Орлов Александр Леонидович : другие произведения.

Проблемы чтения у современной молодежи: многосерийное исследование (in byelorussian l.)

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:


   УДК 159.953.5+378+159.9.07
  

ПРАБЛЕМЫ ЧЫТАННЯ У СУЧАСНАЙ МОЛАДЗI:

ВОПЫТ ШМАТСЕРЫЙНАГА ДАСЛЕДВАННЯ*

Арлоу А.Л., навуковы даследчык

г. Мiнск, Беларусь

  
   Ключавыя словы: сацыяльна-псiхалагiчныя даследваннi, даследваннi чытання, даследваннi дасведчанасцi, узровень агульнага развiцця школьнiкау, узровень агульнага развiцця студэнтау, гуманiтарная падрыхтоука студэнтау, анкеты для вывучэння праблем чытання, шматсерыйныя даследваннi, матывацыя да чытання, праблемы вышэйшай адукацыi.
  
   Анатацыя: У артыкуле прыведзены дадзеныя даследвання дасведчанасцi юнакоу i дзяучат студэнцкага узросту у галiне гуманiтарных ведау. Даследванне, праведзенае аутарам, рэалiзавана у некалькiх серыях.
   Дасведчанасць вывучалася на падставе зместу школьнай праграмы па беларускай, рускай i замежнай лiтаратуры, а таксама праграмы па грамадазнауству i псiхалогii. Пiлатажнае даследванне уключала вывучэнне дасведчанасцi рэспандэнтау адносна прозвiшчау розных аутарау. Другая серыя даследвання вывучала дасведчанасць рэспандэнтау адносна прозвiшчау розных аутарау i назвау творау. Апiсаны умовы эксперымента трэцяй серыi "да" i "пасля". Прыводзяцца статыстычныя дадзеныя апытання. Паказаны перспектывы працягу даследвання.
  

Problem czytania wsrod mlodziezy wspolczesnej: Doswiadczenie badania wieloseriowego

Aleksander ORLOV, pracownik naukowy, Minsk, Bialoruś

Slowa kluczowe: badania socjalno-psychologiczne, badania czytania, badania doswiadczenia, rozwoj powszechny uczniow, rozwoj powszechny studentow, ksztalcenie humanitarne studentow, kwestionariusze dla badania problem czytania, wieloserialne badania, motywacja czytania, problemy edukacji wyzszej.

   Abstract. W artykule podaje sie informacje o badaniu doswiadczenia chlopcow i dziewczyn wieku studenckiego w dziedzinie wiedzy humanitarnej. Badanie dokonane przez autora i realizowane w kilku seriach. Doswiadczenie badane na podstawie tresci programow szkolnych w literaturze bialoruskiej, ruskiej oraz literatury z innych krajow, tez programu socjologii szkolnej i psychologii. Wstepne badanie wyjasnilo doswiadczenie respondentow odnosnie nazwisk roznych autorow. Druga seria badania wyjasnila doswiadczenie odnosnie jak tytulow utworow literackih oraz naukowych, tak i nazwisk autorow. Chodzi zatem o trzeciej serii badania typu diacronicznego (wedlug schematu 'przed tem' - 'po tym'). Podane statystyczne dane co do wynikow badania. Opisane perspektywy dokonanego badania.
  
  

Проблемы чтения у современной молодежи:

опыт многосерийного исследования

Орлов А.Л., научный исследователь,

г.Минск

  
   Ключевые слова: социально-психологические исследования, исследование чтения, исследование осведомленности, уровень общего развития школьников, уровень общего развития студентов, гуманитарная подготовка студентов, анкеты для изучения проблем чтения, многосерийные исследования, мотивация к чтению, проблемы высшего образования.
  
   Аннотация. В статье приводятся данные исследования осведомленности юношей и девушек студенческого возраста в гуманитарной области. Исследование проведено автором в несколько серий. Осведомленность изучена на основе содержания школьной программы по белорусской, русской и зарубежной литературе, а также программы по обществоведению и психологии. Пилотажное исследование изучало осведомленность респондентов относительно фамилий различных авторов. Вторая серия исследования включала изучение осведомленности по фамилиям авторов и названиям произведений. Описаны условия эксперимента третьей серии "до" и "после". Приводятся статистические данные опроса. Указаны перспективы продолжения исследования.
  

Reading problems among today's youth: serial survey results

ORLOV Aleksander, researcher

Minsk, Belarus

  
   Keywords. Socio-psychological research, the study of reading, study of awareness, the level of overall development of students, the level of overall development of students, the humanitarian training of students, the questionnaire for the study of reading problems, reading motivation, problems of higher education.
  
   Summary. The article presents data from a study of awareness by the names of the authors. Participated in the experiment of young people 19-21 years old. Piloting list of authors is made taking into account the curriculum of the Belarusian, Russian and foreign literature, as well as authors of books and articles on the psychology course. The results of the experiment: the level of recognition of the students was low. Statistical data survey. Shown prospects for continuation of the study.
  
  
   (text in byelorussian)
  
   Апошнiм часам апублiкаваныя вынiкi навуковых даследванняу па розных аспектах чытання. Актуальнымi з'яуляюцца праблемы чытання у дзяцей, моладзi i дарослых, адносiны да друкаваных i вiртуальных крынiц, выкарыстанне падчас навучання рэпрэзентатыуных крынiц iнфармацыi, уплыу працэса чытання на кагнiтыуныя працэсы i iнтэлект у розным узросце, праблемы авалодання чытаннем, праблема зместу школьнай праграмы па лiтаратуры [1,2,3,4,5].
   Адшукаць даследваннi, дзе была б паказана дасведчанасць, начытанасць асоб юнацкага узросту у галiне гуманiтарных прадметау, аказалася праблематычным. Наша даследванне ставiла на мэце планаванне i правядзенне эксперыменту па вывучэннi дасведчанасцi юнакоу i дзяучат у гуманiтарнай праблематыцы у межах школьнай праграмы i гуманiтарнай праграмы падчас навучання у ВНУ. Першы этап даследвання атрымау назву "Анкета Чытанне: першая серыя".
  
   Першая серыя (пiлатажнае даследванне). Iнструментарый i выбарка. Для стварэння анкеты за аснову былi узяты праграмы за увесь школьны курс па беларускай, рускай лiтаратуры, а таксама грамадазнаучыя прадметы, з якiх выбарачна былi узятыя прозвiшчы лiтаратарау, фiлосафау, навуковых дзеячау [6,7]. Да таго у анкету увайшлi аутары, вывучаныя падчас выкладання курса "Асновы псiхалогii i педагогiкi", у тым лiку лiтаратурна-мастацкi iлюстратыуны матэрыял [8]. У вынiку атрымалася пiлотная версiя анкеты, якая склалася з 22-х прозвiшчау (гл. таблiцу 1).
   Пры апытаннi студэнтау 2, 3 i 4 курсау некалькiх ВНУ г. Мiнска былi створаны умовы, якiя выключалi спiсванне, выкарыстанне сеткi Iнтэрнэт i мабiльнай сувязi. Удзел у апытаннi быу добраахвотны, ананiмны. Анкетаваныя атрымлiвалi iндывiдуальны бланк з iнструкцыяй, запаунялi яго i цягам 15-20 хвiлiн здавалi даследчыку. Першая серыя даследвання праходзiла у 2013-2014 навучальным годзе i ахапiла 101 чалавека (сярэднi узрост склау 19,8 гадоу): у т.л. 29 дзяучат (28,7%) и 72 юнакi (71,3%).
   Сабраны матэрыял быу прааналiзаваны шляхам кадзiравання адказау i унясення лiчбавых кодау у таблiцы Excel. Для вырауноування выбаркi дастасаваны метад выдалення крайнiх значэнняу. Далей быу выкананы колькасны i якасны аналiз дадзеных.
   Адказы рэспандэнтау былi кадаваныя наступным чынам: 2 балы прасвойвалiся адказу, калi рэспандэнтам пададзена: перыяд жыцця аутара, альбо нацыянальная прыналежнасць аутара, назва твора (у сукупнасцi - два i больш правiльных iдэнтыфiкатара); 1 бал, калi рэспандэнтам пададзена: толькi назва твора, альбо толькi род заняткау, альбо толькi нацыянальная прыналежнасць аутара. "Мiнус адзiн" бал прысвойвауся пры няправiльным адказе. Адсутнасць адказа не пазначалася.
  
   Вынiкi. Па кожным рэспандэнце праведзена арыфметычнае сумаванне вынiкау i знойдзена сярэднее значэнне па групе: яно склала 2,66 бала. Гэта азначае, што у сярэднiм адзiн студэнт правiльна i поуна вызначыу аднаго аутара. Разбiванне адказау па квартылях паказала: 25% апытаных паказалi найлепшыя вынiкi па выбарке: яны правiльна азначылi ад двух да пяцi аутарау з анкеты. У той самы час 25% не справiлiся з заданнем: яны не змаглi поуна iдэнтыфiкаваць нiводнага аутара.
   Таблiца 1 утрымлiвае спiс аутарау з анкеты, збудаваны паводле атрыманага iмi рэйтынгу па адказах студэнтау.
  
   Таблiца 1 - Рэйтынг аутарау па вынiках iдэнтыфiкацыi
   рэспандэнтамi падчас анкетавання
  

Пазiцыя рэйтынга

N

у анкеце

Аутары*

Сума балау

па усёй выбарке

Доля бала на аднаго апытанага

1

2

   Блок А.

97

0,91

2

6

   Быков В.В.

76

0,71

3

4

   Бунин И.А.

50

0,47

4

17

   Солженицын А.

33

0,31

5

16

   Павлов И.П.

23

0,21

6

11

   Леонгард К.

14

0,13

7

3

   Белинский В.Г.

11

0,10

8

13

   Макаренко А.С.

7

0,07

9

1

   Айзенк Г.

5

0,05

10

9

   Занковский А.Н.

5

0,05

11

8

   Годфруа Ж.

4

0,04

12

21

   Эриксон Э.

4

0,04

13

18

   Сеченов И.М.

3

0,03

14

7

   Векслер Д.

2

0,02

15

10

   Кон И.С.

2

0,02

16

12

   Майерс Д.

2

0,02

17

15

   Олпорт Г.

1

0,01

18

19

   Фромм Э.

1

0,01

19

22

   Юнг К.Г.

0

0,00

20

14

   Козлович А.

-1

-0,01

21

20

   Эйдемиллер Э.

-1

-0,01

22

5

   Буянов М.И.

-2

-0,02

   *) анкета прапанавана на рускай мове, напiсанне прозвiшчау захавана тут дзеля нагляднасцi.
  
   Як паказау пiлатаж, найбольш пазнавальнымi для студэнтау з прад'яуленага спiса аказалiся: беларус Васiль Быкау, рускiя пiсьменнiкi А.Блок, I.Бунiн, В.Бялiнскi, педагог А.Макаранка, вучоны-фiзiёлаг I.Паулау, нямецкi псiхолаг Карл Леангард. Астатнiя аутары i дзеячы паводле долi бала, атрыманай у сярэднiм кожным апытаным за правiльны адказ, знаходзяцца за межамi статыстычнага узроуню значнасцi, а адпаведна iх пазнавальнасць у выбарке, можна лiчыць, не адбылася.
   Галоуная выснова пiлатажнага даследвання:
  -- узровень дасведчанасцi у сярэднiм па выбарцы выяулены даволi нiзкi;
  -- абраны iнструментарый падыходзiць для прыблiзнай ацэнкi узроуню дасведчанасцi у канкрэтнай прадметнай сферы i патрабуе удасканалення;
  -- метад анкетавання з алiчбоукай вынiкау прыдатны для статыстычнай апрацоукi i колькасна-якаснага аналiзу дадзеных.
  
   Другая серыя (эксперымент-канстатаванне). Iнструментарый i выбарка. На другiм этапе нашага даследвання пiлатажны вырыянт анкеты быу зменены i дапоунены. Акрамя задання тыпу А (вызначэнне аутарау i дзеячоу), рэспандэнтам было прапанавана другое заданне B, дзе патрабавалася вызначыць творы, г.зн. падаць прозвiшча аутара паводле прапанаваных назвау. Заданне А утрымлiвала 25 прозвiшчау, В - 25 назвау творау.
   Працэдура i умовы апытання, кадаванне адказау i iх апрацоука былi аналагiчнымi, як i у першай серыi даследвання. Асноуны матэрыял быу сабраны у 2014-2015 навучальным годзе у ВНУ г.Мiнска.
   У другой серыi даследвання удзельнiчалi 125 чалавек юнацкага узросту (у сярэднiм 19,7 год), у т.л. 80 юнакоу (64%) i 45 дзяучат (36%).
  
   Папярэднiя вынiкi. Па заданнi А студэнты атрымалi у сярэднiм 4,53 бала, г.зн. яны пазналi дзве асобы з прапанаванага спiса 25-цi аутарау. Пазнаванне назвау творау у заданнi Б прайшло крыху больш паспяхова: у сярэднiм 5,72 бала, г.зн. расшыфраванымi праз кожнага апытанага сталi 2-3 назвы з 25 творау са школьнай праграмы i з праграмы ВНУ.
  
   Галоуная выснова другой серыi даследвання, праведзенага з дапамогай удасканаленага, пашыранага iнструментарыя: узровень дасведчанасцi у сярэднiм па выбарцы выяулены даволi нiзкi. Такiм чынам пацвярджаюцца вынiкi пiлатажнага даследвання: пазнавальнасць аутарау у першай серыi склала у сярэднiм 6,0%, а у другой пазнавальнасць аутарау - 9,0%, творау - 11,4%. Калi уявiць мяжу здавальняючай пазнавальнасцi хаця б у 30% - усе выяуленыя паказчыкi меньш за яе у 2,6-5 разоу.
   Выяулены стан можа быць выклiканы рознымi фактарамi: найменьшымi падаюцца уздзеянне памеру i збалансаванасцi выбаркi, а таксама падбору матэрыялу для анкеты. Найбольш верагодныя фактары трэба шукаць у змесце праграм адпаведных дысцыплiн, у метадах выкладання гэтага зместу, а таксама у спосабах актывацыi i матывавання навучэнцау i студэнтау.
  
   Трэцяя серыя (эксперымент "да" i "пасля"). Працягам другой серыi нашага даследвання, праведзенага на пачатку семестра, з'явiлася пауторнае даследванне напрыканцы семестра, якое было праведзена па той самай анкеце i у тых самых групах. Задачай трэцяй серыi было выявiць дынамiку назапашвання ведау студэнтамi на працягу семестровага навучання. Асноуным зместам гуманiтарнага навучання, якое вялося у такiм семестры, была фiласофiя, псiхалогiя i педагогiка (iнтэграваны модуль "Фiласофiя"). Вынiкi трэцяй серыi эксперыменту апрацоуваюцца.
   Больш дэталёвы каментар да вынiкау другой i трэцяй серый даследвання з'явiцца пазней у друку i на старонцы аутара у сетцы Iнтэрнэт [9].
  
   Перспектывы даследванняу. На падставе вопыту вывучэння дасведчанасцi моладзi у сферы гуманiтарных ведау лiчым мэтазгодным дадаць да частак А i В анкеты частак С i D.
   У частцы С рэспандэнтам будзе прапанавана азначыць тэрмiны, па дадзеным азначэннi знайсцi паняцце, адказаць на складаныя пытаннi сацыяльна-гуманiтарнай накiраванасцi.
   Частка D будзе даследваць веданне рэспандэнтам сюжэту, зместу або галоунай думкi аднаго з творау беларускай (а таксама рускай i замежнай) сучаснай i класiчнай лiтаратуры.
   Такая комплексная анкета можа паслужыць больш надзейным сродкам для педагагiчнай дыягностыкi сацыяльна-гуманiтарнай дасведчанасцi студэнтау i вучняу старэйшых класау, дапаможа планаваць у канкрэтным накiрунку работу з навучэнцамi падчас выкладання грамадазнаучых навук, фiласофii, эканомiкi, псiхалогii, культуралогii.
   Наша даследванне будзе працягнута у блiжэйшым часе. Яго этапныя i агульныя вынiкi павiнны высветлiць агульную праблему дасведчанасцi, эрудыцыi будучых спецыялiстау розных профiляу навучання, вызначыць слабыя месцы зместу i методыкi выкладання гуманiтарных прадметау, асаблiва падчас кампанii брутальнага скарачэння гуманiтарнага блоку дысцыплiн. Усё гэта, урэшце, павiнна паслужыць нагодай для удасканалення зместу i формы навучальнага i выхавальнага працэсу як у школе, так i у ВНУ.
  

Литература

   1. Карпова, Н. Л.  Исследования чтения и грамотности, выполненные в Психологическом институте РАО за 100 лет / Н. Л. Карпова, Г. Г. Граник, М. К. Кабардов // Вопросы психологии : научный журнал. - 2014. - N 4. - С. 72-82. 
   2. Книги и их читатели: как им встретиться? [Электронный ресурс]. - 2014. - Режим доступа : http://wciom.ru/index.php?id=236&uid=114974. - Дата доступа: 01.10.2015.
   3. Пол, Э. Книги делают нас умнее и добрее (Annie Murphy PAUL, Reading Literature Makes Us Smarter and Nicer, "Time", USA) (перевод с англ.) [Электронный ресурс]. - 2013. - Режим доступа : http://inosmi.ru/world/20130612/209952577.html. - Дата доступа: 01.10.2015.
   4. Невзоров, А. У русской литературы закончился срок годности [Электронный ресурс]. - 2014. - Режим доступа : https://snob.ru/profile/20736/blog/76791 - Дата доступа: 01.10.2015.
   5. Мартысевiч, М. Гэта нам не задавалi [Электронный ресурс]. - 2011. - Режим доступа : http://prajdzisvet.org/critique/32-heta-nam-nie-zadavali.html - Дата доступа: 01.10.2015.
   6. Беларуская лiтаратура : кароткi змест i аналiз творау: школьны курс / [склад. А.А.Тарайковiч]. - Мiнск : Юнипресс, 2010. - 634 с.
   7. Нефагина, Г.Л. Русская литература : школьный курс в кратком изложении : пособие для поступающих в вузы / Г.Л.Нефагина. - Минск : ТетраСистемс, 2011. - 416 с.
   8. Орлов, А.Л. Опыт преподавания основ психологии и педагогики с использованием литературно-художественных средств // Современные технологии и образование: проблемы, идеи, перспективы : материалы Международной научно-практ. конференции БНТУ. 27-28 ноября 2014 г., Минск. - Минск : БНТУ, 2014. - С. 106-111.
   9. Орлов, А.Л. [статьи] [Электронный ресурс]. - 2015. - Режим доступа : http://samlib.ru/editors/o/orlow_a_l/ - Дата доступа: 01.10.2015.
  
  
  
   *) issued in book: Культура Беларусi: рэалii сучаснасцi : Нацыянальная культура у зменлiвым свеце : матэрыялы IV Мiжнар. завочнай навук.-практ. канф. (Мiнск, 24 снежня 2015 г.) - Мiнск : Iнстытут культуры Беларусi, 2015. - С. 250-255.
  
  
   Примечание:
1. Любая часть данной статьи может быть процитирована только с указанием названия этой статьи и ее автора со ссылкой на адрес статьи в Интернет.
2. Текст статьи опубликован в сети Интернет 13.03.2016г.
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"