Васильева Людмила Владимировна :
другие произведения.
Осень жизни
Самиздат:
[
Регистрация
] [
Найти
] [
Рейтинги
] [
Обсуждения
] [
Новинки
] [
Обзоры
] [
Помощь
|
Техвопросы
]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
Комментарии: 1, последний от 08/04/2006.
© Copyright
Васильева Людмила Владимировна
(
belmin55@aol.com
)
Размещен: 08/04/2006, изменен: 17/02/2009. 34k.
Статистика.
Статья
:
Лирика
Скачать
FB2
Ваша оценка:
не читать
очень плохо
плохо
посредственно
терпимо
не читал
нормально
хорошая книга
отличная книга
великолепно
шедевр
БЕЛАРУСЬ
Яна апанавала лепшы кут,
Там мо?чкi на каленi апусьцiлася.
Каля iконы, дзе Хрыстос распнуты,
Яна ?весь дзень ня?стрымана малiлася.
Айцец сьвяты нарэшце падыйшо?,
Пача? пытацца: Хто, адкуль, ? чым справа?
Яму ? вочы гляну?шы душою,
Яна распавядала: "Я - Дзяржава.
Мае сыны, дачушкi, - ?сi яны
Мяне за мацi родную не лiчуць.
Яны мяне штурхаюць да труны
I Беларуссю праз усьмешку клiчуць.
А тую мову, што я iм дала,
Яны ?жо не ведаюць навогул.
Бацько?скi дом у асяроддзi зла,
I зараз я зьвяртаюся да Бога.
Хто будзе так любiць сваех сыно?,
Як я любiла, песьнi iм сьпявала?
Хто ?зрушыць iх павагу да бацько??
Хто нашынкуе iм ? талерку сала?
Хто будзе ? пакутах весялiць,
Зяленым Тра?нем весцi iх ? поле?
Я - мацi iм. Каго ж яшчэ любiць?
Мая душа заходзiцца ад болю.
Хай гэты боль адчуюць ?сi яны,
Хай зразумеюць, каб было не позна:
Я - Беларусь, а вы - мае сыны!
Да мацi дзецi ставяцца сур'ёзна.
Спынiцеся, ?жо прыйшо? тый час,
Калi не жартам лiчаць вас за быдла.
Цi вы не разумееце абраз?
Паваге да сябе я вас вучыла!
I першы крок зрабiце, вас малю, -
Пачнiце разма?ляць на роднай мове,
Любiце мацi ды сваю зямлю!" -
?сё гэтае ? маiм да Бога слове...
Бусел
Распраста?шы крылы, шэры бусел па?неба схава?.
Чорнай хмарай ляцiць, лiхалецце дажджом пралiвая.
I, падня?шы галовы, людзi сонейка ? небе шукаюць, -
Але ж цемра блукае сярод зелянеючых тра?.
Колькi весна? прайсцi, каб зышла тая чорная хмара?
Колькi суму пражыць, колькi жаху ды болю стрываць?
I калi нам захочацца зно? свае песьнi сьпяваць?
I калi за злачынства ?сiм злодзеям знойдзецца кара?..
Не сумуй.
Не сумуй без мяне. Я прыеду , як толькi змагу.
Я прыеду, як толькi зямля апранецца ? кветкi.
Зараз вые мяцель. Ты не зьмерзнi на гэтым сьнягу.
Нават можаш калi-нiкалi зазiрнуць да суседкi.
Не сумуй без мяне. Разьвiтанне зьляцiць быццам сон, -
Быццам белае воблыка зьнiкне ? бясконцае неба.
А пакуль пачакай. Хутка прыйдзе iзно? паштальён.
Не сумуй без мяне даражэнькi, не трэба, не трэба...
Ружовыя птушкi
Ружовыя птушкi ? блакiтных крынiцах, -
Як полымя тра?ня, як шчырасьць дабра.
Да белай бярозы шчакой прытулiцца,
Пачуць хваляванне ад роснасьцi тра?.
Ад суму ды смагi адведаць кахання,
?зараць не?зараны базылевы сон.
За колер надзей i шляхi спадзявання?,-
За ?сё ? жыццi маем нiзкi паклон!
Не зьведа?шы суму, не зьведаеш шчасьця,-
?сё ? пара?наннi дае нам жыццё.
Не здрадзь, не забiй, не ?крадзi... (што там красцi,
Калi адгарнаеш ты нават сваё).
Ружовыя птушкi, зялёныя травы,
Чырвонае сонца ? захадзе дня...
Мацнее маё адчуванне Дзяржавы:
I кветкi, i шчырасьць, i я - ?сi радня!
*****
Прачнулася нарэшце горачка маё цыбулькавае!
Вочачкамi зiхацiць, вусенкамi булькае!
Спеленатае ? цiкавасьць веда? наваколля,
Даверлiвае, нiбы наста?нiку школьнiк.
Кожная хвiлiнка - адкрыццё сьвядомасцi,
Кожнае дзiцятка- ? матчынай маёмасцi...
*****
Было балюча, боль не адпуска?.
Крывавай хмарай засцiлала вочы.
А ты сваю вiну ? маёй шука?,
Як ты шакал, што да крывi ахвочы.
Пацiху по?нач падала ? рассьвет,
Пацiху зоркi плавiлiся ? небе...
Я не жадаю ? былое браць бiлет -
Каханне да цябе хай кане ? небыль.
ГIМН
Хай ворагi кануць ? лету,
Хай прыйдзе цяпло ды сьвятло!
Мой край, ?зараны для кветак,
Як птушка устае на крыло.
Хай будзе па восенi шчодрым
Твой кожны зялёны куток,
Тваёй незалежнасцi водар
Хай зьбегне пакут ды трывог.
Хай моладзь, сумленне краiны,
Гiсторыю пiша сваю,
Хай шчыра квiтнее айчына, -
Я гiмн яе шчасьцю пяю.
Шляхо? ты пазнала нямала,
Сыно? тваех шмат палягло.
Ты шчырыя песьнi сьпявала
I ?сiм даравала цяпло.
Квiтней асяродзь наваколля,
Мацней супраць цемры ды зла!
Паустань жа народная воля,
Каб ? шчасьцi краiна жыла!
*****
Кропкi апасля кожнага радочка
Ставiць буду.
Калi ж, нарэшце, ?бачаць мае сыночкi
Мацi Люду?
Чаму так балюча на душы
Ды сэрца стогне?
Як жа цябе разварушыць,
Надзеi вогнiк?
Чаму ж я нiколi не ?пэ?нена
? сваёй моцнасьцi?
Ад лiтасьцi Бога, магчыма, дарэмна
Я адмо?лiвалася?
Цi сапра?ды вам, мары мае,
Не збыцца?
Цi чорная вопратка для мяне ?жо краiцца?
*****
З-за хмара? сонейка заззьяе
? блакiтнай шчылачке нябес,
На дрэвах птушкi засьпяваюць,
Вясною заквiтнее лес,
I дзе-нiдзе ? наваколлi
?жо пе?нi пачынаюць гвалт...
Мая вандро?нiцкая доля,..
Так хочацца да родных хат!
*****
Каляровыя сны часам бачацца мне,
I кавалачкi шчасьця нiяк я ? руках не ?трымаю.
Як бы раптам прачнуцца, заста?шыся ? сне?
Я ? няёмкiя гульнi ? свае па?стагоддзя гуляю...
*****
Я калыхала люлечку тваю,
Далоньчыкi ды ножкi цалавала,
Ад болю ды ад жаху ратавала
Сваю крывiнку, дзiцятку сваю...
?сё будзе ? жыццi тваем , сынок,
Але ж як мацi, я табе жадаю,
Каб шчасьця зьведа? да самога краю
I каб не веда? гора ды трывог.
Матуле
Матулечка мая, пабудзь са мною,
Распавядай мне, як ? мiнулым, казку.
Ружовай фарбай расфарбуй яе адразу -
Шмат болю, мацi, за маёй сьпiною.
? словы тыя ?кутацца бы мне,
Запамятаваць, што ?сiм павiнна...
Матулечка, маленькая жанчына,
Сьвет сонца ? расчыненнам вакне.
Пабудзь са мной яшчэ хаця крыху,
Распавядай мне нешта таямнiчае.
Гады мае хай будуць проста лiчбамi...
Стрываю боль я на маiм шляху.
Журавiны
А журавiны на зямлi - чырвонай ко?драй,
I цiха гукаюць буслы ?вышынi,
I пралятаю з iмi я старонкай роднай,
Але ж вяртаюцца дамо? яны аднi.
Напiцца хочацца вады мне з той крынiцы,
Што пад узгоркам працячэ на?здо?ж ракой.
Але ж калi яшчэ змагу яе напiцца?
Мне машуць крыламi буслы, я iм - рукой.
Краiна родная мая, мой край лясiсты!
? шчырых колерах вясны зямля мая.
I без мяне цячэ праз Мiнск павольна Сьвiслач,
I без мяне нясе свой сум мая зямля...
*****
Пяро рыпела, салавей сьпява?,
Папера спадзявалася на лепшае...
Ты быццам на спатканне крочыш першае,
Калi пачуццi апранаеш у вершы,
Дзе думкi тыя, што дасель хава?.
Смак
Колькi бы вяровачцы не вiцца,
?сё адно ты прыйдзеш да мяне.
Ты ?бачыш сьлёзы на расьнiцах,
Ты пачуеш песьню ? цiшыне.
Колькi б дзён цябе я нi чакала, -
Расставання? скончыцца ланцуг;
Колькi б рук цябе не абдымала, -
Вернешся ? цяпло маех ты рук.
Я не буду адзначаць пабеды, -
Мне тваёй вiны не адшукаць.
Iншых садавiн ты ты смак адведай,
Каб мой смак з тым смакам пара?наць.