Аннотация: Спроба перакладу верша Iды Валеругi "Il sonno" на беларускую мову.
СОН
Мо́жа, зво́нку пад сьне́гам ужо́ зямля́ пахава́на
на ўскра́iнах вы́мерлых Хiрасы́мы.
Мо́жа, там ужо́ спалыхну́ў вы́бух,
i мы, мы - гэ́та на́шая па́мяць,
дый та́я зьнiка́е.
I ты сьнiш, самкну́ўшы паве́кi, барадзьбíтка.
На мо́сьце Сыднэ́ю гуля́е
ве́цер з чо́рным тваíм валасьсё́м, яго́ вы́бiўшы з-пад зако́лак.
О́нда! - цябе́ клíча ён.
Ма́цi, - цябе́ клíкаюць дзе́цi, што ацале́лi.
Йду́ць караблí з перагу́дам паво́лi
ў адкры́тае мо́ра, i вось, вось iх няма́ ўжо.
Хо́дзiць у бе́зданi вод ма́цi твая задуме́нна.
"Ма́цi, яшчэ́ жыво́ю мяне́ памясьцíлi мiж мё́ртвых!"
Са сьме́хам пака́зваеш ты ўнiз, туды́ вунь, дзе ро́ссып
прыпарто́вых дамо́ў, на вакно́ до́ма каля́ Гарадзко́й Бо́йнi,
той, дзе мясьнiкí до́раць акра́ўкi найсьвяжэ́йшага мя́са
дзетвары́ грэ́цкай, iталья́нскай i гiшпа́ньскай.
I з гэ́тага ўро́схрыст вакна́ мост - бы луна́е.
Вятры́ цябе́ ня бу́дзяць. I пе́рад табо́й
крок свой мая ́спыня́е Рэджы́на. Па́дае.
* - наколькi разумею, верш прысьвечаны бабулi аўтаркi, разам зь якой яны ў 1976-м перажылi землятрус у горадзе Мэдуна (па вяртаньнi першай з Сыднэю ў Iталiю); бабуля звалася Рэджынай (у пер. зь iт. Каралева), а таксама мела мянушку Онда (у пер. зь iт. Хваля).
***
IL SOGNO
Forse fuori la neve ha già sepolto la terra
sperduto sobborgo di Hiroshima.
Forse c"è già stata l"esplosione
e noi siamo la nostra memoria
l"ultima sparendo.
E tu, lottatrice addormentata, sogni.
Sul ponte di Sydney il vento
ti solleva i capelli neri sfuggiti alle forcine.
Onda! ti chiama lui.
Madre ti chiamano i figli sopravvissuti.
Passano lente le navi, suonando
prendendo il largo, e sono già sparite.
Passa nell"acqua fonda tua madre pensierosa.
"Madre, ancora viva mi hanno messa fra i morti!"
Ridendo indichi laggiù fra le case del porto
la finestra di casa vicino al Macello Comunale
dove i macellai regalano ritagli di carne
ai bambini italiani, greci, spagnoli.
Da quella finestra il ponte è un volo.
Il vento non ti svegli. Davanti a te
mia Regina ferma la sua corsa. Cade.