Веремейчик Катерина Владимировна : другие произведения.

Бязглуздае каханне

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:




Сёння iзноў на парозе смутак,
Зноўку чаканне кагосьцi святога,
Толькi ўсё гэта не вартае думак,
Толькi кахання не трэба такога...
	
Болем часцей падкрадаецца крыўда,
Радасць радзей мой наведвае дом,
Я ўжо забылася, як трэба дыхаць,
Спрабую, што коўдрай, захутацца сном.

Вылезцi з ложка становiцца цяжка,
З кожным днём робiцца нават цяжэй.
Хтосьцi кахаў мяне моцна i важка,
Толькi ўсе доказы - слёзы з вачэй...

Атрутай мяне забiваюць iмгненнi,
Якiя нiхто больш не дзелiць са мной.
Я ўночы iзноўку стаю на каленях,
Малiтвы шапчу, размаўляю з сабой...

I кожнае слова маўляю на памяць,
I кожная думка ўжо ў тысячны раз.
Я зглуздiла? Розум згубiла свой, мабыць?
Але не пачуць мне нiколi адказ.

Не ведаю, дзе ён, не ведаю, хто з iм.
I здарыцца можа, яго больш няма.
Але ж не забыцца мне ў лёгкiм спакоi,
Пакуль на той свет не патраплю сама...

Апошняя кропля жыцця ў маiм целе
Нiколi не згасне, пакуль ёсць надзея!
Каханне маё - гэта страшная сiла,
Яго забiваць я цябе не прасiла!
Я знойду цябе - i напiшуць газеты,
Што людзi вяртаюцца i з таго свету!

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"