Сударева Инна Викторовна : другие произведения.

Мгновения с побережья

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:
  • Аннотация:
    Рассказ-фантазия на белорусском языке.

  Iмгненнi з узбярэжжа.
  
  - Сумна, - заныла Лiяна, - як мне сумна...
  Яна сядзела на вялiкiм камянi, што ляжау ля самага прыбою i умывауся марскiмi хвалямi. Сандалеты Лiяны, быццам караблiкi, круцiлiся на вадзе, але гэто ужо не забауляла дзяучыну. Яна загадала сандалетам патануць, хуценька стварыла сабе новы абутак, на гэты раз - на высокiх абцасах, i прымусiла крабау прынесцi ей вялiкую блакiтную ракавiну, якая ужо сотню гадоу покаiлася на марскiм дне.
  Лiяна адкiнула доугiя валасы назад i прыхiлiла вуха да ракавiны. Тая пачала выводзiць прыгожыя мелодыi, как пазабавiць дзяучыну. Але i гэта надакучыла. Лiяна кiнула ракавiну назад у мора.
  - Навошта?! - ускрыкнуу нехта.
  Лiяна здрыганулася.
  Высокi загарэлы юнак кiнууся з суседняга валуна у хвалi, спадзяючыся, што знойдзе цудоуную ракавiну.
  - Адкуль ен зьявiуся? - дзяучына нахмурылася. - Неужо непрыкметна назiрау за мной? За такое трэба пакараць. Ракавiну ён не знойдзе!
   Так яна вырашыла i пасмешлiвым позiркам сустрэла хлопца, калi ён вынырнуу.
   - Навошта ты кiнула такую прыгожую ракавiну? Людзi з горада далi б шмат каштоунага за яе.
   - Што мне да людзей i iх каштоунасцей, - Лiяна пацiснула плячыма. - У мяне есць усё, а чаго няма: пажадаю - будзе.
   - Няужо? - хлапец выйшау з мора i скочыу на яе валун, сеу побач. - Дык пажадай, каб зноу была тая ракавiна.
   Лiяна зразумела яго хiтрыкi, але зрабiла тое, што ён прасiу. Крабы вылавiлi i прынеслi каштоуную ракавiну.
   - Мне весела з тваёй хiтрасцi, таму трымай, - Лiяна працягнула юнаку ракавiну. - Мой табе падарунак.
   - Вось не чакау! Незвычайная ты дзяучынка, - i ён раптам хуценька пацалавау яе у шчаку.
   - Гэй!
   - Прабач, не мог стрымацца.
   - З чаго стрымацца?
   - Ты вельмi прыгожая. Сапраудная каралеуна.
   - Я i ёсць каралеуна. Каралеуна гэтага узбярэжжа. Я тут гаспадыня.
   - Я зауважыу. Усе цябе слухаюць... Вось не думау, што сустрэну каралеуну.
   - Лiчы сябе шчаслiуцам. Я нiкому не дазваляю так проста с сабой размауляць. Вельмi ж ты падобны да каралевiча, - Лiяна хiтра глянула на яго.
   Хлопец быу прыгожы, светлавалосы с цемнымi вачамi i белазубай усмешкай.
   - А я i ёсць каралевiч, - адказау юнак, падражаючы Лiяне. - Каралевiч суседняга рыбацкага паселiшча.
   I яны засмяялiся разам.
   Калi сонца дакранулася да халоднага i блiскучага краю мора, залiушы яго темна-залатым святлом, толькi тады яна расталiся.
   Усю ноч, цеплую, летнюю, Лiяна успамiнала, як рука хлопца сцiскала яе руку, а яго вочы шукалi нечага у яе вачах. Дзяучына сядзела на любiмым валуне блiзка ля вады i гладзiла мора, якое сонна i пяшчотна шаптала нейкую таямнiцу. Цяпер Лiяне не было сумна - яна нецярплiва чакала ранiцы, бо посля усходу ён абяцау прыйсцi.
   Усход запалау, абяцаючы жаркi дзень. Зямля несла Лiяну насустрач дзённай зорцы, i дзяучына устала, каб пакланiцца велiчнаму свяцiлу, якое мiласцiва саглавала усё i усiх. Першыя промнi мяккiм ружовым святлом абудзiлi узбярэжжа, а потым залатым дажджом хлынулi на мора, пясок i шэрыя уцёсы, вiтаючы гэты край зямлi.
   Калi сонца адарвалася ад мора i ззяючым дыскам паплыло па ружовым небасхiле, Лiяна зауважыла легкi човен, што хутка плыу у яе кiрунку.
   - Ён, - узрадавана прашаптала дзяучына i адным узмахам рук перанеслася у човен.
   Юнак толькi ахнуу, а потым засмяяуся:
   - Добрай ранiцы, мая каралеуна. Як правяла ноч?
   - Дзякуй. Мае сны былi далёка, а думкi мроiлiся над морам i шукалi цябе.
   - А я бачыу цябе у сне, прыгажуня. I калi прачнууся, дык спалохауся: няужо i наша сустрэча была толькi сном. Але, бачу, што сапрауды шчаслiвы, бо сон спраудзiуся.
   Яны селi побач, звесiушы ногi у ваду, а хвалi легка i гарэзлiва перкакiдвалi човен.
   - Глядзi, што хавае мора, - сказала Лiяна, i рыбы прынеслi ёй со дна ружовую ракавiну.
   Дзяучына адкрыла яе i паказала хлопцу вялiкую жамчужыну. Яе макрыя бакi адразу злавiлi сонечны прамень i раскiдалi яго на вясёлкавыя блiкi.
   - Падабаецца?
   - Вельмi, - адказау хлопец, i жамчужына адлюставалася у ягоных вачах. - З такiх прыгажунь робяць цудоуныя пацеркi.
   Лiяна пацiснула плячыма, i у адно iмгненне стайкi рыбак прынеслi ёй некалькi дзесяткау падобных ракавiн, кожная з якiх падаравала жамчужыну.
   Дзяучына вырвала адзiн свой залаты волас i зрабiла пацеркi, спрытна нанiзаушы на яго жамчужыны.
   Юнак узяу пацеркi з яе рук i надзеу Лiяне на валасы, быццам дыядэму.
   - Цяпер ты сапраудная каралеуна, - прагаварыу ён, уражаны прыгажосцю дзяучыны.
   Потым, убачыушы старажытную таямнiцу у яе вачах, апусцiу позiрк. Ён раптам адчуу вялiкую непераадольную бездань памiж сабой i гэтай залатавалосай каралеунай.
   - Хто ты? - спытау юнак.
   Лiяна не адказала. Падставiушы твар аднагодку-ветру, яна акiнула вокам узбярэжжа.
   - Чуеш, як шэпчуць хвалi? - спытала яна. - Не чуешь, а я чую. Я iм сястра.
   Яна змоукла, глянула на юнака. Таямнiца, старажытнасць i вiльготны боль - такiмi вачамi Лiяна забрала яго сэрца i, мабыць, душу.
   - Хто я? Ты ж ведаеш. Ты усё разумееш. I ты баiшся мяне.
   - Што ты кажаш?!
   - Маучы. Я таксама усё разумею. Каралевiч рыбацкага паселiшча, - Лiяна журботна усмiхнулася. - Цi iснуе твой паселак столькi ж, колькi маё узбярэжжа? Не падманвай сябе.
   Яна зняла жамчужныя пацеркi.
   - Мой падарунак, - сказала дзяучына. - А ты падаруй той, якую не станеш палохацца. Маленкь чалавечак. Ты пачау са страху. На гэтым шляху толькi загiнешь. А я зноу засумую... Не пускай сэрца i думкi за межы свайго паселiшча, бо на маiм узбярэжжы ёсць страхi. Бывай...
   Яна узмахнула рукамi i растварылася у цеплым марскiм ветрыке. Юнак падхапiуся, ледзь не перакулiу човен.
   - Вярнiся!
   Ён хацеу крыкнуць "я кахаю цябе", але вусны быццам замкнулiся. Гэта было б падобна на тое, какб хто-небудзь крыкнуу "я кахаю цябе" мору цi Поунi у небе, ведаючы, што нiколi не атрымае адказа.
   Юнак апусцiуся на лауку, узяу вясло, зноу кiнуу позiрк на узбярэжжа. Там раптам пацямнела неба, i гэта было дзiуным, бо навальнiцы заусёды прыходзiлi з мора, а не з берага. Хлопец адзеу на шыю пацеркi Лiяны i накiравау човен у бок рыбацкага паселiшча...
   Лiяна сядзела на сваiм валуне, абняушы каленi, i назiрала за морам. Па яе белай шчаце марудна паузла одзiная сляза, пакiдаючы за сабой блiскучую сцяжынку, якая хутка высыхала пад гарачымi промнямi сонца. З-за спiны дзяучыны над морам уздымала рваныя крылы хмара журбы.
   Першыя кроплi дажджу сустрэлiся з мяккiм пяском узбярэжжа, вялiкая зорка ператварылася у бледна-жоутую хваравiтую пляму, i салёная марская вада пачала шаптацца з выльготнымi крышталiнкамi неба.
   Лiяна накiнула шэры плашч з ценяу на плечы i ператварылася у яшчэ адзiн сумны камень. Такiх шмат ля мора...
  
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"