Зорич Дмитрий Александрович : другие произведения.

Кветка у мегаполiсе

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:

   Небо не может быть серым - серы лишь тучи...
   Юлия Артемова
  
   1. Autumn and the sity
  
  У горад уварвалася восень. Яна павольна запоўнiла праспекты, дарогi, нават кожную маленькую вулачку, схаваную пад покрывам апошняй зеленi ды нязграбных дробных дамоў.
  Нiякiх цудаў не было. Быццам старая пласцiнка ў старадаўнiм грамафоне, шыпелi даждамi, ледзь цягнулiся ледзяныя днi. Часам восень вар'яцела i дзiка танчыла сярод шматпавярховых джунгляў. Тады сваволiла ўсё навокал, нават лiсце зрывалася з любых галiн пад колы аўтамабiляў. Яго рэзалi на дробныя кавалкi сотнi хуткiх таксi, аўтобусаў i паласатых тралейбусаў, жавалi тысячы чаравiкоў, бязлiтасна знiшчалi дворнiкi. А потым прыходзiла цiшыня, якая, напэўна, жыве ў самай глыбiнi падсвядомасцi. I ў гэтай цiшы людзi вучылiся бачыць самiх сябе. Вось як здараецца!
  Нецэнзурная моладзь з 'кроплямi музыкi' ў вушах i мабiльнiкамi на шыi. Файны стыль i брыдкi густ. Прыбiтыя жыццём старыя з вялiкiмi торбамi ў кашчавых руках. Скандальныя мацяркi i ачмурэлыя алкаголiкi з чырвонымi вачыма. Смешныя мiнi-алiгархi i заклапочаныя ахоўнiкi парадку. Аднойчы на iх галовы звалiўся цяжкi туман, i тады кожная травiнка затрымцела ад бязладнага шуму i злоснага холаду. А яны, гэтыя гарадскiя жыхары, бачылi толькi размытыя "зебры" дарог. Восень рабiла гэтым мiлым чалавекаробатам штучнае дыханне: яе подых дакранаўся да дэфiцытнай зямлi, потым збягаў у самую глыб, i цягнiкi метро разносiлi яго па ўсёй акрузе. Нiбы маленькiя вар'яты-тэрмiнатары, былыя азяляняльнiкi горада хадзiлi па газонах i знiшчалi апошнiя кветкi, тыя, якiя не паспела праглынуць здраднiца-восень. Горад засынаў...
  
   2. Неба на зямлi
  
  ...Горад засынаў. А недзе на ўскраiне ў акiяне панурых сосен працягвалася жыццё, магчыма, адзiнае ва ўсiм абыякавым сусвеце. I шумела iглiца на галiнках, i шапталася сухое лiсце, прыслухоўвалася моцна... Апошняе племя восеньскiх кветак вяло размову.
  - Хутка прыйдзе мой сябар! - наiўна цешыўся Васiлёк i гучна смяяўся ў зябкiм паветры. Астатнiя раслiны недаверлiва глядзелi на яго, дзiвiлiся, але разумелi, што гэта не звычайная дзiцячая хлусня.
  - Напэўна, затрымлiвае надвор'е! - апраўдвалася кветка. - Ведаеце? Так бывае: гульнi канчаюцца, а працягваецца... жыццё.
  - Што ты такое кажаш?! - насмешлiва папытаўся ганарлiвы Зверабой. Паслухай старэйшых: нiхто ўжо сюды не прыйдзе! Наш лёс - памерцi сёння, каб уваскрэснуць зноў. Гэта вечны закон раслiннага жыцця: нас iрвуць тысячы рук, але ж мы вяртаемся нанава. Нас нiшчыць восень нарэшце. Чаго ты чакаеш, дурненькi? Бачыш, хутка вецер збярэ гэтых дзьмухаўцоў да сябе, хутка маленькi ляднiк скуе нашы з табой каранi i апошнiя пялёсткi сiратлiва лягуць у снег. Так усё скончыцца, i ўсё зноў пачнецца. Раслiна - насенне - раслiна... Разумееш?
  - Канешне! - узрадавана адказваў Васiлёк. - Хутка ён прыйдзе - i ўсё пачнецца...
  Зверабой толькi зрэдчас шапацеў сваiмi шматлiкiмi, нiбы пакрытымi iржой, галовамi. Дзьмухаўцы бязмэтна i жаласлiва глядзелi вакол сябе. А рамонкi проста бязглузда ўсмiхалiся пакамечанымi ветрам вочкамi.
  - Я ведаю, ён здзяйсняе мары! - не здаваўся Васiлёк, i яго чароўныя пялёсткi файна развiвалiся ад ветру. Цудоўны кудлаты стыль i бясспрэчны густ.
  - Замаўчы! Раздраняеш ужо! Марыць - гэта заўсёды небяспечна, асаблiва для твайго бессэнсоўнага iснавання! - усе разам раўлi дзьмухаўцы.
  - Не! Вы толькi паслухайце: ён палюбiць кожнага з нас, гэты сябар! Будзе берагчы ўсiх нас! Вось як здараецца!- казаў Васiлёк.
  I ўсе навокал бессаромна рагаталi з яго i трымцелi паўсухiмi галовамi.
  Прайшоў тыдзень...
  
  **************************
  
  ...Прайшоў тыдзень. I ўжо ўсё поле, увесь лес задрыжаў ад смеху з гэтага маленькага бяскрыўднага хлопчыка-васiлька. 'Гы-гы-гы-ы-ы', 'ха-а-ха-а-ха-а-а' чулася паўсюль.
  - Я веру, што ён прыйдзе, мой самы лепшы сябр, я ведаю, што ён здзейснiць маю самую запаветную мару!..
  Хутка той бессаромны смех стаў нагадваць вар'яцкi рогат. Кветкi не маглi ўжо спынiцца. А вецер пацiху збiраў адну за адной душы дзьмухаўцоў, скруцiў рамонкi ў рыззё, а стары зверабой жудасна скамянеў са сваёй ганарлiвай усмешкай на твары.
  Кастрычнiцкая шэрасць нiзка вiсела над гэтым мёртвым, пейзажам. Назаўтра самотны Васiлёк упершыню заплача...Толькi яго не кранула кашчавая рука восенi. Ён застаўся адзiн...
  
  **************************
  
  ...Ён застаўся адзiн. Ён чакаў. А шумныя ветры неслiся без усялякiх прабачэнняў. Навокал хадзiлi дажджы.
  Першая кропля ўдарыла па твары Васiлька - i ён адразу прачнуўся ў яшчэ больш няўтульным абыякавым сусвеце. Затым тысячы кропель склалiся ў тугiя нiцi, якiя стваралi дзiўныя ўзоры з штучных вогнiшчаў ранiшняга горада. Sometimes my dreams're like waterfall. Нечакана рэзкi вецер разарваў хмару на дзве паловы, i блакiтнае-блакiтнае неба проста ўварвалася ў шэрую восень.
  - Я ведаў, што ты прыйдзеш! Ведаў! - крычаў друзлы Васiлёк. - Чаму ты плачаш, сябар?! Давай плакаць разам! Мы здзейснiм нарэшце ўсе нашы мары. Цi хочаш, мы вернем маiх зямных таварышаў? Яны добрыя, гэтыя кветкi, толькi зусiм згубiлi веру, таму i не трэба было слухаць iх. А ведаеш, я сёння зранку зiрнуў у тваю вялiзную далячынь! I расчараваўся. Вось так здараецца: мары аднойчы заканчваюцца i надыходзiць ява. Раней я лiчыў, што гэта ты, НЕБА, адлюстроўваешся ў маiх вачах, а выявiлася - зусiм наадварот... Проста надыходзiць новая вера. Я ведаю, мы - нiхто, мы - паасобку. Мне жыць на зямлi, а табе там, у вышынi... А калi ты захочаш мяне забраць да сябе, ты забярэш мае пялёсткi, маю душу, мае мары. Але жыць я буду тут. Але ж так добра, калi нехта разумее цябе, калi ёсць каго чакаць.
  Ён не паспеў нават дагаварыць. Моцны парыў ветру сарваў апошнiя блакiтныя кудзеркi i кiнуў iх у самае неба, у вялiкую далячынь, якая заўсёды хаваецца ад восенi за хмараю, якая поiць зямлю зорным малаком напрацягу доўгiх летнiх начэй i лашчыць месяцовым святлом. Невялiкi кавалачак неба на Зямлi вярнуўся да сябра... Так бывае...
  
  3. Куды знiкаюць людзi?
  
  ... Так бывае. Калi нехта вяртаецца, значыць, ён памятае. А калi нехта памятае, значыць яго трэба чакаць.
  Знiкаюць не кветкi, не людзi - знiкаюць у шэрых восеньскiх клопатах дня нервовыя клеткi, а разам з iмi - добрыя ўспамiны, пачуццi. Вось як здараецца... I праз дзесяткi год!..
  
   4. Кветка у мегаполiсе
  
  ...I праз дзесяткi год Васiлёк жыве на тым самым месцы. Навокал яго - шматлiкiя хмарачосы, якiя вядуць чалавека да самога сябе, да самага неба, да васiльковага сябра. Тысячы незвычайных машын бягуць у паветры па сваiх справах. Усюды камянi i жалезабетон. Знiкла ў гранiце глеба, на якой жылi рамонкi, дзьмухаўцы, зверабой... Але пасярод вялiкай плошчы раскiнуўся маленькi садок як успамiн аб мiнулым. Вiдаць, калi знiкаюць успамiны - знiкаюць i людзi. Тут, сярод экзатычных замежных раслiн i звычайных садовых кветак, цвiце някiдкi Васiлёк i паўтарае ў блакiтную далячынь:
  - Я заўсёды буду чакаць цябе, сябар! Я заўсёды буду.
  Магчыма, праз тысячы год iншыя цывiлiзацыi знойдуць у леднiках вялiкiх мегаполiсаў гэты кавалачак неба на зямлi i прачытаюць на iм прыгожы надпiс:
  
  'Небо не может быть серым -
  серы лишь тучи...'
  
  А ведаеце, так бывае. Мары заканчваюцца i пачынаецца...
  восень у шэрым мегаполiсе...
  
  
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"