Ламмот
Вецер

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Links
Кожевенное мастерство: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:


 Нам ня зябка, стаiм пад гэтым
 пранiкальным бязьмежным небам.
 Неба сёньня - не як зазвычай:
 вецер вее, амаль што вые,
 як празь лес, як праз краты нетраў
 прабiраецца намi. Згрэбаў
 хтосьцi неба нiбыта ў гу́рты -
 сьнег сапраўдным iдзе вiрам
 разам зь ветрам праз нашы рэбры;
 вее ўсюды, дзе хоча, вецер -
 нам ужо не балюча сёньня,
 не блукацьмем па крузе ноччу.
 Хтосьцi нашы шляхi прамымi
 нам зрабiў, i дзiра ў павецi
 неба, пэўна, ня мае кантаў,
 i плыве навылёт аблочча.
 
 Заўвага:
 1. Нетры - непраходныя, глухiя мясцiны; прастора, парослая густым лесам (у адным з значэньняў);
 2. Не блукацьмем - форма "працяглага будучага часу" (уласьцiвая паўднёва-заходнiм гаворкам, а таксама тарашкевiцы), значыць "ня будзем блукаць";
 3. Павець - навес (у адным з значэньняў);
 4. Кант - востры край, рабро чаго-н.(у адным з значэньняў).
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"