓнік вызваленчага руху. Дакладных звестак пра паходжанне і месца нараджэння не выяўлена. Вучыўся ў Віленскім ун-це, вывучаў філасофію. Адзін з заснавальнікаў (1.10.1817) і на працягу 6 гадоў прэзідэнт Таварыства філаматаў. На сходзе членаў-заснавальнікаў быў зацверджаны варыянт статута, прапанаванага Я., які быў арыентаваны на стварэнне закрытага, нешматлікага таварыства (іншы праект, распрацаваны Т.Занам і А.Міцкевічам, пашыраў сферу дзейнасці таварыства і пераўтвараў яго ў арганізацыю, якая аб'ядноўвала б шырокія колы моладзі). Лісты Я. (у прыватнасці, да А.Міцкевіча) - каштоўная крыніца як для выѓсвятлення філасофскай арыентацыі аўтара, так і для характарыстыкі настрою думак у Вільні ў канцы 1810 - пачатку 1820-х г. У 1823 Таварыства філаматаў было раскрыта ўладамі, Я. арыштавалі.
  Літ.: Мохнач Н.Н. От Просвещения к революционному демократизму. Мн., 1976; Яе ж. Общественно-политическая и эстетическая мысль Белоруссии начала ХІХ в. Мн., 1985; АЗБ.
  
  ЯКУБЧЫК Сямён Міхайлавіч [26.8.1892, в. Калантаі Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Ваўкавыскі р-н Гродзенскай вобл. - 31.5.1938, Мінск, НКВД], гісторык, публіцыст. Скончыў БДУ і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры БелАН; кандыдат гістарычных навук. На пачатку 1930-х г. працаваў у Інстытуце гісторыі БелАН, потым дырэктарам Гістарычнага музея ў Мінску. Арыштаваны 15.9.1937. Прыгавораны 14.10.1937 да расстрэлу. Рэабілітаваны 28.11.1957.
  Літ.: Возвращенные имена.
  
  ЯКШЭВІЧ (ЯКШЭВІЧУС) Аляксандр Іванавіч [2.1.1886, Шаўлі, цяпер Шаўляй, Літва - пасля 1967, Вільнюс], публіцыст. Адзін са стваральнікаў Камуністычнай партыі Літвы. Працаваў у чыгуначных майстэрнях Гомеля, настаўнічаў у Мінску. Наркам шляхоў зносін у Літбеле. У 1931-32 рэдактар газ. 'Raudonasis artojas' у Мінску. Пераклаў на літоўскую мову 'ТВТ' Я.Маўра. На момант арышту (26.11.1936) працаваў настаўнікам у СШ ? 1 Мінска. 5.10.1937 асуджаны на 10 гадоў лагераў. Пакаранне адбываў разам з паэтам С.Шушкевічам. Пасля вайны жыў у Вільнюсе. Рэабілітаваны 29.12.1954.
  Літ.: Шармайтис Л. Ветеран революционного движения в Литве // Советская Литва. 1966, 14 янв.; Маракоў Л. Выѓнішчэнне, або Пяць хваляў арыштаў беларускіх літаратараў // ЛіМ. 1999, 10 снеж.
  
  ЯЛЕНСКІ Іосіф Міхайлавіч [у манастве Аляксей; 1756 - 23.3.1813, Суздаль], публіцыст, рэвалюцыянер. Прадаў фамільны маёнтак Малыя Прудкі ў Мазырскім пав. Служыў у Гродне ў падѓскарбія ВКЛ Антонія Тызенгаўза. Працаваў каморнікам на Полаччыне. Адтуль выехаў у Пецярбург, куды прыбыў 5.10.1792. Арыштаваны па даносе вясной 1794. Падчас вобыску ў яго знайшлі тры рукапісы, напісаныя па-польску. У першым, створаным у форме маніфеста караля Рэчы Паспалітай, абвяшчалася ліквідацыя прыгоннага права і саслоўных шляхецкіх прывілеяў. Маніфест дапаўняўся 'Прысягай караля', быццам бы зацверджанай самім народам, дзе загадвалася 'спаліць у агні паперы', якія замацоўвалі юрыдычныя правы на зямлю паноў. Сярод канфіскаваных папераў была незакончаная 'Адозва да народа - агульных саѓбраццяў нашых', дзе намалявана жудасная карціна жыцця паднявольнага сялянства. Аўтар заклікаў сялян аб'яднацца з дробнай шляхтай і разам змагацца супраць магнатаў. Кацярына ІІ пазнаёміѓлася з рукапісамі і знайшла ў іх 'французскую заразу'. Спрабуючы ўратаваць сваё жыццё, у маі 1794 Я. папрасіў перахрысціць яго ў праваслаўе і саслаць у манастыр. Атрымаў новае імя Аляксей і 26.9.1794 прыбыў на Салаўкі. У ссылцы стаў блізкі да стараабрадства. Пасля смерці Кацярыны ІІ і ўступлення на трон Паўла І Я. 26.6.1797 перадаў салавецкаму архімандрыту Іоне сшытак на пяці старонках пад назвай 'Благовесть к Исраилю Российскому', быццам бы атрыманым ад нейкага камердынера. У тэксце, напісаным у выглядзе гістарычнага нарыса развіцця Расіі, аўтар бічаваў прыгонны лад, апісваў бяспраўнае становішча сялян у імперыі. Я. распрацаваў тэкст 'Царскай прысягі', у якой цар адмяняў усе дваранскія званні. Пра тэкст Я. паведамілі Паўлу І. Вызвалены з ссылкі ў сак. 1801 пры ўступленні на трон Аляксандра І. Пасля ванѓдраванняў па прыбалтыйскіх губ. змешчаны ў Аляксандра-Неўскую лаўру ў Пецярбургу. Далучыўся да секты скапцоў. За гэта 24.8.1804 высланы ў Суздальскі Спаса-Еўфіміеў манастыр, дзе і памёр.
  Літ.: Пругавин А. В казематах. СПб., 1909. С. 206; Фруменков Г. Из истории ссылки в Соловецкий монастырь в XVIII в. Архангельск, 1963. С. 72-80; Мальдзіс, На скрыжаванні... С. 299-303.
  
  ЯНУШКЕВІЧ Адольф Міхал Валяр'ян Юліян [9.6.1803, Нясвіж - 6(18).6.1857, маёнтак Дзягільня Мінскага пав. Мінскай губ., цяпер в. Дзягільна Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.], падарожнік, пісьменнік. Пісаў на польскай мове. Вучыўся ў дамініканскай школе ў Нясвіжы. У 1823 скончыў філалагічны ф-т Віленскага ун-та. Быў членам Таварыства блакітных, блізкага да філарэтаў. У студэнцкія гады пісаў па-польску вершы ў сентыментальнай стылістыцы (дума 'Мелітон і Эвеліна', 1821). У 1823-26 жыў у Камянцы, быў дэпутатам цывільнай палаты ў Галоўным судзе. Шмат падарожнічаў па Еўропе; сустракаўся з А.Міцѓкевічам, Ю.Славацкім, І.Гётэ. Вярнуўся на Радзіму ў 1830. Узяў удзел у паўстанні 1830-31; быў адным з кіраўнікоў паўстанцкага легіёна. Арыштаваны ў сак. 1831. У 1832 сасланы ў Сібір. У ссылцы пераклаў 'Гісторыю заваявання Англіі нарманамі' А.Цьера. Падарожнічаў па Сібіры, Казахстане, Кіргізіі. Вярнуўся ў Беларусь у 1856; пасяліўся ў родавым маёнтку Дзягільня. Яго падарожныя нататкі сабраў брат Яўстафій, апублікаваў Ф.Вратноўскі пад назвай 'Жыццё Адольфа Янушкевіча і яго лісты з кіргізскіх стэпаў' (Парыж. 1861. Кн. 1-2). Паслужыў прататыпам рэвалюцыянера Адольфа ў паэме А.Міцкевіча 'Дзяды'.
  Тв.: Рус. пер.: Дневники и письма из путешествия по казахским степям. Алма-Ата, 1966.
  Літ.: Мальдзіс А. Падарожжа ў ХІХ стагоддзе. Мн., 1969; АЗБ.
  
  ЯРАШЭВІЧ Ніканор [1887 ? - 1937, НКВД], навуковец, грамадскі дзеяч. Арыштаваны ў 1921 ў Мінску. Высланы з Беларусі, жыў у Ташкенце. Паўторна арыштаваны ў 1937.
  Літ.: Гесь А. 'Выслаць за межы Беларусі...' // Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў ХХ ст. Мн., 1998. С. 28; Міцкевіч Д. Любіць і помніць. Успамінае сын Якуба Коласа. Мн., 2000. С. 109.
  
  ЯРАШЧУК Еўдакім Лявонцевіч [1898, в. Трышын Брэст-Літоўскага пав. Гродзенскай губ., цяпер у межах Брэста - ?], аграном. У 1921-24 вучыўся ў Ціміразеўскай сельгасакадэміі. Пасля яе сканчэння працаваў у Белсельгасбанку, затым з лют. 1927 па дзень арышту вучоным спецыялістам у Беларускім навукова-даследчым інстытуце сельскай гаспадаркі. Арыштаваны ДПУ БССР 18.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусі'. 10.4.1931 асуѓджаны на 5 гадоў высылкі і этапаваны ў Астрахань. 9.12.1935 вызвалены. Рэабілітаваны 15.11.1957. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: НАРБ, ІКР.
  
  ЯРЭМІЧ Фабіян [20.1.1891, в. Дулеўцы Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Ваўкавыскі р-н Гродзенскай вобл. - 26.6.1958, Вільня], паліт. дзеяч, рэдактар. Удзельнік 1-га Усебеларускага з'езда ў снеж. 1917 у Мінску. У 1922-28 быў дэпутатам польскага сейма. Належаў да правага крыла нацыянальна-вызваленчага руху Зах. Беларусі. Разам з В.Рагулем стварыў у Вільні партыю 'Беларускі сялянскі саюз' (1925-28), быў членам БНК, рэдагаваў газ. 'Сялянская ніва'. За паліт. дзейнасць пераследаваўся польскімі ўладамі, арыштоўваўся. У гады 2-й сусветнай вайны знаходзіўся на акупаванай немцамі тэрыторыі, працаваў у грамадзянскай адміністрацыі Мінска і Барысава. Удзельнічаў у II Усебеларускім канѓгрэсе (1944). У другой палове 1940-х - першай палове 1950-х г. знаходзіўся ў папраўча-працоўным лагеры.
  Тв.: Прамовы дэпутатаў беларускага пасольскага клюбу ў Польскім сойме. Вільня, 1924.
  Літ.: Платонаў Р. Перед крутым поворотом: Тенденции в политической и духовной жизни Беларуси (1925-1928): Отражение времени в архивных документах. Мн., 2001; Ёрш С. 'Дзядзька Ярэміч': 10 гадоў ГУЛАГу за патрыятызм//Наша слова, 1995, 19 крас.
  
  ЯСТРЖЭМБСКІ Ян Фердынанд [Jastrzębski; Іван Львовіч; 1814, Рэчыцкі пав. Мінскай губ. - пасля 1883, Рэчыцкі пав. Магілёўскай губ.], эканаміст, рэвалюцыянер-петрашэвец, мемуарыст. Вучыўся ў базыльянскай школе ў Оўручы (Украіна), потым у Віленскай гімназіі. Стаў студэнтам Віленскага ун-та, быў арыштаваны (23.4.1839); у 1841 скончыў Харкаўскі ун-т. У 1843 пасяліўся ў Санкт-Пецярбургу. Выкладаў палітѓэканомію і статыстыку ў Інстытуце корпуса інжынераў шляхоў зносін і ў Тэхналагічным інстытуце. З восені 1848 удзельнік гуртка петрашэўцаў - групы маладых утапічных сацыялістаў, якія імкнуліся да перабудовы самаўладнай і прыгонніцкай Расіі. На сходах гуртка чытаў лекцыі па палітэканоміі. Не прымаў сістэму камунізму, якая адмаўляла ўсякую ўласнасць. Арыштаваны 2.5.1848; зняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасці. 3.1.1850 прыгавораны да смяротнай кары, але ў той жа дзень паводле царскай канфірмацыі на Сямёнаўскім пляцы пакаранне заменена на 6 гадоў катаргі. Сасланы ў Табольскую губ. У 1857 атрымаў дазвол вярнуцца на Радзіму. Да 1872 знаходзіўся пад наглядам паліцыі. У канцы 1850-х г. як інжынер удзельнічаў у будаўніцтве шашы Масква - Варшава на тэрыторыі Магілёўскай губ. Пакінуў мемуары.
  Тв.: Мемуары петрашевца // Минувшие годы. 1908, ? 1.
  Літ.: Бусько В.Н. Экономическая мысль Белоруссии середины XIX - начала XX в.: Очерки. Мн., 1990; PSB, z. 48; АЗБ.
  
  ЯТАЎТ Максіміліян [Jatowt Maksymilian; псеўданім: Якуб Гардон / Jakub Gordon; паміж 1823 і 1827 - 27.11.1895, Львоў], падарожнік, мемуарыст. Паходзіў з дробнай бел.-літоўскай шляхты. Скончыў рэальную гімназію ў Варшаве. Член канспіратыўнага 'Саюза польскага народа', за ўдзел у якім у 1845 арыштаваны. Прыгавораны да салдацкай службы ў глыбіні Расіі. У Дубне збег з-пад канвоя ў Галіцыю, адтуль у Сілезію. У вер. 1845 спаткаўся з Ц.Норвідам, які дапамог яму з пашпартам і грашыма. У 1846-47 падарожнічаў па Германіі, Альпах, Італіі. З 1847 у Парыжы, дзе працаваў у канцылярыі А.Чартарыйскага. Пасля пачатку ў лют. 1848 рэвалюцыі ў Парыжы выехаў у Кракаў. Па дарозе неабачліва пераехаў мяжу Каралеўства Польскага (у складзе Расійскай імперыі). Арыштаваны; зняволены ў Варшаўскай цытадэлі. Высланы салдатам на Урал. Служыў ва Уральску і ў Арэнбургу, дзе ў 1855 арганізаваў кампанію скаргаў супраць губернатара. У 1855 атрымаў царскую амністыю, вызвалены з штрафнога батальёна, накіраваны ў рэгулярную армію на крымскі фронт. Па дарозе сфальсіфікаваў дакументы і збег спачатку ў Германію, потым у ЗША. Тут змяніў прозвішча на Гардон, якім паслугоўваўся да канца жыцця. Прыгоды ў Расіі і Амерыцы натхнілі яго напісаць мемуары і падарожныя нататкі. Першую кнігу 'Масква' апублікаваў па-польску і па-французску ў 1861. Адначасова пачаў пісаць у часопісы ЗША і Еўропы. Вярнуўся ў Еўропу ў 1861; падарожнічаў па Зах. і Паўдн. Еўропе, збіраў матэрыял для наступных твораў, завязваў кантакты з выдаўцамі ў Германіі, Швейцарыі і ў той частцы Польшчы, якая апынулася пад уладай Прусіі. Пасяліўся ў Аўстра-Венгрыі. У Саноку у 1868-69 рэдагаваў двухтыднёвік 'Reforma', у 1871 у Кракаве тыднёвік 'Zagrodа. Tygodnik dla ludu'. Адначасова публікаваўся ў час. 'Sobótka', 'Przegląd Polski', 'Dziennik Litewski', 'Strzechę'. Выдаў яшчэ 4 кнігі ўспамінаў і падарожных нататак; пісаў таксама раманы. Нядобразычлівая крытыка адштурхоўвала ад літаратурнай творчасці, якую спыніў у 1875. Жыў у Львове. З 1872 працаваў архівістам аддзела рахункаў Галіцыйскай краёвай адміністрацыі. Але яго ўспаміны, асабліва з часоў побыту ў Расіі, былі папулярнымі і выходзілі ў нямецкіх, французскіх і чэшскіх перакладах, у польскіх перавыданнях.
  Тв.: Moskwa. Pamiętniki polaka z Korony, obywatela Stanów Zjednoczonych. Lipsk, 1861 (франц. выд. Mes prisons en Russe. Paris, 1861); Przechadzki po Ameryce. Berlin - Paryż, 1866; Podróż do Nowego Orleana. Lipsk, 1867; Obrazki galicyjskie. Lwów, 1869; Gdy się było młоdym. Lipsk, 1871; Grzechy Krystyny, królowej hiszpańskiej. Lwów, 1870; Szkice i ramotki. Lwów, 1870; Turystа z musu. Lwów, 1873.
  Літ.: Janik M. Dzieje polaków na Syberii. Kraków, 1928; PSB, z. 43.
  
  
  
  Маракоў Леанід Уладзіміравіч
  
  Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794-1991.
  Энцыклапедычны даведнік
  Том 2
  Лавіцкі-Ятаўт
  
  Том I:
  Прадмова, біяграфіі і пералік асноўных твораў (калі адшуканы) рэпрэсаваных літаратараў, навукоўцаў, работнікаў асветы, грамадскіх і культурных дзеячаў Беларусі, а таксама літаратура ці іншыя крыніцы інфармацыі пра лёс пакутнікаў (персаналіі на літары А - К).
  
  Том II:
  Біяграфіі і пералік асноўных твораў рэпрэсаваных літаратараў, навукоўцаў, работнікаў асветы, грамадскіх і культурных дзеячаў Беларусі, а таксама літаратура ці іншыя крыніцы інфармацыі пра лёс пакутнікаў (персаналіі на літары Л - Я).
  
  Том III:
  Біяграфіі рэпрэсаваных беларускіх літаратараў, навукоўцаў, работнікаў асветы, грамадскіх і культурных дзеячаў Беларусі, звесткі і факты пра якіх на час выхаду першых двух тамоў не былі ўдакладнены і сістэматызаваны, або наогул адшуканы ў самы апошні момант, а таксама папраўкі і ўдакладненні да персаналіяў I і II тамоў.
  
  
  Карэктары:
  Алег Гардзіенка (беларуская і руская мовы),
  Уладзімір Свяжынскі (літоўская мова),
  Васіль Сёмуха (польская мова),
  Аксана Спрынчан (беларуская і руская мовы)
  Камп'ютэрная вёрстка: Вінцэсь Ліпскі
  
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
Э.Бланк "Пленница чужого мира" О.Копылова "Невеста звездного принца" А.Позин "Меч Тамерлана.Крестьянский сын,дворянская дочь"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"