Моряков Леонид Владимирович : другие произведения.

О

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:

  ОБУХАЎ (АБУХОЎ) Барыс Аляксандравiч* [1902, в. Чорная Цвярской губ., цяпер Цвярская вобл., Расiя - 31.10.1937, Мiнск, НКВД], навуковец, педагог. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. загадчык кафедры анатомii Вiцебскага ветэрынарнага iнстытута. Быў жанаты. Арыштаваны 25.4.1937 у Вiцебску па адрасе: вул. Ленiнская, д. 47. Асуджаны 30.10.1937 у Мiнску пазасудовым органам НКВД як 'член шпiёнскай арганiзацыi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 17.11.1956. Асабовая справа О. ? 6609-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  
  ОКУНЬ Берка Шлёмавiч* [1888, мяст. Цырын Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Карэлiцкi р-н Гродзенскай вобл. - 29.6.1938, Мiнск, НКВД], педагог. У 1930-я г. дырэктар Мiнскага яўрэйскага педагагiчнага тэхнiкума, член ВКП(б). Арыштаваны 28.2.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Заслаўская, д. 5, кв. 13. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 29.6.1938 як 'актыўны член антысавецкай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 18.12.1958. Асабовая справа О. ? 13492-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  10.8.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Заслаўская, д. 5, кв. 13. арыштавана настаўнiца школы для малапiсьменных Бляхер Яўгенiя Маркаўна (н. 17.11.1905 у мяст. Мiкулiна Смаленскай губ., цяпер Смаленскай вобл.), жонка Беркi Окуня. 8.10.1938 асуджана асобай нарадай пры НКВД як 'член сям'i ворага народа, прыгаворанага да ВМП' да 5 гадоў пазбаўлення волi. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана 28.12.1989 пракуратурай Мiнскай вобл. Асабовая справа Б. ? 29489-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  
  ОРДА Напалеон [11.2.1807, в. Варацэвiчы Пiнскага пав. Мiнскай губ., цяпер Iванаўскi р-н Брэсцкай вобл. - 26.4.1883, Варшава], кампазiтар, пiянiст, педагог, мастак. У 1823 скончыў Свiслацкую гiмназiю i паступiў у Вiленскi ун-т. Належаў да тайнага студэнцкага таварыства 'Заране', пасля выкрыцця якога быў выключаны з ун-та (1827). Прымаў удзел у паўстаннi 1830-31, пасля задушэння якога эмiграваў у Еўропу. Жыў у Аўстрыi, Швейцарыi, Iталii, Францыi. У 1833 пасялiўся ў Парыжы, дзе зблiзiўся з Ф.Шапэнам (удасканальваў у яго майстэрства iгры на фартэпiяна) i сябраваў з А. Мiцкевiчам. У 1838 выдаў 'Альбом твораў польскiх кампазiтараў'. У сярэдзiне 1840-х г. быў дырэктарам Iтальянскай оперы ў Парыжы. Вярнуўся на радзiму ў 1856, жыў у Варацэвiчах, Гродне (1862-63), потым перабраўся на Валынь. У 1873 выдаў 'Граматыку музыкi', якую высока ацанiў С.Манюшка. Вандруючы па Беларусi, Лiтве, Польшчы i Украiне, стварыў шмат малюнкаў гiстарычных мясцiн. Архiтэктурныя замалёўкi вылучаюцца дакументальнасцю, таму маюць вялiкую каштоўнасць для гiсторыi архiтэктуры. Паводле яго малюнкаў у 1873-83 мастаком А.Мiсурэвiчам створаны i выдадзены ў Варшаве лiтаграфii (260 графiчных аркушаў у 8 серыях). Пахаваны ў Iванаве ў сямейнай грабнiцы. У 1997 у Iванаве О. ўстаноўлены помнiк.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Тв.: Помнiкi архiтэктуры Беларусi ў малюнках Напалеона Орды. Мн., 2001.
  Лiт.: Kaczanowska M. Napoleon Orda twórca widoków architektonicznych: Zarys życia i twórczości // Rocznik Muzeum Narodowego w Warszawie. Warszawa, 1968. T. 12; Дробаў Л.Н. Напалеон Орда - мастак i збiральнiк // ПГКБ. 1971, ? 3; Якiмовiч Ю.А. Беларуская архiтэктура ў малюнках Напалеона Орды // Мастацтва Беларусi. 1983. ? 7; Ахвердава Е. Друг Мицкевича и Шопена // Неман. 1983. ? 6; Яе ж. Пачынальнiкi беларускага пiянiзму // Мастацтва Беларусi. 1985. ? 2; ЭГБ, т. 5; АЗБ; БЭ, т. 11.
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"