Моряков Леонид Владимирович : другие произведения.

А 3

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:

  АБАКАНОВIЧ Iгнат Мiкалаевiч* [1900, в. Лекершчына Чавускага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Чавускi р-н Магiлёўскай вобл. - 20.3.1925, Масква, НКВД], навучэнец. Падчас арышту студэнт Ленiнградскага дзяржаўнага ун-та. Арыштаваны 19.8.1924. Асуѓджаны 2.3.1925 паводле пастановы калегii АДПУ СССР за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай Беларусi 30.11.1993.
  
  АБАЛЯЕЎ Канстанцiн Васiлевiч* [1902, ст. Славяны Магiлёўскага пав., цяпер Магiлёўскi (?) р-н - 10.2.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], службовец, парѓтыйны дзеяч. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1930-я г. першы сакратар Саратаўскага абкама ВКП(б). Арыштаваны 11.11.1937. Асуджаны 8.1.1938 'тройкай' НКВД за 'ўдзел у антысавецкай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 30.6.1956.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения.
  
  АБIХТ Генрык Тэадоравiч [1835 цi 1836, Вiльня, цяпер Вiльнюс, Лiтва - 31.5.(12.6)1863, Варшава], удзельѓнiк нацыянальна-вызваленчага руху ў Беларусi, Польшчы i Лiтве. У 1852 скончыў Вiленскую гiмназiю. Працаваў у паштовых установах Пецярбурга i Вiльнi, удзельнiчаў у рэвалюцыйных гуртках. Каб пазбегнуць арышту царскiмi ўладамi, якiя падазравалi яго ў прыналежнасцi да тайнай рэвалюцыйнай арганiзацыi, эмiграваў у Лондан (1857). Супрацоўнiчаў з польскiмi рэвалюцыянерамi-эмiгрантамi, з газ. 'Колокол', выдаўцы якой А.Герцэн i М.Агароў падтрымлiвалi нацыянальна-вызваленчы рух, выступалi за нацыянальнае самавызначэнне беларусаў. Садзейнiчаў умацаванню сувязей газеты з Беларуссю i Лiтвой. Вясной 1861 пераехаў у Парыж, дзе знаходзiўся да студз. 1862. З канца сак. нелегальна жыў у Варшаве, прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы паўстання 1863. Быў прыхiльнiкам 'чырвоных', агентам Цэнтральнага нацыянальнага камiтэта. Вёў рэвалюцыйную прапаганду ў Варшаве i правiнцыi, збiраў грошы i зброю для паўстанцаў. У лiст. 1862 арыштаваны царскiмi ўладамi i зняволены ў Брэсцкую крэпасць. На следстве трымаўся мужна i не выдаў удзельнiкаў падрыхтоўкi паўстання. Павешаны ў Варшаўскай цытадэлi. На ягоную смерць адгукнуўся А.Герцэн артыкулам 'Подлыя!'.
  Лiт.: Герцен А.И. Собр. соч. М., 1959. Т. 17; Клевенский М. Герцен-издатель и его сотрудники // Литературное наследство. М., 1941. Т. 41-42; Кiсялёў Г. Вязень Брэсцкай крэпасцi // Кiсялёў Г. Героi i музы. Мн., 1982; Brock P. Z dziejów wielkiej emigracji w Anglii. Warszawa, 1958. PSB. T. 1. S. 5-6; ЭГБ, т. 1.
  
  АБРАМАЎ Хаiм Вiктаравiч* [1895, Мiнск - 10.1.1938, Мiнск, НКВД], педагог, навуковец. З сям'i службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. дэкан аднаго з ф-таў Беларускага полiтэхнiчнага iнстытута. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 3.12.1937 у Мiнску па адрасе2: вул. Камунiстычная, д. 8, кв. 9. Асуджаны 'тройкай' НКВД СССР 3.1.1938 як 'агент польскай разведкi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 3.8.1959. Асабовая справа А. ? 14492-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АБРАМОВIЧ Станiслаў Iгнатавiч3 [1884, мяст. Мена Чарнiгаўскай губ., цяпер райцэнтр Чарнiгаўскай вобл., Украiна - ?], службовец. З бел. сям'i4. Падчас арышту старшы бухгалтар Омскай чыгункi. Арыштаваны 26.11.1930 у Омску. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 14.12.1931 за 'шкоднiцкую дзейнасць' да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Омскага абл. суда 3.8.1959.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  Кр. геагр.: СЭС; Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  АБРАМОВIЧ Сяргей Iванавiч* [1893, станiца Сiнельнiкава Екацярынаслаўскай губ., цяпер райцэнтр Днепрапятроўскай вобл., Украiна - 15.9.1938, Масква, НКВД], вайсковец. З бел. сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту камбрыг, часова выконваў абавязкi начальнiка штаба i начальнiка 3-га аддзела Заходнесiбiрскай акругi войск НКВД. Арыштаваны 14.4.1938 у Маскве па адрасе: вул. Пакроўка, д. 20/1, кв. 20. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 15.9.1938 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 14.3.1956.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  Кр. геагр.: СЭС.
  
  АБРАМОВIЧ Эмiль Абрамавiч [лiп. 1864, Гродна - 4.4.1922, Саратаў], рэвалюцыйны дзеяч. З сям'i зубнога ўрача. У 1882 скончыў Гродзенскую гiмназiю. Вучыўся на медыцынскiх ф-тах Парыжскага i Дэрпцкага ун-таў (1882-88). У гэты ж час пазнаёмiўся з творамi К.Маркса i Ф.Энгельса, з выданнямi групы 'Освобождение труда', пачаў актыўна прапагандаваць iх вучэнне. У 1884 у Мiнску, куды пераехалi на сталае пражыванне яго бацькi, стварыў сацыял-дэмакратычны гурток друкарскiх рабочых. У 1886-87 прапагандаваў марксiсцкiя iдэi таксама i ў Вiльнi. У лют. 1889 пераехаў у Кiеў, дзе стварыў адзiн з першых сацыял-дэмакратычных гурткоў, але летам таго ж года быў арыштаваны. Зняволенне адбываў у турмах Кiева i Пецярбурга. У 1892 сасланы на 4 гады ў Сiбiр. Працаваў лекарам у Краснаярскай турме i Алёкмiнску Якуцкай вобл. У 1896 вярнуўся ў Мiнск. Неўзабаве запрошаны працаваць на Ленскiя прыiскi, дзе да 1904 займаўся медыцынскiм абслугоўваннем рабочых. У час рэвалюцыi 1905-07 жыў у Саратаве, актыўна суѓпрацоўнiчаў з мясцовай сацыял-дэмакратычнай арганiзацыяй. У сувязi з расстрэлам рабочых на Ленскiх прыiсках напiсаў выкрывальны артыкул 'Ахвярам золата' для газ. 'Невѓская звезда', за што быў сасланы ў Табольскую губ. У час 1-й сусветнай вайны служыў лекарам у царскай армii. Пасля Лютаўскай рэвалюцыi 1917 працаваў у бальнiцы ў Саратаве.
  Лiт.: Памяти Э.А.Абрамовича // Каторга и ссылка. 1928. ? 3. С. 131-141; Деятели революционного движения в России: Биобиблиографический словарь. М., 1931. Т. 5. Вып. 1. С. 5-6; ЭГБ, т. 1.
  
  АБРАМЧУК Макар Паўлавiч [вер. 1898, в. Дзмiтравiчы Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Камянецкi р-н Брэсцкай вобл. - 2.11.1938, Барнаул, НКВД], партыйны i дзяржаўны дзеяч. З сям'i настаўѓнiка. З пачаткам 1-й сусветнай вайны быў разам з бацькамi ў бежанстве. У 1916 прызваны ў армiю, удзельнiчаў у 1-й сусветнай вайне. Пасля Кастрычнiцкай рэвалюцыi 1917 настаўнiчаў у Самарскай губ. З 1921 жыў у Мiнску, быў загадчыкам павятовага, затым акруговага аддзелаў народнай асветы, нам. старшынi павятовага выканкама, загадчыкам аддзела агiтацыi i прапаганды павятовага камiтэта КП(б)Б. У 1925-26 член калегii наркамата асветы БССР. У 1925 абраны сакратаром Магiлёўскага акружкама КП(б)Б. З лiп. 1926 да вер. 1928 загадчык агiтпрапа, сакратар i член Бюро ЦК КП(б) Беларусi. У 1926-29 член ЦВК БССР. У 1928 адклiканы ў распараджэнне ЦК ВКП(б) i накiраваны на вучобу ў Iнстытут чырвонай прафесуры. Затым працаваў сакратаром Локцеўскага райкама ВКП(б) у Алтайскiм краi. У сак. 1938 арыштаваны НКВД Алтайѓскага краю як 'удзельнiк праватрацкiсцкай тэрарыстычнай арганiзацыi'. 2.11.1938 ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 28.9.1957.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  Лiт.: Мiхнюк У.М. Арыштаваць у высылцы: Дакументальны нарыс пра Алеся Дудара. Мн., 1996. С. 126; ЭГБ, т. 1.
  
  АБУГАЎ Мiхаiл Захаравiч* [1901, Стары Быхаў Магiлёўскай губ., цяпер Быхаў, райцэнтр Магiлёўскай вобл. - 27.7.1941, Масква, 'Камунарка', НКВД], службовец. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту лектар Растокiнскага райкама ВКП(б) Масквы. Арыштаваны 13.3.1941 у Маскве па адрасе: Астроўскi зав., д. 14, кв. 5. Асуджаны 8.7.1941 ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР за 'ўдзел у контрѓрэвалюцыйнай, тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 8.12.1956.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  Кр. геагр.: ЭГБ, т. 2, с. 146.
  
  АБЯЗЬЯНIН Павел Сцяпанавiч* [1899, в. Зайѓмiшча Горацкага (?) пав. Магiлёўскай губ., цяпер Дубpовенскi р-н Вiцебскай вобл. - ?], навуковец. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У пачатку 1930-х г. вучоны сакратар Водна-мелiяpацыйнага камiтэта наpкамата земляробства БССР. Быў жанаты, гадаваў траiх дзяцей. Арыштаваны 30.12.1932 у Мiнску па адрасе: вул. Слонiмская, д. 28, кв. 2. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 8.5.1933 як 'член контррэвалюцыйнай дыверсiйна-шпiёнскай арганiзацыi' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 16.7.1958. Асабовая справа А. ? 11070-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  АВЕРБУХ Уладзiмiр Барысавiч* (Абузям-Хейдэр-Данiэль) [1889, мяст. Беразiно Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Мiнскай вобл. - 27.7.1941, Масква, 'Камунарка', НКВД], службовец. З сям'i служачага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступiў у яўрэйскую партыю Паалей Цыён; быў сакратаром Камунiстычнай партыi Палесцiны, нам. старшынi краявога савета прафсаюзаў Паўночна-Каўказскага краю. Арыштаваны 8.6.1936 у Пяцiгорску. Асуджаны 1.11.1936 'тройкай' НКВД за 'шпiянаж' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. У крас. 1939 этапаваны ў Маскву. 6.7.1941 асобай нарадай пры НКВД СССР асуѓджаны за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з iншымi ахвярамi на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 28.5.1957.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
  
  АВЕРЫН Мiхаiл Iгнатавiч* [1891, в. Пачапаў (Пачапава) Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Баранавiцкi р-н Брэсцкай вобл. - 8.5.1943, ГУЛАГ], дзяржаўны дзеяч БССР. З сялянскай сям'i. У крас. 1933 прызначаны нам. наркама Рабоча-сялянскай iнспекцыi БССР. Затым рашэннем сакратарыята ЦК КП(б)Б 'у мэтах умацавання кiраўнiцтва Вiцебскай кантрольнай камiсii рэкамендаваны яе старшынёй'. У 1934-35 старшыня Вiцебскага гарадскога савета. З 1936 начальнiк цэха Беларускай раённай электрастанцыi, затым дырэктар Полацкага цагельнага завода. 2.9.1936 пастановай Аршанскага райкама КП(б)Б выключаны з партыi як 'трацкiст', 'падазроны ў службе ў белай армii' i 'агент польскай разведкi'. У лют. 1937 вывеѓдзены са складу ЦВК БССР. Па апеляцыi А. бюро ЦК КП(б)Б у крас. 1937 адмянiла рашэнне Аршанскага РК КП(б)Б, бо факты, што сталi падставай для гэтага, не пацвердзiѓлiся. Аднак А. гэта не выратавала. 6.12.1937 ён быў арыштаваны i 28.9.1938 'тройкай' НКВД асуѓджаны да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў адзiн з канцлагераў НКВД Новасiбiрскай вобл. Загiнуў у зняволеннi. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 8.4.1958. Асабовая справа А. захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  АГЕЕЎ Васiль Iванавiч* [1900, мяст. Бялынiчы Магiлёўскага пав., цяпер райцэнтр Магiлёўскай вобл. - ?, Казахстан, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту начальнiк руднiка ў Рыдэры Усходне-Казахстанскай вобл. Арыштаваны 2.2.1937. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 3.10.1937 за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да ВМП. Расстраляны. Дата смерцi невядома. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом СССР 17.10.1957.
  Кр.: Книга Скорби.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  АГЕЕЎ Ян Пятровiч* [1904, ? - ?], службовец. З бел. сям'i. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту дырэктар абл. доследнай станцыi. Арыштаваны 16.9.1937 НКВД Куйбышаўскай вобл. Абвiнавачваўся ва 'ўдзеле ў антысавецкай шкоднiцкай арганiзацыi'. 15.9.1939 справа А. была спынена, а ён вызвалены. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Белая книга.
  
  АГЕЙКА Мiхаiл Уладзiмiравiч [н. 1928, в. Весялова Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.], удзельнiк бел. патрыятычнага падполля. З бел. сялянскай сям'i. Вучыўся ў Навагрудскай настаўнiцкай семiнарыi. У 1945 скончыў Навагрудскае педагагiчнае вучылiшча, паступiў у Баранавiцкi настаўнiцкi iнстытут. З 1946 удзельнiк бел. патрыятычнага падполля пры Баѓранавiцкiм настаўнiцкiм iнстытуце, што ўваходзiла ў склад канспiратыўнай арганiзацыi 'Чайка'; быў дарадцам Цэнтра арганiзацыi 'Беларускi вызваленчы рух'. Арыштаваны органамi МДБ 10.6.1947. Асуджаны ў Баранавiчах трыбуналам (16-18.10.1947) як 'член антысавецкай арганiзацыi' да 10 (паводле iншых звестак да 8) гадоў зняволення i 5 гадоў пазбаўлення правоў. Пакаранне адбываў спачатку ў Баранавiцкай турме, потым у Мiнеральным канцлагеры МДБ Комi АССР (Iнта), дзе працаваў у вугальных шахтах. Вызвалены 'па залiках працы' ўмоўна-датэрмiнова 18.11.1954, але без права выезду. Канчаткова вызвалены 20.4.1956. Скончыў (завочна) Варкуцiнскi горны тэхнiкум (1963). У Беларусь вярнуўся ў 1978. У тым жа годзе выйшаў на пенсiю. Жыве ў Салiгорску. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом БССР 19.12.1975. Асабовая справа А. ? 6816-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Лiт.: Гарт. З успамiнаў пра Саюз Беларускiх Патрыётаў. Мн., 1997; Антысавецкiя рухi.
  
  АГРЭСТ Якаў Майсеевiч* [1892, Магiлёў - 5.11.1936, Масква, НКВД], службовец. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту кiраўнiк групы Усесаюзнага аб'яднання 'Саюзпрамэкспарт'. Арыштаваны 5.7.1936 у Маскве па адрасе: вул. Арбат, д. 35, кв. 29. Асуджаны 5.11.1936 'тройкай' НКВД да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з iншымi ахвярамi на Данскiх могiлках. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 9.5.1957.
  Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
  
  АДАМАЙЦIС Iосiф Адамавiч [лiст. 1896, в. Юасѓцiнiнкай Панявежскага пав. Ковенскай губ., цяпер Лiтва - 8.4.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], дзяржаўны дзеяч БССР. З сялянскай сям'i. З 1913 працаваў у кааператыўных арганiзацыях. У час Кастрычнiцкай рэвалюцыi 1917 член Васкрасенскага рэўваенсавета Каломенскага пав. У жн. 1918 накiраваны на падпольную работу ў акупаваную кайзераўскiмi войскамi Лiтву. Працаваў у ЦК Кампартыi Лiтвы, Вiленскiм гаркаме партыi, узначальваў партызанскi атрад у Ракiшках, што вёў барацьбу з нямецкiмi i польскiмi захопнiкамi. Са студз. 1919 надзвычайны камiсар харчавання ў Ковенскай губ. З вер. 1919 да сярэдзiны мая 1920 член калегii Смаленскага губернскага харчовага камiтэта. Са жн. 1920 да сак. 1924 наркам харчавання БССР, затым упаўнаважаны наркамата знешняга гандлю СССР па Беларускай ССР, дырэктар Дзяржаўнай iмпартна-экспартнай гандлёвай канторы Беларусi. У лiп. 1924 прызначаны старшынёй Вiцебскага акружнога выканаўчага камiтэта Савета рабочых, сялянскiх i чырвонаармейскiх дэпутатаў. 5.5.1926 прызначаны наркамам знешняга i ўнутранага гандлю БССР. З'яўляўся членам ЦВК БССР. Са снеж. 1928 працаваў на адказных пасадах у Маскве. Падчас арышту старшы iнжынер Усесаюзнага навукова-даследчага iнстытута халадзiльнай прамысловасцi. Арыштаваны НКВД СССР 5.2.1938 у Маскве па адрасе: вул. Наваслабодская, д. 62, кв. 364. Асуджаны ваеннай калегiяй вярхоўнага суда СССР 8.4.1938 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 16.2.1956.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  Кр. геагр.: БелСЭ, т. 1. с. 90.
  Лiт.: Бусько Н. Актуально и поныне // Чалавек i эканомiка. 1996. ? 3. С. 43-44.
  
  АДАМЕНКА Фама Iванавiч* [1882, Вiцебск - 22.7.1944, Спаск, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту загадчык ганчарнай вытворчасцi саматужнай арцелi 'Волжскi гарняк'. Арыштаваны 26.5.1944 у в. Сюкеева Камска-Усцьiнскага р-на. Абвiнавачваўся ў 'антысавецкай агiтацыi i прапагандзе'. Загiнуў у турме Спаска Кемераўскай вобл. Рэабiлiтаваны 3.11.1998.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Республика Татарстан.
  
  АДАМОВIЧ Алесь [н. 1930, Пастаўскi пав. Вiленскага ваяв., цяпер Пастаўскi р-н Вiцебскай вобл.], удзельѓнiк бел. антысавецкага маладзёжнага руху. У 1944 паѓступiў у педагагiчнае вучылiшча, што адкрылася ў вер. таго года ў Паставах. З восенi 1945 адзiн з iнiцыятараў згуртавання нацыянальна свядомых навучэнцаў у падпольную арганiзацыю 'За Беларусь', сакратар арганiзацыi. Вясной 1946 пастаўская група аб'ядналася з глыбоцкай арганiзацыяй 'Саюз беларускiх патрыётаў' (СБП). Пасля выкрыцця СБП арыштаваны органамi МДБ (лют. 1947). На судовым працэсе ў Мiнску (16-20.6.1947) асуджаны да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны быў, верагодна5, у Багаслаўскi канцлагер МДБ Свярдлоўскай вобл. (каля Чырвонатурыйска). Падчас зняволення спрабаваў уцячы. А.Фурс прыгадваў: 'Алесь падшукаў сабе супольѓнiка, маладога, такога ж зуха-хлопца, як сам. Будучы на працы за зонай, яны падлавiлi-такi момант, перапаўзлi забараняльную паласу... Але праз колькi дзён абодваiх прывезлi на вахту, збiтых да паўсмерцi. Далёка яны не адышлi, папалiся. Дзiва што: ва ўсе бакi непраходная тайга, лагеры, вайсковыя заставы. Ды i мясцовае насельнiцтва было зацiкаўленае высачыць i злавiць збеглых зэкаў - за кожную галаву тады плацiлi мукой, цукрам i iншымi дэфiцытнымi прадуктамi'. Пасля няўдалых уцёкаў пераведзены ў штрафны лагпункт. Вызвалены падчас 'хрушчоўскай адлiгi' ў 1956. У часы дэмакратызацыi выступаў у друку з успамiнамi пра бел. пасляваенны маладзёжны антысавецкi рух.
  Лiт.: Гарт. З успамiнаў пра Саюз Беларускiх Патрыётаў. Мн., 1997.
  
  АДАМОВIЧ Аляксандр Фамiч [студз. 1900, в. Васюлькi Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Мяѓдзельскi р-н Мiнскай вобл. - 15.9.1937, Карэльская АССР, НКВД], партыйны i дзяржаўны дзеяч БССР. З сялянскай сям'i, скончыў пачатковае вучылiшча ў Радашковiчах. У час 1-й сусветнай вайны ў бежанстве ў Екацярынаслаўскай губ. У 1916 вярнуўся на Радзiму. Працаваў на будаўнiцтве чыгункi. У снеж. 1916 пераведзены ў Адэсу (упраўленне дарожных работ Бесарабскага р-на). З канца 1917 член нацыянальна-культурнай арганiзацыi 'Беларускi гай'. У 1918 уступiў у БСГ. З 1919 член ВКП(б). Працаваў у Адэсе пры Беларускiм клубе i ў бел. секцыi губернскага аддзела народнай асветы. У час акупацыi Адэсы белагвардзейцамi i замежнымi iнтэрвентамi на нелегальным становiшчы. Пасля накiраваны ЦК РКП(б) у Смаленск. З 1920 сакратар Дзiсенскага павятовага камiтэта РКП(б). У 1921 працаваў у Бабруйскiм павятовым аддзеле народнай асветы, затым iнструктарам i загадчыкам аддзела Бабруйскага павятовага камiтэта КП(б)Б. У снеж. 1921 па партыйнай мабiлiзацыi накiраваны ў армiю. Са жн. 1924 сакратар Калiнiнскага акружкама Кампартыi Беларусi (Клiмавiчы). З вер. 1925 сакратар Полацкага акруговага камiтэта партыi, затым загадчык аддзела друку ЦК КП(б)Б, рэдактар газ. 'Беларуская вёска'. У лiп. 1928 - вер. 1929 нам. наркама земляробства БССР. У сувязi з разгортваннем барацьбы з так званым нацыянал-дэмаѓкратызмам зняты з работы i выключаны з КП(б)Б 'за iдэалагiчную няўстойлiвасць, скрыўленне класавай лiнii ў палiтыцы наркамзема, за бюракратызм i адрыў ад партыйнай ячэйкi, за прымiрэнчыя адносiны да контррэвалюцыйных вылазак нацыянал-дэмакратызма'. Неўзабаве адноўлены ў партыi i накiраваны на перавыхаванне на нiзавую работу тэрмiнам на два гады - працаваў тэхнiчным рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 19.7.1930 у Мiнску па адрасе: вул. Новасерпухаўская, д. 11, кв. 2. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 18.3.1931 як 'удзельнiк контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Пакаранне адбываў спачатку ў Салавецкiм, затым у Беламорска-Балтыйскiм канцлагерах НКВД Карэла-Фiнскай АССР. 24.3.1935, калi знаходзiўѓся ў Беламорска-Балтыйскiм канцлагеры, узяты пад варту i 11.7.1935 асуджаны Ленiнградскiм абл. судом да 7 гадоў папраўча-працоўных работ. 9.9.1937 'тройкай' НКВД Карэльскай АССР прыгавораны за 'антысавецкую агiтацыю' да ВМП. Расстраляны каля ст. Сягежа. Рэабiлiтаваны судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 14.6.1988. Асабовая справа А. ? 20950-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Лiт.: Фалей Е. 'Еще в более острой форме' // Вечерний Минск. 1993. 17 дек.; Мiхнюк У.М. Арыштаваць у высылцы: дакументальны нарыс пра Алеся Дудара. Мн., 1996. С. 112; Яго ж. Вязень сумлення // Полымя. 1996. ? 2. С. 262; ЭГБ, т. 1.
  
  АДАМОВIЧ Вiктар Тэафiлавiч* [1922, фальв. Мiлюнцы Браслаўскага пав. Вiленскага ваяв., цяперашняе месцазнаходжанне не выяўлена - 14.7.1941, Масква, 'Камунарка', НКВД], музыкант. З сялянскай сям'i. Арыштаваны 16.12.1940. Асуѓджаны 24.6.1941 ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 8.6.1995.
  
  АДАМОВIЧ Вячаслаў Вячаслававiч [першая пал. 1890-х г. ?, Ашмяны Вiленскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл., паводле iншых звестак - Коўна, Лiтва - пасля 1939, ?], бел. палiт. i вайсковы дзеяч, драматург, журналiст. Вучыўся ў Ковенскай гiмназii, Мiнскай духоўнай семiнарыi, з навучэнцаў якой стварыў у 1917 бел. гурток. Сябра Беларускай вайсковай камiсii ў 1919-20, афiцэр яе мiнскага рэзерва. Арганiзатар бел. антыбальшавiцкiх партызанскiх аддзелаў, стваральнiк i кiраўнiк Беларускай сялянскай партыi 'Зялёны дуб' (падпольны i творчы псеўданiм 'Дзяргач'). Удзельнiк Палескага антыбальшавiцкага пахода генерала С.Булак-Балаховiча ў канцы 1920. Арганiзатар антыбальшавiцкага партызанскага руху на Палессi. У другой палове 1920-х - пачатку 1930-х г. супрацоўѓнiчаў з расiйскай эмiграцыйнай манархiчнай арганiзацыяй 'Братство русской правды', якая вяла барацьбу супраць савецкай улады. На пачатку 2-й сусветнай вайны жыў у Гданьску, служыў псаломшчыкам у праваѓслаўнай царкве. Хутчэй за ўсё, у канцы 1930-х - пачатку 1940-х г. арыштаваны органамi савецкай дзяржбяспекi. Далейшы лёс невядомы.
  Тв.: Дзяргач. Тыпы Палесся: Абразкi i легенды. Вiльня, 1924.
  Лiт.: Стужынская Н. Беларусь мяцежная. З гiсторыi антысавецкага ўзброенага супрацiву. 20-ыя гады ХХ стагоддзя. Вiльня, 2000.
  
  АДАМОВIЧ Захар Iванавiч* [1905, в. Бязводна Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Зэльвенскi р-н Гродзенскай вобл. - 9.11.1937, Свярдлоўск, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту дарожны майстар Надзеждзiнскага металургiчѓнага завода. Арыштаваны 1.10.1937 у Надзеждзiнску Свярдлоўскай вобл. Асуджаны 26.10.1937 да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў; Волости и важнейшие селения.
  
  АДАМОВIЧ Рыгор Уладзiмiравiч* [1902, в. Прорвы Новааляксандраўскага пав. Ковенскай губ., цяпер хутар у Мёрскiм р-не Вiцебскай вобл. - 30.10.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. У 1925 уступiў у ВКП(б). Да мая 1937 член Ленiнградѓскага абл. суда. Арыштаваны ў Ленiнградзе па адрасе: вул. Пестэля, д. 9, кв. 9а. У сувязi з арыштам выключаны з партыi. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР за 'контррэвалюцыйную, антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў; Волости и важнейшие селения.
  
  АДАМУШКА Iван Дарафеевiч* [1902, в. Вялiкi Сервеч Вiлейскага пав., цяпер Вiлейскi р-н Мiнскай вобл. - 15.9.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту загадчык планавага аддзела мальтозна-патачнага завода. Арыштаваны 1.12.1929 у Казанi. Асуджаны за 'контррэвалюцыйную дзейнасць i антысавецкую агiтацыю' да 3 гадоў папраўча-працоўных работ у Салавецкiм канцлагеры НКВД Карэла-Фiнскай АССР. 25.3.1931 паводле паѓстановы калегii АДПУ справа спынена. Зноў арыштаваны 9.4.1937. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 15.9.1937 да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 24.12.1957.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Республика Татарстан.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения.
  
  АДАРЫЧ Аляксандр Пятровiч* [1908, в. Дунайчыцы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Клецкi р-н Мiнскай вобл. (паводле iншых звестак в. Галдовiчы Слуцкага пав.) - 9.11.1937, Томск, НКВД], селянiн-аднаасобнiк, брат Вячаслава i Яўгена Адарычаў. З бел. сялянскай сям'i. Арыштаваны 8.6.1932 за нелегальны пераход мяжы. Асуджаны 23.10.1932 асобай нарадай пры НКВД БССР да 3 гадоў пазбаўлення волi. Пакаранне адбываў у Заходне-Сiбiрскiм краi. Зноў арыштаваны 7.8.1937 у Багаслаўскiм сельсавеце Асiнаўскага р-на Томскай вобл. Асуджаны 26.10.1937 як 'член контрѓрэвалюцыйнай шпiёнска-дыверсiйнай паўстанцкай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 21.12.1960, пракуратурай Мiнскай вобл. 22.10.1991. Асабовая справа А. ? 31861-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения.
  
  АДАРЫЧ Вячаслаў Пятровiч* [1908 (паводле iншых звестак 1912), в. Дунайчыцы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Клецкi р-н Мiнскай вобл. - 9.11.1937, Томск, НКВД], службовец, брат Аляксандра i Яўгена Адарычаў. З бел. сялянскай сям'i. Арыштаваны 8.6.1932 за нелегальны пераход мяжы. Асуджаны 23.10.1932 асобай нарадай пры НКВД БССР да 3 гадоў пазбаўлення волi. Пакаранне адбываў у Заходне-Сiбiрскiм краi. Пасля вызвалення працаваў iнструктарам дзiцячага дома. Зноў арыштаваны 8.8.1937 у Ворана-Пашанскiм сельсавеце Асiнаўскага р-на Томскай вобл. Асуджаны 26.10.1937 як 'член контррэвалюцыйнай шпiёнска-дыверсiйнай паўстанцкай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 21.12.1960, пракуратурай Мiнскай вобл. 22.10.1991. Асабовая справа А. ? 31861-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения.
  
  АДАРЫЧ Яўген Пятровiч* [1905, в. Дунайчыцы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Клецкi р-н Мiнскай вобл. - ?], медык, брат Аляксандра Адарыча i Вячаѓслава Адарыча. З бел. сялянскай сям'i. У 1925-27 сябра БСРГ i КСМЗБ. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Падчас арышту ўрач раённай бальнiцы ў Брагiне (цяпер райцэнтр Гомельскай вобл.). Арыштаваны 8.9.1933. Асуджаны 9.1.1934 як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi БНЦ' да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны, хутчэй за ўсё, у Варкута-Пячорскi, затым Iнцiнскi канцлагеры Архангельскай вобл. Вызвалены 12.10.1943. Зноў арыштаваны i 6.1.1951 за 'ўдзел у антысавецкай групоўцы' асуѓджаны да 10 гадоў пазбаўлення волi. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. ? 10182-с (спынена пастановай КДБ БССР 16.8.1956) захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АДАШКЕВIЧ Аляксандр Аляксандравiч* [1889, тэрыторыя цяперашняй Польшчы або Зах. Беларусi - 17.5.1938, Башкiрская АССР, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту начальнiк 9-й дыстанцыi пуцi ст. Уфа. Арыштаваны 6.11.1937. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом СССР 10.8.1957.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Республики Башкортостан.
  
  АДЗЯРЫХА Герасiм Прохаравiч [1897, Бабруйск Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Магiлёўскай вобл. - 8.7.1920, ?], удзельнiк падпольнай барацьбы супраць польскiх акупацыйных уладаў (1920). З 1915 служыў у царскай армii, удзельнiчаў у 1-й сусветнай вайне. Пасля Кастрычнiцкага перавароту дэмабiлiзаваўся, вярнуўся ў Бабруйск. Быў старшынёй прафсаюзнага камiтэта Бабруйскага маслабойнага завода. У час польска-савецкай вайны 1919-1920 арганiзаваў камунiстычную ячэйку, удзельнiчаў у падпольнай барацьбе супраць акупацыйнага рэжыму. У лiп. арыштаваны легiянерамi i пасля катаванняў расстраляны. Яго iмем названы вулiца i завод у Бабруйску.
  Лiт.: Памятник борцам, погибшим за освобождение Белоруссии. Мн., 1925; ЭГБ, т. 1.
  
  АДЗЯРЫХА Цiмафей Якаўлевiч (Якубавiч)* [25.2.1895, в. Белiчы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. - ?], педагог, брат Мiхася Адзярыхi. З сялянскай сям'i. Скончыў Слуцкае духоўнае вучылiшча, вучыўся ў Мiнскай духоўнай семiнарыi (да 1914), настаўнiчаў. У 1915 прызваны ў царѓскую армiю, ваяваў на Паўдн.-Усх. фронце, быў цяжка паранены. Лячыўся ў шпiталi ў Маскве, дзе яго застала Лютаўская рэвалюцыя 1917. Прызнаны непрыгодным да службы ў армii i накiраваны на Шосткiнскi парахавы завод Чарнiгаўскай губ. У 1918 пакiнуў прадпрыемства, працаваў настаўнiкам у Слуцку. У 1924 паступiў у БДУ. У 1927 разам з iншымi студэнтамi i са сваiмi братам Мiхаiлам i сястрой Ганнай арыштаваны як 'член антысавецкага гуртка' i асуджаны да 3 гадоў ссылкi. З 1930 стыльрэдактар Беларускага дзяржаўнага выдавецтва. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Зноў арыштаваны 28.3.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. Абвiнавачваўся ў тым, што 'ведаў аб iснаваннi контррэвалюцыйнай арганiзацыi, аказваў ёй садзейнiчанне ў зборы i пасылцы грошай ссыльным нацдэмам'. Разам з А.Бурдзейкам, Я.Бядрыцкiм, В.Валогам, А.Дарашэвiчам, Д.Дынькам, П.Жаўрыдам, У.Жылкам, П.Каравайчыкам, М.Каспяровiчам, П.Кацярынiчам, Я.Кiпелям, Л.Курыловiчам, А.Мiцкевiчам, У.Мурашкам, I.Пашковiчам, Я.Пушчам, Р.Пяцэвiчам, Ч.Роѓдзевiчам, А.Сакам, Ю.Саленiковiчам, I.Сасiновiчам, I.Траськам, Я.Трафiмавым, С.Хурсiкам, I.Юрашкевiчам i iнш. асуджаны пазасудовым органам НКВД 10.4.1931 да 5 гадоў пазбаўлення волi. Высланы ў Чалябiнскую вобл. Вызвалены 28.8.1935. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 15.11.1957. Групавая справа А. i iнш. ? 20951-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў; Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
  
  АДУЦКЕВIЧ Станiслаў Адольфавiч* [1909, пас. Пушча Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Лагойскi р-н Мiнскай вобл. - ?], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту эканамiст трэста 'Татпрамсвет'. Арыштаваны 17.3.1938 у Казанi. Асуджаны асобай нарадай НКВД СССР 24.6.1938 за 'шкоднiцкую дзейнасць' да 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 20.12.1955.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Республика Татарстан.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў; Назвы населеных пунктаў.
  
  АЖГIРЭВIЧ Пётр Васiлевiч* [1905, в. Лукянец (?) Пiнскага пав. Мiнскай губ., цяпер Пiнскi р-н Брэсцкай вобл. - ?], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту начальнiк планавага аддзела (?). Арыштаваны 21.1.1938 у Алма-Аце. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 14.11.1938 за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Месца i дата смерцi невядомы. Рэабiлiтаваны з-за адсутнасцi складу злачынства 25.6.1957.
  Кр.: Книга Скорби.
  
  АЖЭШКА (АРЭШКА) Фларыян Фелiксавiч [1833, Кобрынскi пав. Гродзенскай губ., цяпер Брэсцкая вобл. - 1905, Томск], удзельнiк паўстання 1863-64 у Беларусi. У 1861 скончыў Медыка-хiрургiчную акадэмiю ў Пецярбургу. Займаўся лекарскай практыкай на Кобрыншчыне. У маёнтку Людвiнова (цяпер Драгiчынскi р-н Брэсцкай вобл.) узначалiў групу дэмакратычна настроенай моладзi, сярод якой была Элiза Ажэшка, жонка яго брата. Разам з ёю арганiзаваў школу для сялянскiх дзяцей. У час падрыхтоўкi паўстання 1863-64 уваходзiў у Кобрынскую арганiзацыю паўстанцаў, збiраў для iх зброю i боепрыпасы, якiя захоўваў у маёнтку Оўзiчы (цяпер вёска Iванаўскага р-на Брэсцкай вобл.), што належаў яго брату Бранiславу. У сак. 1863 палiцыя выявiла гэты склад, а таксама нелегальную перапiску. Пасля А. знаходзiўся пад наглядам палiцыi. У крас. 1863 уступiў у атрад Р.Траўгута. Удзельнiчаў у баях з царскiмi войскамi ў Кобрынскiм, Пружанскiм i Пiнскiм паветах. Калi атрад быў разгромлены, рабiў спробы яго аднавiць. У пачатку лiп. 1863 арыштаваны ў Пружанскiм пав. ў час агiтацыi добраахвотнiкаў у паўстанцкi атрад. Ваенна-палявым судом 2.1.1864 прыгавораны да ссылкi ў Сiбiр, якую адбываў у Томску. У 1872 атрымаў права на дзяржаўную службу. Больш за 20 гадоў працаваў лекарам у Томскай турме. Прымаў актыўны ўдзел у дзейнасцi мясцовага таварыства ўрачоў. У апошнiя гады жыцця быў лекарам духоўнай семiнарыi. Памёр у Томску, пахаваны на гарадскiх могiлках.
  Лiт.: Zembrzuski L. Złota księga korpusu sanitarnego Polskiego, 1797-1918. Warszawa, 1927; Мендрина Г.И. Медицинская деятельность политических ссыльных в Сибири. Томск, 1962. С. 21-22; Гапава В.I. Элiза Ажэшка: Жыццё i творчасць. Мн., 1969; ЭГБ, т. 1.
  
  АЗАРАЎ Аляксандр Iванавiч* [1895, в. Машавое Клiмавiцкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Касцюковiцкi р-н Магiлёўскай вобл. - 3.7.1937, Масква, НКВД], вайсковец. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Апошняе месца работы - нам. начальнiка 5-га аддзела Упраўлення матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння ваенна-паветраных сiл Чырвонай армii, iнтэндант 2 рангу. Арыштаваны 14.2.1937 у Маскве па адрасе: Пакроўска-Стрэшнева, вул. Шчукiнская (Ваенны гарадок). Асуджаны 3.7.1937 'тройкай' НКВД за 'шкоднiцтва' i 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з iншымi ахвярамi на Данскiх могiлках. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 11.8.1956.
  Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў; Волости и важнейшие селения.
  
  АЙЗЕНБЕРГ Вольф Шаломавiч* [1889, Наваѓгрудак Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. - 24.10.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. У 1920 устуѓпiў у ВКП(б). Апошняе месца работы - загадчык бiблiятэкi Дома санiтарнай культуры Ленiнградскага гарадѓскога камiтэта па ахове здароўя. Арыштаваны 17.9.1937 у Ленiнградзе па адрасе: вул. Някрасава, д. 60, кв. 56. У сувязi з арыштам выключаны з партыi. Асуджаны 18.10.1937 камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  АЙЗЕНСОН Iзраiль Маркавiч* [снеж. 1896, Вiцебск - 20.12.1937, Мiнск, НКВД], гаспадарчы дзеяч БССР. З беднай яўрэйскай сям'i. Атрымаў пачатковую адукацыю. Падлеткам працаваў на лямцавай фабрыцы. У час 1-й сусветнай вайны служыў у царскай армii, у грамадзянскую вайну - у Чырвонай армii. Уступiў у ВКП(б). З 1921 супрацоўнiк надзвычайнай камiсii. Са студз. 1923 у фiнансавых органах Полацкага павятовага выканаўчага камiтэта, затым Магiлёўѓскага акружнога выканкама. У 1930-31 начальнiк планава-фiнансавага, затым планава-эканамiчнага аддзелаў наркамата мясцовай прамысловасцi БССР. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 19.6.1937 (?) у Мiнску па адрасе: вул. Першамайская, д. 13/18, кв. 1. Абвiнавачваўся ва 'ўдзеле ў антысавецкай тэрарыстычнай арганiзацыi правых' i за 'шкоднiцтва ў мясцовай i лёгкай прамысловасцi БССР'. Па прыгавору ваеннай калегii Вярхоўнага суда СССР 19.12.1937 асуджаны да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 24.12.1955. Асабовая справа А. ? 5770-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АЙЗЕНСОН Рэвека Венiямiнаўна* [1897, Вiцебск - ?], медык, жонка Iзраiля Айзенсона. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю, уступiла ў ВКП(б) (1920). Выйшла замуж, гадавала дваiх дзяцей. Працавала медсястрой у радзiльным доме ? 1. Арыштавана 15.2.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Першамайѓская, д. 13/18, кв. 1. Асуджана 16.5.1938 асобай нарадай пры НКВД БССР як 'член сям'i расстралянага ворага народа' да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ў Цемнiкоўскi канцлагер НКВД Мардоўскай АССР. Вызвалена 15.2.1946. Зноў арыштавана 26.3.1951. Асуѓджана 26.6.1951 да 5 гадоў ссылкi ў Паўночна-Казахстанскую вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 16.3.1956. Асабовая справа А. ? 6719-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АКАШАЎ (АКIШАЎ) Канстанцiн Васiлевiч* [21.6(3.7)1888, в. Махалiна Люцынскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Латвiя. - 9.4.1931, Масква, НКВД], лётчык, iнжынер. З бел. сялянскай сям'i. Скончыў Дзвiнскае рэальнае вучылiшча, Ваенную авiяцыйную школу ў Мiлане (1911), Вышэйшае вучылiшча аэранаўтыкi i ваенна-авiяцыйную школу ў Францыi. З 1907 член рэвалюцыйнай групы анархiстаў-камунiстаў. У 1908 сасланы ў Туруханскi край, адкуль неўзабаве ўцёк. З 1909 у эмiграцыi ў Алжыры, Iталii, Францыi. У 1914-15 удзельнiчаў у 1-й сусветнай вайне ў складзе французскай авiяцыi. З 1915 у Расii. Удзельнiк кастрычнiцкага перавароту 1917. У час грамадзянскай вайны на адказных пасадах у ваеннай авiяцыi. Падчас арышту нам. дырэктара авiяѓцыйнага завода ? 1. Адначасова выѓкладаў у Акадэмii паветранага флоту. Арыштаваны 3.3.1930 у Маскве па адрасе: Навiнскi бульвар, д. 16, кв. 64. Асуджаны паводле паѓстановы калегii АДПУ СССР 3.4.1931 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з iншымi ахвярамi на Ваганькаўскiх могiлках. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом СССР 1.9.1956.
  Кр.: Расстрельные списки: Ваганьковское кладбище.
  Лiт.: ЭГБ, т. 6-2.
  
  АКIНЧЫЦ Мiхаiл Канстанцiнавiч* [1905, в. Старыца Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Капыльскi р-н Мiнскай вобл. - 20.09.1937, Санкт-Пецярбург, НКВД], ваенны медык. З бел. сям'i. Падчас арышту старшы ўрач 25-й эскадрыллi 100-й авiябрыгады Ленiградскай ВА. Арыштаваны 8.9.1937 у Пушкiне Ленiнградскай вобл. Асуджаны 14.9.1937 камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў; Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
  
  АКIНШЭВIЧ Леў Аляксандравiч [псеўд.: Воронич Л.; 25.1(6.2.).1898, Санкт-Пецярбург - 7.11.1980, ЗША], бел. i ўкраiнскi гiсторык, мемуарыст, правазнавец. У 1916 скончыў калегiю Паўла Галагана ў Кiеве, куды пераехалi бацькi. У 1916-17 вучыўся на юрыдычным ф-це Кiеўскага ун-та. Далучыўся да бел. нацыянальнага руху, быў сябрам Кантрольнай камiсii бел. арганiзацыi ў Кiеве. У 1917 мабiлiзаваны ў армiю, накiраваны ў Кiеўскую вайсковую школу. Служыў прапаршчыкам у Сiмферопалi i на Румынскiм фронце. У 1918 вярнуўся ў Кiеў, працягваў вучыцца ва ун-це, удзельѓнiчаў у культурна-грамадскай рабоце бел. дыяѓспары на Украiне, прыняў грамадзянства БНР. З 1921 навуковы супрацоўнiк Украiнскай АН, спецыялiзаваўся ў галiне бел., украiнскага i польскага права, даследаваў гiсторыю казацтва на Беларусi. Працаваў пад кiраўнiцтвам акадэмiка М.Васiленкi, пазней А.Грушэўскага, брата М.Грушэўскага. З 1923 сакратар Камiсii па вывучэннi гiсторыi зах.-рускага i ўкраiнскага права. Падѓтрымлiваў сувязi з навуковымi цэнтрамi i творчымi асяродкамi Беларусi. Супрацоўнiчаў з Iнбелкультам (пазней - БелАН), публiкаваўся ў час. 'Полымя' (з 1925), выступаў у бел. друку з рэцэнзiямi i аглядамi ўкраiнскiх выданняў, апублiкаваў шэраг артыкулаў пра казацтва на Беларусi. У час. 'Украiна', 'Червоний шлях' друкаваў рэцэнзii на працы бел. вучоных. Свае даследаваннi з гiсторыi права на Беларусi i Украiне надрукаваў у 'Працах Камiсii па вывучэннi гiсторыi заходнерускага i ўкраiнскага права', сакратаром якой з'яўляўся. У 1928 абаранiў дысертацыю 'Генеральная рада на Гетманѓшчыне', пазней выдадзеную манаграфiяй. Быў асабiста знаёмы з бел. вучонымi У.Пiчэтам, Яз.Лёсiкам, С.Некрашэвiчам, В.Ластоўскiм, Д.Даўгялам, В.Друшчыцам, Т.Забелам, пiсьменнiкамi Я.Коласам, Я.Купалам, Ц.Гартным. У 1932 за адмову стаць сакрэтным супрацоўнiкам НКВД звольнены з работы. Вясною 1933 (з пачаткам 'чыстак') пераехаў у Нежын, дзе ўладкаваўся прафесарам Нежынскага педагагiчнага iн-та. На пачатку 1934 абвiнавачаны ў бел. i ўкраiнскiм нацыяналiзме i пасля кампанii шальмавання пазбаўлены работы. Пазней уладкаваўся юрыстам на Балхашскiм прамкамбiнаце ў Казахстане. Праз тры гады пераехаў з сям'ёю ў Смаленск. Там А. заспела 2-я сусветная вайна. Мабiлiзаваны на фронт, трапiў у палон. Выбавiўшыся з палону, выкладаў у Кiеўскiм ун-це, пераехаў у Львоў. Пазней ва Украiнскiм вольным ун-це ў Празе, затым у Мюнхене чытаў гiсторыю ўкраiнскага права, напiсаў некалькi падручнiкаў. З 1949 у ЗША. Перабiваўся выпадковымi заробкамi, быў чорнарабочым. З 1951 да 1954 выкладаў у Калумбiйскiм ун-це, працаваў у Даследчым цэнтры па вывучэннi СССР (Research Project on the USSR) у Вашынгтоне, пасля ў бiблiятэцы Кангрэса ЗША (1954-69). Займаўся праблемамi нацыяѓнальных меншасцяў, даследаваў савецкую юрыдычную сiстэму, гiсторыю Беларусi i Украiны XVI-XVII ст. Супрацоўнiчаў з Бел. iнстытутам навукi i мастацтва, Украiнскiм навуковым таварыствам iмя Т.Шаўчэнкi. Публiкаваўся ў бел. i ўкраiнскiх эмiгранцкiх навуковых i перыядычных выданнях. Сябра Украiнскай Вольнай Акадэмii навук, Беларускага iнстытута навукi i мастацтва ў ЗША. Аўтар успамiнаў (на ўкраiнскай мове) 'Праѓкляты стэп'.
  Тв.: Казацтва на Беларусi: (Гiст.-юрыдычны нарыс) // Полымя. 1927, ? 1; Беларускае казацтва ў украiнскай гiстарыяграфii // Тамсама. 1929. ? 6; Казацка-сялянскiя войны на Беларусi ў XVII ст. у характарыстыцы акад. М. Грушэўскага // Савецкая краiна. 1931. ? 5; Парлямэнт беларускай зямлi // Запiсы БIНiМ (Нью-Йорк). 1952. ? 1 (перадрук: З Гiсторыяй на 'Вы'. Вып. 3. Мн., 1994); Пра 'цывiѓлiзацыйныя асновы' беларускага гiстарычнага працэсу // Тамсама. 1953. ? 2 (перадрук: З Гiсторыяй на 'Вы'. Вып. 3); Балонкi з успамiнаў // Тамсама. 1989. ? 19 (перадрук: На суд гiсторыi. Мн., 1994).
  Лiт.: Мыцык Ю. Сын дзвюх бацькаўшчын // Полымя. 2003, ? 3; Лебедзева В. Леў Акiншэвiч пра гiсторыю Беларусi // Спадчына. 1996, ? 6; ЭГБ, т. 1.
  
  АКСЕЛЬРОД Венiямiн Сямёнавiч* [1902, в. Галаўѓнiно (?) Магiлёўскага (?) пав., цяпер Бялынiцкi р-н Магiѓлёўскай вобл. - ?], педагог. З сям'i службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. выкладчык Горацѓкай сельскагаспадарчай акадэмii. Арыштаваны 10.12.1937. Абвiнавачваўся ў 'дзейнасцi на карысць польскай разведкi'. 29.4.1939 (?) пастановай следчага аддзела НКВД Магiлёўскай вобл. вызвалены i рэабiлiѓтаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. ?4875 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобласцi.
  
  АКСЁНАЎ Пётр Фёдаравiч* [1909, в. Рынкоўка Чэрыкаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Чэрыкаўскi р-н Магiлёўскай вобл. - ?], вайсковец. З бел. сялянѓскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Ажанiўся, гадаваў дваiх дзяцей. З 1941 да 1945 удзельнiчаў у 2-й сусветнай вайне, якую скончыў у званнi палкоўнiка. Быў узнагароджаны 4 ордэнамi i медалямi. У другой палове 1950-х г. напiсаў i накiраваў лiсты мiнiстру дзяржаўнага кантролю, пракурору БССР, у партыйныя органы, у якiх крытыкаваў М.Хрушчова, 'бюракратызм, безадказнае перакручванне нашых законаў, празмерную пахвальбу, падман i ашуканства, уцiск крытыкi i самакрытыкi, парушэнне прынцыпаў дэмакратыi'. Арыштаваны 6.1.1958 у Мiнску па адрасе: вул. Чырвоназорная, д. 5, кв. 43. Асуджаны паводле артыкула 'антысавецкая агiтацыя i прапаганда' 13.2.1958 да 10 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў i 5 гадоў пазбаўлення правоў. 11.7.1958 Вярхоўным судом БССР тэрмiн пакарання быў зменшаны да 3 гадоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 26.10.1965. Асабовая справа А. ? 19355-с захоўѓваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Лiт.: 5810, с. 460.
  
  АКСЮЧЫЦ Нiчыпар Лукiч [13(25).3.1892, в. Сакавiчы Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Лагойскi р-н Мiнскай вобл. - ?], дзяржаўны дзеяч. З сялянскай сям'i. Скончыў народнае вучылiѓшча. З 1914 да 1917 служыў у царскай армii ў званнi унтэрѓафiцэра, удзельнiчаў у 1-й сусветнай вайне. Пасля Лютаўскай рэвалюцыi 1917 абраны членам палкавога салдацкага камiѓтэта. З кастр. 1917 у Барысаўскiм выканкаме, затым у Барысаўскiм ваенкамаце. Са снеж. 1918 старшыня Мiнскага валаснога камiтэта. З кастр. 1919 начальнiк Барысаўскай павятовай мiлiцыi, пасля камiсар па харчаванню Барысаўскага р-на. У 1920 уступiў у ВКП(б). З кастр. 1923 у Мiнску старшыня праўлення Беларускага саюза сельскагаспадарчай i крэдытнай кааперацыi, дырэктар Белсельгасбанка ў Мiнску. У 1928-29 наркам гандлю БССР, потым старшыня Мiнскага акруѓговага выканкама. У снеж. 1929 прызначаны членам эканамiчнай нарады пры СНК БССР, з лют. 1931 начальнiк Галоўнага ўпраўлення камунальнай гаспадаркi пры СНК БССР, з лiп. 1931 да лiп. 1932 наркам камунальнай гаспадаркi БССР. Паводле некаторых звестак, арыштаваны НКВД у другой палове 1930-х г. i асуджаны да ВМП.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў; Назвы населеных пунктаў.
  Лiт.: ЭГБ, т. 1.
  
  АКУЛЁНАК Аляксандр Андрэевiч* [1919, хут. Зарывочча (?) Мiнскай губ., цяпер Мiнская вобл. - 30.12.1941, Свярдлоўск, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту загадчык базы тэхнiчнага забеспячэння. Арыштаваны 26.10.1941 у Таўдзе Свярдлоўѓскай вобл. Асуджаны 4.11.1941 да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  
  АКУЛIК Мiхаiл Андрэевiч [1899, в. Баранавiчы Карэлiцкага р-на Гродзенскай вобл. - 1938, НКВД], партыйны дзеяч БССР. Удзельнiк Кастрычнiцкага перавароту 1917. У 1919 на фронце, пасля на падпольнай рабоце ў Харкаве. З 1920 член Цэнтральнага бюро, загадчык культурна-асветнага i палiт. аддзелаў ЦК камсамола Украiны. З 1921 сакратар Екацярынбургскага губкама, затым Сiбiрскага бюро ЦК РКСМ. У 1924 пасля сканчэння Камунiстычнага ун-та iмя Я.Свярдлова вярнуўся ў Беларусь. Працаваў выкладчыкам Камунiстычнага ун-та ў Мiнску, нам. загадчыка аддзела прапаганды ЦК КП(б)Б. З 1926 да 1928 сакратар Мiнскага акруговага камiтэта КП(б) Беларусi. У 1928 накiраваны на вучобу ў Маскву ў Iнстытут чырвонай прафесуры. Адначасова працаваў у Камунiстычным ун-це нацыянальных меншасцяў Захаду iмя Ю.Мархлеўскага, дзе загадваў бел. аддзелам. З 1933 на партыйнай рабоце ў Арэнбургскай вобл. У 1938 арыштаваны НКВД СССР. Асуджаны да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Лiт.: ЭГБ, т. 1; Карнiловiч Э. Як Акулiк спрачаўся з Бухарыным // Маладосць. 1999. ? 11.
  
  АЛЕЙНIКАЎ Рыгор Iльiч* [1891, в. Чарневiчы Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Барысаўскi р-н Мiнскай вобл. - 10.8.1938, Масква, НКВД], службовец. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту тэхнiк-будаўнiк трэста Цэнтрахiмлес у Кунцава Маскоўскай вобл. Арыштаваны 8.3.1938 у Маскве па адрасе: Брусаўскi зав., д. 4, кв. 53. Асуджаны 2.8.1938 камiсiяй НКВД СССР за 'шпiянаж на карысць Германii' да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з iншымi ахвярамi на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 7.10.1957.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў; Назвы населеных пунктаў.
  
  АЛЕКСАНДРОВIЧ Мiхаiл Iсакавiч* [1905, Вiцебск - 28.11.1938, Мiнск, НКВД], журналiст, рэдактар. З яўрэйскай сям'i. Быў членам КПЗБ. У 1930-я г. загадчык аддзела газ. 'Рабочий'. Арыштаваны 24.8.1937 у Мiнску. Асуджаны 'тройкай' НКВД 1.11.1937 як 'агент польскай разведкi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай БВА 30.4.1989. Асабовая справа А. ? 30043-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  
  АЛЕКСАНДРОВIЧ Пётр Iосiфавiч* [1895, Дзвiнск Вiцебскай губ., цяпер Даўгаўпiлс, Латвiя - ?], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту старшы iнжынер ст. Свярдлоўск-пасажырская. Арыштаваны 20.3.1938 у Свярдлоўску. Асуджаны 28.10.1938 да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  
  АЛЕКСАЎ (АЛЯКСАЎ) Пётр Аляксеевiч* [1897, Фердынанда (?), Балгарыя - 13.8.1938, Масква, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту нам. галоўнага механiка станказавода iмя С.Арджанiкiдзе. Арыштаваны 10.2.1938 у Маскве па адрасе: 1-ы Баб'егародскi зав., д. 15/17, кв. 64. Асуджаны камiсiяй НКВД СССР 29.7.1938 за 'шпiёнскую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом СССР 31.3.1956. Асабовая справа А. захоўѓваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  
  АЛЕНДСКI Антон Варфаламеевiч [каля 1843, Люблiнская губ. - 30.3(11.4).1864, Мiнск], удзельнiк паўстання 1863-64 у Беларусi. З сям'i афiцэра. Скончыў 1-ы маскоўскi кадэцкi корпус, вучыўся ў Артылерыйскай акадэмii ў Пецярбургу. Удзельнiк афiцэрскага рэвалюцыйнага гуртка, падтрымлiваў сувязi з арганiзацыяй 'Зямля i воля', распаўсюджваў яе пракламацыi. У крас. 1863 нелегальна выехаў з Пецярбурга ў Магiлёўскi пав. Пад псеўданiмам Антонi ўзначальваў Чарнаруцкi атрад паўстанцаў. У прамовах перад сялянамi выступаў за перадачу iм зямлi без выкупу, прапаноўваў iншыя дэмакратычныя пераўтварэннi. У канцы крас. 1863 атрад пад кiраўнiцтвам А. быў разгромлены пад в. Славенi (цяпер Талачынскi р-н), пасля чаго ён далучыўся да сенненскiх, затым барысаўскiх паўстанцаў. У маi 1863 быў схоплены ў Барысаўскiм пав. карнай экспедыцыяй царскiх войск i пасаджаны ў мiнскую турму. Ваенна-палявым судом асуѓджаны да расстрэлу.
  Лiт.: Ратч В. Очерки мятежного движения в Могилевской губернии в 1863 году. Вильно, 1865; ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 1.
  
  АЛУФ Хацкель Шмуйлавiч* [1885, Полацк Вiцебскай губ., цяпер райцэнтр Вiцебскай вобл. - 20.2.1939, Масква, НКВД], медык, фармацэўт. Да ўступлення ў ВКП(б) быў членам меншавiцкай партыi. Падчас арышту начальнiк Галоўнай аптэчнай iнспекцыi наркамата аховы здароўя. Арыштаваны 16.7.1938 у Маскве па адрасе: Малы Нiколапяскоўскi зав., д. 6, кв. 5. Асуджаны 20.2.1939 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай арганiзацыi' i за 'шкоднiцтва' да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з iншымi ахвярамi на Данскiх могiлках. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 4.2.1956.
  
  АЛЬГIНСКАЯ-ЖЫТЛОЎСКАЯ Сiльвiя Львоўна* [1.11.1898, Жытомiр, цяпер Украiна - ?], навуковец. З сям'i службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю, уступiла ў ВКП(б) (1929). У 1930-я г. дырэктар Iнстытута павышэння квалiфiкацыi настаўнiкаў наркамата асветы БССР. Была замужам, гадавала дваiх дзяцей. Арыштавана 21.8.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Савецкая, д. 104, кв. 3. Выключана з партыi ў сувязi з арыштам. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 8.1.1938 як 'агент польскiх разведвальных органаў' i за 'антысавецкую агiтацыю' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Этапавана ў Сiбiрскi канцлагер НКВД Кемераўскай вобл. (Марыiнск). Вызвалена 21.8.1947. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 14.2.1956. Асабовая справа А. ? 6634-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АЛЬМУТ Мiхаiл Восiпавiч [1905, Брэст - 4.12.1937, Масква, НКВД], службовец. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступiў у Камунiстычную партыю Польшчы. Падчас арышту адказны iнструктар абкама Саюза палiграфiчнай прамысловасцi. Арыштаваны 2.9.1937 у Маскве па адрасе: Сыцiнскi тупiк, д. 6, кв. 7. Асуджаны 27.11.1937 камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР за 'сувязь з ворагамi народа Радэкам, Бухарыным, Грынбергам' i 'контррэвалюцыйную трацкiсцкую агiтацыю' да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з iншымi ахвярамi на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 8.9.1989.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  
  АЛЬПЯРОВIЧ Яўген Маркавiч* [1888, Стары Шклоў Магiлёўскай губ., цяпер Шклоў, райцэнтр Магiлёўская вобл. - 10.9.1937, Масква, НКВД], удзельнiк барацьбы за савецкую ўладу. У рэвалюцыйным руху з 1904, працаваў у нелегальнай друкарнi, быў членам марксiсцкiх гурткоў. За ўдзел у рэвалюцыйных падзеях 1905-07 выключаны з Саратаўскага рэальнага вучылiшча. У 1914 скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхѓнiчнае вучылiшча, уступiў у падпольную бальшавiцкую арганiзацыю. 6.6.1915 арыштаваны i сасланы ў Сiбiр. Пасля Лютаўскай рэвалюцыi 1917 вярнуўся ў Маскву, удзельѓнiчаў у Кастрычнiцкiм перавароце 1917. У 1920-30-я г. на гаспадарчай рабоце ў Маскве. Апошняе месца працы - начальнiк Галоўнага станкаiнструментальнага ўпраўлення. Арыштаваны 25.7.1937 у Маскве па адрасе: вул. Варанцоўская, д. 21, кв. 8. Асуджаны 10.9.1937 ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР за 'ўдзел у контрѓрэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з iншымi ахвярамi на Данскiх могiлках. Рэабiлiтаваны 18.2.1956.
  Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
  Лiт.: ЭГБ, т. 1.
  
  АЛЬТМАН Давiд Шлёмавiч* [1897, Пултуск Варшаўскай губ., цяпер Польшча - 11.4.1938, Магадан, ГУЛАГ], выдавец, рэдактар. З сям'i святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў загадчыкам сектара (аддзела) у Дзяржаўным выдавецтве БССР. Уступiў у ВКП(б). Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 30.8.1936 у Мiнску. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 17.12.1936 як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi i за антысавецкую дзейнасць' да 7 гадоў паѓпраўча-працоўных работ i 2 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Паўночна-Усходнi канцлагер НКВД Хабараўскага краю (бухта Нагаева, Магадан). 7.4.1938 асуѓджаны 'тройкай' НКВД да ВМП. Расстраляны. Па першай справе рэабiлiтаваны прэзiдыумам Вярхоўнага савета БССР 12.9.1956, па другой прэзiдыумам Магаданѓскага абл. суда 24.8.1964. Асабовая справа А. ? 17387-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АЛЬФЕР Мiхаiл Спiрыдонавiч* [1899, Вiленка, тэрыторыя цяперашняй Польшчы або Зах. Беларусi - ?, Хакасiя, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Атрымаў вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас арышту загадчык Хакаскага абл. аддзела камунальнай гаспадаркi. Арыштаваны 20.10.1937. Асуджаны камiсiяй НКВД СССР 17.7.1938 за 'ўдзел у антысавецкай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Дата смерцi невядома. Рэабiлiтаваны пастановай ваеннай калегii Вярхоўнага суда СССР 28.1.1958.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Республики Хакасия.
  
  АЛЬХIМОВIЧ Казiмiр Дамiнiкавiч [20.12.1840, в. Дамбрава Лiдскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Шчучынскi р-н Гродзенскай вобл. - 31.12.1916, Варшава], жывапiсец, графiк. Дзiцячыя i юнацкiя гады А. прайшлi ў родавым маёнтку. Першапачатковую адукацыю атрыѓмаў у Вiленскай гiмназii. Удзельнiчаў у паўстаннi 1863-64, за што сасланы ў Сiбiр. У 1869 вызвалены з ссылкi па амнiстыi. Пераехаў у Варшаву. У 1871 адбылася першая выстава яго карцiн. Вучыўся ў мастацкай школе В.Герсана ў Варшаве (1871-73), Мюнхенскай акадэмii мастацтваў (скончыў у 1875). У 1875-79 жыў у Парыжы, удзельнiчаў у мастацкiх выставах. З 1880 жыў i працаваў у Варшаве. Пiсаў карцiны на тэмы з гiсторыi Беларусi, Польшчы i Лiтвы. Найбольш вядомыя: 'Пахаванне Гедымiна', 'Вiтаўт на магiле Кейстута', 'Абарона Ольштына', 'Смерць Глiнскага ў турме'. Захавалiся графiчныя аркушы, на якiх А. паспрабаваў узнавiць вобразы выдатных постацей мiнулага - гетманаў ВКЛ Крыштафа Радзiвiла (XVI ст.) i Паўла Сапегi (XVII ст.). Пад уражаннямi сiбiрскай ссылкi напiсаў творы, прасякнутыя пратэстам супраць царскага самаўладдзя: 'Пахаванне на Урале', 'Смерць у выгнаннi' (1873), 'На этапе' (1894) i iнш. Стварыў серыю карцiн па матывах творчасцi А.Мiцкевiча, iлюстраваў яго творы, у прыватнасцi, паэму 'Пан Тадэвуш'. Аўтар iлюстрацый да твораў У.Сыракомлi, Э.Ажэшкi, Ю.Славацкага i Ю.Крашэўскага. З мастакамi Т.Попелем i А.Пятроўскiм размалёўваў касцёл Св.Кацярыны ў Пецярбургу. Зрабiў шэраг работ, выразаных з дрэва. Найбольш значныя, што захавалiся да сёння, - абразы 'Святая Тройца' ў кафедральным саборы Люблiна i 'Праабражэнне' ў касцёле в. Новая Мыш Баранаѓвiцкага р-на.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў; Волости и важнейшие селения.
  Лiт.: Słownik artystów polskich i obcych w Polsce działających. Wrocław-Warszawa, 1971. T. 1; Дробов Л. Живопись Белоруссии XIX - начала ХХ в. Мн., 1974. С. 49; Загiдулiна М. Лёс мастака // Гроднен. правда // 1990. 19 дек.; Яна ж. Дзеля карысцi Бацькаўшчыны... // ЛiМ. 1991. 19 лiп.; Яна ж. Запознены рамантык // Свiцязь. 1994; Яна ж. Духоўны свет Казiмiра Альхiмовiча // Мастацтва. 1998. ? 4; Марцiновiч А. Палотны Казiмiра Альхiмовiча // Культура. 1995. 26 лiп.; Савук А. Жывапiсец паганскай Лiтвы // Лiдскi летапiсец. 2000. ? 4. С. 11-15; Яновiч М. Казiмiр Альхiмовiч // Народная воля. 2001. 12 крас.; PSB. Т. 1; ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 1.
  
  АЛЬШЭЎСКI Кастусь [н. 1922, в. Новая Гута Вiлейскага пав. Вiленскага ваяв., цяпер Вiлейскi р-н Мiнскай вобл.], удзельнiк бел. патрыятычнага падполля. Пасля 2-й сусветнай вайны дырэктар Скародзкай школы Iльянскага р-на Маладзечанскай вобл. У 1947 удзельнiк падпольнай арганiзацыi (група С.Яноўскага). Арыштаваны органамi МДБ 16.8.1947. Асуджаны трыбуналам БВА 21.11.1947 за 'здраду савецкай радзiме i антысавецкую агiтацыю' да 10 гадоў зняволення i 3 гадоў пазбаўлення правоў. Пакаранне адбываў у турмах Мiнска i канцлагерах ГУЛАГа.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў; Назвы населеных пунктаў.
  Лiт.: Антысавецкiя рухi.
  
  АЛЬШЭЎСКI Фадзей Iванавiч* [1890, Ашмяны Вiленскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. - 9.12.1937, Масква, 'Камунарка', НКВД], вайсковец. З сям'i службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Апошняе месца работы - начальнiк аддзела артылерыйскiх баз Артылерыйскага ўпраўлення Чырвонай армii, камандзiр дывiзii. Арыштаваны 17.6.1937 у Маскве па адрасе: Патапаўскi зав., д. 9/11, кв. 8. Асуджаны 9.12.1937 за 'ўдзел у антысавецкай ваенна-фашысцкай змове' i за 'шкоднiцтва' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 6.6.1956 ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  
  АЛЯКСЕЕВА (КУДЗЕЛЬКА) Уладзiслава Мiкiтаўна* [1901, в. Кабылля Вiлейскага пав. Вiленѓскай губ., цяпер в. Кастрычнiцкая Вiлейскага р-на Мiнскай вобл. - ?], бактэрыёлаг, жонка Iосiфа Кудзелькi. З сялянскай сям'i. Атрымала вышэйшую адукацыю. Падчас арышту бактэрыёлаг Мiнскага мясакамѓбiната. Арыштавана 5.11.1937 у Мiнску па адрасе: Койданаўскi тракт, д. 29, кв. 1. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 29.11.1937 як 'член сям'i расстралянага здраднiка радзiмы' да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. У студз. 1938 этапавана (з Аршанскай турмы) ў Акмолiнскае аддзяленне Карагандзiнскага канцлагера НКВД Казахскай ССР. 15.8.1938 пераведзена ў Сярэдне-Азiяцкi канцлагер НКВД Узбекскай ССР. Рэабiлiтавана 8.12.1943. Вызвалена 10.1.1944. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. ? 7253-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: Хранить вечно.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  АЛЯКСЕЕЎ Пiлiп Пятровiч* [1896, Усурыйск, Далёкi Усход, Расiя - 14.10.1938, Мiнск, НКВД], службовец. З мяшчанскай сям'i. Апошняе месца работы - кiраўнiк сектара ўлiку i iнфармацыi 'ЦС ОСО' (?) БССР. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 2.6.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Мiчурынская, д. 9, кв. 4. Асуджаны 'тройкай' НКВД 30.9.1938 як 'член контррэвалюцыйнай, шпiёнскай i паўстанцкай арганiзацыi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 27.11.1956. Асабовая справа А. ? 7814-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
   Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик; СЭС.
  
  АЛЯКСЕЕЎ Яўген Кузьмiч [2.2.1884, пас. Вiсiма-Уткiнск Екацярынбургскай губ., паводле iншых звестак Верхняўцкi пав. Пермскай губ., цяпер Пермскай вобл., Расiя - 21.1.1972, Мiнск (?)], аграном, педагог. З сям'i рабочага. У 1903 скончыў Казанскi настаўнiцкi iнстытут, Вышэйшыя сельскагаспадарчыя курсы ў Пецярбургу (1911). З 1916 дырэктар Навазыбкаўскай доследнай станцыi. У другой палове 1920-х г. прафесар, загадчык кафедры Горацкай сельскагаспадарчай акадэмii. Арыштаваны 29.9.1930. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 23.7.1931 за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да 5 гадоў канцлагераў. 19.10.1932 справа А. была спынена, а ён вызвалены i рэабiлiтаваны. У 1936 абаранiў доктарскую дысертацыю. З 1937 да 1959 працаваў у Маскоўскiм заатэхнiчным iнстытуце i адначасова (з 1946) у Беларускiм навукова-даследчым iнстытуце земляробства. З 1940 акадэмiк АН БССР. Асабовая справа А. ? 4088 з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобласцi.
  Тв.: Зернебабовыя культуры ў БССР. Мн., 1953.
  Лiт.: БЭ, т. 1.
  
  АЛЯС Рыгор Iосiфавiч* [1904, Херсон, цяпер Украiна - 26.3.1943, ГУЛАГ], педагог. З сям'i рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1927 уступiў у ВКП(б). Падчас арышту выкладчык Мiнскай кансерваторыi. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаѓваны 4.11.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Ленiнская, д. 22, кв. 12. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 5.8.1939 за 'антысавецкую дзейнасць' да 5 гадоў паѓпраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Паўночна-Усходнi канцлагер НКВД Хабараўскага краю (бухта Нагаева, Магадан). Загiнуў у зняволеннi. Рэабiлiтаваны пракуратурай БССР 31.5.1989. Асабовая справа А. ? 23028-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АЛЯХНОВIЧ Антон Iванавiч* [1888, в. Моўчадзь Слонiмскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Баранавiцкi р-н Брэсцкай вобл. - ?], педагог. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Выкладаў у Баранавiцкiм настаўнiцкiм iнстытуце. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Арыштаваны 6.11.1944 у Баранавiчах. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 1.12.1945 за 'здраду радзiме' да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Пакаранне адбываў, хутчэй за ўсё, у Мiнеральным канцлагеры НКВД Архангельскай вобл. Вызвалены 6.11.1952. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа А. ? 12021-с захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў; Волости и важнейшие селения.
  
  АЛЯШКЕВIЧ Якаў Аляксеевiч* [1906, в. Вялiкiя Каменiчы Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Асiповiцкi (?) р-н Магiлёўскай вобл. - 25.9.1937, Свярдлоўск, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту старшыня калгаса iмя Кiрава. Арыштаваны 6.8.1937 у Паўднёва-Чаромушынскiх хутарах Турынскага р-на Свярдлоўскай вобл. Асуджаны 21.9.1937 да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў; Волости и важнейшие селения.
  
  АМБРАЖУНАС Пётр Iосiфавiч [24.11 (5.02).1892, в. Грумшлi Панявежскага пав. Ковенскай губ., цяпер Бiржайскi р-н, Лiтва - 20.12.1937, Мiнск, НКВД], дзяржаўны дзеяч. З лiтоўскай сялянскай сям'i. Да прызыву ў армiю ў 1913 скончыў Шавельскую пачатковую школу. Пасля заканчэння скарочаных артылерыйскiх курсаў у лiп. 1914 накiраваны на Паўд.-Зах. фронт 1-й сусветнай вайны. У кастр. 1914 паранены i кантужаны. Выбiраўся ў розныя камiтэты салдацкiх дэпутатаў - батарэi, брыгады, дывiзii. У кастр. 1917 член брыгаднага ваенна-рэвалюцыйнага камiтэта. У лют. 1918 трапiў у нямецкi палон. Пасля вызвалення ў маi 1918 на падпольнай рабоце ў Лiтве, прымаў удзел у барацьбе з польскiмi легiянерамi. У вер. 1919 ЦК КП(б) Лiтвы i Беларусi камандзiраваў яго ў распараджэнне Смаленѓскага губкама РКП(б). Працаваў у органах харчавання ў Барысаве i Мiнску, у 1921-22 мiнскi павятовы харчкамiсар. У лют. 1923 старшыня Мiнскага выканкама. З лiп. 1924 старшыня Аршанскага, а з лiп. 1928 Гомельѓскага акружных выканкамаў. З вер. 1930 нам. старшынi Вышэйшага савета народнай гаспадаркi БССР. З сак. 1934 да лiп. 1937 наркам, затым нам. наркама камунальнай гаспадаркi БССР, старшыня праўлення Саюза архiтэктараў БССР (1934-37). У 1924-37 член ЦВК БССР. Быў жанаты, гадаваў траiх дзяцей. 3.7.1937 арыштаваны ў Мiнску па адрасе: вул. Паштовая, д. 3, кв. 2. Адначасова выключаны з партыi 'за правядзенне шкоднiцкай работы ў камунальнай гаспадарцы; за арганiзацыю без дазволу ЦК КП(б)Б калектыўнай заявы ў ЦК КП(б)Б аб узнагароджаннi ворага народа Галадзеда ордэнам Чырвонай Зоркi'. Асуджаны 'тройкай' НКВД 20.12.1937 як 'удзельнiк антысавецкай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 2.4.1957. Асабовая справа ? 10181-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Лiт.: БЭ, т. 1; ЭГБ, т. 1.
  
  АМЕЛЬЯНОВIЧ Алесь [н. 30.9.1928, в. Гулi Пастаўскага пав. Вiленскага ваяв., цяпер Мядзельскi р-н Мiнскай вобл], удзельнiк бел. патрыятычнага падполля, мемуарыст. З вер. 1943 вучыўся ў настаўнiцкай семiнарыi ў Паставах, уступiў у СБМ. 1.9.1944 паступiў у Паставах у педагагiчнае вучылiшча, куды А. прынялi на 2-i курс. Сышоўся са студэнцкiм аб'яднаннем навучэнцаў-падпольшчыкаў, якое тут iснавала. Пасля вучылiшча настаўнiчаў у школе в. Сваткi Мядзельскага р-на. 26.2.1947 арыштаваны на рабочым месцы органамi МДБ па т. зв. справе 'Мядзельца-Асiненкi'. Асуѓджаны трыбуналам БВА да 10 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў. Пасля перасылачных турмаў трапiў, хутчэй за ўсё, у Балаганскае або Жыгалаўскае лагернае аддзяленне на капальнi золата ў Бадайбiнскiм р-не Iркуцкай вобл. У 1949 пераведзены ў Берагавы канцлагер НКВД Магаданскай вобл. Выйшаў на волю 10.6.1954. На працягу трох гадоў мусiў адбываць высылку. Скончыў Магаданскi горны тэхнiкум. Звяртаўся да ўладаў з просьбамi дазволiць вярнуцца на радзiму, але атрымлiваў адмоўны адказ. У 1957 А. нарэшце даѓзволiлi вярнуццца ў Беларусь, i ён з жонкай пераехаў у Вiлейку, дзе жыве i сёння. Да выхаду на пенсiю ў 1994 працаваў на Вiлейскiм рамзаводзе. Прыняў актыўны ўдзел у напiсаннi ўспамiнаў у кнiзе 'Гарт'.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў; Назвы населеных пунктаў.
  Лiт.: Гарт. З успамiнаў пра Саюз Беларускiх Патрыётаў. Мн., 1997; Антысавецкiя рухi.
  
  АМУСIН Iосiф Давыдавiч [16.11.1910, Вiцебск -12.6.1984], расiйскi гiсторык. У другой палове 1920-х г. арыштаваны i высланы ў Казань. Зноў арыштаваны 14.2.1933. Вызвалены 29.10.1933. У 1941 скончыў Леѓнiнѓградскi ун-т. У 2-ю сусветную вайну на фронце. Пасля працаваў у педагагiчных iнстытутах Ульянаўска i Горкага. З 1960 у Ленiнградскiм аддзяленнi Iнстытута Усходазнаўства Акадэмii навук СССР. Адзiн з заснавальнiкаў савецкага кумраназнаўства. Адным з першых савецкiх гiсторыкаў выказаў меркаванне пра гiстарычнасць Iсуса Хрыста. Аўтар артыкулаў па розных аспектах гiсторыi Ст. Грэцыi i Рыму. Рэабiлiтаваны 28.8.1989.
   Тв.: Находки у Мертвого моря. М., 1965; Кумранѓская община. М., 1983.
  Лiт.: БелЭН.
  
  АНАНЬЕЎ Анатоль Андрэевiч [18(31).8.1900, станiца Варэнiкаўская Таманскай акругi, цяпер Тэмрукскi р-н Краснадарскага краю - 25.5.1942, ГУЛАГ], дзяржаўны дзеяч. З сям'i рабочага. Пасля Кастрычнiцкага перавароту 1917 уступiў у Чырвоную армiю (служыў да 1933). Удзельнiк грамадзянскай вайны. У 1933 адклiканы з пасады нам. начальнiка палiтаддзела стралковай дывiзii ў распараджэнне ЦК ВКП(б) i накiраваны начальнiкам палiтаддзела МТС на Паўночны Каўказ. З лiст. 1934 сакратар Шпакаўскага райкама Паўночнакаўказскага краю. Са жн. 1935 першы сакратар Мазырскага акружкама КП(б) Беларусi. У вер. 1937 прызначаны нам. старшынi СНК БССР, у сак. 1938 абраны другiм сакратаром ЦК КП(б)Б, быў членам ЦВК БССР, узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. 3.10.1938 вызвалены ад пасады другога сакратара ЦК КП(б)Б. Арыштаваны на наступны дзень у Мiнску па адрасе: вул. Кiрава, д. 16, кв. 5. Абвiнавачваўся ў 'правядзеннi шкоднiцкай работы ў сельѓскай гаспадарцы i ў галiне культурнага будаўнiцтва'. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 29.5.1940 да 20 гадоў папраўча-працоўных лагераў i 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфiскацыяй маёмасцi. Этапаваны ў адзiн з канцлагераў НКВД Саратаўскай вобл. (Аткарск). Загiнуў у зняволеннi. Рэабiлiтаваны 25.12.1954 'за адсутнасцю складу злачынства'. Асабовая справа А. ? 4534-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Лiт.: Григорьев Г. Участник 'мозырского дела' // Вечерний Минск. 1993. 21 мая;; ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 1.
  
  АНДРАЙКОВIЧ (БУТАЎТ-АНДРАЙКОВIЧ) Стафан Аляксандравiч [1861, Гродзенская губ. - ?], рэвалюцыянер, дзеяч 'Народнай волi'. З шляхецкай сям'i. Па мацярынскай лiнii з'яўляўся ўнукам графа Л.Л.Бенiгсена, у 1801-04 Вiленскага губернатара. Вучыўся ў Гродзенскай, Вiцебскай i Пецярбургскай гiмназiях. Увсень 1881 уступiў у рэвалюцыйную групу, якая праводзiла сацыялiстычную прапаганду сярод пецярбургскiх рабочых. Загадваў 'лятучай друкарняй' у партыi 'Народная воля'. Удзельнiчаў у гуртку 'Ogniskо', якi з'яўляўся фiлiялам польскай рабочай партыi 'Пралетарыят'. Друкаваў пракламацыi, лiстоўкi i брашуры ('Да рускага грамадства ад рускiх рэвалюцыянераў'). У чэрв. 1883 арыштаваны i сасланы на пяць гадоў ва Усх. Сiбiр. У 1899 жыў у Гродне.
  Лiт.: Деятели революционного движения в России: Биобиблиоѓграфический словарь. М., 1933. Т. 3. Вып. 1; Очерки революционных связей народов России и Польши, 1815-1917. М., 1976; ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 1.
  
  АНДРАЮК Нестар Iльiч [29.9(12.10).1906, в. Сычы Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Брэсцкi р-н - 2.3.1976, Брэст], удзельнiк рэвалюцыйнага i нацыянальна-вызваленчага руху ў Зах. Беларусi. З 1926 сакратар Гродзенскага акруговага камiтэта камсамола Зах. Беларусi, з 1927 член сакратарыята ЦК КСМЗБ. У 1928 за рэвалюцыйную дзейнасць асуджаны польскiмi ўладамi да 8 гадоў турэмнага зняволення. Пакаранне адбываў у турмах Варшавы, Брэста, Баранавiч i Каранова. З 1938 у Бяроза-Картузскiм лагеры. Вызвалены Чырвонай армiяй у вер. 1939. У час паходу савецкiх войскаў у Зах. Беларусь арганiзоўваў паўстанцкiя атрады на Брэстчыне, узначальваў каравульную службу рабочай гвардыi ў Пiнску. У пачатку 2-й сусветнай вайны ваяваў на Цэнѓтральным фронце, служыў у знiшчальнай авiяцыi. У адным з баёў цяжка паранены. Пасля вайны на гаспадарчай i савецкай рабоце ў Брэсце. Аўтар успамiнаў.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў; Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
  Тв.: В дни немецко-польской войны // Годы испытаний и мужества. Мн., 1973.
  Лiт.: ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 1.
  
  АНДРУКОВIЧ Аляксандр Аляксандравiч* [1901, мяст. Цiмкавiчы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Капыльскi р-н Мiнскай вобл. - 18.10.1937, Ленiнѓград, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту нам. начальнiка меднакацельнага цэха завода iмя Арѓджанiкiдзе ? 189-а. Арыштаваны 5.10.1937 у Ленiнѓградзе па адрасе: Васiльеўскi востраў, 11-я лiнiя, д. 34, пакой 43. Асуѓджаны камiсiяй НКВД СССР 14.10.1937 за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
  
  АНДРЫЕЎСКI Уладзiмiр Аляксеевiч* [1900, ? - ?], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту загадчык паштовага аддзялення ў в. Старыя Маклаўшы. Арыштаваны 30.1.1942. Асуджаны Куйбышаўскiм абл. судом 16.6.1942 за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да ВМП. Пастановай Вярхоўнага суда РСФСР 30.7.1942 мера пакарання заменена на 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны Самарскай абл. пракуратурай 20.7.1992.
  Кр.: Белая книга.
  
  АНДРЭЙЧЫК Аляксандр Сямёнавiч* [1895, в. Сёгда Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Карэлiцкi р-н Гродзенскай вобл. - 14.10.1938, Iркуцк, НКВД], навучэнец. З бел. сялянскай сям'i. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту слухач Ваенна-транспартнай акадэмii Чырвонай армii. Арыштаваны 20.7.1937. Асуджаны 14.10.1938 за 'контррэвалюцыйную шкоднiцкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 19.10.1957.
  Кр.: Жертвы политических репрессий Иркутской области.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  АНДРЭЙЧЫКАЎ Стафан Андрэевiч* [1898, в. Высокае Клiмавiцкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Клiмавiцкi р-н Магiлёўскай вобл. - ?], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту начальнiк жыллёвага аддзела будоўлi Турксiб. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 2.3.1938 да ВМП. Расстраляны. Дата i месца смерцi невядомы. Рэабiлiтаваны 2.7.1957.
  Кр.: Книга Скорби.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў; Волости и важнейшие селения.
  
  АНДРЭС Абрам Майсеевiч* [1896, Гродна - 14.6.1938, Масква, 'Камунарка'], службовец. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў начальнiкам электрамеханiчнага аддзела Будаўнiцтва Паўднёвай гаванi ГУЛАГа. Арыштаваны 22.3.1938 у Маскве па адрасе: вул. Фрунзе, д. 13, кв. 70. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 14.6.1938 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 28.5.1959.
  
  АНIСАЎ Майсей Васiлевiч* [1905, в. Касцюкi Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Любанскi р-н Мiнскай вобл. - 21.6.1958], партыйны дзеяч. З сялянѓскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. З 1924 iнструктар Полацкага акружнога камiтэта ЛКСМБ, затым загадчык арганiзацыйнага аддзела Мазырскага акружкама камсамола, загадчык аддзела агiтацыi i прапаганды Ельскага райкама КП(б)Б. У 1927-28 курсант школы Чырвонай армii, пасля сканчэння якой абраны сакратаром Ельскага, затым Петрыкаўскага РК КП(б)Б. У 1930-33 студэнт-парттысячнiк Мiнскага энергетычнага i Ленiнградскага электрамеханiчнага iнстытутаў. У 1933-35 сакратар Бягомльскага i Клiмавiцкага РК КП(б)Б. З лiст. 1936 вучыўся ў Маскве ў Вышэйшай школе партарганiзатараў пры ЦК ВКП(б), з лiп. 1937 другi сакратар Полацкага акружкама КП(б)Б. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны НКВД БССР 18.11.1937. Пастановай асобай нарады НКВД СССР 11.1.1940 як 'член антысавецкай арганiзацыi' асуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волi. Вызвалены ў канцы 1940. Працаваў старшынёй райспажыўсаюза ў Краснаярскiм краi. У чэрв. 1942 добраахвотна ўступiў у 78-ю Сталiнскую брыгаду сiбiракоў, якая была сфармiравана ў Краснаярску. Ваяваў на франтах 2-й сусветнай вайны, быў паранены. Пасля дэмабiѓлiзацыi дырэктар Жыровiцкага сельскагаспадарчага тэхнiкума ў Слонiмскiм р-не Гродзенскай вобл. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 10.12.1968. Асабовая справа А. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  АНIШЧАНКА Валерый Арсеневiч* [1891, в. Зiноўеўка, цяпер Пятpоўскi (?) р-н Саpатаўскай вобл., Расiя - 10.6.1950, ГУЛАГ], навуковец, педагог. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1917 уступiў у партыю эсэраў, з 1918 - у ВКП(б). Удзельнiчаў у грамадзянскай вайне (на баку бальшавiкоў). Быў жанаты, гадаваў траiх дзяцей. У 1936 выключаны з партыi. У час 2-й сусветнай вайны, верагодна, заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Арыштаваны 13.9.1948 у Краснаярску, дзе працаваў загадчыкам кафедры ў Кpаснаяpскiм медыцынскiм iнстытуце. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 10.12.1949, як 'член антысавецкай арганiзацыi i прыслужнiк нямецкай адмiнiстрацыi ў 1943 годзе' да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Мiнеральны канцлагер НКВД Комi АССР. Загiнуў у зняволеннi. Рэабiлiтаваны судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 7.6.1966. Асабовая справа А. ? 19420-с з фотаѓздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў; Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
  
  АНТАНIКОЎСКI Аляксандр Мiкалаевiч [23.11.1888, ? - 1937, НКВД], дзяржаўны дзеяч БССР. Пасля абвяшчэння Беларускай ССР 1.1.1919 увайшоў у склад Часовага работнiцка-сялянскага савецкага ўрада Беларусi, з'яўляўся сакратаром яго прэзiдыума. Адначасова быў рэдактарам газ. 'Весткi Часовага работнiцка-сялянскага Савецкага ўрада Беларусi'. На 1-ым Усебеларускiм з'ездзе Саветаў 2-3 лют. 1919 абраны членам i сакратаром Малога Прэзiдыума ЦВК БССР. Пасля абвяшчэння Лiтоўска-Беларускай ССР у Чырвонай армii ў палiтаддзеле Зах. фронту. З 1922 у Цэнтральным Бюро КП(б)Б, нам. загадчыка агiтацыйна-прапагандысцкага аддзела. З 1928 рэктар Вiцебскага ветэрынарнага iнстытута. У 1937 арыштаваны НКВД БССР i асуджаны да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны.
  Лiт.: ЭГБ, т. 1.
  
  АНТАНОВIЧ Васiль Iосiфавiч* [1903, в. Княгiнiна Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Мядзельскi р-н Мiнскай вобл. - 1981, Смаргонскi р-н Гродзенскай вобл.], педагог, вайсковец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту выкладчык тактыкi пяхотных курсаў. Арыштаваны 20.7.1941 у Махачкале Дагестанскай АССР. Асуджаны 15.5.1943 да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
  
  АНТАНОВIЧ Павел Рыгоравiч* [1899, в. Юндзiлы Слонiмскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Пружанскi р-н Брэсцкай вобл. - 7.6.1938, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту эканамiст гандлёвай групы транспартнага аддзела Цэнтрасаюза. Арыштаваны 14.3.1938 у Маскве па адрасе: вул. Грузiнскi вал, д. 28/45, кв. 11. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 28.5.1938 за 'шпiёнскую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Пахаваны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны 6.11.1958. Асабовая справа А. захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  АНТАШЭЎСКI Апанас Фёдаравiч (18(30).1.1887, в. Трайчаны Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Любаньскi р-н Мiнскай вобл. - 21.1.1938, Мiнск, НКВД), удзельнiк бел. нацыянальнага руху. Настаўнiчаў на Случчыне. У пачатку 1-й сусветнай вайны ў бежанстве ў Iркуцку, дзе cкончыў вайсковае вучылiшча (1916) i аўтаматацыклетныя курсы (1917). У чэрв. 1917 здаў экзамены ў Iркуцкi педагагiчны iнстытут, але быў прыѓзваны на фронт, служыў падпаручнiкам, начальнiкам сувязi штаба стралковай дывiзii. Пасля дэмабiлiзацыi ў 1918 залiчаны на 1 курс Валагодскага настаўнiцкага iнстытута. Пазней пераведзены ў Яраслаўскi настаўнiцкi iнстытут, а з яго ў Мiнскi настаўнiцкi iнстытут (1919). У час польска-савецкай вайны ў складзе Беларускай камунiстычнай арганiзацыi, якую ўзначальваў У.Iгнатоўскi (тады дырэктар настаўнiцкага iнстытута). Удзельнiчаў у падпольнай барацьбе супраць польскiх акупантаў на Случчыне. Пасля сканчэння iнстытута (1921) працягваў вучобу ў БДУ, потым настаўнiчаў на Случчыне. У 1930-я г. ўпаўнаважаны Камiтэта нарыхтовак СНК БССР па Капыльскiм р-не. Арыштаваны 11.6.1937. Асуджаны як 'агент польскай разведкi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 21.6.1988.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
  Лiт.: Кароль М. Вяртанне з небыцця // Мiнская праўда. 1990. 19 студз.; Слуцкi збройны чын 1920 г. ў дакументах i ўспамiнах / Ул. Ляхоўскi, Ул. Мiхнюк, А. Гесь. Мн., 2001. С. 315; ЭГБ, т. 6-2.
  
  АНТОНАЎ Iван Паўлавiч* [1902, Мiнск - ?], навуковец, педагог. З сям'i рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У пачатку 1930-х г. дацэнт Горацкай сельѓскагаспадарчай акадэмii. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 10.9.1933. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 14.11.1933 як 'член шпiёнска-дыверсiйнай арганiзацыi 'БНЦ' да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны судовай калегiяй Вяpхоўнага суда БССР 7.5.1956. Асабовая справа А. ? 5937-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
   АНУФРЫЮК Васiль Емяльянавiч* [1904, в. Навасёлкi Бельскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - 8.3.1938, Масква, НКВД], навучэнец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту студэнт Педагагiчнага iнстытута iмя К.Лiбкнехта. Арыштаваны 9.2.1938 у Маскве па адрасе: вул. Стромынка, д. 32, кв. 239. Асуѓджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 26.2.1938 за 'шпiянаж на карысць Польшчы' да ВМП. Расстраляны. Пахаваны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны 7.4.1956. Асабовая справа А. захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  
  АНУШКЕВIЧ Вячаслаў Антонавiч* [1934, мяст. Ляхавiчы Баранавiцкага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. - ?], службовец. З сялянскай сям'i. Падчас арышту працаваў бухгалтарам. Арыштаваны 6.4.1957 у Ляхавiчах па адрасе: вул. Кастрычнiцкая, д. 25. Асуджаны за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' 20.6.1957 да 4 гадоў зняволення i 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Дубраўны канцлагер МДБ Мардоўскай АССР. Вызвалены 6.4.1961. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 29.1.1992 прэзiдыумам Брэсцкага абл. суда. Асабовая справа А. ? 10468-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  АНЦЫПОВIЧ Аляксандр Мiхайлавiч* [1905, в. Бpанава, Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. - ?], навуковец, педагог. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). У пачатку 1930-х г. навуковы супрацоўнiк Горацкай сельскагаспадарчай акадэмii. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. У 1933 выключаны з паpтыi пpы 'чыстцы'. Арыштаваны 2.9.1933 у Горках. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 14.11.1933 як 'член шпiёнска-дыверсiйнай арганiзацыi 'БНЦ' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вяpхоўнага суда БССР 7.5.1956. Асабовая справа А. ? 5937-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  АНЦЫПЯРОВIЧ Пётр Гардзеевiч [1903, мяст. Лунiнец Пiнскага пав. Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. - 10.12.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сям'i. У 1927 уступiў у ВКП(б). Падчас арышту загадчык лабараторыi гуказапiсу Ленiнградѓскага палаца пiянераў. Арыштаваны 22.8.1937 у Ленiнградзе па адрасе: зав. Падбельскага, д. 2/10, кв. 32. Выключаны з ВКП(б) у сувязi з арыштам. Асуджаны камiѓсiяй НКВД i пракуратуры СССР 2.12.1937 як 'член контрѓрэвалюцыйнай шпiёнскай арганiзацыi' i за 'антысавецкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения.
  
  АНЦЫХОВIЧ Iван Рыгоравiч* [1899, Бельск Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - 17.10.1937, Ленiнград, НКВД], вайсковец. З бел. сям'i. У 1917 уступiў у ВКП(б). Падчас арышту ваенны iнжынер 3 рангу, iнжынер 9-й асобнай механiзаванай брыгады. Арыштаваны 7.9.1937 у г. Луга. У сувязi з арыштам выключаны з ВКП(б). Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 12.10.1937 за 'контррэвалюцыйную шкоднiцкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения.
  
  АПАНОВIЧ Мiкалай Тарасавiч* [1911, в. Мохавiчы Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Мяѓдзельскi р-н Мiнскай вобл. - ?], селянiн-аднаасобнiк, брат Сямёна Апановiча. Быў жанаты, гадаваў траiх дзяцей. Удзельнiчаў у 2-й сусветнай вайне. Арыштаваны 24.12.1948 у в. Мохавiчы. Асуджаны 20.7.1949 за 'паклёп на савецкую ўладу' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў i 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Каргапольскi канцлагер МДБ Архангельѓскай вобл. (ст. Ярцава); п/с 233/08). Вызвалены 27.12.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом Беларусi 28.12.1993. Асабовая справа А. ? 35865-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
  Лiт.: Памяць: Гiст.-дакум. хронiка Мядзельскага р-на. Мн., 1998; Антысавецкiя рухi.
  
  АПАНОВIЧ Мiхаiл Восiпавiч* [1884, в. Юшкавiчы Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Любанскi р-н Мiнскай вобл. - 21.10.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступiў у ВКП(б) (1919). У 1930-я г. загадчык сакратарыята Упраўлення ашчадных кас. Падчас арышту беспрацоўны. Арыштаваны ў 1937 у Маскве па адрасе: Вялiкi Кiсельны зав., д. 8, кв. 9. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 18.10.1937 за 'сувязi з белаэмiгрантамi, фашыстамi, прадстаўнiкамi японскiх i кiтайскiх фiрм падчас камандзiроўкi ў Маньчжурыю' да ВМП. Расстраляны. Пахаваны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны 17.10.1957. Асабовая справа А. захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
  
  АПАНОВIЧ Сямён Тарасавiч* [1907, в. Мохавiчы Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Мядзельскi р-н Мiнскай вобл. - ?], селянiн-аднаасобнiк, брат Мiкалая Апановiча. З 1926 член БСРГ. Апошняе месца работы - дзесятнiк Мядзельскага раённага нарыхтоўчага пункта. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 6.12.1940 у в. Мохавiчы. Асуджаны 26.4.1941 за 'антысавецкую агiтацыю i контррэвалюцыйную прапаганду' да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Паўночна-Усходнi канцлагер НКВД Далёкаўсходняга краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай БССР 4.9.1989. Асабовая справа А. ? 27892-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  АПЕЛЬБЕРГ Руф Эрнеставiч (1860, Уладзiмiр, Расiя - 1927), рэвалюцыйны дзеяч. З дваранскай сям'i. У 1879 скончыў Уладзiмiрскую гiмназiю, паступiў у Маскоўскi ун-т. За ўдзел у студэнцкiх хваляваннях выключаны. У жн. 1881 выканкамам 'Народнай волi' накiраваны ў Вiльню, каб аб'яднаць нарадавольскiя гурткi ў Паўн.-Зах. краi. З мясцовымi нарадавольцамi ўдзельнiчаў у заснаваннi Вiленскай цэнтральнай групы, якая стала на чале арганiзацыi 'Народная воля' ў Паўн.-Зах. краi. Падтрымлiваў кантакты з членамi мясцовых рэвалюцыйных гурткоў у Гродне, Вiцебску, Мiнску, Магiѓлёве, Беластоку. 29.1.1882 арыштаваны ў Вiльнi. Саѓсланы ва Усх. Сiбiр. У 1924 жыў у Казанi, удзельнiчаў у рабоце гарадской арганiзацыi палiткатаржан i ссыльнапасяленцаў.
  Лiт.: Деятели революционного движения в России: Биобиблиоѓграфический словарь. Т. 3. Вып. 1. М., 1933; ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 1.
  
  АРАБЕЙ Мiкалай Лявонцевiч* [16(28).1899, в. Вялiкая Вобрына Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Карэлiцкi р-н Гродзенскай вобл. - 30.10.1937, Мiнск, НКВД], партыйны дзеяч. З сялянскай сям'i. Скончыў рэальнае вучылiшча ў Петраградзе. З 1919 (?) да 1930 у Чырвонай армii на палiтрабоце. У 1926 скончыў курсы ўдасканалення вышэйшага начсаставу. З лют. да вер. 1930 iнструктар ЦК КП(б)Б, затым вучыўся ў Iнстытуце чырвонай прафесуры ў Маскве (да лiст. 1933). Ажанiўся, гадаваў дваiх дзяцей. Пасля вяртання ў Мiнск памочнiк сакратара ЦК КП(б)Б, дырэктар Белпартвыдавецтва. З вер. 1935 да мая 1936 загадчык адѓдзела школ i навукi ЦК КП(б)Б. 17.1.1936 бюро ЦК КП(б)Б рэкамендавала А. на пасаду наркама асветы БССР, а таксама ў члены ЦК i кандыдатам у члены бюро ЦК КП(б)Б. Пры абмеркаваннi гэтага пытання на пленуме адзiн з яго ўдзельнiкаў заявiў, што А. у 1923 выступаў у абарону Л.Троцкага. Узнiкла 'персанальная справа', пры разглядзе якой 4.3.1936 бюро ЦК адмянiла сваё рашэнне аб вылучэннi наркамам i вызвалiла А. ад пасады загадчыка аддзела школ i навукi ЦК КП(б)Б, выключыла з членаў партыi i накiравала на перавыхаванне на абутковую фабрыку ў Мiнску ў якасцi нармiроўшчыка. Кантрольная партыйная камiсiя пры ЦК ВКП(б), куды ён звярнуўся з апеляцыяй, пацвердзiла выключэнне з партыi. Арыштаваны 27.4.1937 у Мiнску па адрасе: пл. Парыжскай Камуны, д. 14, кв.11. Асуджаны 29.10.1937 пазасудовым органам НКВД як 'удзельѓнiк антысавецкай тэрарыстычнай шпiёнска-дыверсiйнай арганiзацыi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўѓнага суда СССР 16.7.1957. Асабовая справа А. ? 10752-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  АРАБЕЙ Павел Венядзiктавiч* [1883, ? - 3.2.1938, Смаленск, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту старшы бухгалтар Смаленскага завода дарожных машын. Арыштаваны 16.11.1937. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 27.1.1938 да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Смоленский мартиролог.
  
  АРАМОВIЧ Iгнат Мiкалаевiч [? - 1875], педагог, мемуарыст, удзельнiк паўстання 1863-64. З 1859 настаўнiк матэматыкi ў Беластоцкай гiмназii. Належаў да рэвалюцыйнай арганiзацыi i актыўна ўдзельнiчаў у падрыхтоўцы ўзброенага выступлення супраць царскiх улад. З крас. 1863 ад'ютант пры паўстанцкiм ваенным начальнiку Гродзенскага ваяв. Паплечнiк i нязменны спадарожнiк В.Урублеўскага. Увосень 1863 з iм i рэшткамi гродзенскiх паўстанцаў адышоў на тэрыторыю Польшчы (Люблiншчыну). У студз. 1864, пасля разгрому атрадаў В.Урублеўскага, эмiграваў. Апублiкаваў (у Швейцарыi) падрабязныя ўспамiны пра паўстанне на Гродзеншчыне, у якiх апiсаў баявыя дзеяннi паўстанцаў, прыезд К.Калiноўскага да iх, змясцiў тэксты бел. песень паўстанцаў. У 1872 вярнуўся ў Расiю, быў арыштаваны i сасланы. Памёр у Казанi.
  Тв.: Marzenia. Pamiętnik o ruchu partyzanckim w województwie Grodzieńskim w 1863 i 1864 r. Bendlikon. 1865.
  Лiт.: ЭГБ, т. 1.
  
  АРАНОВIЧ (ХОДАШ) Якаў (Абрам) Борухавiч (Давыдавiч)* [1904, Вiльня, цяпер Вiльнюс, Лiтва - 27.12.1937, Мiнск, НКВД], педагог. З сям'i службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Выкладаў на рабфаку Бабруйскага педагагiчнага iнстытута. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 24.8.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Iнтэрнацыянальная, д. 4, кв. 1. Асуджаны 17.12.1937 'тройкай' НКВД за 'шпiёнскую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай БВА 28.4.1989. Асабовая справа А(Х). ? 25886 захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АРЛОЎ Васiль Дзмiтравiч* [1903, в. Палуж Чэрыкаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Краснапольскi р-н Магiлёўскай вобл. - ?], дзяржаўны дзеяч, брат Пятра Арлова. З сялянскай сям'i. Вышэйшую адукацыю атрымаў у 1920-х г. У пачатку 1930-х г. наркам земляробства. Арыштаваны 31.12.1932. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 8.5.1933 за 'антысавецкую агiтацыю' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Вызвалены 21.8.1935. Далейшы лёс невядомы. Рэабiѓлiтаваны пракуратурай Магiлёўскай вобл. 21.11.1989. Асабовая справа А. ? 14017 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў. Волости и важнейшие селения.
  
  АРЛОЎ Дзмiтрый Сымонавiч* [1903, в. Лесавыя Вiцебскага пав., цяпер Вiцебскi р-н - 1.12.1937, Вiцебск, НКВД], службовец. Атрымаў сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту iнспектар Катланагляду наркамата лёгкай прамысловасцi БССР. Быў жанаты, гадаваў траiх дзяцей. Арыштаваны 18.10.1937 у Вiцебску. Асуджаны 29.10.1937 паводле пастановы АДПУ СССР як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом БССР 11.4.1958. Асабовая справа А. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  АРЛОЎ Пётр Дзмiтравiч* [1896, в. Палуж Чэрыкаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Краснапольскi р-н Магiлёўскай вобл. - ?], селянiн-аднаасобнiк, брат Васiѓля Арлова. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Ажанiўся. Арыштаваны ў канцы 1932 - пачатку 1933 у в. Палуж. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 5.10.1933 за 'ўдзел ва ўзброенай контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да 8 гадоў пазбаўлення волi. Этапаваны ў Нiжне-Амурскi канцлагер НКВД Далёкаўсходняга краю. Вызвалены 6.10.1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда БССР 23.8.1956. Асабовая справа А. ? 1980-сн захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  АРНОЛЬДАЎ Мiхаiл Андрэевiч* [1868 (?), в. Навадзевiчча (?) Сенгiлееўскага пав. Сяpэдняволжскага кpаю, цяпер Расiя - ?], навуковец, педагог. З сям'i святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У пачатку 1930-х г. прафесар Вiцебскага ветэрынарнага iнстытута. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 2.1.1933 у Вiцебску па адрасе: вул. Баўмана, д. 3. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 9.7.1933 як 'член контррэвалюцыйнай шпiёнска-шкоднiцкай арганiзацыi ў сiстэме жывёлагадоўлi' да 5 гадоў пазбаўлення волi. Этапаваны быў, хутчэй за ўсё, у Каргопальскi канцлагер НКВД Архангельскай вобл. Вызвалены 26.10.1936. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 21.8.1956. Групавая справа А. i iнш. ? 10333-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АРОНСАН Рыгор Якаўлевiч (1887, СПб - 1968), удзельнiк рэвалюцыйнага руху на Беларусi, публiцыст. У рэвалюцыю 1905-07 кiраўнiк бундаўскай арганiзацыi ў Вiцебску. Пасля Лютаўскай рэвалюцыi 1917 адзiн з лiдэраў вiцебскiх меншавiкоў i бундаўцаў. Кастрычнiцкi пераварот 1917 сустрэў варожа. За антысавецкую дзейнасць у 1921 арыштаваны i зняволены ў Бутырскую турму, пасля сасланы ў Архангельскую губ. У 1922 высланы ў Германiю, з 1940 жыў у ЗША. У 1922-51 член ЦК Бунда (у эмiграцыi). Адзiн з заснавальѓнiкаў 'Социалистического вестника', органа ЦК партыi меншавiкоў у эмiграцыi. Аўтар даследаванняў па гiсторыi яўрэйства i масонства ў Расii i Беларусi.
  Лiт.: ЭГБ, т. 6-2.
  
  АРХIПАЎ Мiхаiл Iванавiч* [1884 , в. Сухаpава Сухаpаўскай вол. Уфiмскай губ., цяпер Башкортастан, Расiя - 27.10.1937, ГУЛАГ], навуковец, педагог. З сям'i святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Ажанiўся. Выкладаў у 'ВIЭВА' (?), атрымаў званне прафесара. Арыштаваны 13.4.1933 на станцыi Кузьмiнка Маскоўска-Куpскай чыгункi. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 9.7.1933 як 'член контррэвалюцыйнай шпiёнска-шкоднiцкай арганiзацыi' да 10 гадоў паѓзбаўлення волi. У 1937 паўторна асуджаны i прыгавораны 'тройкай' НКВД да ВМП. Расстраляны ў канцлагеры. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 21.8.1956. Групавая справа А. i iнш. ? 10333-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АРЦЁМЕНКА Георгiй Мiхайлавiч* [1905, пас. Аляксандраўка Магiлёўскай губ., цяпер Гомельская (?) вобл. - 4.10.1936, Масква, НКВД], педагог. З бел. сям'i. Першы раз арыштаваны ў Смаленску (?), асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР як 'трацкiст' да 3 гадоў ссылкi ў Паўночны край. Да 1935 вызвалiўся, атрымаў вышэйшую адукацыю. Выкладаў на курсах 'ОРСА' (?) на заводзе 'Чырвонае Сормава'; таксама выкладаў хiмiю i ветэрынарыю ў Нiжагародскiм вучэбна-курсавым камбiнаце. Зноў арыштаваны ў ноч з 15 на 16 лют. 1935 ў Горкiм па адрасе: Сормава, вул. Фрунзе, д. 1. Асуѓджаны 23.6.1935 за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да 4 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Ташкенцкi (Сярэднеазiяцкi?) канцлагер НКВД Узбекскай ССР. У снеж. 1935 выклiканы на новае следства ў Маскву. Асуджаны за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' i 'ўдзел у антысавецкай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з iншымi ахвярамi на Данскiх могiлках. Рэабiлiтаваны пастановай ваеннай калегii Вярхоўнага суда ад 9.1.1957.
  Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище; Книга памяти жертв политических репрессий в Нижегородской области.
   Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  АРЦЫХОВIЧ Iван Канстанцiнавiч* [1908, ? - 26.10.1938, Смаленск, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту эканамiст Iздзяшкоўскага льнозавода. Арыштаваны 8.7.1938. Асуджаны 'тройкай' НКВД 8.10.1938 да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Смоленский мартиролог.
  
  АРЦЮКЕВIЧ Барыс Вiкенцевiч* [1894, в. Казлоўшчына Ашмянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Ашмянѓскi (?) р-н Гродзенскай вобл. - 8.1.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], вайсковец. Меў незакончаную сярэднюю адукацыю. Быў членам ВКП(б). Падчас арышту начальнiк адмiнiстратыўнага аддзялення Разведвальнага ўпраўлення Чырвонай армii. Арыштаваны 21.11.1937 у Маскве па адрасе: вул. Горкага, д. 38, кв. 205. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 8.1.1938 за 'ўдзел у контрѓрэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 18.2.1956.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  АРЦЮШЭЎСКI Мiхаiл Паўлавiч [1925, в. Драчава Бабруйскай акругi, цяпер Салiгорскi р-н Мiнскай вобл. - ?], удзельнiк антысавецкага падполля. У жн. 1943 вывезены на прымусовыя работы ў Германiю. Вызвалены ў сак. 1945 амерыканскiмi войскамi, працаваў у санiтарнай часцi, затым механiкам у гаражы. У 1946 намерваўся вярнуцца ў СССР, але зразумеў, што яму пагражаюць рэпрэсii з-за цывiльнай службы ў амерыканскай армii. У 1946-51 жыў у амерыканскай зоне акупацыi Германii, у Вялiкабрытанii, ЗША. У пачатку 1952 пры ўдзеле Б.Рагулi завербаваны ў разведку ЗША, займаўся ў Каўфбэйрэнскай разведвальнай школе (псеўданiм - Фiн). Разам з Г.Касцюком (Бэнам) жыў у Мiндэльсгайме, адкуль на заняткi дастаўляўся легкавым аўтамабiлем. Як запасны радыст ноччу на 27.8.1952 закiнуты ў Налiбоцкую пушчу (у в. Кляцiшча Iвянецкага р-на Маладзечанскай вобл., цяпер Стаўбцоўскi р-н Мiнскай вобл.). Пасля высадкi i падзелу групы заставаўся ў лесе разам з М.Кальнiцкiм (Джо). Затрыманы органамi МДБ БССР 10.9.1952 у запланаваным месцы сустрэчы групы. Пастановай прэзiдыума Вярхоўнага савета СССР 23.1.1956 памiлаваны i вызвалены ад крымiнальнай адказнасцi. Паводле сведчанняў Ц.Вострыкава, адыграў не апошнюю ролю ў выкрыццi органамi МДБ дэсантнай групы. Iнфармацыя патрабуе праверкi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў; Назвы населеных пунктаў.
  Лiт.: Вострыкаў Ц.: 'Яшчэ не прыйшоў час' // Наша Нiва. 1998. 15 чэрв.; Антысавецкiя рухi; Валаханович И.А. Антисоветское подполье на территории Беларуси в 1944-1953 гг. Мн., 2002.
  
  АРШАНСКI Бэр Эмануiлавiч [псеўд.: Бэр, Хаiм, Мiхлсон, З.Б.Элензон; 30.11.1883, Гарадок, Вiцебскай губ., цяпер Вiцебская вобл. - 15.11.1945, Масква], дзяржаўны i партыйны дзеяч, лiтаратар. Працоўную бiяѓграфiю пачаў пераплётчыкам. З юнацкiх гадоў уключыўся ў рэвалюцыйную дзейнасць. З 1902 жыў у Рызе. У 1903 уступiў у Бунд. У 1908 пераехаў у Вiльню. З 1913 у Пецярбургу, друкаваўся ў нелегальным друку. Вёў рэвалюцыйную прапаганду, за што неаднаразова арыштоўваўся. У 1918 накiраваны ў Вiцебск сакратаром губкама РСДРП. З'яўляўся членам Вiцебскага губернскага Савета рабочых i салдацкiх дэпутатаў. У 1919 на падпольнай рабоце ў Лiтве. З 1920 нам. старшынi выканкама Мiнскага гарадскога Савета, наркам працы БССР. У 1925-26 рэдагаваў газ. 'Октобэр' ('Кастрычнiк', выдавалася на iдыш). Быў нам. загадчыка агiтацыйна-прапагандысцкага аддзела ЦК КП(б)Б. У 1927 накiраваны на партыйную работу ў Свярдлоўск. З 1929 зноў у Мiнску. Працаваў загадчыкам яўрэйскага сектара БелАН. Член ЦВК БССP (1920-26). У 1930-я г. 'пры нявысветленых акалiчнасцях пабываў на Калыме' (Р.Рэлес).
  Тв.: 1905 год у Беларусi. Мн., 1926.
  Лiт.: ЭГБ, т. 1; БП, т. 1.
  
  АРЭНГЕЙМ Леан Тэадоравiч [псеўд. Ота Немчыц; 1861, Рыга, цяпер Латвiя - 1911 (?), Вiцебск], дзеяч рэвалюцыйнага руху Беларусi. Скончыў рэальнае вучылiшча ў Дынабургу (Дзвiнску). Вучыўся ў Нова-Александрыйскiм iнстытуце сельскай гаспадаркi (Пулавы, Польшча). За ўдзел у студэнцкiх хваляваннях выключаны, пасля пераехаў у Пецярбург. Там зблiзiўся з польскiм рэвалюцыянерам А.Дэмбскiм, з дапамогай якога пераехаў у Варшаву. З'яўляўся членам партыi 'Пралетарыят', удзельнiчаў у стварэннi яе падпольнай друкарнi, у якой працаваў наборшчыкам, вырабляў штэмпелi i пячаткi для фальшывых дакументаў. Меў кантакты з рэвалюцыянерамi Гродна i Вiцебска. Восенню 1883 разам з жонкаю пераехаў у маёнтак Марыямпаль на Вiцебшчыне. Падтрымлiваў сувязi з бел. i польскiмi рэвалюцыянерамi, аказваў iм матэрыяльную дапамогу. 14.11.1884 арыштаваны ў сваiм маёнтку i зняволены ў Варшаўскую цытадэль. У лiп. 1885 асуджаны да 8 месяцаў турмы. Пасля вызвалення жыў у Вiцебѓскай губернi пад наглядам палiцыi.
  Лiт.: ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 2.
  
  АРЭХАЎ-АЛЬХОЎСКI Iван Мiхайлавiч* [1893, Разань, цяпер Расiя - ?], акцёр. З сям'i рабочага. Атрыѓмаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў у Рэчыцкiм драматычным тэатры. Быў жанаты. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Арыштаваны 1.1.1945 у Бабруйску. Асуджаны 16.10.1945 за 'здраду радзiме' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў з канфiскацыяй маёмасцi. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пастановай Вярхоўнага суда БССР 22.5.1970. Асабовая справа А. ? 9436 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  АРЭХВА Мiкалай Сямёнавiч [11(24).11.1902, в. Баруны Ашмянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Ашмянскi р-н Гродзенскай вобл. - 16.7.1990, Мiнск], дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Зах. Беларусi, гiсторык. Заѓслужаны работнiк культуры БССР (1981). Удзельнiк грамадзянскай (ваяваў супраць войск Юдзенiча) i польска-савецкай войнаў. У пачатку 1920-х г. сакратар Наўгародскага павятовага i губернскага камiтэтаў РКСМ. З вер. 1923 у апараце ЦК РКСМ. У 1924 старшыня Часовага Беларускага Бюро ЦК РКСМ, абраны першым сакратаром ЦК КСМБ. Член ЦВК БССР (1924). Са студз. 1925 на падпольнай рабоце ў Зах. Беларусi: сакратар Вiленскага акруговага камiтэта, член ЦК КПЗБ. У сак. 1926 арыштаваны польскай дэфензiвай. 5 гадоў знаходзiўся ў турмах Польшчы. У 1934-35 узначальваў Краявы сакратарыят ЦК КПЗБ. З мая 1935 член Бюро, з лiп. 1936 прадстаўнiк ЦК КПЗБ пры арганiзацыйным апараце ЦК Кампартыi Польшчы ў Празе. Са снеж. 1939 жыў у СССР. У час 2-й сусветнай вайны ў Войску Польскiм. З 1945 у апараце Мiнiстэрства грамадскай бяспекi Польскай Народнай Рэспублiкi. З 1956 у Мiнску, у Iнстытуце гiсторыi партыi пры ЦК КПБ, у якiм працаваў старшым навуковым супрацоўнiкам да 1984. Аўтар шматлiкiх публiкацый па гiсторыi рэвалюцыйнага нацыянальна-вызваленчага руху, Камунiстычнай партыi i камсамола. Адзiн з аўтараў калектыўнай працы 'Рэвалюцыйны шлях Кампартыi Заходняй Беларусi (1921-1939 гг.)' (Мн., 1966), складальнiк i рэдактар зборнiкаў дакументаў i матэрыялаў 'Барацьба працоўных Заходняй Беларусi за сацыяльнае i нацыянальнае вызваленне i ўз'яднанне з БССР' (т. 1-2, Мн., 1962-1972), зборнiкаў успамiнаў 'У суровыя гады падполля' (Мн., 1958), 'Гады выпрабаванняў i мужнасцi' (Мн., 1973) i iнш.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Тв.: Рэвалюцыйны рух у Заходняй Беларусi ў гады белапольѓскай акупацыi. Мн., 1958; К вопросу об истории Коммунистической партии Западной Белоруссии // Коммунист Белоруссии. 1957. ? 8; Пример служения народу // Коммунист Белоруссии. 1963. ? 9 (разам з А.М.Мацко); Накануне II съезда КПЗБ // Годы испытаний и мужества. Мн., 1973; Дела и люди КПЗБ. Мн., 1983.
  Лiт.: Мяснiкоў А. Маладосць вяла наперад // Чырвоная змена. 1977. 26 лiст.; Тоўсцiк А. Разам назаўсёды // Чырвоная змена. 1979. 16 вер.; Мiско Я. Таварыш 'Пётр' // Полымя. 1982. ? 2. С. 162-172; Соколова И. Посеянное в людях отзовется... // Полит. собеседник. 1987. ? 5. С. 21-23; Раманоўскi В. Праз усё жыццё // Вяч. Мiнск. 1989. 9 лiст.; Бараноўскi Я. 'Паколькi мая жонка ўжо сама апраўдвацца i абараняцца не можа...' // Звязда. 1996. 4 крас.; ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 2.
  
  АРЭШКА Антон Iванавiч* [1893, ? - 21.10.1938, Астрахань, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Апошняе месца работы - начальнiк службы пуцi ўпраўлення Нiжневолжскага басейна. Арыштаваны ў Астраханi. Асуджаны 25.9.1938 'тройкай' НКВД за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ў 1957.
  Кр.: Из тьмы забвения.
  
  АСАТКIН-УЛАДЗIМIРСКI Аляксандр Мiкалаевiч [3(15).10.1885, с. Вазнясенскае Кастрамскога пав., цяпер Кастрамская вобл., Расiя - вер. 1937, Кiеў, НКВД], дзяржаўны i партыйны дзеяч. Скончыў Маскоўскi камерцыйны iнстытут. У 1904 уступiў у РСДРП. Удзельнiк рэвалюцыi 1905-07. Працаваў у Кастрамской, Iванава-Вазнясенскай, Уладзiмiрскай арганiзацыях РСДРП. 6 разоў зняволены, 2 разы высланы. З 1918 на прафсаюзнай рабоце ў Маскве: член Прэзiдыума ВЦСПС, член ЦК прафсаюза тэкстыльшчыкаў. У 1921 накiраваны ў Туркестан: наркам гаспадарчых спраў, нам. старшынi СНК, старшыня Эканамiчнага савета. З 1923 у Беларусi. У маi 1923 узначалiў партыйна-ўрадавую камiсiю па ўзбуйненнi БССР. Да БССР далучаны Вiцебская i Магiлёўская губернi. З 4.2.1924 сакратар Часовага Беларускага бюро ЦК РКП(б). У маi-вер. 1924 першы сакратар i член Бюро ЦК КП(б)Б. Беручы ўдзел у дыскусii аб супрацьстаяннi НЭПа i сацыялiстычнага ўкладу, лiчыў пазiцыi НЭПа ў Беларусi вельмi моцнымi: 'Беларуская Рэспублiка не складае выключэння з гэтага боку, але тут маюцца некаторыя асаблiвасцi эканаѓмiчнага i палiтычнага характару, якiя робяць больш складаным рух эканомiкi ўперад у галiне падрыхтоўчай да сацыялiзму'. Восенню 1924 адклiканы ў Маскву для працы ў апараце ЦК ВКП(б). У 1928-29 старшыня праўлення Усесаюзнага с.-г. банка. З 1930 старѓшыня выканкама Далёкаўсходняга краю (Хабараўск). У 1931-32 прадстаўнiк Наркамата знешняга гандлю СССР у Японii i Кiтаi. З 1933 на савецкай i партыйнай рабоце на Украiне. З лiст. 1936 член прэзiдыума Акадэмii навук УССР, дырэктар Iнстытута эканомiкi АН УССР. Арыштаваны i асуджаны да ВМП у 1937. Рэабiлiтаваны ў 1957.
  Тв.: Основные задачи партработы // Вперёд. 1924. ? 1.
  Лiт.: Кандыбовiч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусi. Мн., 2000; Платонаў Р.П. Беларусь у мiжваенны перыяд. Старонкi палiтычнай гiсторыi ў святле архiўных крынiц. Мн., 2001; Перед крутым поворотом: Тенденции в политической и духовной жизни Беларуси (1925-1928 гг.). Отражение времени в архивных документах. Мн., 2001; Протько Т.С. Становление советѓской тоталитарной системы в Беларуси (1917-1941 гг.). Мн., 2002; ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 2.
  
  АСВЯЦIМСКI Марк Аляксандравiч [1886, Слуцк, Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Мiнскай вобл. - 10.11.1938, Гомель, НКВД], дзеяч бел. нацыянальнага руху. Удзельнiк з'ездаў прадстаўнiкоў бел. нацыянальных партый i арганiзацый у сак. i лiп. 1917. Адзiн з кiраўнiкоў Слуцкай павятовай мiлiцыi пры мясцовым камiсарыяце Часовага ўрада. Удзельнiк 1-га Усебеларускага кангрэса ў снеж. 1917 у Мiнску. Быў адным з кiраўнiкоў Беларускага нацыянальнага камiтэта ў 1918, член ЦК БПСР (1919-20). Да 1924 узначальваў Слуцкi павятовы камiтэт партыi бел. эсэраў. Удзельнiчаў у дзейнасцi таварыства 'Папараць-кветка'. У лiст. 1920 абраны ў склад Беларускай рады Случчыны, узначальваў вярбовачны пункт Беларускай вайсковай камiсii ў Слуцку па наборы добраахвотнiкаў у нацыянальнае войска. У 1919 i 1921 арыштоўваўся ЧК як эсэраўскi актывiст. Удзельнiк лiквiдацыйнага з'езда БПСР у чэрв. 1924, пасля якога адышоў ад палiт. дзейнасцi. У 1930-я г. эканамiст на Гомельскiм тлушчакамбiнаце. Арыштаваны 11.2.1938. Асуджаны 'тройкай' НКВД Гомельѓскай вобл. да ВМП. Рэабiлiтаваны 13.7.1960.
  Лiт.: БЭ, т. 2; Слуцкi збройны чын 1920 г. ў дакументах i ўспамiѓнах / Ул. Ляхоўскi, Ул. Мiхнюк, А. Гесь. Мн., 2001. С. 300. ЭГБ, т. 6-2.
  
  АСIНЕНКА Мiкола (Крывiч) [н. 1930, в. Рамелькi Пастаўскага пав. Вiленскага ваяв., цяпер Пастаўскi р-н Вiцебскай вобл.], удзельнiк бел. пасляваеннага антысавецкага маладзёжнага руху. У 1944 паступiў у адѓкрытае ў вер. у Паставах педагагiчнае вучылiшча. Спрабаваў сябе ў паэзii. Восенню 1945 стаў адным з iнiцыятараў згуртавання нацыянальна свядомых навучэнцаў у падпольную арганiзацыю 'За Беларусь'. 25.3.1946 у сваёй вёсцы наладзiў прыняцце сябрамi арганiзацыi прысягi на вернасць Беларусi. Вясной 1946 група 'За Беларусь' аб'ядналася з глыбоцкай групай СБП, назва якой стала найменнем аб'яднанай арганiзацыi. Арыштаваны органамi МДБ у лют. 1947. Асуѓджаны на працэсе ў Мiнску 16-20.6.1947 да расстрэлу. У сувязi з адменай Указам прэзiдыума Вярхоўнага савета СССР ад 20.5.1947 смяротнага пакарання атрымаў 25 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў з 5-гадовым пазбаўленнем правоў. Падчас адбывання тэрмiну пакарання нейкi час быў шпiталiзаваны i знаходзiўся ў Кемераўскай вобл. ў адным з медыка-санiтарных пунктаў для зняволеных. У 1956 вярнуўся ў Беларусь. Не змог знайсцi на радзiме сталую работу i пераехаў у Казахстан, потым ва Узбекiстан. Завочна скончыў Ташкенцкi полiтэхнiчны iнстытут. Прыехаў у Беларусь. Працаваў галоўным iнжынерам на заводзе будаўнiчых матэрыялаў у Чэрыкаве. Пасля смерцi жонкi Нiны накiраваўся з брыгадай будаўнiкоў на БАМ. Далейшы лёс невядомы.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Лiт.: Гарт. З успамiнаў пра Саюз Беларускiх Патрыётаў. Мн., 1997; Антысавецкiя рухi.
  
  АСIНЕНКА Нiна (НЕЗАБУДКА) [1930, Пастаўскi пав. Вiленскага ваяв., цяпер Пастаўскi р-н Вiцебскай вобл. - ?], удзельнiца бел. пасляваеннага антысавецкага маладзёжнага руху. 8.3.1946 на кватэры А. адбылася сустрэча пастаўскай моладзi, падчас якой створана арганiзацыя 'За Беларусь'. Брала ўдзел ва ўрачыстай прысязе сяброў Пастаўскай групы СБП 25.3.1946 у вёсцы Рамелькi пад Паставамi ў хаце Мiколы Асiненкi. Арыштавана ў лют. 1947 па справе СБП. На судовым працэсе ў Мiнску (16-20.6.1947) яе нарачоны М.Асiненка паспрабаваў адмовiць удзел Нiны ў СБП. Але сама А. заявiла: 'Я была ў СБП i не адракаюся ад гэтага. Была i застаюся разам з маiмi сябрамi'. Прыгавораная да 10 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў. Пасля вызвалення ў 1955 з мужам жыла ў Казахстане i Узбекiстане. Знясiленая лагерамi, памерла заўчасна.
  Лiт.: Гарт. З успамiнаў пра Саюз Беларускiх Патрыётаў. Мн., 1997; Антысавецкiя рухi.
  
  АСIПОВIЧ Мiхаiл (Андрэй) Васiлевiч* [1907, в. Грамавiчы Лiдскага пав. Вiленскай губ., цяпер Шчучынскi р-н Гродзенскай вобл. - ?, ст. Мядзведжая Гара (Сандармох) Карэльскай АССР, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас арышту планавiк-эканамiст Ушацкага раённага выканаўчага камiтэта. Арыштаваны 18.3.1933 у мяст. Ушачы. Асуджаны 'тройкай' НКВД 17.5.1933 за 'шкоднiцтва' i 'антысавецкую дзейнасць' да 3 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскi канцлагер НКВД Мядзведжагорскага р-на Карэла-Фiнскай АССР. Зноў арыштаваны i 20.11.1937 асуджаны трыбуналам НКВД Карэла-Фiнскай АССР за 'шпiянаж' i 'антысавецкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Дата смерцi невядома. Рэабiлiтаваны па першай справе ваеннай пракуратурай БВА 4.7.1989, па другой - пракурорам Карэлii 6.6.1989. Першая асабовая справа А. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Кр.: Iнфармацыя з базы даных Ю.А.Дзмiтрыева.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  АСIПЧУК Сямён Канстанцiнавiч [1893, в. Сiнiца Мiнскага пав., цяпер Мiнскi р-н - 1937, НКВД], удзельѓнiк барацьбы за Савецкую ўладу ў Беларусi. Экстэрнам здаў экзамены на настаўнiка i да 1-й сусветнай вайны працаваў у вясковых школах Мiншчыны. У 1914 мабiлiзаваны ў армiю. Ваяваў на Паўд.-Зах. фронце. Сярод салдат вёў рэвалюцыйную i антываенную прапаганду, за што быў арыштаваны (1916) i аддадзены пад ваенна-палявы суд, але яму ўдалося пазбегнуць пакарання i ўцячы ў Румынiю. Пасля Лютаўскай рэвалюцыi 1917 жыў у Маскве, быў адным з арганiзатараў Чырвонай гвардыi. У кастр. 1917 удзельнiчаў ва ўзброеным паўстаннi ў Маскве, ваяваў на барыкадах. Пасля ўстанаўлення Савецкай улады працаваў у Маскоўскiм Савеце, затым начальнiкам Уладзiмiрскай надзвычайнай камiсii. У 1918 у Чырвонай армii, ваяваў пад Царыцынам. У маi 1919 накiраваны ў распараджэнне ЦК КП(б) Лiтвы i Беларусi. У час польска-савецкай вайны 1919-20 палiтѓработнiк на Зах. фронце, загадчык аддзела народнай асветы Слонiмскага, затым Мiнскага паветаў. З 1923 на гаспадарчай рабоце, член ЦВК. У 1937 арыштаваны НКВД СССР i расстраляны. Рэабiлiтаваны.
  Лiт.: ЭГБ, т. 1.
  
  АСКОЛЬДАЎ Якаў Лазаравiч [1893, Слуцк Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Мiнскай вобл. - 1937, ?, НКВД], вайсковец. Удзельнiк 1-й сусветнай вайны. Пасля Лютаўскай рэвалюцыi 1917 вёў прабальшавiцкую агiтацыю сярод салдат Зах. фронту. Член армейскага камiтэта 2-й армii, якая дыслакавалася ў Слуцку, а таксама член салдацкага камiтэта Зах. фронту. У час устанаўлення Савецкай улады - старшыня Слуцкага рэўкама. У студз. 1918 на чале атрада 2-й армii ўдзельнiчаў у лiквiдацыi мяцяжу польскага корпуса Доўбар-Муснiцкага. У адным з баёў каля чыгуначнай станцыi Ясень быў захоплены палякамi i пасаджаны ў Бабруйѓскую крэпасць. Польскiмi легiянерамi прыгавораны да расстрэлу. Вызвалены ў вынiку абмену на польскiх палонных вайскоўцаў. З сак. 1919 у Чырвонай армii. З'яўляўся ваенным камiсарам 1-й Лiтоўскай стралковай дывiзii, затым 4-й стралковай дывiзii i Дзвiнскага ўмацаванага р-на. Быў членам Рэўваенсавета 3-й армii. Пасля грамадзянскай вайны на розных пасадах у Чырвонай армii: памочнiк камандуючага войскамi Харкаўскай ваеннай акругi, член Рэўваенсавета Вiцебскага раёѓна, Галоўны iнспектар упраўлення ВНУ Далёкаўсходняй Рэспублiкi, начальнiк Галоўнага ваенна-iнжынернага ўпраўлення РСЧА. З 1924 на гаспадарчай рабоце. Быў начальнiкам будаўнiцтва, дырэктарам заводаў у Новасiбiрску i Кiеве. У 1937 арыштаваны органамi НКВД i асуджаны да ВМП. Расстраляны. Рэабiѓлiтаваны.
  Лiт.: ЭГБ, т. 1.
  
  АСОН Андрэй Васiлевiч* [1901, в. Лiпаўка Быхаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Быхаўскi (?) р-н Магiлёўскай вобл. - 20.12.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту загадчык вытворчасцi арцелi 'Металаштамп'. Арыштаваны 21.11.1937 у Ленiнградзе па адрасе: Васiльеўскi востраў, 11-я лiнiя, д. 56а, кв. 2. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 15.12.1937 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  АСТАПАЎ Iгнат Iванавiч* [1888, в. Цярэнi Мсцiѓслаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Мсцiслаўскi р-н Магiлёўскай вобл. - ?], медык. З бел. сялянскай сям'i. Працаваў фельчарам. Арыштаваны ў Шыркаўскiм сельсавеце Магiлёўскай вобл. Асуджаны ў 1930 паводле пастановы СНК i ЦВК ад 1.2.1930 як 'кулак' да высылкi. Этапаваны ў пас. Чэс'ель Лецкага р-на Комi АССР. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Покаяние.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  АСТАПЕНКА Рыгор Iларыёнавiч* [1895, в. Перѓшая Мiхайлаўка, цяпер Новасiбiрская вобл., Расiя - ?], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту загадчык заалагiчна-ветэрынарнага пункта. Арыштаваны 15.9.1942 у пас. Шарстабiтава Пудзiнскага р-на Томскай вобл. Асуѓджаны 7.2.1943 за 'тэрарызм' да 15 гадоў папраўча-працоўных лагераў i 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 17.2.1965.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  
  АСТРАВЕЦКI Восiп Iванавiч* [1891, в. Пянькi Беластоцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшѓскае ваяв., Польшча - 6.10.1937, Ленiнград, НКВД], лекар. З бел. сям'i. Падчас арышту санiтарна-харчовы ўрач 'Iнкаапкандытара' (?). Арыштаваны 21.9.1937 у Ленiнѓградзе па адрасе: вул. Дзёмiнская, д. 10, кв. 3. Асуѓджаны 1.10.1937 камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  АСТРАМОВIЧ Мiкалай Канстанцiнавiч* [1899, в. Вялiкая Слабада Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Крупскi р-н Мiнскай вобл. - ?], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Вышэйшую адукацыю атрымаў, верагодна, у пачатку 1920-х г. Падчас арышту iнжынер-будаўнiк, начальнiк канторы асобых работ 'Сiбсавкалгасбуда'. Арыштаваны за 'шкоднiцтва' 28.2.1931 у Омску. 17.9.1931 Омскiм аператыўным сектарам АДПУ справа была спынена з-за адсутнасцi складу злачынства. Вызвалены. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  АСТРОЎСКI Аляксандр Аляксандравiч* [1898, в. Люцiна Мiнскага (?) пав. Мiнскай губ., цяпер Валожынскi р-н Мiнскай вобл. - 29.12.1937, Масква, НКВД], педагог. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту выкладчык аўтасправы Усесаюзнай архiтэктурнай акадэмii. Арыштаваны 22.11.1937 у Маскве па адрасе: Сталешнiкаў зав., д. 6. Асуджаны каѓмiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 20.12.1937 за 'антысавецкую дзейнасць' i 'службу ў белай армii' да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 21.5.1959. Асабовая справа А. ? П-61341 захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў; Назвы населеных пунктаў.
  
  АСТРОЎСКI Мiхаiл Андрэевiч [пачатак 20 ст. (?), Мiнск (?) - ?], грамадскi дзеяч, педагог. У 1920-30-х г. жыў у Мiнску. У лiп. 1941 з сям'ёй пераехаў у Слонiм, працаваў дырэктарам Слонiмскай настаўнiцкай семiнарыi. У 1945 арыштаваны НКВД за 'супрацоўнiцтва з немцамi', асуджаны да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы.
  Лiт.: Сцяпура В. Ён ганарыўся сваёй беларускасцю // Газета Слонiмская. 1999. 19-25 жн.
  
  АСТРЭЙКА Людвiг Карлавiч* [1884, ? - 20.10.1938, Смаленск, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Апошняе месца работы - галоўны iнжынер 'Запспиртотр-т' (?). Арыштаваны 10.2.1938. Асуѓджаны 8.10.1938 'тройкай' УНКВД Смаленскай вобл. за 'шпiянаж' i 'антысавецкую дзейнасць'. Расстраляны.
  Кр.: Смоленский мартиролог.
  
  АЎГУСТАЙЦIС Аляксандр Вiкенцевiч [22.7 (3.8).1905, в. Зазер'е Iгуменскага пав., цяпер Пухавiцкi р-н Мiнскай вобл. - 24.11.1937, Мiнск, НКВД], партыйны дзеяч. З сям'i рабочага. Падлеткам быў вымушаны батрачыць у заможных сялян. У 1920 у школе чыгуначнiкаў у Мiнску, дзе вучыўся да 1923. Затым чорнарабочы на шклозаводзе 'Пралетарый'. Пасля сканчэння савецка-партыйнай школы (1929) абраны сакратаром Плешчанiцкага райкама ЛКСМБ. У 1931 быў прадстаўнiком ЦК ЛКСМБ у Трактарацэнтры БССР. З 1932 у ЦК ЛКСМБ iнструктар, загадчык аддзела, сакратар, першы сакратар (1934). Кандыдат i член ЦК КП(б)Б, кандыдат у члены Бюро ЦК КП(б)Б, член ЦВК БССР (1935-37). Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 14.8.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Камунальная, 3-i Дом Саветаў, кв. 23. Абвiнавачваўся ў прыналежнасцi да 'антысавецкай арганiзацыi правых у Беларусi, у якую быў завербаваны ў лют. 1936 першым сакратаром ЦК КП(б)Б М.Ф.Гiкалам' i 'меў заданне шукаць новых членаў з лiку кiруючых работнiкаў камсамола рэспублiкi, ствараць з iх баявыя групы для арганiзацыi тэрарыстычных актаў супраць кiраўнiкоў партыi i савецкага ўрада'. 24.11.1937 пазасудовым органам НКВД асуджаны да ВМП з канѓфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўѓнага суда СССР 13.6.1956. Асабовая справа А. ? 6848-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  16.2.1938 арыштавана жонка А., Лiдзiя Мiкалаеўна Аўгустайцiс, 1912 г. нараджэння, студэнтка. 16.5.1938 асобай нарадай пры НКВД СССР яна асуджана як 'член сям'i здраднiка радзiмы' да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавалi А., верагодна, у Карагандзiнскi канцлагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана 19.3.1957.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў; Назвы населеных пунктаў.
  Лiт.: ЭГБ, т. 1.
  
  АЎГУСЦIНОВIЧ Iван Сцяпанавiч* [1902, в. Iсары Вiленскага пав. Вiленскай губ., цяпер Вiльнюскi (?) р-н, Лiтва - 10.10.1938, Курск, НКВД], службовец, брат Пятра Аўгусцiновiча. З бел. сялянскай сям'i. Атрыѓмаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту нам. дырэктара Абаянскага маслазавода. Арыштаваны 29.6.1938 у Абаянi Курскай вобл. па адрасе: вул. Луначарскага, д. 16. Асуѓджаны да ВМП. Расстраляны. Рэабiѓлiтаваны 10.9.1959.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Курской области.
  
  АЎГУСЦIНОВIЧ Пётр Сцяпанавiч* [1904, в. Iсары Вiленскага пав. Вiленскай губ., цяпер Вiльнюскi (?) р-н, Лiтва - 3.10.1938, Курск, НКВД], рабочы, брат Iвана Аўгусцiновiча. З бел. сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў у Абаянскай арцелi Каапшлях. Арыштаваны 28.7.1938 у Абаянi Курскай вобл. па адрасе: вул. Чырвонаармейская, д. 33. Асуджаны да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 8.1.1959.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Курской области.
  
  АЎДЗЕЙКА Павел Паўлавiч* [1900, в. Малаеды Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Нясвiжскi р-н Мiнскай вобл. - 14.6.1938, Масква, НКВД], вайсковец, службовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў пачатковую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Апошняя пасада - камандзiр дывiзiёна 1-га атрада Метрабуда. Арыштаваны 12.3.1938 у Маскве па адрасе: вул. Пятроўка, д. 25а, кв. 19. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 2.6.1938 за 'шпiёнскую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з iншымi ахвярамi на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 9.9.1957. Асабовая справа А. захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў; Назвы населеных пунктаў.
  
  АЎДЗЕЙЧЫКАЎ Канстанцiн Якаўлевiч* [1892, мяст. Iзабелiн Ваўкавыcкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Ваўкавыскi р-н Гродзенскай вобл. - 5.12.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту дырэктар Мгiнскай МТС. Арыштаваны 9.8.1937 у в. Шум Мгiнскага р-на Ленiнѓградскай вобл. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 29.11.1937 за 'шпiёнскую шкоднiцкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў; Волости и важнейшие селения.
  
  АЎСIЕВIЧ Цiмафей Васiлевiч* [1897, Дрысенскi пав. Вiцебскай губ., цяпер Верхнядзвiнскi р-н Вiцебѓскай вобл. - 22.7.1938, Iркуцк, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту iнструктар Чарамхоўскага райспажыўсаюза. Арыштаваны 30.5.1938 у Чарамхове Iркуцкай вобл. Асуджаны 'тройкай' НКВД 16.7.1938 за 'антысавецкую дзейнасць i агiтацыю' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны паводле пастановы камiсii Iркуцкай вобл. па перагляду крымiнальных спраў асуджаных за контррэвалюцыйныя злачынствы 22.4.1956.
  Кр.: Жертвы политических репрессий Иркутской области.
  
  АЎСЯНIК Антон [1888, в. Кабылля Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер в. Кастрычнiцкая Вiлейскага р-на Мiнскай вобл. - ?], дзеяч бел. нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння. Скончыў Харкаўскi тэхналагiчны iнстытут, вучыўся на суднабудаўнiчым ф-це Пецярбургскага поѓлiтэхнiчнага iнстытута. Дэлегат 1-га Усебеларускага канѓгрэса ў снеж. 1917. У час нямецкай i польскай акупацый 1918-19 старшыня Беларускай Рады ў Бабруйску, член Народнага сакратарыята БНР. У 1919-20 нам. старшынi Беларускай вайсковай камiсii. У 1922 пасол Польскага сейма, уваходзiў у Беларускi пасольскi клуб. Актыўны ўдзельнiк нацыянальна-вызваленчага руху ў Зах. Беларусi, арыштоўваўся польскiмi ўладамi. У пачатку 1930-х г. выѓехаў у БССР. Арыштаваны ў 1933. Далейшы лёс невядомы.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Лiт.: ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 2; Валахановiч А.I., Мiхнюк У.М. Споведзь у надзеi застацца жывым. Мн., 1999.
  
  АЎСЯНIК Вiктар Адамавiч* [1893, в. Кажухоўцы Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Дзятлаўскi р-н Гродзенскай вобл. - 20.12.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. У 1932 уступiў у ВКП(б). Апошняе месца работы - нам. начальнiка 3-й дыстанцыi пуцi Кастрычнiцкай чыгункi. Арыштаваны 13.10.1937 у Калiнiне. Выключаны з партыi ў сувязi з арыштам. Асуѓджаны 14.12.1937 камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР за 'здраду радзiме' i 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў
  
  АЎСЯНКА Э. Д.* [н. 1937], рабочы. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Жыхар Гарадоцкага р-на Вiцебскай вобл. 27.8.1986 на лодцы спрабаваў уцячы ў Фiнляндыю, маючы намер потым прасiць палiт. прытулку ў Швецыi. Падчас вобыску ў яго доме была знойдзена вялiкая колькасць рукапiсаў антысавецкага зместу, 'якiя ён збiраўся абнародаваць за мяжою'. Асуджаны паводле артыкула 'антысавецкая агiтацыя i прапаганда' 20.4.1987. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 36, спр. 9389.
  Лiт.: 5810, с. 827-828.
  
  АЎХIМЕНЬ Лаўрэн Лазаравiч* [9.8.1886, в. Цецяроўка Гродзенскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Бераставiцкi р-н Гродзенскай вобл. - 16.9.1938, Мiнск, НКВД], педагог. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў выкладчыкам у Беларускiм iнстытуце народнай гаспадаркi. Быў жанаты, меў дзiця. Арыштаваны 12.4.1938 у Мiнску. Асуджаны 'тройкай' НКВД 2.7.1938 як 'член партыi эсэраў i нацыянал-фашысцкай арганiзацыi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 12.11.1959. Асабовая справа А. ? 13233-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў; Волости и важнейшие селения.
  
  АФАНАСЬЕВА Зiнаiда Мiхайлаўна* [1904, Абаянь Курскай губ., цяпер Курскай вобл., Расiя - ?], педагог, жонка Сямёна Афанасьева. З сялянскай сям'i. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўнiцай у 45-й СШ Мiнска. Гадавала дваiх дзяцей. Арыштавана 25.8.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Беларуская, д. 4, кв. 13. Асуджана асобай нарадай пры НКВД за 'актыўнае садзейнiчанне ў контррэвалюцыйнай рабоце мужа' да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Накiравана ў Цемнiкоўскi канцлагер НКВД Мардоўскай АССР. 22.9.1938 (?) пастановай трыбунала БВА вызвалена. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. ? 11269-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  АФАНАСЬЕЎ Iгнат Iльiч* [2.1.1888, в. Гарадзечна (?) Мсцiслаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Мсцiслаўскi р-н Магiлёўскай вобл. - 29.10.1937, Мiнск, НКВД], педагог. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту выкладчык МБПТ. Арыштаваны 29.4.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Падлесная, д. 8/22, кв. 1. Асуѓджаны 'тройкай' НКВД 28.10.1937 як 'удзельнiк шпiёнска-дыверсiйнай арганiзацыi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом Беларусi 15.5.1992. Асабовая справа А. ? 35624-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АФАНАСЬЕЎ Сямён Iванавiч* [15.4.1902, в. Афанасьева Курскай губ., цяпер Абаянскi р-н Куpскай вобл., Расiя - 29.6.1938, Мiнск, НКВД], навуковец, муж Зiнаiды Афанасьевай. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў навуковым супрацоўнiкам у Санiтаpна-хiмiчнай лабаpатоpыi наpкамата аховы здароўя. Арыштаваны 6.12.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Белаpуская, д. 4, кв. 13. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 29.6.1938 як 'член тэpарыстычнай арганiзацыi i за шкоднiцтва' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда БССР 8.8.1958. Асабовая справа А. ? 11560-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  АХМАНАЎ Майсей Навумавiч [1894, Рыга, цяпер Латвiя - 1943 (?), ГУЛАГ], адзiн з арганiзатараў камсамола Беларусi. Пасля Лютаўскай рэвалюцыi 1917 член Юр'еўскага (цяпер Тарту, Эстонiя) Савета рабочых i салдацкiх дэпутатаў, з кастр. 1917 уваходзiў у склад Юр'еўѓскага, затым Петраградскага ваенна-рэвалюцыйнага камiтэтаў. У 1918 старшыня Невельскага Савета рабочых i салдацкiх дэпутатаў, затым у Смаленску загадчык аддзела сацыяльнага забеспячэння i член Аблвыкамзаха. Быў дэлегатам 1-га з'езда РКСМ, з'яўляўся старшынёй Аргбюро па склiканнi 1-га з'езда камсамола Зах. вобл. У 1919 сакратар ЦК камсамола Лiтоўска-Беларускай рэспублiкi. У час польскай iнтэрвенцыi асобаўпаўнаважаны Савета абароны Лiтоўска-Беларускай ССР у Вiленскiм пав., каѓмiсар 17-й стралковай дывiзii. Рэдагаваў газ. 'Красноармеец' палiтаддзела 16-й армii Заходняга фронту. З 1921 сакратар Слуцкага павятовага камiтэта КП(б)Б, затым выкладчык Мiнскай савецка-партыйнай школы. З 1923 на партыйнай рабоце ва Удмурцii. З 1926 у апараце ЦК ВКП(б). У 1937 арыштаваны НКВД СССР i асуджаны да 10 гадоў канцлагераў. Рэабiлiтаваны.
  Лiт.: ЭГБ, т. 1.
  
  АХРАМОВIЧ Зянон [н. 1932, хутар каля в. Чарняты Ашмянскага пав. Вiленскага ваяв., цяпер Смаргонскi р-н Гродзенскай вобл.], удзельнiк антыкамунiстычнага падпольнага вучнёўскага руху ў Смаргонi 1949-50 (Мядзельска-Смаргонскае маладзёжнае антыкамуѓнiстычнае падполле). Вучыўся ў Смаргонскай СШ, восенню 1949 уключыўся ў антыкамунiстычную дзейнасць. Разам з кiраўнiком падпольнай арганiзацыi Р. Лапiцкiм распаўсюджваў лiстоўкi, якiя друкавалiся на пiшучай машынцы, што захоўвалася на бацькавым хутары. Арыштаваны ў лют. 1950, летам трыбуналам БВА асуджаны па справе Мядзельска-Смаргонскага падполля да 25 гадоў зняволення ў папраўча-працоўных канцлагерах. Пакаранне адбываў у Свярдлоўскай вобл. на лесапавале i будаўнiчых работах з удзельѓнiкамi арганiзацыi К.Iваноўскiм i Э.Сташѓкевiчам. Вызвалены ў другой палове 1950-х г. (?) Вярнуўся на Смаргоншчыну, затым выехаў у Польшчу. Жыве ў Эльблонгу.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  Лiт.: Антысавецкiя рухi.
  
  АХРАМОВIЧ Цiмафей Кандратавiч* [1889, Мiнск - 14.5.1938, Куйбышаў, НКВД], партыйны работнiк, службовец. З бел. сям'i. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту сакратар Шыгонскага раённага камiтэта ВКП(б) Куйбышаўскай (?) вобл. Арыштаваны 11.7.1937 у в. Шыгоны. Асуджаны 14.5.1938 за 'контррэвалюцыйную шкоднiцкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 11.2.1956.
  Кр.: Белая книга.
  
  АЧАНОЎСКI (АЧАПОЎСКI?) Канстанцiн Сцяпанавiч [1900, в. Усокi (Усохi?), цяперашняе месцаѓзнаходжанне не выяўлена - ?], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту юрысконсульт Курганскага гарэлачнага завода. Арыштаваны 29.3.1938 за 'прыналежнасць да шпiёнска-дыверсiйнай арганiзацыi' i 'шпiянаж'. 27.1.1939 справа А. была спынена. Далейшы яго лёс невядомы.
  Кр.: Осуждены по 58-й... Книга памяти жертв политических репрессий Курганской области. Курган, 2002. Т. 1.
  
  АШАК Iван (Янiс) Юр'евiч* [1(13).1898, ст. Слока, цяпер Латвiя - 28.6.1938, Мiнск, НКВД], дзяржаўны дзеяч. З сям'i рабочага. Скончыў чатырохкласнае гарадское вучылiшча ў Слоцы. У сувязi з акупацыяй Латвii кайзераўскiмi войскамi ў 1-ю сусветную вайну эвакуiраваўся ў Вiцебск. Удзельнiчаў ва ўстанаўленнi Савецкай улады ў горадзе. Пасля Кастрычнiцкага перавароту 1917 з'яўляўся камiсарам Мiтаўскага i Вiндаўскага раёнаў Рыгi. Пасля лiквiдацыi савецкай улады ў Латвii разам з часцямi Чырвонай армii ў студз. 1920 пакiнуў Рыгу. Быў прызначаны старшынёй транспартнай надзвычайнай камiсii Полацка-Маладзечанскага чыгуначнага накiрунку. Працаваў тэлеграфiстам ва ўпраўленнi Рыга-Арлоўскай чыгункi, скончыў курсы механiкаў тэлеграфа, атрымаў спецыяльнасць электрамеханiка сувязi. З 1924 iнструктар Вiцебскага акруговага камiтэта РКП(б), загадчык аддзела агiтацыi i прапаганды Вiцебскага райкама партыi. У 1927 начальнiк мiлiцыi, з 1929 начальнiк папраўча-працоўных устаноў Вiцебскай акругi. У жн. 1933 прызначаны на пасаду нам. наркама сацыяльнага забеспячэння БССР. У 1937 часова выконваў абавязкi наркама сацзабеспячэння рэспублiкi. Арыштаваны 7.12.1937. У канцы студз. 1938 выключаны з партыi i з кандыдатаў у члены ЦК КП(б)Б. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 28.6.1938 як 'агент латышскай разведкi з 1921' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 19.5.1959. Асабовая справа А. ? 13203-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АШМАРЫН Вiтольд Францавiч [сапр. Ахрамовiч; 1892, ? - сак. 1930], дзяржаўны дзеяч, журналiст. З юнацкiх гадоў уключыўся ў рэвалюцыйны рух, за што сасланы ў Сiбiр. У 1905-17 вёў рэвалюцыйную работу ў прамысловых цэнтрах Расii. Пасля Кастрычнiцкага перавароту 1917 знаходзiўся на прафсаюзнай рабоце, працаваў у наркамаце асветы РСФСР, затым у рэдакцыi газ. 'Известия ВЦИК'. У 1920 накiраваны ў Беларусь. У кастр.-снеж. 1920 сакратар Ваенна-рэвалюцыйнага камiтэта БССР, затым сакратар ЦВК БССР i член яго прэзiдыума, член рэдкалегii газ. 'Звязда'. Арганiзатар i першы кiраўнiк бел. аддзялення Расiйѓскага тэлеграфнага агенцтва (БелТА), член калегii Дзяржаўнага выдавецтва БССР. У 1920-21 член ЦВК БССР. У жн. 1921 адкамандзiраваны ў Маскву. Працаваў у ВЧК i АДПУ пры СНК СССР, затым у апараце ЦК ВКП(б).
  Лiт.: ЭГБ, т. 1.
  
  АШУКОЎСКАЯ Часлава [н. 8.10.1932, мяст. Смаргонь Ашмянскага пав. Вiленскага ваяв., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл.], удзельнiца антыкамунiстычнага падпольнага вучнёўскага руху ў Смаргонi 1949-50 (Мядзельска-Смаргонскае маладзёжнае антыѓкамуѓнiстычнае падполле). Пасля вайны вучылася ў Смаргонскай СШ. У 1949 пазнаёмiлася ў школе з вучнямi-антыкамунiстамi, ведала пра iснаванне арганiзацыi, спачувала падпольшчыкам, але да актыўнай дзейнасцi далучыцца не паспела. Яе, дзевяцiкласнiцу, органы МДБ арыштавалi ў канцы сак. 1950. Утрымлiвалася ў турме ў Маладзечне. Летам 1950 трыбуналам БВА асуѓджана (разам з групай удзельнiц Мядзельска-Смаргонскага падполля) да 8 гадоў канцлагераў 'за недоносительство'. Як малалетняя ўтрымлiвалася першы год у дзiцячай калонii ў Гомелi, працавала ў швейнай майстэрнi. Далейшы тэрмiн адбывала ў канцлагерах за Свярдлоўскам, дзе выкарыстоўвалася на розных цяжкiх работах. Летам 1954 вызвалена i вярнулася ў Смаргонь. Выйшла замуж за вайскоўца, якi ўсе гэтыя гады чакаў яе вяртання. З мужам i дзецьмi жыла ў розных мясцiнах Савецкага Саюза, а таксама ў ГДР. Пасля смерцi мужа жыве ў Туапсэ (Расiя).
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Лiт.: Антысавецкiя рухi.
  
  
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"