Моряков Леонид Владимирович : другие произведения.

Г

"Самиздат": [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:

  ГАВАРУШКА Яфім Максімавіч [крыптанім: Я.Г.; 15.10.1911, в. Востраў Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл. - 3.6.1992, Смалявічы Мінскай вобл.], празаік, публіцыст, педагог. Выхоўваўся ў дзіцячым доме ў Бабруйску. У 1935 скончыў МВПІ. Выкладаў бел. мову і літаратуру ў Смалявічах. Арыштаваны 9.12.1936. Асуджаны 2.10.1937 на 6 гадоў паѓзбаўлення волі і 5 гадоў пазбаўлення грамадзянскіх правоў. Пасля вызвалення вярнуўся ў Смалявічы. Рэабілітаваны ў 1955. Працаваў настаўнікам і дырэктарам дзіцячага дома. Уклаў кнігу рэпрэсаванага акадэміка І.Замоціна 'Творы' (Мн., 1991). У апошнія гады жыцця складаў анталогію паэзіі рэѓпрэсаваных паэтаў 'Песня падуладных'. Пахаваны ў Смалявічах.
  Тв.: Калецтва: Апавяданне // Узвышша. 1930, ? 6; На дороге // Советская Отчизна. 1959, ? 6; Колас і Замоцін // Маладосць. 1982, ? 11.
  Літ.: БП, т. 6.
  
  ГАДЛЕЎСКІ Вінцэнт [Вікенцій Іванавіч; 16.11 (паводле іншых звестак 16.12).1888, мяст. Поразава (паводле іншых звестак в. Шурычы) Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Свіслацкі р-н Гродзенскай вобл. - 24.12.1942, Трасцянец пад Мінскам, СД], рыма-каталіцкі святар, публіцыст, перакладчык, выдавец, педагог. У 1912 скончыў Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю, у 1916 - Мітрапалітальную духоўную акадэмію ў Петраѓградзе. Пасвечаны ў святары 3.6.1914. Служыў вікарыем пры кафедральным касцёле ў Мінску. Удзельѓнік 1-га Усебеларускага з'езда 1917. У 1918 уваходзіў у склад Рады БНР. Адзін з заснавальнікаў і лідэраў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Рэдагаваў газ. 'Krynica' (Мінск, 1918). Выкладаў у Нясвіжскай беларускай семінарыі. З 1924 пробашч у мяст. Жодзішкі на Віленшчыне (цяпер Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл.). За актыўную нацыянальна-паліт. дзейнасць арыштоўваўся польскімі ўладамі 25.6.1925 (зняволены ў віленѓскай турме Лукішкі), 30.9.1925. 1.3.1926 асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі (зняволенне заменена штрафам). Арыштаваны ў сак. 1927; асуджаны на 2 гады зняволення, якія адбыў у Макатоўскай турме ў Варшаве. З 1929 жыў у Вільні. Адзін з заснавальнікаў Беларускага каталіцкага выдавецтва ў Вільні. Пераклаў на бел. мову Новы Запавет (выдадзены ў Вільні, 1939). У 1936 выйшаў з БХД, заснаваў арганізацыю 'Беларускі Нацыянальны Фронт', да 1939 выдаваў газ. 'Беларускі фронт', у якой выѓступаў як публіцыст. З пачаткам 2-й сусветнай вайны пераехаў у Каўнас, у 1940 - у Варшаву, дзе арганізаваў легальны 'Беларускі Нацыянальны Фронт' як прыкрыццё падпольных структур. Заѓснавальнік Беларускай Незалежніцкай Партыі. У чэрв. 1941 увайшоў у склад створанага ў Берліне Беларускага нацыянальнага цэнтра. З вер. 1941 у Мінску; галоўны школьны інспектар пры Генеральным камісарыяце Беларусі, сябра Галоўнай Рады Беларускай Народнай Самапомачы. Ініцыяваў стварэнне падпольнай арганізацыі 'Беларускі Цэнтральны Фронт', якой кіраваў. Спрабаваў заснаваць кіруючы цэнтр Беларускага Рэзыстансу. Арыштаваны СД 24.12.1942 і ў той жа дзень расстраляны ў Трасцянцы.
  Тв.: Публіцыстыка: Патрэба нацыянальнай ідэі // Спадчына. 1993, ? 2.
  Літ.: Брылеўскі У. Мае сустрэчы з ксяндзом Вінцэнтам Гадлеўскім // Беларус (Нью-Йорк). 1980, ? 273; З[алескі ?]. А. Ксёндз Гадлеўскі на фоне гістарычных падзеяў // Бацькаўшчыны. 1965. ? 5; Пануцэвіч В. Кс. Вінцэсь Гадлеўскі - дзяржаўны муж і правадыр народу // Беларуская царква (Чыкага). 1965, ? 28 (перадрук: Спадчына. 1993, ? 3, 5-6); Пякарскі А. Сумная гадавіна (Да дзесятай гадавіна арышту і расстрэлу ксяндза Вінцэнтага Гадлеўскага) // Бацькаўшчына (Мюнхен). 1952, 25 снеж.; Мілаш Ч. Плебісцыт у Жодзішках // Спадчына. 2002, ? 2-3; ЭГБ, т.2; Гарбінскі БРД.
  
  ГАДЫЦКІ-ЦВІРКА Кастусь Мардар'евіч [псеўданім: Габрыэль Эмга; 5(17).4.1880, Мінск - пасля 1931], педагог, публіцыст. У 1898 скончыў Мінскую класічную гімназію, у 1903 - фізіка-матэматычнае аддзяленне Маскоўскага ун-та. У 1903-23 выкладчык Слуцкай гімназіі, Дзвінскага і Мінскага рэальных вучылішчаў, Мінскага настаўніцкага інстытута (з 1920 Мінскі інстытут народнай адукацыі), Мінскіх педагагічнага і політэхнічнага тэхнікумаў, рабфака БДУ. Удзельнік 1-га Усебеларускага з'езда (снеж. 1917, Мінск). У чэрв. 1918 член камісіі БНР па арганізацыі Беларускага ун-та; у кастр. 1918 увайшоў у Беларускі вучыцельскі саюз. Друкаваўся ў 1919 у мінскай газ. 'Звон'. У 1920 ад Інстытута народнай адукацыі абраны ў склад Мінскай камісіі па ўтварэнні БДУ. Выкладаў у БДУ. Удзельнічаў у падрыхтоўцы выдання 'Беларускай навуковай тэрміналогіі' ('Элементарная матэматыка', 1922; 'Слоўнік матэматычнай тэрміналогіі', 1927). У снеж. 1931 па абвінавачанні ў нацыянал-дэмакратызме выключаны з БДУ. Далейшы лёс невядомы.
  Тв.: Дзеці // Звон. 1919, ? 14; Успамін // Звон. 1919, ? 19.
  Літ.: Карский Е.Ф. Белорусы. Т. 3, вып. 3. С. 437; ЭГБ, т. 2.
  
  ГАЙКА Сяргей Андрэевіч [1912, в. Ясвілы Гродзенскай губ. - 11.5.1989, Сібір], стыльрэдактар. У пачатку 1930-х г. вучыўся ў МБПТ разам з Л.Калюгам, Л.Мараковым (брат В.Маракова), С.Асѓтрэйкам, У.Дудзіцкім, М.Кавылём, Ф.Гінтаўтам, У.Сядурам. Пасля сканчэння працаваў у бел. перыядычных выданнях у Мінску. Арыштаваны ДПУ БССР 25.2.1933 па справе 'Беларускай народнай Грамады'. Асуджаны 10.8.1933. Сасланы ў Сібір, дзе і застаўся пасля вызвалення. У 1980-я г. перапісваўся з Я.Брылём. Усё жыццё збіраў кнігі і пакінуў пасля сябе вялікую бібліятэку, якую сваякі пасля яго смерці спалілі. Рэабілітаваны 24.8.1956.
  Кр.: НАРБ, ІКР.
  
  ГАЙЛЕВІЧ Язэп [26.2.1893, в. Дразды Дзісенскага пав. Віленскай губ. - 18.10.1971], рыма-каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч, педагог. У 1913 паступіў у Магілёўскую духоўную каталіцкую семінарыю ў Пецярбургу. З-за падзей 1917-18 у Расіі быў вымушаны перапыніць вучобу. Заняткі прадоўжыў у Мінскай духоўнай каталіѓцкай семінарыі. 29.2.1920 пасвечаны ў святары. У 1920-21 вікарый у мяст. Друя Браслаўскага пав. У 1921-34 адміністратар у Бальбінаве Дзісенскага пав. У 1934-35 вікарый у касцёле Сэрца Ісуса ў Рэзекне (Латвія). У 1935-43 вікарый у касцёле Панны Марыі ў Дзвінску (Даўгаўпілс, Латвія), адначасова выѓкладаў Закон Божы ў бел. школах. Прымаў удзел у культурным і грамадскім жыцці беларусаў Латвіі. У 1943-49 адміністратар касцёла ў Бальбінаве. У 1949 арыштаваны органамі МДБ. Па абвінавачанні ў нацыяналістычнай дзейнасці асуджаны на 10 гадоў лагераў. Да 22.6.1956 знаходзіўся ў лагеры ў Мардовіі. У 1956-59 служыў адміністратарам касцёла ў мясцовасці Рундак (Латвія). У 1959-71 адміністратар касцёла ў Бальбінаве.
  Літ.: Гарбінскі БРД.
  
  ГАЛАВАЧ Платон Раманавіч [5(18).4.1903, в. Пабокавічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. - 29.10.1937, Мінск, НКВД], празаік, рэдактар. У 1922-23 інструктар Барысаўскага павятовага камітэта камсамола, з 1926 загадчык аргаддзела, з 1928 першы сакратар ЦК ЛКСМБ. У 1929-30 нам. наркама асветы БССР. У 1922-23 вучыўся ў Мінскай партшколе, у 1926 скончыў Камуністычны ун-т Беларусі. Быў рэдактарам газ. 'Чырвоная змена', час. 'Маладняк', 'Полымя'. З'яўляўся адным з лідэраў літаратурных аб'яднанняў 'Маладняк' і БелѓАПП. Друкавацца пачаў з 1921. Першае бел. апавяданне 'Загубленае жыццё' апублікавана ў газ. 'Савецкая Беларусь' у 1925. У 1927 выйшла першая кніга апавяданняў 'Дробязі жыцця'. Тэматыка шматлікіх аповесцей, апавяданняў, нарысаў звязана з грамадзянскай вайной і жыццём вёскі. Яго творы карысталіся поспехам, яны перакладаліся на польскую, украінскую, чэшскую, яўрэйскую мовы. Арыштаваны 10.8.1937. Прыгавораны да расстрэлу 28.10.1937 выязной сесіяй Вярхоўнага суда СССР. Рэабілітаваны 28.7.1956. Многія творы засталіся няскончанымі, у тым ліку кніга пра паўстанне 1863-64 і К.Каліноўскага. Імем Г. названы вуліца і завулак у Бабруйску; у 1968 на будынку Гарбацэвіцкай школы Бабруйскага р-на, дзе вучыўся Г., адкрыта мемарыяльная дошка.
  Тв.: Зб. тв.: У 3 т. Мн., 1958. Т. 1. Апавяданні. Нарысы. Артыкулы. Т. 2. Аповесці. Т. 3. Праз гады: Раман; Пісьмы // Полымя. 1963, ? 4; Некалькі слоў пра сябе // Пра час і пра сябе. Мн., 1966; Праз гады. Мн., 1992; Спалох на загонах. Мн., 1996.
  Літ.: Булацкі Р.В., Карніловіч Э.А. Платон Галавач - публіцыст. Мн., 1973; Бугаёў Дз. З кагорты першых // Бугаёў Дз. Талент і праца. Мн., 1979; Каленкович И. Творчество Платона Галавача: (Жанрово-стилевое своеобразие): Автореферат дис. ... канд. филол. н. Мн., 1979; БП, т. 2; ЭГБ, т. 2.
  
  ГАЛАВІНСКІ Аляксандр Кузьміч [кастр. 1886, в. Муравілле Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл. - 1937 ?, Ніжні Ноўгарад, НКВД], грамадска-паліт. дзеяч, рэдактар. У 1912 скончыў Кіеўскі політэхнічны інстытут. Падтрымліваў кантакты з эсэрамі; арыштоўваўся за ўдзел у студэнцкім руху. З 1918 член прэзідыума Кіеўскай беларускай рады, прадстаўнік урада БНР ва Украіне. З канца 1918 у Гродне, дарадца МЗС БНР. У 1919 затрыманы румынскімі ўладамі. З 1921 у Літве, старшыня Беларускай нацыянальнай сувязі, замежнага ЦК БПС-Р (у Каўнасе). Выдаваў час. 'Покліч'. Удзельнічаў у ліквідацыі ўрада БНР на Берлінскай канферэнцыі ў кастр. 1925. У 1927 арыштаваны літоўскімі ўладамі. Пасля вызвалення пераехаў у СССР. Працаваў у ВСНГ БССР. Арыштаваны ДПУ БССР 18.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусі'. Паводле пастановы калегіі ДПУ БССР ад 10.4.1931 сасланы на 5 гадоў у Ніжні Ноўгарад. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 10.6.1988.
  Літ.: ЭГБ, т. 2.
  
  ГАЛАДЗЕД Мікалай Мацвеевіч [9(21).5.1894, с. Стары Крывец Навазыбкаўскага пав. Чарнігаўскай губ., цяпер Навазыбкаўскі р-н Бранскай вобл., Расія - 21.6.1937, Мінск, НКВД], грамадска-паліт. дзеяч, публіцыст. Скончыў рабфак Горы-Горацкага сельскагаспадарчага інстытута. У 1-ю сусветную вайну ў царскай арміі. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны ў Расіі. З 1918 у ВКП(б). У 1918-21 на адміністрацыйнай рабоце ў Навазыбкаўскім пав. У 1921-24 старшыня выканкама Горацкага Савета. З 12.12.1925 2-і сакратар ЦК КП(б)Б; з 7.5.1927 да 30.5.1937 старшыня СНК БССР. Арыштаваны 14.6.1937 у Маскве; накіраваны ў Мінск, дзе ў час допыту ў будынку НКВД выкінуўся з акна 5-га паверха. Рэабілітаваны ў 1956. Яго імем названы вуліца і праезд у Мінску.
  Літ.: Якутов В.Д. Н.М. Голодед: Страницы биографии. Мн., 1981; Страницы истории Компартии Белоруссии: суждения, аргументы, факты. Мн., 1990; ЭГБ, т. 2.
  
  ГАЛУБОК Уладзіслаў [сапр.: Голуб Уладзіѓслаў Іосіфавіч; іншыя псеўданімы і крыптанімы: В.Галубок; У.Галубок; Уладыслаў Галубок; Hałubok; Сымонка; Symonka; Г-к; В. Г-к; Г-у-к; 3(15).5.1882, станцыя Лясная Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. - 28.9.1937, Мінск, НКВД], драматург, празаік, рэжысёр, акцёр, мастак. Вучыўся ў мінскіх мастакоў. Пачаў літаратурную дзейнасць як паэт і празаік у 1908: друкаваўся ў газ. 'Наша ніва', час. 'Лучынка', альманаху 'Маладая Беларусь' і інш. У 1913 выдаў зборнік 'Апавяданні' (Пецярбург). З 1917 выступаў як драматург; напісаў каля 40 п'ес з жыцця бел. народа, якія шырока ставіліѓся ў бел. тэатрах. У ліп. 1915 - пачатку 1917 адзін з кіраўнікоў Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны (Мінск). У 1917-20 выступаў як акцёр і рэжысёр у Першым таварыстве беларускай драмы і камедыі. Летам 1920 узначаліў Драматычную секцыю культурна-асветніцкай арганізацыі 'Папараць-кветка' ў Слуцку. У 1920 арганізаваў у Мінску Трупу беларускіх артыстаў (з 1926 Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр, з 1932 Беларускі трэці дзяржаўны тэатр з базай у Гомелі), дзе яго талент раскрыўся найбольш ярка і поўна. Першы народны артыст Беларусі (1928). Праводзіў вялікую культурна-асветную работу, дапамагаў мастацкай самадзейнасці, выступаў з лекцыямі і дакладамі, публікаваўся ў перыядычным друку. Як мастак-дэкаратар афармляў паѓстаноўкі ўсіх сваіх п'ес. Арыштоўваўся ў 1919, 15.2.1920 і ў вер. (студз. ?) 1924. З канца 1920-х г. пачаліся ганенні на Г. Ён быў адхілены ад мастацкага кіраўніцтва БДТ-3. Арыштаваны 21.6.1936. Расстраляны ў 1937 г. Жонка Г. пасля арышту мужа спрабавала скончыць жыццё самагубствам. Рэабілітаваны 26.8.1957. У 1982 адкрыта Грамадская гасцёўня імя У.Галубка (Траецкае прадмесце ў Мінску), зняты дакументальны фільм 'Улаѓдзіслаў Галубок'.
  Тв.: П'есы. Мн., 1968; Творы: Драматургія; Паэзія; Проза; Публіцыстыка. Мн., 1983.
  Літ.: Атрошчанка А. Уладзіслаў Галубок. Мн., 1969; Ад-хінуўшы заслону часу...: Успаміны пра Уладзіслава Галубка. Мн., 1979; Карабанава Л. В. Драматургія Уладзіслава Галубка. Мн., 1982; БП, т. 2; ЭГБ, т. 2.
  
  ГАЛЬПЕРЫН Яфім Абрамавіч [каля 1855, Мінск - пасля 1924], рэвалюцыянер-народнік, публіцыст. Вучыўся ў Мінскай гімназіі. У 1874 далучыўся да ідэй народніцкага сацыялізму і ў 1875-76 з мэтамі 'лятучай прапаганды' накіраваўся ў Смаленскую і Тульскую губ. Вярнуўся ў Мінск, супрацоўнічаў з землявольскім гуртком М.Велера. Пасля расколу 'Зямлі і волі' далучыўся да 'Чорнага перадзелу', кіраваў яго гуртком у Гродне. З канца 1881 у Мінску, уваходзіў у нарадавольскі гурток Я.Хургіна, з 1885 - у гурток І.Гурвіча. Супрацоўнічаў з газ. 'Минский листок'. Адзін са стваральнікаў Рабочай партыі паліт. вызвалення Расіі. Арыштаваны ў маі 1900 і пасля 14-месячнага зняволення сасланы на 5 гадоў у Сібір. У 1924 напісаў успаміны пра сваю рэвалюцыйную дзейнасць у 1874-1918 (рукапіс у НАРБ). Далейшы лёс невядомы.
  Тв.: Программные вопросы. Мн., [1885] (разам з І.А. і Я.А. Гурвічамі).
  Літ.: Лосинский Н.Б. Революционно-народническое движение в Белоруссии, 1870-1884. Мн., 1983; ЭГБ, т. 2.
  
  ГАЛЮН Сяргей Фёдаравіч [1866, Санкт-Пецярбург - пасля 1917], рэвалюцыянер, публіцыст. У 1891 скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію ў Пецярбургу. З канца 1891 урач у Гродзенскім ваенным шпіталі. Праводзіў дабрачынную дзейнасць: адзін з арганізатараў нядзельнай школы, народнай бібліятэкі; бясплатны доктар мясцовага прытулку. З 1892 член, з 1893 кіраўнік Гродзенѓскага рэвалюцыйнага гуртка. З марксісцкіх пазіцый крытыкаваў ідэалогію і тактыку 'Народнай волі'. Арыштаваны 26.6.1894; выключаны з ваеннага ведамства 18.10.1895; на 3 гады высланы ў Архангельскую губ. Паводле адных звестак уцёк з ссылкі і да канца 1900 жыў за мяжой, паводле іншых - адбыў тэрмін ссылкі да канца. З 1901 працаваў урачом у Варонежскай, Цвярской і Пецярбургскай губ. Пасля 1917 звесткі адсутнічаюць.
  Літ.: Бич М.О. Развитие социал-демократического движения в Белоруссии. Мн., 1973; ЭГБ, т. 2.
  
  ГАНСЯРОЎСКІ Віктар, лацініст, публіцыст, літаратар, падарожнік. У 1920-х - 1-й палове 1930-х г. выкладаў лацінскую мову ў Наваѓгрудскай беларускай гімназіі. Вязень ГУЛАГу. Пасля выѓзвалення вярнуўся ў Навагрудак, дзе і памёр.
  Літ.: Чэмер А. [Анішчык А.] Наваградская Беларуская Гімназія. Вільнюс, 1997.
  
  ГАНЧАРЫК Міхаіл Мікалаевіч [псеўданімы і крыптанімы: Ландыш; М.Ландыш; Лясун; М.Г. Лясун; Я.Сявец; Якім Сявец; Г.М.; М.Г-к; М.Г.; 12(24).11.1899, в. Кляннік Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Смалявіцкі р-н Мінскай вобл. - 11.4.1986, Мінск], вучоны-біёлаг, пісьменнік. У 1914 скончыў Ігуменскае пачатковае вучылішча. Першыя вершы апублікаваны ў 1914 у газ. 'Наша ніва'. У 1917-24 вучыўся ў Горы-Горацкім земляробчым інстытуце, дзе ўзначальваў Беларускую секцыю студэнтаў. У 1925-28 кіраўнік Аршанскай філіі 'Маладняка'. Выступаў з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі. Друкаваўся ў газ. 'Вольная Беларусь', 'Беларусь', час. 'Аршанскі маладняк', 'Рунь', 'Зоркі'. У 1924-29 працаваў у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (БСГА). З 1929 працаваў у Інстытуце біялогіі БелАН, з 1931 нам. дырэктара, в.а. дырэктара. Арыштаваны 14.9.1933 па справе 'Беларускага нацыянальнага цэнтра'. Паводле пастановы АДПУ СССР ад 9.1.1934 прыгавораны да 10 гадоў лагераў; накіраваны на будоўлю Байкала-Амурскай магістралі. Пасля вызвалення з 1947 старшы навуковы суѓпрацоўнік Арлоўскай доследнай станцыі. Арыштаваны 15.2.1949 УДБ па Арлоўскай вобл. Пастановай Асобай нарады ад 18.5.1949 высланы на пасяленне ў Краснаярскі край. У 1949-56 працаваў старшым навуковым супрацоўнікам, дырэктарам Ігарскай доследнай станцыі Інстытута сельскай гаспадаркі Крайняй Поўначы. Знаходзячыся ў высылцы, распрацаваў асновы палярнага земляробства. Вызвалены ў ліп. 1954. Рэабілітаваны 18.4.1956. З 1956 у БСГА, з 1958 старшы навуковы супрацоўнік Інстытута біялогіі АН БССР, у 1961-86 загадчык аддзела, дырэктар, загадчык лабараторыі Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР. З 1960 доктар біялагічных навук, прафесар; з 1969 член-карэспандэнт АН БССР; з 1972 заслужаны дзеяч навукі БССР. Аўтар шматлікіх навуковых прац па фізіялогіі і біялогіі раслін. Аўтар кнігі пра прэзідэнта АН БССР В.Купрэвіча 'Рэвалюцыянер, арганізатар, вучоны' (1981). Апошнія гады працаваў над кнігай мемуараў, якія не паспеў скончыць. Пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках.
  Тв.: Фізіялогія і біяхімія бульбы. Мн., 1979 (разам з А.Вечарам); Праз гады і дзесяцігоддзі: [Успаміны] // ЛіМ. 1981, 21 жн.
  Літ.: Вечер А.С., Смоляк Л.П., Иванченко В.М. М.Н.Гончарик // Весці АН БССР. Серыя біялаг. н. 1969, ? 6; Возвращенные имена; БП, т. 2; ЭГБ, т. 2.
  
  ГАНЬКО Міхась [псеўданімы: В.Аганёк, М.Волат; 1918, в. Каледзіна Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. - ?], грамадска-паліт. дзеяч, рэдактар. У 1938-39 вучыўся на медыцынскім ф-це Віленскага ун-та. У 1939-41 працаваў дырэктарам Лужкоўскай няпоўнай сярэдняй школы (Маладзечанскі р-н). У чэрв. 1941 мабілізаваны ў Чырвоную Армію. У снеж. 1941 трапіў у нямецкі палон. Вызвалены з лагера па хадайніцтве Ф.Акінчыца. Скончыў школу прапагандыстаў. Працаваў у аддзеле прапаганды пры Генеральным камісарыяце Беларусі. Супрацоўнічаў з бел. прэсай. 22.6.1943 узначаліў Кіраўнічы штаб СБМ. Быў галоўным рэдактарам час. 'Жыве Беларусь!', дзе друкаваўся пад псеўданімамі. Удзельѓнік 2-га Усебеларускага кангрэса. У ліп. 1944 выехаў у Германію. Імкнуўся перавесці ўзброеныя атрады, сфарміраваныя з ліку сяброў СБМ, пад камандаванне генерала А.Уласава. На пачатку 1945 уступіў у падпольную Беларускую незалежѓніцкую партыю. Служыў афіцэрам-прапагандыстам у дэсантным батальёне 'Дальвіц'. Рэдагаваў час. 'Змагар'. Пасля раззбраення батальёна 'Дальвіц' сляды Г. знікаюць. Ёсць звесткі, што ў 1945 нелегальна вярнуўся ў Беларусь, дзе браў удзел у антысавецкай партызанцы.
  Літ.: Соловьев А.К. Белорусская Центральная Рада. Мн., 1995; Беларускі нацыяналізм: Даведнік / Укладальнік Пятро Казак. [Б. м. і г. в.]: Голас краю; Юрэвіч Л. Вырваныя бачыны. Да гісторыі Саюзу Беларускае Моладзі. Мн., 2001.
  
  ГАРАЎСКІ Вільгельм [19.4.1908, Барысаўѓшчына - 27.8.1937, Мінск, НКВД], празаік. Як адѓзначаў М.Гарэцкі, 'пад уплывам польскага патрыятызму' ў 1921 выехаў у Польшчу. Знаходзіўся там два месяцы. Калі скончыліся грошы, бо працы так і не знайшоў, вярнуўся ў БССР. Трапіў у Інстытут сацыяльнага перавыхавання ў Мінску, адкуль потым уцёк і як беспрытульнік вандраваў па Украіне і Каўказе. У 1922 вярнуўся ў інстытут. Настаўнічаў. Пісаў апавяданні, друкаваўся ў мінскіх і бабруйскіх выданнях. У 1931 браў удзел у Першым усесаюзным з'ездзе польскіх пралетарскіх пісьменнікаў (гл. 'Полымя'. 1931, ? 8). Арыштаваны ў пачатку 1937. Расстраляны.
  Літ.: Гарэцкі М. Гісторыя беларускай літаратуры. Мн., 1992; Маракоў Л. Вынішчэнне, або Пяць хваляў арыштаў беларускіх літаратараў // ЛіМ. 1999, 10 снеж.
  
  ГАРБАЧЭЎСКІ Іван Іванавіч [22.9(4.10). 1800, Магілёўская губ., паводле іншых звестак Чарнігаўская губ. - 9(21).1.1869, Пятроўскі Завод, цяпер Пятроўск-Забайкальскі Чыцінскай вобл., Расія], дзекабрыст, мемуарыст. Па маці звязаны сваяцтвам з архіепіскапам Г.Каніскім. У 1808-17 выхоўваўся ў Віцебскай гімназіі. Пасля смерці маці адмовіўся ад маёнтка і перадаў зямлю сялянам. З 1820 служыў падпаручнікам у артылерыйскай брыгадзе ў Наваград-Валынску (цяпер у Жытомірскай вобл., Украіна). Там у 1823 стаў членам 'Таварыства аб'яднаных славян', якое пазней прыняло праграму тайнага Паўднёвага таварыства і злілося з ім. Падчас паўстання Чарнігаўскага пяхотнага палка (29.12.1825 - 3.1.1826) спрабаваў узняць суседнія вайсковыя часці. Арыштаваны 20.1.1826 і зняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасці. Прыгавораны да смяротнага пакарання. Паводле царѓскай канфірмацыі пазбаўлены дваранства і 28.9.1827 сасланы на катаржныя работы пажыццёва. Спачатку (са снеж. 1827) змешчаны ў Чыцінскі астрог, у вер. 1830 пераведзены ў Пятроўскі Завод. У 1832 тэрмін скарочаны да 15, пазней да 13 гадоў. Пасля адбыцця пакарання ў 1839 на пасяленні ў Пятроўскім Заводзе. У 1863 яму дазволена жыць у Пецярбургу, але Г. не выкарыстаў гэтай магчымасці. З 1865 выконваў функцыі міравога пасрэдніка Пятроўскай горнай акругі. Пакінуў мемуары і багатую эпісталярную спадчыну. У Пятроўск-Забайкальску ўстаноўлены бюст Г. і мемарыяльная дошка, яго імем названы вуліца і бібліятэка. У Віцебску імем Г. таксама названа вуліца, на будынку былой Віцебскай гімназіі ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
  Тв.: Записки. Письма. М., 1963.
  Літ.: Алексеев Л. Витебский декабрист // Неман. 1970, ? 7; Павлова В.П. Из архива С.П. Трубецкого. Письма И.И. Горбачевского // Сибирь и декабристы. Вып. 4. Иркутск, 1985; Пасэ У.С. Бацькі і дзеці // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1970, ? 4; ЭГБ, т. 2; АЗБ.
  
  ГАРБУК Вісарыён Сцяпанавіч [11(24).11.1913, в. Шкілякі Полацкага пав. Віцебѓскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. - 8.8.1986, Пяцігорск, Расія], празаік. Скончыў педтэхнікум у Лепелі. З 1933 працаваў настаўнікам і вучыўся завочна, з 1935 стацыянарна на літаратурным ф-це МВПІ. Пісаў вершы, займаўся ў секцыі паэтаў-пачаткоўцаў пры СП БССР. Арыштаваны 26.4.1936, сасланы на Калыму. Вызвалены ў 1940. Працаваў настаўнікам у Мехаўскай школе (Гарадоцкі р-н). У 1941-46 у Чырвонай Арміі; ваяваў пад Масквой, у Беларусі, пад Варшавай, у Берліне. Франтавая хвароба на 14 гадоў прыкавала Г. да шпітальнага ложка; інвалід 1-й групы. Жыў у Пяцігорску. Літаратурнай працай стала пачаў займацца ўжо цяжка хворым. Публікаваўся ў расійскім друку з 1957, у беларускім - з 1961. Першы зборнік апавяданняў выйшаў у 1963 у Мінску. Перакладаў на бел. мову казкі народаў Паўн. Каўказа (зборнік 'Напітак волатаў', Мн., 1969). У 1971 паводле яго апавядання 'Твар у палоску' зняты тэлефільм. Член СП Беларусі з 1963. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1979).
  Тв.: Горад без папугайчыкаў: Выбр. тв. Мн., 1983; Лицо в полоску: Рассказы. Мн., 1967; Мышки и мишки: Рассказы. Ставрополь, 1974.
  Літ.: Казека Я. Слова пра сябра // Казека Я. Падарожжа ў маладосць. Мн., 1984; БП, т. 2.
  
  ГАРОДНЯ Алесь [сапр.: Функ Аляксандр Эраставіч; іншыя псеўданімы: Ф.Гараѓдзенскі; Ян Дораг; Яндораг; А.Падбярэзкі; 8.1.1899, Перм, Расія - 12.9.1944, ГУЛАГ], празаік, крытык, рэдактар. Паходзіў з нямецкай сям'і, якая мела маёнткі на Пружаншчыне. У 1917 прыехаў з Фінляндыі ў Маскву, дзе стаў членам мясцовай арганізацыі БСГ. Працаваў тэхнічным рэдактарам час. 'Чырвоная Беларусь'. Друкавацца пачаў у 1925. Сябра 'Літаратурнай камуны'. У літаратуры 1920-х г. у асноўным вядомы як крытык, стаяў на пазіцыях ваяўнічага вульгарнага сацыялагізму. Апалагет пралетарскай класавай культуры. Арыштаваны па абвінавачанні ў нацыянал-дэмакратызме 3.11.1930; у зняволенні да 1934. Зноў арыштаваны 30.11.1935. Ужо ў высылцы ў Самаркандскай вобл. Узбекістана 19.12.1942 прыгавораны да расстрэлу, замененага 10 гадамі пазбаўлення волі. Памёр у зняволенні.
  Тв.: На крэсах: Аповесць. Мн., 1927; Варта на Рэйне: Аповесць. Мн., 1930.
  Літ.: Мікуліч Б. Пра аповесці Гародні // Літ. дадатак да газ. 'Савецкая Беларусь'. 1928, 28 жн.; Мушынскі М. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства: (20 - 30-я гады). Мн., 1975; БП, т. 2.
  
  ГАРТНЫ Цішка [сапр.: Жылуновіч Зміцер Хведаравіч; іншыя псеўданімы і крыптанімы: Авадзень; Авадзён; Аглядальнік; В.Аса; Беларус; Беларус-Камуніст; Бэйгар; Вар; П.Вартавы; Паўлюк Вартавы; Васа; Сымон Гляк; Габрусь Друк; Сымон Друк; Зета; Зміжыла; Зміцер; Знаёмы; Змітро Капылянін; Янка Кліч; Коммунист Беларус; Мешчанін; Мінчанін; Цішка Г.; Мужык; С.Смык; Я.Смык; Стары С-Д; Твой сын Змітро; Чырвонь; Язэп Чырвонь; Шулятнік; А.; Ц.Г.; Д.Ж.; З.Ж.; У.Ж.; Ул.Ж.; Д.Ж-ч; З.Ж-ч; Я.К-іч і інш.; 23.10(4.11).1887, мяст. Капыль Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер г. Капыль Мінскай вобл. - 11.4.1937, Магілёў, псіхлячэбніца], пісьменнік, грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Удзельнік рэвалюцыі 1905-07. Працаваў рамеснікам-гарбаром у Капылі, Літве, Украіне, на заводзе ў Пецярбургу. Друкавацца пачаў з 1908 у газ. 'Наша ніва'. Першая кніга 'Pieśni' выйшла ў 1913. У 1918 сакратар Беларускага нацыянальнага камісарыята. Рэдактар першай бел. бальшавіцкай газ. 'Дзянніца'. З кастр. 1918 у РКП(б). З 1.1. па 3.2.1919 старшыня Часовага ўрада Савецкай Беларусі. Потым паліт-работнік Чырвонай Арміі. У 1921 у Берліне наладзіў выданне бел. кніг. Пасля вяртання ў Мінск рэдактар газ. 'Савецкая Беларусь', ініцыятар стварэння літ. аб'яднання і час. 'Полымя', узначальваў Дзяржвыдавецтва БССР і Цэнтральны архіў БССР, працаваў нам. наркама асветы БССР, у Інстытуце гісторыі БелАН. Акадэмік БелѓАН з 1928. Выключаны з ВКП(б) 16.1.1931 з фармулёўкай 'за сувязь з <...> нацдэмаўскімі і фашысцкімі элементамі'. Арыштаваны 15.11.1936. 7.4.1937 перавеѓдзены ў Магілёўскую псіхіятрычную лячэбніцу, дзе і памёр (па афіцыйнай версіі ад гангрэны лёгкіх; па іншых звестках - скончыў жыццё самагубствам). Пахаваны на ўскраіне Пячэрскага парку ў Магілёве. На выяўленым месцы пахавання 11.4.1989 устаноўлены помнік. Рэабілітаваны ў грамадзянска-прававых адносінах 15.10.1955. Цалкам (палітычна) рэабілітаваны 10.9.1987. Яго імем названы вуліцы ў Мінску, Капылі.
  Тв.: Зб. тв.: У 4 т. Мн., 1929-1932; Зб. тв: У 4 т. Мн., 1987-1989. т. 1-3; Вершы. Мн., 1967; Насустрач сонцу: Выбр. апавяданні. Мн., 1978.
  Літ.: Клачко А.М. Цішка Гартны: (Крытычна-біяграфічны нарыс). Мн., 1961; Ялугін Э. Без эпітафіі: Дакументальная аповесць. Мн., 1989; Успаміны пра Цішку Гартнага. Мн., 1984; БП, т. 2; ЭГБ, т. 3; Возвращенные имена.
  
  ГАРУН Алесь [сапр.: Прушынскі Аляксандр Уладзіміравіч; іншыя псеўданімы і крыптанімы: І.Жывіца; А.Новадворскі; Сальвэсь; А.Сумны; А.Г.; І.Ж.; А.Н.; А.Н-і; 11.3.1887, фальварак Новы Двор пад Мінскам - 20.7.1920, Кракаў], паэт, празаік, драматург, публіцыст, грамадскі дзеяч. Скончыў мінскія гарадское (1897) і рамеснае (1902) вучылішчы. З 1904 далучыўся да партыі эсэраў-максімалістаў. Пачаў публікавацца з 1907 у газ. 'Наша ніва'. Арыштаваны 4.3.1907 у падпольнай друкарні на вул. Шырокай у Мінску, дзе ў той момант друкавалася адозва 'Да ўсіх працоўных'. У ліп. 1908 Віленскай судовай палатай асуджаны на ссылку і пажыццёвае пасяленне ў Сібіры. Сасланы ў Іркуцкую губ. З 1914 атрымаў права перамяшчацца па ўсёй Сібіры. Працуючы на Лене, падрыхтаваў зборнік 'Матчын дар' і ў 1914 пераслаў яго ў Вільню (выйшаў у 1918). Творчасць Г. прасякнута ідэяй сацыяльнага і нацыянальнага разняволення бел. народа. Хворы на сухоты, вярнуўся ў Мінск у вер. 1917. Віцэ-старшыня Усебеларускага з'езда 1917; удзельнічаў у стварэнні БНР. Рэдагаваў газ. 'Беларускі шлях', актыўна выступаў у ёй як пубѓліцыст. У час польскай акупацыі быў членам Беларускай вайсковай камісіі. У 1920 хвароба абвастрылася. Па дарозе на курорт Закапанэ памёр у Кракаве. Яго магіла расшукана ў 1988. У 1991 пра Г. зняты дакументальна-публіцыстычны фільм 'Праз сваю хату ўбачыць бацькаву'.
  Тв.: Матчын дар: Думы і песні 1907-1914 гг. Мн., 1918 (2-е выд.: Мн., 1929; факсім. выд. з 1918: Мн., 1988); Мае коляды. Вільня, 1920; Матчын дар і іншыя творы. Нью-Ёрк; Мюнхен, 1962; Сэрцам пачуты звон: Паэзія; Проза; Драматургія; Публіцыстыка. Мн., 1991.
  Літ.: Казбярук У. Светлай волі зычны звон // Гарун Алесь. Мн., 1991; Яго ж. Пакутлівы шлях набыткаў // Полымя. 2002. ? 7-8; БП, т. 2; ЭГБ, т. 2.
  
  ГАРЭЦКІ Гаўрыла Іванавіч [псеўданімы: Г.Гурык; Габрыель; 28.3(10.4).1900, в. Малая Багацькаўка Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер в. Багацькаўка Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. - 20.11.1988, Мінск], геолаг, географ, эканаміст, статыстык, дэмограф, публіцыст, грамадскі дзеяч. Брат М.Гарэцкага. У 1917-19 супрацоўнічаў з Беларускай секцыяй студэнтаў Горацкага сельскагаспадарчага інстытута. Адзін з ініцыятараў і аўтараў выдання зборніка 'Маладая Беларусь' (1922). Арыштаваны АДПУ у вер. 1922 у Маскве; вызвалены праз месяц. У 1924 скончыў Пятроўѓскую (Ціміразеўскую) сельскагаспадарчую акадэмію. З 1925 дацэнт БСГА; з 1927 дырэктар Беларускага НДІ сельскай і лясной гаспадаркі пры СНК БССР. З 1928 акадэмік БелАН. Распрацоўваў шляхі рэалізацыі папулярнай у 1920-я г. ў БССР канцэпцыі 'Беларусь - 'чырвоная' Данія'. Аўтар прац па эканоміцы, эканамічнай геаграфіі, фальклоры. Арыштаваны ДПУ БССР 24.7.1930 па справе 'Працоўнай сялянскай партыі'. Пазбаўлены звання акадэміка 6.12.1930. Асуджаны 6.6.1931 на 10 гадоў пазбаўлення волі. Датэрмінова вызвалены ў 1934. Працаваў у геалагічных экспедыцыях Гідрапраекта СССР. Арыштоўваўся ў 1937 і 1938. У 1946 стаў доктарам геолага-мінералагічных навук. Рэабілітаваны 22.4.1958; адноўлены ў званні акадэміка ў ліп. 1965. З 1969 да 1985 загадчык аддзела (з 1977 лабараторыі) геалогіі і палеапатамалогіі антрапагена Інстытута геахіміі і геафізікі АН БССР. З 1972 за-служаны дзеяч навукі БССР. Яго імем названы многія віды выкапнёвых раслін і жывёл. У 1997 створаны Міжнародны фонд братоў Гарэцкіх.
  Тв.: Руска-беларускі слоўнік. Смаленск, 1918 (2-е выд. Вільня, 1920; разам з М. Гарэцкім); Народны прыбытак Беларусі. Мн., 1926; Межы Заходняй Беларусі ў Польшчы: (Нацыянальны склад насельніцтва Заходняй Беларусі). Мн., 1928; Нацыянальныя асаблівасці насельніцтва БССР і беларускага насельніцтва СССР паводле перапісу 1926 г. Мн., 1929; Аллювий великих антропогеновых прарек Русской равнины. Прареки Камского бассейна. М., 1964; Формирование долины р. Волга в раннем и среднем антропогене. Аллювий Пра-Волги. М., 1966; Аллювиальная летопись великого Пра-Днепра. М., 1970; Асноўныя вынікі вывучэння антрапагену Беларусі ў Акадэміі навук БССР // Даследаванні антрапагену Беларусі. Мн., 1978; Каля вытокаў беларускай савецкай навукі // Весці АН БССР. Серыя грамад. н. 1979, ? 1; Особенности палеопотамологии ледниковых областей (на примере Белорусского Понеманья). Мн., 1980; Палеопотамологические эскизы Палео-Дона и Пра-Дона. Мн., 1982.
  Літ.: Бібліяграфія навуковых прац акадэміка АН БССР Г.І.Гарэцкага. Мн., 1980; Илькевич Н.Н. Академик Гавриил Горецкий: первое столкновение с ГПУ. К истории высылки за границу отечественной интеллигенции в 1922 году. Смоленск, 1998; Акадэмік Гаўрыла Гарэцкі : Успаміны, артыкулы, дакументы. Мн., 2000; Кригер Н.И. О жизни и научной деятельности Г.И. Горецкого // Бюллетень Комиссии по изучению четвертичного периода. ? 37. М., 1970; Меннер В.В., Никифорова К.В. Ровесник века // Известия АН СССР. Серия геолог. н. 1976, ? 5; Гарэцкая Г. Дзядзька Гурык // Полымя. 1993, ? 1; Гарэцкі Р. Першы арышт // ЛіМ. 1993, 27 жн., 3 верас.; ЭГБ, т. 2.
  
  ГАРЭЦКІ Максім Іванавіч [псеўданімы і крыптанімы: Амстиславский; Беларус; Biełarus; М.Беларус; Дед Кузьма; Дзед Кузьма; Кузьмянкоў; Мізэрыус Монус; А.Мсьціслаўскі; Максим; Мацей Мышка; Псэўдонім; М. Б-с; Г.М.; М.Б.; М.Г.; П.Б.; 6(18).2.1893, в. Малая Багацькаўка Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер в. Багацькаўка Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. - 10.2.1938, Вязьма Смаленскай вобл., НКВД], класік беларускай літаратуры, празаік, драматург, публіцыст, літаратуразнавец, перакладчык, лексікограф, фалькларыст. Брат Г.Гарэцкага. У 1913 скончыў Горацкае каморніцка-аграрнае вучылішча. У 1913-14 працаваў у Вільні чарцёжнікам і каморнікам. Публікавацца пачаў з 1912 (газ. 'Наша ніва'); першы зборнік выйшаў у 1914 ('Рунь', Вільня). У 1916 скончыў Паўлаўскае ваеннае вучылішча ў Петра-градзе. Быў паранены на фронце. У 1917 служыў у Смаленскім Савеце, супрацоўнічаў з газ. 'Известия Смоленского Совета'. Са жн. 1918 супрацоўнік газ. 'Звезда', з рэдакцыяй якой пераехаў спачатку ў Мінск, потым у Вільню. У гэты час Вільня была ўзята польскімі войскамі. Выкладаў бел. мову на настаўніцкіх курсах і ў Віленскай беларускай гімназіі. У снеж. 1920 - ліп. 1921 рэдактар і выдавец газ. 'Наша думка', з вер. 1921 - газ. 'Беларускія ведамасці'. У 1922 двойчы арыштоўваўся польскімі ўладамі. У кастр. 1923 перабраўся ў БССР. Выкладаў мову і літаратуру на рабфаку БДУ і ў Камуністычным ун-це Беларусі; загадваў кафедрай бел. мовы, літаратуры і гісторыі Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1929-30 працаваў у Тэрміналагічнай камісіі БАН. Арыштаваны ДПУ БССР 18.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусі'. Пастановай Калегіі АДПУ СССР ад 10.4.1931 паводле арт. 58 п. 4, 7, 11 КК РСФСР высланы ў Вятку на 5 гадоў. Там працаваў чарцёжнікам, на іншых работах. З 1935 у пасёлку Пасочня Смаленскай вобл. (цяпер Кіраў Калужскай вобл. Расіі) выкладаў у школе рускую мову і літаратуру. Зноў арыштаваны 4.11.1937. Паводле рашэння 'тройкі' НКВД расстраляны. Рэабілітаваны 15.11.1957. Творы Г. публікаваліся на балгарскай, літоўскай, латышскай, нямецкай, польскай, рускай, украінскай мовах. У в. Багацькаўка створаны яго музей. Імем Г. названа бібліятэка ў Горках, вуліцы ў Мінску, Мсціславе, Горках; устаноўлены помнікі ў Мінску і Вязьме. У 1997 створаны Міжнародны фонд братоў Гарэцкіх.
  Тв.: Выбр. тв. Т. 1-2. Мн., 1973; Зб. тв. Т. 1-4. Мн., 1984-86; Творы / Пасляслоўе П.В. Васючэнкі, М.І. Мушынскага. Мн., 1990; Гісторыя беларускай літаратуры. Мн., 1992.
  Літ.: Адамовіч А. // Узвышша. 1928. ? 1-6; Максім Гарэцкі: Успаміны, артыкулы, дакументы / Склад. А.С. Ліс, І.У. Саламевіч. Мн., 1984; Адамовіч А. 'Браму скарбаў сваіх адчыняю...' Мн., 1980; Бугаёў Дз. Максім Гарэцкі. Мн., 1968; Ліс А. Браты Гарэцкія // Песню - у спадчыну. Мн., 1989; Дасаева Т.М. Летапіс жыцця і творчасці Максіма Гарэцкага. Мн., 1993; Першыя Гарэцкія чытанні. Горкі, 1992; Гарэцкія чытанні. Горкі, 1993, 1994, 1996; БП, т. 2; ЭГБ, т. 2.
  
  ГАЎРУК Юрка [Юрый Паўлавіч; псеўданім: С.Дробуш; 23.4(6.5).1905, Слуцк Мінскай губ., цяпер Мінскай вобл. - 18.2.1979, Мінск], перакладчык, крытык, паэт. З 1915 сям'я Г. ў бежанстве ў Пскове. У 1921 скончыў Слуцкую школу другой ступені. Вучыўся ў Маскве ў Вышэйшым літаратурна-мастацкім інстытуце імя В.Брусава (скончыў у 1925). З 1924 запісваў на Случчыне бел. фальклор. З першымі перакладнымі творамі дэбютаваў у 1925. Свае творы друкаваў у час. 'Аршанскі маладняк', 'Маладняк', 'Полымя' і інш. Сябра 'Маладняка'. Увосень 1925 абраны дацэнтам кафедры бел. мовы і літаратуры БСГА, пераехаў у Горкі. У 1931-35 дацэнт кафедры літаратуры Магілёўскага педінстытута. Арыштаваны 8.2.1935. Высланы з Беларусі; працаваў у Карэліі, ва Усх. Сібіры, у Комі. Рэабілітаваны ў 1956. Пераехаў у Мінск. У 1957-67 працаваў памочнікам галоўнага рэжысёра па літаратурнай частцы тэатра імя Я.Купалы. У гэтым тэатры, а таксама ў тэатры імя Я.Коласа пастаўлены ў яго перакладзе п'есы з сусветнай класікі.
  Тв.: Агні ў прасторах: Выбраныя пераклады. Мн., 1975; Узвіхраны ветразь: Вершы. Паэма. Пераклады. Мн., 1990; Ступень адказнасці: Літаратурна-крытычныя артыкулы, эсэ. Мн., 1986.
  Літ.: Гілевіч Н. Майстар 'з краю музыкі і слова' // Гілевіч Н. У гэта веру. Мн., 1978; Яго ж. Паэт-інтэлігент брусаўскай школы: Памяці Ю.П.Гаўрука // Гілевіч Н. Удзячнасць і абавязак. Мн., 1982; Семяжон Я. Урокі настаўніка // ЛіМ. 1980, 16 мая; БП, т. 2.
  
  ГАЎРЫЛІК Язэп Емяльянавіч [25.3(6.4).1893, в. Калодчына Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. - 8.12.1937, Салаўкі, НКВД], грамадска-паліт. дзеяч, педагог, мемуарыст. У 1914 скончыў Барунѓскую настаўніцкую семінарыю. Браў удзел у заснаванні ў 1922 Радашковіцкай беларускай гімназіі імя Ф.Скарыны. З 1925 член БСРГ. У маі 1930 без яго згоды залічаны ў КПЗБ. У 1928 абраны дэпутатам польскага сейма. Старшыня арганізацыі 'Змаганне'. Арыштаваны дэфензівай у жн. 1930 і асуджаны на 9,5 года зняволення. З вер. 1932 у выніку абмену палітзняволенымі ў Мінску. Працаваў у Народным камісарыяце асветы БССР. Арыштаваны ДПУ БССР 1.9.1933 па справе 'Беларускага нацыянальнага цэнтра'. 9.1.1934 паводле пастановы судовай калегіі АДПУ прыгавораны да расстрэлу, замененага 10 гадамі ссылкі. Накіраваны на Салаўкі і на будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага канала. 21.11.1937 'тройкай' НКВД па Ленінѓградскай вобл. прыгавораны да расстрэлу. Рэабіѓлітаваны па абодвух прысудах 16.8.1956.
  Літ.: Годы испытаний и мужества. Мн., 1973; Муха-Мухновский Г. М. Пути-дороги. Мн., 1973; ЭГБ, т. 2.
  
  ГВАЗДОЎ Мікола [Мікалай Васілевіч; крыптанім: М.Г-ў; 1.6.1916, Полацк - 1938 (?), УхтпечЛАГ (?), Комі], паэт. Нарадзіўся ў сям'і служачых. Па нейкіх прычынах дзяцінства правёў у дзіцячым доме. Пісаць вершы пачаў у 13 гадоў, калі жыў у Віцебску. Знаходзіўся пад моцным уплывам паэзіі С.Ясеніна, У.Маякоўскага, А.Блока. Першы верш 'Рабочы-прызыўнік' апублікаваны ў 1932 у газ. 'Віцебскі пралетарый'. Друкаваўся ў газ. 'ЛіМ', 'Звязда', час. 'Работніца і калгасніца Беларусі'. У 1933 паступіў на літаратурны ф-т МВПІ. У 1935, адчуваючы небяспеку, перавёўся на завочнае адѓдзяленне і паехаў працаваць настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў Чэрыкаве, але хутка быў звольнены. Адной з прычын было ягонае 'зневажэнне ў вачах вучняў правадыроў партыі'. Пераехаў у Мсціслаў, потым у Мінск. Арыштаваны 13.3.1936 на кватэры яго сябра крытыка Пятра Хатулёва. Асуджаны на 5 гадоў лагераў. Накіраваны ў Чыб'ю (УхтпечЛАГ), дзе, верагодна, і загінуў.
  Кр.: НАРБ, ІКР.
  Літ.: БП, т. 6.
  
  ГЕДРОЙЦЬ Міхал Ян Генрык [Giedroyć; нар. 25.1.1929, б. маёнтак Лобзаў Слонімскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Зэльвенскі р-н Гродзенѓскай вобл.], гісторык. У 1940 разам з сям'ёй дэпартаваны савецкімі ўладамі ў Сібір. У 1942 з польскай арміяй генерала У.Андэрса эвакуіраваўся ў Іран. З 1947 у Англіі. У 1951 скончыў Лонданскі ун-т. Даѓследуе гісторыю ВКЛ, найперш 13-14 ст. Аўтар прац пра ўвядзенне хрысціянства ў Беларусі і Літве, Крэўскую унію 1385, каментарыяў да ангѓлійскага перакладу 'Хронікі Быхаўца'.
  Тв.: The Arrival of Christianity Lithuania... // Oxford Slavonic Papers. 1985-1989. Vol. 18, 20, 22.
  Літ.: ЭГБ, т. 2.
  
  ГЕЛЬТМАН Стафан Лявонавіч [4.10.1886, Замосце Люблінскага ваяв., Польшча - 20.9.1937, Масква, НКВД], рэдактар, гісторык, выдавец. У 1903-05 рэдактар час. 'Głos'. У 1912 скончыў Ягелонскі ун-т у Кракаве. З 1915 у Мінску. Адзін з арганізатараў Польскага сацыялістычнага аб'яднання (ПСА), у 1917-18 старшыня праўлення яго мінскай групы. Заснавальнік і рэдактар органа ПСА 'Prawda'. У 1917 член Мінскай гарадской думы. Са снеж. 1917 камісар Зах. вобласці і фронту па польскіх справах. Пасля акупацыі Мінска нямецкімі войѓскамі арыштаваны і 9 месяцаў знаходзіўся ў зняволенні. У 1919 нам. наркама земляробства Літоўска-Беларускай ССР. У 1920-23 на розных дзяржаўных і партыйных пасадах; адначасова ўзначальваў выдавецкі кааператыў 'Трыбуна'. У 1924-25 наркам земляробства, старшыня Дзяржплана, нам. старшыні Саўнаркама БССР. З 1925 рэктар і загадчык кафедры эканомікі і палітыкі Камуністычнага ун-та Беларусі. З 1927 адначасова загадчык польскага сектара Інбелкульта. Займаўся гісторыяй сялянскага пытання і ўдзелам палякаў Беларусі ў рэвалюцыі; апублікаваў на гэтыя тэмы кнігі. У 1930-х г. у Маскве; працаваў у Наркаматах земляробства і зернесаўгасаў СССР. Арыштаваны ў ноч з 4 на 5.4.1937. Прысуѓджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 20.9.1937 да расстрэлу. Рэабілітаваны 31.3.1956.
  Тв.: Chłopskie partactwo czy gospodarka społeczna. Sprawa rolna podczas rewolucji. Mn., 1920; Nacjonalizacja ziemi na Białej Rusi. Mn., 1921; Robotnik polski w rewolucji październikowej na Białorusi. Mn., 1927.
  Літ.: Возвращенные имена; ЭГБ, т. 2.
  
  ГЕЛЬФАНД Хаім Янкель Шыманавіч [псеўданім: А.І.Літвак; 1877, Слуцк - 1932, ЗША], паліт. дзеяч, публіцыст. Адзін з кіраўнікоў Бунда, з 1905 член ЦК. Аўтар кніг па паліт. і ідэалагічных праблемах яўрэйскага сацыялістычнага руху. Неаднаразова арыштоўваўся за паліт. дзейнасць. У 1896 саѓсланы ў Якуцію, дзе знаходзіўся да 1902. Жыў у Пецярбургу. У 1915 выехаў у ЗША, дзе быў прадстаўніком Бунда. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 вярнуўся ў Расію. Адмоўна ўспрыняў Кастрычніцкую рэвалюцыю. На ХІ канферэнцыі Бунда ў 1919 у Мінску ўзначаліў сацыял-дэмакратычнае крыло. У 1921 арыштаваны ЧК. Пасля вызвалення нейкі час жыў у Вільні. У 1925 канчаткова пераехаў у ЗША.
  Тв.: Мелкобуржуазный социализм на еврейской почве (Критика 'теории' социалистов-сионистов). СПб., 1906; Поалей сионизм: Новое течение в русском еврействе - рабочий сионизм: Критический очерк. СПб., 1907.
  Літ.: БЭ, т. 5.
  
  ГЕНIЮШ Ларыса Антонаўна [дзявочае прозвiшча Мiклашэвiч; 27.7(9.8.).1910, маёнтак Жлобаўцы каля в. Воўпа Гродзенскага пав. Гроѓдзенскай губ., цяпер Ваўкавыскі р-н Гродзенскай вобл. - 7.4.1983, Зэльва Гродзенскай вобл.], паэтэса, празаік, грамадскі дзеяч. Скончыла Ваўкавыскую гiмназiю (1928). Узяла шлюб з Янкам Генiюшам і ў 1937 пераехала ў Прагу, дзе ён вучыўся, а потым працаваў лекарам. Пасля таго, як Чырвоная Армiя заняла ў 1939 Зах. Беларусь, быў арыштаваны бацька Г. Пасля нядоўгага зняволення ў гродзенскай турме яго расстралялі. Мацi Г. i двух яе сясцёр выѓслалі ў Казахстан. У 1937-48 жыла ў Празе. Наладзiла стасункi з бел. эмiграцыяй, брала ўдзел у працы ўрада БНР на эмiграцыi. У сак. 1943 стала Генеральным сакратаром урада i займалася захаваннем і ўпарадкаваннем архiва БНР. Апекавалася бел. эмiгрантамi, палiт. ўцекачамi, бел. работнiкамi i ваеннаѓпалоннымi ў Германіі. 5.3.1948 арыштавана з мужам у Вiмперку (Чэхiя); 12 жн. iх перадалi савецкiм уладам. Утрымліваліся ў савецкiх турмах Вены i Львова, з канца 1948 у турме ў Мінску, дзе Г. дапытваў мiнiстр Дзяржбяспекi БССР Л.Цанава, які беспаспяхова патрабаваў ад Г. перадаць архiвы БНР. У лют. 1949 Вярхоўны суд БССР прыгаварыў Г. да 25 гадоў зняволення ў лагерах. На такi ж тэрмiн быў асуджаны Я.Генiюш. Пакаранне адбывала ў лагерах Iнта i Абедзе (Комi АССР) i ў Мардоўскай АССР. У 1956 разам з мужам часткова рэабiлiтавана, тэрмiн пакарання зменшаны да 8 гадоў, якiя ўжо прайшлi з моманту прысуду. Пасля вызвалення пасялiлiся на Радзiме мужа ў Зэльве. Прынцыпова адмаўлялася прымаць савецкае грамадзянства, засталася грамадзянкай Чэхаславакіі. Дом Генiюшаў у Зэльве стаў прыцягальным асяродкам для творчай моладзi Беларусi. Нягледзячы на нагляд КДБ, тут бывалi частымi гасцямi паэты i пiсьменнiкi, мастакi, навукоўцы. Вершы Г. пісала яшчэ ў гiмназii, а друкавацца пачала ў 1939 у бел. перыядычных выданнях 'Ранiца', 'Беларускi работнiк', 'Новы шлях' і iнш. У 1942 у Празе выйшаў першы зборнiк яе паэзii. Пiсала вершы i ў зняволеннi. Пасля вызвалення яе творчасць на працягу 10 гадоў была забаронена. У 1967 пры садзейнічанні М.Танка надрукаваны яе першы ў савецкай Беларусi зборнiк 'Невадам з Нёмана'. Доўгі час Г. дазвалялi выступаць толькi як дзiцячай пiсьменнiцы (апублікавала 2 кнiжкi вершаў для дзяцей). Пасля заняпаду таталiтарызму па-смяротна былi выдадзены найбольш поўныя i значныя зборнiкi яе твораў. Пахавана ў Зэльве.
  Тв.: Ад родных нiў. Прага, 1942 (факсімільнае выд. Слонім, 1995); Невадам з Нёмана. Мн., 1967; Казкi для Мiхаськi. Мн., 1972; Добрай ранiцы, Алесь. Мн., 1976; На чабары настоена. Лiрыка. Мн., 1982; Dziewiać wieršau. Biełastok, 1987; Белы сон: Вершы i паэмы. Мн., 1990; Вершы: Рукапісны зборнік з 1945-1947. Лондан, 1992; Маці і сын. Беласток, 1992; Споведзь. Мн., 1993; Выбр. вершы. Мн., 1997; Ларыса Геніюш. Выбраныя творы. Мн., 2000.
  Літ.: Бiчэль-Загнетава Д. З прынямонскiх вярбiн // Полымя. 1988, ? 4; Neureiter F. Larysa Henijuš // Weissrussische Antologie. München, 1983; Марцiновiч А. 'Ты мой боль святы, Беларусь мая...' // Роднае слова. 1992, ? 3; Сачанка Б. Ларыса Генiюш // Маладосць. 1988, ? 10; Чарняўскі М. Ларыса Геніюш // Дэмакратычная апазыцыя; БП, т. 2; ЭГБ, т. 2.
  
  ГЕСЭН Уладзімір Юльевіч [1901, Санкт-Пецярбург - ?], гісторык. Працаваў у Інстытуце гісторыі БелАН, выкладаў у МВПІ. Арыштаваны 8.3.1933. Вызвалены з-пад варты 26.3.1933 пад падпіску аб нявыездзе. 9.7.1933 тэрмін знаходжання пад вартай залічаны ў тэрмін пакарання з адменай падпіскі аб нявыездзе. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Ваенным трыбуналам Беларускай вайсковай акругі 9.5.1956.
  Літ.: Возвращенные имена.
  
  ГІНТАЎТ Франц Віктаравіч [Гінтаўт-Дзевалтоўскі; псеўданім: Алесь Шчодры; 9.3.1910, в. Баршчэўнік Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. - 20.7.2002, Гродна], пісьменнік, біёлаг. У 1923-27 вучыўся ў 13-й доследна-паказальнай сямігадовай школе пры педфаку БДУ. У канцы 1920-х г. паступіў у Мінскі Белпедтэхнікум, які скончыў у 1931. Займацца літаратурнай творчасцю пачаў у тэхнікуме. Яго карэспандэнцыі і апавяданні друкаваліся ў газ. 'Беларуская вёска' і 'Піянер Беларусі', час. 'Чырвоны сейбіт'. У 1931 паступіў на філалагічны ф-т БДУ, пасля мусіў перавесціся на біялагічны ф-т, бо на філфаку 'органы' пачалі вышукваць нацдэмаў. Арыштаваны 23.2.1933 па справе 'Беларускай народнай Грамады'; утрымліваўся ў мінскай турме 'амерыканка'. Высланы на 3 гады на Далёкі Усход. Працаваў на будаўніцтве непадалёку ад Нікольска-Усурыйска, пасля на Сяданскай плаціне каля Уладзівастока. У 1935 пераехаў у Саратаў, аднавіў навучанне ў Саратаўскім ун-це імя Чарнышэўскага. Удзельнічаў у навуковых экспедыцыях у стэпах Дона і Волгі. У 1940 пасля сканчэння ун-та быў пакінуты асістэнтам на кафедры заалогіі пазваночных. У лют. 1941 па конкурсе абраны загадчыкам навуковага аддзела Беларускага дзяржаўнага запаведніка (сядзіба ў Бягомлі). У пачатку вайны не паспеў эвакуіравацца; падчас нямецкай акупацыі знаходзіўся ў Беларусі. З 1944 жыў у Вільні, працаваў перакладчыкам з польскай мовы і загадчыкам вучэбнай часткі ў 6-й жаночай гімназіі. У 1945 паводле жадання жонкі перабраўся на яе Радзіму ў Куйбышаў. Працаваў інжынерам-рыбаводам і назіральнікам-гідрабіёлагам, асістэнтам у медыцынскім інстытуце і нам. дырэктара ў сярэдняй школе. У 1955 вярнуўся ў Беларусь, жыў у Мінску. Потым па накіраванні Міністэрства асветы БССР пераехаў у Гродна. Працаваў нам. дырэктара СШ ? 12; з восені 1958 асістэнт кафедры біялогіі ў Гродзенскім медыцынскім інстытуце; з 1965 у педагагічным інстытуце - старшы выкладчык і дацэнт кафедры заалогіі і анатоміі. З 1975 на пенсіі. У 1980-90-х г. артыкулы і нарысы Г. публікаваліся ў час. 'Полымя', 'Маладосць', 'Свіцязь', газ. 'Літаратура і мастацтва', 'Народнай газеце'.
  Тв.: З картатэкі памяці. Гродна, 2000; Жменька думак, згадак пра Янку Купалу // Полымя. 1984, ? 5.
  Літ.: Лабовіч А. 'Моладзевых ветразяў узвівы...' // Пагоня. 1998, 11 жн.; Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Біябібліяграфічны даведнік. Гродна, 1999.
  
  ГІНТАЎТ-ДЗЕВАЛТОЎСКІ Уладзіслаў Люцыян [1857, Дзісенскі пав. Віленскай губ., цяпер Віцебская вобл. - 1925, Зах. Сібір], народнік, празаік. Вучыўся ў Віцебскай гімназіі, уваходзіў у нелегальны вучнёўскі гурток, за што ў 1877 выѓключаны з гімназіі. У канцы 1878 - пачатку 1879 у Маскве, член 'Зямлі і волі'. Арыштаваны 7.3.1879 па падазрэнні ў забойстве правакатара. Вызваліўшыся, эміграваў у Парыж; быў загадчыкам эмігранцкай бібліятэкі. Пры падтрымцы І.Тургенева ў газ. 'Порядок' апублікаваў апавяданне 'Пятьдесят два часа на обломке в открытом море'. Вярнуўся ў Расію; 25.12.1881 арыштаваны ў Харкаве. Апраўданы Маскоўскім акруговым судом 4.12.1882. Зноў арыштаваны і 20.6.1883 высланы на 3 гады ў Зах. Сібір, дзе застаўся жыць.
  Літ.: Деятели революционного движения в России: Библиографический словарь. Т. 3, вып. 2. М., 1934; ЭГБ, т. 3.
  
  ГЛАСКО Восіп [Hłasko Józef; 1856, маёнтак Пераселянцы Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Віцебская вобл. - 14.7.1934, Варшава], паліт. дзеяч, журналіст. Скончыў гімназію ў Варшаве. У 1876 паступіў у медыка-хірургічную акадэмію ў Пецярбургу. У снеж. 1878 за ўдзел у студэнцкіх выступленнях арыштаваны. Паўторна арыштаваны 15.4.1879 у сувязі з паездкамі да рэвалюцыянераў у Полацк і Варшаву. У зняволенні знаходзіўѓся 4 месяцы; вызвалены пад нагляд паліцыі. Удзельѓнічаў у стварэнні Польскай сацыялістычнай арганізацыі ў Пецярбургу, быў яе прадстаўніком у 'Народнай волі'. Зноў арыштаваны 12.4.1881, высланы на 5 гадоў ва Усх. Сібір (Енісейск). Пасля вызвалення жыў у Варшаве (1888-93), супрацоўнічаў у тыднёвіку 'Głos'. Паступова далучыўся да польскіх нацыянал-дэмакратаў (эндэкаў). Адзін з арганізатараў патрыятычнай маніфестацыі ў Варшаве 17.4.1894. У выніку, 20.8.1894 на яго кватэры ў Варшаве, а на наступны дзень у родным маёнтку праведзены вобыскі, знойдзена шмат нелегальнай літаратуры. Г. зняволілі ў Варшаўскай цытадэлі. Асудзілі на 5 гадоў ссылкі ў Валагодѓскую губ. (Сольвычагодск). У 1895 тэрмін ссылкі скарочаны да 2 гадоў. З вер. 1897 жыў у Смаленску, з сак. 1899-1902 у родным маёнтку пад наглядам паліцыі. Пасля жыў у Львове, дзе займаўся журналістыкай. У 1906 у Вільні рэдагаваў час. 'Dziennik Wileński'. У 1915 (перад уваходам нямецкіх войск) выехаў у Мінск, потым у Петраград. Браў удзел у выданні тыднёвіка эндэкаў 'Sprawa polska'. У Маскве заѓснаваў тыднёвік 'Gazeta polska'. З 1918 жыў у Варшаве, потым у Міляноўцы каля Варшавы. Супрацоўнічаў з выданнем 'Gazeta Warszawska'; узначальваў аб'яднанне варшаўскіх журналістаў.
  Літ.: Черепица В. Истоки: (Очерки из истории русско-белорусско-польских революционных и культурных связей ХІХ - начала ХХ веков). Гродно, 1991; Яжборовская И. С., Бухарин Н. И. У истоков польского социалистического движения. М., 1976; ЭГБ, т. 3.
  
  ГЛАСКО Іван Антонавіч [псеўданімы: Рапацкий; Stuchl; 8.2.1855, Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Віцебская вобл. - ліп. 1881, Краснаярск], паліт. дзеяч, публіцыст. Стрыечны брат В.Гласко. Скончыў Мінскую гімназію, вучыўся ў Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі. З пачатку 1873 у народніцкім руху. У 1874 заснаваў у Санкт-Пецярбургу бел.-польскі сацыялістычны гурток. У чэрв. 1876 выехаў у Лондан для наладжвання кантактаў з расійскімі эмігрантамі, якія выдавалі газ. 'Вперёд!'. Змясціў у гэтай газеце нізку матэрыялаў (1876, ? 38-40, 42, 44) 'З Беларусі'. Пасля прыезду ў Пецярбург быў арыштаваны ў сувязі з судовым працэсам па 'справе 50-ці' (21.2-14.3.1877). Вызвалены, знаходзіўся пад наглядам паліцыі. Як фельчар удзельнічаў у руска-турэцкай вайне 1877-78; узнагароджаны ордэнам Св. Георгія. Вярнуўся ў Пецярбург. Быў накіраваны ў Варшаву як эмісар пецярбургскай тайнай арганізацыі. Арыштаваны 16.9.1878, прыцягнуты да следства па справе аб сацыялістычнай прапаганѓдзе сярод рабочых Варшавы ('справа 137-мі'). 14.4.1880 высланы ва Усх. Сібір (Краснаярск), дзе і памёр.
  Літ.: Снытко Т. Г. Русское народничество и польское общественное движение 1865-1881 гг. М., 1969; ЭГБ, т. 3.
  
  ГЛЯКОЎСКІ Станіслаў [псеўданімы: Stasiuk z-nad Niemna; Stasila; 2.3.1896, мяст. Поразава Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Свіслацкі р-н Гродзенскай вобл. - 1941, Мінск, гестапа], рыма-каталіцкі святар, педагог, рэдактар, выдавец, публіцыст. У 1913 скончыў гарадское вучылішча ў Ваўкавыску. У 1914 паступіў у Віленѓскую духоўную семінарыю. Вучыўся ў Грыгарыянскім ун-це ў Рыме. Доктар тэалогіі. Пасвечаны ў святары 29.5.1921 у Вільні. Служыў святаром на Ваўкавышчыне і Беласточчыне. З 1928 выкладаў Закон Божы ў Віленскай беларускай гімназіі. Член Беларускага навуковага таварыства і Беларускага каталіцкага выдавецтва ў Вільні. Выдаваў для дзяцей час. 'Пралескі'. Публікаваўся ў газ. 'Беларуская крыніца', час. '25 сакавіка' і інш. Быў вікарыем у парафіі св. Яна ў Вільні. У час 2-й сусветнай вайны ў Мінску; святар у касцёле святых Сымона і Алены. Арыштаваны нямецкай тайнай паліцыяй 15.12.1941 падчас канферэнцыі бел. школьных інспектараў у Мінску. Расстраляны разам з іншымі бел. ксяндзамі.
  Літ.: Берасцень С. Ксёндз Глякоўскі // ЛіМ. 1992, 8 мая; Наша вера (Мінск). 1996, ? 4; Гарбінскі БРД; ЭГБ, т. 3.
  
  ГОЛАСАЎ Уладзімір Сяргеевіч [12.7.1913, мяст. Ілья Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. - пасля 1944, ГУЛАГ], праваслаўны святар. Паходзіў з сям'і праваслаўнага святара. У 1931 скончыў Віленскую духоўную праваслаўную семінарыю. Прадоўжыў вучобу на багаслоўскім ф-це Варшаўскага ун-та, які скончыў у 1935 са ступенню магістра багаслоўя. 17.5.1934 рукапаложаны ў сан святара. Пачаў служыць у в. Ятвеску Шчучынскага пав. 25.9.1935 пераведзены ў Маладзечна. Служыў нам. настаяцеля ў праваслаўным прыходзе ў Радашковічах. Удзельнічаў у беларусізацыі праваслаўнай царквы. У 1944 арыштаваны органамі НКВД. Памёр у лагеры.
  Літ.: Гарбінскі БРД; За дзяржаўную незалежнасьць Беларусі. Лёндан, 1960.
  
  ГОЛЬДБЕРГ Шолам Мееравіч [13.9.1903, Мінск - 24.11.1937, Мінск, НКВД], гісторык. У 1930 скончыў БДУ. У 1931-34 аспірант БДУ. З 1934 старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі БелАН. Кандыдат гістарычных навук. Звольнены з інстытута ў лют. 1937. Арыштаваны 3.3.1937. 24.11.1937 прысуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР да расстрэлу. Рэабілітаваны 1.8.1957.
  Кр.: НАРБ, ІКР.
  
  ГОЛЬМАН Міхаіл Барысавіч [17(29).10. 1894, Кабялякі Палтаўскай губ., Украіна - 27.12.1937], эканаміст, публіцыст. З 1914 член партыі эсэраў-максімалістаў. У 1916 скончыў Харкаўскі ун-т. Са жн. 1916 у войску. За рэвалюцыйную агітацыю сярод салдат арыштаваны ў студз. 1917. З мая 1917 старшыня Магілёўскага Савета сялянскіх дэпутатаў. Арыштаваны ў ліп. 1917 за эсэраўскую прапаганду сярод сялян. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі левы эсэр, старшыня выканкама Савета Магілёўскай губ. Дэлегат Усебеларускага з'езда 1917. Зноў арыштаваны 18.12.1917. З мая 1918 на савецкай рабоце і ваеннай службе ў Сімбірску. З вер. 1918 член РКП(б). У 1921-23 працаваў у Камінтэрне і Наркамаце замежных спраў СССР. У 1924-25 у Дзяржплане СССР і аддзеле друку ЦК ВКП(б). З 1927 дацэнт кафедры палітэканоміі і сусветнай гаспадаркі БДУ. Выступаў супраць палітыкі беларусізацыі. Публікаваў артыкулы па праблемах эканомікі. У ліп. 1927 за ўдзел у 'левай апазіцыі' (трацкісцка-зіноўеўскі блок) выключаны з ВКП(б). Арыштаваны 27.4.1929. Асуджаны на 10 гадоў ссылкі. Паўторна асуджаны 14.6.1936 на 5 гадоў зняволення. Пазней прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1965.
  Тв.: Туган-барановщина: К критике буржуазной политической экономии. Л., 1926; Монополистический капитализм в России и строительство социализма в СССР. Л., 1927; Всеобщий кризис капитализма: Введение в изучение современного кризиса мирового капиталистического хозяйства. Мн., 1928; Русский империализм. 2 изд. Мн., 1929.
  Літ.: ЭГБ, т. 3.
  
  ГОЛЬЦ-МІЛЕР Іван Іванавіч [27.11(9.12).1842, мяст. Іаганішкелі Панявежскага пав. Ковенскай губ., цяпер Янішкеліс, Літва - 5(17).8.1871, Арол, Расія], паэт, тэатральны крытык, перакладчык, рэвалюцыянер-дэмакрат. У 1859 скончыў Мінскую гімназію і ў 1860 паступіў на юрыдычны ф-т Маскоўскага ун-та. 26.8.1861 як удзельнік рэвалюцыйнага гуртка П.Заічнеўскага арыштаваны за друкаванне і распаўсюджванне нелегальнай літаратуры. Адмаўляў свой удзел у рэвалюцыйнай рабоце. Пасля 2 гадоў зняволення ў турме пераведзены ў 'дом ўціхамірвання'. Пасля вызвалення ў ліп. 1863 вярнуўся ў Мінск, адкуль неўзабаве быў высланы ў Карсун Сімбірскай губ. У 1865 па хадайніцтве бацькі залічаны ў Адэскі ун-т, але ў 1866 выключаны. У 1867 вярнуўся ў Мінск і да 1869 жыў тут пад наглядам паліцыі. Вандраваў па Расіі, праследаваўся паліцыяй. Памёр у Арле ад сухотаў. Друкаваўся ў час. 'Современник', 'Отечественные записки', 'Русское слово', 'Вестник Европы', 'Модный магазин'. Апублікаваў пераѓклады з Гейнэ, Барб'е, Байрана і інш. З-за пера-шкодаў цэнзуры М.Няѓкрасаў не здолеў выдаць яго вершы. Напісаны Г.-М. у 1864 верш 'Слу-шай!' быў пакладзены на музыку П.Сакальскім і стаў папулярнай песняй.
  Тв.: Поэт-революционер И. И. Гольц-Миллер / Сост. Б. Козьмин, Г. Лелевич. М., 1930.
  Літ.: Гаврилов Н. Забытый революционный поэт // Каторга и ссылка. 1929, ? 12; Корнеев А. В. Поэт революции. И. И. Гольц-Миллер // Известия АН СССР. Серия лит. и яз. 1978. Т. 37, ? 6; Бас І. '...Не памерла слова яго' // Бас І. Падарожжа ў літаратурнае мінулае. Мн., 1971; Кісялёў Г. В. Яго помніць Мінск // Кісялёў Г. В. Героі і музы. Мн., 1982; ЭГБ, т. 3; АЗБ.
  
  ГОМАНАВА Серафіма Георгіеўна [27.6.1904, Горкі, Магілёўскай губ., цяпер Магілёўская вобл. - 1969], эканаміст. Працавала ў Інстытуце эканомікі БелАН. Арыштавана 5.11.1937. Прыгаворана 28.11.1937 Асобай нарадай да 8 гадоў лагераў. Рэабілітавана 2.10.1956.
  Літ.: Возвращенные имена.
  
  ГОРСКІ Станіслаў Батыс [6.5.1802, в. Дварэц Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Камянецкі р-н Брэсцкай вобл. - 3.5.1864, Сібір], прыродазнавец, педагог, папулярызатар навукі. У 1820-25 вучыўся ў Віленскім ун-це. У 1830 загадчык батанічнага сада Віленскага ун-та. Пасля заѓкрыцця ун-та (1831) ад'юнкт, прафесар Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі. У 1840, напярэдадні закрыцця акадэміі, выехаў у замежную камандзіроўку. Пасля вяртання на Радзіму ў 1842-47 жыў у Паставах, займаўся батанікай і энтамалогіяй. Потым жыў у Берліне, з 1851 - у маёнтку А.Кубліцѓкага ў Свянцянскім пав. У 1863 па падаѓзрэнні ў спачуванні нацыянальна-вызваленчаму руху высланы ў Сібір. У ссылцы скончыў жыццё самагубствам. Быў адным з першых даследчыкаў Белавежскай пушчы. Аўтар прац па батаніцы і энтамалогіі. Публікаваў нататкі з падарожжаў па батанічных садах Еўропы. Арганізаваў шырокі абмен гербарыямі паміж вучонымі Еўропы. Многія адкрытыя ім віды раслін названы яго імем (напрыклад, Copaifera Gorskiana).
  Літ.: PSB; АЗБ.
  
  ГОРЫН Павел Восіпавіч [сапр.: Каляда; 15.1.1900, мяст. Картуз-Бяроза Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер г. Бяроза Брэсцкай вобл. - 5.2.1939, Масква, НКВД], гісторык. Падчас 1-й сусветнай вайны разам з бацькамі ў эвакуацыі ў Ніжагародскай губ. Член РКП(б) з 1918. У 1919 вярнуўся на Радзіму. У 1920 камендант Пружан. У 1921 скончыў Камуністычны ун-т імя Свярдлова ў Маскве; у 1925 Інстытут чырвонай прафесуры. У 1925-30 вучоны сакратар Таварыства гісторыкаў-марксістаў. У 1926-28 член рэдкалегіі час. 'Историк-марксист'; у 1927-30 нам. рэдактара час. 'Пролетарская революция'. У 1929-30 нам. дырэктара Інстытута гісторыі Камуністычнай акадэміі. Старшыня Таварыства палітэмігрантаў Зах. Беларусі (1926-28). У 1931-36 прэзідэнт БелАН, адначасова дырэктар Інстытута гісторыі. З 1936 у Маскве, загадчык кафедры гісторыі СССР МДУ, рэдактар аддзела гісторыі Вялікай Савецкай Энцыклапедыі. Арыштаваны 23.8.1937. Прысу-джаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25.4.1938 да расстрэлу. Рэабілітаваны 17.9.1955. Яго імем названа вуліца ў Бярозе. У 2000 на будынку Інстытута гісторыі НАН Беларусі ўстаноўлена памятная шыльда.
  Тв.: Пролетариат в 1917 г. в борьбе за власть. М.; Л., 1917; М.Н.Покровский - большевик-историк. Мн., 1933; Нарысы па гісторыі Саветаў рабочых дэпутатаў у 1905 годзе. Мн., 1934 (1 выд. на рус. мове: М., 1925).
  Літ.: Сербента В. А., Токараў М. У. Памяці акадэміка АН БССР П.В.Горына // Весці АН БССР. Серыя грам. навук. 1980, ? 1; Президент Академии наук академик П.О.Горин: выступления и статьи, посвященные 100-летию со дня рождения. Мн., 2001; Возвращенные имена; ЭГБ, т. 3.
  
  ГОРЫН-ГАЛКІН Уладзімір Піліпавіч [сапр.: Галкін; псеўданім: К.Грабовский; 10(22).1.1861, Магілёў - 22.7.1925, Масква], філосаф. Вучыўся ў Харкаўскім ветэрынарным інстытуце. За ўдзел у студэнцкіх хваляваннях выключаны. Ствараў нарадавольскія гурткі ў Сімферопалі, Адэсе. За ўдзел у Паўднёвай нарадавольскай арганізацыі ў 1887 арыштаваны і сасланы на 10 гадоў у Верхаянск. З 1895 далучыўся да сацыял-дэмакратычнага руху. Супрацоўнічаў у газ. 'Искра'. Дэлегат ІІ з'езда РСДРП (1903, Брусель - Лондан); далучыўся да бальшавікоў. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 вярнуўся ў Расію. Адзін з арганізатараў Наркамата замежных спраў РСФСР. З 1920 на акадэмічнай рабоце ў Маскве.
  Тв.: Грабовский К. [Горын-Галкін У]. 'Долой материализм!': (Критика эмпириокритичной критики). [Б. м.], 1910.
  Літ.: ЭГБ, т. 3.
  
  ГОФМЕЙСЦЕР Апалін Паўлавіч [Апалон; 1825, Брэст - 1.7.1890, Галіцыя, Аўстра-Венгрыя], дзеяч рэвалюцыйнага руху, мемуарыст. Паходзіў з сям'і рускага афіцэра. Вучыўся ў Берлінскім ун-це, дзе быў членам студэнцкага канспіратыўнага гуртка. У 1846 спрабаваў узняць у Беларусі паўстанне (т. зв. 'справа Рэра'). Арыштаваны. У 1848 публічна ганьбаваны ў Вільні, сасланы ў арыштанцкія роты (Орск, Арэнбург). З 1857 жыў пад наглядам паліцыі ў маёнтку Шастакова Брэсцкага пав. Падчас паўстання 1863-64 цывільны начальнік Гродзенскага, потым Брэсцкага ваяв. Арыштаваны ў 1864, сасланы на катаргу ў Сібір. З 1870-х г. жыў у Галіцыі. Вядома частка яго мемуараў у выѓглядзе ліста да А.Гілера (1882).
  Тв.: Из письма А.Гиллеру // Общественно-политическое движение на Украине в 1863-1864 гг. Киев, 1964.
  Літ.: Dubiecki M. Apolin Hofmeister, naczelnik wojewódstwa brzesko-litewskiego w powstaniu styczniowem // Ateneum Wileńskiе. 1923, ? 2; ЭГБ, т. 3.
  
  ГРАМЫКА Міхайла [Міхаіл Аляксандравіч; псеўданімы і крыптанімы: М.Абданк; Мих. Абданк; Михаил Абданк; М.Г.; Міх. Г.; 31.10(12.11).1885, в. Чорнае Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Рэчыцкі р-н Гомельскай вобл. - 30.6.1969, Хімкі Маскоўскай вобл.], празаік, паэт, геолаг, педагог. У час вучобы ў Магілёўскай гімназіі стаў членам рэвалюцыйнага гуртка. Літаратурную дзейнасць пачаў у 1907. У 1911 скончыў Маскоўскі ун-т. Настаўнічаў у Адэсе, з 1917 удзельнічаў у рабоце культурна-асветніцкай арганізацыі бел. уцекачоў 'Беларускі гай'. З 1921 у Мінску; выкладаў геалогію і мінералогію ў Белпедтэхнікуме і БДУ; працаваў у Інбелкульце, БелАН. Распрацоўваў бел. навуковую тэрміналогію. Аўтар падручнікаў па геаграфіі і мінералогіі. Браў удзел у пошуках нафты на Палессі. П'есы Г. ставіліся ў тэатрах. Арыштаваны ДПУ БССР 13.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусі'; паводле пастановы Калегіі ДПУ БССР ад 10.4.1931 высланы ў Іванава-Вязнясенск на 5 гадоў. Пасля сканчэння тэрміна высылкі ў 1936 выехаў з сям'ёй у Мурманскую вобл. (Кіраўск); працаваў у горным тэхнікуме. Потым жыў у Пермскай вобл. і Удмурціі. Рэабілітаваны 15.11.1957. Апошнія гады жыў у Хімках. Член СП Беларусі з 1965.
  Тв.: Выбр. Мн., 1967; Родная пушча: П'есы, вершы, паэмы, успаміны, лісты. Мн., 1987; Пачатковая геаграфія. Мн., 1923 (2 выд. Мн., 1925; 3 выд. Мн., 1927; 4 выд. Мн., 1928); Уводзіны ў навуку аб неарганічнай прыродзе: Ч. 1. Крышталаграфія; Ч. 2. Мінералогія. Мн., 1926; Дзве паэмы. Мн., 1927; Плынь: Лірычныя паэмы і вершы. Мн., 1927; Каля тэрасы: Драмы. Мн., 1929 (2 выд. Мн., 1975).
  Літ.: Казека Я. Міхайла Грамыка // Казека Я. Голас часу. Мн., 1975; Шушкевіч С. След на зямлі // Полымя. 1965, ? 11; БП, т. 2; ЭГБ, т. 3.
  
  ГРАНІТ Пятрусь [сапр.: Івашэвіч Іван Пятровіч; іншыя псеўданімы: П.Граніт; Мацей Гвозд; 11(24).1.1909, в. Зачэпічы Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Дзятлаўскі р-н Гродзенскай вобл. - 14.1.1980, в. Зачэпічы], паэт, педагог. Ва ўмовах Зах. Беларусі даволі рана далучыўся да падпольнай дзейнасці; наведваў сходы і мітынгі БСРГ; у 1930 уступіў у КПЗБ. Некалькі разоў арыштоўваўся польскімі ўладамі, але з-за недахопу доказаў яго адпускалі. Не змог атрымаць сістэматычнай адукацыі. Першы верш надрукаваў у 1933 у 'Беларускай газеце'. Друкаваўся ў газ. 'Наша воля', 'Poprostu', час. 'Літаратурная старонка', 'Асва', 'Беларускі летапіс'. Браў удзел у нелегальным з'ездзе бел. пісьменнікаў (1933, Вільня). У 1939-41 працаваў старшынёй сельсавета ў Беліцы. У час 2-й сусветнай вайны быў сувязным партызанаў. У 1950 завочна скончыў Навагрудскае педвучылішча. У 1945-71 працаваў настаўнікам і загадчыкам пачатковай школы ў Зачэпічах.
  Тв.: Сцяжынка: Вершы. Мн., 1978; У кн.: Сцягі і паходні. Мн., 1965; Ростані волі. Мн., 1990.
  Літ.: Калеснік У. Гняздо паэтаў // Калеснік У. Зорны спеў. Мн., 1975; Яго ж. Лёсам пазнанае. Мн., 1982; Пяткевіч А. Сцежкамі роднага краю // Наднёманскія былі. Мн., 1968; БП, т. 2; ЭГБ, т. 3.
  
  ГРАХОЎСКІ Сяргей Іванавіч [псеўданімы: М.Асіповіч; Сяргей Івановіч; С.Каршун; Парамон Паромскі; 12(24).9.1913, мяст. Нобель Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Зарэчанскі р-н Ровенскай вобл., Украіна - 11.12.2002, Мінск], паэт, празаік, пера-кладчык. У 1914 разам з бацькамі пераехаў у Глуск на Магілёўшчыне. Першы верш апуѓблікаваны ў 1926. У 1931-32 працаваў карэктарам у Дзяржвыдавецтве БССР, у газ. 'Чырвоная змена'. У 1935 скончыў МВПІ (газетна-выдавецкае аддзяленне літаратурнага ф-та). Працаваў на Беларускім радыё, выкладчыкам літаратуры на рабфаку пры БДУ. Арыштаваны 19.10.1936. Сасланы на 10 гадоў на лесанарыхтоўкі ў Горкаўскую вобл. У 1946-49 настаўнік у Слуцкім р-не. У 1947 з Г. знята судзімасць, але 19.5.1949 ён быў паўторна арыштаваны; высланы ў Новасібірскую вобл. 19.10.1955 рэабілітаваны. З 1956 у Мінску. У 1957-73 працаваў у час. 'Бярозка', 'Вясёлка'; літкансультантам СП БССР. У 1973-74 адказны сакратар Камітэта па дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. Член СП Беларусі з 1956. У 1958 выйшаў у свет першы зборнік вершаў 'Дзень нараджэння'. Інсцэніроўкі аповесці 'Рудабельская рэспубліка' пастаўлены тэатрамі імя Я.Купалы і Гомельскім абласным драматычным у 1968; у 1972 створаны аднайменны кінафільм. Перакладаў на бел. мову творы А.Блока, Р.Тагора і інш. Аўтар успамінаў пра перыяд рэпрэсій (аўтабіяграфічная трылогія 'Такія сінія снягі', 1988; 'Зона маўчання', 1990; 'З воўчым білетам', 1991). З 1974 на пенсіі.
  Тв.: Выбр. тв. Т. 1-2. Мн., 1973; Выбр. тв. Т. 1-2. Мн., 1983; Выбр. тв. Т. 1-2. Мн., 1994; Споведзь. Мн., 1990.
  Літ.: Гілевіч Н. Cталасць думкі, маладосць душы // Гілевіч Н. У гэта веру. Мн., 1978; Скрыган Я. Адданасць // ЛіМ. 1985, 23 верас.; БП, т. 2; ЭГБ, т. 3.
  
  ГРЫБ Тамаш Тамашавіч [псеўданімы і крыптанім: Т.Глеба; Антон Небарака; Т.Г.; 7(19).3.1895, в. Паляны Свянцянскага пав. Віленскай губ., цяпер Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл. - 25.1.1938, Прага], паліт. і культурны дзеяч, публіцыст. Падчас 1-й сусветнай вайны мабілізаваны ў войска. Удзельнік Усебеларускага з'езда 1917. Член Рады БНР і яе Выканаўчага камітэта, народны сакратар земляробства ва ўрадзе Я.Варонкі. Член Цэнтральнай Беларускай вайсковай рады. У студз. - сак. 1919 выдаваў у Вільні газ. 'Грамадзянін' - орган левай фракцыі БСГ. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў БПС-Р. Арыштаваны польскімі ўладамі ў Гродне ў 1919 як супрацоўнік газ. 'Родны край'. Зноў арыштаваны вясной 1920 як член Мінскага падпольнага паўстанцкага камітэта. Інтэрнаваны ў лагеры Домбэ пад Кракавам, адкуль уцёк. З канца 1920 у Каўнасе, дзе ўдзельнічаў у выданні газ. 'Сялянская доля'. З восені 1922 у Празе. У 1928 скончыў філасофскі ф-т Карлава ун-та з доктарѓскай ступеню. Быў членам замежнага бюро БПС-Р; сакратаром-кіраўніком Беларускага навуковага кабінета. У 1934-38 загадчык Беларускага загранічнага архіва; складаў бібліяграфію па беларусаѓзнаўстве. Супрацоўнічаў у час. 'Перавясла', 'Іскры Скарыны', 'Студэнцкая думка', 'Золак', 'Бюлетэнь загранічнай групы БПС-Р'. Пераклаў на бел. мову брашуру М.Туган-Бараноўскага 'Аб кааперацыйным ідэале'; на чэшскую - кнігу В.Чарнова 'Дэмакратыя, дыктатура, сацыялізм'. Пакінуў багатую эпісталярную спадчыну. Пахаваны на пражскіх могілках Альшаны.
  Тв.: На рубяжы двух стагоддзяў // Бюлетэнь загранічнай групы БПС-Р. 1928, ? 9; Паўстанцы (Урыўкі з рамана) // Іскры Скарыны. 1934, ? 3.
  Літ.: Чарноў В.М. Прамова на грамадскай паніхідзе па Т.Грыбу // Наш золак. Вільня, 1938; Ліс А. Рыцар беларускай свабоды // Спадчына. 1995, ? 4; ЭГБ, т. 3.
  
  ГРЫНЕВІЧ Антон Антонавіч [крыптанімы: А.Гр.; A.Hr.; 3.5.1877, фальварак Іваноўшчына Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. - 8.12.1937, Ленінградская вобл, НКВД], фалькларыст, выдавец, педагог, кампазітар. З 1896 жыў у Пецярбургу, быў чыноўнікам Дэпартамента гандлю і промыслу. З 1906 член бел. выдавецкай суполкі 'Загляне сонца і ў наша аконца'; у 1910 заснаваў уласнае выдавецтва (дзейнічала да 1913). Сабраў і выдаў разам з А.Зязюлем 'Беларускія песні з нотамі' (Т. 1-2, 1910-12). Пасля кастр. 1917 супрацоўнік культурна-асветніцкага аддзела Белнацкама ў Маскве. У 1919 - чэрв. 1920 у Мінску, выкладаў у школе і бел. гімназіі. З 1920 у Вільні, працаваў у кааператыве друкароў. Пісаў музычныя творы, якія апублікаваў разам з народнымі ў зборніку 'Школьны спеўнік' (1920). Яго песні (напрыклад, 'Гэй, наперад!', 'Касцу') шырока бытавалі ў Зах. Беларусі. У 1921 зняволены ў Лукішскай турме (Вільня), у кастр. вызвалены пад нагляд паліцыі. У 1922-23 сакратар ТБШ. Аўтар першага бел. падручніка па музыцы 'Навука спеву' (1923). З 1925 жыў у Мінску. Сакратар музычнай падсекцыі Інбелкульта, старшыня песеннай камісіі. У 1928-33 у Гарадку, Віцебску; рабіў запісы меласу. Арыштаваны ДПУ БССР 6.9.1933 па справе 'Беларускага нацыянальнага цэнтра'. 9.3.1934 асуджаны на 10 гадоў лагераў. У 1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 16.8.1956. Частка архіва Г. захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі.
  Тв.: Народны сьпеўнік. Вільня, 1920; Беларускі дзіцячы спеўнік. Вільня, 1925; Праграма-інструкцыя для збіральніка беларускай музычна-этнаграфічнай творчасці // Наш край. 1925, ? 1.
  Літ.: Ліс А. Песня прасілася ў свет // Полымя. 1966, ? 2; Каруза П. Музычная спадчына Антона Грыневіча // Мастацтва Беларусі. 1983, ? 9; Александровіч С. Х. Гісторыя і сучаснасць. Мн., 1968; ЭГБ, т. 3.
  
  ГРЫНЕВІЧ Клім Лазаравіч [псеўданімы: Быліна; Траўкін; Цюльпан; Шасцёраўскі; 5(18).2.1912, в. Шасцёраўка Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. - 3.3.1941, Балагое Калінінскай вобл., цяпер Цвярская вобл., Расія], паэт. Першыя вершы з'явіліся ў друку ў 1929. У 1930 стаў студэнтам Рагачоўскага педтэхнікума. У 1930 пераехаў у Мінск. Працаваў карэктарам у друкарні, літсупрацоўнікам газ. 'Рабочий', у прафсаюзах. У 1932 паступіў на творчае аддзяленне літаратурнага ф-та МВПІ. Апублікаваны ў 1932 зборнік паэзіі прыхільна сустрэты крытыкай. 16.3.1933 арыштаваны; 10.8.1933 прыгавораны да двух гадоў адміністрацыйнай высылкі. Знаходзіўся ў Сары-Атачы Паўднёва-Казахстанскай вобл. Праз два гады быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Пасля сканчэння службы вярнуўся ў Сары-Атач. Пераехаў у Балагое. Настаўнічаў; у 1937-41 завочна вучыўся ў Ленінградскім педінстытуце. Памёр ад сухотаў. Вершы апошніх гадоў жыцця не захаваліся.
  Тв.: На бераг: Паэзія. Мн., 1932.
  Літ.: Пруднікаў П. Далёкае і блізкае // Пруднікаў П. Мая магістраль. Мн., 1981; БП, т. 2.
  
  ГРЫНЕВІЧ Тамаш Міхайлавіч [1815 - 16(28).7.1863, Рагачоў], паэт, кіраўнік атрада ў час паўстання 1863-64. У 1834-44 на ваеннай службе. Выйшаў у адстаўку ў чыне штабс-ротмістра і пасяліўся ў родавым маёнтку Верхняя Тошчыца (Рагачоўскі пав. Магілёўскай губ., цяпер Быхаўскі р-н Магілёўскай губ.). У крас. 1863 арганізаваў і ўзначаліў паўстанцкі атрад у Рагачоўскім пав. Атрад быў разбіты карнымі войскамі; Г. схоплены і паводле прысуда ваенна-палявога суда публічна расстраляны ў Рагачове. Прататып Усяслава Грынкевіча ў рамане У.Караткевіча 'Нельга забыць', продак пісьменніка па мацярынскай лініі.
  Літ.: Мальдзіс А. Падарожжа ў ХІХ стагоддзе. Мн., 1969; В. [Ратч]. Очерки мятежного движения в Могилевской губернии в 1863 г. Вильна, 1865; ЭГБ, т. 3.
  
  ГРЫНЕВІЧ Уладзіслаў [псеўданім і крыптанім: В.Грывіч; Гр-віч; ? - ?], заходнебел. пісьменнік. Друкаваў апавяданні ў час. 'Студэнцкая думка', 'Родныя гоні' і інш. У 1925 эміграваў у БССР. Згадваўся ў сакрэтным дакладзе ДПУ БССР у ЦК КП(б)Б ад 29.10.1925 'Аб беларуска-эсэраўскім шавіністычным руху', дзе названы 'несумненным польскім шпіёнам'. Рэпрэсаваны.
  Літ.: Платонов Р. Перед крутым поворотом: Тенденции в политической и духовной жизни Беларуси (1925-1928): Отражение времени в архивных документах. Мн., 2001.
  
  ГРЫНКЕВІЧ Станіслаў Сымонавіч [2.2.1902, в. Новы Двор Сакольскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - 25.7.1945, Магілёў, НКДБ], грамадскі, рэлігійны і культурны дзеяч, лекар-псіханеўролаг, публіцыст, перакладчык, папулярызатар навукі. Пляменнік бел. святара Францішка Грынкевіча. Вучыўся на медыцынскіх ф-тах Віленскага і Пазнанскага ун-таў. Працаваў у клініках Познані, на Беласточчыне, у Вільні. У 1931-36 віцэ-старшыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі; член прэзідыума Беларускага нацыянальнага камітэта. Друкаваўся ў час. 'Студэнцкая думка', 'Калоссе', 'Шлях моладзі', газ. 'Беларуская крыніца', 'Хрысціянская думка', 'Новае жыццё'. У 1936 яго брашура 'Асвета' была канфіскавана паліцыяй, а сам аўтар аштрафаваны і на два тыдні зняволены. Аўтар навукова-папулярных прац па медыцыне і гігіене, з лекцыямі ездзіў па заходнебел. мястэчках і вёсках. Пераклаў з лацінскай мовы працу вядомага аскета і містыка Тамаша Кемпійскага 'Следам за Хрыстом'. З прыходам у Вільню савецкіх войск арыштаваны, але здолеў уцячы з цягніка падчас вывазу вязняў. У гады нямецкай акупацыі ў Вільні, займаўся культурніцкай дзейнасцю. Устрымліваўся ад супрацоўніцтва з немцамі. Браў удзел у нацыянальным падполлі. Зноў арыштаваны савецкімі ўладамі ў ліст. 1944. Вывезены спачатку ў Мінск, потым у Магілёў, дзе расстраляны.
  Тв.: Ab teatry: Praktyčny padručnik dla amatarskich teatrau. Wilnia, 1927; Arlanio. Wilnia, 1927; Narod. Wilnia, 1927; Žanimstva pa radyjo: Pjesa u 3-ch abrazoch. Wilnia, 1927; Carkwa, pomsta, wiaźnica: Apowieść. Wilnia, 1928; Rady chworym i zdarowym. Častka I. Wilnia, 1935 (разам з Я.Грынкевічам); Рады хворым і здаровым. Вільня, 1935 (разам з Я.Грынкевічам); Aświeta. Wilnia, 1936; У братоў украінцаў. Вільня, 1936 (2 выд. Вільня, 1937); Rady chworym i zdarowym. Častka II. Wilnia, 1937 (разам з Я. Грынкевічам); Народ. Вільня, 1937; Алкагалізм. Вільня, 1937 (разам з Я.Грынкевічам); Умовы і загады, неабходныя для здароўя. Вільня. 1939 (разам з Я.Грынкевічам).
  Літ.: Валтупскі А. Доктар Станіслаў Грынкевіч - пера-кладчык 'Следам за Хрыстусам' Т. Кемпійскага // Źnič / Зьніч. 1973, ? 117 (травень - снежань); Ліс. А. Літаратура Заходняй Беларусі // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст. Мн., 1999. Т. 2; Чэмер А.[Анішчык А.]. Партрэты. Вільнюс, 2001; БП, т. 6; Гарбінскі БРД; ЭГБ, т. 3;
  
  ГРЫШКЕВІЧ Францішак [Франук; крыптанімы: Фр.Гр.; Фр.Г-ч; Фр.Гр-ч; Ф.Г.; Fr.Hr.; 1904 ці 1906, мяст. Сухаволя Сакольскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - 1946, Мінск, НКДБ], паэт, публіцыст, перакладчык, педагог. У 1926 скончыў Віленскую беларускую гімназію. Нелегальна перайшоў польска-чэшскую мяжу, паступіў на літаратурны ф-т Карлава ун-та (Прага). Скончыў яго ў 1931 са ступенню доктара філасофіі. Пачаў друкавацца з 1924. Публікаваўся ў газ. 'Беларуская крыніца', 'Сялянская ніва', час. 'Студэнцкая думка', 'Родныя гоні', 'Іскры Скарыны', 'Крыгалом', 'Беларускі летапіс', 'Przagląd Wileński'. Перакладаў з чэшскай, нямецкай, сербахарвацкай, украінскай, славенскай моў. У Празе актыўна супрацоўнічаў з час. 'Slovanský přehled', рэцэнзаваў у ім мінскія выданні. Вярнуўся ў Вільню. Служыў у польскім войску. Потым быў без працы. Пасля ўступлення савецкіх войск у Вільню супрацоўнічаў з новай уладай; пісаў для газ. 'Prawda Wileńska'; у 1940 загадваў бел. школамі Віленскай школьнай акругі. Падчас нямецкай акупацыі працаваў дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі. Удзельнічаў у 2-м Усебеларускім кангрэсе (чэрв. 1944), за што ў ліп. быў арыштаваны ў Вільні, пасля ўступлення туды Чырвонай Арміі. Прывезены ў Мінск, дзе, паводле ўскосных сведчанняў, скончыў жыццё самагубствам.
  Тв.: Веснавыя мелодыі. Вільня, 1927.
  Літ.: Ліс. А. Літаратура Заходняй Беларусі // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст. Мн., 1999. Т. 2; БП, т. 2; ЭГБ, т. 3.
  
  ГУРВІЧ Ісак Аронавіч [Адольфавіч; 1860, Мінск - 1924, Нью-Йорк], эканаміст, публіцыст, выдавец. Брат Я.Гурвіч. У 1877 скончыў Мінскую гімназію, падчас вучобы ў якой увайшоў у гурток народніцкай арганізацыі 'Зямля і воля'. Вучыўся на юрыдычным ф-це Пецярбургскага ун-та. У 1879 арыштаваны па справе падпольнай друкарні; выѓключаны з ун-та. Знаходзіўся ў зняволенні каля года. Высланы ў Мінск пад нагляд паліцыі. Удзельнічаў у стварэнні мінскай друкарні арганізацыі 'Чорны перадзел'. Арыштаваны ў 1880; сасланы на 4 гады ў Сібір. Знаходзячыся ў ссылцы, вывучаў перасяленчы рух сялянаў у Сібір; вынікі да-следаванняў апублікаваў у працах 'Эканамічныя пытанні Сібіры' і 'Перасяленні сялян у Сібір'. У 1885 вярнуўся ў Мінск, узначаліў гурток друкарскіх рабочых. Пад уплывам прац Г.Пляханава заняў марксісцкія пазіцыі. У 1899 з-за пагрозы арышту эміграваў у ЗША. У 1891 абараніў доктарскую дысертацыю 'Эканамічнае становішча расійскай вёскі' (апублікаваў яе ў 1892 у Нью-Йорку; рускі пераклад у 1896); узначаліў кафедру каледжа ў Чыкага. У Нью-Йорку выдаваў газету на рускай мове 'Прогресс'. У ЗША быў актывістам прафсаюзнага руху; уступіў у Амерыканскую сацыялістычную партыю. Удзельнічаў у стварэнні і рэдагаванні час. 'The Class Struggle' i 'The Revolutionary Age'. Пазбаўлены кафедры і звання прафесара. Пасля абвяшчэння Маніфеста 17 кастрычніка 1905 вярнуўся ў Беларусь; у 1906 абраны дэпутатам ІІ Дзярждумы ад Мінска. Расчараваўшыся ў рэвалюцыі, зноў выехаў у ЗША. Пасля адкрыцця ў Мінску БДУ падарыў ун-ту сваю бібліятэку (некалькі тысяч тамоў).
  Тв.: Экономическое состояние русской деревни. М., 1896.
  Літ.: Зіміонка А. Сацыялістычны рух на Беларусі // Беларусь: Нарысы гісторыі, эканомікі, культуры і рэвалюцыйнага руху. Мн., 1924; Революционное движение среди евреев. Сб. 1. М., 1930; ЭГБ, т. 3.
  
  ГУРВІЧ Яўгенія Аронаўна [Адольфаўна; 1861, Мінск - 1934, Масква], удзельніца народніцкага і сацыял-дэмакратычнага руху, публіцыстка, выдавец, мемуарыстка. Сястра І.Гурвіча. Арыштавана ў Пецярбургу ў 1879 за сувязь з арганізацыяй 'Народная воля'; выслана ў Мінск пад нагляд паліцыі. У 1881 сумесна з А.В.Бонч-Асмалоўскім арганізавала друкарню арганізацыі 'Чорны перадзел'. Пасля 1881 працягвала вучобу ў Швейцарыі. У 1888 у Мінску стала адным з арганіѓзатараў сацыял-дэмакратычнай арганізацыі. З пачатку 1890-х г. займалася перакладамі марксісцкай літаратуры на рускую мову (у тым ліку 1-га тома 'Капітала' К.Маркса). Удзельнічала ў стварэнні Бунда. З 1897 член Мінскага камітэта Бунда, кіраўнік друкарні Бунда. Удзельніца І з'езда РСДРП 1898 у Мінску. Арыштавана ў ліп. 1898; у 1900 саслана на 4 гады ва Усх. Сібір. У 1902 уцякла з ссылкі разам з Л.Д.Троцкім. У 1906 пасля амністыі вярнулася з эміграцыі. Член меншавіцкай фракцыі РСДРП. У 1917 член выканкама Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. З 1922 навуковы супрацоўнік Інстытута К.Маркса і Ф.Энгельса ў Маскве. Член Усесаюзнага таварыства паліткатаржан і ссыльнапасяленцаў. Напісала ўспаміны.
  Тв.: Из воспоминаний: Мой перевод 'Капитала' // Летописи марксизма. 1926. Вып. 1; О первом съезде РСДРП // Каторга и ссылка. 1928, ? 3; Еврейское рабочее движение в Минске в 80-х гг. // Революционное движение среди евреев. М., 1930. Сб. 1.
  Літ.: ЭГБ, т. 3.
  
  ГУРЛО Алесь [Аляксандр Кандратавіч; псеўданім і крыптанімы: Л.Эхо; А.Г.; А.Г-ло; 19(31).1.1892, мяст. Капыль Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыль Мінскай вобл. - 4.2.1938, Мінск], паэт, празаік, перакладчык, лінгвіст. Публікаваўся з 1907 (газ. 'Наша ніва'). У 1909 уступіў у РСДРП; удзельнічаў у выданні рукапісных час. 'Заря', 'Голос низа', 'Вольная думка' (1910-11, Капыль). У 1912 з дапамогай Ц.Гартнага ўладкаваўся на работу на ліцейны завод 'Вулкан' у Санкт-Пецярбургу. З 1914 служыў на Балтыйскім флоце. Падчас 1-й суѓсветнай вайны быў паранены. Удзельнічаў у кастрычніцкім перавароце ў Пецярбургу на баку бальшавікоў; браў удзел у захопе Зімняга палаца. У 1919 цяжка паранены пад Казанню; камісаваны з войска як інвалід. У 1919-20 працаваў у Ніжнегародскім порце. З 1921 жыў у Мінску. Працаваў у Наркамаце асветы БССР. У 1922-23 у газ. 'Савецкая Беларусь'. У 1920-я г. ў тэрміналагічнай камісіі Інбелкульта; займаўся ў аспірантуры. У 1929-30 навуковы суѓпрацоўнік Інстытута мовы БелАН. Браў удзел у стварэнні тэрміналагічных слоўнікаў; падрыхтаваў і выдаў слоўнік 'Тэхнічная тэрміналогія' (вып. 1. Мн., 1932). Рыхтаваў слоўнік краўцоўскай мовы мяст. Капыль і краёвы слоўнік Капыльшчыны (матэрыялы загінулі падчас 2-й сусветнай вайны). Выдаў некалькі зборнікаў вершаў; перакладаў творы рускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў. Быў членам літаб'яднанняў 'Маладняк' і 'Пробліск'. Арыштаваны ДПУ БССР 25.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусі'. Паводле пастановы Калегіі ДПУ БССР ад 10.4.1931 высланы ў Самару на 5 гадоў (умоўна). У 1934 стаў членам СП БССР. Памёр ад сухотаў. Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска. Рэабіліѓтаваны 15.11.1957.
  Тв.: Выбр. тв. Мн., 1950; Вершы. Мн., 1972; Нашы птушкі: Вершы. Мн., 1974.
  Літ.: Агіевіч У. Алесь Гурло // Агіевіч У. Літаратура і жыццё. Мн., 1954; А.К.Гурло // Германовіч І. Беларускія моваѓзнаўцы. Мн., 1985; Хведаровіч М. Шлях паэта // Хведаровіч М. Памятныя сустрэчы. Мн., 1977; Міхнюк У. Штрыхі да аўтапартрэта, напісанага Алесем Гурло ў сталінскіх засценках // ЛіМ. 1992, 10 крас.; БП, т. 2; Возвращенные имена.
  
  ГУРСКІ Міхась Адамавіч [9(21).11.1890, в. Салтанава, цяпер Рэчыцкі р-н Гомельскай вобл. - пасля 1960, Мінск ?], тэатральны дзеяч, рэдактар. У 1908 скончыў Гомельскае гарадское вучылішча. У тым жа годзе пры Гомельскай гімназіі вытрымаў экзамен на званне народнага настаўніка. У 1910-13 вучыўся ў Віленскім ун-це. У 1914-18 служыў у рускай арміі. Затым настаўнічаў. Са снеж. 1922 па чэрв. 1926 дырэктар БДТ-1. У 1929-30 працаваў у Акадэміі навук БССР. Арыштаваны ДПУ БССР 23.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусі'. Паводле пастановы Калегіі ДПУ БССР ад 10.4.1931 высланы ў Мамлыж на 5 гадоў. Рэабілітаваны 19.9.1960.
  Кр.: НАРБ, ІКР.
  Літ.: Возвращенные имена.
  
  ГУРЫН-МАРАЗОЎСКІ Міхаіл Іванавіч [падпольныя псеўданімы: Стах; Ян; 19.11.1891, в. Ярэмічы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. - 16.3.1928, Вільня], паліт. дзеяч, журналіст. У 1912 скончыў Пскоўскі настаўніцкі інстытут; настаўнічаў. У 1-ю сусветную вайну мабілізаваны ў царскую армію; прапаршчык кавалерыі. Далучыўся да эсэраў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Чырвонай Арміі; вучыўся ў Акадэміі Генштаба. З 1920 у Беларусі. Уваходзіў у Беларускую камуністычную арганізацыю, якая ў жн. 1920 улілася ў КП(б)Б. З 1921 рэдактар газ. 'Белорусская деревня' і 'Савецкая Беларусь'. У вер. 1921 за крытыку Галоўпалітасветы БССР Бюро ЦК КП(б)Б пазбавіла яго на 6 месяцаў права абірацца на кіраўнічыя пасады. 28.2.1924 пасланы на падпольную работу ў Зах. Беларусь. Узяў курс на падрыхтоўку ў Зах. Беларусі ўзброенага паўстання і далучэння да БССР. Гэта выклікала раскол у КПЗБ ('Сэцэсія'). 7.1.1925 на закрытым пасяджэнні Бюро ЦК КП(б)Б ліквідавала Замежнае бюро ЦК КП(б)Б і прапанавала Г.-М. вярнуцца ў БССР. Г.-М. адмовіўся гэта зрабіць; выйшаў з КПЗБ і разам з Л.Роѓдзевічам арганізаваў у Вільні падпольную друкарню, пачаў выпускаць газ. 'Чырвоны сцяг'. Польскія ўлады арыштавалі Г.-М. На 'працэсе 56-і' над лідэрамі БСРГ ён даў паказанні супраць Б.Тарашкевіча і С.Рак-Міхайлоўскага. У канцы 1927 у газ. 'Беларускі дзень' пачаў друкаваць успаміны 'З недалёкага мінулага'. Але скончыць іх не паспеў, бо быў застрэлены С.Клінцэвічам і А.Капуцкім. Рашэнне аб ліквідацыі Г.-М. прыняло ЦК КПЗБ.
  Тв.: Белы дом толькі журыцца... // Полымя. 1923, ? 2.
  Літ.: Клінцэвіч С. А. Як я расправіўся з правакатарам Гурыным // У суровыя гады падполля: Успаміны былых членаў КПЗБ. Мн., 1958; ЭГБ, т. 3.
  
  ГУРЫНОВІЧ Адам Гіляры Каліставіч [13 (25).1.1869, фальварак Кавалі (Кавалькі) Вілейѓскага пав. Віленскай губ., цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. - 23.1.1894, па іншых крыніцах 14.1.1894, 17.1.1894, фальварак Крыстынопаль Свянцянскага пав. Віленскай губ., цяпер Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл.], паэт, фалькларыст. Са старажытнага шляхецкага роду татарскага паходжання герба 'Праўдзіц'. У 1879-87 вучыўся ў Віленскім рэальным вучылішчы; у 1887-93 у Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце (з-за хваробы вучоба перапынялася). Праводзіў фальклорна-этнаграфічныя зборы. У 1890 пераслаў свае запісы Я.Карловічу ў Варшаву; былі выдадзеныя ў 1893 у Кракаве. Кіраўнік створанага ў 1889 нелегальнага 'Гуртка моладзі польска-літоўска-беларускай і маларасійскай'. На фарміраванне светапогляду Г. зрабіў уплыў марксізм, а таксама ідэі шляхецкіх рэвалюцыянераў і народнікаў 1880-х г. У паэзіі быў паслядоўнікам Ф.Багушэвіча. Пісаў на бел., польскай, рускай мовах. Перакладаў творы польскай, рускай, украінскай літаратуры. Арыштаваны ў 1893 у Вільні, дастаўлены ў Санкт-Пецярбург. У тым жа годзе па прычыне хваробы адѓпраўлены пад нагляд паліцыі ў бацькоўскі фальварак Крыстынопаль, дзе памёр ад чорнай воспы. Упершыню яго творы апублікаваў Б.Тарашкевіч (з уступным артыкулам) у 1921 (газ. 'Беларускі звон'). Імем паэта названа вуліца ў Мядзелі.
  Тв.: У кн.: Беларускія пісьменнікі другой паловы ХІХ ст.: Зб. тэкстаў. Мн., 1956; Беларуская літаратура ХІХ ст.: Хрэстаматыя. 2 выд. Мн., 1988. Фальклорныя запісы: Zbiór rzeczy białoruskich: (Z gminy Wiszniewskiej pow. Święciańskiego, gubernii Wileńskiej). Kraków, 1893.
  Літ.: Гульман Р. І. Новыя архіўныя матэрыялы пра Адама Гурыновіча // Беларуская літаратура: Даследаванні і публікацыі. Вып. 1. Мн., 1958; Шутовіч Я. Адам Гурыновіч: Паводле старых і новых архіўных матэрыялаў // Полымя. 1966, ? 11; Саламевіч Я. Адам Гурыновіч - фалькларыст // Полымя. 1969, ? 1; Семашкевіч Р. М. Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбурзе (канец ХІХ - пачатак ХХ ст.). Мн., 1971; Янушкевіч Я. У прадчуванні знаходак. Мн., 1994; БП, т. 2; ЭГБ, т. 3; АЗБ.
  
  ГУТКОЎСКІ Мікалай Макаравіч [крыптанім: Г-скі; 21.7(2.8).1886, в. Забелы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. - 8.2.1938], юрыст, публіцыст. Брат графіка Паўла Гуткоўскага. У 1907-08 настаўнічаў у мяст. Багушэвічы Мінскай губ. У 1912 скончыў юрыдычны ф-т Варшаўскага ун-та. Пасля служачы ў Варшаве, Маскве. Падчас 1-й сусветнай вайны мабілізаваны; юрысконсульт штаба Румынскага фронту. У 1917-19 удзельнічаў у стварэнні бел. арганізацый у Адэсе. Нейкі час знаходзіўся ў складзе войск Врангеля ў Крыме. З чэрв. 1921 у Мінску. Працаваў у Наркамаце асветы БССР; адначасова з 1922 навуковы супрацоўнік Інбелкульта, выкладчык БДУ. У 1924-25 супрацоўнік Пастаяннага прадстаўніцѓтва БССР пры ўрадзе СССР. Пасля ў СНК БССР. Даѓследаваў крыніцы заканадаўства БССР, функцыяѓнаванне цэнтральных органаў улады. Удзельнічаў у распрацоўцы бел. навуковай тэрміналогіі. Аўтар успамінаў і артыкулаў па гісторыі бел. культуры пачатку ХХ ст. Арыштаваны ДПУ БССР у 1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусі'. Рэабілітаваны пасмяротна.
  Тв.: Сістэматычны паказчык (спроба сістэматыкі) заканадаўства Беларускай ССР за 1919-1928 гг. Мн., 1929; Стварэнне законаў у БССР // Запіскі аддзела гуманітарных навук. Працы кафедры сучаснага права. Мн., 1929; З жыцця беларускай моладзі ў Варшаве // Вестник Народного комиссариата просвещения ССРБ. 1922, ? 2; Беларуская культурная праца на Усходзе // Там жа. ? 3-4; Адкрыты ліст // Вобраз-89; Літаратурна-крытычныя артыкулы. Мн., 1989.
  Літ.: Круталевіч В. А. Юрыдычныя даследаванні // Інстытут Беларускай культуры. Мн., 1993; ЭГБ, т. 3.
  
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
Э.Бланк "Пленница чужого мира" О.Копылова "Невеста звездного принца" А.Позин "Меч Тамерлана.Крестьянский сын,дворянская дочь"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"