Моряков Леонид Владимирович : другие произведения.

Л 3

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:

  ЛАБАДАЕЎ Мiхаiл Гаўрылавiч* [1905 мяст. Прапойск Быхаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер райцэнтр Слаўгарад Магiлёўскай вобл. - 29.10.1937, Мiнск, турма НКВД], партыйны работнiк. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Устуѓпiў у ВКП(б) (1927). Да арышту нам. першага сакратара ЦК КП(б)Б, адначасова загадчык асобага сектара (аддзела) ЦК КП(б)Б. Арыштаваны 26.7.1937 у Мiнску па адрасе: зав. Круглы, д. 1, кв. 1. Выключаны з партыi ў сувязi з арыштам. Асуджаны 28.10.1937 'тройкай' НКВД як 'удзельнiк антысавецкай арганiзацыi правых' i за 'шкоднiцкую работу ў сельскай гаспадарцы' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 27.7.1957 Ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Л. ? 10751-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  26.7.1937 арыштавана медсястра Мiнскай скурна-венералагiчнай клiнiкi, мацi дваiх дзяцей, Лабадаева Вольга Iгнатаўна (н. 8.7.1908 у в. Лашанцы Сенненскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Крупскi р-н Мiнскай вобл.), жонка Мiхаiла Лабадаева. 28.10.1937 цi 28.11.1937 яна была асуджана як 'член сям'i ворага народа' да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэѓабiлiтавана 4.9.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа Л. ? 6885-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  14.8.1938 у Прапойску арыштаваны Лабадаеў Гаўрыла Паўлавiч (н. ў 1873), верагодна, бацька Мiхаiла Лабадаева. 2.11.1938 тройкай НКВД асуджаны за 'шпiянаж i ўдзел у контррэвалюцыйнай партыi' да ВМП i 18.11.1938 расстраляны. Рэабiлiтаваны 20.7.1960 трыбуналам БВА. Асабовая справа Л. ? 7127-сн захоўѓваецца ў архiве УКДБ Магiлёўѓскай вобл.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Кр.: НАРБ.
  
  ЛАБАЧЭЎСКI Барыс Iванавiч* [1905, мяст. Лунiнец Пiнскага пав. Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. - 14.10.1937, Ленiнград, НКВД], навучэнец. З бел. сям'i. Падчас арышту студэнт Ленiнградѓскага iнстытута iнжынераў воднага транспарту. Арыштаваны 21.8.1937 у Ленiнградзе па адрасе: вул. Перавозная, д. 8 б, кв. 64. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 10.10.1937 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  ЛАБОЎСКI Фёдар Сазонавiч* [1883, в. Дзяньгубка Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Крупскi р-н Мiнскай вобл. - 20.12.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту iнспектар па пладова-ягадных гадавальнiках Ленiнградскага абл. зямельнага ўпраўлення. Арыштаваны 26.9.1937 у Ленiнградзе па адрасе: Васiльеўскi востраў, 10-я лiнiя, д. 25, кв. 21. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 15.12.1937 за 'антысавецкую агiтацыю' i 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  ЛАБУЦЬ Аляксандр Мiхайлавiч* [1882, в. Васюкi Дзiсенскага пав. Вiленскай губ., цяпер Шаркаўѓшчынскi р-н Вiцебскай вобл. - 24.11.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. У 1924 устуѓпiў у ВКП(б). Падчас арышту тэхнолаг завода ? 194. Арыштаваны 9.10.1937 у Ленiнградзе па адрасе: Васiльѓеўскi востраў, 22-я лiнiя, д. 60/5, кв. 16. У сувязi з арыштам выключаны з ВКП(б). 19.11.1937 асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР за 'спробу правядзення тэрарыстычных актаў' i 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ЛАГУН Iван Iванавiч [1896, в. Стралiца Вiцебскай губ., цяпер Шаркаўшчынскi р-н Вiцебскай вобл. - ?, ГУЛАГ], вайсковец, службовец. Служыў у царскай армii, афiцэр. У 1930-я г. ў зняволеннi ў Беламорска-Балтыйскiм канцлагеры НКВД Карэла-Фiнскай АССР. 12.9.1937 узяты пад варту. 20.9.1937 асуджаны як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны ў наваколлi Кемi. Рэабiѓлiтаваны пракурорам Карэльскай АССР 27.3.1989.
  Кр.: Iнфармацыя з базы даных Ю.А.Дзмiтрыева.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ЛАГУТЧЫК Андрэй Спiрыдонавiч [1906, в. Цытва Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Пухавiцкi p-н Мiнскай вобл. - 13.11.1943, ГУЛАГ], вайсковец (?). З бел. сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Ажанiўся, гадаваў траiх дзяцей. У 1942-43 у складзе бpыгады паpтызан капiтана М.Нiкiцiна. Арыштаваны 10.1.1943. Асуджаны 25.9.1943 за 'шпiянаж' да 10 гадоў ППК. Этапаваны ва Усць-Вымскi канцлагер НКВД Комi АССР. Загiнуў у зняволеннi. Рэабiѓлiтаваны 25.6.1957 тpыбуналам БВА. Асабовая справа Л. ? 18058-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў .
  
  ЛАГУЦIН Аляксей Iванавiч* [1894, в. Дзямiдаў Смаленскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расiя - ?, Вiцебск, НКВД], педагог. З сям'i рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. выкладчык Вiцебѓскага медыцынскага iнстытута. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 1.11.1937. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 15.11.1937 за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да ВМП. Рэѓабiлiтаваны судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 9.1.1959. Асабовая справа Л. ? 3933-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебсѓкай вобл.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  ЛАЗАРЭВIЧ Iрына Iванаўна* [1926, мяст. Крывiчы Вiлейскага пав. Вiленскага ваяв., цяпер Мядзельскi р-н Мiнскай вобл. - ?], служачая. З сялянскай сям'i. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi, працавала рахункаводам Крывiцкай раённай канторы сувязi. Арыштавана 3.11.1944. Асуджана 11.4.1945 як 'член нацыяналiстычнай арганiзацыi СБМ' да 10 гадоў папраўча-працоўных работ i 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфiскацыяй маёмасцi. Этапавана ў адзiн з канцлагераў Краснаярскага краю, затым у Тайшэцкi канцлагер МДБ Iркуцкай вобл. Вызвалена ў 1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 17.7.1962. Асабовая справа Л. ? 17775-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  ЛАЗАРЭВIЧ Уладзiмiр Саламонавiч [2(14).9.1882, в. Астроўка Сакольскага пав. Гродзенскай губ. (паводле iншых звестак Беласток Гродзенскай губ., цяпер Польшча) - 20.6.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], вайсковец, педагог. З бел. шляхецкай сям'i. Скончыў Акадэмiю Генеральнага штаба (1912). Удзельѓнiк 1-й сусветнай вайны, падпалкоўнiк. З 1918 у Чырвонай армii: ва Усерасiйскiм галоўным штабе, на Усх. фронце. З лiст. 1919 на Зах. фронце - начальнiк штаба фронту, камандуючы 3-й армii. Пасля на Паўд. фронце камандуючы армii, дзе вызначыўся пры ўзяццi чангарскiх i сiвашскiх пазiцый Урангеля ў Крыме. З 1921 камандуючы Туркестанскiм фронтам, з 1922 нам. начальнiка ваенна-навучальных устаноў РСЧА, з 1925 начальнiк Ваенна-паветранай акадэмii, з 1934 начальнiк кафедры Ваенна-транспартнай акадэмii Чырвонай армii. Член ВКП(б) з 1932. Узнагароджаны 3 ордэнамi. Арыштаваны 4.2.1938 у Маскве па адрасе: вул. Вялiкая Садовая, д. 6, кв. 13. Асуджаны ваеннай калеѓгiяй Вярхоўнага суда СССР 20.2.1938 за 'ўдзел у ваенна-фашысцкай змове' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 5.5.1956.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  Лiт.: БелСЭ, т. 6. Мн., 1972.
  
  ЛАЗУТА Юрый Юр'евiч* [1905, в. Бародзiчы Ваўѓкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Зэльвенскi р-н Гроѓдзенскай вобл. - 31.10.1937, Масква, НКВД], службовец. З сям'i бел. рабочага. Падчас арышту старшыня калгаса в. Акiшава. Арыштаваны 4.8.1937 на ст. Адзiнцова Кунцаўѓскага р-на Маскоўскай вобл. па адрасе: Iнтэрнацыянальны тупiк, д. 7. Асуджаны 'тройкай' НКВД 19.10.1937 як 'кiраўнiк тэрарыстычнай групы' да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны 21.12.1957. Асабовая справа Л. захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ЛАМАКА Канстанцiн Данiлавiч* [1898, в. Круцiѓца Мiнскага пав., цяпер Мiнскi р-н - ?], рэдактар. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў тэхнiчным рэдактарам у БелАН. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 24.7.1930 у Мiнску. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 10.4.1931 за 'шкоднiцтва i антысавецкую агiтацыю' да 5 гадоў пазбаўлення волi. Пакаранне адбываў ва Ульянаўску. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны судовай калегiѓяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 15.11.1957. Групавая справа Л. i iншых ? 20951-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  ЛАМАКА Мацвей Севяр'янавiч [1904, в. Падзiменне (?) Гродзенскай губ., цяпер Гродзенская (?) вобл. - 2.1.1938, Белгарад, НКВД], журналiст. Быў членам ВКП(б). Працаваў рэдактарам газеты (?). Арыштаваны 4.2.1937. У сувязi з арыштам выключаны з партыi. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 2.1.1938 за 'контррэвалюцыйную дзейнасць, антысавецкую агiѓтацыю' i як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 20.9.1957.
  Кр.: Книга памяти Белгородской обл.
  
  ЛАМАКА Таiса Iосiфаўна* [1926, Койданава, цяпер Дзяржынск Мiнскай вобл. - ?], служачая. З бел. сям'i. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адуѓкаѓцыю. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаѓваѓнай тэрыторыi, працавала памочнiцай майстра Дзярѓжынѓскага хлебнага камбiната. Арыштавана 17.2.1949 у Дзяржынску па адрасе: вул. Пушкiна, д. 10. Асуджана пазасудовым органам 21.4.1949 за 'здраду радзiме' i як 'член антысавецкай арганiзацыi 'Саюз барацьбы суѓпраць бальшавiзму' да 25 гадоў ППК, 5 гадоў пазбаўѓлення правоў з канфiскацыяй маёмасцi. 4.5.1949 трыбуѓнаѓлам БВА мера пакарання знiжана да 10 гадоў. 26.4.1955 вызвалена пастановай камiсii па перагляду спраў з улiкам адбытага тэрмiну. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана судовай калегiяй па крымiнальных спраѓвах Вярхоўнага суда БССР 27.7.1962. Асабовая спраѓва Л. ?17769-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ЛАМАКА Фама Васiлевiч [1897, Бабруйск Мiнскай губ., цяпер Магiлёўская вобл. - ?], службовец. З бел. рабочай сям'i. Атрыѓмаў вышэйшую адукацыю, уступiў у ВКП(б). Да арышту працаваў лектарам у раённым прафсавеце Бабруйѓска. Быў жанаты, меў двух сыноў. Арыштаваны 2.9.1935. Выключаны з партыi ў сувязi з арыштам. Асуѓджаны 29.10.1935 за 'ўтойванне ад партыi службы ў белай армii' да 5 гадоў пазбаўлення волi. Вызвалены 1.4.1936 (?). Працаваў грузчыкам у арцелi 'Чырвоны транспарт'. Зноў арыштаваны 17.12.1937 у Бабруйску па адрасе: вул. Ручэйная, д. 2. Абвiнавачваўся ў 'правядзеннi антысавецкай агiтацыi'. 19.12.1937 справа спынена з-за недаказанасцi абвiнавачвання. Далейшы лёс Л. невядомы. Па першай справе (? 4912; захоўваецца з фотаздымкам у архiве УКДБ Магiлёўѓскай вобл.) рэабiлiтаваны пастановай НКВД БССР 5.2.1937.
  
  ЛАМСКI Уладзiмiр Iванавiч* [1891, в. Таpаѓканаўка Казлоўскага пав. Тамбоўскай губ., цяпер Тамбоўскай вобл., Расiя - ?], навуковец, педагог. З дваранскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту пpафесаp кафедры патафiзiялогii Ваpонежскага ветэрынарнага iнстытута. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны (верагодна, у Мiнску) 23.5.1933. Асуджаны 9.7.1933 калегiяй АДПУ як 'член контрѓрэвалюцыйнай шпiёнскай шкоднiцкай арганiзацыi' да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Дзмiтраўскi канцлагер НКВД Маскоўскай вобл. Вызвалены 13.3.1936. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 21.8.1956 тpыбуналам БВА. Групавая справа Л. i iншых ? 10333-с захоўваецца ў арѓхiве КДБ Беларусi.
  
  ЛАПIЦКI Расцiслаў [1.9.1928, в. Касута Вiлейѓскага пав. Вiленскага ваяв., цяпер Вiлейскi р-н Мiнскай вобл. - 28.10.1950, МДБ, Маладзечна], арганiзатар i кiраўнiк пасляваеннага антысавецкага падполля. Са шматдзетнай сям'i праваслаўнага святара Аляксандра Лапiцкага. У час 2-й сусветнай вайны сям'я пераехала на Мядзельшчыну, дзе бацька атрымаў у Кабыльнiку (цяпер пас. Нарач Мядзельскага р-на Мiнскай вобл.) царкоўны прыход. Пасля выгнання нямецкiх войскаў з Беларусi Л. пайшоў вучыцца ў Кабыльнiцкую сямiгодку. Праз старэйшага брата Алега, семiнарыста Вiленскай духоўнай семiнарыi, далучыўся да падпольнай Вiленскай патрыятычнай арганiзацыi, якая ўтварылася сярод навучэнцаў Вiленскай бел. гiмназii i Вiленскай семiнарыi. Пасля разгрому арганiзацыi i арышту значнай часткi яе ўдзельнiкаў 16-гадовы Л. быў асуджаны як малалетнi на тры гады зняволення. Аднак па амнiстыi (у сувязi з перамогай) вызвалены i вярнуўся ў Кабыльнiк, дзе працягваў вучыцца ў школе. Зiмой 1946/47 сям'я перабралася ў в. Мiкасецк непадалёку ад Мяѓдзеля. Сярод мядзельскiх вучняў Л. знайшоў аднадумцаў i ўтварыў падпольную групу. У снеж. 1948 яны напiсалi i размножылi на пiшучай машынцы антысавецкую лiстоўку. Увосень 1949 сям'я перасялiлася ў Смаргонь, дзе Л. пайшоў у 10 клас мясцовай школы. Тут ён таксама разгарнуў падпольную дзейнасць, утварыўшы групу з аднадумцаў. Пасля масавага з'яўлення ў гораѓдзе антыкамунiстычных лiстовак (пачатак снеж. 1949) Л. арыштавалi. Аднак пасля тыдня допытаў яго выѓзвалiлi. Нарада падпольнай арганiзацыi вырашыла, што Л. трэба пакiнуць Смаргонь. I ён тайна вярнуўся на Мяѓдзельѓшчыну. Нейкi час жыў у Мiкасецку, Юшкаѓвiчах. Будучы моцна прастуджаным, перабраўся ў Кабыльнiк. Тут яго зноў арыштавалi. Да суда ўтрымлiвалi ў Вiлейскай турме. На допытах Л. жорстка катавалi. Суд над iм i большасцю ўдзельнiкаў Мяѓдзельска-Смаргонскага падполля адбыўся ў Маладзечне ў лiп. 1950. Выѓступѓленнi падсуднага былi абвiѓнаѓвачанѓнем камунiстычнаму рэжыму. Трыбунал БВА прыѓгаѓѓварыў Л. да ВМП. Л. мужна ўспрыняў прысуд i з абурэннем адмовiўся ад прапановы прасiць паѓмiлавання. Як сведчыла жыхарка Кабыльнiка настаўнiца Таiса Камарнiцкая (Бялiцѓкая), увосень 1950 у мясцовай школе абвясцiлi аб расѓстрэѓле яе былога вучня. Таксама аб расстрэле Л. 28.10.1950 паведамiў Леакадзii Цыбоўскай (таксама асуѓджана па справе Мяѓдзельска-Смаргонскага падполля) наѓглядчык маладзечанскай турмы.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў; Назвы населеных пунктаў.
  Лiт.: Антысавецкiя рухi; Чарняўскi М. Да гiсторыi мядзельска-смаргонскага падполля // Палiтычныя рэпрэсii на Беларусi ў ХХ стагоддзi: Матэрыялы навук.-практ. канф., Мiнск, 27-28 лют. 1998 г. Мн., 1998; Яго ж. Школьныя падпольныя арганiзацыi Вiленшчыны ў пасляваенныя гады: спроба 'вуснай дакументалiстыкi' // Гiсторыя Беларусi ў еўрапейскiм кантэксце. Мн., 2002; Валаханович И.А. Антисоветское подполье на территории Беларуси в 1944-1953 гг. Мн., 2002.
  
  ЛАПКЕВIЧ Мiкалай Аляксеевiч* [1904, в. Богаѓслаўка Варонежскай губ., цяпер Варонежская вобл., Расiя - 10.1.1938, Вiцебск, НКВД], ветэрынар. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў асiстэнтам у Вiцебскiм ветзаапункце. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 1.11.1937 у Вiцебску па адрасе: вул. Аршанская, д. 35. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 17.11.1937 як 'член ПАВ' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 13.9.1957. Асабовая справа Л. ? 6820-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  ЛАПКО Мiхаiл Данiлавiч* [1907, Брэст - 20.12.1937, Ленiнград, НКВД], навучэнец. З бел. сям'i. Падчас арышту студэнт Ленiнградскага суднабудаўнiчага iнстытута. Арыштаваны 21.11.1937 у Ленiнградзе па адрасе: пр. М.Горкага, д. 5, кв. 21а. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 15.12.1937 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  ЛАПО Леў Дзмiтрыевiч* [1893, Чыстапаль Казанскай губ., цяпер Татарстан, Расiя - 27.8.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], вайсковец, педагог, сын Дзмiтрыя Лапо. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту старшы нармiроўшчык Тагурскага лесазавода. Арыштаваны 3.7.1937 у в. Тагур Калпашэўскага р-на Томѓскай вобл. Асуджаны 1.8.1937 як 'член Партыi святых'. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 5.4.1957.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  ЛАЎРОЎ Фёдар Пiлiпавiч* [1896, Самарканд, цяпер Узбекiстан - ?], работнiк культуры. З сям'i службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у Пiнскiм доме афiцэраў. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 20.6.1941 у Пiнску па адрасе: вул. Перэца, д. 27. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 27.6.1941 за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Усць-Вымскi канцлагер НКВД Комi АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Брэсцѓкага абл. суда 19.11.1966. Асабовая справа Л. ? 6297-с з фотаѓздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  ЛАШКЕВIЧ Леанард Янавiч* [1899, Рыга, цяпер Латвiя - 30.10.1937, Мiнск, НКВД], дзяржаўны дзеяч. З сям'i рабочага. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступiў у ВКП(б) (1920). Да арышту нам. наpкама саўгасаў БССР. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 1.8.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Камсамольская, д. 1, кв. 13. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 29.10.1937 за 'шкоднiцтва ў галiне жывёлагадоўлi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 21.3.1957. Асабовая справа Л. ? 10143-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ЛЕБЕДЗЕВА-ЖДАНОВIЧ Яўгенiя Фадзееўна* [1912, Мiнск - ?], спявачка. З сям'i рабочага. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi. Да арышту артыстка хору Беларускага дзяржаўнага радыёкамiтэта. Была замужам, гадавала траiх дзяцей. Арыштавана 19.3.1949 у Мiнску па адрасе: вул. Р. Люксембург, д. 21, кв. 1. Асуджана 3.6.1949 за 'супрацоўнiцѓтва з нямецкай адмiнiстрацыяй у перыяд акупацыi' да 25 гадоў папраўча-працоўных работ i 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфiскацыяй маёмасцi. Этапавана ў Азёрны канцлагер МДБ Iркуцкай вобл. (Тайшэт-Брацiс). Вызвалена ў 1956. Рэабiлiтавана камiсiяй прэзiдыума Вярхоўнага Савета БССР 13.8.1956. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Л. ? 9863-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ЛЕБЕРЭХТ Карл Карлавiч* [1898, в. Неб (?), потым Рэспублiка немцаў Паволжа, цяпер Саратаўская вобл., Расiя - 8.2.1938, Мiнск, НКВД], педагог. З нямецкай мяшчанскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту выкладчык рабфака Горацкай сельскагаспадарчай акадэмii. Беспартыйны. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 17.12.1937. Асуджаны 21.1.1938 як 'агент Германii' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай БВА 7.8.1989. Асабовая справа Л. ? 12934 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  ЛЕБСКI Давыд Iосiфавiч* [1900, Магiлёў - 2.11.1923, Масква, НКВД], навучэнец. З мяшчанскай сям'i. З 1917 да 1920 быў членам ВКП(б). Падчас арышту студэнт рабфака. Арыштаваны 23.9.1923 у Маскве па адрасе: вул. Валавая, д. 5/1. Асуджаны 31.10.1923 паводле пастановы калегii АДПУ да ВМП. Расстраляны. Пахаваны тайна на тэрыторыi Яузскай бальнiцы (цяпер бальнiца ? 23). Рэабiлiтаваны 20.12.1992.
  
  ЛЕВАНЧУК Барыс Якаўлевiч* [лiп. 1906, в. Кубельнiкi Гpодзенскага пав., цяпер Бераставiцкi р-н Гроѓдзенскай вобл. - ?], партыйны дзеяч, навуковец. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Член КСМЗБ з 1925, ВКП(б) з 1929. У пачатку 1930-х г. загадчык масавага сектаpа БелАН. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 1.11.1933 у Мiнску па адрасе: пас. Каѓмаѓpоўѓка, 6 лiнiя. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 9.1.1934 як 'член контррэвалюцыйнай аргаѓнiзацыi БНЦ' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этаѓпаваны ў Байкала-Амурскi канцлагер НКВД Далёкаѓўсходѓняга краю (Свабодны, цяпер Амурская вобл.). Выѓзвалены ў 1936. Другi раз арыштаваны 2.1.1938. Вызвалены 20.6.1939. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа Л. ?10182-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ЛЕВIН Майсей Iзраiлевiч* [1902, Беласток, цяпер Польшча - 31.3.1938, Мiнск, НКВД], гiсторык, веѓраѓгодна, брат Манеса Левiна. Атрымаў вышэйшую адуѓкаѓцыю. Працаваў малодшым навуковым супрацоўнiкам у Iнстытуце гiсторыi партыi. Член ВКП(б). Арыштаваны 26.8.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Грушаўѓская, д. 2, кв. 3. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 29.3.1938 як 'агент польскай разведкi' да ВМП. Расѓстраѓляны. Рэѓабiлiтаваны пракуратурай БВА 30.4.1989. Асаѓбовая справа Л. ? 24161-с захоўваецца ў архiве КДБ Белаѓѓрусi.
  
  ЛЕВIН Манес Iзраiлевiч* [1898, Беласток, цяпер Польшча - 22.11.1937, Мiнск, НКВД], журналiст, верагодна, брат Майсея Левiна. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў загадчыкам аддзела iнфармацыi яўрэйскай газ. 'Октобэр'. Член ВКП(б). Арыштаваны 31.10.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Кастрычнiцкая, д. 22. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 17.11.1937 як 'агент польскай разведкi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай БВА 30.4.1989. Асаѓбовая справа Л. ? 30453-с захоўваецца ў архiве КДБ Белаѓрусi.
  
  ЛЕВIН Шая Iльiч* [1905, Вiлкавiшкiс, цяпер Лiтва - 9.7.1938, Мiнск, НКВД], педагог, адмiнiстрацыйны работнiк. З сям'i рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б) (1928). Працаваў нам. дырэктара Мiнскага хiмiка-тэхналагiчнага тэхнiкума. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 4.3.1938 у Мiнску па адрасе: Чэрвеньскi тракт, д. 83, кв. 1. Выѓклюѓчаны з ВКП(б). Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 26.5.1938 як 'лiтоўскi палiтэмiгрант' i 'з 1924 г. агент Лiтвы i Польшчы, якi нелегальна прыбыў у СССР' да ВМП. Расстраляны. Рэабiѓлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 1.12.1956. Асабовая справа Л. ? 8178-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  ЛЕВIТАН Леанiд Маркавiч* [1911, мяст. Докшыцы Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Вiцебскай вобл. - ?], адмiнiстрацыйны работнiк. З сям'i службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў карэспандэнтам-арганiзатарам у Саюздруку. Арыштаваны 12.11.1939 у Валожыне па адрасе: вул. Вiленская, д. 46. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 17.8.1940 як 'агент польскай палiцыi' да 8 гадоў паѓпраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Ухта-Iжэмскi (былы Ухта-Пячорскi) канцлагер НКВД Комi АССР. Вызвалены 12.8.1941. Далейшы лёс невядомы. Рэабiѓлiтаваны пракуратурай БССР 20.10.1989. Асабовая справа Л. ? 27874-с з фотаздымкам захоўваецца ў арѓхiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ЛЕДНIК Васiль Варфаламеевiч* [1907, Обруб, цяперашняе месцазнаходжанне не ўстаноўлена - 4.11.1937, Томск, НКВД], навучэнец. З бел. сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту студэнт Томскага медыцынскага iнстытута. Арыштаваны 23.8.1937. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 20.10.1937 як 'член контррэвалюцыйнай шпiёнска-дыверсiйнай паўстанцкай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 19.2.1960.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ЛЕДНIК Iван Фёдаравiч* [1903, в. Падсвiлле Дзiсенскага пав. Вiленскай губ., цяпер Глыбоцкi р-н Вiцебскай вобл. - 6.10.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. У 1920 уступiў у ВКП(б). Падчас арышту начальнiк Кiраўскай чыгункi. Арыштаваны 8.8.1937 у Ленiнградзе па адрасе: вул. Лiгаўѓская, д. 44, кв. 303. Выключаны з ВКП(б) у сувязi з арыштам. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 1.10.1937 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай шпiёнскай шкоднiцкай тэрарыстычнай арганiзацыi' i 'спробу правядзення тэрарыстычных актаў' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  ЛЕЙЛАНД Эмiлiя Карлаўна* [1885, Добленскi пав. Курляндскай губ., цяпер Латвiя - 14.6.1941, ГУЛАГ], архiвiст. З латышскай сялянскай сям'i. Працаваць пачала ў 15 гадоў. У 1918 пераехала ў Вiцебск, уступiла ў ВКП(б). Накiроўвалася на розныя пасады: загадчыцай сталовай, супрацоўнiцай губернѓскага ЧК, загадчыцай гаспадаркi дзiцячага дома. Адначасова займалася грамадскай дзейнасцю: была членам праўлення Латышскага клуба i iнш. З 8.1.1924 да 20.9.1929 працавала загадчыцай Вiцебскага губернскага архiва. У 1933 скончыла Вiцебскi вячэрнi камвуз. З 5.10.1933 дырэктар Паўночна-беларускага аддзялення Цэнтральнага архiўнага ўпраўлення БССР. 1.12.1937 выключана з партыi i звольнена з архiва. Арыштавана 18.1.1938. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 5.8.1939 як 'член латышскай контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ў Карагандзiнскi канцлагер НКВД Казахскай ССР. Загiнула ў зняволеннi. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 10.3.1970. Асабовая справа Л. ? 13815-П захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Лiт.: Витебщина архивная: история, фонды, персоналии (сер. XIX-XX вв.). Минск-Витебск, 2002.
  
  ЛЕЎЧАНКА Уладзiмiр Мiхайлавiч* [15.10.1907, Пiражын Харкаўскай губ., цяпер Украiна - 10.10.1937, Мiнск, турма НКВД]. З сям'i службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту начальнiк сектара (аддзела) збыта 'Заготзерно'. Арыштаваны 21.9.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Рэспублiканская, д. 11, кв. 8. Асуджаны 7.10.1937 'тройкай' НКВД як 'удзельнiк контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 13.10.1956 ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Л. ? 11976-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  17.10.1937 у Мiнску арыштавана лабарантка ваенна-харчовага склада Леўчанка Iта Маркаўна (н. 4.6.1911 у в. Рыбнiца, цяпер Малдова), жонка Уладзiмiра Леўчанкi. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД асуджана як 'член сям'i ворага народа' да 8 гадоў ППК i этапавана ў Карагандзiнскi канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 17.10.1947. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана 22.6.1960 трыбуналам БВА. Асабовая справа Л. ? 16434-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ЛЕЎЧАНКА Фёдар Рыгоравiч [1878, в. Кiрылаўка Палтаўскай губ., Расiя - 5.4.1945, ГУЛАГ], кiраўнiк хоѓру Радыёкамiтэта (?). З сям'i ўкраiнскага святара. Атрыѓмаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Арыштаваны 21.9.1944 у Мiнску па адрасе: вул. Камсамольѓская, д. 5, кв. 2. Асуджаны 30.12.1944 трыбуналам БВА за 'контррэвалюцыйную агiтацыю i прапаганду' да 5 гадоў ППК. Загiнуў у зняволеннi. Рэабiлiтаваны 11.11.1957 калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Л. ? 11058-с захоўѓваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ЛЕШЧЫК Мiхаiл Iгнатавiч [1890, в. Жожава (?) Вiленскага пав. Вiленскай губ., цяпер Маладзечанскi р-н Мiнскай вобл. - 27.11.1937, НКВД], вайсковец. У 1926 уступiў у ВКП(б). Служыў на флоце, радыётэлеграфiст парахода 'Свiр' Балтыйскага марскога параходства. Арыштаваны 21.10.1937 у Ленiнградзе па адрасе: Сярэднi пр., д. 40, кв. 20. У сувязi з арыштам выключаны з партыi. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 22.11.1937 за 'шпiянаж i контррэвалюцыйную дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  ЛЁСIК Аляксандр Пракопавiч* [1938, в. Дзiвiн Кобрынскага пав. Палескага ваяв., цяпер Кобрынскi р-н Брэсцкай вобл. - ?], вучань Дзiвiнскай СШ. Арыштаваны 26.3.1953. Асуджаны 17.4.1953 за 'антысавецкую агiтацыю' да 10 гадоў ППК (тэрмiн зняволення быў скарочаны да 5 гадоў). Выѓзвалены 31.12.1953. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда Беларусi 12.8.1994. Асабовая справа Л. ? 13337-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ЛЁСIК Мiкалай Пятровiч [1904, в. Мiкалаеўѓшчыѓна Мiнскага пав. Мiнскай губ., цяпер Стаўбцоўскi р-н Мiнѓскай вобл. - 3.11.1937, Масква, НКВД], навучэнец, веѓрагодна, сваяк братоў Язэпа i Аляксандра Лёсiкаў. Падѓчас арышту студэнт Маскоўскага iнстытута iнжынеѓраў камунальнай гаспадаркi. Арыштаваны 25.8.1937 у Масѓкве па адрасе: вул. Люсiнаўская, д. 14. кв. 2. Асуджаѓны камiѓсiяй НКВД i пракуратуры СССР 1.11.1937 за 'шпiяѓнаж на карысць Польшчы' да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны ваенѓнай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 6.10.1958. Асаѓбоѓвая справа Л. П-58642 захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  ЛIБЕНТАЎ (ЛIБIНТАЎ) Мiхаiл Львовiч* [1914, Гаpадок Вiцебскай губ., цяпер райцэнтр Вiцебскай вобл. - пасля 1970-х г.], журналiст, службовец. З сям'i рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Працаваў нам. старшынi Баpанавiцкага pадыёкамiтэта. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. З 25.5.1942 паpтызан бpыгады Нiкiцiна. Арыштаваны 10.1.1943 (?). 22.4.1943 асуджаны пазасудовым органам НКВД як 'агент нямецкай pазведкi' да ВМП. 26.5.1943 ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР пpысуд заменены на 10 гадоў папраўча-працоўных работ i 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфiскацыяй маёмасцi. Этапаваны ў Багаслаўскi канцлагер Свярдѓлоўскай вобл. МДБ CCCР. Вызвалены ў студз. 1953. Далейшы лёс невядомы. Рэѓабiлiтаваны 8.3.1958. Асабовая справа Л. ? 11825-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ЛIЖЭЎСКI Стэфан Касперавiч* [1898, в. Арлоўшчына Аршанскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Аршанскi р-н Вiцебскай вобл. - ?], тэхнiк. З бел. сялянѓскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту электрамантажнiк Уралвагонбуда. Арыштаваны 6.8.1937 у Нiжнiм Тагiле. Асуджаны 27.9.1937 'тройкай' НКВД СССР за 'антысавецкую агiтацыю' i 'ўдзел у антысавецкiх тэрарыстычных арганiзацыях' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пастановай прэзiдыума Вярхоўнага суда СССР 11.4.1989.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ЛIМАН Венiямiн Рыгоравiч* [10.7.1899, Вiльня, цяпер Вiльнюс, Лiтва - 14.10.1938, Мiнск, НКВД], акцёр. З сям'i службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1923 служыў у Чырвонай армii. Да арышту акцёр Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 4.7.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Заслаўская, д. 5, кв. 2. Асуджаны 'тройкай' НКВД 30.9.1938 як 'агент польскай pазведкi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 27.9.1963. Асабовая справа Л. ? 18111-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ЛIПОЎСКI Уладзiмiр Iванавiч* [1918, в. Горхi, цяпер Пскоўская вобл., Расiя - ?], iнжынер. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую тэхнiчную адукацыю. Арыштаваны 29.12.1950 у Алма-Аце. Асуджаны Алмаацiнскiм абл. судом 14.3.1951 за 'антысавецкую агiтацыю' да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пленумам Вярхоўнага суда Казахскай ССР 16.12.1988 з-за адсутнасцi складу злачынства.
  Кр.: Книга Скорби.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  ЛIСКОВIЧ Майсей Iзраiлевiч* [30.12.1897, Рагачоў Гомельскай вобл. - 20.12.1937, Мiнск, НКВД], партыйны работнiк, муж Сонi Маршовай. Член ВКП(б) з 1917. Падчас арышту сакратар Сталiнскага райкама Мiнска. Арыштаваны 2.8.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Кiрава, д. 23, кв. 8. У сувязi з арыштам выключаны з партыi. Асуджаны 19.12.1937 'тройкай' НКВД як 'удзельѓнiк арганiзацыi правых' i за 'шкоднiцкую работу ў сельскай гаспадарцы' да ВМП. Расстраляны. Рэабiѓлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 9.1.1957. Асабовая справа Л. ? 9912-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  28.7.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Куйбышава, д. 52, кв. 5 была арыштавана чысцiльшчыца люстэрак Мiнскай люстэркавай фабрыкi, мацi дваiх дзяцей, Маршова Соня Фiшалеўна (н. ў 1901 у Гомелi ў сям'i службоўца), жонка Майсея Лiсковiча. 8.10.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджана як 'член сям'i здраднiка радзiмы, прыгаворанага да ВМП' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана 27.3.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа М. ? 6592-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ЛIСОЎСКI Мiхаiл Iосiфавiч* [1892, ? - 29.3.1938, Смаленск, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту эканамiст 'Смолветснабсбыта' (?). Арыштаваны 16.2.1938. Асуджаны 'тройкай' НКВД 25.3.1938 за 'ўдзел ва ўзброеным паўстаннi' i 'ўдзел у контррэвалюцыйнай шкоднiцкай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Смоленский мартиролог.
  
  ЛIСОЎСКI Мiхаiл Яфiмавiч* [1887, мяст. Паpычы Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Светлагорскi р-н Гомельскай вобл. - ?], навуковец. З мяѓшчанскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У пачатку 1930-х г. супрацоўнiк Вiцебскага навукова-даследчага ветэpынаpнага iнстытута. Арыштаваны 2.1.1933 у Вiцебску па адрасе: вул. Свяpдлова, д. 19. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 9.7.1933 як 'член контррэвалюцыйнай шпiёнска-шкоднiцкай арганiзацыi ў сiстэме жывёлагадоўлi' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Дзмiтpаўскi канцлагер НКВД Маскоўскай вобл. Вызвалены 21.1.1937. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 21.8.1956. Групавая справа Л. i iншых ? 10333-с захоўѓваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ЛIСТМАНГОФ Канстанцiн Юр'евiч* [1883, Невель, цяпер Пскоўская вобл., Расiя - ?], медык, навуковец. З сям'i рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту загадчык аддзела Вiцебскага санiтарна-бактэрыялагiчнага iнстытута. Быў жанаты, гадаваў траiх дзяцей. Арыштаваны 17.4.1931 у Вiцебску па адрасе: вул. Кpасная, д. 2. Абвiнавачваўся як 'член контрѓрэвалюцыйнай шкоднiцкай арганiзацыi ў сiстэме наpкамата аховы здароўя БССР'. 29.1.1932 паводле пастановы калегii АДПУ СССР вызвалены з залiкам тэрмiну папярэдняга зняволення. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда БССР 27.7.1956. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Л. ? 6736-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  ЛIТВIНЕНКА Яфiм Лукiч* [10.1.1902, Корап, цяпер Чарнiгаўская вобл., Украiна - 24.11.1937, Мiнск, НКВД], хiмiк, педагог. З сям'i рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю, уступiў у ВКП(б) (1925). Працаваў выкладчыкам хiмii ў Мiнскiм медыцынскiм iнстытуце. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 30.5.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Энгельса, д. 54, кв. 4. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 24.11.1937 як 'член права-трацкiсцкай тэрарыстычнай шпiёнскай арганiзацыi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 29.6.1957. Асабовая справа Л. ? 10619-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  ЛIХАЧ Аляксей Фамiч* [1919, Уладзiмiр, Расiя - ?], акцёр. З сям'i бел. рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Удзельнiк 2-й сусветнай вайны. Падчас арышту акцёр Рускага драматычнага тэатра. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 22.7.1949 у Мiнску па адрасе: вул. Дзiмiтрава, д. 44, кв. 2. Асуджаны асобай нарадай пры МДБ 22.4.1950 за 'антысавецкую агiтацыю' i 'пасобнiцтва нямецкiм акупантам' да 10 гадоў паѓпраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Iўдэльскi канцлагер Свярдлоўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Беларусi 28.5.1997. Асабовая справа Л. ? 2387-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ЛIХАЧ Фёдар Рыгоравiч* [1900, в. Востpава Слонiмскага пав. Гpодзенскай губ., цяпер Слонiмскi р-н Гродзенскай вобл. - ?], педагог. З сялянскай сям'i. Атрыѓмаў вышэйшую адукацыю. З 1926 член БСРГ. Працаваў выкладчыкам на рабфаку БДУ ў Маp'iнай Гоpцы Пухавiцкага p-на Мiнскай вобл. Арыштаваны 11.8.1933 у Мiнску па адрасе: вул. Унiвеpсiтэцкая, д. 28/4. Асуѓджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 9.1.1934 як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi БНЦ' да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Амуpскi (?) чыгуначны канцлагер НКВД Хабараўскага краю. З 1941, хутчэй за ўсё, пакаранне адбываў у Свабодненскiм канцѓлагеры Хабараўскага краю. Вызвалены 4.9.1943. У 1943-45 на фpонце. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа Л. ? 10182-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ЛОЙКА Iван Вiкенцевiч* [1909, в. Канюхi Наваѓгрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Ляхавiцкi р-н Брэсцѓкай вобл. - ?], навучэнец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту студэнт Омскага сельскагаспадарчага iнстытута. Арыштаваны 5.12.1937. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 16.2.1938 за 'антысавецкую агiтацыю' да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Омскага абл. суда 4.10.1955.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ЛОСЕВА Лiлiя Яфiмаўна* [1926, Мелiтопаль Запарожскай вобл., Украiна - ?], служачая. З сям'i службоўца. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi, працавала ў рэдакцыi раённай газеты (?). Арыштавана 26.9.1944 у Баранавiчах. Асуѓджана асобай нарадай пры НКВД 21.11.1945 як 'член антысавецкай арганiзацыi' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ва Унжэнскi канцлагер МДБ Горкаўскай вобл. (ст. Сухабязводная). Вызвалена 26.9.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана 30.10.1992 праѓкуратурай Брэсцѓкай вобл. Асабовая справа Л. ? 11303-с захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцѓкай вобл.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  ЛОСIК Давыд Сямёнавiч* [1.10.1914, Мiнск - ?], акцёр. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў у Тэатры юнага гледача. Арыштаваны 28.4.1936 у Мiнску па адрасе: вул. Савецкая, д. 114, кв. 2. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 22.8.1936 за 'антысавецкую агiтацыю' да 5 гадоў ППК i 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом БССР 22.12.1989. Асабовая справа Л. ? 29726-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ЛУГАВЫ Ёхес Iсакавiч* [1906, мяст. Гарадок Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Маладзечанскi р-н Мiнскай вобл. - ?], журналiст. З сям'i рабочага. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю (верагодна, скончыў МБПТ). Працаваў у адной з мiнскiх газет. Арыштаваны 30.9.1929. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ 13.2.1930 за 'антысавецкую дзейнасць' да 3 гадоў пазбаўлення волi. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаѓваны пракуратурай БВА 17.7.1989. Асабовая справа Л. ? 27108-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  ЛУКАШЫК Савелiй Iванавiч* [1895, мяст. Воранава Лiдскага пав. Вiленскай губ., цяпер райцэнтр Гроѓдзенскай вобл. - 26.9.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту начальнiк аддзела эксплуатацыi 'Галоўэнерга' наркамата цяжкай прамысловасцi СССР. Арыштаваны 22.8.1936 у Маскве па адрасе: вул. Вахтангава, д. 6, кв. 39. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда 26.9.1937 за 'ўдзел у антысавецкай тэрарыѓстычнай арганiзацыi'. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 10.11.1956.
  Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ЛУКОЎСКI Сяргей Фамiч* [1892, в. Падлiпкi Дзiсенскага пав. Вiленскай губ., цяпер Мiёрскi р-н Вiцебскай вобл. - 25.4.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Быў членам ВКП(б). Арыштаваны 2.2.1938 у Маскве па адрасе: Мерзлякоўскi зав., д. 13, кв. 25. Падчас арышту начальнiк Галоўфарбы наркамата цяжкай прамысловасцi СССР. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 25.4.1938 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi'. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 30.11.1957.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ЛУК'ЯНЧЫК Iосiф Канстанцiнавiч [11.11.1900, в. Кукавiчы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. - 19.12.1937, Масква (?), турма НКВД], партыйны работнiк, службовец. З бел. рабочай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падѓчас арышту кiраўнiк справамi СНК БССР. Арыштаѓваны 3.6.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Чырвонаармейѓская, д. 15/2, кв. 7. Асуджаны 19.12.1937 'тройкай' НКВД як 'член антысавецкай арганiзацыi' да ВМП з канѓфiскацыяй маёмасцi. Расстpаляны. Рэабiлiтаваны 27.2.1958 ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Л.-К. ? 11557-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  17.7.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Чырвонаармейская, д. 15/2, кв. 7 арыштавана хатняя гаспадыня мацi дваiх дзяцей Лук'янчык-Каяловiч Марыя Альфонсаўна (н. 16.4.1906 у Магiлёве ў сям'i рабочага), жонка Iосiѓфа Лук'янчыка. 16.5.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджана як 'член сям'i здраднiка радзiмы' да 8 гадоў ППК i этапавана ў Багаслоўскi канцлагер НКВД Свярдлоўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана 6.8.1957 трыбуналам БВА. Асабовая справа Л.-К. ? 10654-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  11.12.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Маляўшчыцкая, д. 11, кв. 3 арыштаваны Лук'янчык Канстанцiн Канѓстанѓцiѓнавiч (н. 21.5.1902 у Мiнску; атрымаў вышэйшую адуѓкацыю), верагодна, брат Iосiфа Лук'янчыка. 7.6.1938 'тройѓкай' НКВД ён быў асуджаны за 'антысавецкую агiтацыю' да 10 гадоў ППК i 5 гадоў пазбаўлення правоў i этапаваны ў адзiн з канцѓлагераў Хабараўскага краю. 14.9.1940 лагернай 'тройкай' прыгавораны да 10 гадоў пазбаўлення волi. Далейшы лёс невядомы. Рэабiѓлiтаваны 23.7.1964 пленумам Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Л. ? 18950-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ЛУЦЭВIЧ Антон Аляксандравiч* [жн. 1907, хут. Гаpадзiшча Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. - ?], лiтаратурны работнiк. З сялянскай сям'i. У 1925-33 член ЛКСМБ. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту супрацоўнiк газ. 'Звязда'. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 8.4.1935 у Мiнску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 24/42. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 4.11.1935 як 'член контрѓрэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганiзацыi' i за 'контррэвалюцыйную агiтацыю' да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Ваpкуцiнскi папраўча-працоўны канцлагер Каpэльскай АССР, затым перавеѓдзены ў адзiн з канцлагераў НКВД Хабараўскага краю. Вызвалены 8.5.1943. Ваяваў на фронце, трапiў у палон. Зноў вызвалены ў 1944 (?). З 1957 жыў у Горлаўцы Данецкай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пленумам Вярхоўнага суда СССР 15.2.1961. Асабовая справа Л. ? 12864-с з фотаздымкам захоўваецца ў арѓхiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  ЛУШЧЫК Пётр Лукiч* [1896, мяст. Смалявiчы Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Мiнскай вобл. - 24.11.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту дзяжурны iнжынер ГЭС iмя Кiрава. Арыштаваны 1.10.1937 у пас. 'Невбудстрой' Мгiнскага (?) р-на Ленiнградскай вобл. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 19.11.1937 за 'спробу правядзення тэрарыстычных актаў', 'антысавецкую агiтацыю' i 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  ЛУШЧЫЦКI Васiль Васiлевiч* [1898, в. Руднае Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Капыльскi р-н Мiнскай вобл. - ?], педагог. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Выкладаў на Тарфяным рабфаку Беларускага полiтэхнiчнага iнстытута (?). Арыштаваны 10.4.1933 у Мiнску па адрасе: 1-ы Свярдѓлоўѓскi зав., д. 11, кв. 3. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ 10.8.1933 як 'член контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганiзацыi' да 3 гадоў ППК. Рэабiлiтаваны судовай калегiяй па крыѓмiѓнальных справах Вярхоўнага суда БССР 24.8.1956. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Л. ? 14618-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  ЛЫЧКОЎСКI Максiм Пiлiпавiч* [1915, в. Хваѓтаўѓка, цяпер Круглянскi (?) р-н Магiлёўскай вобл. - ?], iнжыѓнер-гiдраакустык, вайсковец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас першага арышту служыў у ваеннай часцi 40092 Цiхаакiянѓскаѓга флоту. Арыштаваны 5.11.1952 ва Уладзiвастоку. Асуѓджаны 29.1.1953 за 'контррэвалюцыйную агiтацыю i прапаганду' да 10 гадоў ППК. Вызвалены i рэабiлiтаѓваѓны Вярхоўным судом СССР у перыяд 25.6-6.8.1954. Зноў асуджаны 14.12.1957. Абвiнавачваўся ў тым, што 'зраѓбiў антысавецкiя надпiсы на будынках Кiеўскага гарадѓскога савета, будаўнiчага ўпраўлення i iнш.'. Даѓлейѓшы лёс невядомы. Асабовая справа Л. ? 8315-сн з фоѓтаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Лiт.: 5810.
  
  ЛЫЧ-ЛЫЧКОЎСКI (ГРУНIН, ГРУШЫН, ДАБРЫНIН, КУЗНЯЦОЎ, АРЛОЎ) Аляксандр Мiхайлавiч* [1906, в. Клепачы Гродзенскай губ., цяпер Гроѓдзенская вобл. - 21.8.1933, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас арышту старшы бухгалтар Леѓнiнскага раённага гандлю. Арыштаваны 23.11.1932 у Маскве па адрасе: вул. Земляны вал, д. 23, кв. 20. Асуѓджаны паводле пастановы калегii АДПУ 2.4.1933 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны i пахаваны разам з iншымi ахвярамi на Ваганькаўскiх могiлках. Рэабiлiтаваны паводле пастановы прэзiдыума Вярхоўнага суда СССР 16.1.1989.
  Кр.: Расстрельные списки: Ваганьковское кладбище.
  
  ЛЬВОВIЧ Давыд Абрамавiч* [3.1.1898, мяст. Урэчча Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Любанскi р-н Мiнскай вобл. - 29.11.1938, Мiнск, НКВД], педагог. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Выкладаў у Вышэйшай камунiстычнай сельскагаспадарчай школе. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 1.11.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Рэвалюцыйная, д. 8, кв. 10. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 9.4.1938 як 'член ПАВ' i за 'шпiёнскую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай БВА 30.4.1989. Асабовая справа Л. ? 25478-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  Лiт.: 5810.
  
  ЛЮБIЧ-МАЕЎСКI Станiслаў Адамавiч [27.4.1878, Полацкi пав. Вiцебскай губ., цяпер Вiцебская вобл. - снеж. 1941, Мiнск ?], грамадскi i культурны дзеяч, педагог. Скончыў Вiцебскую гiмназiю (1895), Кракаўскi ун-т (1903). У 1900 стварыў i ўзначалiў у Кракаве 'Кола беларускiх студэнтаў'. Да 1941 настаўнiчаў у Польшчы, Зах. Беларусi. Выдаў больш за дзесятак падручнiкаў па гiсторыi i геаграфii, бел. 'Лемантар' (Львоў, 1929). З чэрв. 1940 працаваў у савецкай гарадской адмiѓнiстрацыi ў Вiльнi, курыраваў школьны сектар. З вер. 1941 у Мiнску ў Iнспектараце бел. школ. Прымаў удзел у дзейнасцi падпольнай антыфашысцкай Арганiзацыi беларускiх нацыяналiстаў. Па даносе правакатара арыштаваны СД i расстраляны.
  Лiт.: Жыццяпiс Любiч-Маеўскага // Спадчына. 1994. ? 1; ЭГБ, т. 4.
  
  ЛЮБОВIЧ Арцём Майсеевiч* [27.10.1880, Жытомiр, цяпер Украiна - 28.6.1938, Мiнск, турма НКВД], дзяржаўны, партыйны i гаспадарчы дзеяч. З украiнскай рабочай сям'i. Да 1937 нам. старшынi СНК БССР, старшыня Дзяржплана БССР, нам. наркама сувязi СССР. Арыштаваны 5.7.1937, верагодна, на рабоце. Асуджаны 28.6.1938 'тройкай' НКВД як 'удзельнiк антысавецкай арганiзацыi правых' i за 'правядзенне шкоднiцтва ў прамысловасцi i сельскай гаспадарцы' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 29.2.1956 ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Л. ? 5909-с захоўваецца ў архiѓве КДБ Беларусi.
  28.7.1938 у Мiнску па адрасе: вул. К.Маркса, д. 46, кв. 14 арыштавана сакратар аддзела збыту трэста 'Лесбал', мацi траiх дзяцей, Любовiч Бранiслава Iванаўна (н. 27.8.1892 на ст. Гайсi Паўдн.-Зах. чыгункi Камянец-Падольскай губ., цяпер Украiна, у польскай мяшчанскай сям'i; член ВКП(б) з 1926; у 1937 выключана з партыi ў сувязi з арыштам мужа), жонка Арцёма Любовiча. 8.10.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджана як 'член сям'i здраднiка радзiмы, прыгаворанага да ВМП' да 5 гадоў ППК i этапавана ў Цемнiкоўскi канцѓлагер НКВД Мардоўскай АССР. Вызвалена 28.7.1943. Рэабiлiтавана 17.1.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа Л. ? 6561-с захоўваецца ў архiве КДБ Беѓларусi.
  
  ЛЯБЕЦКI Павел Лявонцевiч* [17.8.1888, в. Савiѓчы Слонiмскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонiмскi р-н Гроѓдзенскай вобл. - 24.12.1941, ГУЛАГ], педагог. З бел. сялянскай сям'i. Скончыў сацыяльна-гiстарычнае (1927) i лiтаратурна-лiнгвiстычнае (1929) аддзяленнi педагагiчнага ф-та БДУ. Выкладаў у мiнскiх ВНУ. Падчас арышту выкладчык Мiнскага дарожна-механiчнага тэхнiкума. Быў жанаты, меў дваiх дзяцей. Арыштаваны 4.3.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Свярдлова, д. 55а, кв. 16 (паводле iншых звестак д. 79, кв. 22). Асуѓджаны 15.8.1939 асобай нарадай пры НКВД як 'агент польскiх разведвальных органаў' i як 'сацыяльна небяспечны элемент' да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Новасiбiрскi канцѓлагер НКВД. Загiнуў у зняволеннi. Рэѓабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда БССР 8.10.1956. Асабовая справа Л. ? 7210-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ЛЯВIТЭ Адам Iльiч* [1896, Седльцэ (?), цяпер Польшча - 22.11.1937, Мiнск, НКВД], тэатральны дзеяч. Дырэктар Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР. Член ВКП(б). Быў жанаты, гадаваў чацвярых дзяцей. Арыштаваны ў Мiнску па адрасе: вул. Савецкая, д. 81, кв.1. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 17.11.1937 як 'польскi шпiён-дыверсант' да ВМП. Расстраляны. Асабовая справа Л. ? 20674-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ЛЯВОНАЎ Уладзiмiр Апанасавiч* [1896, Вiльня, цяпер Вiльнюс, Лiтва - 8.12.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту начальнiк паравознага дэпо Манчагорскай чыгуначнай веткi, член ВКП(б). Арыштаваны 4.10.1937 у Манчагорску па адрасе: вул. Заходняя, д. 5, кв. 4. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 2.12.1937 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай шкоднiцкай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  ЛЯЛIКАЎ Сяргей Ермалаевiч* [1908, в. Новая Белiца Аршанскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Сенненскi р-н Вiцебскай вобл. - ?], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Ажанiўся, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 29.12.1932. Асуджаны 15.4.1933 паводле пастановы калегii АДПУ за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў адзiн з паўночных канцлагераў. Зноў арыштаваны 7.2.1946 у Акмолiнскай вобл., дзе працаваў агратэхнiкам у калгасе 'Новы быт'. Асуджаны (хутчэй за ўсё, за 'антысавецкую агiтацыю') 25.3.1946 (тэрмiн зняволення i далейшы лёс невядомы). Па першай справе ? 12680-п (захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.) рэабiлiтаваны Вiцебскiм абл. судом 12.10.1963.
  Кр.: Хранить вечно.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ЛЯНЕЦ (ЛЕНЕЦ) Бранiслаў Аляксандравiч [1923, мяст. Ляхавiчы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. - ?], службовец. Да арышту рахункавод калгаса 'Новы труд'. Арыштаваны 24.1.1953 у Ляхавiчах. Асуѓджаны 18.4.1953 за 'ўдзел у антысавецкай арганiзацыi АК' да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 17.4.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа Л. ? П-4511 захоўваецца ў архiве УКДБ Гроѓдзенскай вобл.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ЛЯНКЕВIЧ (ЛIНКЕВIЧ) Франц Лукiч* [1884, Пiнск Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. - студз. 1938, ГУЛАГ], педагог. З бел. сям'i. Падчас арышту дырэктар Полiтэхнiчнага тэхнiкума Омскай чыгункi. Арыштаваны 29.9.1936. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 22.7.1937 за 'антысавецкую агiтацыю' i 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Загiнуў у адным з канцлагераў Магаданскай вобл. Рэабiлiтаваны пракуратурай Омскай вобл. 28.7.1989.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  
  ЛЯНКОЎ Мечыслаў Антонавiч [1896, Беласток, цяпер Польшча - 28.10.1940, Мiнск, турма НКВД], адмiнiстрацыйны работнiк. З сям'i службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту бурмiстр мяст. Сямятычы Брэсцкай вобл. (цяпер Падляшскае ваяв., Польшча). Быў жанаты, меў дваiх дзяцей. Арыштаваны 5.3.1940. Асуджаны 11.12.1940 асобай нарадай НКВД як 'сацыяльна-небяспечны элемент' да 5 гадоў ППК. Загiнуў у зняволеннi. Рэабiлiтаваны 31.7.1989 пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа Л. ? 9605-с з фотаздымкам захоўѓваецца ў архiве УКДБ Брэсцѓкай вобл.
  
  ЛЯНЦЭВIЧ Канстанцiн Iванавiч* [1894, в. Каршакi Лiдскага пав. Вiленскай губ., цяпер Дзятлаўскi р-н Гродзенскай вобл. - 29.9.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту iнжынер-эканамiст Iжорскага завода. Арыштаваны 1.9.1937 у Колпiна Ленiнградскай вобл. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 22.9.1937 за 'антысавецкую агiтацыю' i 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ЛЯСКОВIЧ Вiтольд Станiслававiч* [1891, Вiльнюс - 5.4.1941, ГУЛАГ], памешчык. З польскай шляхецкай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту жыў у сваiм маёнтку Фiлiпiшкi ў Лiдскiм пав. Вiленскай губ. Арыштаваны 27.9.1939. Асуджаны 9.1.1941 асобай нарадай НКВД як 'сацыяльна-небяспечны элемент' да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў адзiн з канцлагераў НКВД Комi АССР. Загiнуў у зняволеннi. Рэабiлiтаваны 11.10.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Л. ? П-10460 з фотаздымкам захоўѓваецца ў архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  ЛЯСЮК Арсень Сямёнавiч* [1895, ? - ?], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту старшыня раённага выканаўчага камiтэта. Арыштаваны 11.7.1937 у в. Навадзевiчча Куйбышаўскай вобл. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 4.3.1940 за 'антысавецкую агiѓтацыю' да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэѓабiлiтаваны Куйбышаўскiм абл. судом 26.12.1956.
   Кр.: Белая книга.
  
  ЛЯЎДАНСКI Уладзiмiр Анiсiмавiч* [1898, Бабруйск Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Магiлёўскай вобл. - ?], вайсковец. З сям'i бел. службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту казначэй 2-га Беларускага артылерыйскага палка 2-й стралковай дывiзii. Арыштаваны 27.1.1933 у Мiнску па адрасе: вул. Дзянiсаўская, д. 14, кв. 1. Асуджаны 13.5.1933 калегiяй АДПУ за 'антысавецкую агiтацыю' да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 30.3.1990 пракуратурай БССР. Асабовая справа Л. ?30651-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  17.12.1944 у Мiнску па адрасе: вул. Дзянiсаўская, д. 14, кв. 1 арыштавана Ляўданская Янiна Ульянаўна (н. ў 1910 у Мiнску), верагодна, жонка Уладзiмiра Ляўданскага. 1.9.1945 асобай нарадай пры НКВД асуджана за 'супрацоўнiцтва з нямецкiмi акупацыйнымi ўладамi' да 5 гадоў высылкi ў Краснаярскi край. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана 22.2.1990 прэзiдыумам Мiнскага абл. суда. Асабовая справа Л. ? 30608-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ЛЯЎКОВА Нiна Уладзiмiраўна* [18.2.1902, ст. Мураўёва, цяпер Латвiя - ?], гiсторык, жонка Максiма Ляўкова. З сям'i службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Уступiла ў ВКП(б). Працавала адказным сакратаром Iнстытута гiсторыi партыi пры ЦК ВКП(б)Б. Гадавала дваiх дзяцей. У 1936 выключана з ВКП(б) за 'абарону свайго брата', абвiнавачанага ў прыналежнасцi да трацкiстаў. Арыштавана 18.10.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Савецкая, д. 31. Асуджана асобай нарадай пры НКВД СССР 16.5.1938 як 'жонка ворага народа' на 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ў Карагандзiнскi канцлагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 12.2.1957. Асабовая справа Л. ? 9982-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ЛЯЎКОВIЧ Самсон Якаўлевiч* [10.1.1911, Вiльня, цяпер Вiльнюс, Лiтва - 26.12.1937, Мiнск, НКВД], журналiст. З сям'i службоўца. Да арышту загадчык аддзела мiнскай польскай газ. 'Оrka'. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 4.8.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Маскоўѓская, д. 8, кв. 94. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 17.12.1937 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 7.3.1962. Асабовая справа Л. ? 17414-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ЛЯЎКОЎ Максiм Архiпавiч [12.5.1894, в. Кавалi Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Бабруйскi р-н Магiлёўскай вобл. - 29.10.1937, Мiнск, турма НКВД], дзяржаўны дзеяч. З сялянскай сям'i. Удзельнiк 1-й суѓсветнай вайны. З 1918 ваенны камiѓсар Рудабельскай воласцi Бабруйскага пав. У 1920-я г. атрымаў вышэйшую адукацыю (?). З 1931 наркам юстыцыi i пракурор БССР. Старшыня Цэнтральнай камiсii па справах былых чырвонагвардзейцаў i партызан. З 1933 сакратар ЦВК БССР. У 1932-37 член ЦК КП(б)Б. Арыштаваны 13.7.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Савецкая, д. 31. Асуѓджаны тройкай НКВД 28.10.1937 як 'агент польскай разведкi i член нацыянал-фашысцкай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны ў блiжэйшую пасля прыгавору ноч. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда БССР 21.9.1957. Справа Л. ? 10976-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Лiт.: ЭГБ, т. 4.
  
  ЛЯЎЧУК Iван Сямёнавiч* [20.1.1901, в. Тыневiчы Бельскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшѓскае ваяв., Польшча - ?], навуковец. З сялянскай сям'i. Атрыѓмаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту дацэнт МВПI. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 10.6.1936 у Мiнску па адрасе: вул. Садовая, д. 19, кв. 1. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 21.9.1936 за 'антысавецкую агiтацыю' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Ухта-Пячорскi канцлагер НКВД Комi АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай БССР 19.7.1989. Асабовая справа Л. ? 31379-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ЛЯЎЧЭНЯ Сяргей Сямёнавiч* [1.10.1904, в. Забалацце Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Старадарожскi р-н Мiнскай вобл. - ?], навуковец. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. навуковы супрацоўнiк Усесаюзнага балотнага iнстытута. Арыштаваны 12.6.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Горкага, д. 87, кв. 1. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 10.10.1938 за 'шкоднiцтва ў галiне балотнай i воднай гаспадаркi' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Усць-Вымскi канцѓлагер НКВД Комi АССР. Вызвалены 17.6.1943. Рэѓабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда БССР 22.4.1957. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Л. ? 10231-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  27.7.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Горкага, д. 87, кв. 1 арыштавана выкладчыца Мiнскага полiтэхнiчнага тэхнiкума Баранава Марыя Ерамееўна (н. ў 1896 у в. Высачаны Аршанскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Лёзненскi р-н Вiцебскай вобл.; атрымала вышэйшую адукацыю), жонка Сяргея Ляўчэнi. 8.10.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджана як 'член сям'i ворага народа, якая ведала пра контррэвалюцыйную дзейнасць свайго мужа' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 2.4.1957. Асабовая справа Б. ? 10316-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  ЛЯХ Iгнат Iванавiч* [1905, Лепель Вiцебскай губ., цяпер райцэнтр Вiцебскай вобл. - 15.10.1937, Ленiнѓград, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту iнжынер-тэхнолаг фабрыкi 'Пралетарская перамога' ? 1. Арыштаваны 21.9.1937 у Ленiнградзе па адрасе: вул. Волкаўская, д. 12/14, кв. 10. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 10.10.1937 за 'спробу правядзення тэрарыстычных актаў', 'антысавецкую агiтацыю' i 'ўдзел у контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  ЛЯХ Сямён Андрэевiч* [1895, в. Стан (?) Лепельѓскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Лепельскi (?) р-н Вiцебскай вобл. - 15.9.1937, Ленiнград, НКВД], вайсковец. З бел. сялянскай сям'i. У 1928 уступiў у ВКП(б). Падчас арышту начальнiк аб'яднанай ваенiзаванай пажарнай каманды завода 'Чырвонасцяжнiк'. Арыштаваны 5.8.1937 у Ленiнградзе. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 31.8.1937 за 'шпiянаж', 'спробу правяѓдзення тэрарыстычых актаў' i 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  ЛЯХАВЕЦ Iван Купрыянавiч* [1921, в. Дуброва Мазырскага пав. Мiнскай губ., цяпер Лельчыцкi р-н Гомельскай вобл. - ?], падчас арышту навучэнец тэхнiкума павышэння квалiфiкацыi. Арыштаваны 27.3.1957 ва Ухце Комi АССР. Асуджаны Вярхоўным судом Комi АССР 29.5.1957 за 'антысавецкую агiтацыю' да 4 гадоў пазбаўлення волi. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Покаяние.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ЛЯШОК Андрэй Георгiевiч* [1889, в. Гошава Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Драгiчынскi р-н Брэсцкай вобл. - ?], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў на Зыранскiм элеватары. Арыштаваны 8.10.1934. Асуджаны 9.8.1935 за 'контррэвалюцыйную агiтацыю' да 5 гадоў пазбаўлення волi. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 11.7.1989.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ЛЯШЧУК Iван Сцяпанавiч [н. 15.3.1932, в. Панiѓквы Брэсцкага пав. Палескага ваяв., цяпер Камянецкi р-н Брэсцкай вобл.], аўтар антыбальшавiцкiх вершаў, прапаведнiк хрысцiянскiх каштоўнасцяў. Апазiцыйным да камунiстычнага рэжыму пачаў сябе адчуваць, калi вучыўся ў СШ. 20.6.1953, праз два гады пасля сканчэння школы, арыштаваны за вершы, у якiх распавядалася пра бяспраўе i галечу калгаснага жыцця. Знаходзiўся ў брэсцкай турме. 28.7.1953 асуджаны за 'антысавецкую агiтацыю' да 10 гадоў папраўча-працоўных работ (заменена на 6 гадоў). Тэрмiн пакарання адбываў ва Усць-Вымскiм канцлагеры МУС Комi АССР (17.6.1953-1.10.1954). У зняволеннi стаў вернiкам. Пасля вызвалення неаднаразова чуў пагрозы аб новым зняволеннi ад лектараў атэiстычных курсаў, якiх Л. ставiў у тупiк сваiмi пытаннямi з пазiцый хрысцiянства. З пачаткам 'перабудовы' актыўны ўдзельнiк акцый дэмакратычных сiлаў, выступаў на мiтынгах. Пiсаць i ўдзельнiчаць у апазiцыйных акцыях працягвае i сёння, нягледзячы на тое, што зняволенне ў юнацкiм узросѓце каштавала яму зроку. З 1959 да 1994 працаваў у Беларускiм таварыстве сляпых. Цяпер пенсiянер, жыве ў Пiнску. Рэабiлiтаваны 19.10.1993. Асабовая справа Л. ? 12531-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
  Лiт.: Мы вас памятаем! // Маю права! Бюлетэнь Пiнскага рэгiянальнага аддзяленьня БХК. 1998. ? 3 (5); Сьнiтко Т. Уладзiмiр Баравiкоў // Шуфляда. Т. 2. 2001.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ЛЯШЧЫНСКI Аркадзь Аляксандравiч* [16.7.1899, в. Пляшэвiчы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Нясвiжскi р-н Мiнскай вобл. - 20.12.1937, Мiнск, НКВД], дзяржаўны дзеяч. З сям'i службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1926 устуѓпiў у ВКП(б). У 1930-я г. нам. наpкама асветы БССР. Арыштаваны 6.11.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Лодачная, д. 7, кв. 4. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 19.12.1937 як 'член тэрарыстычнай арганiзацыi правых i нацфашыстаў, мэта якiх - знiшчыць кiраўнiцтва партыi i ўрада' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 11.6.1957. Асабовая справа Л. ? 10534-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  15.2.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Лодачная, д. 7, кв. 4 арыштавана рэгiстратар Ляхаўскай палiклiнiкi Ляшчынская Ганна Iсакаўна (н. 30.7.1897 у Слуцку), жонка Аркадзя Ляшчынскага. 16.5.1938 'тройкай' НКВД асуджана як 'член сям'i расстралянага ворага народа' да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана 2.7.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа Л. ? 11029-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  ЛЯШЧЫНСКI Iосiф Аляксандравiч* [1901, Мiнская губ., цяпер Мiнская (?) вобл. - ?], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту працаваў на ст. Купiна Омскай чыгункi. Арыштаваны 19.3.1921. Абвiнавачваўся ў 'контррэвалюцыйнай дзейнасцi'. 25.4.1921 Омѓскай губернскай надзвычайнай камiсiяй справа накiравана ў Маскву ў мiжведамасную камiсiю па прымяненнi амнiстыi. Канчатковае рашэнне па справе не прынята. Далейшы лёс Л. невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Омскай вобл. 24.7.1996.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ЛЯШЭВIЧ Валяр'ян Гаўрылавiч* [2.2.1903, Бабруйск Мiнскай губ., цяпер Магiлёўская вобл. - 1980-я г., Мiнск], рэдактар, лiтаратурны работнiк. Атрымаў вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас арышту супрацоўнiк аддзела лiтаратуразнаўства Беларускага дзяржаўнага выдавецтва ў Мiнску. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 26.9.1933 у Мiнску па адрасе: вул. Унiверсiтэцкая, д. 8/28, кв. 1. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ 13.12.1933 як 'актыўны член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да 3 гадоў ППК (замененых на 3 гады ссылкi). Тэрмiн адбываў у Валагодскай вобл. Выѓзвалены ў 1936. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 16.4.1957. Асабовая справа Л. ? 10240-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"