Унутрэньни Ураг Болеклёлекавич : другие произведения.

Пра гуманоідаѓ

"Самиздат": [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:
  • Аннотация:
    Цалкам фантастычныя байкі

  Пра гуманоідаѓ
  
  
  
  
  ***
  
  
  Адзін гуманоід вельмі любіѓ цішыню й адзіноту. Кожныя выходныя ён прылятаѓ на плянэту Зямля, прызямляѓся ѓ горадзе Менску каля ѓваходу на Камароѓку і атрымліваѓ асалоду. А ѓ панядзелак распавядаѓ сваім калегам па працы, як там здорава -- лепш, чымся на рыбалцы ѓ сузор'і Рыб.
  
  Але аднойчы міліцыянты прынялі яго за бамжа й вытурылі з рынку. Гуманоід пакрыѓдзіѓся і больш не сядаѓ у Менску, а пачаѓ адпачываць у Стамбуле, на галоѓным базары. Аднойчы яму захацелася паспрабаваць халвы, і ён вырашыѓ уступіць у кантакт.
  
  Таму лічыцца, што першымі людзямі, што сустрэлі іншаплянэцян, былі туркі. А на самой справе гэта былі беларусы, толькі яны сьціплыя і нікому аб гэтым не распавядаюць.
  
  (2003-05-12)
  
  
  
  
  ***
  
  
  Адзін гуманоід вельмі любіѓ хакей. Але на ягонай плянэце ѓ хакей не гулялі, і ён лятаѓ на плянэту Зямля, каб яго паглядзець. Толькі ѓ Амэрыку, дзе ѓ хакей гуляць вельмі добра, яго не пускалі, таму што гэты гуманоід быѓ падобны на асобу арабскай нацыянальнасьці.
  
  Тады ён сеѓ у горадзе Менску і з дапамогай гіпнозу прымусіѓ гуляць у хакей беларусаѓ. Яны нават пабудавалі дзеля гэтага на апошнія грошы лядовыя палацы.
  
  Потым гуманоід паляцеѓ дахаты, а беларусы апрытомнелі ад гіпнозу і падумалі: "І чаго гэта мы?" Пакідалі клюшкі і пайшлі гуляць у даміно. А шкада -- яны на той час пасьпелі ѓжо швэдаѓ абгуляць.
  
  (2003-05-12)
  
  
  
  
  ***
  
  
  Адзін гуманоід вырашыѓ уступіць у кантакт зь зямлянамі, але ня ведаѓ, зь якімі менавіта гэта зрабіць лепш за ѓсё. Ён спытаѓ у свайго супэркампутара, і той паведаміѓ, што самыя мірныя, спакойныя і гасьцінныя людзі на Замлі -- беларусы.
  
  Тады гуманоід старанна вывучыѓ беларускую мову, прызямліѓся каля рэзідэнцыі, падыйшоѓ да галоѓнага ѓваходу й кажа ахове: "Дзень добры! Ці магу я сустрэцца з панам прэзідэнтам?" А ахова, пачуѓшы беларускую гаворку, вырашыла, што гэта не гуманоід, а пераапрануты Пазьняк, пабіла яго і прагнала.
  
  Карацей, кантакт ня ѓдаѓся праз моѓны бар'ер.
  
  (2003-05-13)
  
  
  
  
  ***
  
  
  Адзін гуманоід вырашыѓ уступіць у кантакт зь зямлянамі. Прызямліѓся ѓ Менску і ѓступіѓ. Мясцовыя зямляне вельмі ѓзрадаваліся і пачаставалі гуманоіда марозівам, таму што было лета й горача. Гаманоіду марозіва спадабалася, і калі ён ляцеѓ назад, то захапіѓ з сабой паѓтары тоны.
  
  Лядоѓні ѓ гуманоіда не было, так што марозіва пачало раставаць, ахалоджваючы ѓсё навокал. Плянэта была маленькая і хутка астыла. У выніку на ёй парушылася экалягічная раѓнавага, і адбылася такая ж катастрофа. Так што гуманоіду давялося яе пакінуць і перасяліцца ѓ Менск назаѓжды.
  
  А марозіва ён разьлюбіѓ і харчуецца цяпер аднымі хот-догамі.
  
  (2003-05-14)
  
  
  
  
  ***
  
  
  Адзін гуманоід вельмі хацеѓ стаць мастаком, але на ягонай плянэце выраблялі толькі дзьве фарбы -- чорную і белую. А ці шмат двума колерамі напішаш? І вырашыѓ тады гуманоід зьлятаць на Зямлю за іншымі.
  
  Прызямліѓся ён, вылез зь лятаючай талеркі, бачыць -- міма мужык ідзе. Гуманоід у яго і пытаецца: "Дзень добры вам, пан зямлянін, а дзе тут у вас можна патаньней разнастайнымі фарбамі затарыцца?" А той мужык і адказвае, маѓляѓ, у мяне самога іх поѓна, ажно падзець няма куды. Аддам, кажа, за так, у імя сяброѓства й узаемаразуменьня. Ну, гуманоід узрадваѓся, загрузіѓ талерку слоікамі ды цюбікамі па самы верхні люк, пэнзалікаѓ таксама захапіѓ паболей -- на ягонай плянэце зь імі вялікі напруж быѓ. На радасьцях падараваѓ мужыку сваю найлепшую карціну і, задаволены сабою, паляцеѓ дахаты.
  
  А мужык той потым вядомым мастаком стаѓ. Вы, мабыць, чулі пра яго -- Малевіч ягонае прозьвішча.
  
  (2003)
  
  
  
  
  Памяці беларускага радыё прысьвячаецца...
  
  
  Адзін гуманоід вельмі хацеѓ стаць музыкам. Набыѓ інстумэнты, вывучыѓ ноты, стаѓ музыку пісаць. Шмат напісаѓ. І добрая атрымалася тая музыка, і мілагучная, але не было на ягонай плянэце слухачоѓ, бо жыѓ ён там зусім адзін. А ці цікава пісаць толькі для сябе самога? І вырашыѓ тады гуманоід ляцець на Зямлю, бо там гэтых слухачоѓ ажно шэсьць мільярдаѓ. Але Зямля вялікая, куды сесьці? Успомніѓ ён, як чуѓ па зямным радыё, што найбольш клапоцяцца пра музыку ѓ краіне пад назовам Беларусь, і накіраваѓся ѓ Менск.
  
  Прызямліѓся ён у парку Горкага, вылез зь лятаючай талеркі і пайшоѓ на беларускае радыё. Прыйшоѓ і вітаецца:
  -- Дзень добры вам, панове зямляне, я тут музыку напісаѓ, можна вам прапанаваць?
  А дыджэй яму:
  -- А вы беларус?
  -- Не, -- адказвае той. -- Я гуманоід, я зь іншай плянэты прыляцеѓ. Спэцыяльна дзеля гэтага.
  -- А нам, -- кажа дыджэй, -- да ліхтара, зь якой плянэты, хоць з "Плянэты Галівуд". Не паложана нам іншаземную музыку ставіць, а іншаплянэтную тым больш. Беларускія карані ёсьць?
  -- Няма, -- разгубіѓся гуманоід. -- Толькі баабабаѓ. Кожны дзень мушу іхнія карані выдзіраць, бо, калі не выдзіраць, самі ведаеце -- зарасьце плянэта баабабамі ѓ тры дні.
  -- Раз так, -- паціснуѓ плячыма дыджэй, -- нічым не магу дапамагчы. У нас указ.
  Ледзь не заплакаѓ ад крыѓды гуманоід і ні з чым паляцеѓ назад.
  
  А дыджэй сунуѓ у кампутар дыск з чарговым супэрпраэктам чарговага супэргурта і, каб ня чуць гэтага, пайшоѓ паліць на балкон. Цямнела. Ён глядзеѓ на неба і бачыѓ, як запальваюцца на ім адна за адною сапраѓдныя зоркі...
  
  (2005-01-17)
  
  
  
  
  Копірыгхт (ц) ђнутрэньні ѓраг, 2003-05
  Упдацед 2006-03-08
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
Э.Бланк "Пленница чужого мира" О.Копылова "Невеста звездного принца" А.Позин "Меч Тамерлана.Крестьянский сын,дворянская дочь"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"