Моряков Леонид Владимирович : другие произведения.

Д 3

"Самиздат": [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:

  ДАБРАВОЛЬСКІ Аляксандр Мікалаевіч* [14.5.1895, в. Абрубы Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Лідскі р-н Гродзенскай вобл. - 23.1.1938, Слуцк, НКВД], педагог, верагодна, брат Івана Дабравольскага і Усціна Дабравольскага. З бел. сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам вучэбнай часткі 1-й СШ Слуцка Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 26.8.1937 у Слуцку па адрасе: вул. Вечарневіча, д. 14. Асуджаны 7.12.1937 'тройкай' НКВД як 'палітычны эмігрант і агент польскай разведкі' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 9.5.1957. Асабовая справа Д. ? 10288-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  ДАБРАВОЛЬСКІ Васіль Іванавіч* [1903, Мінск - 9.5.1938, Магілёў (?), НКВД], педагог, верагодна, брат Станіслава Дабравольскага. З сям'і рабочага. Працаваў настаўнікам у Магілёўскай школе малапісьменных. Быў жанаты. Арыштаваны 13.2.1938. Асуджаны 9.4.1938 пазасудовым органам НКВД як 'польскі агент' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 22.6.1959. Асабовая справа Д. ? 6465 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  
  ДАБРАВОЛЬСКІ Іван Мікалаевіч* [1890, ? - 1.4.1938, Смаленск, НКВД], педагог, верагодна, брат Аляксандра Дабравольскага і Усціна Дабравольскага. З бел. сялянскай сям'і. Працаваў настаўнікам у Дарагабужы Смаленскай вобл. Арыштаваны 10.11.1937. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 1.12.1937 як 'член контррэвалюцыйнай арганізацыі' і за 'антысавецкую агітацыю' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Смоленский мартиролог.
  
  ДАБРАВОЛЬСКІ Станіслаў Іванавіч* [1909, Мінск - ?], службовец, верагодна, брат Васіля Дабравольскага. З сям'і рабочага. Падчас арышту інстpуктаp Койданаўскага раённага выканаўчага камітэта. Арыштаваны 26.11.1933 у в. Баранаўшчына (?). Асуджаны 26.12.1933 за 'прыналежнасць да польскай разведкі' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Вызвалены 5.6.1946. Зноў арыштаваны і 29.11.1950 асуджаны да ссылкі ў Краснаярскі край. Канчаткова вызвалены 30.8.1954. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 13.11.1962. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Д. ? 24801-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  ДАБРАВОЛЬСКІ Усцін Мікалаевіч* [1905, в. Абрубы Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Лідскі р-н Гродзенскай вобл. - 19.10.1938, Масква, НКВД], службовец, верагодна, брат Аляксандра Дабравольскага і Івана Дабравольскага. З бел. сялянскай сям'і. Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ун-т. У 1928 уступіў у ВКП(б). Апошняе месца работы - інжынер лабораторыі гідрамеханізацыі Куйбышаўскага гідравузла. Арыштаваны 8.3.1938 у Дзмітраве Маскоўскай вобл. па адрасе: вул. Бальшавіцкая, д. 9, кв. 6. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 10.10.1938 за 'шпіёнскую дзейнасць на карысць Польшчы' да ВМП. Расстраляны. Пахаваны на палігоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабілітаваны 29.9.1989.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  
  ДАВЫДЗЕНКА Сяргей Аляксандравіч* [1895, в. Байкі Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Пружанскі р-н Брэсцкай вобл. - ?], службовец. З бел. сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту інжынер-хімік, лабарант абл. санітарна-гігіенічѓнай лабараторыі. Арыштаваны 17.1.1949 у Омску. Асуѓджаны трыбуналам войск НКВД Омскай вобл. 23.3.1949 як 'член антысавецкай тэрарыстычнай арганізацыі' да 25 гадоў папраўча-працоўных лагераў. 10.7.1956 артыкул абвінавачання быў зменены на 'антысавецкую агітацыю' з мерай пакарання 5 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Омскай вобл. 24.12.1991.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  ДАВЫДКІНА Клара Андрэеўна* [1927, Бабруйск, цяпер Магілёўская вобл. - ?], навучэнка. З сям'і рабочага. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, вучылася ў 5-м класе Бабруйскай школы. Арыштавана 28.12.1944. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 1.9.1945 як 'член фашысцкай арганізацыі 'Саюз барацьбы супраць бальшавізма' да 9 месяцаў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 14.3.1975. Асабовая справа Д. ? 9519 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  
  ДАВЫДОВІЧ Я. А.* [? - ?], пенсіянер, удзельнік яўрэйскага нацыянальнага руху. Жыхар Мінска. Удзельѓнік 2-й сусветнай вайны. Захоўваў пісталет 'ТТ' з патронамі. Разам з Г. Я. Кіпнісам распаўсюджваў літаратуру і лісты пра становішча яўрэяў у СССР. У адным з пасланняў гаварылася: 'Калі я бачу цкаванне і здзек над яўрэйскім народам, маё сэрца абліваецца крывёю. Я бачу, як мабілізаваны друк, радыё, тэлебачанне, лектары і прамоўцы, увесь дзяржаўны апарат велізарнай сусветнай дзяржавы, каб задушыць у маіх братоў-яўрэяў веру ў сябе, узвесці на іх паклёп і абылгаць іх перад грамадзянамі сваёй краіны і перад усім светам... У мяне часта пытаюцца - навошта я ўзняў голас пратэста... скажу - нельга гэтым псам-чарнасоценцам вечна ўсё спускаць з рук. Яны запаўняюць усю краіну, увесь свет'. Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР указам ад 22.5.1973, улічваючы ўдзел Д. ў вайне, заслугі ў працоўнай дзейнасці, узнагароджанне баявымі ордэнамі і медалямі СССР, прымаючы пад увагу стары ўзрост і слабы стан здароўя, вызваліў Д. ад крымінальнай адказнасці. Далейшы яго лёс невядомы.
  Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 36, спр. 5584.
  Літ.: 5810, с. 750.
  
  ДАІБРАЎ Іван Іванавіч* [1912, Мінск - ?], мастак. З сям'і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў афарміцелем. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 23.7.1944 у Мінску па адрасе: вул. Кастрычніцкая, д. 13, кв. 8. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 24.11.1945 за 'супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі' да 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Этапаваны ў Ягрынскі канцлагер МДБ Архангельскай вобл. Вызвалены ў 1952. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Беларусі 15.2.1993. Асабовая справа Д. ? 35088-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  ДАЙЛІДЗЁНАК Адам Фаміч* [1903, в. Гваздова Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. - 29.9.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'і. Падчас арышту інжынер аддзела галоўнага энергетыка завода імя Кірава ў Ленінѓградзе. Арыштаваны 3.9.1937. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 22.9.1937 за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  ДАКУТОВІЧ Фёдар Уладзіміравіч* [студз. 1911, Орша Магілёўскай губ., цяпер Віцебская вобл. - ?], навуковец. З сям'і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту дацэнт МВПІ. Арыштаваны 11.10.1936 у Мінску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 8/1, кв. 110. Асуджаны 3.1.1938 за 'антысавецкую агітацыю' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў і 5 гадоў паѓзбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пленумам Вярхоўнага суда БССР 22.12.1989. Асабовая справа Д. ? 29314-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  ДАМАРУК Архіп Акімавіч* [1899, в. Крукавічы (?) Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Брэсцкі (?) р-н Брэсцкай вобл. - 15.12.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту інжынер-тэхнолаг завода 'Барацьбіт'. Арыштаваны 21.9.1937 у Маскве па адрасе: вул. Усачова, д. 62, кв. 236/239. Асуѓджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 28.11.1937 за 'шкодніцкую дзейнасць на заводзе' і за 'шпіянаж на карысць Польшчы' да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 4.10.1989.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  
  ДАМБРОЎСКІ Уладзімір Аляксеевіч* [1907, в. Патока Гродзенскай губ., цяпер Шчучынскі р-н Гроѓдзенскай вобл. - 29.11.1937, Томск, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту заатэхнік вучэбнай гаспадаркі Заалагічна-ветэрынарнага тэхнікума. Арыштаваны 5.9.1937 у Томску. Асуджаны 13.11.1937 як 'член контррэвалюцыйнай шпіёнска-дыверсійнай паўстанцкай арганізацыі' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 23.11.1964.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  ДАМБРОЎСКІ Чэслаў Чэслававіч [1891, в. Раѓкітѓна Бложскага пав. Варшаўскай губ., цяпер Польшча - ?], вучоны-матэматык. У 1913 скончыў Пражскі ун-т. У 1920-я г. ўступіў у ВКП(б). У 1923-35 выкладчык БДУ. З 1932 прафесар. Падчас арышту прафесар Віцебскага педагагічнага інстытута. Арыштаваны 29.6.1936 у Віцебску па адрасе: Пралетарскі бульвар, д. 21, кв. 2. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 22.7.1936 за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Віцебскім абл. судом 1.10.1966. Асабовая справа Д. ? 13345-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  Тв.: Да пытання аб незалежнасці пастулатаў у сістэме Д.Гільберга // Працы БДУ. 1932. ? 26; Еще раз о решении численных уравнений // Математическое обучение. 1930. ? 5.
  
  ДАМЕЛЬ Ян [1780, Мітава Курляндскай губ., цяпер Елгава, Латвія - 18(30).8.1840, Мінск], мастак. З сям'і вайскоўца. У 1809 скончыў Віленскі ун-т, быў вучнем вядомых мастакоў Ф.Смуглевіча і Я.Рустэма. Застаўся выкладаць на кафедры рысунак і жывапіс. У 1820 паводле лжывага абвінавачання ў сувязях з фальшываманетчыкам сасланы ў Сібір. Фактычнай прычынай ссылкі, як стала вядома пазней, быў удзел Д. ў адной з тайных масонскіх арганізацый. Па дарозе ў ссылку свае ўражанні занатоўваў і замалёўваў у 'Дзённік з вандравання ў Сібір'. Знаходзіўся ў ссылцы ў Табольску (размаляваў фрэскамі мясцовы евангеліцкі касцёл), Томску (упрыгожыў фрэскамі мясцовы касцёл бернардзінцаў), Енісейску. Зблізіўся з правіцелем Сібіры графам Спяранскім, што аблегчыла яго долю ссыльнага і дапамагло хутчэй вярнуцца на радзіму. Вызвалены ў 1822, пасля чаго пасяліўся ў Мінску. Творчасць Д. развівалася пад уплывам класіцызму. Найбольш вядомы як майстар гістарычнага жанру ў жывапісе; сярод яго карцін: 'Смерць князя Панятоўскага', 'Хрышчэнне славян', 'Смерць Глінскага ў няволі', 'Вызваленне Т.Касцюшкі з цямніцы' (1830-я г.), 'Адступленне французаў праз Вільню ў 1812 г.' Гістарычныя творы Д. вылучаюцца дакладнасцю дэталяў. Стварыў жывапісныя творы на рэлігійныя сюжэты, партрэты князя Д.Радзівіла, графаў І.Храптовіча, К.Тышкевіча, рэктара Віленскага ун-та Ш.Малеўскага і інш. Вялікае месца ў творчасці Д. займае пейзаж. Шырокай вядомасцю ў мінскай публікі карысталіся карыкатуры Д. Пахаваны ў касцёле Кальварыйскіх могілак Мінска. Замест помніка над яго магілай была павешана карціна 'Маленне збавіцеля', якую Д. лічыў адным з найлепшых сваіх твораў.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  Лiт.: Дробаў Л.Н. Беларускія мастакі ХІХ ст. Мн., 1971; Яго ж. Живопись Белоруссии ХІХ - начала ХХ в. Мн., 1974; ЭГБ, т. 3; БЭ, т. 6.
  
  ДАМІНІКОЎСКІ Міхаіл Адольфавіч [1892, в. Барацькоўшчына Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі (?) р-н Гродзенскай вобл. - 1.11.1938, Севастопаль, НКВД], вайсковец. З бел. рабочай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). (1918). Удзельнік грамадзянскай вайны (камісар). Падчас арышту начальнік гідраграфічнага аддзела Чарнаморскага флота (Севастопаль). Арыштаваны 13.10.1937. Асуджаны 1.11.1938 як 'удзельнік ваенна-фашысцкай змовы' да ВМП. Расстраляны. Адначасова да 5 гадоў пазбаўлення волі была прыгаворана жонка Д. Рэабілітаваны 28.9.1957 Ваеннай коллегией Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Д. ? П-7366 захоўваецца ў архіве УКГБ Гродзенскай вобл.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  ДАНЕЙКА Пётр Лук'янавіч* [1897, в. Дроздава Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Лідскі р-н Гродзенскай вобл. - 20.9.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'і. Падчас арышту начальнік часці водазабеспячэння 1-га паравознага аддзялення ст. Волхаўбуд-1 (Барысава Горка) Кіраўскай чыгункі. Арыштаваны 20.8.1937. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 14.9.1937 за 'шкодніцкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  ДАНІЛАЎ Віктар Захаравіч* [1919, Гарадок Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. - ?], службовец. З бел. сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў прарабам. Арыштаваны 16.1.1942 у Талгары Ілійскага р-на Алма-Ацінскай вобл. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 4.7.1942 за 'антысавецкую дзейнасць' да 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Алма-Ацінскім абл. судом 31.8.1982.
  Кр.: Книга Скорби.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  ДАНІЛАЎ Еўдакім Еўдакімавіч* [1892, Краснае Смаленскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія - 8.1.1938, Томск, НКВД], службовец. З бел. сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў аграномам. Арыштаваны 23.10.1937 у в. Аляксандраўская Томскай вобл. Асуджаны 8.12.1937 як 'член контррэвалюцыйнай ваенна-трацкісцкай арганізацыі' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 7.6.1957.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  ДАНІЛЕВІЧ Станіслаў Іванавіч [1891, в. Веліманы Дзвінскага пав. Віцебскай губ., цяпер Латвія - 15.3.1938, Свярдлоўск, НКВД], работнік культуры. Падчас арышту рэжысёр драматычнага гуртка ў клубе пры заводзе 'Вольта'. Арыштаваны 21.12.1937 у в. Баранча Краснаўральскага р-на Свярдлоўскай вобл. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 7.2.1938 да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  
  ДАНІЛЮК Рыгор Сцяпанавіч [1896, Брэст - ?], вайсковец. З бел. сям'і. У 1918 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту камандзір брыгады, нам. камандзіра 86 стралковай дывізіі. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага сцяга. Арыштаваны 4.3.1938 у Казані. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 11.1.1940 за 'шпіянаж на карысць польскай разведкі' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 10.2.1954.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Республика Татарстан.
  
  ДАНІС Уладзімір Войцехавіч* [1917, в. Пелуа, цяпер Ровенскай вобл., Украіна - ?], музыкант. З сялянскай сям'і. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў у Барысаўскім ансамблі песні і танца. Арыштаваны 18.12.1944 за 'супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі', але 28.7.1945 асобай нарадай пры НКВД вызвалены з улікам тэрміну папярэдняга зняволення. Далейшы лёс невядомы. Рэѓабілітаваны ваеннай пракуратурай Беларусі 11.3.1993. Асабовая справа Д. ? 35126-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  ДАРАШЭВІЧ Зінаіда Адамаўна* [1895 ці 1896, в. Мялешкавічы., цяпер Мазырскі р-н Гомельскай вобл. (паводле іншых звестак в. Очыш (?) Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл.) - 5.11.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'і. Падчас арышту ўпаўнаважаная акцыянернага таварыства Інтурыст (ст. Востраў Кастрычніцкай чыгункі). Арыштавана 23.7.1937. Асуджана камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 29.10.1937 за 'шпіянаж' да ВМП. Расстраляна.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  ДАРДАК Юдаль Самуілавіч* [1896, мяст. Ілья Вілейѓскага пав. Віленскай губ., цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. - 9.7.1938, Мінск, НКВД], навуковец. З сям'і службоўца. У 1930-я г. супрацоўнік Навукова-даследчага інстытута педагогікі. Асуджаны 'тройкай' НКВД 25.5.1938 як 'агент польскай разведкі' да ВМП. Расстраляны. Рэабіѓлітаваны пракуратурай БВА 30.4.1989. Асабовая справа Д. ? 30238-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
  
  ДАСТАНКА А. Ф.* [1903 - ?], галоўны інжынер Інстытута па праектаванню аб'ектаў энергетыкі. Жыхар Мінска. У жн. 1958 - крас. 1959 вырабляў фотамантажы з карыкатурамі на савецкі лад і дасылаў іх у рэдакцыі газет і часопісаў з гарадоў, куды ездзіў у камандзіроўкі. Асуджаны паводле артыкула 'антысавецкая агітацыя і прапаганда' 30.7.1959. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 31, спр. 86961.
  Літ.: 5810, с. 533.
  
  ДАЎГІЛЕВІЧ Сяргей Аляксандравіч* [1903, Мінск - ?], музыкант. З сям'і рабочага. Працаваў у аркестры Тэатра оперы і балета. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 8.8.1944 у Мінску па адрасе: вул. Вызвалення, д. 1/35, кв. 2. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 24.3.1945 за 'супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 19.4.1990. Асабовая справа Д. ? 30696-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  
  ДАЎГЯЛА Сяргей Трафімавіч* [1893, Веліж Віцебскай губ., цяпер Смаленская вобл. - 30.3.1942, Свярдлоўск, НКВД], службовец. З бел. сям'і. Падчас арышту начальнік сувязі 'Средуралмедьзавода'. Арыштаваны 4.8.1941 у Рэўдзе Свярдлоўскай вобл. Асуджаны 11.10.1941 да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  ДАЎГЯЛА (ЗАВІША) Фёдар Васілевіч [1886, в. Новыя Грамыкі Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Веткаўскі р-н Гомельскай вобл. - 23.2.1938, Томск, НКВД], службовец. Меў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту начальнік радыёсектара Нарымскага акруговага аддзела сувязі. Арыштаваны 10.12.1937 у Калпашове Томскай вобл. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 10.1.1938 за 'РОВС' (?) да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны СССР 13.9.1957.
  Кр.: Боль людская.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  ДАЎКША Казімір Рамуальдавіч* [1884, Чавусы Магілёўскай губ., цяпер Магілёўская вобл. - 26.10.1937, Мінск, НКВД], журналіст, муж Марыі Даўкшы. З сям'і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту рэдактар Мінскай польскай газ. 'Орка'. Гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 4.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Стараслабадская, д. 68 або 64, кв. 2. Асуджаны 14.10.1937 як 'член ПАВ' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 31.8.1959. Асабовая справа Д. ? 14625-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  ДАЎКША Марыя Фёдараўна* [1887, Херсон, цяпер Украіна - ?], педагог, жонка Казіміра Даўкшы. З сям'і службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай у 44-й СШ Мінска. Гадавала дваіх дзяцей. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 10.10.1944 у Мінску па адрасе: вул. Стараслабадская, д. 68 або 64, кв. 2. Асуѓджана 3.10.1945 як 'член антысавецкай арганізацыі' да 4 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ва Унжэнскі канцлагер МДБ Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Вызвалена ў 1949. Далейшы лёс невядомы. Рэѓабілітавана пракуратурай Мінскай вобл. 26.6.1997. Асабовая справа Д. ? 36997-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  ДВАРЧАНІН Іларыён Сымонавіч* [сак. 1898, в. Погіры Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Дзятлаўскі р-н Гродзенскай вобл. - 24.9.1945, ГУЛАГ], службовец, брат Ігната Дварчаніна. З бел. сялянскай сям'і. У 1920-я г. студэнт Пражскага ун-та, член Саюза беларускіх студэнтаў. У пачатку 1930-х г. нам. дырэктара Беларускага дзяржаўнага паляўнічага запаведніка. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 3.9.1933 у в. Крайцы Бягомльскага р-на Мінскай вобл. Асуджаны 9.1.1934 як 'член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ' да ВМП (заменена на 10 гадоў папраўча-працоўных работ). Этапаваны ў адзін з канцлагераў АДПУ Аpхангельскай вобл. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Пастановай КДБ БССР 16.8.1956 Асабовая справа Д. ? 10182-с (захоўѓваецца ў архіве КДБ Беларусі) спынена.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  ДЗЕМІДЗЕНКА Сяргей Максімавіч* [1904, в. Папоўка Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер в. Першамайск Лоеўскага р-на Гомельскай вобл. - ?], работнік культуры. З сялянскай сям'і. Падчас арышту мастацкі кіраўнік Мінскага раённага дома культуры. Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей. Удзельнік 2-й сусветнай вайны. Арыштаваны 18.7.1951 у пасёлку Ратамка каля Мінска. Асуджаны 21.11.1951 за 'антысавецкую дзейнасць' да 25 гадоў папраўча-працоўных лагераў, 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Перавезены ў турму каля ст. Навасады Барысаўскага р-на Мінскай вобл. (п. с. УЖ-15/2). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 3.2.1995. Асабовая справа Д. ? 7521-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  
  ДЗЕМІДОВІЧ Алесь Піліпавіч [1897, Капыль, Мінскай губ. - ?], бел. нацыянальны дзеяч, паэт. Член Беларускай сацыялістычнай грамады. Скончыў Горацкі сельскагаспадарчы інстытут (1925). У 1916 у арміі. З 1917 працаваў ва Ўсерасійскім спажывецкім таварыстве ў Маскве, з 1919 - у Мінску. Арыштаваны ў 1921. З 1925 жыў у Горках, Лошыцы, працаваў у навукова-даѓследчым інстытуце сельскай гаспадаркі, на бульбаводчай станцыі. Пісаў вершы (з 1916), некаторыя з іх публікаваў у газ. 'Дзянніца'. Уваходзіў у Аршанскую філію 'Маладняка'. Зноў арыштаваны 19.7.1930 і асуджаны да 5 гадоў ссылкі. Далейшы лёс невядомы.
  Літ.: ЭГБ, т. 6-2.
  
  ДЗЕМІДОВІЧ Надзея Раманаўна [н. 24.2.1927, хут. Макейкі (?) Слонімскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл.], вязень ГУЛАГу, мемуарыстка. З восенi 1941 вучылася ў Слонiмскай беларускай гiмназii. Сяброўка СБМ, 6.11.1943 у 'Баранавіцкай газэце' дэбютавала вершам 'Сябрам С.Б.М.' У снеж. 1944 у час масавых арыштаў сяброў СБМ у Слонiме перайшла на нелегальнае становiшча. Члены сям'і Д. (у тым ліку і бацькі) арыштоўваліся савецкімі ўладамі як у перыяд 1939-41, так і пасля 1944. Д. хавалася да 1949, калi была арыштавана (25 вер.) у Петрапаўлаўску (Паўн. Казахстан). Пад следствам яе жорстка катавалі. Трыбуналам у Баранавічах Д. была асуѓджана да 25 гадоў папраўча-працоўных лагераў і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Тэрмін адбывала спачатку ў Гроѓдзенскай турме, затым у Карагандзінскай вобл. (пазней Джэзказганская вобл. Казахстана) у рэжымным лагеры Кенгір. Удзельнiца Кенгiрскага паўстання (забастоўкі) вязняў 16.5.-26.6.1954, патопленага ў крыві. Этапавана ў Азёрны канцлагер МУС Іркуцкай вобл. (Тайшэт). Вызвалена як цяжкахворая 19.4.1956. Вярнуўшыся на радзіму, працавала на гаспадарцы ў Слонімскім р-не, потым перабралася ў Мінск, уладкавалася на завод 'Гарызонт'. З-за свайго лагернага мінулага была абмежавана ў магчымасці выбраць месца работы. З 1977 інвалід 2-й групы, з 1980 - 1-й. Жыве ў Калодзiшчах пад Мінскам. З 1990-х г. выступае ў друку з вершамі і ўспамінамі.
  Тв.: Век так ня будзе. Мн., 2002.
  Літ.: Майсеня Л. Надзея Дземiдовiч: 'Я сябе вiнаватай перад Радзiмай не лiчу' // Пагоня. 1998. 10 сак.; Народная воля. 1998. 8 мая; Антысавецкія рухі.
  
  ДЗЕМІДОВІЧ Павел Паўлавіч* [1911 (паводле іншых звестак 1912), Дзвінск Віцебскай губ., цяпер Даўгаўпілс, Латвія - 27.11.1937, Ленінград, НКВД], педагог. З сям'і бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык фізікі Беларускага політэхнічнага інстытута. Арыштаваны 31.10.1933 у Мінску па адрасе: Чырвонаармейскі зав., д. 4. Асуѓджаны 9.1.1934 паводле пастановы калегіі АДПУ СССР як 'член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ' да 3 гадоў пазбаўлення волі. 6.10.1937 Д. (на той час чырвонаармеец 113 асобнага будаўнічага батальёна) быў узяты пад варту і 22.11.1937 асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР за 'антысавецкую агітацыю і прапаганду' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа Д. ? 10182-с (спынена паводле пастановы КДБ БССР 16.8.1956) з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  ДЗЁМІН Павел Фёдаравіч* [вер. 1906, в. Дурноўѓская Царыцынскай губ., цяпер Валгаградская вобл. - ?], педагог. З сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1927 уступіў у ВКП(б). У 1930-я г. нам. рэктара БДУ. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 31.7.1938 у Мінску па адрасе: вул. Даўгабродская, д. 72, кв. 2. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 16.7.1940 як 'член антысавецкай нацыяналістычнай арганізацыі' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі (былы Ухта-Пячорскі) канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 5.11.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 2.10.1956. Асабовая справа Д. ? 7208-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  ДЗЕНІСКЕВІЧ Мікалай Міхайлавіч [26.4 (9.5).1904, в. Закаблукі Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н - 29,10.1937, Мінск, НКВД], партыйны дзеяч, муж Ірыны Коршун. З сям'і рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю, працаваў слесарам на Мінскай чыгунцы. З 1921 на камсамольскай рабоце. З 1925 сакратар Аршанскага камітэта ЛКСМБ, затым на партыйнай рабоце. У 1930 скончыў курсы партыйных работнікаў у Маскве. Ажаніўся, гадаваў дзіця. З 1933 загадчык аддзела ЦК КП(б)Б, сакратар Лёзненскага райкама, Віцебскага гаркама КП(б)Б (1937), другі сакратар ЦК КП(б)Б. Арыштаваны з жонкай 26.7.1937 на дачы ЦК КП(б)Б 'Гарадзіѓшча'. Асуджаны за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі правых' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25.2.1956. Асабовая справа Д. ? 5900-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Літ.: ЭГБ, т. 3.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  ДЗЕНІСЮК Віктар Аляксеевіч* [1902, ст. Лыѓшчыцы Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Брэсцкі р-н - 24.11.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сям'і. Падчас арышту нам. начальніка 7 аддзялення службы эксплуатацыі ст. Мурманск Кіраўскай чыгункі. Арыштаваны 3.11.1937 у Мурманску Ленінградскай вобл. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 19.11.1937 за 'шпіёнскую дзейнасць і антысавецкую агітацыю' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  ДЗЕРАВЯШКІН Васіль Сямёнавіч* [1917, ? - ?], вайсковец. З бел. сям'і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту старшы лейтэнант медыцынскай службы эвакуацыйнага ўпраўлення. Арыштаваны ў Башкірыі 24.11.1943 за 'антысавецкую агітацыю'. Асуджаны да 7 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 18.8.1966.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Республики Башкортостан.
  
  ДЗЕРБУШ Сямён Герасімавіч* [1898, в. Нарасць Суражскага пав. Чарнігаўскай губ., цяпер Украіна - ?], службовец. З бел. сялянскай сям'і. Падчас арышту старшыня калгаса '10 гадоў Кастрычніка'. Арыштаваны 2.4.1933 у в. Ерамееўка Палтаўскага р-на Заходнесібірскага краю. Асуджаны 25.4.1933 асобай 'тройкай' пры АДПУ Заходнесібірскага краю за 'антысавецкую шкодніцкую дзейнасць' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам Сібірскай ВА 15.6.1956.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  
  ДЗІМАНШТЭЙН Фіма Авелевіч* [1905, мяст. Докшыцы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. - 5.1.1938, Віцебск, НКВД], педагог. З яўрэйскай сям'і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Выкладаў музыку ў Віцебскім медыцынскім ун-це і на Віцебскай фабрыцы 'Прафінтэрн'. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 27.11.1937. Асуджаны 'тройкай' НКВД 14.12.1937 за 'шпіянаж на карысць Польшчы' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 4.9.1989. Асабовая справа Д. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  ДЗЬЯКАЎ Ананій Іванавіч [1.10.1896, в. Багданаўка Мсціслаўскага пав., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. - 29.10.1938, Мінск, НКВД], дзяржаўны дзеяч, педагог. З сялянскай сям'і. Скончыў пачатковую школу. Удзельнічаў у 1-й сусветнай вайне. За мужнасць у баях атрымаў афіцэрскае званне. У 1918 уступіў у ВКП(б), узначаліў Вяземскі зямельны аддзел. У 1919-23 служыў у Чырвонай арміі (камандзір роты). З 1923 нам. старшыні Мсціслаўскага павятовага выканкама. У 1924 прызначаны нам. старшыні (потым старшынёй) Магілёўскага акруговага выканкама. У ліп. 1928 накіраваны на вучобу ў Прамысловую акадэмію ў Маскву, але вучыцца не давялося - быў прызначаны нам. старшыні (пазней старшынёй) Віцебскага выканкама. У 1930-34 вучыўся ў Масѓкве ў Інстытуце чырвонай прафесуры. З лют. 1934 нам. рэктара, рэктар БДУ. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. З восені 1935 загадчык аддзела ЦВК БССР. У ліп. 1936 прызначаны наркамам асветы БССР. Арыштаваны 11.5.1937 у Мінску па адрасе: вул. Горкага, д. 21/52, кв. 24. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 як 'член нацыянал-фашысцкай арганізацыі, які праводзіў шкодніцкую работу ў галіне народнай асветы' да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 3.4.1957. Асабовая справа Д. ? 10175-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  22.9.1937 у Мінску па адрасе: вул. 11 ліпеня, д. 18, кв. 2 была арыштавана хатняя гаспадыня Дзьякава Марыя Іванаўна (н. 19.2.1904 у Мсціслаўлі, атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю). 28.11.1937 асобай нарадай НКВД асуджана як 'жонка здрадніка радзімы' да 8 гадоў папраўча-працоўных работ і этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 8.6.1956. Яе Асабовая справа ? 6688-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  Літ.: Яноўскі А., Зельскі А. Гісторыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў біяграфіях яго рэктараў. Мн., 2001. С. 47-60.
  
  ДЗЯДУШЫК Сцяпан Ільіч* [1893, в. Новая Воля (?) Гродзенскай губ., цяпер Гродзенская вобл. (?) - 22.12.1937, Масква, НКВД], ?. З бел. сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту беспрацоўны. Арыштаваны 20.11.1937 у Маскве па адрасе: Дуброўка, Кааператыўныя дамы, к. 2, кв. 80. Асуджаны камісіяй НКВД СССР 13.12.1937 за 'шкодніцкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 14.8.1961. Асабовая справа Д. 65843 захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  
  ДЗЯМЕНЦЬЕЎ Мікалай Васілевіч* [1899, ? - ?], вайсковец. З бел. сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту начальнік штаба 98 стралковай дывізіі. Арыштаваны 2.9.1937. Асуѓджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР за 'антысавецкую агітацыю' да 5 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 6.8.1955.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Республики Башкортостан.
  
  ДЗЯМКО Уладзімір Іванавіч* [1925, Свярдлоўск, цяпер Екацярынбург, Расія - ?], вайсковец. З бел. сям'і. Падчас арышту камандзір узвода вайсковай часці 29287. Прыморскага краю. Арыштаваны 21.9.1949. Асуджаны 29.11.1949 за 'антысавецкую агітацыю' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  
  ДЗЯРВУК Іван Мікалаевіч* [1879, в. Дуброўка Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н - ?, Пскоў, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'і. Падчас арышту начальнік пажарнай аховы торфапрадпрыемства. Арыштаваны 28.7.1938 у в. Лапаціна Пскоўскага р-на. Асуджаны 'тройкай' НКВД 11.10.1938 за 'здраду радзіме' да ВМП. Расстраляны. Дата смерці невядома. Рэабілітаваны 17.1.1990.
  Кр.: Не предать забвению.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  ДЗЯТЛАЎ Яфім Георгіевіч* [1894, в. Рабава Віцебскага пав., цяпер Віцебскі р-н - ?], навуковец. З сялянѓскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Удзельнік 2-й сусветнай вайны. Падчас арышту працаваў загадчыкам Гідраметэаралагічнай станцыі. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 3.11.1945 у Мінску па адрасе: зав. 1-ы Пугачоўскі, д. 14, кв. 1. Асуджаны 2.10.1946 за 'супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі' да 7 гадоў папраўча-працоўных лагераў і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 14.2.1994. Асабовая справа Д. ? 35850-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  ДМІТРЫЧЭНКА Антон Ісакавіч* [1887, в. Літоўскае Люцынскага пав. Віцебскай губ., цяпер Лудзенскі р-н, Латвія - 18.9.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'і. У 1924 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту старшыня Чырвонагвардзейскага раённага выканаўчага камітэта. Арыштаваны 3.8.1937 у Чырвонаѓгвардзейску Ленінградскай вобл. па адрасе: вул. 25 Кастрычніка, д. 41, кв. 5. Выключаны з ВКП(б) у сувязі з арыштам. Асуджаны выязной сесіяй спецыяльнай калегіі Ленінградскага абл. суда ў Чырвонагвардзейск 1.9.1937 за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  ДОЎНАР-ЗАПОЛЬСКІ Мітрафан Віктаравіч [2(14).6.1867, Рэчыца Мінскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. - 30.9.1934, Масква], бел. і рускі гісторык, эканаміст, этнограф. Закончыў гісторыка-філалагічны ф-т Кіеўскага ун-та (1894). Шлях у навуку распачаў са збору і вывучэння песень, абрадаў, казак, паданняў Палесся. У 1888 асобнай брашурай быў апублікаваны этнаграфічны эцюд будучага вучонага. У гэтым жа годзе ў васьмі нумарах газ. 'Минский листок' наѓдрукаваны артыкул 'Беларускае мінулае', у якім Д.-З. узняў праблему нацыянальнага адраджэння бел. народа аналагічна чэхам, славакам, сербам. У 'Календары Северо-Западного Края на 1889 год' змясціў матэрыялы з гісторыі Беларусі, яе пісьменства, нарысы пра мову, асобныя рэгіёны краю, нізку народных песень, нататкі пра Вялікдзень. Актыўна лістуючыся з М.Я.Нікіфароўскім, Я.А.Ляцкім, У.З.Завітневічам, Я. Лучынам, Д.-З. у 1890-я г. імкнуўся аб'яднаць даследчыкаў беларушчыны. У гэты перыяд ім напісана і апублікавана вялікая серыя фальклорна-этнаграфічных даследаванняў пра сямейны побыт, абрады, вераванні беларусаў. З 1895 Д.-З. працаваў у Маскве, спачатку памочнікам архіварыуса архіва Міністэрства юстыцыі, сакратаром археаграфічнай камісіі пры Маскоўскім археалагічным таварыстве, а з 1899 прыват-дацэнтам гісторыка-філалагічнага ф-та Маскоўскага ун-та. У 2-й палове 1890-х г. вучоны займаецца архіўнымі росшукамі, у выніку чаго ў яго даѓследчай працы пачынае дамінаваць гістарычная тэматыка, сюжэты літоўска-бел. сярэднявечча: 'Да гісторыі Люблінскай уніі', 'Берасцейскае староства ў XVI ст.', 'Літоўскі скарб і татарскія орды ў 1502-1509 гг.', 'Старажытны народны копны суд у Паўночна-Заходняй Русі' і інш. Апублікаваныя вучоным 'Дакументы Маскоўскага архіва Міністэрства юстыцыі', 'Акты Літоўска-Рускай дзяржавы (XIV-XVI ст.)', 'Баркулабаўскі летапіс' разам з матэрыяламі іншых архіваў Расіі і Польшчы сталіся базай для напісання Д.-З. буйных манаграфічных даследаванняў 'Дзяржаўная гаспадарка Вялікага Княства Літоўскага пры Ягелонах', 'Нарысы па арганізацыі заходнерускага сялянства ў XVI ст.', у якіх аналізуюцца сацыяльна-эканамічныя адносіны і сацыяльна-эканамічнае становішча Літоўска-Беларускага гаспадарства, станаўленне бел. дзяржаўнасці. У гады 1-й рускай рэвалюцыі гісторыёграф удзяляе вялікую ўвагу гісторыі станаўлення грамадскай думкі ў Расіі (арт. 'Палітычныя ідэалы М.М.Сперанѓскага, 'З гісторыі грамадскіх плыняў у Расіі'), руху дзекабрыстаў (арт. 'Таемнае таварыства дзекабрыстаў', 'Ідэалы дзекабрыстаў', уступ і каментар да кн. 'Мемуары дзекабрыстаў'), а таксама гісторыі сялянскага пытання ў Беларусі і Расіі ('Старонка з гісторыі прыгоннага права ў XVIII -XIX стст.', 'На зары сялянскай свабоды'). У 1905 Д.-З. стварае ў Кіеве жаночыя курсы, а ў 1906 асноўвае камерцыйныя курсы, у 1907 пераўтвораныя ў Кіеўскі камерцыйны інстытут, які стаў першай такога тыпу навучальнай установай у краіне. Заснаванне і кіраўніцтва Кіеўскім камерцыйным інстытутам спрычынілася да даследавання Д.-З. праблем эканомікі, гаспадарчага развіцця Расіі. На нейкі час Д.-З. было забаронена чытаць лекцыі ў Кіеўскім ун-це. У 1918-1919 у сувязі з абвяшчэннем у Мінску Беларускай Народнай Рэспублікі ён прыняў дзейсны ўдзел у адбудове бел. дзяржаўнасці. Разам з прадстаўнікамі ўрада БНР удзельнічаў у перамовах з украінскім урадам аб удакладненні дзяржаўнай мяжы паміж Беларуссю і УНР. Сумесна з І.Цвікевічам падрыхтаваў і накіраваў праз пасла РСФСР Х.Ракоўскага ў Кіеве ноту савецкаму ўраду аб прызнанні БНР яе ўсходніх граніц з Расіяй. Як эканаміст спрычыніўся да стварэння ў Кіеве 'Беларускай гандлёвай палаты'. Супрацоўнічаў з бел. перыядычным друкам на Украіне ('Белорусское слово', 'Белорусское эхо') і на радзіме. Уздымаў актуальныя пытанні дзяржбудаўніцтва, асветы Беларусі. Уключаны ўрадам рэспублікі ў камісію па арганізацыі Беларускага ун-та, рыхтаваў праект яго, у газеце 'Вольная Беларусь' выступаў з канкрэтнымі прапановамі аб яго структуры і эканамічных абгрунтаваннях. У 1919 у Гродне асобным выданнем на бел., англійскай, нямецкай і французскай мовах выдадзены нарыс Д.-З. 'Асноѓвы дзяржаўнасці Беларусі'. У Керчы ім быў арганізаваны філіял Севастопальскага ун-та. У Харкаве ў канцы 1920 Д.-З. быў арыштаваны мясцовым Саветам, але хутка вызвалены ў выніку заступніцтва вучоных і заѓпрошаны ў Харкаўскі ун-т, Інстытут народнай гаспадаркі і кансультантам наркамата знешняга гандлю УССР. 3 1922 да 1925 - прарэктар Азербайѓджанскага ун-та, прафесар політэхнічнага ін-та Баку, начальнік Упраўлення прамысловасці і гандлю Азербайджанскай ССР. Заснавальнік і дырэктар с.-г. і гандлёва-прамысловага музея Азербайджана. Распрацоўваў шэраг эканамічных праблем рэспублікі, у тым ліку ў кантэксце палітыкі НЭПа. 3 1.10.1925 у Мінску прафесар кафедры гісторыі Беларусі педагагічнага ф-та БДУ, праваѓдзейны член Інбелкульта, супрацоўнік Дзяржплана БССР. 3 вясны 1926 пазбаўлены права выкладаць у БДУ, хоць звальняць вядомага вучонага не рашаліся. Працу на бацькаўшчыне прадвырашыла ідэалагічная ацэнка рукапісу кнігі Д.-З. 'Гісторыя Беларусі'. У лют. 1926, рэцэнзуючы рукапіс яе, кіраўнік Гістпарта ЦК КП(б)Б В. Сербента не быў кампетэнтны ў пытаннях бел. гісторыі і таму не мог быць аб'ектыўны. Д.-З., выдалены партнаменклатурай з Беларусі, у Маскве быў прыняты выкладчыкам у Сельскагаспадарчую акадэмію імя Ціміразева і ў Інстытут народнай гаспадаркі імя Г.В.Пляханава. Таварышы з марксісцкага таварыства гісторыкаў з Мінску 'даставалі' вучонага і ў Маскве. Хаця гісторыкі Масквы і Ленінграда вылучылі кандыдатуру Д.-З. ў 1929 у акадэмікі АН СССР, абранне яго было заблакавана, а ён дачасна адпраўлены на пенсію. У апошнія гады жыцця Д.-З. працаваў у НДІ пушнінна-футравай гаспадаркі Наркамата знешняга гандлю СССР, вывучаў прамысловую кааперацыю і саматужныя промыслы.
  Тв.: Белорусская свадьба и свадебные песни. Киев, 1888; Очерк истории Кривичской и Дреговичской земель до конца XII столетия. Киев, 1891; Белорусское Полесье: Сб. этнограф. материалов. Вып. 1. Киев, 1895; Спорные вопросы в истории Литовско-Русского сейма. СПб., 1901; Очерки по организации западно-русского крестьянства в XVI веке. Киев, 1905; Исследования и статьи. Т. 1. Киев, 1909; История русского народного хозяйства. Т. 1. Киев, 1911; Народное хозяйство Белоруссии, 1861-1914 гг. Мн., 1926; Старыя беларускія архівы за межамі БССР // Працы 1-га з'езда даследчыкаў беларускай археалогіі і археаграфіі. Мн., 1926; Гісторыя Беларусі. Мн., 1994.
  Літ.: Пичета В. Новейшая история Белоруссии в зарубежной историко-политической лнтературе // Вести нар. комиссариата просвещения. 1921. ? 1; Даўгяла З.І. Літаратурныя працы доктара рускай гісторыі М. В. Доўнар-Запольскага ў храналагічным парадку за 45 год (1883 - 1928) // Зап. аддз. гуманіт. навук БАН. Мн., 1929. Кн. 8. Працы класа гісторыі, т. 3; Палонская-Васіленка Н. Доўнар-Запольскі // Запісы БІНіМ (Нью-Ёрк). 1953. ? 1 (3); Бандарчык В.К. Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст. Мн., 1964; Шумейко М.Т. Неопубликованная монография М.В.Довнар-Запольского 'История Белоруссии' как историографический источник // Наш радавод. Гродна, 1991; Гануш А.Г., Кручок П.С. Мітрафан Доўнар-Запольскі. Мн., 1995; Михальченко С.Н. Довнар-Запольский: историк и общественный деятель // Вопросы истории. 1993. ? 6; Бараноўскі Я. І. Прадмова // Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі. Мн., 1994; Даследчык гісторыі трох народаў: М.В.Доўнар-Запольскі (Зб. навуковых артыкулаў і дакументаў). Гомель-Рэчыца. 2000; Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі. Бібліяграѓфічны паказальнік // Уклад. В. У. Скалабан і інш. Мн., 2001; БП, т. 2.
  
  ДРАГІЛЕЎ Уладзімір Рыгоравіч* [1897, в. Морыўка (?) Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. - ?], вайсковец. З сям'і службоўца. Уступіў у ВКП(б). Служыў у Чырвонай арміі. Падчас арышту нам. начальніка штаба Сібірскай ВА. Арыштаваны 24.5.1937 на рабоце. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 22.2.1938 як 'член антысавецкай ваеннай змовы' да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Дата і месца смерці невядомы. Рэабілітаваны пастановай Вярхоўнага суда СССР 7.7.1956. Асабовая справа Д. ? 9828 захоўваецца ў архіве УКДБ Магіѓлёўскай вобл.
  
  ДРОБЫШАЎ Андрэй Ціханавіч* [1910, Гомельскі пав. Магілёўскай губ., цяпер Добрушскі р-н Гомельскай вобл. - ?], службовец. З бел. сям'і. Скончыў сельскагаспадарчы тэхнікум. Падчас арышту дырэктар базы 'Сортѓсемовощ'. Арыштаваны 27.3.1951 у Омску. Асуджаны Омскім абл. судом 12.6.1951 за 'антысавецкую агітацыю' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. 9.11.1954 Вярхоўным судом РСФСР мера пакарання зніжана да 5 гадоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда РСФСР 7.5.1986.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  ДРОЗД Іван Міхайлавіч* [1895, в. Перціма (?) Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Літва (?) - ?], навуковец. З сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту дацэнт кафедры палітэканоміі Горацкага сельскагаспадарчага інстытута. Быў жанаты. Арыштаваны 4.11.1935 у Горках. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 27.3.1936 за 'антысавецкую агітацыю і шпіянаж' да 3 гадоў ссылкі ў Казахстан. У канцы 1930-х г. прыгавораны да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Волжскі канцлагер Яраслаўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Магілёўскага абл. суда 2.2.1957. Асабовая справа Д. ? 2411-сн захоўѓваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  
  ДРУСКОЎСКІ Адам Генрыхавіч* [1892, Яраслаў Усходне-Галіцкага пав. Аўстра-Венгрыі, цяпер Польшча - ?], педагог. З мяшчанскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык БДУ. Арыштаваны 28.6.1930 у Мінску па адрасе: вул. 2-я Шпітальная, д. 14, кв. 1. Асуджаны 'тройкай' НКВД 14.10.1930 за 'антысавецкую дзейнасць' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 3.11.1989. Асабовая справа Д. ? 29874-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  
  ДУБАВЕЦ Мікіта Максімавіч* [1894, в. Слабада Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. - 5.11.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту начальнік 11-й дыстанцыі пуці Кіраўскай чыгункі. Арыштаваны 15.8.1937 на станцыі Хвойная. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 28.10.1937 за 'ўдзел у антысавецкай арганізацыі' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  ДУБІНА Пётр Сідаравіч* [1890, ? - ?], рамеснік. З бел. сям'і. Падчас арышту майстар-саматужнік па рамонту музычных інструментаў. Арыштаваны 4.8.1937. Асуѓджаны 'тройкай' УНКВД Калінінскай вобл. 25.8.1937 за 'антысавецкую агітацыю' да ВМП. Расстраляны. Дата і месца смерці невядомы. Рэабілітаваны 26.7.1989.
  Кр.: Не предать забвению.
  
  ДУБІНЕЦ Іван Іванавіч* [1904, пас. Бабінскае, цяпер Іглінскі р-н, Башкартастан; паводле іншых звестак пас. Велікскі Архангельскага р-на, Расія - 27.5.1938, Масква, НКВД], навучэнец. З бел. сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Да арышту студэнт рабочага ф-та Новасібірскага планавага інстытута. Арыштаваны ў 1930-я г. 20.3.1938 узяты пад варту і 20.5.1938 асуджаны 'тройкай' НКВД за 'злосную контррэвалюцыйную агітацыю сярод зняволеных' да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабіѓлітаваны 19.6.1989. Асабовая справа Д. захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  ДУБІНСКІ Віктар Аляксандравіч* [1893, в. Наваельня Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Дзятлаўскі р-н Гродзенскай вобл. - 8.10.1937, Масква, НКВД], службовец. З сям'і бел. святара. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас арышту адказны выканавец па забеспячэнню завода 'Метліт'. Арыштаваны 8.9.1937 у Маскве па адрасе: вул. Граноўскага, д. 1, кв. 16. Асуджаны 'тройкай' НКВД 7.10.1937 за 'антысавецкую агітацыю і абарону 'ворага народа Тухачэўскага' да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 30.6.1989.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  ДУБОВІК Аляксандр Іпалітавіч* [1900, Мінск - ?], службовец, верагодна, брат Паўла Дубовіка. З мяшчанскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1918-19 радавы Чырвонай арміі, удзельнічаў у баях, пад Варшавай трапіў у палон. Падчас арышту загадчык вытворчасці гальванічнага цэха Мінскага велазавода. Арыштаваны 23.4.1949 у Мінску па адрасе: вул. Чкалава, д. 15, кв. 1. Асуджаны 1.6.1950 за 'антысавецкую агітацыю' да 7 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Кізелаўскі канцлагер МДБ Молатаўскай (цяпер Пермскай) вобл., у 1952 у Валагодскую вобл. (ст. Шэксна). Вызвалены ў 1956. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР у снеж. 1956. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Д. ? 7529-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  ДУБОВІК Павел Іпалітавіч* [чэрв. 1890, Мінск - ?], педагог, верагодна, брат Аляксандра Дубовіка. З мяшчанскай сям'і. Атрымаў сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту загадчык ваеннага кабінета рабочага ф-та Мінскага хіміка-тэхналагічнага інстытута. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 5.3.1933 у Мінску па адрасе: Койданаўскі тракт, д. 29, кв. 7. Асуджаны 'тройкай' НКВД 28.4.1933 за 'антысавецкую агітацыю' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 13.7.1989. Асабовая справа Д. ? 23742-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  ДУБОЎКА Язэп Мікалаевіч [1910, в. Агароднікі Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл. - 28.2.1938, Масква, НКВД], вайсковец, малодшы брат Уладзіміра Дубоўкі. З сям'і рабочага. Атрымаў сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту начальнік 3-га адѓдзялення Кіеўскага раённага ваенкамата Масквы. Арыштаваны 2.2.1938 у Маскве па адрасе: 2-гі Лугавы зав., д. 4, кв. 9. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 19.2.1938 за 'ўдзел у польскай контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі ПАВ' да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 19.10.1970. Асабовая справа Д. ? 72402 захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  ДУБРОЎСКАЯ Кацярына Міхайлаўна* [1912, Мінск - ?], перакладчык. З сям'і службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны працавала ў 4-м аддзяленні мінскай паліцыі. Арыштавана 17.7.1944 у Мінску па адрасе: вул. Вакзальная, д. 33. Асуджана пазасудовым органам НКВД 16.3.1945 за 'работу перакладчыцай у нямецкіх органах' да 10 гадоў папраўча-працоўных работ і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапавана ў Паўночна-Усходні канцлагер НКВД Хабараўскага краю (Магадан, бух. Нагаева). Даѓлейшы лёс невядомы. Рэабілітавана судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 25.5.1990. Асабовая справа Д. ? 30977-с з фотаздымкам захоўѓваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  ДУДЗІК Канстанцін Сямёнавіч* [1889, в. Маразовічы Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Камянецкі р-н Брэсцкай вобл. - 20.9.1937, Свярдлоўск, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'і. Падчас арышту начальнік Ягоршынскай ГРЭС. Арыштаваны 9.8.1937 у пас. Ягрэс Ягоршынскага р-на Свярдлоўскай вобл. Асуджаны 11.9.1937 да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  ДУДКІН Канстанцін Мікалаевіч* [1899, в. Заѓтваранцы (?) Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Ваўкавыскі (?) р-н Гродзенскай вобл. - 20.9.1937, Ленінѓград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'і. У 1924 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту начальнік аддзела тэхнічнага кантролю завода ? 2 Ленабласаавіяхіма. Арыштаваны 10.9.1937 у Ленінградзе. Выключаны з ВКП(б) у сувязі з арыштам. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 14.9.1937 за 'шпіянаж' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  ДУКОР Ілья Шаломавіч [ 1896, Ліда Віленскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. - ?], журналіст. З сям'і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту рэдактар газ. 'Красное Знамя' (г. Варашылаў-Усурыйскі). Арыштаваны 1.9.1942. Асуджаны 11.12.1942 асобай нарадай НКВД за 'антысавецкую агітацыю' да ВМП з канфіскацыяй маёмасці (заменена на 10 гадоў ППК). Вызвалены ў студз. 1952. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 3.6.1959 пленумам Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Д. ? П-8075 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Административно-территориальное деление союзных республик; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  ДУЧЫЦ Вікенцій Фёдаравіч* [1907, мяст. Лахва Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Лунінецкі р-н Брэсцкай вобл. - 4.11.1937, Віцебск, НКВД], навуковец. З сям'і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту навуковы супрацоўнік Віцебскай навукова-даследчай ветэрынарнай станцыі. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 21.9.1937. Асуджаны 'тройкай' НКВД 22.10.1937 як 'польскі агент' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 8.9.1958. Асабовая справа Д. ? 7751-П захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
   Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  ДЫДЫРКА Уладзімір Кандратавіч [1877, в. Дзехнаўка Чаркаскага пав. Кіеўскай губ., цяпер Украіна - 15.3.1938, Мінск, НКВД], матэматык, аўтар першай манаграфіі па матэматыцы, што была надрукавана вучоным БДУ. З шляхецкай сям'і. Скончыў Кіеўскі ун-т. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. З вер. 1922 выкладчык БДУ, з кастр. 1932 прафесар. У 1928 у час камандзіроўкі ў Гетынгенскі ун-т удзельнічаў у рабоце навуковага семінара пад кіраўніцтвам Д.Гільберта. Арыштаваны 31.10.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 148, кв. 19. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 21.1.1938 як 'агент германскай разведкі' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 17.9.1965. Асабовая справа Д. ? 19338-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  ДЫМАН Уладзімір Лаўрынавіч* [1875, Мінская губ., цяпер Мінская (?) вобл. - 21.10.1929, Масква, НКВД], службовец. З бел. сям'і. Падчас арышту член праўлення патронна-трубачнага трэста СССР. Арыштаваны 14.5.1928 у Маскве. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 21.10.1929 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі і шпіянаж' да ВМП. Расстраляны і пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Ваганькаўскіх могілках. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда СССР 16.1.1989.
  Кр.: Расстрельные списки: Ваганьковское кладбище. 1926-1936. М., 1995.
  
  ДЫНДЗІН Аляксей Васілевіч* [1902, в. Цяпча Долінскага пав., Аўстpа-Венгpыя, цяпер Украіна - 28.6.1938, Мінск, НКВД], дзяржаўны дзеяч. З сям'і рабочага. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. У 1930-я г. нам. наpкама саўгасаў БССР. Быў жанаты, гадаваў чацвярых дзяцей. Арыштаваны 15.10.1937 у Мінску па адрасе: вул. Камсамольская, д. 31/33, кв. 19. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.6.1938 як 'член тэрарыстычнай дыверсійна-шкодніцкай арганізацыі' да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 28.3.1961. Асабовая справа Д. ? 17027-с з фотаѓздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  ДЭМУХ Мікалай Канстанцінавіч [1920, в. Квачы Нясвіжскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл. - ?], удзельнік пасляваеннага ўзброенага антысавецкага падполля. У жн. 1944 - ліп. 1945 служыў у Савецкай арміі, удзельнічаў у баях, быў паранены. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся на радзіму, дзе ў яго на побытавай глебе пачаліся канфлікты з уладамі. У маі 1946 у Д. быў знойдзены самагонны апарат, за што яго арыштавалі і 7 дзён пратрымалі ў КПЗ Нясвіжскага раённага аддзела НКВД. Вызвалены рашэннем пракурора р-на. Пад пагрозай новага арышту 17.10.1946 перайшоў на нелегальнае становішча, хаваўся ў склепе каля свайго дома, потым у лясах Нясвіжскага р-на. Рабіў спробы вярнуцца да легальнага жыцця, але пасля арышту жонкі, якую асудзілі да 6 месяцаў пазбаўлення волі, канчаткова застаўся ў лесе. У маі 1947 далучыўся да партызанскай групы Івана Раманчука. На працягу 1947-49 удзельнічаў у нападах на партыйна-савецкіх супрацоўнікаў, фінансавых агентаў і служачых унутраных сіл, у рэквізіцыях на поштах і ў крамах. У маі 1949 з групай акружаны на хутары ў Нясвiжскiм р-не. Паранены ў баi, трапiў у палон. У ходзе следства яму інкрымінавалі ўдзел у падпольным 'Саюзе барацьбы за вызваленне Беларусі'. 17.11.1949 трыбуналам унутраных войск БВА асуджаны да 25 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў. У ходзе перагляду справы 10.12.1955 абвінавачанне ва ўдзеле ў падпольнай арганізацыі было знята. На Беларусь вярнуўся ў 1970-х г. Не рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  Літ.: Антысавецкія рухі; Валаханович И.А. Антисоветское подполье на территории Беларуси в 1944-1953 гг. Мн., 2002.
  
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
Э.Бланк "Пленница чужого мира" О.Копылова "Невеста звездного принца" А.Позин "Меч Тамерлана.Крестьянский сын,дворянская дочь"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"