Я прыду за табой у аўгусце : дэтэкціў / Каміла Цень. — Мінск : ІП А.М. Янушкевіч, 2018. — Электрон. тэкст. дан. (0,38 Мб). — Лічбавае электрон. выд. — Загал. з тытул. экрана.
ISBN 978-985-7165-81-0.
Дэтэктыў на трасянцы? Чаму б і не. Маладая аўтарка, філолаг па адукацыі Каміла Цень нарадзілася не ў Мінску, але менавіта Мінск яна абірае месцам дзеяння сваёй дэбютнай дэтэктыўнай аповесці “Я прыду за табой у аўгусце”. Ускраіна сталіцы, вечар, аўтобуснае кальцо… Звычайная кантралёрка грамадскага транспарту і адданая патрыётка сваёй краіны Зінаіда Юр’еўна правярае “талончыкі”, а знаходзіць труп мужчыны. І хаця міліцыя не бачыць у здарэнні ніякага крыміналу, цікаўная і кемлівая супрацоўніца “Мінсктрансу” пачынае падазраваць, што ў гісторыі ўсё не так проста…
(C) Каміла Цень, 2018
(C) Афармленне і распаўсюджванне e-book.
ТАА «Электронная кнігарня», 2018
Глава первая
Толька не нада мяне фатаграфіраваць.
Дагаварылісь?
Я ж не звязда какая-нібудзь, эстрады. Я вабшчэ на фатаграфіях плоха палучаюсь. А пачэму, сама не знаю. Не фотагенічная. Вот есць людзі, каторыя палучаюцца. Дажэ еслі ў жызні некрасівыя, а на снімак пасмотрыш — так і нічога. Для мяне ўсягда загадка была, чаму так выходзіць. І, знаеце, я цяпер думаю, што ўсё ад любві завісіт. Еслі чалавек хоць чутачку любіць таго, каго фатаграфірует, тагда і снімак будзет харошы. Но эта рэдка бывает. Разучылісь мы любіць друг друга. Столька зла ў мірэ, што рукі інагда апускаюцца. І знаеш ведзь, што нічога не ізменіш, і панімаеш жа, што ты проста пясчынка ў этам мірэ бушуюшчым. А ўсё роўна абідна как-та.
Вот што бы хто ні гаварыў, а раньшэ как-та дабрэе мір быў. І людзі былі дабрэе. Пры Савецкам Саюзе. Да-да. Вот многія ўлыбаюцца скепцічаскі, кагда ім пра це ўрэмена гаварыш. Но хто пры Саюзе жыў, той помніць. Как-та ўмелі мы тагда і любіць, і за другіх перажываць. Злілісь меньшэ, і меньшэ друг другу завідавалі. Вот дажа еслі па фатаграфіях пасматрэць, таго ўрэмені. Нет на іх злых ліц. Грусныя — есць, і задумчывых многа, і няшчасных тожа, і расцеранныя бывают. І дурныя. Я ж і не гавару, што тагда ўсе вумныя былі. Но вот штоб злое ліцо, ілі раўнадушнае, ілі ат ненавісці перакошанае — такіх на старых снімках пачці не ўстрэціш. Ілі штоб чалавек у аб’ектыў крыўляўся, как абізьяна. Не верыш? Я табе патом альбом пакажу. Еслі ўрэмя астанецца.
Ладна. Хваціт мне ўжэ філасофію развадзіць. Вы ж не за эцім прышлі… Абяшчала, дык раскажу.
Я тагда кантралёрам работала. На абшчэственным транспарце. Работа, канешна, нервная. Людзі цяпер усе раздражонныя, падазрыцельныя, на жызнь с утра да вечара жалуюцца. На беднасць. Как будта ані раньшэ міліянерамі былі. Как будта ў каждага машына была, з лічным шафёрам, а цяпер вот усе разарылісь случайна і на аўтобусах ездзіць сталі. Алігархі какіе-та, а ня людзі. Гаварыць спакойна саўсем разучылісь — з кім ні абшчаешся, усе гыркаюць, усе з табой как з ўрагом, скажаш што — дык у атвет сразу ругаюцца: жэншчыны, мужчыны, дажэ школьнікі і це как з цэпі сарвалісь. Інагда такой мат-перамат у свой адрас услышыш, што сквозь землю праваліцца хочацца і не то што вушы — сэрца вянет, стаіш і думаеш: ну вот чэм я заслужыла? Но, у канцэ канцоў, хто сказаў, што з людзьмі работаць — эта цібе ўвесяліцельная прагулка? Я кагда ў “Мінсктранс” устраівалась, знала, на што шла. І са ўсемі старалась быць вежлівай. Как нас у дзецтве ўчылі. Цяпер вот этаму саўсем не вучаць, а зра.
Кагда эта праізашло? Дай падумаю. Точна помню: у аўгусце. Пад самы канец лета. Мы ў тот вечар на лініі ўдваём работалі: я і Гаркавы. Далжны былі ўтраём, но ў Валюшы нашай рэбёнак забалеў. Паэтаму мы з Гаркавым на пару с абеда і каталісь. Вот і дакаталісь да самых Шабаноў.
Часоў дзевяць вечара была, а можэт, і паўдзясятага, сцямнела ўжэ. Мы з Гаркавым на канечнай сталі і ждзём. Малчым, кажды пра сваё. Я і рада, што Гаркавы балтаць перастаў наканец-та, ён мужык сам па себе неплахой, толька рот не закрываецца і п’е многа. Я яго ў тот дзень прэдупраждала: займісь сабой, а то позна будзет, ты ж яшчэ маладой мужчына. А яму хоць бы што, стаіт, курыт, пра чарніла сваё мечтае… На уліцэ цёпла, но зямля ўжэ восенню пахнет. Інцярэсная эта пара года, неабычная. Странная какая-та…
Вот я вам прызнаюсь, вы ізвініце… Я пра эта нікаму асобенна не расказваю, но ў мяне ўсю жызнь так, сколька сябе помню — у канцы аўгуста какое-та такое асобеннае састаяніе на душэ. Трывога какая-та. І не паймёш, аткуда. Будта бы дышыт хто-та на вуха. І песні какіе-та за спіной жалабныя слышацца, а абярнёшся — нікога там і нет. Можа, эта ў мяне ад даўленія. Я хацела доктару расказаць, дык пабаялась. Скажут яшчэ, сумашэдшая. А ано ж толька ў аўгусце так. Патом праходзіт. У канцы сенцябра ўжэ і не слышна нічога. А можэт, эта што-та такое асобае на душы. Не ўсё ў жызні лагічаскі аб’ясніма.
Ну, вам эта ўсё неінцярэсна, праўда? Ладна.
Смена у нас вабшчэ-та да часа ночы, но мы сваё ўжэ пачці атработалі, у нас там свае дагавароннасці былі… Стаім мы з Гаркавым, задумалісь. Смотрым — ідзёт. Дваццаць первы, “гармошка”. Точна па распісанію.
Заходзім. У первую двер. Людзей нямнога, но і ня мала, как абычна ў эта ўрэмя. Рабочы ж дзень. І рэакцыя ў людзей абычная, хто ўздрогнет, каго перакосіт, но бальшынство спакойна васпрынімает — мы ж не фашысты какіе-нібудзь. Людзі ў нас к парадку прывыклі, спасіба гасударству. С эцім, я шчытаю, у нас бальшой прагрэс за паследнія дваццаць лет. Толька ж усё роўна абязацельна хто-та адзін найдзёцца, за каго астальным стыдна будзет. Вот і на этат раз. Жэншчына адна, харашо адзетая, как-та замешкалась, а патом сматру: как-та ана міма Гаркавага праскальзнула, ну проста как змяя, і к выхаду прабіраецца. Есць такое слова беларускае, “жвавенькая”. Я павярнулась, рукамі за поручні на сядзеннях з абодвух старон схваціла і ей наперарэз стала. Так, што нікуда ей не прайці.
“Праязной ваш, жэншчына, пакажыце, будзьце дабры”, — гавару ей твёрда, но вежліва.
Ана сразу ў крык. І так ісцерычаскі, што хоць ты вушы затыкай. Ну чэснае слова, как будта ей палец прышчамілі. Гаркавы падышоў, но за два шага астанавіўся, он мужык крупны, но паэтаму слішкам астарожны, усігда баіцца, што датронецца ненарокам да пасажыркі. Правільна дзелает, канешна, ані ў нас цяпер такія пайшлі, безбілетнікі — случайна датронешся, сразу крычат, будта іх насілуют: “Убярыце рукі, я на вас у суд падам!” І могут жа, а патом яшчэ і свідзецелі найдуцца. Но мяне эцім не вазьмёш. Я стаю перад той жэншчынай і прама ў ліцо ей сматру. А ана атварачываецца і другім пасажырам жалуецца — мол, не пускают ее эці атродзья. Мы з Гаркавым то есць. Я слушаю, слушаю, а патом гавару спакойна этай жвавенькай:
“Жэншчына, ну как вам не стыдна”.
“Мне? Стыдно?”
“Ну вот пасудзіце самі, — гавару я і ў глаза ей сматру с укорам. — Ну мы ж усе людзі. Ну былі б вы бальная ілі бярэменная, мы б вас па-чалавечаскі пажалелі, канешна. Ніхто ж вам не ўраг. Но вы на сябе пасматрыце. Адзетая харашо, красіва, накрашэна са ўкусам. Обуў на вас, апяць жэ, качэственная. Целефон харошы, дарагой. Што ж вам мяшала талончык прыабрэсці? У кашальку ў вас дзеньгі есць, хватает, дажа валюта імеецца”.
Пра валюту эта я ужэ так, радзі эфекта сказала, рыскнула. Увесь мір — цеатар, а мы ў ім акцёры. Но: падзействавала. Атнашэніе у людзей к жэншчыне этай как-та паціхоньку ізменілась, я эта сразу пачуствавала.
“У меня? Валюта? Да вам откуда знать?”
Ана ад злосці аж задахнулась. А людзі к ней усё бліжэ і бліжэ падходзят, цярпеніе цяраюць. Усім жа дамой хочацца. Я улыбаюсь вежліва і ей так будта бы ў шутку прэдлагаю:
“А вы пакажыце кашалёчак. Я ў рукі браць не буду, проста пакажыце. Давайце дагаварымся, еслі там есць дзеньгі, тагда вы плаціце штраф, а еслі нету — ідзёце на ўсе чатыры стораны”.
Гаркавы мне із-за яе спіны мігае — ты што тварыш? Што за прэдстаўленіе? А я ўніманія на яго не абрашчаю і ў глаза сваей сабяседніцы спакойна сматру. Неплахой мужык Гаркавы, но прастой как пяць капеек. А пасажыры ўжэ вазмушчаюцца — і не на нас, а на ту безбілетніцу. Хто-та ее за плячо тронуў. Што дзелаць. Заплаціла ана, Гаркавы квітанцыю выпісаў. С аблегчэніем усе ўздахнулі. Астальных мы быстранька праверылі па аднаму — дык ані ужэ дажа з гордасцю какой-та талоны паказвалі. Усе вышлі, кроме аднаго. Тот как сядзеў у канцы салона, так там і аставаўся. Бывае.
“Ну што, пашлі будзіць?”
“Пашлі”, — кіўнуў Гаркавы і закасаў зачэм-та рукаў.
Мне тот спяшчы пасажыр з самага начала не панравіўся. Сама не знаю, у чом прычына была. Можэт, сядзеў как-та слішкам неесцественна. Дажа для п’янага. Гаркавы к яму первы падышоў, за плячо патрос:
“Прыехалі!”
А он ноль рэакцыі.
“Мужчына!”
Ноль па фазе, как у маёй юнасці гаварылі. Сядзіт непадвіжна, как будта над намі іздзеваецца. Я Гаркавага адсунула і сама над тым п’яным накланілась. Гаркавы за сьпіной завёў сваю песню: кідай і пашлі, зачэм нам эці хлопаты лішнія, но я ўжэ панімаць начала: што-та тут не так.
Падбародак таму п’янаму прыпадняла, у глаза пасматрэла ўнімацельна — і тут мне і стала ўсё ясна.
Ну, паздраўляю, Зінаіда Юр’еўна, дакаталась ты, сказала я сама сібе і за поручань схвацілась. Крэпка-крэпка. А напарнік мой не унімаецца:
“Эй, мужчына, уставай, каму гавару! На том свеце выспішся!”
“Ціха ты!” — цыкнула я на Гаркавага.
“А што такое? Он аддыхает — я тожэ права імею!”
“Ой, Гаркавы, я б на тваім месце яму б не завідавала, — сказала я, шчупая пульс. — Мёртвы он…”
Мёртвы.
Глава ўтарая
Прэдстаўляеце себе нашу рэакцыю?
Вот толька што рабочы дзень кончыўся. Абычны дзень, какіх у жызні многа была і будзет. Мы з Гаркавым ужэ ў мыслях дома былі. (Дама ў нас разныя, еслі што, но каждаму ў такое ўрэмя вячэрняе дамой хочацца). Ну, можэт Гаркавы і не дома, а ў бутылке ўжо мыслямі быў, а я так даўно мячтала, как дамой прыеду і аддахну наканец. С абеда галава балела, настраеніе тожэ так сібе, на душэ аўгуст… А дома харашо, і ўют, і спакойствіе. І вот на табе. Такое праішэствіе на маршруце. Толька што весь мір быў цібе знакомы і панятны, а тут за сякунду ўсё перавярнулась. Так ано ўсігда ў жызні бывае. І не будзет ана ўжэ прэжняй, жызнь эта. І не важна, што чалавек хацеў і к чаму стрэміўся… Не хазяева мы нашай жызні. А думаем наіўна, што можам самі судзьбу сібе выбіраць.
“Как эта мёртвы?”
Гаркавы гразна мацюкнуўся і ажно рукаў назад закатаў.
“Как-как?… — я прысела радам з эцім непадвіжным, ужэ астываюшчым, но ўсё яшчэ чалавечаскім целам. — У прамом смысле слова”.
І жалка мне была этага беднага пасажыра, і страшна, і гадка чуць-чуць, но пачэму-та, сама не знаю пачэму, і інцярэсна: што ж з ім случылась такое. Не кажды дзень людзі ў аўтобус жывымі садзяцца, а на канечную мёртвыя прыязджаюць. То есць цеарэцічаскі, канешна, усё можэт быць і нічога сьверх’ясцественнага тут нет. З любым можэт случыцца. Но тут… Тут другой случай был. Я эта как-та сразу поняла. Какой-та ў этам усім чустваваўся цеатр. Нехарошы цеатр. Слішкам какой-та драмацічаскі.
Вабшчэ я к мёртвым нармальна атнашусь. Каб баяцца ілі там у обмарак падаць — нет, такога са мной не бывала. Мне іх і да гэтага відзець прыхадзілась — за дзесяць лет да апісываемых сабыцій у меня цёця ўмярла. Ат рака. А яшчэ помню, как у моладасці дзедушку харанілі, как я яго ў лоб цалавала. Не хацела, а заставілі. Ілі вот у мужа майго, Толі, друг нядаўна ўмер, мы на похараны хадзілі. Касцюм яму купілі… Мужу то есць, а не пакойніку. Гаварат, сэрца, но ясна ж, што ад п’янства. Так што не магу сказаць, што я тагда ў аўтобусе так ужэ іспугалась. Мне кажэцца, тут многае ад васпітанія завісіт. Еслі з дзецтва відзіш і панімаеш, што есць у любой жызні начала, а есць канец, так і баяцца мерцвяцоў ня будзеш. Я сама не з Мінска, а з сельскай меснасці. Там к смерці нямнога папрошчэ атносяцца. Как гаварыцца, па-філасофскі. І эта харашо, я шчытаю. Палезна для нервнай сісцемы.
А вот Гаркавы, кагда я яму сказала, што пасажыр этат мёртвы, так сразу жэ пабляднеў, как дзеўка, і адвярнуўся. Плоха яму стала. Мужыкі, яны ўсе слабанервныя, дажа це, каторыя на від самыя мужаственныя. Гонару ў каждага многа, а как да дзела даходзіт, дык сразу глаза на мокрам месце. Мой Толя тожа такой… Палец парэжэт — і ўсё: уміраюшчы лебедзь. Жэншчыны пакрэпчэ ў этам смысле будут. Такімі нас прырода саздала.
Рашыла я таго мёртвага мужыка асматрэць, пака не позна. Зачэм? Ну проста — ўдруг міліцыі панадабяцца патом асобыя прыметы. Мала лі што, в обшчэм. На ўсякі пажарны. Чуць-чуць заташніла мяне, гдзе-та ў раёне лёгкіх, вот здесь, но я сібя сразу ў чуўства прывяла. Сказала сібе: “Так, Юр’еўна. Спакойна. Нічога ён табе ня здзелает. Проста мёртвы мужчына”. Он і праўда прастой быў. Абычнае ліцо. На від лет пяцьдзісят. Адзет прылічна. Панятна, што рабацяшчы. Па чым панятна? Ды па ўсім. Па рукам, па кожэ, па адзеждзе. Выражэніе ліца не злое. Какой у чалавека харакцер, па ліцу сразу відна. А большэ нікакіх асобых прымет. Ну, пасівеўшы трохі, у рубашке і куртке летняй. Штаны пагладжаны. Вот так. Быў чалавек — і нету. Такіх у Мінску — бальшынство, а ў Завадском раёне вабшчэ кажды ўтарой. Неплахой, наверна, мужчына быў. Нармальны. Такога прымерна ціпа, как — і тут я ўнутрана садрагнулась — как мой Толя. Нельзя так, канешна, думаць, кагда на пакойніка смотрыш, но іменна так я, дура, тагда і падумала. Каюсь. Но мысль жэ назад не заталкаеш.
У кармане курткі этага пакойніка штота ляжала. Я астарожна глянула: бутылка каньяка. Не дарагога. Недапітая. І целефон… Ну, кашалёк, канешна. Жыроўка на кварціру, паспарт у абложке. Я жыроўку развярнула, паспарт палістала. Што яшчэ? Зажыгалка, а сігарэт няма. Ключы ад дома на бралку. Праязной.
Но самае інцярэснае была ня эта. А то, што ззадзі на затылке ў яго кроў была. Бальшая такая рана, но не такая, што кроў аж свішчэт, а такая, будта галавой ўдарыўся. Была і яшчэ адна падробнасць, на какую я сначала ўніманія не абраціла, но запомніла…
“Нада вадзіцелю сказаць”, — сказаў Гаркавы. З такой злобай, будта эта вадзіцель быў вінават, што мертвяца нам падбросіў.
“Дык скажы. Што стаіш? І звані ў міліцыю!” — сказала я Гаркаваму, а ў самой у галаве какіе-та калёсікі закруцілісь.
Што-та тут не складывалась.
Пака міліцыя і скорая ехалі, мы з Гаркавым на лавачке на астаноўке сядзелі. Гаркавы ўсё ругаўся, усё мужыка таго жалеў, а я не слушала, я з мыслямі сабіралась. А вадзіцель возле аўтобуса стаў і курыў адну за другой. Можэт, у іх какіе-та свае суяверыя, я не знаю. Можэт, аўтобус, у каторам чалавек умер, у іх проклятым шчытаецца. Но с вадзіцелем гаварыць я пасцяснялась. Мінут чэрэз дваццаць міліцыя прыехала, мы ўсё расказалі, падпісалі. Панятна была, што прыдзёцца і дальшэ паказанія даваць, ані ж не адстанут… Настраеніе ў мяне саўсем іспорцілась. Гаркавы з міліцанерамі разгавор завёў, такі ўжо умнік — а я збоку стаяла і прыслушывалась. Тожэ ж інцярэсна стала, што спецыялісты скажут. Но тут ждала мяне разачараваніе. Пачэму-та рашылі ані сразу, што мужчына этат напіўся, на астаноўке гдзе-та ўпаў, а патом у аўтобусе яшчэ дабавіў спіртнога — і памёр у дароге ад палучэннай раны.
Но эта харашо, што я асталась. Патаму што ані целяфон этага бедалагі праверылі. Целефон, кстаці, быў какой-та странны. Залатога такога цвета. Будта бы жэнскі. Вот не знаю, пачэму, но мне так сразу паказалась.
Праверылі ані і пачэму-та развесялілісь. Как дзеці малыя. І нада жэ, у чом дзела была. На этам целефоне непрылічныя карцінкі былі. Парнаграфія ўсякая з голымі жэншчынамі. Сталі ані ўсе ўмесце рассматрываць. Адзін не выдзержаў і как заржэ. Как падростак, чэснае слова. Я на ніх как пасматрэла — штоб прыстыдзіць — дык ані сразу лыбіцца перасталі. Нельзя ж так пры мёртвым чалавеке сібя вясці. Што б ні случылась, нельзя. К смерці ўважэніе нада імець. Баяцца пакойнікаў не нада, а уважаць умершых — будзь добр.
“Ну, все с ним ясно. Веселый мужик был. Вот и довеселился”, — сказаў какой-та маладой міліцанер.
“Я пахожую історыю слышаў, — уставіў Гаркавы свае пяць капеек: вот жэ чалавек неугамонны. — Аднаго мужыка МАЗам збіла на ўліцэ. Так он падняўся, у магазін пайшоў, пузыр узяў, выпіў з хлопцамі на скамейке — і патом ужэ, кагда дамой прышол, умер ад палучэнных траўм. Проста шок у чалавека вазнікает ад сільнай болі. Арганізм сначала паняць должан, што праізашло. А патом ужэ рашыць, к хірургу яму ілі праміком на тот свет”.
Но ніхто Гаркавага ўжэ не слушаў. Мне тожэ міліцанерам пра сваі самненія расказаць хацелась, но я язык папрыдзяржала. Хто мяне слушаць будзет. Што я, следавацель?
“Не ўсё тут так проста”, — сказала я Гаркаваму, кагда мы адні асталісь. Такую я патрэбнасць пачуствавала сваімі мыслямі падзяліцца, што не магла ўжэ проста малчаць.
“Падаждзі, Юр’еўна, я мігам”.
Гаркавы ў магазін збегаў, узяў бутылку чарніла і пачку вафляў, селі мы з ім у дворыку, падальшэ ад любапытных глаз, і тут я яму і расказала, што мяне смушчает. После двух глаткоў как-та і ў галаве праяснілась. Такое ашчушчэніе паявілась… Уверэннасць какая-та ў сваёй праваце. Праўда, Гаркавы мяне на смех падняў — што ты, мол, панімаеш, нафантазіравала тут, усё ўрэмя ў цібя, Юр’еўна, какіе-та странныя ідзеі ў галаве. Аддыхаць цібе нада пабольшэ. Дзела ж прастое. На почве п’янства чалавек пагіб. Можэт, падраўся перад эцім. Бытавой случай. Жалка мужыка, хоць он і ізврашчэнец. Наверна, сямейныя няўрадзіцы давялі. Шчаслівых мужчын цяпер пракцічаскі нету.
“Вот мне расказвалі, што ў Германіі ў каждам аўтобусе відзеакамеры ўстаноўлены, — задумчыва сказаў Гаркавы, дапівая бутылку. — Там сразу пасматрэлі бы і сказалі: кагда ему паплахела і што праізашло. А ў нас толька ум паможэт і логіка. І логіка нам рускім языком гаварыт, што дзела яснае”.
“Дзела яснае, што дзела цёмнае”, — сказала я машынальна. Так мама мая кагда-та любіла выражацца.
“Да какое цёмнае… Напіўся чалавек, упаў гдзе-та, у аўтобус сеў, а на следушчай старуха з касой зашла”, — пашуціў Гаркавы.
“Какая яшчэ старуха?” — спрасіла я рассеянна, патаму што саўсем Гаркавага не слушала.
“У сінім жылеце”.
“Пачэму ў сінім?”
“Маць тваю, Юр’еўна! Ты што, шутак не панімаеш? Ладна. Усе там будзем. Стрэс мы з табой знялі. Нада цяпер яшчэ адну ўзяць, штоб мазгі да канца прачысціць”.
Но голаву мне задурыць не так проста. Гаркавы за ўтарой пашол, а я на астаноўку пабяжала. І пака я дамой на Шарыкі ехала, дык снова і снова ў галаве ўсе сваі самненія пракручывала. С вамі так нікагда не бывает? Сядзіш і з кем-та разгавор у галаве вядзёш. На самам-та дзеле сама з сабой. Но ўсё роўна спорыш, даказваеш, аргументы ішчаш, факты. Вот і я сама не замеціла, как дамой даехала, столька ў мяне самненій у галаве круцілась.
Ва-первых… Да какое тут ва-первых. Не тот эта был случай, панімаеце? А не тот случай, патаму што ня тот ціп.
Панімаеце?
Я ціп мужчыны імею ў віду. І этат пакойнік наш — ну не таго ён быў ціпа мужчына, штобы вот у таком відзе па ўліцам шастаць. З бутылкай каньяка і непрылічнымі карцінкамі ў целефоне па асфальце валяцца. Не-ет… Я ў ціпах мужчын харашо разбіраюсь, не первы год замужам, как гаварыцца. І ня первы раз, кстаці. Но эта ўжэ лічнае. Так што вы меня ізвініце, но ўжо ж можаце мне паверыць, насматрэлась я ў сваей жызні на ўсякіх мужыкоў. Ад атца свайго да цех, з кем на заводзе работала, ад дзірэктара фірмы да художніка, у каторага я ў кварціры ўбірала. А яшчэ Толікавы друзья і саслужыўцы. А на дачы саседзі? Там вабшчэ такія ціпы — хоць у банкі трохлітровыя закатывай. Ну, а кагда кантралёрам устроілась, на абшчэственнам транспарце — так вабшчэ кнігі магла б пісаць. Вот ужэ гдзе ціпы так ціпы. Я інагда думаю, вот бы какой-нібудзь пісацель напісаў, а я яму расказала. Сама я не магу, у мяне па рускаму языку тройка ў школе была. Зато па мацемаціке — твёрдае пяць.
Так што не таго этат пакойнік ціпа быў. Этат ціп мне харашо ізвесцен. Такой ціп каньяк пакупаць не будзет. Дажа дзяшовы. Хоць гдзе вы каньяк дзяшовы відзелі. Самы дзяшовы па сто сорак тысяч, чэтырнаццаць рублей новымі. Такой ціп ілі водку правераную вазьмёт, ілі чарнільца харошае. І абязацельна ўсё вып’ет, культурна, пад закусачку. За разгаворам пра жызнь, пра паліціку… Пра Украіну. Пра Амерыку з Яўропай. Пра эканоміку нашу развіваюшчуюся. Такому ціпу чарачка не паўрэдзіт, патаму шта он меру знает. А дажэ еслі і вып’ет кагда лішняга, дык не какога-та там каньяка. Хаця нет, да такога састаянія, штобы мордай аб асфальт, такой ціп нікагда не ужыраецца. Этат ціп — он такой весь ураўнавешанны, сір’ёзны. Грунтоўны, как у нас у Беларусі гаварат. То есть такой строгі, можэт дажэ грубый чуць-чуць, но надзёжны. С паніманіем жызні і палажыцельным к ней атнашэніем.
Вот і целефон у пакойніка… Тожэ — парадокс какой-та. Ну не будзет этат ціп мужчыны такой целефон красівенькі сібе пакупаць! Такой ціп сібе салідны целефон купіт. Прастой, надзёжны і няброскі. Цёмны ілі белы, у крайнем случае. А пра карцінкі непрылічные я ўжэ і не гавару. Саўсем у такога пола другое к жэншчыне атнашэніе. Еслі ано вабшчэ ў таком возрасце асталась яшчэ. Любоўніца ў такога ціпа можэт быць, не спору. Но еслі такому ў яго возрасце любві захочацца — он не ў інцярнэт палезе, а к дзеўке маладой. Нет. Сір’ёзны этат мужчына слішкам, штоб так з целефонам балавацца, ды яшчэ пачці і не прачась. А еслі жана найдзёт? А еслі он тот целефон пацірает? Ерунда какая-та, аднім словам.
Нет, цеарэцічаскі, канешна, усякае можэт быць. Ісключэнія із правіл з каждым могут праізайці. Но не с эцім ціпам. Такому дажэ ў гроб лішняга не паложат. А то он па начам к родственнікам прыхадзіць будзет і трэбаваць, штоб перадзелалі ўсё, как он прывык.
К таму жа штаны ў яго — пагладжаны, рубашка тожа, наскі новыя, обуў нармальная. Акуратны мужчына, дасмотраны. Значыт, дома жана ждала. У такога ціпа жана ўсігда імеецца. Вот самі і сматрыце: не саўпадае этат образ з цем, каторы нам был ва ўсёй красе паказан.
Как-будта хто-та спецальна эту красату падстроіў. Штоб у цех, хто пакойніка найдзёт, няправільнае ўпечатленіе слажылась.
Прышла мне ў голаву эта мысль — і я аж іспугалась. Ішла з астаноўкі дамой — і ўсё абарачывалась. Серца как-та забілась нехарашо. Сколька я там з Гаркавым выпіла — грамульку адну… Даўно я так сібя не чуўствавала странна. Усё мне казалась, што хтота за мной ідзёт. Прэследует і не адстаёт. Вот павярну січас з уліцы асвяшчоннай у двор, дагоніт этат хтота і стукнет па галаве. А патом падбросіт, ізвіняюсь, хярні ўсякай у сумачку — вот стыд будзет, кагда найдут. Падумают, вот ты какая была, Юр’еўна. А мы цібя прылічнай жэншчынай шчыталі. А самае худшае, што на дзяцей пятно ляжэт. Ані жэ разбірацца не будут. Дзеці на то і дзеці. Да і каму січас што дакажаш? У гасударства другіх забот хватает. А мы самі далжны так жыць, штоб нікакая, ізвіняюсь, парнаграфія не магла нам душу запэцкаць. Ні на этам свеце, ні на том.
Была і яшчэ штота ў том пакойніке, што мне пакоя не давала. Но што, я сначала не панімала. Штота ў відзе яго ўнешнім. Ілі нет. Штота неўлавімае такое… Какая-та аўра ад яго ішла. Сільная слішкам. Знаеце, бывает такое: ад людзей аўра ідзёт. Эта асобенна летам харашо чуўствуецца: кагда ў аўтобус залазіш, у каторы не ўбіцца. Густое штота такое, как падліва…
Но для этага ўсяго мне ўрэмя была нада, штоб падумаць. Зашла я ў пад’езд, уздахнула с аблегчэніем, пастаяла нямнога на плашчадке — і тагда ўжэ у кварціру паднялась.
Глава трэцяя
Дзеці дома былі. Я яшчэ са двара ўвідзела, што свет у іх комнаце гарэў. Зашла я ў прыхожую, разбулась — громка, штоб слышалі, што я прышла, а то мала лі. Дзіма абіжаецца, кагда я без прэдупрэждзенія захажу. Што ты, мама, гаварыт, усё ўрэмя падкрадываешся? Но у ніх там ціха была, кніжкі, наверна, чыталі. Я сразу на кухню, целевізар уключыла, чайнік паставіла, рукі пашла ў ванне памыла. Усё, што с утра гатовіла — пачці нятронутае стаіт. І так кажды раз. І што ані ядзят цэлы дзень?
Пасуда, праўда, памытая, но, сразу відна, Дзімка і мыў — жыр на тарэлках, вілкі тожэ жырныя, дажэ іздалека невааружонным глазам заметна. Вот жа нявестка ў мяне. Прасці ты госпадзі. Харошая дзевачка мая нявестка, но такая ўжэ балезненная: інагда как прэдложыт памоч, картошку пачысціць ілі пол памыць — дык лучшэ б не прэдлагала, мне аж страшна за нее дзелаецца: а ўдруг ей плоха станет із-за перанапражэнія?
Стала я к ракавіне пасуду перамываць, а ў самой із галавы тот пакойнік із аўтобуса не выходзіт. Перамыла ўсё быстранька і к дзецям у комнату пашла. Пастучала, адкрыла двер. Ляжат, кніжкі чытают. Адзін таршэр на дваіх. Как судзьба.
“Вы б хоць свет уключылі, — гавару ім. — Лампачку ж ацец даўно ўжэ новую ўкруціў”.
“Прывітанне, мама”, — сказаў Дзімка, он у міня пачэму-та на роднай мове гаварыт, хоць яму ўжо трыццаць лет вясной стукнула. А Волечка толька мяўкнула штота. Ана вабшчэ на кацёнка пахожа. Жалка мне её. Но што падзелаеш. Такую ўжо Дзімка сібе выбраў. Хрупкую і бледную. Гарадская, адно слова.
“Прывітанне, — сказала я і свет ім уключыла, ані аж зажмурылісь. — Што эта вы не елі нічога, шаноўнае спадарства?”
“Мы паелі, мам, — атвеціў Дзімка. — Мы ж не можам удваіх цэлы рондаль за дзень адолець, як ты не разумееш?”
“Да какая там рондаль, адна каструля. Харошы ж боршч, з мясам”.
“Мама! Ну што за раблезіянства!”
“Эта вам рублезянства, а па-мойму, выдаюшчыйся суп палучыўся”, — сказала я і пашла чай піць. Села на кухне, целевізар сматру — но думаю саўсем а другом. Дзімка прышоў, чая здзелаць. Носіт ей чай і носіт. Сама ана не можэт, што лі? Чашку ўроніт? Ілі пальцы абажжот?
“Как у Волечкі здароўе?” — спрашываю.
“Ды ўсё нармалёва. А што?”
“Да нет, нічэво”.
“А чым гэта ад цябе патыхае? Ты што, піла?”
“Эта мы на рабоце па грамульцы ўзялі, за дзень раждзенія”.
“Ясна… Мам, крыкнеш нам, калі імбрык закіпіць”.
“Харашо”.
Эта ані так чайнік пачэму-та называют. Імбрык. Нікагда такога слова не слышала. Такое ашчушчэніе, што ім іх хтота выдумывает, слава эці. Сядзіт у Вільнюсе і выдумывает, штобы тут ніхто не панімаў, а чом рэч.
Но што падзелаць. Імбрык — эта запомніць лёгка. Смяшное слова. Но ў ніх жэ і другіе слава есць. Інагда как скажут што-нібудзь, нічога не панятна. Но я тагда цярпела. Кіўну проста ў атвет, і ўсё ў парадку.
Так мы і жылі тагда, у двухкомнатнай кварцірэ. У адной комнаце мы з Толем, у другой — Дзімка з Волечкай. Мірна жылі, не ругалісь. Я дык і рада была: дзеці з намі, так і спакойнее, і весялее. Но панімала, канешна, што самі ані другой точкі зрэнія прыдзержваюцца. Ані дажэ кварціру снімаць хацелі. Но какая кварціра с іх зарабаткамі. Дажэ еслі б знялі, дык з голаду памёрлі б. А так і дасмотраны, і здаровы, і свой угал імеют, і нам з Толем на старасці лет помашч будзет. І вабшчэ ў доме как-та па-сямейнаму уютна, кагда столька людзей на адной жылплошчадзі. Я ў іх жызнь старалась не лезць, но, канешна, усё перада мной была как на ладоні. Зато перажываній меньшэ.
Хоць какое там “меньшэ”.
“Закіпеў ваш імбрык!”
Хацела я ім пра случай з пакойнікам расказаць, но здзержалась. Да і не думала, што ім інцярэсна эта. Мне вабшчэ ўсігда казалась, што Дзімка маей прафесіі стыдзіцца. Как будта ў этам што-та непрылічнае есць — білеты за праезд у людзей правяраць. Ну да ладна. Папіла я чая з буцербродам і спаць лягла. Но не спалась мне как-та ў ту ноч. Усё мыслі ў галаву лезлі. Пра пакойніка. Была ў ім какая-та дзеталь, каторую я не магла апрэдзеліць. Но была. І была эта дзеталь такая важная, што я паўночы варочалась, усё паняць пыталась, што мяне так смуціла. А за сцяной дзеці скраблісь. Как мышы. Інцярэсна, ані так каждую ноч скрабуцца? Так і заснула толька пад утра.
У вас, наверна, даўно вапрос назрэў: а Толя мой гдзе тагда был. У бальніцы он ляжал. У уралогіі, у дзясятай. Не смярцельна, канешна, но непрыятна. І на следушчы дзень я к нему паехала. Катлет нажарыла, грэчкі наварыла. Прыехала как раз после ціхага часа. Захажу ў палату. Што та не так. Толя мой рот от міня закрывает. Астальныя мужыкі тожэ как-та странна сібя вядут, прыціхлі, атварачываюцца.
“Ну вот што вы как дзеці? — гавару ім. — Што, прынялі ўжэ на грудзь срэдзі бела дня? Вот медсёстры замецят, выкінут вас усех к чортавай мацеры”.
“Да хваціт цібе ўжэ”, — сказал Толя, а сам вінаваты від на сібя напускает. Я, канешна, разазлілась, но ўсё роўна мне прыятна была: Толя мой у палаце самы відны мужчына. Самы крэпкі, самы ухожаны. Астальные трое — такія ўжэ здохлікі. І ногці чорныя, і наскі паванівают.
Сел на краваці, ест, на міня пасматрывает.
“Ну што ты тут ісцерыку сразу ўстраіваеш, — сказаў Толя і па руке мяне пагладзіў. — Мы ж па чуць-чуць. Для настраенія. Ніхто і не замеціт. А нам хоць какая-та аддушына. Думаеш, прыятна тут нахадзіцца?”
Прасціла я яго. Успомніла, как мы з ім кагда-та пазнакомілісь. Он тагда шуціў усё. Вясёлы быў мужык. Дабрадушны. Эцім і панравіўся. На первам свіданіі пугавіцу на маёй кофтачке пальцамі схваціў і спрашывает:
“Хочаш, я адарву і сразу ўшыю?”
“Не хачу”.
“Сматры”.
Адарваў пугавіцу і ў шэю мне этай пугавіцай тычэт. І смяецца. А патом мы пацэлавалісь. Но эта даўно была. Очэнь даўно.
Ну вот. Я ў яго гразнае сабрала, расспрасіла пра то, што ўрачы гаварат, а патом мы на карыдор вышлі. Тут я яму і расказала, што за случай учора на лініі праізашол. І пра сваі самненія тожэ.
“Вот ты, — гавару яму, — можэш сібе такое прэдставіць? Ты бы, напрымер, каньяк у кармане дамой павёз бы? А целефон залатой купіў бы? А карцінкі пахабныя рассматрываць любіш?”
“Не гарадзі ерунду, — сказаў Толя. — Ну, не купіў бы. Ну, не рассматрываў. Но эта ўсё тваі суб’екціўныя довады. Людзі разные бывают. Панапрыдумала ты сібе абы-што”.
Но я ўспакаівацца не сабіралась. Мыслі — ані так проста не паяўляюцца. Еслі мысль вазнікла — значыт, есць прычына. Проста не кажды раз эту прычыну сразу ўлавіць можна.
“Ерунду, ерунду… — сказала я. — А вот мужыкі твае ў палаце? Ані ж усе нармальныя. Ізврашчэнцаў срэдзі ніх нет. Іх ты можэш прэдставіць са ўсем эцім багацтвам? У таком вот відзе непатрэбным?”
“Ну, не магу, — сказаў Толя. — І што? Вечна цібе большэ ўсех нада”.
І тагда я на яго па-настаяшчаму ўжэ абідзелась і замалчала. Патаму што эта для мяне самае страшнае аскарбленіе, наверна — кагда гаварат, што мне большэ ўсех нада. Мне якраз нада ат этай жызні очэнь нямнога. Меньшэ другіх, я бы дажэ сказала. Сколька сібя помню, нікагда я большэ другіх не прасіла. Чалавеку, я шчытаю, для шчасця нужэн прастой пражытачны мінімум. Ва-первых, штоб дома была чыста і спакойна. Ва-ўтарых, штоб мір был. І ў трэціх, штоб людзі былі вежлівыя і давольныя і друг к другу атнасілісь уважыцельна.
Усё астальное нам гасударства і так даёт. Работа есць, жыльё тожэ. І крыша над галавой. Медзіцына бясплатная. Цэны ўмераныя. Пенсіі старыкам хватает. Не жырует ніхто, канешна, но ано так і для здароўя луччэ. А то ў мірэ, я чытала, кажды год большэ людзей ад ажырэнія ўмірает, чэм ад убійства. Эта ж нада так жраць не ў сібя, ізвініце за выражэніе.
Нет, жыць у Беларусі можна. Па крайней мерэ, на талончык у каждага хваціт. Мне Дзімка сказаў, што праезд у абшчэственным транспарце ў нас самы дзяшовы ў Яўропе. Так што не нада ля-ля. Вайны ў нас нет, і ўтарой Украіны мы тут не дапусцім. Асталась толька па-чэлавечэскі атнасіцца друг к другу. Эта жэ так проста. А аказываецца, эта і есць самае труднае.
Но Толя маей абіды будта бы і не замеціў.
“Как там Дзімка?” — спрасіў он, у акно паглядывая. Грусна так сматрэў, мне яго снова жалка стала.
“А што Дзімка? Усё харашо”, — атвеціла я.
“Так і не прыехаў ка мне ні разу”.
“Ну ты ж яго знаеш. Занят он. Ляжат з Волечкай, кніжкі чытают. Ілі на мерапрыяціях эціх сваіх”.
“Кніжкі… Я вот што думаю. Нада ім кварціру себе пастроіць”.
“Зачэм?”
“Ну как зачэм? Ані маладая сям’я, ім кварціра нужна. Можэт, ім крэдзіт усё такі ўзяць?”
“Снова ты начынаеш. Не пастроят ані нічога. Не це ў нас дзеці. З імі пра такія вешчы луччэ не загаварываць. А то помніш, как он цібе атвеціў тагда, Дзімка наш? Што ані ў Львове жыць сабіраюцца. А ў этай стране іх нічога ня дзержыт. Гасударства ім ня то, відзіш лі. І прэзідзент ня тот. Так і сказаў”.
“Так эта кагда была? Пяць лет назад. Можэт, перадумалі ўжэ”.
“Ані ўсё ўрэмя ўсё перадумывают. Толька і дзелают, што перадумывают. Сёння ў Львоў к бандэраўцам, заўтра ў дзярэўню хацят, з туалетам на ўліцэ, а паслязаўтра ўжэ “Я нарадзілся тут” у сябе ў комнаце пают. А жызнь цем урэменем ідзёт. Нет уж, Толя. Пусць лучшэ с намі жывут. Сагласісь. Вот у Гаркавага сын у Чэхаславакію ўехал. Дзесяць лет прашло. І ні атвета, ні прывета. Можэт, і убілі яго там эці чэхаславакі. Ты такога дзецям хочаш? Што ім, плоха ў нас? Ну скажы”.
“Ладна. Пусць бы тагда хоць унукаў нам радзілі. Пара б ужэ”.
Тут і я задумалась. І прышла к вываду, што і пры таком развіціі сабыцій лушчэ дзецям у нас аставацца.
Вышла я із бальніцы і на работу паехала.
Глава чацвёртая
Не знаю, как там у Яўропе, а ў нас людзі ездзят многа і абшчэственным транспартам пользуюцца ахотна. Вот толька ездзят ані абычна па аднім і цем жэ маршрутам. Асобенна ў рабочыя дні. На работу і с работы. Казалась бы, горад бальшой, усе ў разныя стораны ўтрам разбягаюцца. Как рассыпяцца утрам, будта грэчка з парванага пакета, так усіх і не сабярэш. Но эта толька на первы ўзгляд. Бальшынство з намечэннага пуці не сварачывае. На работу і з работы. Інагда ў госці, на распрадажу ілі там на какой-нібудзь другой празнік. І ўсё.
Горад вабшчэ абманчывае места. Кагда на адной лініі долга работаеш, начынаеш і ліца запамінаць, і галаса. А бывает, і пазнакомішся з кем-нібудзь. Разгаварышся. Но эта рэдка. Чашчэ бывает, што на работу едзеш, на людзей смотрыш, узнаёш некатарых — но віда не паказываеш. Проста думаеш пра то да сё. Пра то, што вот, аўгуст канчаецца. Скора осень. Пра жызнь. Какая ана ва ўсіх разная. І какая адзінакавая.
Вот, напрымер, я ўжэ даўно на адну жэншчыну ўніманіе абраціла — ана ў адно і то жа ўрэмя ўсігда ездзіт, і садзіцца пракцічаскі на то жэ самае места, еслі свабодна. Сівенькая такая, но яшчэ малажавая, і глаза добрыя-добрыя. Сінія і добрыя, такія рэдка ўстрэціш. І разгаварывает так ужэ вежліва, дажэ з кантралёрамі, што аж абняць яе хочацца. Я ўсё мучалась, усё гадала: хто ж ана такая, што за чалавек. Можэт, дзецкі доктар, педзіатар то есць. А можэт, дзіктар на радзіве. Ну вот точна што такое блізкае. Такой вот ціп.
Рукі ў той жэншчыны тожа красівые. Паложыт іх на сумачку, каторую ўсігда на каленях дзержыт — і пальцы спляцёт. Пальцы тонкія, і на адном кальцо з драгацэнным камнем. А абручальнага няма. Відна, не слажылась у чалавека сямейная жызнь…
І вот чэрэз нядзелю после апісываемых сабыцій снова яе ўстрэчаю. Сяджу, любуюсь. І тут на астаноўке двое заходзят, дзеўка і хлопец — ну такія ванючыя, такія ўжэ прапітыя і гразныя, што на ўвесь аўтобус запах пашол. Хоць ты падымісь і выгані іх за безбілетны праезд. І нада жэ: дзеўка эта краснаносая той добрай жэншчыне ўдруг і гаварыт:
“Здрасте, Татьяна Николаевна!”
А та ей спакойна так, с улыбкай:
“Здравствуй, Лена”.
“Давно не виделись! Как у вас дела?”
“Спасибо, хорошо, — отвечает эта жэншчына прыятная. — А у тебя, Лена?”
“Нормально, — гаварыт ей та маладая алькагалічка. — С работы еду. А это муж мой, Витя”.
Віця тот пакраснеў і толька хрукнуў штота. Сам аж зялёны ад п’янства, глаза с утра залітые, язык не варочаецца ўжэ ва рту.
“Приятно познакомиться”, — снова отвечает та жэншчына, абсалютна не смуціўшысь. А я сяджу і ўдзіўляюсь, што между німі обшчага. Ну не могут жа ў такой жэншчыны харошай такія знакомыя быць. А аказваецца, эта Тацьяна Нікалаеўна ў той прапітай дзеўкі ўчыцельніцай у школе была. І вот эта дзеўка сваей быўшай учыцельніцэ расказывает: мол, двое дзяцей у міня, і работа харошая, і ў мужа ўсё харашо. І начынает успамінаць, как ана ў школе ўчылась. І как ту Тацьяну Нікалаеўну ўсе любілі. Как к ней у любое ўрэмя можна прыйці, ана ўсігда паможэт, паддзержыт.
А я слушаю і ўнутранне вазмушчаюсь. Ну што ты тут нясёш такое, дура, какя работа, какой муж, па цібе ж відна, што Віктар этат цібя лупіт чуць не кажды дзень, вон пад глазам фінгал і зуб выбіты знізу. І какіе дзеці? У такой парачкі дзяцей забрала б даўно служба сацыяльная. Тут наліцо полная дзеградацыя лічнасці, ані с мужам как два бамжа выглядзят. А эта Лена ўсё роўна балтает і балтает. І ўчыцельніца ківает і слушает, слушает і улыбаецца. І ўвесь аўтобус умесце са мной тожэ слушает. Малчыт і слушает. І вонь эту нюхает.
“Я ж помню, как вы нам сказали тогда: у меня бывших учеников не бывает! Мы вас никогда не забудем, слышите, Татьяна Николаевна! Вы нас такими воспитали! Настоящими людьми. Я бы вам почетного учителя дала бы”.
“Спасибо, Леночка”, — сказала та ўчыцельніца і паднялась выхадзіць.
“Дай бог вам здоровья! И детям вашим! Вот бы к вам всем классом в гости зайти! С тортиком там! А, Вить? Проведаем учительницу мою любимую?”
Віця толька снова штота хрукнуў.
“Вы мне телефончик оставьте, Татьяна Николаевна!”
А та Татьяна Ніколаевна смуцілась, і я тожэ сяжу, ня знаю, што дзелаць. Расперажвалась уся. Но наканец учыцельніца вышла, а та Лена на яе места села і ўсех, хто ў аўтобусе астаўся, глазамі абвяла.
“Што пялитесь?”
Усе адвярнулісь, і я тожа, а ана раскуражылась, как эта с п’янымі бывает:
“Что, не нравлюсь? Дык давайте все, на выход!”
Но наканец-та і эта парачка вышла, Абрам і Кларачка. Усе с аблегчэніем уздахнулі. Вот што ты будзеш дзелаць у такой сітуацыі. І стыдна, і больна, і за ўчыцельніцу эту абідна. Но і інцярэсны ж случай. Псіхалагічаскі. І вабшчэ задумацца застаўляет, пра атцоў і дзяцей. С адной стараны, што этай уцчыльніцэ дзелаць аставалась? Толька улыбацца. Ана сваё дзела здзелала, ей такіх атмарозкаў учыць ужэ позна. Не цяпер жэ васпітаніем іх занімацца. А з другой стараны… Ну нечэму ж здзесь улыбацца. Адно ўраньё.
Эх. Вот жэ судзьбы ў людзей. Не ўгадаеш.
А на следушчай астаноўке ўдруг мой знакомы міліцанер вашол. Не начальнік, но наўродзе таго. Мяне, канешна, не узнал, зато я яго ліцо харашо запомніла. Падашла к нему, паздаровалась, он удзівіўся. Патом успомніў, гдзе міня відзел.
“Как там с цем пасажырам мёртвым? — шапнула я. — Разабралісь?”
Он мяне ўзглядам смерыў, свысака так, но патом рашыў, што можна і пагаварыць. Расказаў мне, што знал ат сваіх знакомых следавацелей. А знал он дастатачна, штобы ўсе мае самненія снова растрывожыць. Нічэво асобеннава, сказаў, няшчасны случай. Ад серца чалавек памёр. Выпіл лішняга, упаў, заснул у аўтобусе. І богу душу аддал. Яго і пахаранілі ўжэ, скарэй усяго. Нядзеля ж цэлая прашла.
“Но ведзь неціпічны какой-та случай, — сказала я. — Как-та ўсё слішкам проста палучаецца. А еслі эта ўсё інсцэніроўка?”
Сказала — і пажалела, што не ўдзержалась. Стаў тот міліцанер смяяцца, на ўвесь аўтобус. Інсцэніроўка, паўтарает, інсцэніроўка! — і хахочэт. Панятна, што яму эта ўсё смяшно — какая-та кантралёрша неізвесна кем сібя вазамніла.
“Нічэво тут нет смяшнога, — замеціла я. — Вы вот тожэ к апрэдзелённаму ціпу атносіцесь”.
“Это к какому?”
“К такому, — атвеціла я ўклончыва. — Еслі б с вамі штота случылась пахожае, я бы ні за што не паверыла, што вы непрылічныя карцінкі на залатом целефоне смотрыце. Вот каньяк — эта ладна, ваш ціп мужчыны каньяк пакупает, дзеньгі есць і прывычка тожэ. Хоть у карманах ваш ціп спіртное не возіт”.
А сама пра яго ціп пра сібя саўсем другое падумала. Ясна, какой эта ціп: тупаваты, ізвініце, хамаваты, услужлівы, с очэнь высокім мненіем а сібе і ўсігда беспрэкласлоўна выпалняюшчы ўказанія свышэ. Такім што ў аўгусце, што ў январэ — зімой і летам усё адным міліцэйскім цветам. І пры этам ўласць над бліжнімі любіт. Но аб этам я яму гаварыць не стала. Яму і так хваціла. Да і на службе он.
“Что за бред, — ён ажно смяяцца перастаў. — Может, нам с вами поменяться? Вы в милицию, а я билецики проверять. Слушайте, вас как зовут? Шерлок Холмс?”
Так я і знала, што он эцім шэрлакхомсам мяне папракаць начнёт. Так пра ўсех гаварат, хто нераўнадушэн к загадкам.
“Или доктор Ватсон?”
“Міня завут Зінаіда Юр’еўна”, — з дастоінствам сказала я. Он сядзеў, а я над ім стаяла — і эта яму не нравілась.
“Так вот, Юрьевна, не лезьте не в свое дело. Не хватало, чтобы слухи пошли. Журналистам только намекни. Раздуют из Моськи слона. Ясно вам?”
Я кіўнула, а сама на следушчай вышла. Так расстроілась, што дажа мысль мялькнула ў магазін схадзіць. Но я здзержалась. У нашай рабоце лёгка кантроль над сабой пацяраць. Многія співаюцца. З людзьмі работаць — не гусей ганяць. Стала на астаноўке, к дзераву прысланілась, глаза закрыла. І снова нашло на міня такое ашчушчэніе, будта хто-та за спіной стаіт і песенку напявает. Працяжную такую, пічальную. Я паслушала — і абярнулась. Не была там нікога. Толька трапінка ў лес ішла, а па трапінке той вецер пустой пакет ганяў. І дым із мусаркі на астаноўке ішоў. Кінут вот так сігарэту і паедут. Как гаварыцца, после нас — хоць патоп.
У пакойніка вот зажыгалка была, а сігарэт не была. Харошая зажыгалка. І жыроўка на кварціру. Аплаціл — і умер. Што яшчэ? Паспарт. Целефон дарагі. Карцінкі пахабныя. Ключы ад кварціры на бралку. Каньяк. Зажыгалка. Целефон. Ключы. Паспарт. Харашо я яго запомніла. Чотка. Адзежда чыстая, выглажаная. Обуў абычная. Штота ж там была яшчэ… Штота такое, што мозг запісаў себе ў блакнот, а памяці не прызнаўся. Штота такое, што мне ўспомніць нада была. Штота, што мне яшчэ тагда, у аўтобусе, знакомым паказалась.
Гаркавы любіт паўтараць: у любой незнакомай сітуацыі пей водку. Вычытал гдзе-та ў інтэрнэце — і паўтарает к месту і не к месту. Но эта Гаркавы. Еслі уж на то пашло, я для сібя даўно апрэдзеліла:
У любой незнакомай сітуацыі едзь на дачу.
Я туда ўсігда еду, кагда мне падумаць нада. Ілі кагда абіда глаза шчыплет. Ілі кагда проста з мужам паругаемся. З цех самых пор ежжу, как Толе на заводзе этат участак выдзелілі і мы там домік пастроілі, зборна-шчытавой. Дастала я із сумачкі бутылку вады, у мусарку выліла. І дальшэ работаць паехала. А после смены дамой забяжала — і на вакзал. Прэдставіла сібе, што скора на дачы акажусь — і сразу как-та успакоілась пад стук калёс.
Глава пятая
Ну вот. Дача ў нас у маладзечанскім напраўленіі, недалеко ад Мінска, паўчаса какіх-та — і ўжэ, шчытай, на месце. Вышла я на станцыі, чэрэз лес па трапінке прашла — а там ужэ і наша садаводчаскае таварышчаства. Зелень вакруг, дзярэўя, кусты, цяпліцы. Што ні гаварыце, а ў нашым садаводчаскім таварышчастве абы-хто не жывёт. Усе людзі харошыя, трудалюбівыя, спакойныя, вежлівыя. Павязло з нам з Толям, адным словам. Купілі кагда-та ўчастак за трыста долараў, а цяпер ўдавольствія на трыста тысяч. Праўда, Дзімка этага нікагда не панімаў і з намі рэдка ездзіў. Ну нічога, вырасцет, паймёт.
Пашла я па ўліцэ, з усімі здароваюсь, людзей нямнога, усе пажылыя. Кажды чэм-та занят. У дамах радзіва іграет. Павярнула к лесу. Вот і наша абіцель — так я её называю. Зашла, пераадзелась чуць-чуць у дачнае, пакапалась на агародзе, там убрала, там пачысціла, ну, знаеце, как ано ўсігда на дачы — работа кажды раз найдзёцца, хоць какая там работа, адна радасць і оддых для душы і цела. У канцэ лета на дачы павазіцца ох как прыятна — жары ўжэ нет, а цяпло і зямля так ужэ ачмуральна пахне — ну проста адураюшчэ. Восенню, халадком, грусцю какой-та — но і спакойствіем.
Праўда, капаясь на дачы, я ўсё роўна толька пра адно думала. Мне дажэ нямнога стыдна стала — но не выходзіў той пакойнік із маей галавы, хоць ты трэсні. А тут саседка крычыт із-за забора:
“Юрьевна! Здрасте! Как дела у вас?”
Я эту Рыту харашо знала, харошая жэншчына, тожэ із Завадскога раёна, інцілігентная, памаложэ міня. Замужам, у яе тожэ сын, нядаўна інсцітут акончыў. І тожэ рэдка з імі сюда на дачу наведываецца. А ані дык усё лета тут, после работы прыязджают і трудзяцца, как пчолкі.
“Здраствуй, Рытачка! Спасіба, усё ў парадке ўродзе бы. А ў цібя как?”
“Ничего, все нормально. Заходите на чаёк!”
“Спасіба”, — сказала я.
“Да я серьезно! Заходите. Мой в Минске, скоро приедет, а мы пока посидим, поболтаем”.
Я плячамі пажала. Пачэму бы і нет, еслі чалавек харошы прыглашает. Узяла ей яблак, шакаладку маленькую, каторая даўно на халадзільніке ляжала, і пашла. Как гаварыцца, з дружэственным візітам. Селі мы ў яе на крыльцэ, там у іх і цянёк, і вабшчэ уютна, дзіванчык небальшой стаіт, столік красівы. Умеют людзі ўстроіцца. Селі мы з Рытай, ана кофе здзелала, я свае гасцінцы ўручыла. Ана падмігнула і каньяку прынесла. Я сразу атказалась, но ана гаварыт: давайце, мол, па капельке, з кофе і шакаладкай. Ну, па капельке дык па капельке.
З Рытай пагаварыць усігда прыятна. Ана міня пра ўсё расспрасіла: і как у Толі здароўе (яго тагда выпісваць усё сабіралісь), і как у дзяцей. Не хацела я ей на Дзімку жалавацца, но как-та так палучылась. Расказала ей, што мяне трывожыт. Пра то, што как-та ў Дзімкі настраенія нет паследняе ўрэмя, і пра то, што калючы ён какой-та стаў, і пра нявестку расказала — без злосці, канешна, но, еслі чэсна, слішкам он ужэ ёй, ізвініце, попу ліжэт.
“Укуснае ў цібя кофе, — сказала я. — Дарагое, наверна”.
“Да какое там дорогое, — засмяялася Рыта. — Обычный кофе”.
“Абычны-не абычны, а как к цібе ні зайдзёш, кажды раз такой ужэ арамат, такой ужэ ўкус тонкі”.
“Так мы ж кофейный апарат купили. Я вам, Юрьевна, вот что скажу. Птенцы, вырастая, должны свое гнездо вить”.
“Апарат? Как у кафэ, што лі?”
“Ну, почти”, — улыбнулась Рыта.
“Ну вы маладцы. Толя гаварыт, он света многа цянет”.
“Ну, мой Саша с этим разобрался”.
Замалчалі мы. Селі, слушаем, как вечарэет.
“Пцянцы… — сказала я без асобеннай ахоты. — Эта ў ніх ад прыроды заложэна, што ані гнёзда віць умеют. Но ў некатарых этат інсцінкт аслаблен. Ілі вабшчэ атсуствует. Такія із гнязда выпадут і шэю сібе сламают. Ілі па чужым гнёздам пайдут жыць. Разве мала такіх?”
Рыта ўздахнула. Ані нядаўна свайму пцянцу кварціру купілі, но я то іх пцянца відзела — там такое птушанё, што дай божэ, маладой, а круціцца ўмеет, выпусці — не прападзёт. Я паднялась, штоб к сібе іцці, но Рыта міня ў дом пацянула, апарат іх чудзесны паказаць. Дом у ніх ухожэнны, прыхожая ўся вагонкай красіва абіта, шкафчык стаіт, карціна вісіт, зашла я — і тут чуўствую: штота знакомае. Такое вострае ашчушчэніе, што я аж астанавілась.
“Что случилось?” — спрасіла Рыта, ка мне кінуўшысь. Наверна, пабляднела я, ілі што.
“Да нет, нічэво”, — сказала я, а ў самой галава кружыцца. Но не ад каньяка, хоць кофе ў такое ўрэмя мне луччэ не піць, я эта знаю. Не ад кофэ, і не ад каньяка, а ад запаха.
Ударыў мне этат запах у самае серца. Такой знакомы запах, што я сначала слова сказаць не магла.
Запах краскі.
Стаяла я ў той прыхожай і панімала, што вот ано, вот. Вот то, што мне пакоя не давала ўсю нядзелю. Вот чэм тот пакойнік із дваццаць первага пах. Краскай! Іменна. Краскай он пах, вот чэм. Такой жэ самы запах.
“Што эта ў цібя тут так краскай пахнет?” — спрасіла я ў Рыты, а сама старалась улыбацца, штоб валненія свайго ня выдаць.
“Краской?”
“Гдзе-та здзесь пахнет”, — сказала я.
“Я ничего не чувствую”, — атвеціла Рыта.
“Ну, можэт, эта мне паказалась, — сагласілась я, а сама носам пацягіваю. — Кажэцца, атсюда запах ідзёт”.
І на шкафчык паказала. Рыта тот шкафчык адкрыла — запах яшчэ сільней стаў.
“Теперь и я чувствую, — сказала Рыта. — Интересно. Вроде мы не красили ничего”.
Шкафчык тот дастатачна бальшой был, умясціцельны. Она ў ім пакапалась — і нашла. Дастала са шкафчыка красоўкі, у краске заляпаныя.
“Это Сашкины! Вот же гад, засунул в шкафчик и молчит. Как мальчик маленький”.