Лерман Олег Михайлович
Першы снег

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Links
Кожевенное мастерство: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:


 
 
  П Е Р Ш Ы С Н Е Г
 
 
  Першы снег лёгкiм покрывам белым
  Асцярожна зямлю ахiнуў
  I таполю, што ранкам чарнела,
  Раптам ўсю серабром апрануў.
  Недарэчлiвы смутак знiкае,
  Хрусткi снег, ён нiбыта вiно,
  Сэрца бiцца хутчэй прымушае,
  Як калiсьцi было, - цi даўно?
  Цi даўно пракацiлiся санкi
  З горкi стромкай ды прама ў сумёт,
  Цi даўно прачынаўся я ранкам
  I пытаўся, - калi Новы Год?
  Ён прыходзiў з ялiнай духмянай
  I запальваў лiхтарыкаў цуд,
  А пад столлю зара палымяна
  Незвычайна высвечвала кут.
  Цi даўно гэта шчыра я верыў, -
  Падарунак прынёс дзед Мароз,
  ў iм цукеркi ў прыгожай паперы
  I стальны завадны паравоз.
  Колькi белых сняжынак растала
  З тых далёкiх дзiвосных часiн...
  Крочу я узмужнелы i сталы,
  Ды чамусьцi сягоння адзiн.
 
 
  17 студзеня 1979 г.
 
 
 
  Словарик
 
  Покрывам - покрытием, покрывалом
  Ахiнуў - окутал, обвернул
  Раптам - неожиданно, вдруг
  Апрануў - одел, нарядил
  Недарэчлiвы - непонятный, навязчивый
  Смутак - грусть
  Хутчэй - быстрей
  Прымушае - заставляет
  Стромкай - крутой
  Сумёт - сугроб
  Прачынаўся - просыпался
  Пытаўся - спрашивал
  Лiхтарыкаў - фонариков
  Цуд - чудо
  Столь - потолок
  Зара - звезда
  Кут - угол
  Шчыра - сердечно
  Цукеркi - конфеты
  Папера - бумага
  Сталы - солидный
 
  У краткое - является согласной буквой, близкой по смыслу "в" или "л".
 
 
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"