Самиздат:
[Регистрация]
 
[Найти] 
[Рейтинги]
[Обсуждения]
[Новинки]
[Обзоры]
[Помощь|Техвопросы]
 
 
   Калi гэты халодны свет растане льдзiнкай ад Твайго пацалунку, 
   i ?се мае турботы бескарыснымi птушкамi-ка?камi 
   анямела апусцяцца на Твае плечы, 
   i я стану перад Табою ? нашым першым i апошнiм (?) спатканнi, - 
   можа быць, у мяне не застанецца нi аднюсенькага сло?ца 
   для Цябе, каб апра?дацца, што прыпазнiлася ды з пустымi рукамi. 
   Але калi застанецца... 
   
   Я скажу - можна, я скажу Табе прама зараз? 
   - я скажу, што, вядома, мне няма апра?дання, 
   што, вядома, Там, у Цябе, у вечнасцi й безь мяне хапае пракуда?. 
   Але што, калi Твая вечнасць будзе няпо?най... без маiх успамiна?? 
   (Я спазнiлася, бо iх для Цябе збiрала.) 
   Памятаеш: тое дрэва, што выгнулася на прыпынку, 
   захiнаючы лiхтар ад ветру, тое дрэва ? аранжавай iмжы гарадской - 
   толькi я бачыла ягоны выгiн, ягоную жарсць i пакору, боль i цiхую радасць. 
   Хiба не вартае яно Твайго Валадарства?.. 
   Памятаеш: тая чародка птушак, як сiнхронна яны пятлялi, 
   то паказваючы чорныя спiны, то амаль знiкаючы, 
   пакiдаючы рыскi - профiль крыла?... А тая дохлая котка?! 
   Хто паспе? яе палюбiць, хто да? ёй пропуск у Тваё Валадарства?!. 
   Можа быць, я адзiная... Як Ты Там без яе?! Гэта надта балюча й пуста... 
   Памятаеш: залатыя ружы ? прыску - яны праз iмгненне 
   перакiнулiся ? халодныя мокрыя галавешкi, 
   хто iх палюбi?, хто ?бачы? iх, залатыя ружы?.. 
   Ну, ладна, дохлая котка, пустагаловыя ка?кi й мокры попел... 
   Але тая дзя?чына ? метро, ну, што з хлапцом 
   (Табе лепш вiдаць, цi было гэта iх першае спатканне): 
   хто, апроч мяне, бачы?, як праменiцца (Тваё) святло з iх твара? 
   (мне было глядзець балюча!), як збянтэжана яна трымала ружу, 
   як пыхлiва трыма? яе руку хлопец.
   
   Так, у Цябе Там няма часу... я маю на ?вазе, 
   час прысутны толькi тут, дзе ?сё ляцiць i знiкае. 
   Там, дзе смерцi няма, час не мае ?лады. Але што ж мы тады тут так цэнiм 
   тыя ймгненнi? Што ж мы iх узносiм i апяваем?.. 
   Можа, вечнасць Твая й складаецца з нашых кашто?ных iмгнення?? 
   Паслухай, без маiх успамiна? Твая вечнасць не будзе по?най... 
   
   I тады Ты мне скажаш з усмешкай. Ну, хадзем. Гэты свет занадта халодны, 
   ён ужо растае на цёплай Маёй далонi. Хадзем. Мне твае ?спамiны не трэба, 
   бо гэта Мае ?спамiны. 
   Не турбуйся... 
   I тое дрэва, i тая ружа, i тыя ка?кi, i дохлая котка - 
   яны ?се са Мною. 
   I яны - 
   ужо за цябе папрасiлi.
   
Связаться с программистом сайта.